Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

17.05.2010

Песні для аздаблення выпускных вечароў.

Новае на сайце

Песні для аздаблення выпускных вечароў.
Надыходзіць сумны і вясёлы час, калі нашыя гадаванцы разлятаюцца са школьных гнёздаў. Заўсёды хочацца, каб гэты момант запомніўся, стаў адметным. 
Сёлета Настаўнік.інфо звярнуўся па дапамогу да беларускіх аўтараў, каб на гэтым свяце гучала і нашая мова.
 І вось мы прапануем вам некалькі  новых песняў.
Шчыры дзякуй Таццяне Грыневіч за музыку і выкананне, Сержуку Сокалаву-Воюшу за цудоўныя вершы, Сяргею Сіваму за музыку і дасланыя творы, Зміцеру Сідаровічу за студыйны запіс, Юлі Малахоўскай за набор нотаў і стварэнне караоке-файлаў.

Вальс развітання  (муз. Т. Грыневіч, сл. С.Сокалава-Воюша)
тэкст 
ноты pdf (125 kb)
mp3 (1,79 Mb)
караоке (3,5 kb)
мінусоўка mid (4 kb)

 

Як праляцелі шпарка гады,
Як незаўважна канулі.
Быццам у росных травах сьляды
Зорак, што ледзь праглянулі.

І азірацца, нат назнарок,
Сёньня зусім ня хочацца.
Першы ўрок, апошні ўрок
Радасна далей крочыцца.  

Часу хада няўмольная,
Ростані сьветлы жаль –
Лета апошняе школьнае
Выпуск: іспыты, баль.

Чуцца дарослым – гэта было, 
Стацца дарослым – новае 
Раптам яно на яве прыйшло
Легла жыцьцю асноваю.

Вальс разьвітаньня. Скажам: бывай
І спадзяемся – стрэнемся
Толькі давай, як можаш – давай
Будзем сабой – ня зьменімся...

Часу хада няўмольная,
Ростані сьветлы жаль –
Лета апошняе школьнае
Выпуск: іспыты, баль.

Школьны вальс (муз.У. Гаркушы, сл. В. Гіруць-Русакевіч) 
тэкст
mp3 (3,6 Mb)
фанаграма mid (3,6 Mb)

Адшукаем сваю ў небе зорачку
І жаданне загадаем.
І паверым так шчыра, так горача
Што ўсё збудзецца як жадаем.

Школьны вальс, школьны вальс
Што ж чакае там нас?
У таемнай дарослай краіне
Прыйдзе час наплыве успамінам
Школьны вальс, школьны вальс
Развітальны для нас.
Адзінаццаты клас
Што ж чакае там нас
У таемнай дарослай краіне.

А сягоння яшчэ усё не верыцца
Што нясе нам вальс развітанне.
І крыляе пяшчотна, даверліва
Наша першае каханне.

Чарадой птушанят растрывожана
Разляцімся, ты павер мне,
Летні вечар і зноў заварожыць нас
І наш вальс хвалюючы верне.


Самая прывабная  (муз. Т. Грыневіч, сл. С.Сокалава-Воюша)
ноты
mp3 (2,7 Mb)
караоке (4,3 kb)
мінусоўка mid (7,5 kb)

*   *   *
Твой профіль у вакне знаёмы да драбніцаў
Я хукаю на шкло, каб дома паўтарыць,
Ды ў небе журавель, а не ў рукох сініца,
І сонца ў вышыні ня тлее, не гарыць...

Са школы твой партфэль (пляцак? плячак?) не пранясу ні кроку
Ты ходзіш безь яго, ты ходзіш у фірмe
І нехта ля цябе у дыскачовым змроку
Нахабны і круты, а я ні бэ ні ме.

Са школы твой пляцак не паднясу дадому
Гадамі за табой я назіркам іду
І ты мяне даўно заўважыла, вядома,
Ды вочы адвяла ў бок, у далеч, на бяду.

Ня самая прыгожая, ды самая прывабная 
Суседні дом, суседні кляс і блізкія двары...
Мне ні прачнуцца ні заснуць, бо кудзеры ядвабныя,
Або ўсьмешка – сонейка, або вачэй віры...

І страшна уявіць, што хутка скончым школу, 
Што стрэнемся ізноў хіба што праз гады,
Бо розныя шляхі накрэсьліць лёс-няўмола
Бо так было ня раз... Бо так было заўжды...

Плыве маркотны сум ад рамантычных кніжак
Плыве шчымлівы боль з чульлівага кіно...
А значыць трэба час пакуль мы станем бліжай
Бо сёньня толькі мроі ёсьць ды школьнае вакно...

Ня самая прыгожая, ды самая прывабная
Якія там навукі, як няма між іх адной
Дзе сонейка – усьмешка, дзе валасы ядвабныя
Дзе я з табою сёньня, дзе сёньня ты са мной.

 


Першыя ўрокі (муз. Т Грыневіч, сл. С. Сокалава-Воюша)
mp3 (1,6 Mb)


Першыя ўрокі, першыя крокі,
Посьпехі і няўдачы.
Гінула нeзнань, падала ў бездань –
Шырыўся сьвет дзіцячы.

І паўставалі, і гартавалі,
І надавалі сілы 
Мудрых навук магутныя хвалі
Ды маладосьці крылы.

Кожны прайшоў і кожны агораў
Веду ў красе акрасы
Сьвету й сьвятла ў канцы калідораў,
Свету й сьвятла ў клясах.

Ды зачынялі школьныя дзьверы
Сьцежкі ў сьвет праўдзівы
Там мы шукалі праўды й даверу,
А спазнавалі дзівы.   
 
Толькі прыходзіць час разьвітаньня
 Выйсьця ў сьвет шырокі
 Першыя ўрокі, быццам вяртаньне, 
Быццам спачатку крокі.

Добры й здольны ды паднявольны
Пэдкалектыў бяспраўны
Нешта стараўся... неяк супольна...
Выправіць непапраўных.

Нас не здавалі, не закладалі
З намі “вялі работу”
Так, каб надaлей адпавядалі
І не былі турботай.

Зрэшты, сыходзім, як і павінны
А наўздагон вясёла
Зрокам сьвідроўным гледзяць у сьпіну
Сумныя вочы школы.


Вальс развітання  (муз. С. Сівага, сл. С.Сокалава-Воюша)
тэкст
mp3 (1,6 Mb)
Калі вы жадаеце папоўніць скарбонку школьных песняў, пішыце на nastaunik.info@gmail.com

Каментары (0)

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY