Медыяадукацыя

Медыяграматнасць праз практыку крытычнага мыслення

"Настаўніцкая газета" працягвае публікацыі пра дыстанцыйны курс для педагогаў “Медыяадукацыя ў школе”. У другім артыкуле Алена Палейка распавядае пра зместавыя асаблівасці другога модуля, прыводзіць пытанні, якія ўзнікаюць у настаўнікаў пры знаёмстве з дыдактычнымі матэрыяламі, пры выкананні практычных заданняў, а таксама адказы на іх ментараў.

Як гучыць "Арктычная элегія" на ўроку ... грамадазнаўства

Віктар Жук прапануе рэкамендацыі для ўрока грамадазнаўства па глабальных праблемах чалавецтва (арганізацыя работы па метаду “перавёрнутага навучання”, работа з праблемнымі пытаннямі і медыятэкстамі).

Усяго патроху, ці як навучыць вучняў супрацьстаяць клікбейту?

Сенсацыйныя загалоўкі і кантэнт заснаваны на ідэі прыцягнуць увагу любымі сродкамі. Гэтая бізнес-мадэль замяніла традыцыйную мадэль публікацыі навін, пры якой рэклама запускаецца ў падтрымку публікацыі. Замест гэтага сеткі, якія існуюць за кошт рэкламы, ствараюць кантэнт, каб размяшчаць у ім рэкламу. Відавочна, што чым больш абуральныя, шакуючыя гісторыі, тым больш клікаў яны збіраюць і тым больш грошай зарабляюць вытворцы. Ідэямі, як выкарыстаць клікбейты ў навучанні, падзеліцца Алена Радзевіч, начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі АПА.

Класная гадзіна. "Белы ручнік". Стварэнне медыя-прадукту

Падчас занятку вучні будуць працаваць у групах над стварэннем праектаў тэлевізійных ролікаў, рэкламуючы адзін і той жа прадукт, але для розных мэтавых аўдыторый. Яны паспрабуюць працаваць з персанажамі, дэкарацыямі, дыялогамі, сюжэтам, а таксама з рознымі аспектамі камунікацыі (вобразамі, тэкстам, дыктарскім тэкстам, музыкай), і паколькі іх прадукт - гэта фактычна чыстая дошка (белае ручнік), ім не пазбегнуць навязвязвання сваіх уласных каштоўнасцяў і гіпотэз. Кожная група прадставіць свой праект роліка класу, і далейшая дыскусія дапаможа ўсвядоміць, якія тэхнікі пераканання выкарыстоўваюць медыя.

Медыяграматнасць на ўроках гісторыі і грамадазнаўства: дапаможнік для настаўнікаў.

Прадстаўляем новы метадычны дапаможнік для настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства. Гэта зборнік артыкулаў, прысвечаных метадычным і практычным аспектам медыяадукацыі і фарміравання медыяграматнасці вучняў. Кніга разлічана на настаўніц і настаўнікаў, якія імкнуцца разнастаіць свае заняткі, зрабіць іх больш цікавымі для вучняў, паспяхова фарміраваць не толькі прадметныя кампетэнцыі, але і медыяграматнасць.

Ад медыяадукацыі настаўнікаў да медыякампетэнтнасці вучняў

Пра наш курс піша Настаўніцкая газета: Менавіта аспекты медыяадукацыйнага ўрока разглядаюцца ў межах дыстанцыйнага курса для педагогаў “Медыяадукацыя ў школе”, які з 2016 года паспяхова рэалізуецца Таварыствам беларускай школы. За гэты час беларускімі педагогамі напрацаваны даволі вялікі вопыт, які лёг у аснову скарбонкі практыкаванняў для развіцця медыяпісьменнасці Media Toolkit. Зараз праходзяць навучанне больш за 80 педагогаў, іх ментарамі з’яўляюцца настаўнікі-метадысты, члены клуба “Крыштальны журавель”, выкладчыкі АПА, БДПУ імя Максіма Танка, НІА.

Стартаваў пяты курс дыстанцыйнага навучання для настаўнікаў "Медыяадукацыя ў школе"

Калі Вы падавалі заяўку, прагледзьце, калі ласка, сваю пошту, зазірніце ў тэчку "спам", бо пры масавых рассылках ліст-запрашэнне можа трапіць туды.

Старонкі