Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

17.01.2006

Міжнародны дзіцячы літаратурна-мастацкі конкурс «Радзіма вялікая і малая»

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» абвяшчае міжнародны дзіцячы конкурс сярод школьнікаў 12–14-гадовага ўзросту. Працы павінны ўключаць літаратурнае ці мастацкае ўвасабленне легендаў, паданняў, міфаў:  аб стварэнні і заснаванні беларускіх гарадоў, мястэчак і вёсак;  аб выбітных асобах і адметных падзеях, што занялі сваё месца ў гісторыі як ўсёй Беларусі, так і асобных яе мясцінаў.

Конкурс ладзіцца па дзвюх намінацыях: мастацкія працы (малюнкі) і літаратурныя творы (апавяданні, нарысы, эсэ, вершы, паэмы). Усе працы павінны мець наступныя звесткі: прозвішча, імя ўдзельніка, узрост, поўная дата нараджэння, зваротны адрас з індэксам, кантактныя тэлефоны.

Прымаюцца малюнкі памерам А3 (420 х 295) і А2 (420 х 590), а таксама літаратурныя творы на беларускай мове (апавяданні, вершы, сачыненні, нарысы і інш) аб’ёмам да 10 друкаваных старонак (14 пт, адзінарны інтэрвал). Працы на конкурс прымаюцца да 20 красавіка.

 

Адрас для дасылкі: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” вул. Рэвалюцыйная, 15 Мінск 220030

эл.пошта: zbsb@lingvo.minsk.by, zbsb@tut.by

Пераможцы будуць узнагароджаныя.

Кантактны тэлефон у Мінску: (017) 289 31 94

Каментары (0)

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:

 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY