-
Бацькі маюць права выхоўваць сваіх дзяцей у духу талерантнасці і разумення іншых, без дыскрымінацыі, якая вынікае з колеру скуры, расы, наныянальнасці, веравызнання, полу і эканамічнай пазіцыі. Бацькі абавязаныя выхоўваць сваіх дзяцей у духу адказнасці за сябе і за ўвесь чалавечы свет.
-
Бацькі маюць права лічыць сябе “першымі настаўнікамі” сваіх дзяцей. Бацькі абавязаныя выхоўваць сваіх дзяцей належным чынам, клапоцячыся пра іх.
-
Бацькі маюць права на поўны доступ сваіх дзяцей да фармальнай сістэмы адукацыі, дзе ўвага будзе накіраваная на іхнія патрэбы, мачымасці і дасягненні. Бацькі абавязаныя ўключыцца ў школьнае навучанне сваіх дзяцей на правах партнёраў.
-
Бацькі маюць права доступу да ўсёй інфармацыі пра ўстановы асветы, якія могуць датычыцца іхніх дзяцей. Бацькі абавязаныя перадаваць школам, у якіх вучацца іхнія дзеці, любую інфармацыю, якая датычыцца магчымасці дасягнення супольных (датычных сям'і і школы) адукацыйных мэтаў.
-
Бацькі маюць права на выбар такога адукацыйнага шляху для сваіх дзяцей, які будзе найбольш блізкім да іхніх перакананняў і каштоўнасцяў, што лічацца найважнейшымі дзеля развіцця дзяцей. Бацькі абавязаныя зрабіць свядомы выбар адукацыйнага шляху сваіх дзяцей.
-
Бацькі маюць права дамагацца ад фармальнай сістэмы таго, каб іхнія дзеці атрымалі духоўныя і культурныя веды. Бацькі абавязаныя выхоўваць сваіх дзяцей у пашане да іншых людзей і ў згодзе з імі і іхнімі перакананнямі.
-
Бацькі маюць права ўплываць на асветную палітыку, якая рэалізуецца ў школах іхніх дзяцей. Бацькі абавязаныя ўключацца ў школьнае жыццё іхніх дзяцей і быць істотнай часткай лакальнай грамадскасці.
-
Бацькі і бацькоўскія аб'яднанні маюць права даваць свае ацэнкі і весці кансультацыі з уладамі, адказнымі за адукацыю на ўсіх узроўнях. Бацькі абавязаныя ствараць дэмакратычныя рэпрэзентатыўныя арганізацыі на ўсіх узроўнях. Гэтыя арганізацыі будуць рэпрэзентаваць бацькоў і іхнія інтарэсы.
-
Бацькі маюць права на матэрыяльную дапамогу з боку публічных уладаў, што дазволіла б пераадолець усе фінансавыя бар'еры, якія маглі б паўстаць на шляху іхніх дзяцей да адукацыі. Бацькі абавязаныя прысвячаць свой час і ўвагу сваім дзецям і іхнім школам, так, каб узмоцніць намаганні школаў, накіраваныя на дасягненне акрэсленых мэтаў навучання.
-
Бацькі маюць права патрабаваць ад адказных публічных уладаў высокай якасці адукацыйных паслугаў. Бацькі абавязаныя супрацоўнічаць між сабой і ўдасканальваць свае здольнасці “першых настаўнікаў” і партнёраў у кантакце школа-сям'я.
Разам з дзецьмі ў сям'і з'яўляюцца вечныя пытанні, якія растуць, трансфармуюцца, але ніколі не знікаюць. Паспрабуйце пры дапамозе псіхолагаў адказаць на некаторыя з іх.