Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

АБ ПРАЕКЦЕ

 
11.03.2010
Імпрэзы ў беларускіх школах
Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк выступяць на фестывалі школьнай прэсы “Пунсовыя ветразі” ў Дзяржынску Мінскай вобласці 13 сакавіка. На фестывалі будуць прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх школаў Дзяржынску. Мерапрыемтсва пройдзе ў СШ №4 па адрасе: вул. Астраў, 19. Пачатак у 11.00.
Уладзімер Арлоў і Зміцер Бартосік дадуць шэраг выступаў разам і паасобку ў Мінскай вобласці 17 сакавіка.
У 9.00 творцы завітаюць у СШ в. Горкі, Старадарожскага раёну Мінскай вобласці і выступяць перад дзецьмі, а ў 10.30 творчы тандэм зладзіць сустрэчу ўжо з настаўнікамі школы.
Наступныя выступы творцы зладзяць адначасова, але паасобку ў Старых дарогах Мінскай вобласці Зміцер Бартосік зайграе перад навучэнцамі СШ №2 у 12.00, а Уладзімер Арлоў у гэты ж час выступіць перад навучэнцамі СШ №3.
Раман Яраш і Андрэй Касцень выступяць з праграмай “Купала/Караткевіч” у Рэчыцы Гомельскай вобласці 13 сакавіка.
Акустычную праграмму таксама аздобіць гурт з Мазыра “Індзейскае лета”, які выканае беларускамоўныя песні ў стылі рэгі.
Канцэрт ладзіцца ў СШ №2 па адрасе: вул.Жыляка, 2.
Паводле budzma.org.

Каментаваць

Гэты праект створаны беларускімі настаўнікамі з мэтай зрабiць беларускую школу сучаснай, прэстыжнай, канкурэнтаздольнай. Сучаснасць школы немагчыма ўявiць без прагрэсiўных методык, дэмакратычных адносiн i еўрапейскай арыентацыi. Наш сайт знаёміць з тэндэнцыямі адукацыі ў свеце, з новымі тэхналогіямі і метадамі выкладання, а таксама вынікамі іх ужывання ў Беларусі. Праграмная абалонка дазваляе кожнаму настаўніку скапіяваць патрэбную інфармацыю, а таксама дадаць свае распрацоўкі. Чакаем Вашых матэрыялаў на адрас Info@ nastaunik.info
Падрабязней


АНАЛІТЫКА, ПУБЛІЦЫСТЫКА

Меркаванні спецыялістаў: Наколькі сістэма адукацыі Беларусі адпавядае еўрапейскім стандартам?
Дайэн РАВІЧ: Што такое дэмакратыя і як яна павінна вывучацца ў школах
Мікалай ЗАПРУДСКІ: Карыснае з польскага досведу для школьнай адукацыі ў Беларусі
Алена ВІНЧЭЎСКАЯ: Варшаўская вандроўка: Чым адрозніваецца польская школа ад нашай
Сацыялагічныя даследаванні: Сярод беларускай моладзі 40% патэнцыйных эмігрантаў і 30% «саўкоў"
Міхась БУЛАВАЦКІ. Новая рэформа на старой платформе
Алесь ЛОЗКА. Роднамоўнае навучанне: стан, нацыянальная бяспека і псеўдарэфарматарства
Тамара МАЦКЕВІЧ Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка
Мікалай БУСЕЛ Занудзелі вашыя рэфармацыі
Калектыў ПЕРАМОЖЦАЎ І ЛАЎРЭАТАЎ конкурсаў «Настаўнік года» 2001–2006 гг. «Пачуйце настаўніка!»


КОНКУРСЫ, ПРАГРАМЫ

Праграма Развіццё грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі

Праграма малых праектаў MATRA/KAР

Матэрыялы конкурсу «НОЎТБУК ДЛЯ АКТЫЎНАГА НАСТАЎНІКА-2009»

Матэрыялы, дасланыя на конкурс

ПАДПІСКА НА РАССЫЛКУ

Дашліце свой e-mail на адрас Info@ nаstаunіk.info з пазнакай «падпіска», i Вы будзеце атрымліваць штотыднёвую рассылку адукацыйных навінаў.

НАСТАЎНІЦКІ ФОРУМ



RSS-стужка


НАШЫЯ СЯБРЫ

Нашыя дзеткі
Казкі беларускія
Народныя казкі для дзетак
Парта для настаўніка
З рога ўсяго многа (сцэнары школьных святаў, музыка)
Камунікат (беларуская бібліятэка)
Адкукацыя ў Еўропе
Alma Mater – адукацыя ў Беларусі і ў свеце
Abitura.by
Злы фізрук
Сайт Міколы Жуковіча
Школьная фізіка (сайт Аляксандра Саковіча)
БЕЛІНТЭРНАТ – дзецям-сіротам
adukatar.net
Аб’яднаньне бацькоў «АББА»
Казачнік BY
Дзяцінства
Крок да роўнасці
Газета «Наша Ніва»
Газета ЗВЯЗДА

Твой Стыль

Адукацыйны партал || Нацыянальны інстытут
адукацыі

Бясплатны хостынг

Рэклама

 
11.03.2010
Гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя да 450-годдзя Шацілак
16 красавіка 2010 года ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці мяркуецца правядзенне гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі да 450-годдзя першых пісьмовых звестак аб Шацілках (зараз – Светлагорск). Канферэнцыя мусіць стаць чарговым крокам у працы, якая вядзецца навукоўцамі і краязнаўцамі па даследаванню мінуўшчыны Шацілак і рэгіёна.
Канферэнцыя будзе праходзіць у мясцовым музее. Старшыня арганізацыйнага камітэту: Сяргей Яўгенавіч Рассадзін, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі (Мінск). Прапануем навукоўцам і краязнаўцам узяць удзел у канферэнцыі, выступіць на ёй з дакладам. Жадаючыя могуць далучыцца да аргкамітэту.
Атрымаць больш падрабязную інфармацыю і зрабіць заяўку на удзел можна па эл. адрасы szacilki450@gmail.com альбо па тэл. (0 2342) 5 42 59 (музей).

Каментаваць
 
11.03.2010
Восем беларускіх ВНУ ў 2010 годзе адкрыюць набор на новыя спецыяльнасці
У агульнадзяржаўны класіфікатар «Спецыяльнасці і кваліфікацыі" ўведзены дзве спецыяльнасці, навучанне па якім яшчэ не вялося ні ў адной ВНУ краіны. Першапраходцам стаў Беларускі дзяржаўны універсітэт – тут пачнецца набор на «прыкладную інфарматыку» і «аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі".
Акрамя таго, некаторыя ВНУ адкрываюць набор на спецыяльнасці, па якіх яны навучанне раней не вялі.
Так, у БНТУ з'явіцца спецыяльнасць «геадэзія», а ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка – «руская мова і літаратура. Замежная мова (італьянская, кітайская)", «беларуская мова і літаратура. Замежны мова (літоўская, польская)".
У Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава можна будзе вывучыць «біаэкологію», у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі «электронныя сістэмы бяспекі", у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А. С. Пушкіна – «экалагічны маніторынг, менеджмент і аўдыт», у Полацкім дзяржаўным універсітэце – «аўтамабільныя дарогі", «геаграфію (геаінфармацыйныя сістэмы)", «электразабеспячэнне». У Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім. Ф. Скарыны з'явіцца спецыяльнасць «музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» .
Паводле www.belta.by.

Каментаваць
 
11.03.2010
Клуб мясцовых лідэраў у Польшчы
Гомельскі Дэмакратычны Форум сумесна з Малапольскім Адукацыйным Таварыствам (Новы Сонч, Польшча) запрашаюць маладых лідэраў з Беларусі да ўдзелу ў Клубе Лакальных Лідэраў, які праводзіцца ў межах праграмы PolishAid.
Мэтай праграмы з'яўляецца адукацыя маладых людзей з Беларусі лідэрскім навыкам для дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў у сваіх мясцовых супольнасцях.
У праграму ўваходзяць адукацыйныя семінары і трэнінгі цягам 9-ці дзён у горадзе Новы Сонч, накіраваныя на атрыманне эфектыўных лідэрскіх навыкаў, а таксама азнаямляльныя візіты ў Кракаўскія і Варшаўскія грамадскія арганізацыі ды фонды.
Арганізатыры кампенсуюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 35 год, якія маюць канкрэтную матывацыю да дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў, а таксама дакументальна падцвержаны ўдзел у жыцці грамадзянскай супольнасці і рэкамендацыю ад прадстаўніка грамадзянскай супольнасці.
Каб прыняць удзел у праграме, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе на адрас: asswift@gmail.com.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 красавіка 2010 году да 24.00.
Больш падрабязную інфармацыю аб праекце чытайце тут .
Паводле рассылкі belngo.info
 
10.03.2010

Новае на сайце: Песня для школьнага выпускнога балю

Вальс развітання
Музыка Таццяны Грыневіч,
Словы Сержука Сокалава-Воюша

Як праляцелі шпарка гады,
Як незаўважна канулі.
Быццам у росных травах сляды
Зорак, што ледзь праглянулі.

І азірацца, нат назнарок,
Сёння зусім не хочацца.
Першы ўрок, апошні ўрок
Радасна далей крочыцца.  

Часу хада няўмольная,
Ростані светлы жаль –
Лета апошняе школьнае
Выпуск: іспыты, баль.

Чуцца дарослым – гэта было, 
Стацца дарослым – новае 
Раптам яно на яве прыйшло
Легла жыццю асноваю.

Вальс развітання. Скажам: бывай
І спадзяемся – стрэнемся
Толькі давай, як можаш – давай
Будзем сабой – не зменімся...

Часу хада няўмольная,
Ростані светлы жаль –
Лета апошняе школьнае
Выпуск: іспыты, баль.
Спампаваць песню ў выкананні Таццяны Грыневіч (mp3, 1,79 Мб)

Чытаць далей/ Каментаваць
 
9.03.2010
РГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» арганізуе бясплатныя заняткі па беларускай мове і гісторыі для школьнікаў 7‑х — 9‑х класаў.
Заняткі праводзяць вядомыя педагогі, кандыдаты навук, выдатнікі адукацыі Беларусі.
Арганізацыйны сход — 17 cакавіка (серада) у памяшканні ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13, каля ст.метро «Плошча Перамогі»).
Вучні 7‑х—8‑х класаў збіраюцца ў 16.30, вучні 9‑х класаў — у 17.15.
Даведкі праз тэл.: 284‑85‑11.
Паводле Нашай Нівы
 
9.03.2010
Эдуард Акулін і Леанід Дранько‑Майсюк — 10 і 11 сакавіка
10 сакавіка Эдуард Акулін і Леанід Дранько‑Майсюк ладзяць сустрэчу з чытачамі ў Абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул.Гікала, 4).
11 сакавіка пісьменнікі правядуць творчую сустрэчу са студэнтамі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (вул.Ціміразева, 65А). Пачатак аб 11‑й.
Уваход вольны.
 
8.03.2010
Наколькі сістэма адукацыі Беларусі адпавядае еўрапейскім стандартам?
Паводле Радыё Свабода
Чаму Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, не далучанай да гэтак званага Балонскага працэсу, які мае выпрацаваць агульныя стандарты вышэйшай адукацыі ў Еўропе?

З канца 1990-х у Еўропе пачаўся працэс стварэння адзінай прасторы вышэйшай адукацыі. Менавіта ў 1999 годзе ў Балоні была зацверджана 29 міністрамі адукацыі і прадстаўнікамі ўніверсітэтаў дэкларацыя, у якой прапісана мэта — да 2010 года стварыць агульнаеўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі.
Да працэсу рэфармавання адукацыі паводле стандартаў балонскага працэсу Беларусь пакуль не далучылася. Хаця спробы былі гадоў 10 таму, калі намеснікам міністра адукацыі, а потым рэктарам БДУ, быў Аляксандр Казулін.
У 2004 годзе была прынята нават адпаведная пастанова Савета Міністраў. Але працэс затармазіўся.
Былы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прафесар Уладзімір Дунаеў лічыць, што з кожным годам ад Балонскага працэсу Беларусь аддаляецца:  «Думаю, вельмі далёкая, далей, чым яна была 5 гадоў таму. Па архітэктуры, па змесце, па асноўных акадэмічных імператывах — такім жыцці ўніверсітэцкім. Па ўсіх гэтых параметрах далёкая. Больш за тое — усё далей і далей...»
Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч прытрымліваецца іншага меркавання


Чытаць далей/ Каментаваць
 
8.03.2010
Летняя школа ў Берліне
Фундацыя Генрыха Бёля Нямецкай партыі зялёных запрашае да ўдзелу ў летняй школе беларускую моладзь.
Летняя школа дазволіць 12 маладым людзям з Беларусі даведацца болей пра тое, што адбываецца ў грамадскім і палітычным жыцці ў Нямеччыне і ў Еўропе.
Больш падрабязная інфармацыя па-англійску – у PDF файле.
Тэрмін падачы: 6 красавіка 2010.
Каб падаць заяўку, запоўніце аплікацыйную форму і дашліце яе разам са сваім рэзюмэ на англійскай мове на e-mail: Sperfeld@boell.de (Heinrich Böll Foundation, Department for Eastern Europe, Mr. Robert Sperfeld).
Паводле adukacyja.info
Чытаць далей/ Каментаваць
 
5.03.2010
Агляд адукацыйных навінаў
- У Беларусі  практычна здаровыя толькі 27% дзяцей >>>
- Вышаградская летняя школа ў Кракаве >>>
- ЮНЭСКО і фонд міру ім. Гоя запрашае маладых людзей прыняць удзел у міжнародным конкурсе эсэ >>>
- Уладзіміру Арлову не далі выступіць на гістфаку >>>
- Малады педагог вытрымаў толькі паўгоду працы па размеркаванні >>>
Чытаць далей/ Каментаваць
 
     
 
архіў навінаў
падрабязней
 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY