Конкурс адукацыйных праектаў

21.05.2013

Апошні тэрмін – 10 чэрвеня 2013 г. 

Конкурс малых праектаў разлічаны на падтрымку адукацыйных ініцыятываў настаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькоў, выхавальнікаў, а таксама шырокага кола адукатараў, ініцыятыўных групаў і адукацыйных арганізацый.

Перавагу будуць мець праекты, скiраваныя на пашырэнне ідэяў дэмакратыі ды правоў чалавека, самаарганізацыю дзеля самаадукацыі і стварэння нефармальных ды інавацыйных адукацыйных асяродкаў, адстойванне прафесійных правоў, падвышэнне грамадзянскай кампетэнтнасьці, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, захаванне і абуджэнне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці. Таксама прыярытэт будуць мець праекты, досвед якіх можа быць карысны для шырокай педагагічнай супольнасці.

Праекты могуць выконвацца ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі, майстар-класы, краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык і медыя-праектаў, выпуск інфармацыйных матэрыялаў, арганізацыя школьных і тэматычных фэстаў ды інш.

Агульныя палажэнні конкурсу:

- час правядзення праектаў: 15 чэрвеня – 31 снежня 2013 г.;
- бюджэт праекта не больш за 500$;
- cправаздача па праекце павінна быць здадзеная не пазней за 31 снежня 2013 г.;
- у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі ды закупка тэхнікі.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна запоўніць анкету-заяўку  і даслаць яе на электронны адрас: adukon2013@gmail.com .

Апошні тэрмін падачы заявак: 10 чэрвеня 2013 г. 

Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 15 чэрвеня 2012 г. 

Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info