Выставы ў гонар Драздовіча і Дуніна-Марцінкевіча
Адкрыццё дзвюх мастацкіх выставаў, прысвечаных 200-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і 120-годдзю з дня нараджэння мастака, паэта, кампазітара і фалькларыста Язэпа Драздовіча адбылося ўчора ў Палацы мастацтва.
На выставе, прысвечанай Дуніну-Марцінкевічу, прадстаўленыя партрэт пісьменніка, напісаны Аляксеем Марачкіным, літаграфія “Пінская шляхта” Уладзімера Савіча, серыя карцін Міколы Купавы з выяўленнем паўстання 1863 года, Кастуся Каліноўскага і Дуніна-Марцінкевіча і шмат іншых.
Сярод карцінаў, напісаных у гонар Язэпа Драздовіча, – творы Аляксея Марачкіна, Ігара Марачкіна, Яўгена Шатохіна, Міколы Аўчыннікава.
Абедзве выставы прадоўжыцца да 21 снежня.
budzma.org