Новаўвядзенні ўступнай кампаніі - 2024.

28.03.2024

ЦЭ і ЦТ правядуць у адзіныя тэрміны, медалістаў прымуць без іспытаў. Новаўвядзенні ўступнай кампаніі - 2024

Вясной у выпускнікоў школ традыцыйна нарастае напружанне - да важных выпрабаванняў застаецца ўсё менш часу. Нагадаем, цэнтралізаваны экзамен захоўваецца. Уступныя іспыты ў ВНУ не зменяцца і будуць арганізаваны ў форме ЦЭ, ЦТ і ўнутраных экзаменаў. Але ёсць моманты, якія адрозніваюць сёлетні сезон ад мінулага.

Тэрміны рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне адрозніваюцца ад леташніх. Рэгістрацыя на ЦТ пройдзе з 9 па 22 красавіка, ЦЭ і ЦТ правядуць адначасова. Гэта дазволіць стварыць роўныя ўмовы для ўсіх абітурыентаў.

- 27 траўня пройдуць ЦЭ і ЦТ па прадмеце на выбар.

- 30 мая - ЦЭ і ЦТ па беларускай або рускай мове.

- 3 і 6 чэрвеня - ЦТ па прадмеце на выбар для ўсіх абітурыентаў.

Крыніца https://t.me/MinobrofBelarus