|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
31.10.2008 |
Конкурс адукацыйных матэрыялаў “Ноўтбук для актыўнага настаўніка
Мэта конкурсу – стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, іх папулярызацыя і стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.
Конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» праводзіцца па пяці намінацыях:
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае матэрыялы на адрас nastaunik.info@gmail.com, да якіх далучыць ліст з абгрунтаваннем таго, як удзельнік плануе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасці.
Патрабаванні да матэрыялаў
Крытэрыі ацэнкі па намінацыях Методыка выкладання вучэбных прадметаў у школах і нефармальнай адукацыі
Сучасны ўрок
Рапрацоўкі тэматычных блокаў ці цыклаў урокаў будуць мець перавагу.
Грамадзянская адукацыя і Нацыянальная школа
Настаўнік – сям’я – грамадства
Перавагу будуць мець матэрыялы, якія прадугледжваюць адукацыю праз сумесную дзейнасць, метадычныя матэрыялы, якія ўзніклі пры здзяйсненні даследчых, экалагічных, культурніцкіх, сацыяльных, краязнаўчых і іншых праектаў
Адукацыйны сайт педагога, школы, школьнага клуба і г.д.
Перавагу будуць мець сайты, накіраваныя на развіццё адукацыі на роднай мове. Прызавы фонд конкурсу фармуецца з добраахвотных ахвяраванняў людзей і арганізацый, зацікаўленых ў падтрымцы актыўных педагогаў, што прадставяць свае аўтарскія матэрыялы для агульнага карыстання. Папярэдне плануецца ўзнагародзіць 5 аўтараў, матэрыялы якіх будуць прызнаныя найлепшымі, персанальнымі партатыўнымі камп’ютэрамі (ноўтбукамі). Журы конкурсу фармуецца з экспертаў – спецыялістаў у кожнай тэме, якія працуюць у сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі. Тэрміны правядзення: Матэрыялы на конкурс прымаюцца да 15 сакавіка 2009 г. у электроннай форме на электронную пошту: nastaunik.info@gmail.com з пазнакай “конкурс матэрыялаў”. Дасланыя работы будуць размешчаныя ў Інтэрнэце на сайце http://nastaunik.info для агульнага карыстання і абмеркавання. Вынікі абмеркавання на сайце будуць улічаныя журы.
Гэты конкурс – цалкам грамадскі праект. Гэта значыць, што педагогі і адукатары, якія дашлюць свае распрацоўкі, надаюць права публікаваць іх на сайце. Арганізацыі і асобы, якія далучаюцца да фармавання прызавога фонду, і людзі, што захочуць ахвяраваць свой час для арганізацыі конкурсу, не маюць камерцыйных мэтаў і гатовыя працаваць толькі для паляпшэння беларускай адукацыі. Каментары (13)Валодша09.11.2008 10:10...да якіх далучыць ліст з абгрунтаваннем таго, як удзельнік плануе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасці. А чаму не пазначана якія варыянты выкарыстаньня ўхваляюцца арганізатарамі конкурсу? Ці не за гэта плянуеце ўганароўваць? Варта рэгістраваць патэнт,бо гэта выглядае на \"новае слова\"... Nsataunik.info15.11.2008 16:04Глядзіце, калі ласка, п.8 патрабаванняў да матэрыялаў. Там растлумачана, што мае быць пазначана ў лісце пра выкарыстанне. Александр04.12.2008 14:02Дасланыя работы будуць размешчаныя ў Інтэрнэце на сайце nastaunik.info для агульнага карыстання і абмеркавання. Когда они будут выложены? Nastaunik.info12.02.2009 21:092 Алег: Можаце дасылаць Nastaunik.info17.12.2008 22:10Аляксандру. Плануем размяшчаць адразу пасля атрымання. Магчыма невялікая затрымка для прывядзеня матэрыялаў у зручны электронны выгляд ці ўдакладнення дэталяў. Чакаем і Вашых матэрыялаў. Александр23.12.2008 07:07Материал отправил еще 2.12.08 (сайт www.alsak.ru). Но ни ответа на заявку, ни материала у вас на сайте не нахожу. Алег07.02.2009 15:03Ці можна дасылаць матэрыялы, якія ўдзельнічалі ў прошлым годзе ў гарадскім фестывалі \"Адзінае інфармацыйна-адукацыйнае прастора сталіцы\", які арганізоўваў камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама. Ірына26.02.2009 12:12Ніяк не магу даслаць матэрыялы на ваш электр. адрас. Прыходзіць паведамленне, што ліст не дастаўлены Nastaunik.info03.03.2009 20:08Ірына: паспрабуйце даслаць на info@nastaunik.info Алег18.03.2009 09:09Паважаныя арганізатары конкурсу \"Ноўтбук для актыўнага настаўніка\",калі ласка, адкажыце ці атрымалі Вы наш матэрыял \"Інтэрнэт-музей Баявой славы СШ № 83 імя Г.К. Жукава\", які быў высланы яшчэ 13 сакавіка. Nastaunik.info26.03.2009 18:06Алег: заяўку, на жаль, не атрымалі. Паспрабуйце даслаць на info@nastaunik.info і nastaunik.info@gmail.com. А спасылку на сайт можаце і тут пакінуць. Ніна28.04.2009 19:07Паважаныя арганізатары конкурсу ! Ці атрымалі Вы мае матэрыялы па гендэрным выхаванні ( план працы факультатыва , заняткі) на конкурс? Nastaunik.info01.05.2009 14:02Ніна: матэрыялы размешчаныя на старонцы матэрыялаў http://nastaunik.info/note2009/ Дадаць каментар |
АрхіўНавіны за мінулыя гады: |
|
2005 © Настаўнік.info
|