Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

21.06.2006

Беларуская праваабарончая школа

Беларуская праваабарончая школа


Сесія для моладзі: 15 – 23 ліпеня 2006 года (ад'езд 15 ліпеня, вяртанне 23 ліпеня)
Школа для выкладчыкаў: 29 ліпеня – 6 жніўня 2006 года (ад'езд 29 ліпеня, вяртанне 6 жніўня)
Тэрмін падачы рэгістрацыйных форм: Сесія для моладзі 15 – 23 ліпеня: да 25 чэрвеня 2006 года. Школа для выкладчыкаў 29 ліпеня – 6 жніўня: да 10 ліпеня 2006 года.
Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт запаўняе рэгістрацыйную форму разам з CV (кароткае аўтабіяграфічнае рэзюмэ), рэкамендацыйным лістом ад арганізацыі (не абавязкова) і высылае іх электроннай поштай на адрас: belschool@gmail.com. На падставе дасланых дакументаў будуць сфармаваны групы ўдзельнікаў, якім будзе паведамлена інфармацыя арганізацыйнага плану. Кантактная асоба: Тацяна Рэвяка. З пачатку 2006 году пачала працу Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый. Мэтавымі групамі Школы з'яўляюцца: моладзь, выкладчыкі, журналісты.
Школа правоў чалавека для моладзі
Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў).

Школа правоў чалавека для выкладчыкаў
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі прадметаў гуманітарнага цыклу, правоў чалавека ў школах і сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.
На студзень-жнівень 2006 года запланавана правядзенне 6 сесій (кожная сесія – 7–9 адукацыйных дзён): 4 сесіі для чатырох груп моладзі, 1 сесія для выкладчыкаў і 1 сесія для журналістаў. Кожная група ўдзельнікаў – 18–22 чалавекі.
Месца правядзення: Україна, Літва.
У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Выкладчыкамі Школы з'яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права. Да ўдзелу ў адукацыйным працэсе будуць прыцягнутыя прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый. Удзельнікі Школы, якія паспяхова прайшлі курс, атрымаюць адпаведныя сертыфікаты. Удзел бясплатны. Арганізатары Школы бяруць на сябе расходы на аплату транспартных выдаткаў, пражывання і харчавання ўдзельнікаў.

Каментары (0)

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:

 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY