Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Беларуская мова

Уступілі ў сілу папраўкі ў правілах школьнай арфаграфіі і пунктуацыі

З 1 верасня ўступілі ў сілу папраўкі ў правілах школьнай арфаграфіі і пунктуацыі. Зменаў нямала, але яны ахопліваюць малую частку лексічнага запасу.

Аканне на канцы запазычанняў
Пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў: трыа, Ватэрлоа.

Яканне ў лічэбніках
Паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць дзявяты, васямнаццаць.

Ў у запазычаннях
У большасці іншамоўных слоў ужываецца "ў": ва ўніверсітэце, для ўніята, але: траур.

Абрэвіятуры
Скарочаныя часткі абрэвіятур пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: галоўурач (галоўны), інтэрпал (інтэрнацыянальная паліцыя), лінкар (лінейны карабель).

Спрэчны прэзідэнт
Вялікае абмеркаванне выклікала напісанне слова «прэзідэнт».
Чытаць далей/Каментаваць

Фізічна-філалагічная-фізкультурная паласа перашкод.

Аўтары: Мікалай Запрудскі Галіна Сухава
Такі від спаборніцтва можна правесці падчас урока, летніка, у вольны час. Каманды могуць фармавацца з вучняў, настаўнікаў, бацькоў. .
ФФФкПП – фізічна-філалагічна-фізкультурная паласа перашкод — гэта кругавы маршрут з этапамі (перашкодамі), на якіх каманды выконваюць фізічныя і філалагічныя заданні. Калі пры іх выкананні задання будзе памылка, то, як у біятлоне, адзін з ўдзельнікаў павінны прабегчы штрафны круг. Спаборніцтвы пачынаюцца з таго, што каманда шукае і знаходзіць маршрутны ліст (па зададзеных азімуту і адлегласці). Ліст знаходзіцца ў пэўнай асобы.
Чытаць далей,/Cпампаваць
Прапануем матэрыял яшчэ адной фізічна-спартовай паласы перашкод з Альхоўкі-2006.

Каментаваць

Гульнёвыя тэхналогіі як сродак развіцця пазнавальнай актыўнасці ў школьнікаў

У прэзентацыі, зробленай настаўніцай гомельскай гімназіі №10 Аленай Юрчанка, разглядаюцца агульныя моманты, звязаныя з метадам гульнёвых тэхналогій, а таксама разнастайныя віды гульняў для выкарыстання на ўроках.
Спампаваць матэрыял (ppt, 8 МБ)

Каментаваць

«Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры»

Сайт «Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры» створаны для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, каб яны маглі знайсці на ім патрэбны матэрыял і выкарыстаць яго ў сваёй плённай працы. На старонках сайта прадстаўлены вельмі шырокі спектр адукацыйных матэрыялаў: метадычныя распрацоўкі, аўдыёверсіі вершаў, нарматыўная базу і метадычыныя рэкамендацыі. Таксама на старонках сайта змешчаны матэрыял і для вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай і жадаюць іх вывучаць.
Сайт будзе надзвычай карысным не толькі вучням і настаўнікам, але і ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай і літаратурай.
Адрас сайта – http://belkabinet.ucoz.ru

Каментаваць

Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы

Прэзентацыя, Прэзентацыя, падрыхтаваная Уладзімірам Куліковічам, кандыдатам філалагічных навук, змяшчае асноўныя параграфы новага закону аб правапісе, датычныя зменаў у арфаграфіі і пунктуацыі, а таксама супастаўляльную табліцу старых і новых правілаў напісання.
Спампаваць матэрыял (ppt, 700 КБ)

Каментаваць

Выкарыстанне знакавых мадэляў пры падрыхтоўцы да ЦТ

Прэзентацыя метада знакавых мадэляў і канкрэтных магчымасцяў яго выкарыстання пры падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванга тэставання. Аўтар – настаўніца беларускай мовы і літаратуры гомельскай гімназіі №10 Наталля Жаўняк.
Спампаваць матэрыял (ppt, 216 КБ)

Каментаваць

Распрацоўкі ўрокаў для 6 і 9 класаў

Аўтар – настаўніца віцебскай гімназіі №5 Сухава Галіна. Выкарыстоўвае эфектыўныя метады, прыёмы і формы працы, якія дапамагаюць вырашыць праблему фармавання ўнутранай матывацыі школьнікаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры: тэхніку намінальных груп; метад стварэння сітуацыі пазнавальнай спрэчкі; мазаіку; метад эмацыйнага стымулявання; арфаграфічную хвілінку; асацыятыўную хвілінку. Фіналістка конкурсу настаўнік году-2009.
Урок для 6 класа на тэму «Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення адзіночнага ліку роднага склону»
Тэхналагічная карта ўрока па беларускай мове для 9 класа па тэме «Канструяванне складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, перабудова іх у іншыя граматычныя структуры”
Дадатковую інфармацыя пра аўтара можна прачытаць на сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Каментаваць

Вінцук Вячорка: Кім засялілі падручнік беларускай мовы? Прафком, саўнарком і камротамі...

Штовечар правяраю хатняе заданьне ў малодшай дачкі. Так праходжу гімназічную праграму – параграф за параграфам – і штовечар натхняюся (дакладней, набрыньваю гронкамі гневу).
Пра падручнікі для 5-й клясы, іхную мову, улік узроставай псыхалёгіі ды цывілізацыйную арыентацыю я сабе паабяцаў напісаць – і мусова напішу – эсэй. Калі закончыцца навучальны год. А пакуль – фрагмэнт будучых нататак фэноляга.
“Беларуская мова”. 2001 год. 2-е выданьне, не якое там 40-е стэрэатыпнае. Значыць, даволі сьвежа, як на падручнік, укладзенае. Імёнаў аўтараў падручніка не падаю: абодва яны харошыя ды нацыянальна сьведамыя людзі даволі шаноўнага ўзросту. У практыкаваньні 10-гадовыя дзеці мусяць прыпісаць правільныя канчаткі словам, дапасаваным да складанаскарочаных. Мэтадычная задача – замацаваць уменьне вызначаць род складанаскарочанага слова дый наагул яго граматычную форму.
Усё звычайна. Вось сказы.
- Люба коратка ахарактарызавала кожнага студэнта, чые заявы разгляд… прафком. (А.Васілевіч)
- Забеліна, як і Васіліна цяпер, прыехала некалі, гады за чатыры да вайны, у Старыцк… МТС.
- (Т.Хадкевіч) РБУ дарожн… вядзе свой рамонт – адвечную работу. (С.Басуматрава)
- Саўнарком засяд… позна, гадзін да адзінаццаці. (Іван Шамякін)
- “Зямлянку” – зімнюю элегію – спяв… камроты Весялоў. (А.Пысін)
- Фінал розыгрышу кубка чэмпіёнаў па ручному мячу сярод клубных каманд Еўропы выйгр… спартсмены Мінск… СКА. (“Звязда”)

Што ж беларускае дзіцё пачатку XXI стагодзьдзя вычытала ў гэтых сказах і ў выніку напісала? *** …
Чытаць далей

Выкарыстанне праектнай тэхналогіі

Адной з тэхналогій, якая эфектыўна забяспечвае гуманізацыю адукацыі, з'яўляецца праектнае навучанне. У аснове дадзенай тэхналогіі ляжаць ідэі амерыканскіх вучоных Дзюі, Лая, Гарыдайка. Галоўныя з іх заключаюцца ў тым, што дзіця займаецца толькі той дзейнасцю, якую яно выбірае само свабодна. Сваімі распрацоўкамі ў галіне выкарыстання гэтай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы падзялілася настаўніца гімназіі г. Пружаны Ларыса Жаўнярчук
Спампаваць артыкул «Выкарыстанне праектнай тэхналогіі на ўроках» (doc, 85 КБ)
Спампаваць матэрыялы да ўрока на тэму “Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе” (9 клас) (zip, 29 КБ)
Спампаваць матэрыялы да ўрока на тэму “Прыслоўе” (8 клас) (doc, 39 КБ)
Спампаваць матэрыялы да ўрока на тэму “Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак” (doc, 60 КБ)

Каментаваць

Урокі тэме «Займеннік»

Настаўніца беларускай мовы Глыбоцкай раённай гімназіі Таццяна Барткевіч дзеліцца сваімі распрацоўкамі ўрокаў па тэме «Займеннік»: “Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля”, “Групы займеннікаў па значэнні. Асабовыя займеннікі”
. Акрамя матэрыяла па тэме ўрокаў, на ўроках вучні знаёмяцца з тымі вядомымі асобамі, што нарадзіліся на Глыбоччыне: Я. Драздовічам, І. Буйніцкім, В. Ластоўскім, К. Дуж-Душэўскім, Т. Даленгам-Мастовічам, П. Сухім. Усё гэта – матэрыя для працы на ўроках па фармаванні сістэмы каштоўнасцей, гістарычнай памяці, грамадзянскай пазіцыі.
Спампаваць матэрыял (doc, 350 К)

Каментаваць

Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для 9 класа

Беларуская мова
Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў. якія забяспечваюць атрыманн агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні)
Дапушчана Міністэрствам адкукацыі Рэспублікі Беларусь 2-е выданне Мінск Нацыянальны інстытут адукацыі 2005 Рэкамендована ў 2008/2009 навучальным годзе.
Спампавацьтут
Крыніца інфармацыі: сайт Нацыянальнага інстытута адукацыі

Вучэбны дапаможнік для 10 класа па беларускай мове

В.У. Протчанка, В.П. Протчанка
Беларуская мова
Вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні)
Дапушчана Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Мінск
Нацыянальны інстытут адукацыі
2006
Рэкамендован у 2008/2009 навучальным годзе 
Спампаваць тут. 
Крыніца інфармацыі: Сайт Нацыянальнага інстытута адукацыі

Новыя перакладныя слоўнікі

21 лютага ў Мінску быў презентаваны першы вялікі «Беларуска-украінскі слоўнік».
«Выдадзены ў Кіеве перакладны з беларускае мовы слоўнік – пакуль што адзіны прыклад прафесійнага зацікаўлення беларускаю мовай у іншай краіне», – зазначае знаны перакладчык Лявон Баршчэўскі.
Пераклады зь беларускае ў іншых краінах ідуць праз рускія слоўнікі. І гэта галоўная прычына, чаму ён узяўся за стварэньне дваццацівасьмімоўнага перакладнога слоўніка з беларускай.
“Гэта вялікая-вялікая праблема і адна з прычын, чаму я рабіў слоўнік на дваццаць восем моваў. Трэба хоць натхніць іншых гэта ўсё рабіць калі-небудзь. Там у мяне няшмат слоў, самыя важныя словы, але гэта можна пашыраць, можна разбіваць на асобныя мовы і працягваць справу. Такая ідэя і была штуршком да маёй працы”.
Слоўнік разлічаны на зацікаўленага беларускамоўнымі тэкстамі замежнага чытача. Таму пачынаецца ён, натуральна, беларускай. Наступная мова ў ім – даніна акадэмічнай традыцыі – лацінская. Далей ідуць амаль усе еўрапейскія мовы, якія прадстаўленыя ў алфавітным парадку.
“Гэта базавы запас чалавеку, які за мяжой захоча вывучаць беларускую мову, – тлумачыць укладальнік. – Ён атрымае магчымасць знайсці там самыя важныя словы беларускай мовы”.
Унікальны слоўнік Лявона Баршчэўскага выйшаў з друку напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў прыватным выдавецтве.
Паводле Радыё Свабода

Інтэграваныя ўрокі па інфарматыцы і беларускай мове

Аўтарскі ўрок на тэму «Складаназалежныя сказы» і факультатыўны занятак «Зваротак» (прысвечаны вясне) распрацаваны настаўніцамі глыбоцкай школы №3 Лідзіяй Раманчук і Алай Буцько
Спампаваць матэрыял (zip, 550 КБ)

Абавязкова пастаўце Белазар на свой камп'ютэр!

На гэтым сайце Вы знойдзце беларуска-руска-беларускі перакладнік Белазар, а таксама іншыя праграмы ды дапаможныя прылады, якія дазволяць хутка выконваць беларускамоўныя пераклады. З гэтага сайту можна бясплатна спампаваць праграму і слоўнік. Гэта вельмі проста, паспрабуйце.

Карысныя спасылкі ў сеціве

http://www.pravapis.org/ — Сайт цалкам прысвечаны беларускай мове. Утрымлівае артыкулы, рэфераты, электронныя слоўнікі і камп’ютэрныя праграмы, у тым ліку і праграму праверкі арфаграфіі беларускай мовы (spell-checker) у асяроддзі Windows Microsoft Office 2000.
http://mova.by.ru/
http://www.belmova.com/ — «Беларуская мова ў Інтэрнэт»  — сайт, дзе б кожны змог карыстацца найбольш поўным каталогам спасылак, прысвечаных беларускай мове, а таксама даць магчымасць карыстальнікам выказваць свае думкі й атрымліваць цікавую інфармацыю на беларускай мове.
http://lacinka.org/ – дапаможа беларускім філолагам не толькі паглыбіць свае веды ў гісторыі мовы і правапісе, але і надасць аргументаў пры спробе іншых «мовазнаўцаў» скажона транслітараваць беларускія словы. Прапануем пачаць з раздзелу «Практыкум»  гэтага сайту. Гэта дапаможа зразумець, як проста карыстацца лацінкай.  

Раскажыце дзецям

Даволі часта нам не хапае аргументаў, каб давесці дзецям ці калегам, чаму трэба ведаць і карыстацца роднай моваю. Бывае яшчэ горш: мы зрываемся на лозунгі ці лірыку, шукаючы паразумення ў вачох карфармістаў і прагматыкаў...
Прапануем прачытаць даследчы артыкул гісторыка і публіцыста, аўтара шэрагу адукацыйных праграм Віктара Сазонава пра ўплыў моўнага менталітэту на сферы грамадскага жыцця.
Цікава даведацца, як па-рознаму бачаць свю прафесію людзі, што называюць сябе учителями і настаўнікамі. Чаму зіму беларусы ніколі не называюць матушкай ці кудзесніцай? Ці заўсёды преступник з'яўляецца злачынцам?
Урыўкі з артыкула
Артыкул цалкам

Актыўныя метады ў выкладанні беларускай мовы і пазакласнай дзейнасці

Тацяна Барткевіч
Настаўніца СШ №3 г. Глыбокае.

Аўтар дзеліцца асабістым досведам выкарыстання  актыўных метадаў навучання. Апісвае сваю ўласную адаптацыю гэтых метадаў да выкладання беларускай мовы ў школе. Напрыклад, выкарыстанне метаду “Адгадай” пры вывучэнні граматычных катэгорый розных часцін мовы, метаду “Сонейка” які дапамагае навучыць пісаць без памылак, умець правяраць напісанае, бачыць арфаграмы. Заслугоўвае ўвагі дыскусія “Матэматыка і літаратура” 
Артыкул цалкам

Маркеры моўнай прасторы

Варыянты тэставых заданняў. Падрыхтаваў В. Вячорка   Больш падрабязна

Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў. Аўтар – Жуковіч М.В. г. Бяроза
Дапаможнік рэкамендуецца настаўнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока. Кніза складаецца з чатырох раздзелаў, прысвечаных фарміраванню ў школьнікаў матывацыі да навучання, выкарыстанню сучасных асобасна-арыентаваных і інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій, разглядаюцца нетрадыцыйныя формы ўрокаў. Дапаможнік утрымлівае шматлікія распрацоўкі ўрокаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій, якія прыводзяць да гарантаванага дасягнення педагагічных мэт.
Больш падрабязна




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY