Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Універсальная гульня

Фрагмент урока геаграфіі ў 7 класе

Тэма: Паўднёвыя мацерыкі.

Аўтар распрацоўкі – Галіна Дрокіна, настаўніца геаграфіі гімназіі №1 Маладзечна.

Гульню зручна праводзіць у канцы года ці пасля вывучэння аб’ёмных тэмаў для сістэматызацыі і падагульнення ведаў. Я праводжу гэтую гульню ў 7 класе пасля вывучэння тэмы “Паўднёвыя мацерыкі”. Загадзя рыхтую карткі, на якіх напісаны тэрміны і асноўныя паняцці. Картак павінна быць даволі шмат, я кладу іх у скрынку, затым падыходжу да кожнай парты і раздаю па жмені.

Затым я даю вучням заданне раскласці карткі на дзве групы: напрыклад, усё, што адносіцца да Афрыкі – у адну групу, усё, што не адносіцца – у другую. Далей мы працуем з гэтымі ж карткамі, я проста мяняю заданне: напрыклад, знайдзіце ўсе карткі, якія адносяцца да прыроднай зоны. Можна пакінуць заданне, але вучні мяняюцца карткамі, і праца ідзе далей. Гульню можна выкарыстоўваць на розных прадметах, яна дапамагае настаўніку ўбачыць, як вучні засвоілі тэму.

 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY