Геаграфія
Таямніцы ў назвах краін
Уладзіслаў Лупакоў, настаўнік брэсцкай СШ № 10

Паходжанне назваў краін уяўляе даволі цікавую тэму для гісторыі, геаграфіі і мовазнаўства. Часта прыходзіцца мець справу з некалькімі версіямі. Ды што хадзіць далёка за прыкладамі: колькі разнастайных меркаванняў існуе пра вытокі слова «Беларусь»!
Разгледзім факты аб паходжанні назваў некаторых сучасных дзяржаў. У шэрагу выпадкаў прыводзяцца толькі некаторыя з версій.
Чытаць далей / Каментаваць
«Беларускае пяціборства-ХІ»: Заданні і адказы
а) аматарам альпінізму: дзе лягчэй зварыць суп – на раўніннай мясцовасці ці ў гарах на вышыні, напрыклад, 1 км (калі дроў і там, і там хапае)? Адказ аргументуйце.
б) аматарам паспаць: калі мы з вамі спім, то ўсё адно рухаемся, бо рухаецца наша Зямля – яна няспынна круціцца вакол Сонца і адначасова круціцца вакол сваёй восі; калі ж мы з вамі рухаемся хутчэй – днём ці ноччу? Чаму?..
Чытаць далей / Каментаваць
“Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»”

Аўтар –
Міхась Булавацкі. Прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя, літаратура, прыродазнаўства, геаграфія, біялогія. Класы: старэйшыя.
Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды
педагога-наватара Міхася Булавацкага. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.
Чытаць далей / Каментаваць
Урокі геаграфіі па тэхналогii развiццёвага навучання
Настаўнiца геаграфii
гiмназii №10 г. Маладзечна
Галiна Дрокiна даслала шэраг сваіх распрацовак урокаў. Адна з іх – гэта ўрок 8 клас па тэме «Прыродныя зоны Паўднёвай Амерыкi» з выкарыстаннем тэхналогii развiццёвага навучання.
Спампаваць матэрыял (doc, 292 КБ)
Таксама прапануем вам яе цікавыя ідэі для правядзення апошніх заняткаў па геаграфіі, калі ўсім вучням хочацца як мага хутчэй разысціся, але ўрок належыць правесці. У такім выпадку трэба зрабіць так, каб час урока не прайшоў дарэмна ні для настаўніка, ні для навучэнцаў
Спампаваць артыкул (doc, 56 КБ)
Каментаваць
Дапаможнік па геаграфіі мацерыкоў
Метадычны дапаможнік «Вывучаем мацерыкі, або маленькія адкрыцці на вялікай карце», складзены настаўніцай сярэдняй школы №2 г. Бярозы (Брэсцкая вобл.)
Ірынай Пабожнай можа дапамгчы настаўнікам геаграфіі ў сістэмным абагульняючым выглядзе разгедзіць такія геаграфічныя характарыстыкі мацерыкоў, як геалагічная і гідралагічная будова, клімат, склад насельніцтва, гаспадарка і г.д.
Спампаваць матэрыял (0,86 МБ)
Каментаваць
Тэсты па сусветнай геграфіі
Прапануем вам тэсты па геаграфіі Аўстраліі, Акеаніі, Афрыкі, Паўночнай Амерыкі, Егіпту, ПАР, а таксама па тэме ПГС, распрацавныя настаўніцай маладзечанскай гімназіі №1
Галінай Дрокінай
Спампаваць матэрыял (28 КБ)
Каментаваць
Агульныя патрабаванні да вядзення рабочага сшытка па геаграфіі
- сшытак абавязкова павінен быць у клетачку;
- падпісваецца сшытак паводле норм адзінага моўнага рэжыму (АМР);
- усе запісы робяцца граматна, акуратна, разборліва шарыкавай ручкай сіняга колеру, малюнкі выконваюцца простым алоўкам;
- палі адводзяцца са знешняга боку для запісу даты (напрыклад, 31.01.07) і для адмысловых пазанак, якія прапаноўвае настаўнік ці вучні робяць самастойна;
- абавязкова запісваецца від выкананай работы (напрыклад, класная работа і г.д.) і вытрымліваецца адлегласць паміж наступным радком тэксту, паводле АМР;
- вытрымліваецца чырвоны радок;
- вылучэнні ў тэксце запісаў робяцца акуратна, чарцяжы, з ужываннем алоўка, ручкі і чарцёжных прыстасаванняў;
- графікі, дыяграмы, схемы, картасхемы, табліцы выконваюцца паводле агульных патрабаванняў.
Як рэкамендацыя: вядзенне тэрміналагічнага слоўніка, асобных статыстычных дадзеных, дзённіка надвор'я напрацягу навучальнага года і г.д. (па жаданні), можа ўплываць на адзнаку за вядзенне сшытка.
Даслала Галіна Сыраежкіна, г. Барысаў
Геаграфія мацерыкоў і краінаў (8 клас)
Дапаможнік для настаўнікаў
Распрацавала Галіна Сыраежкіна,
настаўніца геаграфіі СШ №17 г. Барысава
Дапаможнік змяшчае распрацоўкі ўрокаў, тэсты для тэматычнага кантролю, геграфічныя задачы і інш.
Багатая метадычная база аўтара будзе карысная ўсім, хто ўсвядоміў важнасць развіцця сацыяльных кампетэнцый вучня ў працэсе навучання.
Спампаваць дапаможнік
Педагагічная майстэрня Галіны Дрокінай

Педагагічная майстэрня Галіны Дрокінай, настаўніцы геаграфіі гімназіі №1 Маладзечна. Урокі распрацаваныя ў стртэгіі актыўнага навучання. Арыгінальныя метады могуць быць адаптаваныя для выкладання іншых прадметаў.
Геалагічная дылема – Фрагмент урока геаграфіі ў 10 класе
Тэма: Рэсурсы і забеспячэнне.
Гульня “Акіян” – Фрагмент урока геаграфіі ў 9 класе
Тэма: Эканамічная сістэма дзяржавы. Рыначная і дзяржаўная сістэмы ўласнасці.