Конкурс адукацыйных публікацыяў
Конкурс адукацыйных публікацыяў
2008 год нясе нам новыя спадзяванні на змены да лепшага. Якія новыя педагагічныя метады і прыёмы будуць засвоеныя і ўжытыя? Якія прававыя механізмы абароны дзяцінства і падтрымкі моладзі будуць распрацаваныя? Аднак ён нясе і новыя трывогі. Якім чынам адаб'юцца нядаўнія змены ў сістэме льготаў на здольнасці дзяцей і маладых людзей рэалізаваць сябе? Што прынясуць змены ў правілах цэнтралізаванага тэставання і паступлення ў ВНУ?
Прапаноўваем усім зацікаўленым спецыялістам выказацца на тыя тэмы, якія здаюцца ім актуальнымі, на старонках сайта Рабочай групы «Адукацыя і асвета ў галіне правоў дзяцей і моладзі"
У рамках штогадовага Тыдня нефармальнай адукацыі (www.adukatar.net), Рабочая група аб'яўляе конкурс публікацыяў для сайта.
Прызавы фонд конкурса:
Галоўны прыз: Лічбавая фотарамка Espada E-07A
2 прыз: MP3-плэер Transcend T.sonic 820 (з функцыяй дыктафона)
3 прыз: Партатыўны фотапрынтар Canon SELPHY CP720
(або аналагічныя заяўленым мадэлям)
Спецыяльны прыз за лепшую рэцэнзію на навучальнае выданне: закуп кніг у інтэрнэт-краме oz.by на выбар пераможцы на агульную суму да 100 тыс. руб. (толькі ў катэгорыях: Грамадскія і гуманітарныя навукі, Навучальная літаратура, Аудыёкнігі, Бізнэс-літаратура)
2 прызы за лепшыя кароткія зацемкі: USB-flash drive 1 гб. (флэшка)
Дасылайце свае працы (або пытанні) на fokusgrupa@gmail.com. Не забудзьце пазначыць вашыя кантактныя каардынаты, а таксама тое, як вы жадаеце падпісаць артыкул. Калі вы плануеце напісаць некалькі артыкулаў і вы – упэўнены карыстальнік ПК, мы можам даць вам права для самастойнага размяшчэння матэрыялаў.
Час дзеяння конкурса – 2 месяцы. Вынікі будуць падведзеныя не пазней за 15 лютага 2008 года камісіяй з прадстаўнікоў арганізацый – удзельнікаў Рабочай групы.