Матэрыялы для працы з дзіцячым фальклорным калектывам
Новае на сайце
Матэрыялы для працы з дзіцячым фальклорным калектывам Узгадайце свае любімыя песенькі з дзяцінства: «Туп-туп, чаравік», ці «Кую-кую ножку». А потым рамантычныя падлеткавыя часы з купальскімі спевамі каля вогнішча і шуканнем папараць-кветкі. А хто не ладзіў калядаванні ў студэнцкім інтэрнаце! Дагэтуль найбольш удалай формай нацыянальнай і грамадзянскай адукацыі лічыцца вывучэнне фальклору.Таму і множацца ў нашых школах фальклорныя гурткі, не знікаюць педагогі, гатовыя перадаць нацыянальнае багацце наступным пакаленням. Для педагогаў, якія працуюць з дзіцячымі фальклорнымі калектывамі, прапануем падборку матэрыялаў Любові Сівуравай, дацэнта Беларускага дзяржаўнага Універсітэта культуры і нязменнай удзельніцы гурта ГУДА. Прынцыпы сучаснага асваення аўтэнтычнага фальклору Адукацыйна-выхаваўчы рэсурс святочна-фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці Сацыяльна-педагагічны патэнцыял фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці