Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Гісторыя

Сайт Леаніда Маракова, прысвечаны бальшавіцкім рэпрэсіям

Пачаў працу ўнікальны інтэрнет‑сайт «Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi» — marakou.by.
У інтэрв’ю БелаПАН Л.Маракоў адзначыў, што на сайце размешчаны падрыхтаваныя ім «даведнікі з біяграфіямі нашых продкаў — пакутнікаў, расcтраляных або закатаваных у турмах НКВД, і тых нямногіх, што пакалечанымі вырваліся з ленінска‑сталінскіх канцлагераў». Сярод сабраных і прадстаўленых біяграфіяў – 4 тыс. настаўнікаў.
Цяпер настаўнікі маюць магчымасць непасрэдна пазнаёміць вучнямі са многімі біяграфіямі выдатных дзеячоў беларускай адукацыі і культуры, зактаваных бальвавікамі.
Паводле БелаПАН.

Сайт наваградскага клуба «Беларускае кола»

«Мы – сябры Клуба – дарослыя і дзеці. Мы аб’ядналіся, каб вывучаць і адраджаць гістарычнае мінулае Бацькаўшчыны. Мы – частка грамадства і хочам быць актыўнымі грамадзянамі сваёй Радзімы». На сайце клуба, створанага наваградскімі настаўнікамі і вучнямі, можна знайсці шмат цікавай і карыснай інфармацыі аб выдатных асобах Беларусі, гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі і інш. Матэрыял прадстаўлены ў кампактным і вельмі зручным для ўспрымання і прэзентацыі выглядзе.
Адрас сайта – http://belkola-org.na.by/

Асновы вучнёўскай даследчай працы

Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання, разлічаная на 17 гадзін (2 разы ў месяц на працягу года). Прадугледжваецца правядзенне практычных заняткаў. Пры планаванні навучальнага працэсу настаўнік мае права самастойна вызначаць колькасць гадзін на вывучэнне той ці іншай тэмы з улікам пазнавальных магчымасцей і інтарэсаў вучняў.
У дадатку да праграмы прыводзіцца прыкладная тэматыка даследчых прац вучняў 9 класа.
Аўтар-складальнік: Лебедзь Міхаіл Іосіфавіч
Спампаваць праграму (doc, 120 КБ)
Паводле www.nie.by

«Беларусь, Расія, СССР у 1917–1939 гг.»

Інтэграваны ўрок па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі (9 клас), распрацавны настаўніцай талькаўскай школы Наталляй Ільініч.
Cпампаваць матэрыял (doc, 26 КБ)

Школьная канферэнцыя «Гісторыя і грамадства вачыма школьніка»

Распрацоўка настаўніцы мінскай школы №63 Таццяны Шчурко
Спампаваць матэрыял (doc, 45 КБ)

Урок для 10 класа

Распрацоўка ўрока на тэму «Станаўленне Вялікага княства Літоўскага», падрыхтаваны з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогіяў (праграма прэзентацый). Складзены Таццянай Лабанавай, настаўніцай ліцэя г. Барані (Віцебская вобл.)
Спампаваць план урока і прэзентацыю (zip, 69 КБ)

Сшыткі па гісторыі і ЧГД

Навошта патрэбны сшыткі па гісторыі ў наш час, калі па ўсіх курсах і класах створаны друкаваныя рабочыя сшыткі? Якія віды запісаў можна выкарыстоўваць у сшытках па гісторыі? Якія аргументы могуць быць супраць іх? Свае адказы на гэтыя пытанні, а таксама арыгінальныя расапрацоўкі прапануе настаўніца Наталля Іллініч.
Спампаваць матэрыял (zip, 46 КБ)

Віктарына «Мы – беларусы»

Пры гутарцы з вучнямі мінскіх школ, гімназій і ліцэяў выявілася, што яны добра ведаюць па гісторыі Бацькаўшчыны толькі некалькі асоб, напрыклад, Аляксандра Лукашэнку, Панцеляймона Панамарэнку, Пятра Машэрава, а з дзеячаў культуры – Францішка Скарыну, Янку Купалу, Якуба Коласа, ведаюць пра Ефрасінню Полацкую, Канстанціна Каліноўскага, але нічога не ведаюць пра братоў Ельскіх, Эдуарда Вайніловіча, Язэпа Лёсіка і многіх іншых выдатных асоб нашай Бацькаўшчыны. Каб дапамагчы настаўнікам пашырыць кругагляд сваіх выхаванцаў, Сымон Барыс і Барыс Муха падрыхтавалі віктарыну, якая ўключае заданні, разлічаныя на вучняў рознай падрыхтоўкі і здольнасцяў.
Спампаваць тэкст віктарыны (doc, 75 КБ)

Лінія Сталіна вачыма мясцовых жыхароў

Сярод маршрутаў, рэкамендаваных для школьнікаў, лінія Сталіна займае першае месца. Перад тым, як везці дзяцей на экскурсію на лінію Сталіна, кожны настаўнік павінен падрыхтавацца. Да 9 мая карэспандэнт Радыё Свабода і вядомы бард Зміцер Бартосік запытаўся ў мясцовых жыхароў, што ж было на лініі Сталіна насамрэч у час вайны. Цікавы і арыгінальны матэрыял вам у дапамогу.
«Незаангажаваныя гісторыкі сьцьвярджаюць, што гэты “гістарычна-культурны комплекс” ня мае дачыненьня ні да гісторыі, ні да культуры. Што ў чэрвені 1941-га на гэтай “лініі” не магло быць баёў, бо старыя ўмацавальныя раёны былі зьнішчаныя самім Сталіным у 1939-м. Што нават сама гэтая назва, “Лінія Сталіна”, узятая ў Гёбэльса».

Тэхналогія тэрору


Вядомы ў Беларусі даследчык па справах сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў паказвае, як рэжым выкарыстоўваў тэрор для рашэння сацыяльна-эканамічных праблем. Спачатку гвалт быў скіраваны супраць «варожых класаў", але вельмі хутка пераўтварыўся ў гвалт супраць апазіцыі ва ўласнай партыі. У выніку ён стала універсальным сродкам супраць свайго народу. Чалавек, прыніжаны страхам, спачатку прымае сваё прыніжэнне як непазбежнасць, потым наогул забываецца, што яго прынізілі. Ён успрымае прыніжэнне як нешта звычайнае і натуральнае.
Артыкул цалкам

Сайт “Навуковага таварыства вайсковай гісторыі і археалогіі “Рубон”
Гродзенскага Дзяржаўнага універсітэту імя Я.Купалы

Карысныя матэрыялы для настаўнікаў гісторыі, школьнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца мясцовай гісторыяй. Тут адміністратар сайту – гісторык Дзмітры Кіенка – распавядае пра ідэю стварэння сайту і матэрыялы, змешчаныя на ім.
Адрас сайту

Для настаўнікаў, якія навучаючы ходзяць, а ходзячы вучаць...

Лявон Карповіч з в. Луна Мастоўскага раёна на прыкладзе “Падарожжа “Шляхам паўстанцаў” на радзіму Тадэвуша Касцюшкі” апісвае падрыхтоўку аднаго з заняткаў для старэйшых класаў базавай школы. Гэта не проста актыўны турызм, але і альтэрнатыўная форма выкладання ў школе, на занятках краязнаўчага ці гістарычнага гуртка, якая развівае супрацоўніцтва паміж настаўнікам і вучнем, узмацняе цікавасць, прагу да ведаў, фантазію, радасць прыгоды і забавы, адкрытасць, патрэбу і гатоўнасць павагі да іншых, любоў да Радзімы.
Загрузіць




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
  

RSS
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY