Інтэграваны ўрок з выкарыстаннем камп'ютэрных тэхналогій, распрацаваны настаўніцамі глыбоцкай школы №3 Лідзіяй Раманчук і Алай Буцько. Спампаваць матэрыял (doc, 107 КБ)
Гульня па творах М.Гарэцкага і Э.М. Рэмарка
Гульня “Разумнікі і разумніцы” па творах Максіма Гарэцкага “На імперыялістычнай вайне” і Эрыха Марыі Рэмарка “На Заходнім фронце без пераменаў”. Распрацаваная настаўніцай Славянскай гімназіі (г. Бабруйск) Вольгай Рудай. Спампаваць матэрыял (doc, 76 КБ)
Унікальны сайт пра Купалу і Коласа
Праект пад назвай «Класікi сусветнай літаратуры Янка Купала i Якуб Колас. Да 125‑годдзя з дня нараджэння» быў створаны летам 2007 г. на сайце Дзяржаўнай архіўнай службы пры ўдзеле Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Беларусі. Сярод размешчаных матэрыялаў ёсць 84 аўтографы Янкі Купалы і Якуба Коласа, частка тэкстаў падаецца на рускай, польскай і лацінскай мовах. На рэсурсе змешчаныя рэдкія тэкставыя, фота і фонадакументы, файлы з аўтографамі й галасамі класікаў. Адрас сайта http://archives.gov.by/index.php?id=629102
Сайт, прысвечаны творчасці Уладзіміра Караткевіча
САЙТ «БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДУ» ДАПАМОЖА: # аматарам беларускай літаратуры: знойдуць усе творы Уладзіміра Караткевіча, надрукаваныя на беларускай мове; # школьнікам: знойдуць творы У.Караткевіча, уключаныя ў праграму па беларускай літаратуры, у тым ліку для пазакласнага чытання, дадатковую літаратуру пра жыццё і творчасць пісьменніка; # настаўнікам-філолагам: маюць магчымасць зрабіць цікавейшымі свае ўрокі; # выкладчыкам iншых дысцыплiн: знойдуць цiкавыя творы пра розныя гiсторычныя эпохi, пра асаблiвасцi рэгiёнаў Беларусi, пра асобныя творы мастацтва; # бацькам: могуць знайсці казкі для сваіх дзяцей, пазнаёміць з гісторыяй і сённяшнім днём Беларусі і яе мясцін, звярнуўшыся да кнігі «Зямля пад белымі крыламі» і інш.;
Тэхналогія французскіх педагагічных майстэрняў пры вывуэнні твораў Васіля Быкава
Аўтар Н.М. Рагатоўская, выкладчыца гімназіі № 18 г. Мінска. Вельмі тэхналагічная і сучасная распрацoўка заняткаў. Кожны этап майстэрні ўяўляе створаны майстрам-настаўнікам развіццёвы асяродак. Можна толькі пазайздросціць вучням гімназіі. Там кансерватызм школьнай практыкі не стрымлівае сацыяльнае развіццё асобы. Распрацоўкі змешчаныя на сайце гімназіі, але вартыя перадрукоўкі для больш шырокай аудыторыі. Педмайстэрня па аповесці В.Быкава “Аблава” Педмайстэрня па апавяданні В.Быкава “Сваякі”
Інтэрнэт-рэсурсы для выкладчыкаў беларускай літаратуры.