Дапамога для стварэння інтэрнэт-пляцоўкі па выхаванню

30.11.2009

Дапамога для старэння інтэрнэт-пляцоўкі па праблемах выхавання дзяцей і моладзі ў школе
Паважаныя калегі,
У наступным годзе плануецца адкрыць інтэрнэт-пляцоўку для кансультавання бацькоў, настаўнікаў, вучняў па розных пытаннях зязаных з выхаваннем дзяцей і моладзі ў школе. Да супрацоўніцтва будуць прыцягнутыя лепшыя спецыялісты Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі. Зараз ідзе праца па адбору найбольш патрэбных тэмаў, якія хвалююць бацькоў і настаўнікаў у гэтых краінах.
Калі ласка, запоўніце анкету і дашліце яе на адрас, указаны з бланку. Анкета добраахвотная і ананімная, а сабраная інфармацыя будзе скарыстаная выключна ў мэтах стварэння кансультацыйнага цэнтра ў Інтэрнэце (кансультацыі on-line) і публікацый, якія закранаюць праблемы выхавання дзяцей і моладзі.
Даследаванне праводзіцца Цэнтрам адукацыі лідэраў і выхавальнікаў ім. Педро Арупе ў супрацоўніцтве з Таварыствам беларускай школы.
У анкеце трэба падкрэсліць або вылучыць якім-небудзь іншым спосабам (знакам або колерам) патрэбны адказ.
Дашліце, калі ласка, запоўненыя анкеты на адрас centrum@arrupe.org  і/або nastaunik.info@gmail.com  да 10. 12.2009.
Дзякуй за дапамогу.



Анкета для настаўнікаў
Анкета для бацькоў