Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

3.04.2007

Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для выкладчыкаў ВНУ

 

Палажэнне

Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага
для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ


• Уводзіны

 

Заснаванне прэміі імя акадэміка Вацлава Ластоўскага абумоўлена слабым развіццём беларускамоўнай вышэйшай адукацыі. Сёння ў Беларусі не існуе цалкам беларускамоўных ВНУ. Па сутнасці, выкладанне па-беларуску асобных прадметаў ва ўніверсітэтах трымаецца на ўласнай ініцыятыве неабыякавых выкладчыкаў.

Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, беларускамоўны педагагічны патэнцыял у ВНУ Беларусі захаваўся і пры адпаведных умовах можа значна ўзрасці. Да таго ж, кіраўніцтва некаторых універсітэтаў ставіцца да пытання беларускамоўнага выкладання калі не з зацікаўленнем, дык нейтральна. Вялікая колькасць студэнтаў і абітурыентаў ставіцца прыхільна да выкладання па-беларуску. У 2006 годзе адбыўся неафіцыйны рэферэндум за родную мову – вялікая колькасць абітурыентаў (75 000) здавала тэсты на роднай мове, у той час, як закончылі школу з беларускай мовай навучання  ўсяго каля 22 000. Ва ўніверсітэты краіны ў апошнія гады ўлілася новая хваля беларускамоўнага студэнцтва з ліку выпускнікоў сярэдніх школ, якія навучаліся па-беларуску ў самы пік развіцця класаў з беларускай мовай навучання.

Адчуваецца пільная патрэба ў маральнай падтрымцы беларускамоўных выкладчыкаў вышэйшай школы, стымулявання выкладання па-беларуску. Усведамляючы, што падтрымка беларускасці – ёсць не толькі падтрымка нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў, але і ўнёсак у культурную разнастайнасць у свеце, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай школы» (ТБШ) пры падтрымцы іншых недзяржаўных арганізацый і дзеячаў культуры і навукі, засноўвае тры штогадовыя прэміі імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для выкладчыкаў і прафесараў беларускіх ВНУ.

• Задачы

Асноўнымі задачамі заснавання прэміі імя акадэміка Вацлава Ластоўскага з'яўляюцца:

  1. Маральная падтрымка беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ;
  2. Прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем беларускамоўнага выкладання ва універсітэтах Беларусі;
  3. Фарміраванне грамадскай думкі аб прэстыжнасці навучання і выкладання па-беларуску;
  4. Аб'яднанне беларускамоўных выкладчыкаў, спрыянне іх супрацоўніцтву, абмену досведам працы, арганізацыі супольных праектаў і публікацыяў.

 

• Парадак і ўмовы правядзення конкурса

Для ўдзелу ў конкурсе выкладчыкі ВНУ да 15 мая 2007 г. накіроўваюць запоўненую анкету на адрас электроннай пошты lastouski@gmail.com ці па пошце 220029 Мінск, а/с 64. Асноўныя крытэрыі ў конкурсе – беларускасць, наватарства і прафесіяналізм. Перавага будзе аддавацца выкладчыкам дысцыплін, якія звычайна не выкладаюцца па-беларуску.

Арганізацыйна-прэміяльная рада з ліку педагогаў і навукоўцаў Беларусі вывучае стан адукацыйнага працэсу універсітэтаў, збірае анкеты ўдзельнікаў конкурса і ўносіць рэкамендацыі прэміяльнаму камітэту для канчатковага рашэння. Камітэт вызначае пераможцаў, якім афіцыйна ўручаюцца ганаровыя дыпломы, шыльды, а таксама дае рэкамендацыі на выданне навучальных дапаможнікаў.

Прэміяльны камітэт з ліку вядомых дзеячаў навукі і культуры вызначыць да 30 чэрвеня 2007 г. лаўрэатаў прэміі і ўручыць спецыяльныя дыпломы, рэкамендацыі да друку дапаможнікаў двум намінантам.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па электроннай пошце, напісаўшы на lastouski@gmail.com, ці па тэлефоне 029–7520821.

 

• Склад арганізацыйна-прэміяльнай рады

  1. Алесь Лозка, старшыня РГА «ТБШ»;
  2. Сяргей Запрудскі, старшыня ГА “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”;
  3. Алена Макоўская, выканаўчы старшыня ЗБС «Бацькаўшчына»;
  4. Лявон Баршчэўскі, ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра;
  5. Яраслаў Крывой, юрыст;
  6. Віталь Алісёнак, філолаг.

 

Каментары (0)

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:

 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY