Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Фізіка

Інаваційныя тэхналогіі і беларуская рэчаіснасць. З досведу выкладання курса фізікі ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Я. Коласа.

Тамара Мацкевіч
Артыкул змешчаны ў часопісе «Фізіка. Праблемы выкладання» №1. 2007 г., а таксама ў зборніку "Інавацыйныя методыкі ў беларускай школе«
Мая выкладчыцкая дзейнасьць у Беларускім гуманітарным ліцэі пачалася з пошуку такіх адукацыйных тэхналогіяў і метадаў навучання, якія, ні у якой меры не адмаўляючы патрэбы і карыснасці ведаў, дазваляюць пабудаваць працэс навучання так, каб пры гэтым мэтаскіравана развіваліся інтэлектуальныя магчымасці ліцэістаў, фармавалася сістэма ведаў, набываліся грамадзянскія кампетэнцыі, выбудоўвалася сістэма каштоўнасцей. Перагледзеўшы стосы літаратуры, я прыйшла да высновы, што актыўныя формы навучання – гэта тое, што трэба. Калі я распрацоўвала курс фізікі ў стратэгіі актыўнага навучання, мне здавалася, як толькі пачну карыстацца новымі методыкамі, дзецям стане вельмі цікава і лёгка вучыцца. У нас будуць зусім іншыя стасункі: партнэрскія, дабразычлівыя. Мы будзем супрацоўнічаць у навучальным працэсе, знікнуць праблемы з дысцыплінай. Гэта сапраўды так і атрымалася, але… >>>

Сайт «Школьная фізіка для настаўнікаў і вучняў"

Сайт створаны настаўнікам Магілёўскага абласнога ліцэя №1 А. Саковічам.
Асноўныя напрамкі матэрыялаў сайту:
* тэорыя, задачы, развязванні;
* рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял 9–11 класа;
* методыка, тэхналогіі навучання, дыдактычныя сістэмы;
* электронныя бібліятэкі;
* даведкавы матэрыял, вышэйшыя вучэбныя ўстановы;
* артыкулы часопіса «Фiзiка: праблемы выкладання» (ФПВ);
* спасылкі на сайты па фізіцы, педагогіцы, псіхалогіі;
Таксама на сайце рэгулярна размяшчаюцца адукацыйныя навіны.

Самастойныя і кантрольныя работы для 7–8 класаў

Складзеныя Юрыем Петуховым
7 клас:
Міні-праверачная работа па тэме «Раўнамерны і паступальны рух» (pdf, 34 КБ)
Міні-праверачная работа па тэме «Раўнанне раўнамернага руху» (pdf, 22 КБ)
Самастойная работа па тэме «Механічны рух» (pdf, 31 КБ)
Кантрольная работа па тэме «Механічны рух. Шчыльнасць» (pdf, 54 КБ)
Кантрольная работа па тэме «Рух і сілы» (pdf, 55 КБ)
Кантрольная работа па тэме «Ціск» (pdf, 65 КБ)
8 клас:
Міні-праверачная работа па тэме «Будова атама» (pdf, 27 КБ)
Кантрольна работа па тэме «Электрычны ток» (pdf, 46 КБ)
Таксама даступны архіў зыходнікаў матэрыялаў у фармаце .tex (zip, 9 КБ).

Інтэлектуальнае спаборніцтва «Фізіка з беларускага куфэрка»

Унікальная педагагічная распрацоўка, у якой фрагменты твораў беларускай літаратуры разглядаюцца з пункту гледжання фізікі, складзеная настаўнікам Ляхавецкай школы (Маларыцкі раён) Іванам Кульбедам.
Спампаваць матэрыял (doc, 141 КБ)

Лабараторная на EXCELlent

Кампутары на ўроках фізікі – гэта ўжо даўно не навіна, але, нажаль, яшчэ не правіла. Распрацоўка індывідуальных заданняў, статычныя і дынамічныя дэманстрацыі фізічных працэсаў і з'яў, вучэбныя відэафільмы і мультымедыйныя прэзентацыі сталі неад'емнай часткай вучэбнага працэсу.
Аднак пры правядзенні лабараторных работ кампутар выкарыстоўваецца, яшчэ не так часта. Або, часам, досыць толькі аднаго кампутара, каб з яго дапамогай лабараторную работу за ўрок выканаў цэлы клас.
Настаўнік фізікі з ліцэю пры Беларуска-Расійскім універсітэце (Магілёў) Аляксандр Плятнёў прапануе свае распрацоўку правядзення лабараторнай работы «Вызначэнне паскарэння вольнага падзення» з дапамогай электронных табліц Microsoft Excel.
Такая лабараторная работа адрозніваецца ад звычайнай: яна трохі складаней, але цікавей. З павелічэннем такіх работ, цікавасць пераўзыходзіць складанасць. Бо нездарма слова EXCEL на ангельскай мове азначае пераўзыходзіць, адрознівацца.
Спампаваць матэрыял (zip, 33 КБ)

Метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да іспыту па фізіцы (павышаны ўзровень)

Дапаможнік, складзены Аляксандрам Плятнёвым змяшчае прыкладныя планы адказаў на пытанні білетаў выпускнога іспыту па фізіцы за курс сярэдняй школы, падборку прыкладаў рашэння задач і задачы для самастойнага рашэння з найболей распаўсюджаных і даступных для выпускнікоў задачнікаў па фізіцы, прыкладныя алгарытмы для выканання эксперымен-тальнай часткі білетаў, навучалыя блок-схемы, паэтапнае самастойнае запаўненне якіх дазваляе сістэматызаваць веды па фізіцы. Рэкамендуецца навучэнцам старэйшых класаў сярэдніх школ, ліцэяў, выпускных курсаў сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў для падрыхтоўкі да выпускных іспытаў і цэнтралізаванаго тэставання.
Спампаваць дапаможнік (zip, 292 КБ).

Дадатковыя матэрыялы для дыстанцыйнага навучання (10 клас)

Матэрыялы па тэмах «Механіка матэрыяльнага пункта» і «Элементы вектарнага аналізу» для курсаў дыстанцыйнага навучання. Складзеныя настаўнікам Ліцэя БДУ Валянцінам Асташынскім.
Паводле сайта elyceum.by
.

Методыка cамаправеркі і ўзаемаправеркі самастойных работ на ўроках фізікі і 10-бальная сістэма ацэнкі ведаў


Методыка, распрацаваная настаўнікам вышэйшай катэгорыі А. Г. Сядзякам, выкарыстоўваецца аўтарам ўжо на працягу 5 год і прыдатна для паўрочнага кантролю ведаў вучняў 9-х -12-х класаў на ўроках фізікі.
Спампаваць (doc, 73 КБ)

Руска-беларускі фізічны слоўнік

Слоўнік змяшчае блізу 25,000 тэрмінаў розных раздзелаў фізікі – механікі, тэрмадынамікі, электрадынамікі, оптыкі, квантавай механікі і іншых, а таксама некаторыя тэрміны сумежных навук – астраноміі, хіміі, матэматыкі.
Для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў, вучняў і настаўнікаў сярэдніх школ, навукоўцаў і інжынераў.
Аўтары – Уладзімір Самайлюкевіч, Уладзімір Пазняк, Аляксандр Сабалеўскі.
Спампаваць pdf-файл (12 MБ)

Табліца асноўных фізічных канстант

У табліцы прыведзеныя значэнні асноўных фізічных пастаянных.
Складзеная Петуховым Юрыем Аляксандравічам.
Спампаваць pdf-файл (53 KБ)
Спампаваць архіў з зыходным tex-файлам і стылевым пакетам для LaTeX (3 KБ)

Анімацыі фізічных працэсаў. Карысныя спасылкі

Прапануем спасылкі сайтаў, дзе можна спампаваць анімацыйныя ролікі для візуалізацыі розных фізічных працэсаў. Падборку зрабіла Тамара Мацкевіч.
Глядзець спасылкі

Механічныя з'явы. Энергія. Фізіка 8 клас.

Прэзентацыя PowerPoint.
Распрацаваў Шабусаў Анатоль Канстанцінавіч. Старaсельскі ВПК ДСШ Бялыніцкі р-н.
e-mail: ilotana@tut.by
Спампаваць (991 KБ)

Навучальны праект у 11 класе: «Эксперыментальныя газавыя законы»

Уладзімір Паддубскі
Тып праекту:
па колькасці ўдзельнікаў – групавы (прымае ўдзел увесь клас);
па працягласці – кароткачасовы (здвоены ўрок (пара) – на першым уроку выконваліся даследаванні, на другім – афармленне, прэзентацыя і рэфлексія);
па характары дзейнасці навучэнцаў – даследчы.
Апісанне праекту
Прэзентацыя PowerPoint
Анімацыя ізабарнага працэсу
Анімацыя ізатэрмічнага працэсу
Анімацыя ізахорнага працэсу

Рознаўзроўневыя заданні для правядзення пазаняткавага кантролю па фізіцы. 9 – 11 класы

Уладзімір Паддубскі
 Дапаможнікі утрымліваюць карткі для арганізацыі пазаняткавага кантролю па курсе фізікі 9- 11 класаў ўстановаў адукацыі з 11-гадовым тэрмінам навучання. Карткі складзеныя ў адпаведнасці з праграмай і патрабаваннямі 10-бальнай сістэмы адзнакі вынікаў навучальнай дзейнасці вучняў. Заданні, уключаныя ў дапаможнік, можна выкарыстоўваць для замацавання  тэарэтычных ведаў  і набыцця практычных навыкаў навучэнцаў. Рэкамендуецца настаўнікам фізікі і навучэнцам агульнаадукацыйных школ.

Дапаможнік, 9 клас Спампаваць
Дапаможнік, 10 клас (хутка з'явіцца)
Дапаможнік, 11 клас (хутка з'явіцца)

Прэзентацыі па фізіцы ў форме інтэрактыўных лекцыяў.

Распрацаваныя Тамарай Мацкевіч – выкладчыцай фізікі Беларускага гуманітарнага ліцэю.
Некалькі словаў ад аўтара

Тэма 1: Унутраная энергія – 8 клас ( zip )
Тэма 2: Разлік колькасці цеплаты – 8 клас ( zip )
Тэма 3: Цеплавыя рухавікі – 8 клас ( zip )
Тэма 4: Электрызацыя – 8 клас ( zip )
Тэма 5: Электрычнае поле – 8 клас ( zip )
Тэма 6: Супраціўленне. Закон Ома – 8 клас ( zip )
Тэма 7: Паўправаднікі – 8 клас ( zip )
Тэма 8: Магнітныя з'явы – 8 клас ( zip )
Тэма 9: Радыеактыўнасць – 8 клас ( zip )
Тэма 10: Кінематыка – 9 клас ( zip )
Тэма 11: Дынаміка – 9 клас ( zip )
Тэма 12: Квантавая фізіка – 11 клас ( zip )

Гатовыя раздаткі кантрольных, самастойных, практычных работ па фізіцы.

Складзеныя Іванам Копацем, настаўнікам СШ в. Турэц Карэліцкага раёну.
1. Цеплавыя з'явы, 8 клас
2. Электрычнасць

Фізічная паласа перашкодаў

Што такое паласа перашкодаў – вядома ўсім. Каб стаць пераможцам, трэба ўмець добра бегаць ды скакаць. Сумна. Горш бывае толькі лыжа-ролерная эстафета. Там бегай – не бегай, – пераможца даўно вядомы. Але ФІЗІЧНАЯ паласа перашкодаў – зусім іншая рэч! Там перамагае, выбачайце за саўковасць, гарманічна развітая асоба. Бо замест бар'ераў... – глязіце самі. А яшчэ абавязкова паглядзіце іншыя матэрыялы з метадычных летнікаў у Альхоўцы.

Метад праектаў у выкладанні фізікі 10 класа.

Досведам і матэрыяламі, дзеляцца Ганна Андрэева і навучэнцы двух 10-х класаў Ліцэю №2 г. Мінска.
Час правядзення: 2005–2006 навучальны год.
Інфармацыя ад выкладчыцы:
Як арганізаваць навучанне
Памятка вучням па розных аспектах працы і прадстаўлення праекта
Вучнёўскія праекты:
Зрок жывёлаў (Алеся Лаўрыновіч)
Вытворчасць і перадача электраэнергіі
Музычныя інструменты (Расціслаў Селязнёў, Т. Навіцкая, Ілля Кастэнка)
Аптычныя з’явы ў атмасферы (Каця Дэшка, Ірына Краўчанка)
Колер і яго ўласцівасці (Сяргей Радкевіч, Назім Рагімаў, Таня Купрэйчык)
Зрок чалавека. Праблемы і карэкцыя зроку (Марына Мішур, Аляксандра Ашмянская)
Электрастатычная абарона (Анімацыя) (Расціслаў Селязнёў, Аляксей Радчанка, Ілля Кастэнка)
Электрычнае поле зямлі (Каця Дэшка)

Вывучэнне фізічных з’яваў каля вадаёма

Сяргей Гарбацэвіч,
ст. выкладчык Беларускага Дзяржаўнага Педагагічнага Універсітэта імя Максіма Танка

Аўтар прапануе правесці занятак каля вадаёма і паспрабаваць сур'ёзна адказаць на "дзіцячыя пытанні":
Чаму качынае пёрка не тоне і не намочваецца? (Ціск і сіла трэння)
Чаму валасы зліпаюцца, калі паміж імі вада? (Паверхневае нацяжэнне, капілярныя з’явы)
Дзе і чаму вада цяплейшая? (Цеплаправоднасць)
Чаму сцябліны водарасцяў мяккія? (Архімедава сіла)
Колькі рэк выцякае з возера? (Злучаныя сасуды)
След на мокрым пяску? (Патэнцыйная энергія)
Як утвараюцца пырскі? (Паверхневае нацяжэнне)
Канешне, вывучаючы фізіку, трэба перш за ўсё мець добры падручнік, які дасць сістэматызаваныя веды па фізіцы, яе
паняццях, законах, метадах. А прапанаваны падыход да вывучэння прадмета будзе спрыяць развіццю пазнавальнай
цікавасці да яго вывучэння. 
Артыкул цалкам…

Карысныя спасылкі ў сеціве

Прапануем падборку з 50 карысных для выкладання фізікі і астраноміі спасылак, якую зрабіў Аляксандр Плятнёў на сайце «Парта для настаўніка». Глядзець спасылкі

Руска-беларускія слоўнікі

Калі ў Вас узнікаюць цяжкасці з перакладам фізічных тэрмінаў, можаце скарыстацца руска-беларускім слоўнікам фізічных тэрмінаў (спампаваць), ці руска-беларускім тэхнічным слоўнікам (спампаваць).




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
  

RSS
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY