Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

АРЦІШЭЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч

АРЦІШЭЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч
Нарадзіўся  30.11.1933 года.  Доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры марфалогіі чалавека Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта (БДМУ).

Паважаны прафесар – лідэр і сімвал беларускасці ў БДМУ , лаурэат прэміі імя акадэміка Вацлава Ластоўскага 2007 года.
(Фотарэпартаж з цырымоніі ўзнагароджання 16 чэрвеня 2007 г.)
Выдаў першы ў гісторыі беларускі падручнік па гісталогіі з асновамі цыталогіі і эмбрыялогіі («Гісталогія з асновамі цыталогіі і эмбрыялогіі» (Мн., 2000; 311 с.)  Напісаны ён у адпаведнасці з патрабаваннямі тыпавой праграмы па гісталогіі для медыцынскіх ВНУ з улікам сучасных дасягненняў навукі і амаль 40-гадовага вопыту аўтара ў выкладанні гэтага прадмета. Можа таму, што падручнік родны і зразумелы,  "Гісталогію" Арцішэўскага ведаюць і вывучаюць студэнты-біёлагі у БДУ і іншых унівесітэтаў.
«Напісанне падручніка на беларускай мове прадыктавала само жыццё, – піша шаноўны прафесар ў прадмове да свайго падручніка, – У апошняе дзесяцігоддзе ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт прыйшлі студэнты, якія выказалі і выказваюць жаданне вывучаць прадмет на роднай мове. Васьмігадовы вопыт беларускамоўнага навучання па гісталогіі дае падставу сцвярджаць, што студэнты атрымліваюць глыбокія і трывалыя веды, глыбей спазнаюць здабыткі беларускай нацыянальнай культуры, у іх выхоўваецца павага да культурнай і моўнай спадчыны свайго і іншых народаў.» Кніга ўтрымлівае тэрміналагічны слоўнік, складзены Аляксандрам Аляксандравічам разам са сваімі калегамі і студэнтамі. Апублікаваў больш за 200 навуковых і навукова-метадычных працаў, у  тым ліку манаграфіі, навучальныя дапаможнікі. У суаўтарстве з калегамі падрыхтаваў арыгінальныя альбомы для студэнтаў медыцынскіх ВНУ: “Гісталогія”, “Эмбрыялогія”, “Цыталогія”.

Зараз стала складаней выкладаць па-беларуску, - кажа Аляксандр Аляксандравіч, –  Беларускамоўныя групы ў БДМУ сталі дапаўняць студэнтамі замежных краін. Таму зараз ён чытае лекцыі і праводзіць практычныя заняткі па курсу гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі на дзвюх мовах. 

 
Даволі шмат выпускнікоў універсітэта праяўляюць любасць да роднай мовы і выкарыстоўваюць яе ў працы. У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры маці і дзіця вызначаюцца прафесіяналізмам і беларускасцю былыя студэнты Аляксандра Аляксандравіча Андрэй Вітушка і Зміцер Салошкін, у Навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі – Аляксандр Сітнік. 

Падрыхтаваў Алесь Лозка
чэрвень 2007

 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY