Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Корсак

КОРСАК (ЦЯЦЁРКІНА) Вольга Уладзіміраўна
 майстар спорту, чэмпіёнка свету па спартовых танцах, харэограф, фалькларыст, адзіны выкладчык спартовага бальнага танца, што выкладае на беларускай мове.

Вучылася ў 1994 – 1999 гг. у Беларускім універсітэце культуры (харэаграфічнае мастацтва – бальны танец), у 1998 – 2002 гг. у Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце (псіхалогія); у Інстытуце сучасных ведаў у 2001 г. атрымала акадэмічную ступень бакалаўра педагагічных навук, у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук у 2006 г. – ступень кандыдата філалагічных навук (фалькларыстыка).
У 1998 г. стала чэмпіёнкай свету па спартовых танцах (у пары з Барысам Бачкоўскім – інвалідам-вазочнікам).
Выкладала па-беларуску спартовы бальны танец у рускамоўнай СШ № 33 (1997 – 1999) і дзіцячым садку № 314 (2003 – 2004) г.Мінска. Працуе з 1999 г. трэнерам-харэографам у Беларускім фондзе дапамогі спартоўцам-інвалідам, старшым інструктарам-метадыстам фізічнай рэабілітацыі ў Беларускім таварыстве інвалідаў, з 2006 г. трэнерам-харэографам у клубе спартовага бальнага танцу “Сірыюс” Беларускай федэрацыі танцавальнага спорту і выкладчыкам кафедры музыкі і харэаграфіі БДПУ.
Адзіная сярод ВНУ выкладае курс “Спартыўны бальны танец” на беларускай мове (40 і 12 гадзін, 18 і 23 студэнты). Таксама вядзе іншую працу ва ўніверсітэце (вучэбная практыка, курсавыя праекты). Упершыню стварыла і надрукавала “Расейска-беларускі харэаграфічны слоўнік” (Мн., 2002. 100 с.). Мае шэраг публікацый па харэаграфіі і фальклору і намер выдаць “Расейска-беларускі слоўнік спартовага бальнага танца”, праграму курса “Спартыўны бальны танец” для ВНУ. Сярод студэнтаў і спартоўцаў заняткі нацыянальна свядомага педагога карыстаюцца выключнай папулярнасцю.

Чытайце інтэрв'ю з Вольгай Корсак: “Да мяне ніколі ня чулі, што танец выкладаюць па-беларуску

 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY