Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Навіны

Архіў

Навіны за мінулыя гады:

2008
 
30.12.2008
Адукацыйны інтэрнэт-рэсурс «Школьная фізіка ад Саковіча»

Прапануем вам пазнаёміцца з сайтам, распрацаваным настаўнікам Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Аляксандрам Саковічам.

На старонках можна знайсці электронныя версіі каталогпў часопіса «Фiзiка: праблемы выкладання», газеты «1 верасня. Фізіка», актуальныя артыкулы, датычныя пазакласнай і даследчай працы, іспытаў нарматыўныя дакументы.
Таксама змешчаны спіс кніг, электронную версію якіх можна знайсці ў Інтэрнэце, звесткі аб камп’ютэрных праграмах на дысках, аўтарскі рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял і багата іншага.

На кожнай старонцы сайта ёсць магчымасць пакінуць каментарыі да матэрыялаў.

Адрас сайта – www.alsak.ru


Каментаваць
 
30.12.2008
Раім звярунць увагу

Рыгор Барадулін. “Выпаў грук у грома з рук”. Вершы, загадкі, Лапатушкі, цвялілкі, Бубнілкі, пацешкі. Мінск, “Радыёла-плюс”, 2008. Ідэя, канцэпцыя, укладанне Уладзіміра Сіўчыкава. Мастак Алена Карповіч. Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. — 160с. Чытанка адрасуецца дзеткам, іх мамулям і татулям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўніцам.



Каментаваць
 
30.12.2008

Конкурс «Беларускі настаўнік 2009 года»


Таварыства беларускай школы абвяшчае конкурс для беларускамоўных педагогаў усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш за тры гады. На кандыдата конкурса запаўняецца анкета рэкамендуючай арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца да 1 сакавіка 2009 году на адзін з адрасоў: tbskoly@tut.by; 220051 Мінск, вул.Громава, 38–21. Лозку А.Ю. Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што падцвярджаюць высокія вартасці кандыдата. Пры неабходнасці журы ТБШ можа наведаць установу канкурсанта.

Конкурс будзе асвятляцца ў прэсе і на нашым сайце. Даведкі па тэл. 8029–7520821.

Задачы конкурса:

• маральная падтрымка беларускамоўных педагогаў адукацыйных устаноў;

• прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем роднамоўнага выкладання і выхавання ў базавых і сярэдніх школах, дашкольных і пазашкольных установах, ліцэях, гімназіях і каледжах;

• фармаванне грамадскай думкі аб прэстыжнасці навучання па-беларуску;

• аб’яднанне беларускамоўных педагогаў, спрыянне іх супрацоўніцтву, абмену досведам працы, арганізацыі супольных праектаў і інш.

Крытэрыі вызначэння пераможцаў конкурса:

• выкладанне па-беларуску дысцыпліны ці правядзенне выхаваўчай працы на роднай мове;

• прафесіяналізм і наватарства, творчасць і навуковасць;

• аўтарытэт сярод калег, бацькоўскай грамадскасці і навучэнцаў;

• высокая грамадзянская пазіцыя.

Усе дастойныя кандыдаты будуць адзначаныя дыпломамі ТБШ, асобна будуць ганараваны тры пераможцы-лаўрэаты ў красавіку 2009 г.

Нагадваем, летась ТБШ праводзіла конкурс «Беларускі настаўнік 2007 года» для беларускамоўных настаўнікаў Мінска і Мінскай вобласці. Пермаможцамі сталі настаўнікі Міхась Тычына з Мінска, Наталля Ільініч з Талькі, Галіна Дрокіна з Мададзечна; Антаніна Абрамовіч з Мётчаў (Барысаўскі р-н).
Сёлета ўдзельнічаць у конкурсе могуць настаўнікі з усёй Беларусі.


Каментаваць
 
30.12.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Заробкі педагогам не панізілі, а падвысілі. Проста яны гэтага не зразумелі >>>

– Гульні з адукацыяй: адкат у пячорнае стагоддзе >>>

– Электронныя версіі падручнікаў на II паўгоддзе гатовыя >>>

– У праект Кодэкса аб адукацыі занесеныя змены ў сувязі з пераходам на 11-гадовы тэрмін навучання >>>

– Украінскія выпускнікі будуць здаваць тэст на здольнасць атрымліваць вышэйшую адукацыю? >>>

– Беларускім студэнтам і навучэнцам падвышаныя стыпендыі >>>

– Электронныя падручнікі ў школе: афіцыйна і неафіцыйна >>>

– Мінадукацыі стымулюе абітурыентаў на выбар спецыяльнасцяў сельгаспрофілю >>>

– У Беларусі адбудзецца алімпіяда па інтэрнэт-тэхналогіях >>>

– 11 снежня Міністэрства адукацыі Украіны апублікавала распрацаваныя ім папраўкі да Закону аб вышэйшай адукацыі >>>



Каментаваць
 
26.12.2008

Новае на сайце


Метады навучання асновам журналістыкі

Дадзеныя метадычныя рэкамендацыі – вынік аналізу працы гуртка «Асновы агульнай і тэлевізійнай журналістыкі" пры дзіцяча-юнацкай тэлестудыі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (ДЮТ МДПДіМ) пад кіраўніцтвам Наталлі Валер'еўны Падабед .

У метадычных рэкамендацыях разгледжаныя асноўныя тэарэтычныя пытанні і праблемы, з якімі часцей за ўсё сутыкаюцца кіраўнікі гурткоў і школьных прэс-цэнтраў пры правядзенні заняткаў па асновах журналістыкі, а таксама прадстаўленыя прыклады практычных заняткаў, якія дапамагаюць найболей эфектыўна вырашаць дадзеныя праблемы.

Адрасаваныя кіраўнікам гурткоў журналістыкі, прэс-цэнтраў пазашкольных устаноў і школ.

Спампаваць тут (doc, 115 КБ)

Каментаваць
 
26.12.2008
Культурніцкі абмен для маладых творцаў

1–5 сакавіка 2009 году ў Берліне і Дрэздэне адбудзецца культурніцкі абмен. Нямецкае студэнцкае таварыства «Лагода» запрашае да ўдзелу маладых беларусаў, якія займаюцца мастацтвам у розных праявах.

Візыт уключае ў сябе экскурсіі, наведванне вядомых культурных цэнтраў, артыстычных салонаў, музеяў, галерэяў, сустрэчы з нямецкай творчай моладдзю (напрыклад, знаёмства і сумесны майстар-клас з берлінскай тэатральнай групай).



Чытаць далей/Каментаваць
 
26.12.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Аднаўляецца кніжная серыя «Школьная бібліятэка» >>>

– Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт будзе рыхтаваць бармэнаў >>>

– Брытанскія педагогі выступаюць супраць іспытаў >>>

– У школах прапаноўваюць увесці ўрок па наркалогіі >>>



Каментаваць
 
24.12.2008
Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны

Прануем завітаць на новы і адметны краязнаўчы сайт, створаны гомельскай суполкай «Талака». На старонках можна знайсці багата інфармацыі на разнастайныя тэмы, датычныя гісторыі, культуры, мовы і сучаснага жыцця Гомельскага краю.


Асаблівую ўвагу варта звянуць на адмысловую старонку для настаўніка, дзе размешчаны матэрыялы па гісторыі Гомельшчыны часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, сцэнары краязнаўчых гульняў ды інш.

Адрас сайта – http://nashkraj.info.



Каментаваць
 
23.12.2008
Новы год у Гомелі

Дзед Мароз (Святы Мікалай) і яго сябры павіншуюць Вас і вашых дзетак з Калядамі і Новым годам.

Весела, яскрава, па-беларуску! Песні, скокі, гульні, загадкі.

Тэл. (029)3296196, 6562229, 711784.


Паводле nashkraj.org
 
23.12.2008
Конкурс эсэ для гомельцаў

ГМКГА “Талака” абвяшчае конкурс творчых работ “Чалавек, якім я ганаруся”. Удзельнікам конкурса прапануецца распавесці пра чалавека, які выклікае павагу і захапленне. Героем эсэ можа быць як вядомы, так і невядомы чалавек, які нарадзіўся ці жыў на Гомельшчыне.

Аб’ём творчай працы павінен быць не менш за 1 стандартную старонку друкаванага тэкста. Да разгляду прымаюцца толькі арыгінальныя працы. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе ахвотныя. Усе ўдзельнікі конкурса атрымаюць памятныя сувеніры ды падарункі, а галоўны пераможца – мабільны тэлефон.

Просьба дасылаць работы да 16.01.2009 на адрас talaka08@gmail.com. Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script.

Усе работы будуць размешчаны на гомельскім краязнаўчым сайце http://nashkraj.info..

Разам з творчай работай неабходна даслаць наступныя звесткі:

• імя і прозвішча (па жаданні – нікнэйм),

• поўная дата нараджэння,

• зваротны электронны адрас,

• пажадана кантактныя тэлефоны

Даведкі па тэлефоне 3416694(velcom), 5660665(MTS) Ларыса Шчыракова


Каментаваць
 
23.12.2008
Летння адукацыйная школа ў Галандыі

Універсітэт у г.Утрэхт абвяшчае набор на штогадовую летнюю школу. Праграма будзе насычаная адукацыйнай часткай па розных профілях: культура, сацыялогія, мовы, навука, права, эканоміка і інш., за выкананне якіх можна атрымаць акадэмічныя крэдыты. Удзеьнікаў чакаюць спартовыя спаборніцтвы, экскурсіі, фестывалі.

Утрэхтская летняя школа будзе праходзіць цягам ад аднаго да шасьці тыдняў.

За падрабязнай інфармацыяй і тэрмінамі сачыце праз сайт www.utrechtsummerschool.nl

Паводле рассылкі belngo.info


Каментаваць
 
22.12.2008
Таварыства беларускай школы ладзіць калядныя рэйды па школах
Урачыстыя віншаванні з Калядамі і Новым годам ад імя Таварыства беларускай школы першымі атрымалі сёння настаўнікі беларускамоўнай сярэдняй школы №60 і гімназіі №14. Павіншаваць настаўнікаў са святамі прыехалі старшыня аганізацыі Алесь Лозка і яго намесніца Тамара Мацкевіч.
Кожная школа атрымала ў падарунак набор метадычнай, мастацкай і гістарычнай літаратуры, дыскі, беларускія сувеніры. Лепшыя настаўнікі былі асабіста ўзнагароджаныя ганаровымі дыпломамі ТБШ за ўнёсак ў развіццё беларускамоўнага навучання і адмысловымі настаўніцкімі кубкамі ад сайта Nastaunik.info. Акрамя таго, яны атрымалі падарункі ад агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма!»
"Ідэя каляднага віншавання ўзнікла некалькі месяцаў таму. Мы хацелі хоць крыху ўзняць настрой нашым настаўнікам, замучаным бясконцымі рэформамі і праверкамі, а таксама нагадаць, што існуюць арганізацыі, якія створаныя не для таго, каб кантраляваць настаўніка, а каб дапамагаць яму," – зазначыла Тамара Мацкевіч. Алесь Лозка дадаў, што ў бліжэйшы час плануецца наведаць усе беларускамоўныя школы і садкі Мінску.
Да фармавання падарункаў школам далучыліся грамадскае аб'яднанне «Цэнтр Супольнасьць», Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», кампанія “Будзьма” і аб'яднанне бацькоў з Беласточчыны «АБ-БА».
Фотарэпартаж глядзіце тут
 
21.12.2008
Маладзёжны конкурс эсэ «Як уласны бізнес можа змяніць маё жыццё»
Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Азбука прадпрымальніцтва» і партал «Цэнтр фінансавай адукацыі" аб'явілі конкурс эсэ «Як уласны бізнес можа змяніць маё жыццё». Як паведаміла старшыня МГА «Азбука прадпрымальніцтва» Марына Гаеўская, мэта конкурсу — спрыяць фарміраванню станоўчага іміджу прадпрымальніцтва сярод маладых людзей Беларусі. Удзельнікам ва ўзросце ад 16 да 23 гадоў прапануецца выкласці ў форме эсэ свае погляды і ўяўленні пра ідэю стварэння ўласнага бізнесу, значнасць праекта ў дасягненні мэтаў тысячагоддзя, і пра тое, якім зменам у жыцці грамадства можа садзейнічаць рэалізацыя бізнес-праекта. На конкурс прымаюцца толькі індывідуальныя сачыненні. Эсэ павінны быць накіраваныя на разгляд экспертнай камісіі конкурсу да 20 студзеня 2009 года па электроннай пошце сoncurs@abcenter.by з пазнакай «Конкурс эсэ».
Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ з'яўляюцца змястоўнасць тэксту, шчырасць, арыгінальнасць рашэння, кругагляд аўтара. Першыя дзесяць удзельнікаў конкурсу атрымаюць дапаможнік «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці для моладзі".
Пераможцамі конкурсу прызнаюцца аўтары трох лепшых работ. Іх узнагародзяць каштоўнымі прызамі ад партнёраў конкурсу. Спецыяльнага прыза таксама будзе ўдастоены аўтар самай арыгінальнай ідэі.
Паводле БелаПАН
Каментаваць
 
20.12.2008
Новыя матэрыялы па беларускай  мове і літаратуры на сайце Нацыянальнага інстытуту адукацыі
На сайце adu.by Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры прапануюцца  наступныя творы:
Мрый «Запіскі Самсона Самасуя»;
Я. Баршчэўскі «Плачка», «Сын Буры»;
М. Зарэцкі «Ворагі", «Кветка пажоўклая»;
П. Броўка «Будзем сеяць, беларусы!», «Надзя-Надзейка», «Родныя словы», «Александрына», «Вось і лета сышло», «А ты ідзі..»;
М. Танк «Працягласць дня і ночы»;
А. Макаёнак «Зацюканы апостал»
Спампаваць тут
І яшчэ
Дадатковы матэрыял да ўрокаў беларускай мовы  ў 2 класе агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання
(урокі 33–45)
Спампаваць тут
 
19.12.2008
Беларуская навучэнка перамагла ў «Дэбатах»

Марыяна Мірчук разам са сваёй камандай заняла ІІІ месца на міжнародным турніры па інтэлектуальнай гульні “Дэбаты”, які прайшоў у Чарнагорыі. У турніры ўдзельнічалі нацыянальныя зборныя каманды з 8 краін, а таксама з міжнароднага каледжа, дзе навучаецца Марыяна. А далучылася дзяўчына да “Дэбатаў” у Светлагорску (Гомельская вобласць).

Як распавяла Марыяна, “Дэбаты” – гэта гульня, дзе спаборнічаюць два бакі, якія адстойваюць розныя погляды на адну і тую ж праблему. У многіх краінах “Дэбаты” папулярныя сярод старшакласнікаў і студэнтаў. У кожнай камандзе – па 3 ўдзельнікі. Зараз Марыяна навучаецца ў Каледжы міжнароднай супольнасці ў г. Мостар (Боснія і Герцагавіна). Разам з беларускай у яе камандзе выступілі навучэнцы Клэр Чан-Кэй Ман з Кітаю і Себасцьян Дэбрувэр з Бельгіі.

На турніры ўдзельнікі адстойвалі альбо абвяргалі сцвярджэнні “Рэлігійныя святы не мусяць прызнавацца дзяржавай”, “Глабалізацыя стварае галечу” і “Элітарны турызм прыносіць больш карысці, чым масавы”. Па словах Марыяны, ніхто не чакаў, што яе каманда, якая прыехала на турнір “паглядзець і навучыцца”, пройдзе ў фінал і апярэдзіць многія нацыянальныя зборныя, якія маюць вялікі досвед удзелу ў “Дэбатах”.

“Дэбаты” маюць сваёй мэтай навучаць культуры дыскусіі, што асабліва карысна для грамадска-актыўнай моладзі. У Светлагорску М. Мірчук удзельнічала у маладзёвай суполцы Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. 2 гады таму дзяўчына ўпершыню выступіла ў “Дэбатах”, якія ў светлагорскім цэнтры пазашкольнай працы праводзяць студэнты са Славакіі.



Каментаваць
 
18.12.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Дзяржаўныя i прыватныя эксперты абмеркавалi праблемы адукацыi дарослых
>>>

– Дырэктары баранавіцкіх школаў адкажуць за кароткія перапынкі
>>>

– Брытанскую настаўніцу звольнілі за праўду пра Санта Клаўса >>>

– Будзем сумленнымі: ці ўсё ладна з тэстамі? >>>

– Набор абітурыентаў на медыцынскія спецыяльнасці будзе павялічаны >>>

– Чые школьнікі чытаюць лепш? >>>

– Школу экалагічнага актывіста ў Беларусі будуць ладзіць штогод
>>>



Каментаваць
 
17.12.2008

Новае на сайце


Бюлетэнь «Настаўнік.info» №7

У новым выпуску настаўніцкага бюлетэня вы знойдзеце вяікі артыкул Тамары Мацкевіч, прысвечаны школьным сайтам. Сёння большасць школ маюць свае старонкі, створаныя ці то з уласнай ініцыятывы, ці для атрымання пэўных дывідэнтаў ад начальства за «прасоўванне інфармацыйных тэхналогій». Але ці здольныя стваральнікі школьных сайтаў глянуць далей за напрацаваныя шаблоны і расійскія напрацоўкі?

Аб гэтым і іншым чытайце ў новым нумары тут


Каментаваць
 
17.12.2008
“Вечны вандроўнік” зноў у вандроўку

Перасоўная выстава “Вечны вандроўнік”, арганізаваная сябрамі суполкі “Пагоня” ў гонар 120-годдзя Язэпа Драздовіча, 24 снежня пераедзе з Мінску ў музейны комплекс Напалеона Орды вёскі Варацэвічы, што ў Брэсцкай вобласці. Выстава ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма!”.

На ёй будуць прадстаўленыя ўжо вядомыя мінчукам карціны Аляксея Марачкіна, Ігара Марачкіна, Міколы Купавы, Яўгена Шатохіна, Міколы Аўчыннікава. З новых твораў экспазіцыі гледачы змогуць убачыць карціны Янкі Рамановіча, Уладзіміра Рамейкі, Алеся Фалея.


Урачыстае адкрыццё пачнецца а 15.00.

Выстава будзе доўжыцца цягам месяца, пасля чаго пераедзе ў Ліду.

Паводле budzma.org



Каментаваць
 
17.12.2008
20-я Міжнародная летняя школа па правах чалавека

Хельсінкскі Фонд па Правах Чалавека аб'яўляе набор на 20-ю Міжнародную летнюю школу па правах чалавека, якая будзе праходзіць у Варшаве-Мядзешыне з 20 па 27 чэрвеня 2009 году.

Да ўдзелу ў школе мы запрашаем актывістаў праваабарончых няўрадавых арганізацый, супрацоўнікаў ВНУ, а таксама прадстаўнікоў органаў публічнай улады і ўстаноў, што вядуць дзейнасць, звязаную з правамі чалавека, з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і СНД, якія раней не прымалі ўдзел ў летніх і зімовых школах па правах чалавека, арганізаваных Хельсінкскім Фондам па Правах Чалавека. Кандыдаты павінны мець вышэйшую адукацыю або быць на апошнім курсе ў вышэйшай навучальнай установе. У нашу праграму ўключаныя лекцыі і практычныя заняткі па тэмах: гісторыя і філасофія правоў чалавека, унутраныя і міжнародныя сістэмы абароны правоў чалавека, а таксама некаторыя асобныя правы.

Лекцыі будуць праводзіцца вядомымі прафесарамі і экспертамі ў галіне правоў і міжнароднага права.

Чытаць падрабязней



Каментаваць
 
17.12.2008
“Палёт над горадам”. Экскурс па Віцебску.

МГА “Гісторыка” і кампанія “Будзьма” запрашаюць на пешую вандроўку па Віцебску.

Мы наведаем: гістарычны цэнтар гораду, Добравешчанскую царкву, сквер 1812 года, Успенскі сабор, ратушную плошчу...

Экскурсія адбудзецца 21 снежня.

Збіраемся ля ўвахода ў гарадскую ратушу ў 12:00.

Будзем радыя бачыць Вас!


Паводле budzma.org



Каментаваць
 
16.12.2008
БЕЛАРУСКАЯ ЯЛІНКА Ў МІНСКУ
Супольнасць “Нашыя дзеткі”, гурток “Праменьчык” і тэатр “Жывое Слова” запрашаюць дзетак і іх бацькоў на «БЕЛАРУСКУЮ ЯЛІНКУ».
Мерапрыемства адбудзецца 27 снежня (субота) у 13:00 ў Палацы дзяцей і моладзі на Старавіленскім тракце, 41, г. Мінск (корпус Б, 2 паверх, уваход з боку возера), праезд ад ст.м. Плошча Перамогі аўтобусам №142.
Для ўдзелу неабходна папярэдне самазапісацца праз форум www.dzietki.by  альбо паведаміць на E-mail: n.dzietki@yahoo.com  Дарослыя могуць па жаданні падрыхтаваць для дзіцяці падарунак у непразрыстай абгортцы і падпісаць яго вялікімі літарамі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ў Крысціны (029) 632 27 43, skype: kryscina, ICQ: 353 181 833 (пажадана ў непрацоўны час) альбо Вольгі (017) 292 31 85, skype: mazurava.
Каментаваць
 
15.12.2008
Рэцэпт кактэйлю творчага росту


Вы калі-небудзь атрымлівалі асалоду ад ад працы ў калектыве аднадумцаў? Ці здаралася Вам адпачываць у намётах на ўлонні прыроды? Вы заўважалі, як калышуцца зоркі, на воднай роўнядзі ракі?
Калі на ўсе пытанні Вы адказалі «НЕ», то можаце не губляць час на чытанне гэтага артыкула. Але калі ўсё ж Вы вырашыцеся яго прачытаць, тады, хутчэй за ўсё, Вам што-небудзь, ды спадабаецца.

Артыкул Аляксандра Плятнёва, размешчаны на сайце www.PARTAinter.net, аб летніку настаўнікаў фізікі «Альхоўка-2008» чытайце тут

 
15.12.2008
Інфармацыйна-адукацыйны сайт “Alma Mater”

Прапануем вам звярнуць увагу на сайт “Alma Mater”. На старонках размешчаныя аўтарскія артыкулы, агляды навінаў адукацыі ў Беларусі і за мяжой, пытанні заканадаўства, адукацыі і бізнэсу, нарошчвання інтэлекту.

Адрас сайта – http://am.zoomby.org/



Каментаваць
 
13.12.2008

Новае на сайце


Прэзентацыі «Даследчая дзейнасць вучняў"

Прапануем вам азнаёміцца з серыяй прэзентацый па фізіцы, прысвечаных арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў, а таксама канкрэтным прыкладам правядзення вучэбных даследаванняў у школе. Значная частка прэзентацый, прысвечаная высока ўзнятай праблеме энергазберагання, дапаможа сучасным дзецям зразумець, што эканомія выяўляецца не толькі ў выглядзе надакучлівай сацыяльнай рэкламы, але ў канкрэтных грашовых сумах.

Прэзентацыі былі прадстаўленыя ў сёлетнім летніку «Альхоўка-2008»

Спампаваць тут (zip, 2,32 МБ)



Каментаваць
 
12.12.2008
Cтыпендыі на навучанне ў Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі

У 2009 годзе Міжнародны Вышэградзкі Фонд рэалізуе спецыяльную праграму для Беларусі. Праграма прапаноўвае беларускім студэнтам і навукоўцам 80 семестраў навучання ў любым дзяржаўным ці прыватным унівэрсытэце краінаў Вышэградзкай Групы. Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйных праграмах Master's ці Post-Master's (аспірантура) тэрмінам ад 1 да 4 семестраў.

Навучанне адбываецца на ангелійскай мове. Адабраныя кандыдаты атрымаюць стыпендыю ў памеры 2.500 еўра ў семестр.

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 студзеня 2009 г.

Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце www.visegradfund.org

Паводле belngo.info



Каментаваць
 
12.12.2008
Скаўцкі летнік у Польшчы

Аб’яднанне польскіх скаўтаў прапануе валантэрства ў летніку 10-ці зматываваным асобам. Летнік адбудзецца ў ліпені-жніўні 2009 году на беразе возера ці ў лесе ў цэнтральнай частцы Польшчы і працягнецца 5–6 тыдняў. Валантэры будуць арганізоўваць спартовыя і інтэрактыўныя гульні, артыстычныя майстар-класы і музычныя вечарыны, дні нацыянальных культур, дапамагаць даглядаць за дзецьмі і вучыць іх мове, а таксама навыкам, якімі самі валодаюць.

Падрабязную інфармацыя па-англійску глядзіце ў файле invitation_to_zhp.

Для ўдзелу ў праграме неабходна даслаць жыццярыс і матывацыйны ліст на адрас: semperavanti.evs@gmail.com


Паводле belngo.info



Каментаваць

 
12.12.2008
Выставы ў гонар Язэпа Драздовіча і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Адкрыццё дзвюх мастацкіх выставаў, прысвечаных 200-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і 120-годдзю з дня нараджэння мастака, паэта, кампазітара і фалькларыста Язэпа Драздовіча адбылося ўчора ў Палацы мастацтва.

На выставе, прысвечанай Дуніну-Марцінкевічу, прадстаўленыя партрэт пісьменніка, напісаны Аляксеем Марачкіным, літаграфія “Пінская шляхта” Уладзімера Савіча, серыя карцін Міколы Купавы з выяўленнем паўстання 1863 года, Кастуся Каліноўскага і Дуніна-Марцінкевіча і шмат іншых.

Сярод карцінаў, напісаных у гонар Язэпа Драздовіча, – творы Аляксея Марачкіна, Ігара Марачкіна, Яўгена Шатохіна, Міколы Аўчыннікава.

Абедзве выставы прадоўжыцца да 21 снежня.

budzma.org



Каментаваць
 
12.12.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– ВНУ гатовыя знізіць кошт навучання, але Мінадукацыі супраць>>>

– Каля 80% беларускіх школ плануецца забяспечыць шырокапалосным высакахуткасным доступ у інтэрнэт >>>

– Мінадукацыі: кожны вучань мусіць мець свой ноўтбук >>>

– Уступныя экзамены сталi лягчэйшымi
>>>

– Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прапаноўвае ўвесці сертыфікат па выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій для прасоўвання па службе і праходжанні атэстацыі>>>

– Пра БРСМ у школе – або добра, або нічога >>>

– Вясковыя настаўніцы дабіраюцца да школы аўтастопам >>>



Каментаваць
 
12.12.2008
Інтэлектуальнае падарожжа ў Воршу

14 снежня у Воршы ў межах кампаніі “Будзьма!” адбудзецца прэзентацыя Збору твораў Адама Станкевіча «З Богам да Беларусі». У імпрэзе прымуць удзел паэт Андрэй Хадановіч, гісторык Алесь Пашкевіч, рэдактар часопісу “ARCHE” Валер Булгакаў і пісьменніца Наталка Бабіна.

Пачатак а 19.00.

Кантактны тэлефон 717–88–92 (Юры)

budzma.org



Каментаваць
 
12.12.2008
Конкурс творчых работ «Правы чалавека – гэта...»

У дзень правоў чалавека Прадстаўніцтва ААН у Беларусі сумесна з рэстубліканскім праваабарончым грамадскім аб'яднаннем «Беларускі Хельсінскі Камітэт» абвесцілі аб правядзенні конкурсу творчых працаў (малюнкаў, калажаў, фатаздымкаў і да т.п.) «Правы чалавека – гэта....».

Мэты конкурсу – пашырэнне ведаў і разумення палажэнняў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, агучаных у ёй каштоўнасцяў ды прынцыпаў павагі, абароны правоў чалавека сярод дзяцей і моладзі, прыцягненне ўвагі да праблемы правоў чалавека ў сучасным свеце.

Удзельнікам конкурсу прапануецца ў мастацкай форме працягнуць фразу «правы чалавека – гэта....» – адлюстраваць сваё разуменне таго, што такое правы чалавека ў цэлым (альбо асобныя свабоды) і што яны значаць у жыцці.




Чытаць далей/Каментаваць
 
11.12.2008

Увага! Выстава ў навукова-педагагічнай бібліятэцы адмененая.

Прэзентацыі выданняў, інфармацыйных і метадычных рэсурсаў, якая была раней запланавана на 12 снежня 2008 г.у 15.00 у Навукова-педагагічнай бібліятэцы не адбудзецца з тэхнічных прычынаў.
Аранізатары  ІV Тыдня Нефармальнай адукацыі  прыносяць свае выбачэнні.
 
11.12.2008
Падведзеныя вынікі фотаконкурсу Беларускага Дому правоў чалавека
 10 снежня былі падведзеныя вынікі конкурсу на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі. Конкурс быў арганізаваны Беларускім Домам правоў чалавека і прысвечаны 60-годдзю з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

У выніку працяглых дыскусій і абмеркаванняў, пераможцамі конкурсу сталі:
1. У намінацыі “Найлепшае прафесійнае фота” – Андрэй Лянкевіч з працай “Жанчыны збіраюць журавіны” (Артыкул 23. 1. Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека: Кожны чалавек мае права на працу, на свабодны выбар працы, на справядлівыя і спрыяльныя ўмовы працы і на абарону ад беспрацоўя.).
2. У намінацыі “Найлепшае аматарскае фота” – Вольга Тарасенка з працай “Дзіцё з мамай” (Артыкул 25.2. Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека: Мацярынства і маленства даюць права на асаблівае апекаванне і дапамогу. Усе дзеці, народжаныя ў шлюбе ці па-за шлюбам, павінны карыстацца аднолькавай сацыяльнай абаронай.)
Больш падрабязна на сайце  Беларускага Дому правоў чалавака

Каментаваць
 
8.12.2008
Выстава гістарычнага партрэту ў Мінску

8 снежня ў новым корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрылася экспазіцыя «Гістарычны партрэт Беларусі XVI–XIX стагоддзяў», у якой прадстаўленыя 47 партрэтаў з збору музэя. 23 з іх у сталую экспазыцыю ўключаныя ўпершыню.

Сярод іх такія ўнікальныя творы, як Партрэт Лізаветы Сьцюарт, дачкі караля Ангельшчыны Якава I Сьцюарта, напісаны жывапісцам Маркусам Герартам (1561–1635) каля 1618 году; Партрэт Януша Радзівіла (1612–1655), падкаморца Вялікага Княства Літоўскага, напісаны каля 1634 году мастаком Барталамеем Стробелем; Партрэт Уладзіслава Даменіка Заслаўскага Астрожскага, ваяводы кракаўскага, таксама прыналежны пэндзлю Стробеля; партрэты Марыі Казіміры Сабескай, жонкі караля Яна Сабескага, і Кацярыны Сабескай, сястры караля і інш.

Выстава працуе ў новым корпусе Нацыянальнага мастацкага музея па вул. Леніна, 20.

Паводле budzma.org



Каментаваць
 
8.12.2008
Традыцыя Калядаў на гарадзенскіх паштоўках

Больш за 100 калядных паштовак з Гарадзеншчыны з усяго ХХ стагоддзя будуць прэзентаваны на выставе “Насустрач Калядам”, якая адчыніцца 16 снежня ў Гродне ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы. Адмыслова да адкрыцця выставы “Насустрач Калядам” будзе выпушчана калядная паштоўка з выявай Каложскай царквы, намаляваная ў 1959 годзе Івонкай Сурвіллай, сённяшнім Прэзідэнтам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.


Традыцыя святкавання Калядаў на Гарадзеншчыне не знікала нават у самыя горшыя часы. Тое ж можна сказаць і пра высыланне з нагоды Калядаў прыгожых, адметных паштовак, знака памяці пра сваіх блізкіх і знаёмых.

Экспазіцыю “Насустрач Калядам” ствараюць паштоўкі, якія ў розныя перыяды ХХ стагоддзя высылаліся гарадзенцамі сваім родным і знаёмым па ўсім свеце, і паштоўкі з каляднымі пажаданнямі, якія атрымлівалі гарадзенцы цягам усяго ХХ стагоддзя. Паштоўкі, якія будуць прэзентаваныя на выставе, сабраныя рупліўцамі беларушчыны ў гарадзенскіх мястэчках і вёсках. Найстарэйшыя з экспанатаў датуюцца пачаткам ХХ стагоддзя. Паштоўкі адлюстроўвалі таксама і ўладу, якая панавала на гарадзенскіх землях. На выставе вы зможаце ўбачыць паштоўкі падпісаныя па-польску, беларуску, руску, нямецку.

Адкрыццё выставы адбудзецца 16 снежня, а 18.30 у Таварыстве Беларускай Школы (Гродна, вул. Будзёнага 48а-44).

Выстава працягнецца да 16 студзеня, пабачыць яе можна будзе штобудні дзень ад 10 да 17 гадзіны.

Паводле budzma.org



Каментаваць
 
8.12.2008
Літаратурныя сустрэчы 9 снеженя

У адзін дзень, у адзін час (17:00) Мінску і Наваполацку адбудуцца літаратурныя сустрэчы. У Мінску музей Максіма Багдановіча і кампанія “Будзьма” запрашаюць аматараў беларускага хараства і паэзіі разам адзначыць 117-ю гадавіну з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Збяруцца знаныя беларускія музыкі, пісьменнікі, акторы, каб успомніць самага юнага і рамантычнага паэта, а таксама прачытаць вершы і праспяваць песні ў гонар Максіма. У вечарыне возьмуць удзел: Анатоль Вярцінскі, Сяргей Панізнік, Віктар Шніп, Анатоль Бутэвіч, Зінаіда Феакцістава, Людміла Хейдарава, Алесь Камоцкі, Валярына Кустава, Зміцер Арцюх, Аксана Спрынчан, МАЗ-ансамбль пад кіраўніцтвам Льва Маеўскага, акторы тэатру “Жывое слова” і інш.

Таксама ў праграме імрэзы літаратурная віктарына па творчасці М.Багдановіча. Пераможцаў чакаюць прызы.

Месца дзеяння: вул. М.Багдановіча, 7а.

У Наваполацку ж у бібліятэцы імя Якуба Коласа адбудзецца сустрэча з паэтам Андрэем Хадановічам.

Уваход на мерапрыемствы вольны.

Паводле budzma.org



Каментаваць
 
5.12.2008

Новае на сайце


Праграмы краязнаўчых курсаў

Зборнік праграм па краязнаўчых курсаў розных раёнаў Беларусі дапамогуць маладым настаўнікам-краязнаўцам зрабіць уласныя распрацоўкі, а сталым – мадэрнізаваць назапашаныя.

У архіве змешчаныя праграмы курсаў краязнаўства раёнаў Ліды, Бярэзіны, Вілейкі, Пухавіч і Фаніпаля, складзеныя Ірынай Шпак, Ганнай Кулік, Вольгай Кульчанкай і Яўгеніяй Філіповіч пад кіраўніцтвам Алеся Лозкі.


Спампаваць тут



Каментаваць
 
5.12.2008
Адукацыйныя візіты ў Польшчу для моладзі

ГА «Цэнтр Супрацоўніцтва моладзі" (Гдыня, Польшча) абвяшчае аб пачатку праграмы «Адукацыйныя візіты і стажыроўкі для развіцця ІІ", у межах якой будзе арганізавана некалькі адукацыйных візітаў для моладзі – студэнтаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацяў зь Беларусі, Украіны і Малдовы ва ўзросце 18–25 год.

Набор удзельнікаў праводзіцца на візіты, якія адбудуцца:

1/ 23.02–04.03–2009

2/ 09.03–18.03–2009

3/ 30.03–08.04–2009

4/ 04.05–13.05–2009

Апошні тэрмін падачы заявак: 14 снежня 2008 году.

Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце тут.

Паводле рассылкі belngo.info



Каментаваць
 
4.12.2008
Кароткія замежныя граматыкі па-беларуску!

З’явіліся першыя кніжкі серыі «Беларускія ЕўраГраматыкі» сталічнага выдавецтва «Радыёла-плюс», якія без усялякага перабольшаньня можна вызначыць як адметную падзею ў лінгвістыцы, культуры і адукацыі.

Мабыць, нездарма першымі выйшлі ў серыі два томікі кароткіх граматык латышскай і польскай моў. І палякі, і латышы адзначылі ў лістападзе 90-годдзі сваёй незалежнасці — менавіта восенню 1918 года на палітычнай мапе Еўропы з’явіліся дзве новыя дзяржавы, і, трэба думаць, новыя выданні ёсць своеасаблівым падарункам выдаўцоў і аўтараў, а таксама ўсіх беларусаў суседнім народам.



Чытаць далей/Каментаваць
 
4.12.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Ці «цягнуць» школьныя камп'ютэры электронныя падручнікі? >>>

– Чым часцей рэформы — тым горшыя веды >>>

– Новы падвоены нумар мультымэдыя-часопіса «34» прысвечаны атрыманню вышэйшай адукацыі за мяжой >>>

– Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт у новым навучальным годзе пачне падрыхтоўку спецыялістаў у галіне камп'ютэрнай бяспекі >>>

– Дэпутат заступiўся за настаўнiкаў. Мiнiстр яго не зразумеў >>>

– Студэнты ФПМІ БДУ выйшлі ў фінал чэмпіянату свету па праграмаванні >>>

– «Дрэнныя» бацькі будуць разбіраць закінутыя ваенныя гарадкі >>>

– У Лепельскую бібліятэку ходзяць не толькі чытаць, але і слухаць кнігі >>>



Каментаваць
 
4.12.2008
Навуковая кавярня для дарослых

10 снежня у 14:00 у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Йоханнеса Рау (праспект Газеты «Праўда», 11) адбудзецца паседжанне навуковай кавярні «Адукацыя дарослых».

Тэма гэтай сустрэчы – адукацыя дарослых як прадмет адукацыйнай палітыкі, на парадак дня навуковай кавярні выносяцца два асноўных пытанні:

1. Дадатковая адукацыя дарослых у агульнаеўрапейскім кантэксце. Выступы ўдзельнікаў еўрапейскай падрыхтоўчай канферэнцыі CONFINTEA VI (Будапешт, 3–5 снежня 2008 г.).

2. Праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі: грамадская экспертыза (аналіз раздзела праекту Кодэкса аб адукацыі, прысвечанага дадатковай адукацыі). Панэльная дыскусія з удзелам экспертаў і прадстаўнікоў бізнэс-адукацыі, прававых арганізацый, вучэбных устаноў, грамадскіх аб'яднанняў.

Калі Вы і/або Вашы калегі зацікаўленыя прыняць удзел у дадзенай сустрэчы, вышліце, калі ласка, запоўненую заяўку не пазней за 8 снежня па электроннай пошце giris@ibb.by або па факсе + 375 17 2003182.

Падрабязная праграма сустрэчы будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам не пазней за 8 снежня.


Каментаваць
 
4.12.2008
“Адукацыйныя праграмы па правах чалавека: еўрапейскі і беларускі досвед”

Грамадскае аб`яднанне “Фокус-група” і Гродзенскае абласное грамадскае аб`яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” запрашаюць адукатараў і прадстаўнікоў арганізацый адукацыйнага накірунку на цыкл сустрэч-прэзентацый адукацыйных праграм па правах чалавека.

Мерапрыемствы ладзяцца 6, 9 і 11 снежня 2008 арганізацыямі-удзельнікамі Працоўнай групы па адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека (http://wgcre.net) у межах Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы (http://adukatar.net).

Падчас сустрэч арганізатары плануюць прадставіць уласны і еўрапейскі досвед реалізацыі адукацыйных праграм па правах чалавека.

Тэрміны правядзеня і тэмы сустрэч:


6 снежня 2008, 15.00–18.00

• КОМПАС і КАМПАЗІІТА – праграмы і інструменты Рады Еўропы па адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека.

9 снежня 2008, 18.00–21.00

• Праграма “Права на кожны дзень”.

11 снежня 2008, 18.00–21.00

• Працоўная група па адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека

• Інтэрнэт-рэсурсы па адукаці дзяцей і моладзі правам чалавека

• Метадычны дапаможнік «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй» (кожны ўдзельнік прэзентацыі атрымае асобнік!)


Месца правядзеня сустрэч: г. Мінск, пр. Партызанскі, 2–4В-529 (офіс Грамадскага аб’яднання “Фокус-група”.

Правілы ўдзелу: Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе па E-mail: andrey.focus@gmail.com

Дадатковая інфармацыя: (+375 17) 298–39–33, (+375 29) 671–41–19. Кантактная асоба: Андрэй Ляўко.



Каментаваць
 
4.12.2008
Ствары мясцовы інтэрнэт-рэсурс
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (г. Гродна)запрашае ўзяць удзел у трэнінгу па стварэнні мясцовых інфармацыйна-краязнаўчых інтэрнэт-рэсурсаў.
Удзельнікі трэнінга змогуць распрацаваць канцэпцыю будучага рэсурса, атрымаць базавыя ўменні па напісанні інфармацыйных матэрыялаў для яго.
Па сканчэнні трэнінга будзе прадстаўлена кансультацыйная дапамога па тэхнічных і іншых аспектах стварэння і арганізацыі працы такіх рэсурсаў.
Трэнінг адбудзецца 13–14 снежня ў Гродне. Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца матываваныя ўдзельнікі, гатовыя прыехаць камандай у 3–6 чалавек з адной мясцовасці.
Каб заявіцца на ўдзел у трэнінгу, неабходна да 8 снежня даслаць на адрас trecisektar@yahoo.com заяўку ў адвольнай форме з пазначэннем імя і прозвішча патэнцыйных кандыдатаў, іх кантактаў, а таксама апісання сваёй матывацыі. Пра вынікі адбору будзе паведамлена 10 снежня.

Каментаваць
 
1.12.2008
Фотконкурс «ПРА АДУКАЦЫЮ – НЕФАРМАЛЬНА»

На конкурс прымаюцца фотаздымкі, зробленыя падчас розных адукацыйных мерапрыемстваў ці сітуацый, якія прадстаўляюць працэс і/ці яго ўдзельнікаў.

Сярод прадстаўленых фoтаздымкаў спецыяльнае журы будзе адбіраць фотаздымкі па накірунках:

* Асобы (постаці, партрэты людзей – удзельнікаў адукацыйнай падзеі)

* Сітуацыі (сюжэты, якія адлюстроўваць адукацыйны працэс)

* Нестандартны фотаздымак (вясёлыя і арыгінальныя здымкі)

* Выбар журы

Усе адабраныя фотаздымкі будуць надрукаваны і ўвойдуць у склад конкурснай выставы, якая адчыніцца 13 снежня 2008 г.

Аўтары лепшых работ па кожнаму з накірункаў атрымаюць прызы.

Для ўдзелу ў конкурсе патрэбна:

* Знайсці ў сваіх электронных архівах цікавыя фотаздымкі (не старэйшыя за 3 гады)

* Адабраць сярод іх не больш за 10, якія адпавядаюць наступным патрабаванням: памер/ раздзяленне не менш 2500 Х 3500 піксалёў

* Адзначыць імя і прозвішча аўтара фотаздымка, яе/яго кантактныя дадзеныя (e-mail, тэлефон), апісанне здымка (калі і дзе ён быў зроблены, што на ім адлюстравана, які навучальны праект/праграма), па жаданню можна даць і назву фотаздымку.

* Выслаць да 3 снежня фотаздымкі і іх апісанне на адрас tydzen2008@gmail.com з адзнакай “фота”.

Журы пакідае за сабой права не каментаваць вынікі адбору. Аўтары, работы якіх будуць прадстаўлены на выставе, будуць праінфармаваныя пра гэта не пазней за 8 снежня.

Задаць пытанні ці ўдакладніць умовы конкурсу можна па тэл. (029) 388 25 64 – Марына Малініна.

І няхай вас ўсе пабачаць!



Каментаваць
 
1.12.2008
«Нефармальная адукацыя аб Беларусі і для Беларусі"

У рамках ІV Тыдня Нефармальнай адукацыі 2008 «Беларусь Сучасная» 12 снежня 2008 г., у 15.00 у Навукова-педагагічнай бібліятэцы
Установы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрствы адукацыі Рэспублікі Беларусь» (Мінск, вул.Захарава, 59 (каб. 304, чытальная зала) адбудзецца прэзентацыя выданняў, інфармацыйных і метадычных рэсурсаў.

На прэзентацыі будуць прадстаўленыя матэрыялы і рэсурсы, прысвечаныя розным аспектам нефармальнай/ дадатковай адукацыі (тэарэтычныя, метадычныя, даведкавыя і інш. выданні), а таксама работы, звязаныя з тэмай устойлівага развіцця сучаснай Беларусі, яе гісторыяй і сучаснай культурай.

Пасля завяршэння працы выставы сабраная літаратура будзе перададзеная ў фонд Навукова-педагагічнай бібліятэкі, што забяспечыць доступ шырокага круга чытачоў да выданняў, часцяком апублікаваным малым тыражом.
Дадзенае мерапрыемства будзе цікавым выкладчыкам і студэнтам педагагічных спецыяльнасцяў, даследнікам і практыкам сферы нефармальнай адукацыі ў Беларусі.

Удзел у прэзентацыі можа быць у наступных формах:

– вольны ўдзел

– прэзентацыя выдання або інфармацыйнага рэсурсу

Выданні, заяўленыя на прэзентацыю, павінны адказваць наступным патрабаванням:

– адпавядаць заяўленай тэме прэзентацыі

– мець перыяд выдання 2007–2008

– быць перададзеныя ў аргкамітэт не пазней 5 снежня 2008 г.

Пажадана, каб пасля правядзення прэзентацыі ў аўтараў была магчымасць перадаць сваё выданне ў фонд Навукова-педагагічнай бібліятэкі.

Для заявы выдання на прэзентацыю неабходна запоўніць заяўку і выслаць яе на адрас tydzen2008@gmail.com не пазней 3 снежня 2008г.

Удакладніць усе якія цікавяць пытанні, а таксама дамовіцца аб перадачы выданняў можна па тэл (029) 388 25 64 – Марына Малiнiна.

Удзел у прэзентацыі – гэта выдатная магчымасць зрабіць рэкламу вашым выданням і інфармацыйным рэсурсам. Бо яны будуць прадстаўленыя не толькі калегам, але і вашым патэнцыйным чытачам. А таксама пазнаёміцца з іншымі цікавымі працамі і пагутарыць з цікавымі людзьмі.

Заяўкі неабходна адправіць на адрас tydzen2008@gmail.com
не пазней 3 снежня.


Каментаваць
 
1.12.2008
Праграмы ўступных выпрабаванняў па прадметах з'явіліся ў сеціве.
На сайце Нацыянальнага інстытуту адукацыі з'явіліся Праграмы ўступных выпрабаванняў па біялогіі, хіміі, фізіцы, матэматыцы, геаграфіі, грамадазнаўству, рускай і беларускай мове, рускай і беларускай літаратуры.
 Іх можна спампаваць тут.

Каментаваць
 
28.11.2008
Моладзь сама сабе піша падручнікі
Моладзевая ініцыятыва «Вока» стварыла падручнік па пераходзе на родную мову Тым, хто не супраць авалодаць беларускай, яна прапаноўвае пакрокавую інструкцыю і псіхалагічную дапамогу.
Спампаваць падручнік у фармаце PDF (850 KB) можна тут http://vitalbel.at.tut.by/bymova.pdf

Каментаваць
 
28.11.2008
КНІЖНАЯ ВЫСТАВА «ПРАВА НА ДЗЯЦІНСТВА»
З 17 лістапада па 2 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2 паверх, пакой 207) праходзіць тэматычная кніжная выстава «Права на дзяцінства», прысвечаная Сусветнаму дню дзіцяці.
На выставе прадстаўлена больш за 100 дакументаў міжнародных арганізацыяў (ААН, ЮНЭСКА, Рады Еўропы, Еўрасаюза і інш.) на рускай і англійскай мовах.
Паводле рассылкі belngo.info

Каментаваць
 
28.11.2008
СТЫПЕНДЫЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА CHEVENING НА 2008/09 АКАДЭМІЧНЫ ГОД
Брытанскі Савет абвесціў конкурс на атрыманне стыпендыі ад Міністэрства Замежных спраў Злучанага Каралеўства на 2009–2010 гг для паслядыпломнага навучання альбо навуковага даследавання ў Вялікабрытаніі цягам 3–12 месяцаў.
Апошні тэрмін падачы заявак: 20 снежня 2008 г.
Дадатковую інфармацыю чытайце на сайце: http://ukinbelarus.fco.gov.uk/en/newsroom/?view=News&id=2057057 Паводле ngo.by

Каментаваць
 
28.11.2008
Мікалай Фяськоў: Узровень падрыхтоўкі выпускнікоў школ усё ніжэй і ніжэй
Агульны ўзровень падрыхтоўкі выпускнікоў сярэдняй школы ў апошнія гады падае, заявіў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў 27 лістапада на калегіі Міністэрства адукацыі ў Мінску, піша БЕЛАПАН.
Паводле яго словаў, заданні цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) у апошнія гады прыходзілася спрашчаць. «Па матэматыцы 50% заданняў выконваюць ужо без ручкі", — сказаў ён. Пры гэтым па выніках 2008 года колькасць нявыканаўшых заданні застаецца стабільна высокай. Так, 1,7% абітурыентаў не набралі ні аднаго бала на выпрабаваннях па матэматыцы.
Па словах М.Фяськова, у 2008 годзе быў адзначаны рост вынікаў ЦТ у абітурыентаў, якія «выпусціліся ў 1996 годзе і раней». Гэта супярэчыць агульнай тэндэнцыі, у адпаведнасці з якой у абітурыентаў, якія здаюць ЦТ праз год або некалькі гадоў пасля выпуску, вынікі выпрабаванняў аказваюцца ніжэй, чым у астатніх. На думку дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, такая сітуацыя можа сведчыць аб паніжэнні ўзроўня школьнай падрыхтоўкі за апошняе дзесяцігоддзе. Усяго ў 2008 годзе ў ЦТ прынялі ўдзел 176 тыс. чалавек, якія выканалі 457,3 тыс. тэстаў. Па словах М.Фяськова, заданні ЦТ адрозніваліся «высокім узроўнем уніфікацыі" і «добрай дыферэнцыйнай якасцю». Паводле яго словаў,  цяперашняя дыферэнцыйная якасць заданняў такая, што далейшае спрашчэнне заданняў яе знізіць і створыць праблемы пры паступленні абітурыентаў у ВНУ. «Мы збіраемся і далей удасканальваць працэс цэнтралізаванага тэставання, праўда, без асаблівай спешкі  і без радыкальных прапаноў", — сказаў Фяськоў.
Паводле Naviny.by
Каментаваць
 
27.11.2008
Агляд адукацыйных навінаў
- Старшыня дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля» Генадзь Грушавы: Указ № 555 — гэта разбурэнне ўсіх гуманітарных праграм >>>
- Аляксандр Жук адзначыў, што ў апошнія гады ў ВНУ зніжаецца конкурс на бюджэтныя месцы дзённай формы атрымання адукацыі. У 2008 годзе ён склаў 2,1 чалавека на месца. У 2006 годзе гэты паказчык складаў 2,6, у 2005-м – 2,9, у 2004-м – 3 чалавекі на месца >>>
- Падаткавая інспекцыя просіць студэнтаў і школьнікаў «здаваць» у падатковую сваіх рэпетытараў, калі тыя не зарэгістравалі сваю дзейнасць >>>
- У чацьвёрты раз кіраўніцтва БДУ адмовіла ва ўзнаўленні на факультэце журналістыкі адлічанаму ў лютым 2007 года Франаку Вячорку >>>
-  ВНУ падвысілі плату за навучанне. Як паведаміла БелаПАН кіраўніца прэс-службы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэтуа Вольга Шчадрына, у сярэднім аплата за навучанне студэнтаў БДУ павдысілася на 22,7% >>>
- Мінадукацыі разглядае пытанне аб выдачы сертыфіката цэнтралізаванага тэставання ўсім абітурыентам са станоўчым балам >>>

Каментаваць
 
 
26.11.2008
Міжнародны адукацыйны семінар «Навучанне дэмакратыі ў штодзённасці»
Запрашаем школьных настаўнікаў і выкладчыкаў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ВНУ прыняць удзел у адукацыйным семінары «Навучанне дэмакратыі ў штодзённасці», які адбудзецца ў Мінску 12–14 снежня 2008 г. Семінар праводзіцца грамадскай арганізацыяй Studieforbundet Vuxenskolan (г. Гетеборг, Швецыя) пры арганізацыйна-метадычнай падтрымцы грамадскага аб'яднання «Адчыненае грамадства» (г. Мінск, Беларусь).
Дэмакратыя ў штодзённасці – гэта прыхільнасць людзей каштоўнасцям свабоды і адказнасці, дыялогу і паразумення, згоды і супрацоўніцтва ў сваім звычайным жыцці (у сям'і, школе, грамадскай арганізацыі, на працы, у адносінах з сябрамі, суседзямі, людзьмі іншай культуры, веры, стылю жыцця, расы і г.д.). Праграма семінара (гл. дадатак) распрацаваная на аснове аўтарскага курсу «Дэмакратыя ў штодзённасці», які ў ліпені 2008 г. быў зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці Праграмы факультатыўных заняткаў для 11 класа агульнаадукацыйных устаноў з 11-гадовым тэрмінам навучання
Пры фармаванні навучальнай групы прыярытэт будзе аддадзены настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, выкладчыкам паліталогіі і сацыяльным педагогам. Усе выдаткі, звязаныя з правядзеннем семінара, бяруць на сябе яго арганізатары.
Тэрмін падачы заявак (па тэл. або электроннай пошце) да 5 снежня 2008 г. (уключна).
Больш падрабязную інфармацыю аб семінары можна атрымаць у каардынатараў: Віктар Чарноў Тэл: (+375 29) 164 84 89 E-Mail: infocenter@user.unibel.by  Зінаіда Антановіч Тэл: (+375 29) 390 20 11; (+375 33) 609 77 12 E-Mail: zinaida3902011@yandex.ru

Чытаць далей / Каментаваць
 
25.11.2008
Запрашаем на Фестываль навучальных гурткоў
Паважаныя калегі!
Запрашаем Вас на Фестываль навучальных гурткоў, арганізаваны ў межах IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы (6–14 снежня), які адбудзецца 14 снежня 2008 г. 
На Фестывалі будуць прадстаўлены розныя навучальныя гурткі для дарослых, якія праводзіліся ў розных кутках Беларусі. У Вас будзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з новым поглядам на навучальныя гурткі для дарослых
Чытаць далей / Каментаваць
 
25.11.2008
Настаўнікі, якія ўратаваліся ад скарачэнняў, будуць шукаць новую працу
Праблемы беларускай 11-гадовай сярэдняй школы “Еўрарадыё” абмеркавала з Уладзімірам Здановічам, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, старшынёй Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе.
Беларускія школьнікі перажылі першую чвэрць навучальнага года. Менавіта перажылі, бо вяртанне да 11-гадовай сярэдняй школы пасля некалькіх гадоў 12-годкі складана назваць іначай як цяжкім іспытам. Яго здаюць усе: ад першакласнікаў да рэктараў беларускіх ВНУ, якім у ліпені 2009-га давядзецца разбірацца са 107 тысячамі выпускнікоў – “з рыскай” ды “без рыскі”... >>>

Чытаць далей / Каментаваць
 
25.11.2008
Арганізуецца беларускамоўны садок у Сухараве
Маладая мама шукае яшчэ 13 бацькоў, якія жадаюць з восені 2009 г. аддаць сваіх дзяцей 3–4 год у беларускамоўную групу у мікрараене Сухарава г.Мінска. Арганізацыйныя  абавязкі яна бярэ на сябе.
Зьвязвацца: +375 29 395 73 99 Дар'я або праз акаунты скайп і гмэйл – apalonik
Пытанні і абмеркаванне на пляцоўцы http://adelka.livejournal.com/194199.html 
 Каментар «Настаўніка»: беларускія групы ў садочках і беларускія класы ў школах заўсёды збіраюць дзетак неабыякавых людзей. Калі аддаць сваё дзіця ў такі асяродак, бацькі і дзеці атрымаюць сяброў на ўсё жыццё. Ды і ў дзетак не будзе праблемаў з кніжкамі, цацкамі, святамі, экскурсіямі, мовамі і, што найважней, самаідэнтыфікацыяй.

Каментаваць
 
21.11.2008
Гарадзенскія мамы! Гуртуйцеся!
Запрашаем гарадзенак далучыцца да ўдзелу ў адукацыйным гуртку для мам "Ці падманваюць казкі…”.
- Як жабянятка ператвараецца ў царэўну?… – Якую сьцяжынку абраць на раздарожжы?… – Калі сябрам, а калі ворагам становіцца Баба-Яга?… – Як знайсьці тое, не ведаю што?…і шмат іншага з казачнага жыцця прапануем абмеркаваць-пражыць мамам разам з дзеткамі, якіх не пакінулі абыякавымі гэтыя пытанні.
Гурток пачне працу пасля фармавання групы. Заняткі бясплатныя, ладзяцца раз на тыдзень.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефонах: +37529 107–61–92 Ірына, +37529-114–28–23 Вольга.
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны 

Каментаваць
 
21.11.2008
Міжнародная праграма студэнцкага абмену
Міжнародная праграма студэнцкага абмену Global UGRAD у Эўразіі і Цэнтральнай Азіі UGRAD (праграма Аддзела адукацыйных і культурных праграм Дзярждэпартамэнта ЗША) прадастаўляе магчымасць студэнтам 1, 2 і 3 курсаў навучання дзённых аддзяленняў ВНУ з Беларусі прайсці аднагадовае навучанне без атрымання ступені ва ўніверсітэце ці каледжы ЗША.
Усе ўдзельнікі адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу.
Спецыальнасці: бухгалтарскі ўлік, сельская гаспадарка, антрапалогія, біялогія, бізнэс, хімія, інфармацыйныя тэхналогіі, крымінальнае права, эканоміка, адукацыя, інжынерная справа, геалогія, кіраванне ў сферы сэрвісу і турызма, міжнародныя стасункі, журналістыка, масавыя камунікацыі, юрыспрудэнцыя, фізіка, паліталогія, псіхалогія, сацыялогія, гарадское планаванне, амерыканістыка, могуць разглядацца і іншыя спецыяльнасці.
Студэнты, што на момант падачы заяўкі атрымліваюць адукацыю на першым курсе, будуць вучыцца ў двухгадовых каледжах; на 2 і 3 курсах на момант падачы заяўкі – у чатырохгадовых каледжах ці ўніверсітэтах.
Праграма забяспечвае поўнае фінансаванне і прапаноўвае:
* Падтрымку ў атрыманні амерыканскай візы J-1
* Аплату праезда
* Частковую медычную страхоўку
* Аплату адукацыі
* Аплату пражывання і харчавання
* Стыпендыю
* Сродкі на набыццё навучальнай літаратуры
* Шырокія магчымасці прафесійнага росту.
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 снежня. З арганізатарамі можна зьвязацца праз эл. адрас: ugradbelarus@yahoo.com.

Каментаваць
 
21.11.2008
Вандроўка памяці
Паездку ў Катынь ладзіць грамадcкае аб’яднанне “Польска Мацеж Школьна” з Гродна.  Вясной 1940 г. у гэтым мястэчку на Смаленшчыне па рашэнні Палітбюро камуністычнай партыі СССР было расстраляна каля 20 тысячаў салдат і афіцэраў Войска Польскага, захопленых у палон у пачатку Другой сусветнай вайны. Сярод бязвінна забітых былі і беларусы.
Вандроўка адбудзецца 28–30 лістапада.
Кошт – 30 тысяч рублёў.
Паводле www.t-styl.info  

Каментаваць
 
20.11.2008
Агляд адукацыйных навінаў 
-  Сёння адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці.
- У Беларусі больш за 32 тысячы дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без бацькоўскай апекі. Каля 23 тысяч беларускіх сірот жывуць у сем’ях, палова зь якіх – апякунскія. І ўсё ж для 9 тысяч дзяцей родны дом – інтэрнат >>>
- Больш за палову беларускіх сем'яў маюць адно дзіця. Каля 35% сем'яў – дваіх. Для паляпшэньня дэмаграфічнай сытуацыі трэба, каб больш за 50% сем'яў мелі дваіх і больш дзяцей >>>
- Выпускнікі БДУ занялі 8-е и 13-е месцы на спаборніцтвах GoogleCodeJam-2008 у ЗША >>>
- У Беларусі падрыхтаваны праект указу аб павелічэнні дзяржаўных стыпендый на 25% >>>
- Былы студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Ф.Скарыны, а цяпер салдат транспартных войскаў у Жлобіне Зміцер Жалезнічэнка накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Ён аспрэчвае выключэнне з трэцяга курсу матэматычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта >>>
- 60% беларускіх школьнікаў без праблем набываюць цыгарэты >>>
- Уладзімір Колас прывёз прыз з Ля-Рашэля >>>
- Колькасць месцаў у ВНУ павялiчвацца не будзе >>>
- Настаўнікаў прымўшаюць даведвацца пра даходы бацькоў >>>
У краіне не хапае  больш за тысячу выхавальніц >>>
 
19.11.2008

Новае на сайце

Метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да выпускнога экзамена па фізіцы за курс сярэдняй школы (падвышаны ўзровень)
Аўтар дапаможніка Аляксандр Плятнёў, выкладчык фізікі ліцэя Беларуска-Расійскага Універсітэта, г. Магілёў
Дапаможнік утрымлівае:
- прыкладныя планы адказаў на пытанні экзаменацыйных білетаў выпускнога экзамена па фізіцы за курс сярэдняй школы, 
-  падборку прыкладаў рашэння задач і задачы для самастойнага рашэння з найбольш распаўсюджаных і даступных для выпускнікоў задачнікаў па фізіцы,
- прыкладныя алгарытмы для выканання эксперыментальнай часткі білетаў,
-  навучальныя блок-схемы, паэтапнае самастойнае запаўненне якіх, дазваляе сістэматызаваць веды па фізіцы.
Рэкамендуецца навучэнцам старэйшых класаў сярэдніх школ, ліцэяў, выпускных курсаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў для падрыхтоўкі да выпускных іспытаў і цэнтралізаванаму тэставанню.
Рэкамендавана: Метадычнай радай ліцэя ГУ  «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»
Спампаваць дапаможнік (PDF, 766 KB)
З матэрыялаў метадычнага летніка «Альхоўка-2008»
Каментаваць
 
18.11.2008
Ушанаванне памяці Міхаіла Валовіча

22 лістапада ў сярэдняй школе вёскі Дворац Дзятлаўскага раёну адбудзецца лекцыя, прысвечаная легендарнаму беларускаму змагару і паўстанцу 1831 году Міхалу Валовічу. З дакладамі выступаць загадчык аддзелу Нацыянальнага архіву Беларусі Зміцер Яцкевіч і старшыня таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Пасля лекцыі адбудзецца ўшанаванне памяці Міхала Валовіча ў яго роднай вёсцы Парэчча. Чакаецца таксама выступ вядомага беларускага барда Аляксея Галіча.

Паводле budzma.org



Каментаваць
 
18.11.2008
Рыхтуемся да беспрацоўя
Масавыя скарачэнні настаўнікаў, звязаныя з сёлетняй рэформай, чакаюцца з наступнага году, але шмат настаўнікаў страцілі працу ўжо сёлета. Як яны жывуць? Чым займаюцца?
Прапануем інтэрв'ю настаўніка вышэйшай катэгорыі Адама Варанца, які апошнія два месяцы працаваў у Польшчы, у невялікім гарадку непадалёку ад Варшавы. Не настаўнікам, вядома, – рознарабочым на будоўлі ў прыватніка. Вось што ён паведаміў пра сваю новую працу Радыё Свабода >>>
Каментаваць
 
17.11.2008
СТЫПЕНДЫЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА ДЛЯ НАВУЧАННЯ Ў ГЕРМАНІІ
Нямецкая Служба Акадэмічных абменаў ДААД прызначае стыпендыі для беларусаў на паслядыпломную адукацыю ў гуманітарных, сацыяльных і грамадскіх навуках, абарону дысертацыі і навуковыя стажыроўкі ў нямецкіх ВНУ. Стыпендыі выдзяляюцца максімум на два гады для паслядыпломнай адукацыі і на тры – для напісання і абароны дысертацыі. Усе прэтэндэнты мусяць быць аспірантамі 1-га ці 2-га курса, у асобных выпадках могуць быць дапушчаныя асобы, якія маюць дыплом спецыяліста (па сканчэнні 5-цігадовага навучання). У конкурсе навуковых стажыровак могуць удзельнічаць маладыя кандыдаты навук, якія жадаюць асвойваць новыя кірункі ў навуцы і выкладанні і зацікаўленыя ў падтрымцы пастаянных кантактаў з нямецкімі вучонымі.
Наяўнасць запрашэння з нямецкага боку абавязковая. Падрабязная інфармацыя http://www.daad-ic-minsk.by/rus/5_1_15.php  Апошні тэрмін падачы заяваў – 30 лістапада 2008 г. 
Паводле інфармацыйнага партала adukacyja.info

Каментаваць
 
15.11.2008
Беларускія вучні перамагаюць ў міжнародных алімпіядах
Беларускі ліцэіст з Магілёва, Міхаіл Гушчын перамог на международнай алімпіядзе па фізіцы ў Маскве.
 Міхаiл – вучань выдатнага беларускага педагога Валерыя Барашкава. Міхаіл ужо перамагаў два разы на рэспубліканскіх алімпіядах, а яго настаўнік Валеры Барашакаў падрыхтаваў 9 пераможцаў міжнародных алімпіяд.
У алімпіядзе прымалі ўдзел маладыя людзі з краін Балтыі і СНД. Зараз Міхаіл рыхтуецца да міжнароднай адімпіяды якая пройдзе ў Мексіцы летам 2009 года і ўдзел у ёй возьме 60 краін свету.
А вось на алімпіядзе школьнікаў Расіі і Беларусі пружанская вучаніца Ганна Блізнюк узнагароджана дыпломам ІІ ступені. Тэмай алімпіяды была «Гістарычнае і духоўнае грамадства».
Паводле Радыё Рацыя.
На фотаздымку настаўнікі фізікі Валер Барашкаў (справа) і Іван Кульбеда (злева) падчас метадычнага летніка Альхоўка

Каметнаваць
 
14.11.2008
“Каб выкладаць гісторыю на мове, трэба атрымаць згоду бацькоў і дзетак"

10- і 11-класнікі яшчэ не вывучалі гісторыю Беларусі ў гэтым годзе. З-за скарачэння гадзін і аб'яднання з cусветнай гісторыяй школьнікі будуць вывучаць гісторыю сваёй краіны толькі з трэцяй чвэрці. І, як даведалася Еўрарадыё, гэта яшчэ не ўсе «асаблівасці" вывучэння гісторыі Беларусі пасля рэформы.



Чытаць далей/Каментаваць
 
14.11.2008
“Маладзечна і ваколіцы: гісторыя, стан вывучэння, перспектывы турыстычнага асваення”

Пад такой назвай у межах кампаніі “Будзьма” 16 лістапада у вёсцы Плябань у будынку філіяла Мінскага абласнога краязнаўчага музея адбудуцца гісторыка-краязнаўчыя чытанні.

На мерапрыемстве чакаюцца выступы аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў і спецыялістаў у галіне аховы помнікаў нацыянальнай спадчыны Беларусі. У прыватнасці, з лекцыяй на тэму “Маладзечна і ваколіцы ў дакументах НГА Беларусі” выступіць загадчык аддзелу Нацыянальнага гістарычнага архіву Рэспублікі Беларусь Зміцер Яцкевіч.

Студэнтка Вольга Кастрамінава прадставіць спавешчанне “Вывучэнне помнікаў матэрыяльнай культуры ў Плябані і Красным: першыя вынікі і перспектывы”.

З прамовай “Зборы музею ў Плябані” выступіць дырэктар музею Тамара Пінчук.

Старшыня Рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч агучыць даклад “Гісторыка-культурныя помнікі Маладзечаншчыны: перспектывы турыстычнага асваення”.

Пачатак сустрэчы аб 11.00


Спіс удзельнікаў адкрыты.


Паводле budzma.org



Каментаваць
 
14.11.2008
Канцэрт музыкі эпохі Барока

Беларускі клуб лютністаў запрашае на канцэрт старадаўняй музыкі эпохі Барока.

Ці было у Беларусі Барока? У архітэктуры – так, у жывапісу – так, у літаратуры? у музыцы?- чамусьці спрэчна. Полацкі сшытак – гэта помнік рэнесансу… магчыма.. але я мяркую, што на Беларусі у літаратуры і музыцы быў стыль манерызм – паміж… рэнесансам і Барока. Бо нашае Барока патанула у крыві войн… тым ня менш спроба рэканструкцыі…

Мінскі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) пр. Незалежнасці, 44А
29 лістапада, 20:00

Выканаўцы:

Таццяна Бяльковіч (барочная лютня)

Галіна Мацюкова (барочная флейта)

Алена Мальцава (барочная скрыпка)

Дмітры Лыбін (спінет)

Уваход свабодны

Паводле budzma.org



Каментаваць
 
14.11.2008
Кінафестываль «Лістападзік»

14 лістапада ў кінатэатры “Перамога” распачынаецца фестываль дзіцячага кіно “Лістападзік”. Фэст cёлета адзначае юбілей – 10-годдзе. Арганізатары абяцаюць прыемна здзіўляць гледачоў якаснымі і цікавымі стужкамі. У конкурсным паказе прымуць стужкі са шматлікіх куточкаў свету. Увазе гледача прапаноўваюцца фільмы з Беларусі і Расіі, Узбекістана і Эстоніі, Латвіі і Швэцыі, Германіі і Карэі, Ірана, ЗША, Велікабрытаніі і інш. Гэта дазволіць у шырокім спектры ўбачыць, наколькі развітае дзіцячае кіно і мультыплікацыя ў свеце. Аматары казачных гісторый пазнаёмяцца з найбольш папулярнымі стужкамі для дзяцей, зразумеюць, на што робіцца акцэнт у той ці іншай краіне.

Паводле budzma.org



Чытаць далей/Камнентаваць
 
13.11.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Абітурыентаў-2009 будзе амаль ў два разы болей, але кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ «не зведаюць моцных змен» >>>

– Беларускім ВНУ не хапае міжнародных стандартаў. Дзеля гэтага трэба «в сжатые сроки необходимо перейти к совершенствованию и оформлению системы менеджмента качества образования» >>>

– Настаўнікі ратуюцца ад схаванага беспрацоўя >>>

– Навучэнцы беларускіх ВНУ бяруць удзел у фэсце студэнцкіх тэатраў у Маскве >>>



Каментаваць
 
13.11.2008
«Знак бяды» ў кінаклубе «Гісторыкі"

Чарговая сустрэча кінаклуба МГА “Гісторыка” VID’OK пройдзе ў гэтую пятніцу, 14.11.2008 г. у Музеі кіно а 18:45 (Музей кіно знаходзіцца каля Чырвонага касцёла). Уваход – 1 500.
Глядзім “Знак Бяды” паводле аповесці Васіля Быкава (рэж. М.Пташук).

Дадатковая інфармацыя+375 29 5090853 Алена

Паводле budzma.org



Каментаваць
 
12.11.2008

Новае на сайце


Лічбавая лабараторыя па фізіцы «Архімед»

Настаўнік мінскай школы №30 Аляксандр Сядзяка прапануе свой праект лічбавай лабараторыі, якая ўключае камп'ютэр Nova 5000, да якога можна падключыць восем аналагавых датчыкаў фізічных велічынь, а менавіта датчыкі сілы, адлегласці, ціску, тэмпературы, магнітнай індукцыі, напружання, сілы току, асветленасці, а таксама і мікрафон для вымярэння інтэнсіўнасці гуку. На працягу эксперыменту датчыкі выводзяць на кампутар вымяраемую велічыню, а ён у рэжыме рэальнага часу адлюстроўвае на маніторы графік яе залежнасці ад часу. У спалучэнні з мультымедыйным праектарам альбо з інтэрактыўнай дошкай гэта дазваляе вучням адначасова назіраць эксперымент на стале настаўніка і бачыць на экране пабудову графікаў даследуемых фізічных велічынь. Такі наглядны паказ сувязі матэматычнай абстракцыі з рэальнай з’явай ёсць вельмі важным метадычным звяном, бо вядома, што менавіта графічнае апісанне фізічных законаў і выклікае заўсёды немалыя цяжкасці ў большасці вучняў пры вывучэнні фізікі.

Спампаваць (doc, 1,14 МБ)



Каментаваць
 
10.11.2008
Конкурс фатаграфіі аб правах чалавека

Да 60-годдзя Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека Дом правоў чалавека ў Вільні ладзіць конкурс на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі.


Паводле вынікаў конкурсу, у кожнай з намінацыяў будзе адабраная найлепшая
фатаграфія, аўтар якой атрымае прыз – паездку ў Вільню на двух чалавек на выходныя альбо грашовую прэмію.

Астатнія фатаграфіі будуць уключаныя ў
экспазіцыю «Правы чалавека праз аб'ектыў фотакамеры», якая будзе праходзіць у Доме правоў чалавека ў Вільні. Фатаграфіі будуць ацэньвацца міжнародным журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Дамоў правоў чалавека ў Осла, Лондане, Маскве,
Сараеве. Пераможцы будуць абвешчаныя 10 снежня 2008 году.

Больш падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу ў конкурсе – тут


Каментаваць
 
7.11.2008
Сустрэчы з беларускімі літаратарамі

10–11 лістапада на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13) адбудуцца літаратурныя сустрэчы:

10 лістапада, панядзелак «Беларуская літаратура і свет» – сустрэча з пісьменнікам і літаратуразнаўцам Пятром Васючэнкам ды з паэтам Леанідам Дранько-Майсюком;

11 лістапада, аўторак «У слове можна свет змясціць» – сустрэча з паэтамі Сяргеем Законнікавым і Эдуардам Акуліным.

Пачатак у 18.00.

11 лістапада ў мінскай школе №132, што знаходзіцца на вуліцы Пятра Глебкі, 86, адбудзецца таксама творчая сустрэча вучняў з Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком.

Пачатак сустрэчы у 14.30.

Сардэчна запрашаем!

Паводле budzma.org



Каментаваць
 
5.11.2008

Новае на сайце


Падборка беларускіх шрыфтоў

Скарбонка беларускіх шрыфтоў, дасланых нам Віктарам Бунтам з Браслава, дапаможа беларускім настаўнікам вольна аздабляць свае метадычныя распрацоўкі прыгожымі літарамі без клопату аб выяве літар "і" ды "ў". Акрамя ўласна шрыфтоў (якіх у архіве больш за 50) прыкладаецца таксама інструкцыя па іх усталяванні.

Спампаваць тут (rar, 2,4 МБ)




Каментаваць
 
5.11.2008
Дні Святога Губерта ў Гродне

6‑8 лістапада пройдуць альтэрнатыўныя дні Гародні — Дні Святога Губерта.


Святы Губерт — заступнік Гародні. Гісторыя Гародні — гэта гісторыя еўрапейскага горада. Традыцыі, якія нараджаліся ў далёкіх еўрапейскіх краінах, з лёгкасьцю і вельмі натуральна прыжываліся тут і хутка станавіліся сваімі. На дзень Святога Губерта, які адзначаецца 3 лістапада, у мінулым прыпадаў у Гародні Дзень горада. Сцэна са з'яўленьнем Аленя з залатым крыжам паміж рагамі перад Губертам, а менавіта такім ёсць герб горада, была самай чаканай сярод гарадзенцаў у дзень свята.

Праграму святкавання чытайце на сайце budzma.org



Каментаваць
 
5.11.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Мэта школьнай рэформы – на 50% павялічыць прыём у ПТВ >>>

– Ці хапае падручнікаў у беларускіх школах?>>>

– Выпускныя экзамены — праз суд? >>>

– З'явiлiся ў продажы новыя правiлы беларускай арфаграфii >>>

– Беларускія студэнты змогуць навучацца касманаўтыцы ў рамках саюзнай праграмы «Дыстанцыйнае навучанне-СД» >>>



Каментаваць
 
5.11.2008
Школа маладых менедэжраў грамадскага кіравання

Аргкамітэт Школы маладых менеджэраў грамадскага кіравання прапануе прыняць удзел у трохузроўневай праграме падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне грамадскага кіравання.


Праграма прадугледжвае тры сесіі ва Украіне, Літве і Швэці цягам 2008 і 2009 гадоў. Паміж сесіямі ў слухачоў Школы будзе магчымасць арганізаваць невялікія круглыя сталы, звязаныя з тэматыкай Школы. Арганізацыйны камітэт падтрымлівае правядзенне гэтых мерапрыемстваў для самых актыўных слухачоў згодна з іх рэйтынгамі і пасля ацэнкі прапанаваных праектаў. Плануемая колькасць удзельнікаў: 30 чалавек.


Працоўныя мовы Школы: англійская, руская, беларуская.


Тэрміны і тэматыка сесій, мэтавая аўдыторыя і іншая інфармацыя пра праграму – у файле shkola_menedzherau.doc.

Заяўкі на ўдзел у Школе прыймаюцца па электроннай адрэсе gr.kiravanne@gmail.com да 14 лістапада. Форму заяўкі глядзіце ў файле 481_Application_form_SYMPA-1.doc.

Паводле рассылкі belngo.info



Каментаваць
 
4.11.2008
Семінар “Навучальны гурток як сродак прафесійнага развіцця”

Запрашаем на семінар “Навучальны гурток як сродак прафесійнага росту”, які адбудзецца 8–9 лістапада 2008 г. 

Навучальны гурток з’яўляецца вельмі эфектыўным сродкам нефармальнай адукацыі дарослых. Ён таксама можа выкарыстоўвацца і як форма павышення кваліфікацыі спецыялістаў, напрыклад, настаўнікаў, бібліятэкараў, дызайнераў і інш. Семінар будзе прысвечаны пытанням арганізацыі і правядення навучальнага гуртка як сродка прафесійнага развіцця. Плануецца, што вынікам гэтага семінара будуць распрацаваныя удзельнікамі праграмы навучальных гурткоў.

Падчас семінара Вы здолееце:

* пазнаёміцца з канцэпцыяй навучальнага гуртка як формы нефармальнай адукацыі дарослых;

* пазнаёміцца з рознымі сродкамі арганізацыі і правядзення сустрэч;

* даведацца пра магчымасці, якія прадстаўляе навучальны гурток як сродак прафесійнага росту;

* распрацаваць праграму ўласнага навучальнага гуртка.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Іны па тэл. + 375 296 69 66 59 ці пішыце па электроннай пошце hurtki.team@yahoo.com


Каментаваць
 
3.11.2008
Амбасада ЗША абвясціла конкурс на ўдзел у праграме моладзевых абменаў 
Амбасада ЗША абвясціла конкурс на ўдзел у праграме моладзевых абменаў (Youth Cultural Opportunity) для беларускіх школьнікаў, піша БЕЛАПАН. Як паведамляе амбасада ЗША у Мінску, Youth Cultural Opportunity — гэта Пяцітыднёвая праграма азнаямлення з культурнымі і нацыянальнымі асаблівасцямі ЗША для старшакласнікаў у перыяд летніх канікул(канец чэрвеня — пачатак жніўня 2009 года). Праграма фінансуецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
Кандыдаты на ўдзел у праграме павінны вучыцца ў 9-м або 10-м класе сярэдняй школы, быць народжанымі ў перыяд з 1 студзеня 1993 года да 1 чэрвеня 1994 года, мець добрыя і выдатныя адзнакі, вывучаць англійскую мову і быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб праграме можна на сайце http://ycopportunity.org/webForms/index.php?frmno=31 
Апошні тэрмін падачы дакументаў для ўдзелу ў праграме — 28 лістапада 2008 года.
Паводле Naviny.by
Каментаваць
 
31.10.2008

Конкурс адукацыйных матэрыялаў “Ноўтбук для актыўнага настаўніка”




Мэта конкурсу – стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, іх папулярызацыя і стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.


Конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» праводзіцца па пяці намінацыях:




  • Методыка выкладання вучэбных прадметаў у школах і нефармальнай адукацыі (Метадычны дапаможнік)

  • Сучасны урок (Адукацыйны працэс на школьным уроку: распрацоўка школьных урокаў, факультатыўных заняткаў);

  • Грамадзянская адукацыя і нацыянальная школа (адукацыйны праект, даследаванне або майстар-клас, сцэнар семінара, пазакласных заняткаў, іншых мерапрыемстваў);

  • Настаўнік – сям’я – грамадства (адукацыйны праект, даследаванне, майстар-клас, аналітычнаы артыкул,і г.д ) .

  • Адукацыйны інтэнэт-рэсурс (адукацыйны сайт педагога, школы, школьнага клуба, гуртка …).


Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае матэрыялы на адрас nastaunik.info@gmail.com, да якіх далучыць ліст з абгрунтаваннем таго, як удзельнік плануе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасці. Далей
 
30.10.2008

УВАГА!!! КОНКУРС АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАЕКТАЎ


Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйных праектаў і ініцыятываў педагогаў, адукатараў, бацькоў. Працягласьць праектаў – з лістапада 2008 па верасень 2009 года. Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах, такіх, як праца моладзевых клубаў, сустрэчы, трэнінгі для навучэнцаў, калегаў, мясцовых жыхароў, арганізацыя даследчых працаў, распрацоўка метадычных матэрыялаў і г.д. Вітаюцца праекты, досвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, якія накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці незалежнай беларускай дзяржавы.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, выхавальнікі, бацькі, асобы і грамадскія арганiзацыі, якія працуюць ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.

Апошні тэрмін падання заявак: 17 лістапада 2008 г.

Умовы конкурса і форму анкеты-заяўкі глядзіце ў далучаным файле abviestka_zajauka


Паводле belngo.info



Каментаваць
 
29.10.2008

Новае на сайце


Практыкаванні на ўтрыманне ўвагі: гульнявая прафілактыка галёрачных настрояў

Адвечная праблема – дысцыпліна… Тыя, каму не паступаць у ВНУ, раптам пачынаюць замінаць працэсу навучання тых, каму паступаць. А ўвага настаўніка да адных прыводзіць да страты кантролю над астатнімі. Што рабіць? Заклікаць да сумлення? Прыстрашыць двойкай або бацькамі?..

Свае гульнявыя прыёмы засяроджвання ўвагі занадта ўзбуджанай аўдыторыі прапануюць доктар педагагічных навук Вячаслаў Букатаў і кандыдат педагагічных навук Аляксандра Яршова.

Крыніца: www.cs-network.ru

Cпампаваць тут(doc, 70 КБ)



Каментаваць
 
29.10.2008
Міжнародны конкурс малюнка “На сваёй зямлі”

Грамадская арганізацыя “Беларускі зялёны крыж”, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб'яўляюць Чацвёрты Міжнародны конкурс малюнка “На сваёй зямлі”

Тэмы малюнкаў:

* Жылі-былі...

* Часіны году. Пейзаж.

* Гарадская мелодыя.

* Далёкія падарожжы (па матывах твораў Гамера).

* Дарагі мой чалавек.

Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і моладзь ва ўзросце ад 4 да 21 году.


Чытаць далей/Каментаваць
 
29.10.2008
Таямніцы і легенды мінскага цэнтральнага праспекта

Ці ведаеш ты, што мінскі праспект Незалежнасці мяняў сваё найменне 10 разоў?

Ды што там найменне – ён мяняў нават напрамак!

Куды падзеўся самы высокі ў СССР Іосіф Вісарыёнавіч?

Што агульнага ў багіні Дземетры і генерала Навумава?

Агульнабеларуская кампанія “Будзьма!” і МГА “Гісторыка” сардэчна запрашае цябе на цікавае падарожжа па сучаснаму праспекце Незалежнасці і нашай гісторыі!

Збіраемся ў нядзелю, 16 лістапада 2008 г. а 10:00 каля ўваходу ў галоўны корпус БДУ (пр. Незалежнасці, 4).

Экскурсію праводзіць гісторык Іван Сацукевіч.

Паводле budzma.org



Каметнаваць
 
29.10.2008
Здарэнне на з'ездзе БРСМ
Двое моладзевых актывістаў з Партыі БНФ і АГП Франак Вячорка і Міхась Пашкевіч здолелі павітаць калегаў на з'ездзе БРСМ, які адбываецца сёння ў Палацы Рэспублікі. Што было далей, чытайце у «Нашай Ніве»  і на Свабодзе
Каментаваць
 
28.10.2008
Запрашаем на семінар “Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі”.
Калі вы:
- цікавіцеся гісторыяй свайго горада і краіны, традыцыяй і культурай Беларусі;
- хочаце знайсці сабе аднадумцаў і пазнаёміцца з тымі, каго цікавяць тыя ж пытанні, што і вас;
- імкнецеся спазнаваць штосьці новае і цікавае ў коле сяброў ці дзяліцца з імі сваімі ведамі,
мы запрашаем вас на семінар “Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі”.
Пад час семінара вы змажаце даведацца:
- пра арганізацыі, ініцыятывы, людзей, дзейнасць якіх звязана з такімі тэмамі, як культура, традыцыі, гісторыя Беларусі;
- што такое нефармальны навучальны гурток для дарослых і як з яго дапамогай можна спазнаваць нешта новае і знаходзіць аднадумцаў;
- як самому арганізаваць і правесці такі гурток, як стаць яго лідэрам.
Семінар адбудзецца 1–2 лістапада 2008 года ў Мінску.
Пасля семінара ў тых, хто зацікавіцца правядзеннем навучальных гурткоў па дадзенай тэме, будзе магчымасць атрымаць падтрымку ў выглядзе навучальных матэрыялаў і метадычных кансультацый ад Рэсурснай праграмы навучальных гурткоў. Для ўдзелу ў семінары просім запоўніць анкету ўдзелу і даслаць нам на адрас hurtki.team@gmail.com  з тэмай “культура і традыцыі”. Кантактны тэлефон (029) 388 25 64.
Заяўкі прымаюцца да 31 кастрычніка.
У заяўцы неабходна пазначыць:
- Імя, прозвішча
- Кантактныя звесткі
- Якую арганізацыю ці ініцыятыву вы прадстаўляеце?
- Ці ёсць у Вас вопыт працы, звязаны з тэмай семінара. Калі ёсць, то які?
- Чаму вы хочаце ўзяць удзел у дадзеным семінары?
Каментаваць
 
28.10.2008
Агляд адукацыйных навінаў
- Зменены ўмовы конкурсу на стварэнне падручнікаў для агульнаадукацыйных устаноў >>>
- У Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, кажуць пра небяспеку закрыцця гуртка саломапляцення. Прычынай называюць камерцыялізацыю дзіцячай установы. У памяшканні, дзе быў гурток, будзе школа для падрыхтоўкі ... да школы. >>>
- Дырэктар НІА Генадзь Пальчык прыняў удзел у канферэнцыі «Алтынсаринские чтения «Развитие национальной образовательной системы в условиях глобализации», якая праходзіла ў г. Амааты. Відаць, цягам бліжэйшых 5 год НІА будзе ствараць нацыянальную сістэму адукацыі ў супрацоўніцтве  з Нацыянальнай акадэміяй адукацыі імя  Ы.Алтынсарына. Ну хоць як! >>>
- Аляксандр Радзькоў не выключае, што Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» можа ў будучым стаць палітычнай партыяй >>>
- Намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў Беларусi ў вераснi гэтага года склала 943 тысячы рублёў, у Мiнску  – 1 млн 232 тыс. Ва ўстановах адукацыi гэты паказчык быў каля 607 тыс., у тым лiку ў педагагiчных працаўнікоў – 655 тыс., ў настаўнiкаў – 691 тыс. Для параўнання: сярэднi вераснёўскi заробак ўрачоў – 1 млн. 82 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу – амаль 683 тыс., малодшага медыцынскага персаналу – 438 тыс.>>>
-  з 27 па 31 кастрычніка У Беларускім дзяржаўным універсітэце праходзяць Дні Кітая >>>
 – У віцебскіх дзяцей міліцыянты ўзялі адбіткі пальцаў, калі 130 школьнікаў наведалі Першамайскі РАУС Віцебска падчас правядзення Дня адчыненых дзьвярэй >>>
Каментаваць
 
28.10.2008
Фільм «Галерэя Ады» адзначаны прызам Савета Еўропы
Уладзімір Колас Спэцыяльны прыз Савета Еўропы за 2008 год за фільм «Галерэя Ады» атрымаў беларускі рэжысёр і педагог, дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэя Уладзімір Колас. Фільм паказвае жыццё беларускай вёскі Германавічы праз лёс яе жыхароў. Галоўная гераіня – былая настаўніца рускай мовы Ада Райчонак., якая заснавала у сваёй весцы мастацкую галерэю і штогод ладзіць мастацкія пленэры для таленавітай моладзі.
Каментаваць
 
27.10.2008
СЕМІНАР ПА ЭКАЛАГІЧНАЙ АДУКАЦЫІ
Сэмінар “Экалагічная адукацыя і адукацыя для ўстойлівага развіцця. Досвед Даніі, перспектывы Беларусі” адбудзецца 28–30 кастрычніка ў Мінску. Семінар вядзе эксперт у галіне экалагічнай адукацыі дацкага згуртавання экалагічных арганізацый Danish Outdoor Council. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, установаў адукацыі ды сябры групы “Адукацыя для ўстойлівага развіцця” Зялёнай Сеткі. Усе выдаткі ўключаныя.
Дадатковую інфармацыю пра семінар глядзіце далей.
Заяўкі на ўдзел у адвольнай форме з пазначэннем арганізацыі прымаюцца на э-мэйл: yaroslav.bel@gmail.com  
Паводле ngo.by
Чытаць далей / Каментаваць
 
25.10.2008
Свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса

26 кастрычніка ў межах кампаніі “Будзьма” ў вёсцы Гарошкаў, што непадалёк ад Рэчыцы, адбудзецца свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса. У свяце бяруць удзел родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры, а таксама вядомыя беларускія паэты, барды і мастакі, у тым ліку: Сяргей Законнікаў, Васіль Жуковіч, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Пашкевіч, Эдуард Акулін, Алесь Бяляцкі, Сяржук Сыс, Галіна Дубянецкая, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Павал Змітрук, Ларыса Раманава, Аксана Данільчык, Андрэй Мельнікаў, Вальжына Цярэшчанка, Кастусь Герашчанка, Алесь Пушкін, Генік Лойка, Вадзім Болбас, Генадзь Лапацін ды інш.


Ласкава запрашаем усіх, каму на справе, а не на словах дарагі несмяротны Дух айчыннай паэзіі, хто любіць і памятае творчасць Анатоля Сыса — аднаго з найвыбітнейшых беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя.


Пачатак свята а 12–ай гадзіне на Гарошкаўскіх могілках, дзе адбудзецца адкрыццё надмагільнага помніка паэту. А 13-й – пачнуцца паэтычныя чытанні і бардаўскі канцэрт на падворку роднай хаты Анатоля Сыса.


Для тых, хто жадае далучыцца да імпрэзы, кантактныя тэлефоны: +37529 -7–68–56–14 (у Мінску) і +37533–6–72–24–60 (у Рэчыцы). Мінчукі могуць даехаць да вёскі Гарошкаў аўтобусам да Рэчыцы і далей на аўтобусе да Гарошкава альбо на цягніку да Гомеля і далей на аўтобусе да Гарошкава


Паводле budzma.org



Каментаваць
 
25.10.2008
Конкурс “Сонечны свет-2008

Выхаванцы дзіцячых установаў запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным фотаконкурсе “Сонечны свет – 2008”.
Апошні тэрмін падачы работ на конкурс – да 15 лістапада.
Кантакты: Юры Дрэмін, e-mail konkurssunny@yandex.ru.


Паводле «Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны»



Каментаваць
 
24.10.2008
Ведай свае грошы!

Багата ілюстраваная, на добрай паперы кніга «Калекцыйная спадчына Вялікага Княства» нарадзілася з ініцыятывы супольнасці карыстальнікаў парталу «Ізрой».

Мэта кнігі — паказаць сучаснікам спадчыну Вялікага Княства Літоўскага. Трое з цяперашніх аўтараў (Дз.Гулецкі, А.Грамыка, А.Крываручка) летась ужо выдалі кнігу «Манеты Беларусі да 1707 году».

Першы раздзел кнігі прысвечаны картам і гравюрам, што звязаныя з ВКЛ. Гэта першая спроба сістэматызаваць цікавую, але малавядомую для большасці галіну нашай спадчыны. Прадстаўленыя вядомыя і малавядомыя старажытныя карты ВКЛ і гравюры беларускіх гарадоў. Ёсць табліцы з аўкцыённымі коштамі некаторых выданняў.

Напрыканцы кнігі пададзеныя парады — «Карты ў інтэр’еры» — аб правільным развешваньні, даглядзе і захоўванні старажытных картаў і гравюраў.

Другі раздзел кнігі прысвечаны манэтам, што абарачаліся на землях Беларусі ад часоў Ягайлы да апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага. Змешчаны пашыраны каталог з прыблізнымі коштамі на беларускім рынку.

Прадстаўленыя даследаваньні беларускіх нумізматаў па літоўскіх манетах Аляксандра Казіміравіча і Жыгімонта Старога, полацкіх фальшыўках лівонскіх манет, літоўскіх барацінках 1660—1661 гг. і вытворчасці манет за часамі Панятоўскага. Чытача зацікавіць таксама невялікія зацемкі «Цікавыя факты», пададзеныя ці не на кожнай старонцы аб працы мынцаў (манетных двароў), каралеўскія прывілеі і іншыя падзеі, звязныя з вытворчасцю манет на землях ВКЛ.

Трэці раздзел прадстаўляе прыватныя пячаткі ВКЛ. Кніга прапануе шматлікія фота пячатак літоўскай шляхты, заможных месцічаў і габрэйскіх гандляроў, што захоўваюцца ў прыватных калекцыях і публікуюцца ў Беларусі ўпершыню.

Паводле Нашай Нівы


Каментаваць
 
24.10.2008
Працягваецца творчы спабор у межах медыякампаніі «Журналісты за гістарычную спадчыну»

Мэта спабору — адзначыць найлепшыя журналісцкія матэрыялы, прысвечаныя тэме гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Спабор ладзіцца ў трох намінацыях:

1. Помнікі паміраюць стоячы

У гэтую намінацыю прымаюцца тэксты, прысвечаныя праблемам захавання помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, фактам знішчэньня помнікаў, а таксама парушэнняў заканадаўства аб захаванні спадчыны.

2. Вандроўка па Беларусі

У гэтую намінацыю прымаюцца тэксты, якія ўяўляюць сабой распрацаваныя журналістамі маршруты вандровак па цікавых гістарычных мясцінах Беларусі, альбо якія папулярызуюць ужо існуючыя маршруты.

3. 145-я ўгодкі паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага

У гэтую намінацыю прымаюцца тэксты, прысвечаныя гісторыі паўстання Кастуся Каліноўскага 1863–1864 гадоў.

Браць удзел у спаборы маюць права штатныя альбо пазаштатныя аўтары беларускіх СМІ — друкаваных выданняў, радыё- і тэлепраграм, вэб-пляцовак.
На спабор прымаюцца журналісцкія працы, якія былі надрукаваныя ці выйшлі ў эфір у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2008 года.

Матэрыялы мусяць быць прадстаўленыя ў друкаваным выглядзе з рэдакцыйнай пячаткай і подпісам (для друкаваных выданьняў), а таксама ў электронным выглядзе (абавязкова). Абавязковае таксама ўказанне даты публікацыі (выхаду ў эфір) матэрыялу. Прымаецца не больш за 3 матэрыялы ад аднаго аўтара.

Акрамя таго, кожны аўтар мусіць даслаць наступныя звесткі пра сябе:
-імя, імя па бацьку і прозвішча; узрост;

-выданне, у якім працуе;

-тэлефон (працоўны і мабільны), электронная пошта.

Апошні тэрмін прыёму твораў – 31 снежня.

Працы дасылайце на адрас Грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў»: пл. Свабоды, 17, офіс 304, Мінск, 220030 альбо на эл. скрыню melnikava@gmail.com

Паводле «Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны»



Каментаваць
 
22.10.2008

Новае на сайце


Адукацыя на прыродзе

Арыгінальная электронная кніга, напісаная Галінай Верамейчык і Вольгай Пчолкінай, вельмі дыхтоўна і паслядоўна распавядае аб сукупнасці метадаў навучання на прыродзе. Лаканічна і ёміста апісаныя гісторыя развіцця гэтай групы методык, яе тэарэтычныя асновы, роля ў грамадзянскім выхаванні вучняў і ўласна самі метады. Кніга напісаная добрым і зразумелым стылем, без нагрувашчвання штампаванай тэрміналогіі, што вельмі вылучае яе на фоне сучаснай метадычнай літаратуры і робіць даступнай і карыснай шырокаму колу педагогаў.

Спампаваць тут (pdf, 505 КБ)


Каментаваць
 
22.10.2008
Два студэнты стварылі электронную энцыклапедыю Беларусі

Студэнт БДУ Аляксей Кульбіцкі ды студэнт Радыётэхнічнага універсітэту Мікалай Дзятлаў сканчаюць працу над унікальнай электроннай энцыклапедыяй па гісторыі ды культуры Беларусі. Не кожная краіна свету можа пахваліцца такім электронным даведнікам. А пачалі працу над праграмай Аляксей ды Мікалай яшчэ два гады таму, калі сканчалі школу.

Інтэрв'ю з маладымі майстрамі чытайце на старонцы Польскага радыё для замежжа


Каментаваць
 
22.10.2008
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2008 – 2009 г.г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе чатырох сесій, першая з якіх адбудзецца ў снежні ва Украіне, а апошняя – летам 2009 г. у Страсбурзе. Кожная сесія будзе доўжыцца тры– чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.



Чытаць далей/Каментаваць
 
20.10.2008
Конкурс па правах чалавека для гомельцаў

20 кастрычніка Гомельскае аддзяленне грамадскага аб'яднання «Прававая ініцыятыва» абвясціла конкурс, прысвечаны 60-годдзю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Творчыя работы на тэму «Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў маім жыцці" і «Правы чалавека ў Беларусі" аргкамітэту конкурсу могуць накіроўваць навучэнцы і студэнты сярэдніх і вышэйшых вучэбных устаноў Гомеля.



Чытаць далей/Каментаваць
 
20.10.2008
Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” стартуе 20 кастрычніка
Адкрытая грамадская кампанія “Будзьма!” абвяшчае конкурс фотаздымкаў.
Прапанаваныя на конкурс здымкі павінны ўяўляць сабою дакументальнае ці мастацкае ўвасабленне вобразаў, партрэтаў і сітуацый, якія ў аўтараў асацыююцца з Беларуссю ці беларусамі.
Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:
1. “Людзі Беларусі” (асобы і характары нашых суайчыннікаў)
2. “Краіна Беларусь” (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасць нашай краіны)
3. “Будзьма еўрапейцамі!” (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць нашу еўрапейскасць)
Усе працы павінны мець наступныя звесткі: імя і прозвішча (па жаданні – нікнэйм), поўная дата нараджэння, зваротны электронны адрас, пажадана кантактныя тэлефоны. 
Прымаюцца фотаздымкі памерам не больш за 1 мегабайт.
Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” будзе доўжыцца ад 20 кастрычніка 2008 г. да 31 сакавіка 2009 г.
Журы конкурсу: Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Лянкевіч, Анатоль Кляшчук
Штомесяц будуць падводзіцца вынікі па кожнай з трох намінацый.
Працы-пераможцы за месяц будуць выстаўляцца на інтэрнэт-старонцы www.budzma.org,  а іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаныя прызамі ад кампаніі “Будзьма!”. У сакавіку 2009 г. сярод штомесячных пераможцаў будуць вызначаныя лаўрэаты “Гран-пры” конкурсу ва ўсіх намінацыях. Апрача каштоўнага прызу, кожны з іх атрымае магчымасць займець персанальную старонку ў Інтернэце.
Адрас для дасылкі: razam@budzma.org  Кантактныя тэлефоны: + 375 29 627 35 50, + 375 29 853 55 77
Паводле www.budzma.org
Каментаваць
 
18.10.2008

Новае на сайце

Астранамічная абсерваторыя ў Гародні

Артыкул Леаніда Лаўрэша з газеты «Наша слова», прысвечаны жыццю прафесара Віленскай Акадэміі Францішка Нарвайша, з якога вынікае, што ў Гродне напрыканцы XVIII стагоддзя была абсерваторыя.

Спампаваць артыкул (doc, 32 КБ)

Паводле сайта pawet.net



Каментваць
 
18.10.2008
У Мінску працуе выстава «Зямля і космас Язэпа Драздовіча»

15 кастрычніка ў Менску ў Доме-музеі I з'езду РСДРП адкрылася выстава «Зямля і космас Язэпа Драздовіча», прысвечаная 120-годдзю са дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстра дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, скульптара, этнографа, фалькларыста, археолага, педагога і пісьменніка Язэпа Драздовіча.

У экспазіцыі прадстаўлена 177 твораў графікі, жывапісу, разьбярства па дрэве, у тым ліку знакамітыя маляваныя насценныя дываны «З замкам над возерам. Накцюрн» і «Тракайскі замак», творы, прысвечаныя касмічнай тэме, матэрыялы навуковых даследаванняў па астраноміі, а таксама фрагменты яго археалагічных калекцый.


Па словах доктара філалагічных навук Арсена Ліса, адкрыццё Я.Драздовіча як мастака адбылося паўстагоддзя таму. «Гэта быў выбітны графік, які афармляў першыя беларускія перыядычныя выданні, у тым ліку газету «Наша Ніва», першыя выданні беларускага каляндара. Гэта быў выбітны асветнік, які ўдзельнічаў у заснаванні беларускіх школ, дзе сам і выкладаў", — сказаў навуковец.

Паводле naviny.by



Каментваць
 
18.10.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Асновы барацьбы са школьнымі хуліганамі >>>

– Італьянскія школьнікі памяняюць падручнікі на камп'ютары >>>

– ТБМ патрабуе правак у «Закон аб мовах» >>>

– У БДУ пачалася рэгістрацыя на першы этап рэпетыцыйнага тэставання >>>

– У Гомельскім каледжы машынабудавання пачалі навучацца 30 грамадзян Венесуэлы. >>>

– Для будучых студэнтаў з Мінска «мэтазгодна» ўвесці мэтавы прыём у Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт. >>>

– Бацькоў, якія не здалі грошы на патрэбы баранавіцкіх навучальных устаноў, палохаюць вывешваннем спісаў дзяцей, бацькі якіх не падтрымалі школы матэрыяльна. >>>



Каментваць
 
18.10.2008
Тэхнічныя праблемы 17-га кастрычніка

Сайт Настаўнік.інфо быў часткова недаступны з-за тэхнічных праблем з 10.30 да 20.00 17-га кастрычніка.
На сённяшні час усе праблемы вырашыны і сайт поўнасцю працуе.
Каментаваць
 
17.10.2008
Настаўнік Мікалай  Бусел думае пра Беларусь
Вядома, настаўніку лягчэй за ўсё зацыкліцца на вырашэнні надзённых праблемаў, якія дзяржава з дапамогай адукацыйнага чынавенства падкідае ўсё больш і больш. Але ёсць яшчэ настаўнікі, якія глядзяць на праблемы шырэй, якія здольныя і прааналізаваць і напісаць, што думаюць... Прапануем прачытаць артыкул Мікалая Бусла са Светлагоршчыны, дасланы ў газету «Наша Ніва»
Чытаць / Каментаваць
 
15.10.2008
Стыпендыі на даследчыя праекты

Беларускі Фонд Публічнай Палітыкі ў супрацоўніцтве з Беларускім
інстытутам Стратэгічных даследаванняў (www.belinstitute.eu) абвяшчае
конкурс стыпендый на даследчыя праекты на 2008–2009 гг. Працягласць
праграмы складае 4–9 месяцаў.

Стыпендыятам прадастаўляецца магчымасць незалежнай працы (з
рэгулярнымі кансультацыямі з запрошанымі экспертамі) над даследчым
праектам, які будзе ўхвалены камісіяй.

Тэмы даследаванняў:

эканамічныя праблемы, сацыяльныя і палітычныя падзеі, міжнародныя
адносіны, значныя для Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія валодаюць
ведамі ў адпаведнай галіне, падцверджанымі справаздачай аналітычнай працы, акадэмічнага, адміністратыўнага досведу альбо досведу працы са СМІ, з'яўляюцца актывістамі грамадзянскай супольнасці. Прэтэндэнты мусяць падцвердзіць праесійныя здольнасці праз публікацыі,
рэалізаваную навукова-даследчую працу, і г.д.

Апошні тэрмін падачы заявак: 7 лістапада 2008 году.

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе глядзіце тут


Паводле рассылкі belngo.info



Каментаваць

 
15.10.2008
Ан-лайн журналістыка для пачаткоўцаў

Інтэрнэт-супольнасць “Moladz.org” абвяшчае набор таленавітых і
творчых маладых людзей для ўдзелу ў семінары па ан-лайн журналістыцы.

Сэмінар адбудзецца 26 кастрычніка 2008 году ў Мінску.

Удзел у семінары бясплатны, арганізатары таксама кампенсуюць выдаткі на праезд.

Анкеты знаходзяцца па спасылцы і прымаюцца да 20-га кастрычніка на адрас vkonkurs@gmail.com


Кантакты арганізатараў:

vkonkurs@gmail.com, 321–48–76 (velcom) – Надзея, 58–81–741 (mts) – Дар'я.

Паводле рассылкі belngo.info



Каментаваць
 
15.10.2008
Конкурс для журналістаў «Праз Берасце ў Еўропу»

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі і студэнты ўсіх навучальных
установаў горада Брэста.

Журы конкурсу, якое складаецца з вядомых журналістаў і краяведаў,
будзе прымаць работы маладых журналістаў па тэме «Праз Берасце ў
Еўропу».

Гэта могуць быць калектыўныя работы:

– школьныя і студэнцкія сценгазеты;

– розныя самвыданні; (выдадзеныя сёлета)

Акрамя таго, будзе праведзены асобны конкурс па наступных інідывідуальных намінацыях:

– лепшы фотарэпартаж;

– лепшы артыкул па тэме;

– лепшая работа ў мастацка-літаратурным жанры (расповед, казка, карыкатура, верш).

Апошні тэрмін падачы работ: 1 лістапада 2008 году.

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе глядзіце тут.


Паводле рассылкі belngo.info



Каментаваць
 
15.10.2008
Праграма грантаў ад OSI

Сецевая праграма «Мастацтва і культура» прадастаўляе гранты асобам і арганізацыям з мэтай падтрымкі праектаў, якія, абапіраючыся на моц мастацкай і выяўленчай культуры, садзейнічаюць ўзнікненню і развіццю адкрытага грамадства. Гранты прадастаўляюцца па праектах, скіраваных на ўмацаванне практыкі сумесных творчых праектаў і развіццё грамадскіх культурніцкіх прастораў.

Заяўкі разглядаюцца прыблізна кожныя два месяцы. Заяўнікам паведамляюць аб прынятым рашэнні на працягу месяцу пасля разгляду заяўкі. Заяўкі неабходна падаваць у электронным выглядзе на англійскай альбо рускай мовах. Бланк заяўкі даступны на сайце. Інструкцыі аб парадку падачы заявак глядзіце ў раздзеле «Як падаць заяўку».

За дадатковай інфармацыяй адносна праграм «Умацаванне практыкі сумесных творчых праектаў" і «Развіцьцё грамадcкіх культурных прастораў" звяртайцеся да Рыты Бакрадзэ па эл. пошце rbakradze@osi.hu, альбо па тэл. +3613273100 дад. 2182.

Апісаньне праграмы і бланк заяўкі глядзіце тут.

Паводле рассылкі belngo.info



Каментаваць
 
13.10.2008
«Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі".
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў запрашае 18–19 кастрычніка 2008 г. на семінар-трэнінг «Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі".
На семінары вы зможаце:
- даведацца, што такое нефармальныя навучальныя гурткі як форма адукацыі дарослых, пазнаёміцца з іх прынцыпамі і асаблівасцямі.
- набыць вопыт працы ў навучальным гуртку ў якасьці удзельніка ці ў якасці лідэра,
- даведацца, як праз гурткі можна вывучаць і пазнаваць гістрыю, традыцыі сваёй краіны, гораду.
Семінар-трэнінг будзе праводзіцца ў Мінску
Чытаць далей / Каментаваць 
 
13.10.2008
Міжнародны конкурс відэакліпаў
Міжнародны відэаконкурс, накіраваны на падтрымку супрацоўніцтва і дыялогу паміж моладдзю розных краін  Конкурснае заданне – стварэнне кароткага (не больш за 3 хвіліны) відэароліка «Дэмакратыя гэта...». Сем ролікаў-пераможцаў будуць вылучаныя ў чэрвені 2009 гада. Іх аўтарам будзе аплачаны праезд і ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання, якая пройдзе ў ЗША у кастрычніку 2009 гада. Паказы ролікаў адбудуцца ў Галівудзе, Нью-Ёрку і Вашынгтоне, іх аўтары сустрэнуцца з прадстаўнікамі дэмакратычных інстытутаў, СМІ, улады.
Жадаючыя прыняць ўдзел у конкурсе павінны змясціць свае кліпы на сайце www.youtube.com/democracychallenge    да 31 студзеня 2009 года.
Падрабязная інфармацыя http://www.videochallenge.america.gov/
Каметнаваць
 
 
 
13.10.2008
Вывучаць беларускую гісторыю ў Вільні...
Абвяшчаецца дадатковы набор у ЕГУ

На 1 курсе бакалаўрскай праграмы “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” (дзённае аддзяленне) Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэту з’явіліся 2 вакансіі!
 Грунтоўныя веды, выдатныя выкладчыкі і дыплом еўрапейскага ўзору! Экзамен у форме профільнага суразмоўя. Кошт навучання – 1410 еўра ў год. Існуе магчымасць атрымання стыпендыі – 100 еўра (штомесяц).
Звяртацца па адрасу: smalianchuk@ehu.lt
Каментаваць
 
10.10.2008

Новае на сайце


Тэсты па сусветнай геграфіі

Прапануем вам тэсты па геаграфіі Аўстраліі, Акеаніі, Афрыкі, Паўночнай Амерыкі, Егіпту, ПАР, а таксама па тэме ПГС, распрацавныя настаўніцай маладзечанскай гімназіі №1 Галінай Дрокінай

Спампаваць матэрыял (28 КБ)



Каментаваць
 
10.10.2008
Займальна-адукацыйная праграма «Я – герой (1)"

Цэнтр пазашкольнай работы “Ветразь”
Кастрычніцкага раёна г. Мінска і Сучасная бізнес-акадэмія праводзяць у час восеньскіх канікулаў (25 кастрычніка – 2 лістапада) для дзяцей, падлеткаў, юнакоў і дзяўчат з 6-ці да 18-ці гадоў у рамках праекта «Фестываль цудаў 2008» займальна-адукацыйную праграму «Я – герой (1)» (развіццё навыкаў лідэрства, адносін, вырашэння канфліктаў)

Праграма “Я – герой (1)” пройдзе ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Купалінка”, які размешчаны ў 27 км. ад Мінска (Валожынскі р-н, каля вёскі Ракаў) у жывапісным сасновым бары. Размяшчэнне ў 3-х и 4-х мясцовых пакоях, пяціразовае харчаванне.
Час правадзення: 25 кастрычніка – 2 лістапада 2008 г. (“Я – герой (2)” – у час зімовых канікулаў, “Я – герой (3)” – на вясенніх канікулах).

Праграмныя мерапрыемствы праводзяць вопытныя педагогі-псіхолагі.

Удзельнікі праграмы больш поўна раскрыюць сваю індывідуальнасць, праявяць лідэрскія якасці, смеласць, павысяць самаадзнаку і ўпэўненасць у сабе, змогуць развіць свае здольнасці у адносінах, адаптацыі ў новым калектыве аднагодкаў, аддыхнуць с карысцю для фізічнага і душэўнага здароўя і развіцця.


Чытаць далей/Каментаваць
 
10.10.2008
Міжнародная праграма для школ і моладзевых груп «Еўрапейцы за мір»

У рамках праграмы „Europeans for Peace. Looking back and moving forward“ Фонд „Памяць, адказнасць і будучыня“ падтрымлівае міжнародныя сумесныя праекты паміж школамі, моладзевымі групамі ці аб'яднаннямі з Германіі і краінамі Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-усходняй Еўропы або Ізраілю. Мэтавую групу складае моладзь ад 14 да 21 гадоў.


Агульная тэма праектаў 2009 г. – 1939 – 2009 «Сябар і вораг у СМІ"

У міжнародных праектах маладыя людзі даследуюць прыклады «вобраза ворага і сябра» у СМІ у перыяд з 1939 па 2009 гг. Праекты могуць распрацоўваць гістарычныя або сучасныя тэмы. Яны таксама могуць даследаваць супольнасці і адрозненні паміж мінулым і сучаснасцю.

Праекты павінны распрацоўвацца і ажыццяўляцца сумесна, улічваць пункты гледжання партнёраў. Яны павінны быць цікавымі для моладзі, і ў той жа час нацэльваць на дыялог паміж пакаленнямі – гутаркі з відавочцамі або з прызнанымі дзеячамі, напрыклад у галіне правоў чалавека або антыдыскрымінацыйнай працы, у праектах, прысвечаных сучаснасці.

Для сумеснай (працягласцю да аднаго года) працы над праектамі выдаюцца сродкі на правядзенне сустрэч і набыццё неабходных для рэалізацыі праектаў матэрыялаў. Акрамя таго, на бясплатным міжнародным падрыхтоўчым семінары ўдзельнікі атрымліваюць дапамогу як у пытаннях складання праекта, так і ў пытаннях методыкі працы над праектам і кіраванні атрыманымі фінансавымі сродкамі.

Вынікі працы будуць ацэненыя ў 2010 г., 10 праектаў могуць дадаткова быць адзначаныя прэміямі.

Заяўка падаецца ў форме праекта. Фармуляр для гэтага знаходзіцца па адрасе www.europeans-for-peace.de. Тамсама ёсць і рэкамендацыі для распрацоўкі і планавання праектаў. Канец прыёму планаў праектаў – 15 студзеня 2009 г.. Праекты, выбраныя для падтрымкі, могуць быць рэалізаваныя паміж ліпенем 2009 і чэрвенем 2010 гг.

Падрабязней аб тэматыцы праектаў чытайце тут



Каментаваць
 
9.10.2008
У мінскіх школах пачалі працу падрыхтоўчыя класы
У тым ліку і ў беларускамоўных школах і гімназіях. Запісацца ў такі клас  дзеткам, якія з наступнага года пойдуць у школу, яшчэ не позна. У гімназіі № 23 ужо каторы год дзейнічае падрыхтоўчы клас «Маладзічок». Навучанне тут платнае. Першы занятак зладзілі 1 кастрычніка, але запісацца яшчэ не позна. Як і ў гімназіі № 4 (Кунцаўшчына) – тут таксама паспелі правесці адзін занятак і спіс яшчэ адкрыты. Платныя заняткі ў падрыхтоўчых класах прапануюць гімназіі № 14 у Вяснянцы і № 28 у Серабранцы. Школа № 60 на Лібкнехта пакуль толькі плануе стварыць такія класы.
Адрасы школ з беларускай мовай навучання:
- Гімназія № 4 (вул. Кунцаўшчына, 18).
- Гімназія № 14 (вул. Васьняцова, 10).
- Гімназія № 9 (Сядых, 10).
- Гімназія № 23 (пр. Незалежнасці, 45).
-  Гімназія № 28 на базе сярэдняй школы № 2 (Ракасоўскага, 93).
-  Школа № 60 (Лібкнехта, 82).
Паводле «Нашай Нівы»

Каментаваць
 
9.10.2008
АМЕРЫКАНСКАЯ ПРАГРАМА СТЫПЕНДЫЙ МАСКІ-2009
  
Дзярждэпартамент ЗША абвесціў конкурс на ўдзел у праграме стыпендый Эдмунда Маскі на 2009 год. Праграма заснавана ў 1992 годзе Кангрэсам ЗША з мэтай садзеяння развіццю эканомікі і дэмакратыі ў краінах Еўразіі. Усе ўдзельнікі праграмы пройдуць курс вочнага акадэмічнага навучання тэрмінам да двух гадоў, распрацуюць і рэалізуюць праект, звязаны з выбранай спецыяльнасцю і скіраваны на падтрымку мясцовай супольнасці. Іх таксама чакае прафесійная стажыроўка ў летнія месяцы пасля заканчэння першага акадэмічнага года вучобы.
   Сярод спецыяльнасьцяў, якія фінансуюцца ў межах праграмы стыпэндый Э.Маскі, для кандыдатаў з Беларусі ўваходзяць: кіраванне бізнэсам, эканоміка, юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае кіраванне і дзяржаўная палітыка, адукацыя, кіраванне прыроднымі рэсурсамі, міжнародныя адносіны, журналістыка і сродкі масавай інфармацыі, бібліятэчная справа і інфармацыйныя тэхналогіі ў бібліятэчнай справе, дзяржаўнае кіраванне, ахова здароўя.
   Апошні тэрмін падачы заявак: 31 кастрычніка 2008 года да 17.00.
Анкеты для ўдзелу, а таксама дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце IREX: http://irex.org/programs/muskie/muskie_info.asp
   Для беларусаў прадугледжана спецыяльная працэдура: падача адбываецца праз эл. адрас muskiebelarus@yahoo.com (па ім жа можна задаць любыя пытанні наконт праграмы) альбо па наступных факсах: +1 301 576 4539; +370 520 51830.
Паводле рассылкі belngo.info

Каментаваць
 
7.10.2008
Другі Фестываль
нефармальнай адукацыі


З 10 па 12 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау (ММАЦ, г.Мінск, пр. Газеты “Праўда”, 11) адбудзецца II Фестываль нефармальнай адукацыі.

На працягу трох дзён на адной пляцоўцы адбудуцца сустрэчы, дыскусіі, круглыя сталы паміж прадстаўнікамі шматлікіх беларускіх арганізацый, дзяржаўных і недзяржаўных, камерцыйных і непрыбытковых з мэтай абмеркаваць перспектывы, накірункі развіцця нефармальнай адукацыі ў Беларусі.
Фестываль ініцыяваны шэрагам беларускіх асветніцкіх і адукацыйных арганізацый. Больш за 200 удзельнікаў Фестываля (прадстаўнікі арганізацый, якія прапануюць сваім удзельнікам і кліентам разнастайныя адукацыйныя праграмы: ад развіцця асобы і арганізацыі вольнага часуда атрымання новых прафесійных ведаў і Другі Фестываль нефармальнай адукацыі пачнецца 10 кастрычніка 2008 г. у Мінску кампетэнцый) сустрэнуцца дзеля абмену досведам і прэзентацыі разнастайнасці сферы нефармальнай адукацыі. Акрамя беларускіх арганізацый у Фестывалі прымаюць удзел прадстаўнікі Германіі, Даніі, Швецыі, Польшчы, Расіі і Украіны.

Першы дзень Фестываля прысвечаны правядзенню секцый па пытаннях “Нефармальная адукацыя як прадмет адукацыйнай палітыкі”, “Нефармальная адукацыя як сродак вырашэння актуальных грамадзянскіх задач”,
“Адукатары ў нефармальнай адукацыі”, “Межсектарнае ўзаемадзеянне ў нефармальнай адукацыі”.

Другі дзень Фестываля, 11 кастрычніка, пройдзе ў фармаце Дня адчыненых дзвярэй. Падчас выставы прапаноў у сферы нефармальнай адукацыі госці
Фестывалязмогуцьнаведаць прэзентацыі арганізацый і іх праграм, прыняць удзел у прома-курсах, пазнаёміцца з шырокім спектрам цікавай літаратуры па розных тэмах.

У трэці дзень адбудуцца паседжанні круглых сталоў па тэмах “Прызнанне нефармальнай адукацыі ў Беларусі”, “Развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў нефармальнай адукацыі” і “Да актуальных задач грамадзянскай адукацыі ў Беларусі”

Да ўвагі настаўнікаў! У межах фестывалю адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага выдання «Ноўтбук для актыўнага настаўніка».

Падрабязней аб фестывалі чытайце тут

Каментаваць
 
7.10.2008
Форум “Студэнты без межаў”

ІІІ міжнародны маладзёвы форум “Студэнты без межаў” пройдзе 14–16 лістапада 2008 г. на тэрыторыі базы адпачынку “Сонечна галявіна” (г. Сумы, Украіна). Мэты форуму: аб’яднанне студэнцкай моладзі краін Еўропы, напісанне супольных міжнародных праектаў сацыяльнага, навуковага, асветнага, экалагічнага і культурнага накірункаў, азнаямленне з асветнымі праграмамі краін-удзельніц і інш. Тэматыка секцый: студэнцкія і маладзёвыя СМІ, праблемы экалогіі і аховы навакольнага асяродку, праблемы гендэрнай роўнасці, Еўропа для моладзі.

Кантакты: Аляшчук Марыя, «Студентська республіка» – mashko_@mail.ru, тэл. (+38 066) 479–87–03, адрас: вул. СКД, б. 25А, оф. 17, г. Сумы, 40000, Украіна. Падрабязная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/ Прыём заявак – да 28 кастрычніка 2008 г.
Каментаваць
 
7.10.2008
Сустрэчы-дыскусіі з ініцыятыўнымі групамі ў Беларусі

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» з 17 па 20 лістапада 2008 гады праводзіць у Беларусі серыю сустрэч-дыскусій чэшскіх грамадскіх актывістаў з беларускімі няўрадавымі арганізацыямі, грамадскімі аб'яднаннямі альбо ініцыятыўнымі групамі.

Мэтай гэтых сустрэч з'яўляецца абмеркаванне з чэшскімі аднадумцамі ў неафіцыйным асяродку праблем, звязаных з працай Вашай арганізацыі (ініцыятыўнай групы), магчымых шляхоў вырашэння асноўных праблем / задач, якія паўстаюць перад ёй, атрыманне прафесійных кансультацый аб найбольш эфектыўнай рэалізацыі грамадскай дзейнасці вашай арганізацыі (групы). Таксама Вам падаецца магчымасць усталяваць кантакт з чэшскімі аднадумцамі і наладзіць далейшае супрацоўніцтва.

Скарыстайце магчымасць пагутарыць з вашымі чэшскімі партнёрамі непасрэдна ў вашым горадзе, падзяліцца сваім досведам грамадскай працы і даведацца аб чэшскім!
Чытаць далей/Каментаваць
 
6.10.2008
Агляд адукацыйных навінаў
- “Ці прэстыжна ў Беларусі быць настаўнікам”? На гэтае пытанне адказваюць жыхары Гомеля. >>>
- Колькасьць бюджэтных месцаў у ВНУ павялічаць «у адпаведнасьці з патрэбамі эканомікі» >>>
- БДУ робіцца ўсё больш камерцыйным унівэрсытэтам >>>
- Замежныя студэнты Гомельскага медуніверсітэта не вышлі на заняткі >>>
- Што ўзгадваюць пра школу і сваіх настаўнікаў вядомыя людзі >>>
- Палескі універсітэт адкрыў уласны банк >>>
Каментаваць
 
6.10.2008
Беластоцкія настаўнікі дапамагаюць беларускім
У Беластоку адбылася прэзентацыя паказнога алфавіту для навучання беларускай мове першакласнікаў. Дапаможны метадычны матэрыял выдала Аб’яднанне бацькоў АБ-БА.
Алфавіт – гэта асобныя карткі, якія паказваюць літары і малюнкі да іх, апрача таго ў камплект ўключаны дапаможныя матэрыялы для вывучэння беларускай граматыкі. Як зазначыла Тамара Мацкевіч, намеснік старшыні Таварыства беларускай школы, кіраўнік адукацыйнага аддзела “Цэнтра Супольнасць”, якая адмыслова прыехала з Мінску ў Беласток, такое выданне вельмі дачасу, бо сённяшнія вучні патрабуюць больш вобразных дапаможных матэрыялаў, уключаючы музычныя і лічбавыя прэзентацыі. " Каб атрымаць складнік, які мы называем веды, абавязкова патрэбныя іншыя методыкі. Не проста перадача інфармацыі, а яшчэ кампутарнае засваенне, навучанне з дапамогай інтэрнтэту, камунікацыйных тэхналогіяў. Калі казаць пра навучанне беларускай мовы, дык мне здаецца, што вельмі важна выкарыстоўваць актыўныя методыкі навучання, бо нашыя дзеці жывуць не ў беларусмоўным асяроддзі".
Алфавіт на патрэбы сваёй працы стварыла настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк, якая падзялілася ім з калегамі па прафесіі, а таксама падаравала некалькі асобнікаў Таварыству беларускай школы, якія будуць перададзеныя ў беларускамоўныя школы.
Паводле Радыё Рацыя.
Каментаваць
 
4.10.2008

З днём настаўніка!


Шаноўныя калегі!

Каманда Nastaunik.info віншуе вас з прафесійным святам, зычыць здароўя, маральнай моцы, плёну ў нялёгкай і важнай працы!

Застаемся разам!
 
3.10.2008
Свята песні і танцу Латвіі ў фотаздымках

З 6 па 9 кастрычніка ў Нацыянальнай школе прыгажосці ў Мінску (вул. Мельнікайтэ, 4, ст. м. «Фрунзенская») пад знакам 90-годдзя юбілею Латвійскай дзяржавы будзе праводзіцца фотавыстава «Традыцыя Свята Песні і танца ў Латвіі".

У экспазіцыі 39 фатаграфій розных фатографаў з Латвіі, якія паказваюць фіксаваныя імгненні і эмоцыі ўдзельнікаў нацыянальнага свята Песні і танца Латвіі ў момантах рэпетыцый, паказаў, канцэртаў і вялікага заключнага канцэрта ў эстрадзе “Mezaparks”.

Штогадовае свята песні і танца мае ўпершыню ладзілася больш за 130 гадоў таму і з'яўляецца неад'емнай часткай латвійскай нацыянальнай традыцыі.

Паводле Народнай Волі


Каментаваць
 
3.10.2008
Падаруй кнігу дзіцячаму дому па-беларуску

Бліжэйшым часам інфармацыйная кампанія ў межах акцыі “Беларускую кнігу – дзецям” распачнецца ў 18 гарадах Беларусі і адпаведна ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродненскай і Мінскай абласцях.

Арганізатары заяўляюць, што ў некалькіх выдавецтвах выказалі жаданне ахвяраваць беларускамоўныя дзіцячыя кніжкі, былі адасланыя лісты-звароты да некаторых грамадскіх арганізацыяў і яшчэ раз заклікаюць падтрымаць кампанію ўсіх неабыякавых.

Паводле vialejka.org


Каментаваць
 
2.10.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– У Мінскіх дзіцячых садках і школах прышчэпкі ад грыпу зробяць бясплатна >>>

– Каля 70 мяхоў бульбы сабралі баранавіцкія школьнікі для састарэлых людзей і інвалідаў, што жывуць у рэгіёне >>>

– У Баранавічах буфет са спіртным размяшчалі ў Доме школьніка. А ў Мінску гарэлку на выбарчых участках прадавалі па заніжаных “школьных” цэнах >>>

– Стартавала кампанія, якая мае на мэце пасеяць у краіне моду на беларускасць. Але ці рэальна гэта? >>>


Чытаць спіс/Каментаваць
 
2.10.2008
Праграма малых грантаў “Be the Change!” для моладзевых праектаў

Peace Child International – адна з самых вялікіх сетак моладзевых арганізацыяў свету, якая мае кансультатыўны статус ПРААН, ажыццяўляе праграму малых грантаў “Be The Change!”. Праграма скіраваная на дапамогу моладзі ва ўсіх кутках свету з тым, каб яна актыўна была заангажаваная ў грамадскія справы, асабліва па пытаннях міру, правоў чалавека і навакольнага асяроддзя. Праграма арыентаваная на аказанне фінансавай падтрымкі моладзевым ініцыятывам, якія працуюць дзеля развіцця мясцовай супольнасці.


Прыняць удзел у спаборы могуць маладыя людзі ва ўзросце да 25 год.

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 кастрычніка 2008 году.

Падрабязнасці і форму заяўкі глядзіце па адрасе http://www.peacechild.org/btc

Паводле рассылкі belngo.info
 
2.10.2008

Увага! Конкурс для настаўнікаў

 
Міжнародны конкурс «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання»
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" (Польшча), Лабараторыя Грамадзянскай Адукацыі «Пошук» (Украіна) і арганізацыі,якія уваходныя ў Міжнародную Сетку “EDITNET”.
Мэта конкурсу: стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі і іх папулярызацыя, а таксама стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.
Конкурс «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхаванні" праводзіцца па двух кірунках:
-  " Конкурс метадычных распрацовак заняткаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій навучання на занятках па школьных прадметах;
- " Конкурс метадычных распрацовак выхаваўчых заняткаў на тэму «Аб'яднаная Еўропа: гісторыя, рэаліі і перспектывы»
Тэрміны правядзення конкурсу: з 1 верасня па 30 лістапада 2008 года.
Метадычныя распрацоўкі могуць быць прадстаўленыя да 30 лістапада і накіраваныя ў электроннай форме на электронную пошту: chabox@yandex.ru.  Прадстаўленыя працы будуць размешчаныя ў Інтэрнэце на старонцы  “EDITNET” www.editnet.org
ПАЛАЖЭННЕ, УМОВЫ, ФОРМА ЗАЯЎКІ
 
1.10.2008
СПАБОР ТВОРЧЫХ ПРАЦАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ
Гарадзенская арганізацыя Таварыства беларускай школы сумесна з Таварыствам беларускай мовы абвяшчае моладзевы спабор творчых працаў і рэфэратаў “Мая малая Радзіма і Еўропа”
На спабор прымаюцца пісьмовыя працы аб’ёмам да 5 старонак камп'ютэрнага, альбо 10 рукапіснага тэксту, пажадана, на беларускай мове. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы старэйшых класаў, удзельнікі краязнаўчых і гістарычных гурткоў Гродна і Гродзенскай вобласці.
Мэта спабору: – пашырэнне ведаў аб гісторыі сваёй мясцовасці; – знаёмства з гістарычнымі асобамі, якія ў свой час жылі ў гэтай мясцовасці, са знакамітымі мясцінамі, якія прывабліваюць турыстаў (альбо маглі б прывабіць); – выхаванне пачуцця гонару за свой рэгіён; – выхаванне ўмення плянавання сваёй працы і супрацоўніцтва ў групе, здольнасці арыентавацца ў бягучым жыцці “малой Радзімы”; – усведамленьне прыналежнасьці нацыянальнай спадчыны Беларусі да агульнай гісторыі Еўропы.
У склад журы запрошаныя вядомыя гісторыкі, выкладчыкі ВНУ, краязнаўцы. Апошні тэрмін падачы творчых працаў: 25 кастрычніка.
Працы дасылайце на адрасы: 230023 Гродна, вул. Дзяржынскага, 32 “Таварыства беларускай мовы” з пазнакай “Спабор”, 230029 Гродна, вул. Будзёнага, 48А, пакой 44 “Таварыства беларускай школы” з пазнакай “Спабор”, альбо ў электронным выглядзе: konkurs@euro-dom.org
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне ў Гродна 74–44–28, МТС 780–41–03 (Святлана).
Паводле «Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны»


Каментаваць
 
30.09.2008

Новае на сайце


Спявайце разам!
Тэксты папулярных беларускіх песняў, якія ахвотна выконваюцца моладдзю ў летніках і на вечарынах, дасланыя настаўнікам гісторыі і геаграфіі Кансталінскай базавай школы Браслаўскага раёна Віктарам Бунтам.
Песні сабраныя ў асобнай кнізе, выдадзенай Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. – 58 ст.).

Адзіным файлам (doc, 134 КБ) можна спампаваць наступныя тэксты песень:



Чытаць спіс/Каментаваць
 
26.09.2008
Дзелавыя метады для дзелавога стылю

Вучань школы апавядае пра ўвядзенне «цывільнага» стылю адзення.

«Завуч,дзяжурныя па школе і іх класуха.Глядзяць яны нас нас і як пачынаюць араць. «Вы бачыце як апрануты нашыя дзяжурныя. Так павінны апранацца вы. Дзяжурныя будуць хадзіць і фатаграфаваць тых хто не ходзіць па дзелавому і потым іх фатаздымкі будуць выкладаць у стэнгазеце.Калі будзе 2 публікацыі выклік на Пэдсавет»



Чытаць цалкам/Каментаваць
 
26.09.2008
Адукацыйны візіт у Брусель

З мэтай стварэння больш эфектыўных камунікацыйных каналаў з інстытуцыямі Еўрапейскага саюза, а таксама для лепшага разумення функцыянавання Еўрапейскай камісіі, Рады ЕС і Еўрапейскага парламента прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і спецыялістамі ў розных галінах, “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) арганізуюць шэраг адукацыйных візітаў у Брусель.



Чытаць цалкам/Каментаваць
 
25.09.2008

Новае на сайце


Астраномія ў Віленскім універсітэце

Займальны артыкул Леаніда Лаўрэша аб гісторыі беларускай астранамічнай навукі ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.


Спампаваць тут (doc, 224 КБ)

Паводле сайта pawet.net


Каментаваць
 
25.09.2008
Выстава «Нашыя дзеці"

Наперадзе іх чакае жыцьцё. Якім яно будзе? Светлым ці цёмным? Лёгкім ці цяжкім? Гэтага ня ведае ніхто.

Яны пакуль толькі пачынаюць свой шлях. І ўжо па-рознаму.

Хто яны? Нашыя дзеці

Валанцёрская ініцыятыва «разам_дзецям» запрашае на фотавыставу «Нашыя дзеці". Зазірніце ў свет дзяцей, што жывуць побач з вамі.

27 верасня – 3 кастрычніка, кінатэатр «Перамога», вул Інтэрнацыянальная, 20.

Прэзентацыя 27 верасня ў 18–00.


Каментаваць
 
25.09.2008
Конкурс школьных падручнікаў

Нацыянальны інстытут адукацыі з 01.10.2008 па 16.01.2009 аб’яўляе конкурс на стварэнне падручнікаў для агульнаадукацыйных устаноў.
Пералік падручнікаў, крытэры ацэнак вучэбнага выдання і ўмовы правядзення конкурсу чытайце на адукацыйным партале adu.by.

Двухмоўная першкрыніца – тут


Каментаваць
 
25.09.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Эксперты сайту «Заўтра тваёй краіны» прааналізавалі статус інстытутаў і універсітэтаў Беларусі. У выніку яны склалі рэйтынг самых дарагіх беларускіх ВНУ і самых запатрабаваных прафесій >>>

– Моладзь у Беларусі жадаюць выхоўваць па расійскай мадэлі >>>

– «З цягам часу» пенсійны ўзрост павысяць >>>

– У прэс-службе Мінгарвыканкама паведамілі, што Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб уключэнні ацяплення ў шэрагу сацыяльных аб'ектаў сталіцы >>>

– Школьная рэформа: што паказалі першыя тры тыдні? >>>


Каментаваць
 
24.09.2008
Задача па матэматыцы для 5-га класа
Задачу склаў настаўнік з Бабруйска Алесь Чыгір. Задача наўпрост звязаная з жыццём, таму будзе цікавая і настаўнікам, і дзецям.
Чытаць умовы і глядзець варыянты рашэння.
Даведка: Алесь Чыгір мае 13-гадовы стаж настаўніцкай працы, удзельнічае у выбарчых кампаніях з 1999 года ў якасці назіральніка, кіраўніка штаба, кандыдата ў дэпутаты. Зараз зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе №80.

Чытаць далей/ Каментаваць
 
23.09.2008
Нямецкі погляд на гродненскую гісторыю

24 верасня ў Гродне адбудзецца сустрэча з нямецкім гісторыкам Феліксам Акерманам.

Фелікс Акерман – аўтар нядаўна абароненай у Германіі доктарскай працы па дэмаграфічных змяненнях Гродна ў ХХ ст. Нямецкі гісторык вывучае падзеі Другой сусветнай вайны ў Гродне, гісторыю гарадзенскага гета, хрысціянска-іўдзейскія стасункі ў час фашысцкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі. Добра валодае беларускай мовай.

Уваход вольны. Пачатак сустрэчы ў 18.30. Месца правядзення: Гродна, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства беларускай школы).

Паводле рассылкі belngo.info



Каментаваць
 
23.09.2008
Стыпендыі для моладзі з пацярпелых ад Чарнобылю рэгіёнаў Беларусі

Зорка сусветнага тэнісу Марыя Шарапава абвесціла аб адкрыцці праграмы стыпендыяў з памерам фінансавання 210 тысячаў даляраў ЗША для студэнтаў з рэгіёнаў Беларусі, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы.

Стыпендыі дазволяць 12 таленавітым маладым людзям прайсці поўны курс навучання ў двух вядучых універсітэтах Беларусі. Праграма разлічаная на 4 гады. Штогод будуць абірацца тры новых атрымальнікі стыпэндыі з залічаных на першы курс абітурыентаў. Першыя ўладальнікі стыпендыяў пачнуць навучаньне ў 2009–2010 навучальным годзе.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара інфармацыйнай дзейнасці ПРААН у Беларусі Уладзіслава Хількевіча па тэл. +375 17 227 38 17, эл. пошце vladislav.khilkevich@undp.org.

Паводле рассылкі belngo.info


Каментаваць
 
23.09.2008
З вопыту работы з адоранымi вучнямi

Сваё бачанне асноўных прынцыпаў працы распавядае настаўніца геаграфіі Галіна Дрокіна

«Калi гаварыць аб вопыце маёй работы, а ён сапраўды ўжо ёсць, хочаш-нi-хочаш, за столькi гадоў ён з’явiцца; магу падзялiцца – нiякага сакрэту асаблiвага няма. Больш таго – тое, што я скажу, ведае кожны»



Чытаць цалкам/Каментаваць
 
23.09.2008
Фотавыстава, прысвечаная Адаму Міцкевічу

У Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры ў Мiнску адкрылася фотавыстава «Сцежкамi Адама Мiцкевiча».

Яна прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага i польскага паэта-рамантыка ХІХ стагоддзя. Фотамайстры Беларусi, Польшчы i Лiтвы некалькi дзён вандравалi па мясцiнах, звязаных з iмем паэта.

Яны пабылi ў фальварку Завоссе, на возеры Свiцязь, у Валеўцы, Райцы, Варончы, наведалi Туганавiцкi парк, Наваградак, Шчорсы ды iншыя куточкi. Вынiкам гэтых вандровак i з’явiлася фотавыстава, якая будзе працаваць з 18 верасня па 18 кастрычнiка.

Паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі



Чытаць цалкам/Каментаваць
 
23.09.2008
Анталогія беларускага перакладу “Галасы з-за небакраю”

24 верасня а 18.00 у мінскім Палацы мастацтва адбудзецца прэзентацыя фундаментальнай анталогіі сусветнай паэзіі ў беларускіх перакладах пад назовам “Галасы з-за небакраю”.

Кніга на 900 шырокафарматных старонках выйшла ў свет у выдавецтве “Лімарыюс”, у ёй шэсць з паловай соцень аўтараў, творы якіх цягам усяго ХХ стагоддзя перакладалі на беларускую мову амаль дзвесце перакладнікаў.

Інтэрв'ю з перакладнікамі Лявонам Баршчэўскім і Нінай Мацяш чытайце на старонцы радыё «Свабода»


Каментаваць
 
20.09.2008
Сустрэча з Алесем Разанавым

26 верасня ў бібліятэцы Інстытуту імя Гётэ ў Мінску (вул.Фрунзэ,5) пройдзе літаратурная імпрэза «Культуры сустракаюцца ў слове». У ёй возьмуць удзел паэт Алесь Разанаў і Ільма Ракуза – швейцарская пісьменьніца, прафесар славістыкі Цюрыхкага універсітэту. Пачатак імпрэзы а 19.00. Уваход вольны. Даведкі: (017) 294–04–91, bibl@minsk.goethe.org


Паводле Нашай Нівы



Чытаць цалкам/Каментаваць
 
20.09.2008
Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

Упершыню ў Беларусі, у межах праекта “Акадэмія Першых” ладзіцца Міжнародная Студэнцкая Школа Правоў Чалавека і Правоў Студэнтаў.



Чытаць цалкам/Каментаваць
 
20.09.2008
Дзіцячы прававы клуб

Метадычны дапаможнік “Дзіцячы прававы клуб: тэхналогія стварэння і развіцця” можна спампаваць на сайце Фонду “Новыя Далягляды”.

Тамака ж размешчана больш 10 выданняў па тэме “Правы дзіцяці”.

Паводле wgcre.net


Чытаць цалкам/Каментаваць
 
20.09.2008
Грамаядзяне якой краіны?

Выданне «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», якое сёлета было выдадзенае ў якасці падарунка 16-гадовым атрымальнікам пашпарта, заваявала перамогу ў намінацыі «Лепшае масава-палітычнае выданне» ў конкурсе «Мастацтва кнігі-2008».



Чытаць цалкам/Каментаваць
 
20.09.2008
Выставы твораў Андрэя Лянкевіча і Алеся Марачкіна

У сувязі з тым, што новая школьная рэформа выкінула з вучэбнай праграмы прадмет «Сусветная мастацкая культура», знаёміць вучняў з творамі беларускага і сусветнага мастацтва давядзецца цяпер нефармальным чынам. З гэтай нагоды прапануем вам інфармацыю пра дзве выставы, якія праходзяць гэтым часам у Мінску.



Чытаць цалкам/Каментаваць
 
20.09.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– У некаторых школах Мінска і рэгіёнаў узнікаюць пытанні з бракам дапаможнай літаратуры па-беларуску. Часцей за ўсё бацькі самастойна вырашаюць праблему >>>

Разам з гэтым Міністэрства адукацыі павдедамляе аб тым, што школы ў цэлым забяспечаныя падручнікамі і дапаможнікамі >>>

– Журфак БДУ пераўтвораны ў Інстытут журналістыкі >>>

– З пачаткам вучэбнага года неспадзеўкі цяперашняй рэформы сярэдняй адукацыі не скончыліся. Падобна, усё яшчэ толькі пачынаецца. Першай ластаўкай першага жа школьнага тыдня, якая прымусіла хвалявацца розумы і сэрцы бацькоў, стала вестка аб тым, што практычна ўсе факультатыўныя заняткі платныя
>>>

Ліст Міністэрства аб арганізацыі працы факультатываў чытайце тут.

– Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі не плануе бліжэйшым часам уключаць ацяпленне, нават не гледзячы на рэзкае пахаладанне >>>

– X Мінскі міжнародны фэст дзіцячых і юнацкіх фільмаў «Лістападзік» адбудзецца з 14 па 21 лістапада >>>


Чытаць цалкам/Каментаваць
 
19.09.2008
Запрашаем на курсы беларускай народнай вышыўкі
Запрашаем на курсы беларускай народнай вышыўкі
Заняткі з 1 кастрычніка ў памяшканьні БНТУ (ранішняя і вячэрняя групы).
Тэл. 375‑29‑171‑13‑90 (Галіна).
Паводле Нашай Нівы
Чытаць далей/Каментаваць
 
17.09.2008
Конкурс малых грантаў
Прадстаўніцтва карпарацыі “ISAR,Inc”(ЗША) у Рэспубліцы Беларусь аб'яўляе конкурс малых грантаў для беларускіх грамадскіх аб'яднанняў. Пачатак фінансавання – студзень 2009г.
Будуць прадстаўленыя гранты да 13000 долараў ЗША на перыяд да аднаго года.
Праекты прымаюцца да 17.00 1 кастрычніка 2008г.
Дадатковая інфармацыя:
220004, г. Менск, вул. Замкавая д.28 к.16. т./факс. + 375 (17) 203 84 98
эл. пошта: belisar@solo.by сайт: www.isar.by
Больш падрабязная абвестка  сайт  UWB.BY
 
12.09.2008
Дыстанцыйныя курсы Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта

З 8-га да 25 верасня 2008 году ў Еўрепейскім гуманітырным універіытэце (ЕГУ) адчыненая рэгістрацыя на курсы дыстанцыйнага навучання восеньскага семестру 2008 – 09 навучальных гадоў. З гэтага навучальнага года онлайн-навучанне ў ЕГУ адчынена на платнай аснове для ўсіх жадаючых, што маюць доступ да Інтэрнэту, без геаграфічных ці нацыянальных абмежаванняў. Дыстанцыйнае навучанне ў ЭГУ дае ўнікальную магчымасць атрымаць дадатковыя веды і навыкі, вывучыць новыя для сябе дысцыпліны, павысіць уласную кваліфікацыю ў асобных галінах сацыяльных і гуманітарных ведаў.

Для вывучэння ў дыстанцыйным фармаце ў восеньскім семестры адчыненыя 59 курсаў па ўсіх кірунках навучання ва ўніверсітэце: дызайну, мэдыя і камунікацыі, сучаснаму мастацтву, турызму і рэкрэацыі, гісторыі Беларусі, паліталогіі і еўрапейскіх даследаваннях, сацыяльнай і палітычнай філасофіі, міжнароднаму праву, а таксама агульнаўнівэрсітэцкія курсы па філасофіі і метадах навуковага даследавання. Выпускнікі дыстанцыйных курсаў атрымаюць пасведчанні і сертыфікаты ЕГУ, якія могуць быць улічаныя пры паступленні на дзённыя і завочныя бакалаўрскія праграмы ЕГУ ці быць выкарыстаныя для прадстаўлення ў іншыя замежныя ВНУ, а таксама ў якасці пасьведчання аб падвышэнні адукацыі.

Падрабязная інфармацыя аб адукацыйных праграмах ЕГУ знаходзіцца на сайце www.ehu.lt

Паводле рассылкі belngo.info
 
12.09.2008
Набор у Беларускі Калегіюм

Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто стала альбо на час навучання пражывае ў Менску. Навучанне ў БК — бясплатнае. Запіс на сумоўе па 29 верасня 2008 году.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучасных ведаў і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў. Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Абавязковай умовай запрашэння на сумоўе (за выключэннем спецыялізацыі «Найноўшая гісторыя») з'яўляецца падача да пазначанай вышэй даты творчага заданьня (спэцыялізацыя «Журналістыка») і аднаго альбо некалькіх уласных тэкстаў (спецыялізацыі «Журналістыка», «Філасофія/літаратура»).

Таксама апліканты ўсіх спецыялізацыяў мусяць запоўніць уступную анкету, выкладзеную на сайце Беларускага Калегіюму, дзе можна азнаёміцца з праграмамі курсаў і выкладчыкамі. Пачатак заняткаў запланаваны на 6 кастрычніка 2008 года.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 276 27 15 (MTC), +37529 679 26 82 (Velcom) з 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі) ці праз kalehium@gmail.com.

Паводле рассылкі belngo.info
 
11.09.2008
Пошук шляхоў да роднай мовы з Ірынай Сыско

Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско паспрабавала падысці да важнай сучаснай праблемай Беларусі – выправіць цяперашні стан адносінаў да беларускай мовы ў малодшых школьнікаў, якія жывуць у рускамоўным асяроддзі. У выдадзенай нядаўна кнізе «Шляхі да роднай мовы» яна прапаноўвае шэраг методык засваення новай лексікі, разглядае спосабы ўжывання актыўных метадаў і інавацыйных тэхалогій у выкладанні беларускай мовы. Кніга адрасаваная спецыялістам рознай кваліфікацыі, занятым практычнай дзейнасцю ў сістэме пачатковага навучання.

Nastaunik.info раіць звярнуць увагу на гэтую кніжку ў кнігарнях!
 
11.09.2008
Ці перашкаджае мова жыццёвым дасягненням?

У нядаўнім нумары вілейскай ”Рэгіянальнай газеты” падымалася праблема адсутнасці ахвотных аддаваць дзяцей у беларускамоўныя класы. Бацькі матывуюць гэта тым, што з рускай мовай прасцей паступіць і лягчэй нечага дасягнуць у жыцці. Пра тое, ці сапраўды гэта так, карэспандэнты запыталіся ў вядомых асоб рэгіёну.

Чытаць поўны артыкул на vialejka.org
 
11.09.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Выкладчык з Баранавіч напісала першы ў Беларусі падручнік для слесараў >>>

– Мінадукацыі рэкамэндавала ў кожнай ВНУ арганізаваць абавязковае вывучэнне курса прафесійнай лексыкі беларускай мовы ў аб'ёме 34 гадзін >>>

– Нажаль, асобныя ўдзельнікі выпрабаванняў апынуліся ў непрыемных сітуацыях не ад лішку хітрасці, а ад няведання элементарных правіл запаўнення бланка >>>

– У магілёўскім дзіцячым садку №81 пасля амаль паўгадавога перапынку аднавіла працу адзіная ў горадзе беларуская група “Вясёлка” >>>

– Гродненская суполка «Таварыства беларускай школы» адкрыла Цэнтр беларускай кнігі >>>

– Амерыканскія псіхолагі з Johns Hopkins University паставілі эксперымент, мэтай якога было высветліць, наколькі матэматычныя здольнасці чалавека залежаць ад яго спадчыннасці >>>

– Бібліятэчныя фонды ў Беларусі будуць даступныя ў электронным выглядзе, паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш >>>
 
9.09.2008
Менск і Мінск, Гародня і Гродна

Запрашаем вас на восеньскую сустрэчу ў Гродне – чацвер, 11 верасня, 18.30, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Гарадская ментальнасць беларусаў: мінулае і сучаснасць – штодзённае жыццё ў беларускіх гарадах 19–20 стст., як працавалі і як бавілі час насельнікі беларускіх гарадоў, чым, урэшце рэшт, адрозніваецца Менск і Мінск, Гародня і Гродна. Нашым госцем будзе Захар Шыбека, доктар гісторыі, прафесар.

Захар Шыбека вядомы ў галіне беларускага горадазнаўства адмысловец, ён аўтар “Нарысаў гісторыі Беларусі. 1795–2002”, “Гарады Беларусi (60-я гады ХIХ–пачатак ХХ стагоддзяў)”, яго кнігі выходзілі на чэшскай і польскай мовах.

Пачатак сустрэчы – чацвер, 11 верасня, 18.30, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Паводле «Нашай Нівы»
 
9.09.2008
Выстава-біенале беларускіх мастакоў

4 верасня пачала працу выстава беларускіх мастакоў. Яна праходзіць у Мінску ў Палацы мастацтваў па адрасе вул. Казлова, 3; ст. м. «Пл. Перамогі", тэл.: (017) 288–15–49; (017) 290–60–10

Графік працы выставы:

Аўторак–нядзеля – з 11:00 да 19:00,
выходны – панядзелак.

Кошт квіткоў – 4,000 руб.,
льготны квіток для студэнтаў – 3,000 руб.,
льготны квіток для школьнікаў і пенсіянераў – 2,500 руб.

Выстава працуе да 24 верасня 2008 г.

Даведка: біенале – фестываль, які ладзіцца кожныя два гады і адлюстроўвае дасягненні ў мастацтве, або ў вызначанай сферы культуры, за гэты час.

Паводле рассылкі belngo.info

 
9.09.2008
Выхавацелька для беларускамоўных дзетак

Беларускамоўным дзеткам з мінскага 314-га садка (вул. Багдановіча, 68 А) тэрмінова патрэбныя выхавацелька і няня.

Тэл: 334‑25‑61 (гарадcкі, адміністрацыя), 676‑89‑88 (мабільны, бацькоўскі камітэт).

Паводле «Нашай Нівы»
 
6.09.2008

Новае на сайце


Падручнік па чарчэнні па-беларуску: першы раздзел

Не так даўно на сайце «Нацыянальнага інстытута адукацыі" быў размешчаны першы раздзел падручніка па чарчэнні для 9 класа В. М. Вінаградава. На жаль, нягледзячы на тое, што прызначаны падручнік для школ з беларускай і рускай мовамі навучання, беларускамоўнай версіі на сайце няма. Каманда Nastaunik.info прапануе вам пераклад гэтага раздзела на беларускую мову (малюнкі будуць адаптаваныя для беларускамоўнага навучання ў хуткім часе).

Спампаваць тут (zip, 5 МБ)
 
5.09.2008
Сайт Нацыянальнага інстытута адукацыі пачаў змяшчаць электронныя версіі падручнікаў
У бліжэйшы час на партале пачнецца размяшчэнне ўзораў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па прадметах для розных тыпаў школ з беларускай і рускай мовамі навучання, рэкамендаваных у 2008/2009 навучальным годзе. Матэрыялы будуць знаходзіцца ў раздзеле «Навукова-метадычная дзейнасць», катэгорыя «УМК». 
Ужо сёння можна спампаваць вучэбны дапаможнік Беларуская мова для 10 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні)
В.У. Протчанка, В.П. Протчанка
Дапушчана Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Мінск
Нацыянальны інстытут адукацыі 2006 
Спампаваць тут. 
Крыніца інфармацыі: Сайт Нацыянальнага інстытута адукацыі
 
5.09.2008
Беларускія школы актыўна ўкараняюць электронныя дзённікі
Усё больш беларускіх школ пачынаюць выкарыстоўваць электронныя дзённікі ў рамках праекта Dzennik.By. Кіраўнік праекта Dzennik.By у Мінску Арсен Васканян распавёў «Беларускім навінам», што ў гэтым навучальным годзе Dzennik.By будзе працаваць ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў некаторых іншых гарадах Беларусі.
Нагадваем, што для гэтага камерцыйнага праекта каманда Nastaunik.by абсалютна добраахвотна распрацала беларускамоўную версію сайта і гатовая да далейшай дапамогі калегам у стварэнні беларускага інтэрфейсу праграмы.
 
5.09.2008
Агляд адукацыйных навінаў
- Валанцёрская ініцыятыв «Разам — дзецям» запрашае прыняць удзел у фотавыставе «Нашыя дзецi».>>>
- У верасні ўсе школьнікі атрымаюць неабходны набор падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Юрый Гладкоў. >>> 
- Вучні 9-х і 11-х класаў у гэтым навучальным годзе для вывучэння матэматыкі, гісторыі і рускай мовы атрымалі па некалькі падручнікаў, выдадзеных у розныя гады. Як расказала ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Валянціна Маеўская, гэта часовая мера, прынятая толькі на 2008/2009 навучальны год.>>> 
- Падручнікі, якіх не хапае, школы атрымаюць ужо у верасні >>>
- У мінулым навучальным годзе ў Беларусі працавала 29 тыс. 905 аб'яднанняў па інтарэсах 366 устаноў пазашкольнага выхавання і навучання. У іх займалася больш 384 тыс. дзяцей і юнакоў (амаль кожны трэці школьнік). За апошнія за апошнія 5 гадоў колькасць навучэнцаў пазашкольных устаноў павялічылася на 40 тысяч чалавек. >>>
- Дырэктар гомельскай школы скончыў самагубствам на другі дзень навучальнага года >>> 
- Дырэктар спортшколы г. Віцебска аказаўся наркаманам. Да прызначэння на пасаду дырэктара школы ён меў дзьве судзімасці >>> 
- Для сустрэчы з беларускай школьніцай, якая пажадала застацца ў ЗША, у амерыканскі гарадок Пэталума прыбыла здымачная брыгада НТВ. Мяркуецца, што Таня Казыра стане гераіняй аднаго з вераснёўскіх выпускаў расійскай тэлепраграмы «Максимум» >>>
- Маладзёжныя актывiсты распачалi агульнабеларускую штогадовую акцыю па зборы беларускамоўных кнiжак для дзiцячых дамоў «Беларускую кнiгу—дзецям!» i заклiкаюць усiх прыняць у ёй актыўны ўдзел. Тры месяцы актывiсты па ўсёй краiне будуць збiраць кнiжкi. >>>
- Кітайскія студэнты займаюць месцы беларусаў у інтэрнатах? Сёлета ў інтэрнаты некаторых ВНУ патрапіць менш за палову іншагародніх студэнтаў. Астатнім давядзецца здымаць пакой альбо кватэру. І калі за месца ў інтэрнаце трэба аддаць усяго 20 тысяч рублёў, то “койка-месца” на здымнай кватэры каштуе ад 70 да 150 долараў >>>
- Навучэнцы зліквідаванага ў 2003 годзе гуманітарнага ліцэя прэзентавалі новы фільм >>>
 
5.09.2008
Міжнародная праграма студэнцкага абмену Global Ugrad
Праграма аддзела адукацыйных і культурніцкіх праграм дзярждэпартамэнта ЗША прадастаўляе магчымасць студэнтам 1, 2 і 3 курсаў дзённых аддзяленняў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кыргызіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны і Ўзбекістана прайсці навучанне цягам 1 акадэмічнага года без атрымання ступені ва ўнівэрсітэце альбо каледжы ЗША.
Удзельнікі адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу. Запрашаюцца студэнты на спецыяльнасці: бухгалтарскі ўлік, сельская гаспадарка, антрапалогія, біялогія, бізнэс, хімія, інфармацыйныя тэхналогіі, крымінальная справа, эканоміка, адукацыя, інжынерная справа, кіраванне прыроднымі рэсурсамі, геалогія, кіраванне ў сферы сэрвіса і турызма, міжнародныя адносіны, журналістыка і сродкі масавай інфармацыі, юрыспрудэнцыя, фізіка, паліталогія, псіхалогія, сацыялогія, гарадское планаванне, амерыканістыка.
Могуць быць разгледжаныя і іншыя спецыяльнасці.
Усе ўдзельнікі праграмы:
- пройдуць адукацыю на дзённым аддзяленні ва ўніверсітэце і каледжы ЗША цягам аднаго акадэмічнага года;
- цягам першага семэстра прысвецяць 20 альбо болей гадзін валанцёрскай працы ў горадзе прыбывання на тэрыторыі ЗША;
- цягам другога семэстра пройдуць прафесыйную стажыроўку. Студэнты, якія на момант падачы заяўкі навучаюцца на 1 курсе, будуць жыць у сем'ях альбо ў інтэрнаце і навучацца ў двухгадзічных каледжах.
Студэнты, якія навучаюцца на 2 і 3 курсах на момант падачы заяўкі, будуць жыць у інтэрнатах і праходзіць навучанне ў чатырохгадзічных каледжах альбо ўніверсітэтах. Праграма прадугледжвае поўнае фінансаванне і прадугледжвае інтэнсіўныя курсы англійскай мовы ў роднай краіне перад пачаткам праграмы.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Маскоўскім офісе АЙРЭКС: тэл.: (495) 234–0144, 956–0978, e-mail: ugrad@irex.ru.
Паводле рассылкі belngo.info
 
5.09.2008
“Школа маладога журналіста-12” запрашае
Грамадcкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” запрашае гарадзенцаў у “Школу маладога журналіста-12”.
-Калі ты актыўны і дапытлівы,
-Калі ты цікавішся журналістыкай,
-Калі табе ад 16 да 25,
то праект “Школа маладога журналіста” для цябе!
ШМЖ – гэта
-Унікальная школа ў Беларусі
-Выклады прафесійных журналістаў
-Нефармальная абстаноўка
-Рэальная практыка
Праект “Школа маладога журналіста” існуе з 1997 года ў выглядзе 7-месячных штогадовых навучальных курсаў. За 11 год праз яе прайшлі больш за 200 чалавек, многія з якіх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі.
Мэта праекта: падрыхтоўка карэспандэнтаў для СМІ, няўрадавых арганізацый Гарадзеншчыны, а таксама павышэньне сацыяльнай актыўнасці моладзі. Удзельнікі “Школы” вывучаюць тэарэтычны курс “Асновы журналістыкі”, а таксама праходзяць практыку на інтэрнэт-рэсурсе “Твой Стыль”, у рэдакцыях гарадзенскіх і рэспубліканскіх СМІ, выдаюць навучальныя газэты. Выпускнікі ШМЖ працуюць у газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”, “Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале ОНТ, а таксама ў замежных СМІ. У якасці трэнераў у “Школе” працуюць вядомыя журналісты Вітаўт Руднік, Алена Раўбецкая, Наталля Макушына і іншыя карэспандэнты СМІ не толькі з Гародні, але і з усёй Беларусі.
Заяўкі прымаюцца з 1 да 22 верасня.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (0152) 757172, (8029) 7843221, (8029) 1068594 (панядзелак- пятніца 13.00–17.00).
Паводле рассылкі Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
2.09.2008
Агляд адукацыйных навінаў
- Настаўнікаў прывучаць карыстацца інтэрнэтам. Бадай, гэта адзінае добрае, што можна чакаць ад рэформы, якая пачалася 1 верасня. Генадзь Пальчык паведаміў, што адукацыйны партал Нацыянальнага інстытуту адукацыі штодзённа наведвае больш за 5 тысячаў карыстальнікаў. А што рабіць, калі навучальныя праграмы, каляндарна-тэматычныя планы і нават некаторыя падручнікі існуюць толькі ў электронным выглядзе?! Адрас партала НІА http://www.adu.by/
- 1 верасня ў Мінску, каля будынка па вуліцы Кірава, 21, навучэнцы былога Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа разам з бацькамі і настаўнікамі правялі лінейку, прысвечаную Дню ведаў.>>>
- Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў заявіў, што беларускамоўнае навучанне ў школах знаходзіцца ў стадыі стагнацыі. Аднак усе беларускамоўныя класы цалкам запоўнены >>>
- Учынак беларускай школьніцы Тані Казыры паўплываў на арганізацыю паездак за мяжу іншых беларускіх дзяцей. Адмянілі паездкі беларускіх дзяцей у Галандыю і Германію >>>
- Вучні другога класа мінскай школы № 1 не будуць сёлета вывучаць польскую мову. Бацькам патлумачылі, што прыярытэтная мова – рускакя >>>
- Каго выхоўваюць у сёньняшняй беларускай школе? >>>
- Якія змены адбудуцца ў вывучэнні беларускай мовы і літаратуры? >>>
- Што б вы змянілі ў школе? Дыскусія на СВАБОДЗЕ >>>
- У гродзенскім ліцэі дырэктар спусціўся на «першы званок» з даху >>>
- Інтэрнэт-канферэнцыя Міністра Радзькова на сайце «СБ – Беларусь сегодня»   >>>
 
1.09.2008

Новае на сайце


Новая рэформа на старой платформе
Міхась БУЛАВАЦКІ,
настаўнік матэматыкі вышэйшай катэгорыі, журналіст, Магілёў


Чарговая рэформа беларускай школы ізноў прыцягнула ўвагу да праблем адукацыі. Спецыялісты ладзяць канферэнцыі ды нарады, сямейны электарат спрачаецца. Пераважна на кухнях. Над усім гэтым лунае псеўдапытанне: колькі гадоў трэба вучыцца дзіцяці ў школе — адзінаццаць ці дванаццаць? Хаця «наверсе», як звычайна, усё даўно вырашылі.
Аднак дазвольце чалавеку які, пражыў-адпрацаваў у сістэме адукацыі блізу сарака гадоў, уставіць ў гэты розгалас свае «тры грошы».
Чытаць артыкул цалкам
 
1.09.2008
Падручнік «Музыка 3 клас» 1-я чвэрць
Тут вы можаце спампаваць падручнік Музыка 3 клас 1-я чвэрць.
А.Р. Гуляева, М.Б. Гарбунова, І.В. Яшчэмбская-Калёса.
Поўная версія падручніка з'явіцца ў продажы ў бліжэйшы час.
Музыка 3 клас 1-я чвэрць. А.Р. Гуляева, М.Б. Гарбунова, І.В. Яшчэмбская-Калёса.
Пампавацьтут
Крыніца інфармацыі: Сайт adu.by
 
1.09.2008

З ДНЁМ ВЕДАЎ!

Шаноўныя калегі!
Каманда Nastaunik.info віншуе вас з новым навучальным годам!
Спадзяемся, што за лета вы добра адпачылі, набраліся сіл, каб зноў акунуцца ў працоўны вір і адолець усе школьныя новаўвядзенні. Не забывайцеся дасылаць свае метадычныя матэрыялы, заахвочвайце калег у час працы ў Інтэрнэце не толькі спампоўваць новыя міністрэскія распараджэнні і дакументы, але і заходзіць на наш сайт, падпісвацца на рассылку. Калі ж станецца так, што паўстаюць пытанні – запрашаем да абмеркавання на форум http://nastaunik.info/forum/
Ваш Nastaunik.info
 
29.08.2008

Новае на сайце


Крытычнае ацэньванне сайтаў малодшымі і сярэднімі школьнікамі

Раней на nastaunik.info мы ўжо размяшчалі пераклад фрагментаў украінскай кнігі Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць», прысвечаны саманавучанню настаўнікаў пры ацэнцы інтэрнэт-рэсурсаў. Зараз прапануем вам распрацоўкі практыкаванняў па навучанні крытычнаму ацэньванню вэб-старонак для вучняў малодшай і сярэдняй школы з гэтай жа кнігі.

Спампаваць пераклад(pdf, 132 КБ)
 
29.08.2008

Новае на сайце

Тэарэма Піфагора – школьнікам і іншапланецянам

Настаўнік матэматыкі Іван Храпавіцкі задаўся пытаннем, што варта было ўлучыць у пасланне, калі б мы выйшлі на кантакт з нейкай незямной цывілізацыяй? Паводле меркавання розных спецыялістаў гонар прэзентаваць культуру планеты Зямля мелі б: 9-я сімфонія Бетховена, формула Эйнштэйна, адзін з твораў Шэкспіра, штосьці з біялогіі і формула Піфагора.

З гэтай нагоды ён распрацаваў у праграме «Жывая геаметрыя» міні-дапаможнік, які ўлучае аніміраваныя ілюстрацыі розных доказаў вялікай тэарэмы, а таксама практыванні па гэтай тэме школьнай праграмы.

Спампаваць дапаможнік (rar, 325 КБ)
 
29.08.2008
Новы навучальны год у лічбах
— Па дадзеных Мінадукацыі, у гэтым навучальным годзе ў школы пайдуць больш 93 тыс. першакласнікаў. Усяго ж у беларускіх школах будзе навучацца каля 1 млн. 100 навучэнцаў
— Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі Беларусі, у першым паўгоддзі 2008 года сярэднемесячная зарплата педагагічных работнікаў (акрамя прафесарска-выкладчыцкага саставу) склала 679,5 тыс. рублёў. Гэта 72,5% ад узроўня зарплаты ў прамысловасці. Зарплата настаўнікаў склала ў сярэднім 718 тыс. руб. (76,6% ад узроўня ў зарплаты ў прамысловасці) і прафесарска-выкладчыцкага свставу –– 1.301 тыс. руб. (139%). Для параўнання сярэдняя заработная плата ў Беларусі ў ліпені 2008 года склала 923 тыс. 277 рублёў
— У новым навучальным годзе у Беларусі будзе на 2 тыс. першакласнікаў больш, чым сёлета, але толькі па г. Мінску  выпускнікоў базавых школаў будзе больш на 22, 1 тысячы чалавек (34,5 тысячы чалавек у параўнанні з 12,4 тыс. чалавек у 2008-м ), а, сярэднюю школу ў наступным годзе скончаць на 3 тысячы вучняў больш, чым сёлета (18 тысяч вучняў, у 2008-м — 15 тыс.)
— У новым навучальным годзе адчынена чатыры новыя школы, рэарганізавана 37 агульнаадукацыйных устаноў. У сельскай мясцовасці зачынена 93 установы адукацыі
— Кошт карыстання камплектам падручнікаў сёлета складзе ад 7 да 22 тысяч рублёў
— У дашкольных установах не хапае больш за 1.000 выхавацелек, 123 медыцынскія сястры, 438 памочнікаў выхавацелек.
—  Паводле інфармацыі Мінадукацыі, у дзяржаўныя ВНУ сёлета паступілі 74,4 тыс. чалавек. На дзённую форму навучання на бюджэтнай аснове залічана 23 тыс. 783 чалавека (уключна месцаў, фундаваных Нацбанкам Беларусі), 21,3 тыс. — на ўмовах аплаты, на завочную форму навучання –– 29,3 тыс. (7,2 тыс. — на бюджэтныя месцы, 22,1 тыс. — на ўмовах аплаты). Такім чынам,толькі 41,6% студэнтаў навучаюцца за кошт бюджэта, а больш за 58% ад усіх студэнтаў дзяржаўных ВНУ – платнікі.
Усе лічбы ўзятыя з сайта http://naviny.by/  
 
29.08.2008
Ці адбудзецца скарачэнне настаўнікаў?
Вось як на гэта пытанне адказалі намеснік міністра адукацыі і намесьнік дырэктара школы.

     Паводле звестак Міністэрства адукцыі, пераход з 12-гадовага на 11-гадовае навучанне ў сярэдняй школе не выклікаў скарачэння педагагічных кадраў. Пра гэта паведаміў 28 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно. Паводле яго слоў, «апасенні наконт гэтага былі, тым не менш гэтага не здарылася». Намеснік міністра зазначыў, што такой сітуацыі ў многім садзейнічала пераразмеркаванне нагрузак школьных настаўнікаў і новы падыход да факультатываў у школе, сістэма правядзення якіх змянілася. «Правядзенне факультатываў будзе аплачвацца настаўнікам гэтак жа, як і звычайныя гадзіны выкладання прадметаў у школе», –– патлумачыў К.Фарыно. Паводле ацэнкі Мінадукацыі, педагагічная нагрузка ў новым навучальным годзе ў агульнаадукацыйных установах краіны складзе 1,1 стаўкі. К.Фарыно таксама паведаміў, што ў школы накіравана 5,4 тыс. маладых спецыялістаў. паведамляе БелаПАН.
     А вось што паведаміла  Настаўніку.інфо намесніца дырэктара школы аднаго з райцэнтраў Галіна К. – :  «Мы з дырэктарам 2 дні сядзелі і выдумлялі, чым нагрузіць настаўнікаў сёлета, каб захаваць іх на працы. Фактычна, у нас у раёне аказалася каля 200 лішніх педагогаў. Але ў наступным годзе ў нашай школе 9 выпускных класаў, а набраць здолеем толькі 2. Таму скарачэнне наперадзе, і вельмі-вельмі вялікае».
 
27.08.2008
Метадычныя распрацоўкі да Дня ведаў
Набліжаецца пачатак новага 2008/2009 навучальнага года. Міністэрства адукацыі рэкамендуе 1 верасня першы ўрок прысвяціць Дню ведаў, Дню беларускай пісьменнасці, пад агульным назовам «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».
Як заўсёды, дарагія калегі, Нстаўнік.інфо імкнецца дапамагчы вам з матэрыяламі, каб першы ўрок года сапраўды спадабаўся нашым дзецям і дапамог усім нам ганарыцца, што мы беларусы.
Мы спадзяемся, што нашыя матэрыялы дапамогуць выбраць форму і змест, які вам даспадобы, і замест нудотнай лекцыі пра поспехі сельскай гаспадаркі і добрае жыццё ветэранаў правесці цікавую дыскусію, віктарыну, конкурс, гульню, сустрэчу з літаратарам,  музычную гасцёўню, майстар-клас па народных танцах ці спевах і г. д.
Зазірніце, калі ласка,  на старонкі   Грамадзянская адукацыя і Нацыянальная адукацыі і выхаванне – там вы знойдзеце паўсотні ідэяў і сцэнароў школьных мерапрыемстваў.
А каму зусім няма часу шукаць – прапануем план першага ўрока ў 5 класе, прысвечанага Беларусі, які  распрацавала настаўніца Талькаўскай школы Наталля Ільініч Спампаваць матэрыял (zip, 17 КБ)
Спадзяемся атрымаць і вашыя распрацоўкі для размяшчэння на сайце.
Будзем разам!
Шчыра ваш,
Nastaunik.info

 
27.08.2008
Не шукай праграмаў у краме. І падручнікаў таксама.
Крама «Адукацыя» інфармуе пакупнікоў, што ў сувязі з падвышаным попытам у краме па стане на 27.08.2008 адсутнічаюць:
- каляндарна-тэматычнае планаванне па ўсіх навучальных прадметах;
- навучальныя праграмы для 1–4 класа.
Плануецца дадатковы тыраж!!! Пры паступленні дадатковага тыражу ў продаж будзе абвешчана. Сачыце за навінамі партала! Усе праграмы і планы Вы можаце запампаваць з партала Нацыянальнага інстытуту адукацыі і раздрукаваць самастойна!
 
27.08.2008
Алесь Лозка: «Беларускія настаўнікі яшчэ схопяцца за галаву пасьля 1 верасьня!”
Паводле Радыё Свабода
Напярэдадні новага навучальнага года Міхась Скобла гутарыць са старшынём Таварыства беларускай школы, выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўнівэрсытэта імя Максіма Танка Алесем Лозкам.
Алесь Лозка: “Сітуацыя на сёння такая: у школах з беларускай мовай навучання займаецца 20,9 % ад усіх школьнікаў. У 2004 іх было 24, 8%, у 2005 – 23,8%, у 2006 – 23, 3%, у 2007 – 21,5 %, і сёння, як я ўжо сказаў, толькі 20, 9%. Такім чынам, дынаміка выразная: штогод колькасць беларускіх школаў змяншаецца прыблізна на адзін адсотак. Калі гэткая тэндэнцыя захаваецца, то ўсяго праз дваццаць гадоў у Беларусі не застанецца ніводнай беларускай школы. >>>
 
25.08.2008
Невукі ўсіх школ, яднайцеся!

Апошнія два гады — з моманту, калі ўлады абвесцілі пра будучую змену афіцыйнага правапіснага стандарту (жнівень—верасень 2006 г.), — сярод нацыянальнай інтэлігенцыі чуваць заклікі «аб’яднацца з народам», адмовіўшыся ад класічнага правапісу. Аднак перш як аб’яднацца, варта прааналізаваць не толькі ДЗЕЛЯ ЧАГО, але і ВАКОЛ ЧАГО нас заклікаюць аб’яднацца. Якія ж пісьмёны мы можам прачытаць на сцягу кансалідацыі?

Поўны тэкст артыкула аб новым правапісе чытайце на сайце «Нашай Нівы»
 
25.08.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Штогод у Беларусі зачыняецца каля ста школ – з-за нястачы вучняў >>>

– Выдаткі на адукацыю, паводле словаў міністра, павялічацца на 36% >>>

– Да канца году ўстановы адукацым Беларусі будуць тэхнічна готовыя да выкарыстання лічбавага подпісу ў дакументаабароце >>>

– Беларускія школьнікі будуць вывучаць замежныя мовы толькі з трэцяга класа два разы на тыдзень >>>
 
25.08.2008

Таварыства беларускай школы запрашае гарадзенцаў на прэзэнтацыю ваеннага ARCHE


28 жніўня галоўны рэдактар Валер Булгакаў і журналіст Андрэй Пачобут прэзентуюць у Гародні спецыяльны нумар часопісу ARCHE, прысвечаны Другой сусветнай вайне.

Нумар складаецца з невядомых беларускаму чытачу тэкстаў. Больш за 500 старонак вялікага фармату, больш за 200 ілюстрацый. Сустрэча адбудзецца у сядзібе ТБШ па адрасе: г. Гродна, вул. Будзённага, 48а. Пачатак а 18.30.

Паводле www.nn.by
 
25.08.2008

Таварыства беларускай мовы запрашае на гістарычныя семінары



Таварыства беларускай мовы запрашае на гістарычныя семінары

18 і 25 верасня. Ігар Кузняцоў «Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі: гісторыя і сучаснасць», офіс ТБМ (завулак Румянцава, 12), 18.00.


21 верасня. Уладзімір Арлоў «Гістарычныя ваколіцы Менска», Палац мастацтва, 18.00.


27 верасня. Анатоль Грыцкевіч «Гістарычная тапаніміка і тапаграфія Менска. Старажытны Менск», офіс ТБМ, 18.00.
 
20.08.2008
Стыпендыі на навучанне ў Чэхіі, Венгрыі, Славакіі і Польшчы
У 2009 годзе Міжнародны Вышэградскі Фонд рэалізуе спецыяльную праграму для Беларусі. Праграма прапаноўвае беларускім студэнтам і навукоўцам 80 семестраў навучання ў любым дзяржаўным ці прыватным універсітэце краін-удзельнікаў Вышэградскай Групы. Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйных праграмах Master´s ці Post-Master´s (аспірантура) тэрмінам ад 1 да 4 семестраў.
Дадатковая інфармацыя на www.visegradfund.org/scholarships.html, а таксама тут.
 
19.08.2008
Літаратурна-гістарычны конкурс эсэ

Саюз пісьменнікаў Літвы сумесна з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае студэнтаў да ўдзелу ў літаратурна-гістарычным конкурсе “Лаздзіну Пяледа і Вацлаў Ластоўскі: крыўскія міфы і гістарычныя лёсы”.

Мэтай конкурсу з'яўляецца актуалізацыя-рэканструкцыя досведу мінулага праз зварот да лёсаў персаналіяў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у гістарычным працэсе нацыянальна-культурніцкага будаўніцтва, значна паўплывалі на спецыфіку літаратурнага працэсу Беларусі і Літвы ды пакінулі яскравы след у гісторыі двух народаў-суседзяў.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца аўтарскія работы ў выглядзе разгорнутага эсэ (нарыса) па вышэйадзначанай тэме аб’ёмам 6–10 друкаваных старонак, набраных 12 кеглем праз 1,5 інтэрвалу ў гарнітуры Times New Roman.

Апошні тэрмін падачы эсэ: 1 верасня 2008 г. Электронны адрас конкурсу: litkon@gmail.com.

Вынікі конкурсу, якія прадугледжваюць тры прызавыя месцы, а таксама дадатковыя намінацыі, будуць падведзеныя да канца верасня 2008 году, пасля чаго пераможцы атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца ў кастрычніку 2008 году ў Літве (пра дакладнае месца і час пераможцы будуць папярэджаныя дадаткова). У якасці прызоў прадугледжаныя грашовыя прэміі. Арганізатарамі і куратарамі конкурсу плануецца выданне зборніку, у які, апроч працаў пераможцаў, будуць уключаныя найбольш грунтоўныя эсэ іншых удзельнікаў праекта.

Паводле рассылкі belngo.info
 
19.08.2008
Патрэбныя валантэры для летніка

З 31 жніўня па 9 верасня ў санаторыі на Мінскім моры адбудзецца валантэрскі летнік для людзей «з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».

Валантэры будуць жыць і працаваць разам з людзьмі з псіханеўралагічных інтэрнатаў Мінску. Патрэбныя моцныя, адкрытыя і творчыя людзі, здольныя падарыць тым, у каго ў жыцці так мала радасці, 10 дзён паўнавартаснага жыцця. Валантэрам забяспечваецца пражыванне і харчаванне.

Звяртайцеся на e-mail: outreacher@gmail.com.

Паводле рассылкі belngo.info
 
19.08.2008
Трэнінг па методыцы навучальных гурткоў
Паважаныя калегі!
Запрашаем да ўдзелу ў трэнінгу для новых лідэраў навучальных гурткоў. Трэнінг адбудзецца ў Магілёве 29–30 жніўня па адрасе: вул.Сурганава, 21. Пачатак у 13.00. Кантактны тэлефон: (029) – 730 – 53- 88
Паводле рассылкі АГА
 
12.08.2008
З'езд Партыі БНФ прыняў заяву  пра рэформу сярэдняй адукацыі 
Заява
Прэзыдэнцкім дэкрэтам № 15 ад 17 ліпеня сёлета асьвечаная чарговая рэформа агульнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі. Гэтым разам улада нават не імітавала грамадзкага абмеркаваньня акцыі, якая ў той ці іншай меры закране мільёны нашых суграмадзянаў. У сутнасьці, плянаваньне рэформы адбывалася нават без удзелу Міністэрства адукацыі й Нацыянальнага інстытуту адукацыі, а сканцэнтравалася вакол Адміністрацыі прэзыдэнта. У выніку пакінутыя ўбаку або цынічна праігнараваныя шматгадовыя напрацоўкі й ідэі лепшых беларускіх пэдагогаў і арганізатараў адукацыі. Як звычайна, перамагла “рэвалюцыйная неабходнасьць”, якая вынікае з крызыснага стану нерэфармаванай эканомікі краіны, карыкатурнай ідэалягізацыі духоўнай сфэры. >>>
Паводле http://pbnf.org/
 
12.08.2008
Конкурс «Пласты памяці»
Праграма Geschichtswerkstatt Europa  (Гісторыя Еўропы) запрашае студэнтаў, выпускнікоў, пачаткоўцаў-навукоўцаў,   а таксама аматараў гістарычнай навукі  прыняць удзел у праекце «Пласты памяці». Кандыдаты мусяць быць ва ўзросце ад 18 да 35 год. Вынікам працы мусіць быць стварэнне тэксту, фотарэпартажу ці фільма. Фінансуюцца выдаткі на праезд, пражываньне, набыцьцё неабходных сродкаў для выканання праекта і транспарт.   Праект пачнецца  з сустрэчы ўдзельнікаў у Франкфурце над Одрай увесну 2009 г. з мэтай ажыццяўлення змястоўнай і метадалагічнай падрыхтоўкі праектаў.
Дадатковая інфармацыя тут
Эскізы праектаў на двух старонках трэба дасылаць на адрас : europa@instytut.net 
 Апошні тэрмін падачы заявак - 27 кастрычніка 2008 г.
 
11.08.2008
Агляд адукацыйных навінаў
-- Конкурс у ВНУ Беларусі сёлета склаў 2.1 чалавека на адно бюджэтнае месца >>>
-- Для мінских школьнікаў аб'яўлены літаратурны конкурс >>>
-- Чаму 16-гадовая Таня Казыра засталася ў ЗША?  >>>
-- Поўная экіпіроўка школьніка абыдзецца бацькам у 275–858 тыс. рублёў >>> 
-- Летнік для непаўнаспраўных дзяцей шукае валантэраў >>>
-- У Вільні будуць выкладаць музычныя традыцыі Беларусі >>>
-- У Брэсцкай вобласці выкладчыкі бралі хабар за здачу экзаменаў >>>
-- Адораным дзецям будзе выдзяляцца грашовая падтрымка >>>
-- Hовыя правілы беларускай мовы пачнуць дзейнічаць з 1 верасня 2010 года >>>
-- На дзённае аддзяленне бакалаўрскіх праграм ЕГУ сёлета было залічана 242 чалавекі >>>
 
11.08.2008
ТРЭНІНГ САВЕТА ЕЎРОПЫ ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА
12–19 кастрычніка Савет Еўропы ладзіць трэнінг-курс па адукацыі дзяцей правам чалавека. Трэнінг адбудзецца ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры ў горадзе Будапешт (Венгрыя). Мэтай навучальнага курсу з'яўляецца падвышэньне кваліфікацыі супрацоўнікаў бюро амбудсменаў і адвакацкіх службаў у еўрапэйскіх краінах у галіне навучання дзяцей правам чалавека з ухілам на выкарыстанне Компасіто (COMPASITO) – навучальнага дапаможніка, які прысвечаны ў асноўным адукацыі дзяцей правам чалавека.
Для ўдзелу ў трэнінг-курсе неабходна запоўніць заяўку ў рэжыме он-лайн на сайце: http://coe.opencontent.it   Апошні тэрмін падачы заявак: 21 жніўня 2008 года.
Паводле n-europe.eu
 
7.08.2008
“Паўночны Вецер – 2008”
Шаноўнае спадарства!
Шчыра запрашаем Вас да ўдзелу ў намётавым музычна-гістарычным летніку “Паўночны Вецер – 2008”.
Што такое “Паўночны Вецер – 2008”? Гэта людзі, якія выязджаюць па-за межы вялікага горада. Гэта намётавы гарадок на поўначы Беларусі, ў Браслаўскім раене. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і пектнасць прыроды паўночнае Беларусі. Гэта майстар-класы па рамёствах і забаўляльнай культуры. Гэта гутаркі і семінары па сацыялагічных і філасофскіх пытаннях. Гэта вышкалы кожны ранак для жадаючых, з коўчынгамі па барацьбе, выжыванню, шыхтавой падрыхтоўцы, бойцы на кіях ды інш. Гэта музычныя ды танцавальныя вечарыны каля вогнішча...
Каб прыняць удзел ў летніку, трэба патэлефанаваць арганізатарам і заявіцца.
Летнік адбудзецца з 9 па 17 жніўня 2008 года (ужо вельмі хутка).
Кантактныя асобы: Аляксей “Бекар” Бурнасенка, +37529 5076263 Ганна Несцерава, +37529 6850374
Умовы правядзеньня летніка: Арганізацыйны ўзнос – 10 у.е. Афіцыйная мова летніка – беларуская. Аргкамітэт забяспечвае дастаўку да да месца правядзення летніка першых 20 зарэгістраваных асобаў. Забяспечваецца бяскоштнае харчаванне (каша з тушанінай, сціпла, без мудраванняў) ды інвент-напаўненне. Ў межах летніка дазваляецца паліць ў адлегласці мінімум 5 км ад цэнтральнага вогнішча. Ў межах летніка дазваляецца ўжываць алкаголь – толькі індывідуальна, ў зачыненым намёце, і абавязкова так, каб пра гэта не даведаліся арганізатары альбо вартавыя. Настойліва раім мець пры сабе: спальнік,  намёт, 2 камплекты адзення (адзін для летніка, другі – для цывільных мерапрыемстваў), плаўкі, КЛМН: Кубак, Лыжку, Міску, Нож, лекі, ліхтарык. НЕнастойліва раім мець пры сабе: Музычны інструмент, забяспечнікі, капу, грошы на пачастункі, танцавальны абутак, спартовае альбо адзенне.
Летнік арганізаваны пры падтрымцы: Сярэдневечнага вулічнага тэатру “DiGrease’s Buffoon Theatre”, Танцавальнага гурта “Гістрыён”, “Мінскай Школы Танцаў Народаў Свету”.
Паодле http://bekarr.livejournal.com/58222.html
 
7.08.2008
Вынікі конкурсу «Нашчадкі Скарыны»
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” падвяло вынікі конкурсу “Нашчадкі Скарыны” на лепшую роднамоўную групу дашкольнай установы Мінскай вобласці.
Пераможцамі яго сталі групы ў дашкольных установах:
- вёскі Наваселле Мінскага раёна (заг. Кацярына Мазуркевіч, муз. кіраўнік Таццяна Глебік, вых. Таццяна Гоман);
- №38 г.Салігорска (заг. Тамара Карпук, нам. Святлана Краўчэня);
- вёскі Палічын Любанскага раёна (заг. Яніна Богуш);
- вёскі Морач Клецкага раёна (заг. Соф’я Лаган).
 
6.08.2008
Адукацыйная праграма ў Кракаве
Польская арганізацыя «Агенцыя міжнародных ініцыятываў" запрашае прыняць удзел у штогадовай адукацыйнай праграме «Лідэры для дэмакратыі" і «Гендэрныя праблемы постсавецкай прасторы» (толькі для жанчын), якая адбудзецца ў Кракаве (Польшча).
Разглядаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў НДА, партыяў, моладзі, якая падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасьці. Узрост удзельнікаў ад 18 да 35 год.
Стажыроўка пройдзе ў чатыры этапы:
з 17 па 26 верасня 2008 г.,
з 15 па 24 кастрычніка 2008 г. (толькі жаночы пол),
з 12 па 21 лістапада 2008 г.,
з 3 па 12 снежня 2008 г. (толькі жаночы пол).

Можна абраць зручны для стажыроўкі час удзелу і паведаміць аб гэтым у анкеце. Аформіць заяўку можна толькі на адну з пералічаных вышэй стажыровак.
Арганізатары праграмы забяспечваюць:
- афармленне дакументаў для вырабу візы,
- страхавое забеспячэнне знаходжання ў Польшчы,
- аплату праезду ў абодва бакі (максімум – купэйны вагон цягніка, аўтобус),
- культурную праграму,
- харчаванне, пражыванне ўдзельнікаў.
Для ўдзелу ў стажыроўцы і афармлення запрашэння для візы неабходна запоўніць і даслаць анкету, якая знаходзіцца тут, на адрас biuro.program@gmail.com. Усе кандыдаты, якія прайшлі адбор, атрымаюць паведамленне і дадатковую інфармацыю.
Тэрміны падачы анкетаў:
на верасень – да 15 жніўня 2008 году,
на кастрычнік – да 1 верасня 2008 году,
на лістапад – да 25 верасня 2008 году,
на снежань – да 1 лістапада 2008 году.

Паводле рассылкі belngo.info
 
6.08.2008
СТУДЭНЦКІ ЛЕТНІК ПАД ГЛЫБОКІМ
11–15 жніўня каля горада Глыбокае пройдзе трэнінг на тэму «Крэатыўнасць і журналістыка». Акрамя карысных ведаў, уменняў і навыкаў, удзельнікаў чакае рамантыка пражывання ў сапраўднай вясковай хатцы каля возера ды начныя пасядзелкі ля вогнішча. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты.
Арганізатары аплочваюць дарогу і забяспечваюць харчаваннем ды месцам для пражывання.
Для ўдзелу трэба запоўніць анкету  і даслаць на мэйл letnik2008@gmail.com .
Паводле рассылкі belngo.info 
 
6.08.2008
Справа намесніка старшыні ТБШ Аляксандра Сядзякі будзе жыць?
1 верасня ў Мінску адкрыецца новая беларускамоўная гімназія. Пра гэта 5 жніўня на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.
Гімназія  будзе дзейнічаць на базе сярэдняй школы № 2. К.Фарыно праінфармаваў, што ў школах і класах з беларускай мовай навучання вучацца прыблізна 27 % дзяцей (па дадзеных ТБШ –  21 %). «Гэта тыя вучні, якія атрымліваюць адукацыю па ўсіх прадметах на беларускай мове. Матэматыка, фізіка і далей», — удакладніў ён. Намеснік міністра адукацыі не лічыць, што ў школах нейкім чынам ушчамляецца беларуская мова. Для пацвярджэння гэтага ён прадэманстраваў тыпавы вучэбны план міністэрства, абавязковы для выканання ўсімі навучальнымі ўстановамі краіны.
«Тут вы можаце бачыць, што на навучанне рускай і беларускай моў і літаратуры адводзіцца роўная колькасць часу», — сказаў К. Фарыно. Паводле меркавання загадчыка кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Віктара Іўчанкава, беларуская мова набывае сярод выпускнікоў сярэдніх школ ўсё большую папулярнасць. «Гэта мы бачым па выніках цэнтралізаванага тэставання. Усё больш абітурыентаў праходзяць тэставанне па беларускай мове і літаратуры», — паведаміў В. Іўчанкаў.
Паводле «Нашай Нівы»
Даведка:
СШ №2  знаходзілася пад кіраўніцтвам намесніка старшыні ТБШ Аляксандра Сядзякі, пакуль той не выставіў свю кандыдатуру ў якасці кандыдата на мінулых выбарах. СШ №2 з'яўляецца школай з паглыбленым вывучэннем французскай мовы, мела статус беларускамоўнай, пакуль дырэктарам быў Алесь Сядзяка.
Віктар Іўчанкаў замешаны ў справе выключэння студэнта Франака Вячоркі з факультэта журналістыкі БДУ. 
Казімір Фарыно знакаміты тым, што ў 2003 годзе паставіў асабісты подпіс у працоўныя кніжкі ўсіх зволеных настаўнікаў Беларускага Гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа, асабіста падпісаўшы ім «воўчы білет».
 
5.08.2008
Рыхтуецца зборнік матэрыялаў па нефармальнай адукацыі

Партнёрская сетка Арганізацый грамадзянскай адукацыі рыхтуе да выдання зборнік “Нефармальная адукацыя ў Беларусі”.
Мэта выдання: фармаванне пазітыўнай грамадскай думкі пра дзейнасць арганізацый нефармальнай адукацыі; прасоўванне адукацыйных арганізацый і адукатараў у значным асяроддзі. Нефармальнай адукацыяй мы разумеем любое арганізаванае навучанне, якое адбываецца па-за межамі сістэмы фармальнай адукацыі. У якасці фармальнай адукацыі мы разумеем сістэму агульнай, вышэйшай і прафесійнай адукацыі, што ажыццяўляецца на аснове дзяржаўных стандартаў, і па атрыманні якой выдаецца пасведчанне дзяржаўнага ўзору.
Мова выдання: мова рэдакцыі выдання – беларуская, кароткая анатацыя на ангельскай і расійскай мовах.
Мову матэрыялаў абіраюць аўтары.
Калі Ваша арганізацыя і/ці Вы асабіста маеце дачыненне да сферы нефармальнай адукацыі Беларусі, просім даслаць нам інфармацыю пра сябе і свае адукацыйныя праграмы (узор глядзіце тут).
Інфармацыя прымаецца толькі ў электронным выглядзе на беларускай або рускай мове на e-mail: adukatar.aga@gmail.com
Рэдакцыя пакідае за сабой права на адбор і рэдагаванне дасланых матэрыялаў.
Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікнуць, звяртайцеся да тэл. +375 29 7114650; +375 29 6518601 Галіна Мацюшэнка.
 
4.08.2008
Навіны ўступнай кампаніі
-- 4 жніўня ў Беларусі завершылася ўступная кампанія ў ВНУ >>>
-- ВНУ Беларусі недабралі студэнтаў на бюджэтныя месцы >>>
-- Больш за 40 тысяч абітурыентаў будуць залічаны на платныя аддзяленні беларускіх ВНУ >>>
-- Сярэдні бал атэстата абітурыента БДУ сёлета  --- 8,5 бала >>>
 
30.07.2008
Агляд адукацыйных навінаў
- Выйшлі зборнікі з усімі заданнямі сёлетняга цэнтралізаванага тэставання >>>
- У школах рыхтуюцца да скарачэнняў >>>
- Абітурыенты шакаваныя новым ростам цэнаў на адукацыю >>>
- Вышэйшая адукацыя: кошт расце, якасць падае >>>
- На некаторых факультэтах цэны за навучанне падскочылі амаль на мільён >>>
- Германия «охотится за мозгами» >>>
- Дзе вучацца дзеці дыпламатаў? >>>
- Размеркаванне можа стаць яшчэ больш падобным на «прыгоннае права >>>
- Тэрмін прыёму дакументаў у ПТВ працягнуты да 1 верасня >>>
 
29.07.2008
КОНКУРС ГРАНТАЎ ФОНДА READER'S DIGEST
Reader's Digest Foundation (ЗША) абвесціла пра намер ахвяраваць 1 мільён долараў ЗША недзяржаўным арганізацыям у межах сваёй новай ініцыятывы “Make it Matter” («Надай гэтаму важнасць»). Выдача грантаў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці са значнасцю і важнасцю дасягненняў асобаў, якія дасягаюць поспеху дзеля карысці сваіх супольнасцяў. Кожны месяц фундацыя будзе адбіраць адну гісторыю пра дасягненні аднаго чалавека і будзе ахвяраваць 100 000 долараў ЗША грамадскай арганізацыі гэтага чалавека. Часопіс жа Reader's Digest пасля прысвеціць гэтаму чалавеку асобную калонку.
Прапановы і вылучэнні на разгляд фундацыі прымаюцца напрацягу 2008 года. Удзельнічаць могуць прадстаўнікі з усіх краінаў свету, уключна Беларусі. Далейшая інфрамацыя і форма заяўкі размешчана на сайце: http://www.rd.com/jsp/rdcom/makeItMatterLanding.jsp
 
29.07.2008
ПРАГРАМА МАЛЫХ ПРАЕКТАЎ MATRA/KAР
Matra – праграма Міністэрства Замежных Справаў Нідэрландаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве рэгулярна прымае заяўкі на гранты з Беларусі.
Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя змены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасці. Зьмест праекта і ягоныя мэты павінныя цалкам адпавядаць патрабаванням Мatra. Праект павінен якім-небудзь чынам умацоўваць грамадзянскую супольнасць і рабіць яе больш разнастайнай.
Прыкладамі такой актыўнасці могуць быць:
• ініцыятывы па ўмацаванню першынства закона, абароне правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў, ахове прыроды, грамадскага ўдзелу ў мясцовым самакіраванні і г.д.;
• ініцыятывы па ўмацаваньні няўрадавых арганізацыяў (НДА);
• ініцыятывы па ўмацаванні ролі незалежных СМІ ў беларускім грамадстве, ўкараненьні наватарскіх ідэяў у адукацыі і мастацтве, якія ў сваю чаргу будуць садзейнічаць працэсам сацыяльнай трансфармацыі і станаўленіню дэмакратыі.
Заяўкі на атрыманне грантаў Matra/KAР з Беларусі павінныя накіроўвацца арганізатарамі праекта па электроннай пошце war-matra@minbuza.nl  ў Амбасаду Нідэрландаў у Варшаве.
Амбасада ўпаўнаважана прадстаўляць гранты максімум да 15,000 Euro. Беларускія суіскальнікі, зацікаўленыя ў грантах Matra/KAP, могуць звяртацца ў Амбасаду Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве ў любы час і падаваць заяўкі ў вольнай форме.
Адрас : Embassy of the Kingdom of the Netherlands, Matra/KAP, 10 Kawalerii St., 00–468 Warsaw, Poland, http:// www.nlembassy.pl. Кантактная асоба: Mr. Lukasz Byrski (war-matra@minbuza.nl).  Інфармацыю па праграме Matra/KAP у РБ можна таксама атрымаць у Консульстве Каралеўства Нідэрландаў у Мінску ў Вінакурава А.Д. па тэлефоне (017) 262 53 23 (nlconsulate@mail.by).
 
29.07.2008
ТРЭЦІ МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ПАЭЗІІ «ПАРАДАК СЛОВАЎ"
Фэстываль паэзіі «Парадак словаў" пройдзе з 31 ліпеня па 3 жніўня 2008 года ў Мінску. Месца правядзення – музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7А), музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13), фальварак «Добрыя мыслі" (вул. Магілёўская, 12). Госці фэсту: літаратурныя фестывалі бліжэйшага замежжа: «Кіеўскія Лаўры», «Літэратэрра» (Ніжні Ноўгарад», «Валошынскі фэст» (Крым, Кактэбель), Ташкенцкі паэтычны фэст (Узбекістан). Ганаровае адкрыццё Фустывалю і першыя паэтычныя чытанні адбудуцца 31 ліпеня 2008 года ў чацвер у 18:00 у музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А, Траецкае прадмесце). З праграмай фэсту можна азенаёміцца на сайце: www.litafisha.ru .
 
29.07.2008
ВАНДРОЎКА ПА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
Магілёўская суполка ТБМ імя Францішка Скарыны з 8 па 10 жніўня ладзіць чарговую вандроўку па Заходняй Беларусі – Берасьцейскаму Палессю.
Маршрут падарожжа, якое пройдзе па тэрыторыі сучасных Баранавіцкага, Івацэвіцкага, Пружанскага, Камянецкага, Берасцейскага, Кобрынскага, Драгічынскага, Іванаўскага, Пінскага і Лунінецкага раёнаў: Магілёў – Мiнск – Завоссе – Сталовічы – Івацэвічы – Косава – Ружаны – Пружаны (першы дзень) – Камянец – Высокае – Воўчын – Вістычы – Чарнаўчыцы – Берасце – Кобрын – Валовель – Закозель – Драгічын – Іванава (другі дзень) – Моталь – Моладава – Дастоева- Парэчча – Пінск – Парахонск – Лунінец – Мікашэвічы – Слуцк – Мінск – Магілёў.
Напрацягу вандроўкі можна пабачыць мноства выдатных помнікаў архітэктуры, сярод якіх палац Пуслоўскіх у Косаве, палац Сапегаў у Ружанах, Камянецкая вежа, Траецкі касцёл у Чарнаўчыцах, Берасцейская крэпасць, жамчужына Палесся – Пінск… Удзельнікі наведаюць шэраг мясцінаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю вядомых асобаў, чый лёс звязаны з Берасцейшчынай: Адам Міцкевіч, Тадэвуш Касцюшка, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Апанас Філіповіч, Казімір Лышчынскі, Юльян Урсын Нямцэвіч, Яўгенія Янішчыц, Якуб Колас, Аляксандр Блок, Фёдар Дастаеўскі, Эліза Ажэшка, Напалеон Орда, Андрэй Баболя… Напрацягу падарожжа заплянаваныя экскурсіі ў музеі ў Завоссі, Мерачоўшчыне, Камянцы, Берасці, Моталі, Парэччы, Пінску, Парахонску. Маршрут распрацавалі: Юрась Каласоўскі і Алег Дзьячкоў.
Даведкі па тэлефонах: (033) 627–19–52 (Юрась); (029) 388–35–61, (029) 245–64–52 (Алег).
 
25.07.2008
Тыпавыя вучэбныя планы на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў
На нашым сайце размешчаная інфармацыя з тыпавымі вучэбнымі планамі на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, якія зацверджаны Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
--  АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН агульнадукацыйных школ, школ-інтэрнатаў
-- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН гімназіі
-- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН ліцэя
-- ПЕРАХОДНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН на 2008/2009 навучальны год 
-- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН вячэрняй школы
-- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН санаторнай школы-інтэрната
-- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН спецыяльнай школы закрытага тыпу
-- ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з Тыпавымі вучэбнымі планамі на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў
-- Дадатак да Тлумачальнай запіскі з РАЗМЕРКАВАННЕМ ВУЧЭБНЫХ ГАДЗІН па вучэбных прадметах ”Родная мова і літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Беларуская мова і літаратура“, ”Руская мова і літаратура“у класах з навучаннем на мове нацыянальнай меншасці ў агульнаадукацыйных установах
Спампаваць тут 
 
23.07.2008
ЛЕТНЯЯ ШКОЛА «ЕЎРОПА РЭГІЁНАЎ"
Інстытут нямецкіх даследванняў пры Цэнтры міжнародных даследванняў (CfIS, www.cfis.by) у Мінску, Моладзевы адукацыйны клуб “NEWLINE” (www.newlineclub.net) і Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Йоханэса Раў (www.ibb.by) запрашае прыняць удзел у Летняй школе 2008, прысвечанай тэме «Еўропа Рэгіёнаў". Школа адбудзецца ў Мінску/Брэсце 12–16 жніўня 2008 года. Удзельнікамі Школы могуць стаць студэнты і школьнікі старэйшых класаў, маладыя педагогі, прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў. Апошні тэрмін падачы заявак: 6 жніўня 2008 года.
Больш падрабязную інфармацыю чытайце тут.
Паводле http://n-europe.eu, і рассылкі http://belngo.info
 
23.07.2008
Міжнародная летняя школа «Нацыянальныя меншасці: сёння і заўтра»
15–26 верасня ў трох еўрапэйскіх гарадах (Аполе, Бeрлін, Страсбург) адбудзецца міжнародная летняя школа, прысвчаная праблематыцы нацыянальных меншасцяў. Удзельнікамі могуць быць студэнты, выпускнікі ВНУ і маладыя спeцыялісты, якія зацікаўлены тэмай сустрэчы.
Працоўная мова – нямецкая.
Дадатковая інфармацыя і праграма школы тут
Паводле adukacyja.info
 
23.07.2008
СТЫПЕНДЫЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА ІМЯ ГУГО ШТАЙНГАЎЗА ВА ЎРОЦЛАВЕ
Аб'яўлены прыём заявак на стыпендыяльную праграму на 2008/2009 навучальны год па наступных спецыяльнасцях: інфарматыка, матэматыка, будаўніцтва, хімія, фізіка, электроніка, інжынерная экалогія, інжынерыя ў біямедыцыне, аўтаматыка, робататэхніка, а таксама падобныя галіны тэхнічнага характару.
Кандыдаты на доктарскую стыпендыю з Беларусі, Украіны, Казахстана і Малдовы мусяць ведаць польскую ці ангельскую мову, мець вышэйшую адукацыю і не быць старэйшымі за 35 год.
Праграма прадугледжвае аплату навучання, стыпендыю на 9 месяцаў, пакрыццё коштаў медычнай страхоўкі, візы, дарогі ў два бакі, выдзяленне сродкаў на пакупку навуковай літаратуры, а таксама камп'ютэр і друкарку, якія пасля выканання ўмоваў праграмы становяцца ўласнасцю стыпендыята.
Апошні тэрмін падачы заявак: 31 ліпеня 2008 года.
Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце: http://www.kew.org.pl/index.php?option=com_content&task=view&id=315&Itemid=376
Паводле adukacyja.info
 
21.07.2008
Куды вядзе рэформа?
Ліпеньскага зацішша ў адукацыі сёлета нe выпала – прэзідэнт падпісаў дэкрэт № 15 і праз паўтара месяца школа павінна пачаць працу  ў адрэфармаваным выглядзе. 
Афіцыйныя крыніцы інфармацыі і сам прэзідэнт няспынна паведамляюць пра посьпехі, як быццам яны ўжо адбыліся. Дастаткова пачытаць загалоўкі афіцыйных СМІ : "А.Лукашенко: переход на 11-летнее обучение в школе пройдет безболезненно",  "Сокращения учителей в Беларуси не будет",   «Двойного конкурса в вузы в 2009 году не будет»  
Праўда, калі уважліва прачытаць гэтыя артыкулы, заўважны мякка кажучы неадпаведнасці.  З аднаго боку, «Аляксандр Лукашенка  адзначыў, што  12-гадовае школьнае навучанне  штогод патрабавала б дадатковыз  Br150 млрд.," (гл. БЕЛТА ), з іншага боку, тамсама  паведамляецца «Ніхто не забярэ сродкі ў Міністэрства адукацыі, наадварот тое, што прадугледжана на 12-й клас, будзе накіраванае на падвышэнне зарплат настаўнікаў", – паабяцаў першы намеснік аддзела адміністрацыі прэзідэнта". Спачатку сцвярджаецца  пра "безболезненный  переход"  а потым, што падручнікі той жа самы прэзідэнт загадаў падрыхтаваць толькі праз год! 
З іншага боку, незалежныя аналітыкі сцвярджаюць, што беларускую школу вяртаюць у Савецкі Саюз. Тут прыводзяцца аргументы больш лагічныя і грунтоўныя. Напрыкагцы артыкула робіцца выснова:  дзяржава ідзе насуперак з дэклараваным прынцыпамі пабудовы высокаадукаванага, інтэлектуальнага грамадства, перабудовы эканамічнай мадэлі на дамінаванне разумовай працы над ручной. І ідзе насуперак відавочна наўмысна, выдатна ўсведамляючы, што кіраваць розумамі рабочых і сялян значна прасцей, чым будаваць шэрагі з  вальнадумцаў. Сучасную Беларусь нездарма называюць  запаведнікам сацыялізму. Тут захаваліся не толькі сапраўды добрыя рысы той сістэмы, але і з зайздроснай зацятасцю аднаўляюцца анахранізмы, незразумелыя і непрыдатныя для сучаснага светапогляду.
З пункту гледжання Настаўніка.інфо, школа не вяртаецца ў часы СССР, калі яе мэтай было абслугоўванне ВПК. (Ну няма ў нас ні моцнага ВПК, ні абяцанай «сіліконавай даліны»!).   Таму рэформа не  толькі руйнуе гуманітарную адукацыю, але і зніжае агульны ўзровень ведаў  па ўсіх прадметах. Праблемы адукацыі (залішняя акадэмічнасць школьных ведаў і слабая арыентаванасць на практыку)  трэба вырашаць іншымі метадамі.  Сучасны рынак працы патрабуе вузкіх заглыбленых спецыялістаў. Таму выйсцем было б перавесці школу  на  мультыпрофільнае навучанне, каб кожны вучань  з улікам здольнасцяў і рынку  працы мог сам выбіраць які прадмет яі на якім   узроўні яму вучыць. Ды і ровар тут вынаходзіць не трэба – так працуюць школы Еўропы і Амерыкі.  Цяперашняя рэформа нагадвае барацьбу дрэннага з горшым: прадугледжвае паніжэнне узроўня акадэмічных ведаў, але не дае альтэрнатывы вузкапрофільнай перадпрафесійнай практыкаарыентаванай падрыхтоўкі.
 
18.07.2008
Цуда не адбылося – указ пра рэформу сярэдняй адукацыі падпісаны.
17 ліпеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 15 «Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі»
Дэкрэт устанаўлівае 11‑гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі і шасцідзённы школьны тыдзень, у якім пяць дзён з’яўляюцца вучэбнымі, а шосты прызначаецца для арганізацыі фізкультурна‑аздараўленчай і спартыўна‑масавай работы, працоўнага навучання і выхаваўчых мерапрыемстваў.
Пераход на 11‑гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі будзе ажыццёўлены з 1 верасня 2008 года.
Дэкрэт прадугледжвае, што вывучэнне вучэбных прадметаў ва ўсіх агульнаадукацыйных установах будзе ажыццяўляцца на базавым узроўні па адзіных праграмах. Для вучняў, якія праявяць асаблівую цікавасць да асобных дысцыплін, прадугледжана магчымасць іх вывучэння на павышаным узроўні ў рамках факультатыўных заняткаў па выбары саміх школьнікаў і іх бацькоў.
Прадугледжваецца захаванне ліцэяў і гімназій, парадак арганізацыі і дзейнасці якіх вызначаецца Міністэрствам адукацыі з улікам патрабаванняў заканадаўства.
Дэкрэт таксама прадугледжвае меры сацыяльнай падтрымкі настаўнікаў. Так, з 1 студзеня 2009 года падвышаюцца тарыфныя стаўкі (аклады) педагагічных работнікаў агульнаадукацыйных устаноў, спецыяльных устаноў адукацыі (акрамя спецыяльных дашкольных устаноў адукацыі), устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна‑тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што фінансуюцца з бюджэту. Маладым спецыялістам з ліку педагагічных работнікаў гэтых устаноў установяць штомесячныя даплаты. Кіраўнікам такіх устаноў і іх намеснікам па асноўнай дзейнасці будуць выплачвацца надбаўкі за кваліфікацыйныя катэгорыі.
«Прыняцце дэкрэта дазволіць стварыць роўныя ўмовы для атрымання ўсімі школьнікамі якаснай 11‑гадовай сярэдняй адукацыі, якая адпавядае патрэбам беларускай эканомікі і пажаданням большасці грамадзян», — гаворыцца ў паведамленні прэс‑службы прэзідэнта.
Праводле Naviny.by
Тэкст дэкрэта можна прачытаць тут
 
18.07.2008
«Фэст цудаў 2008»
Цэнтр пазашкольнай работы «Ветразь» Кастрычніцкага раёна г. Мінска ПП «Сучасная бізнэс-акадэмія» прапаноўваюць для школьнікаў у дні летніх вакацыяў праграму адпачынку і развіцця «Фэст цудаў 2008» пад дэвізам: Змяняючы сябе, мы робім свет дабрэйшым!
29 ліпеня – 7 жніўня  – дзелавая бізнэс-гульня «Мільянер» для школьнікаў з 6-ці да 18-ці гадоў. 
Мэта гульні: развіццё навыкаў зносін, кааперацыі і супрацоўніцтва, лідэрскіх якасцяў, творчых здольнасцяў на аснове стварэння для ўдзельнікаў інтэрактыўнага, гульнявога бізнэс-асяроддзя
7–16 жніўня – адукацыйная праграма «Акадэмія талентаў" для школьнікаў з 6-ці да 18-ці гадоў. Мэта праграмы: знаёмства ўдзельнікаў з рознымі відамі мастацкага, спартовага, народнага і іншых відаў творчасці, развіццё іх здольнасцяў і талентаў, навыкаў узаемадзеяння ў калектыве і зносін з аднагодкамі; выяўленне на базе гэтага досведу першапачатковых прафесійных інтарэсаў і памкненняў школьнікаў.
Бацькоўскі збор для ўдзельнікаў праграм «Мільянер» і «Акадэмія талентаў" 28 ліпеня ў 19.00 па адрасе вул. Чкалава 1, кор.4, ЦВР «Ветразь», а таксама па выніках праграм – 17 жніўня.
23 – 31 жніўня – гульня-падарожжа ў свет прыгодаў «Выспа герояў" для школьнікаў 9–18 год. Праграма пройдзе ў намётавым лагеры дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Надзея 21 стагоддзе».
Мэты і задачы праграмы: развіць пачуццё ўпэўненасці ва ўласных сілах і падвысіць самаацэнку; раскрыць свае здольнасці і ўбачыць сябе па-новаму; пераадолець бар'еры ў зносінах.
Праграмныя мерапрыемствы праводзяць дасведчаныя педагогі, кіраўнікі творчых майстэрняў ЦВР «Ветразь». Кіраўнік праекту «Фэст Цудаў" – Тоўсцік Анатоль Пятровіч – рэгіянальны дырэктар Міжнароднага Інстытута Трэнінгу, бізнэс-трэнер, псіхолаг. Тэлефоны для даведак і ўзгадненні спісаў: гор: 224–62–70, 6417609 – Vel. 7689039,- МТС.
www. cba. by
Больш падрабязна чытайце тут
 
14.07.2008
У Беларусі пашыраны пералік грамадзян, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для завяршэння адукацыі.
Аб гэтым сёння на брыфінгу ў Завадскім райваенкамаце Мінска паведаміў намеснік начальніка аддзела прызыву галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Ўзброеных Сіл Беларусі Сяргей Купрык. Гэтыя змены былі ўнесеныя ў закон «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» ад 20 ліпеня 2007 г. і сёння ўпершыню рэалізуюцца на практыцы. "Гэта галоўная асаблівасць цяперашняга прызыву",-  адзначыў намеснік начальніка аддзела. У адпаведнасці з папраўкамі адтэрміноўка ад прызыву ўпершыню будзе прадстаўленая выпускнікам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, – да 1 верасня года сканчэння  адукацыі. Такое права атрымаюць грамадзяне, якія навучаюцца ў магістратуры, і аспіранты (дактаранты) – на перыяд навучання незалежна ад формы навучання. Раней адтэрміноўка давалася магістрантам і аспірантам (дактарантам) толькі вочнай формы навучання.
Паводле БЕЛТА
 
14.07.2008
Грунвальдскі фэст
15 ліпеня. 17.30 клуб Рэактар. Выступ лепшых беларускіх рок-гуртоў:
 ZNICH
UNIA (з новым альбомам Dolam)
SONCAVAROT
LITVINTROLL
ЗМІЦЕР САСНОЎСКІ T
ESTAMENTUM TERRAE
РОКАШ
Вядучы канцэрту Зміцер Сасноўскі. Даведкі: 6490888, 7662425 Кошт квіткоў: 12 000 – першыя 50 15 000 – астатнія 18 000 – у дзень канцэрта 25 000 – месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак!
Кропкі продажу: Клуб Рэактар Талбухіна, 4 ГЦ “Купалаўскі” 19 і 26 кропка
 
14.07.2008
Летнік на Мядзельшчыне
З 30 ліпеня па 18 жніўня пры падтрымцы Фонда Стэфана Баторыя у межах праграмы па захаванню еўрапейскай гісторыка-культурнай спадчыны пройдзе летнік, арганізаваны Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў. Як паведаміў прыхільнік Руху “За Свабоду”, старшыня таварыства Антон Астаповіч, у праграме запланавана прывядзенне ў парадак падмуркаў сядзібнага дома Скірмунтаў у Шэметава, добраўпарадкаванне нямецкіх вайсковых могілак Першай сусветнай вайны ў Карабанах, усталяванне ў памяць пра разбураныя помнікі 2-х крыжоў і іх асвячэнне. Акрамя гэтага прадугледжана правядзенне цыклу лекцый па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, фотавыстава, канцэрты, конкурсы, рэгіянальныя семінар і круглы стол. Арганізатары паклапаціліся пра побыт: пражывання ў інтэрнаце і 3-х разовае гарачае харчаванне. Вольныя месцы пакуль засталіся. Жадаючыя прыняць удзел у летніку могуць патэлефанаваць арганізатарм на нумар: (+37529)1117332, альбо даслаць ліст на мэйл astant@tut.by
Паводле сайта milinkevich.org
 
12.07.2008
Сёння пачынаецца прыём дакументаў у асноўныя ВНУ Беларусі
Прыём дакументаў у асноўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі пачынаецца з сённяшняга дня. Да 23 ліпеня ўключна абітурыенты могуць падаць заявы ў 53 ВНУ. Як паведамляе Міністэрства адукацыі, з 12 ліпеня дакументы прымаюцца ў абітурыентаў, якія жадаюць паступаць на ўсе формы навучання. Сёлета ў 43 дзяржаўных ВНУ плануецца прыняць больш за 81 тысячу чалавек. Яшчэ каля 9 тысяч чалавек прымуць дзесяць прыватных вышэйшых навучальных установаў. >>>
 
10.07.2008
Агляд адукацыйных навінаў
- У міжнародных алімпіядах па матэматыцы, фізіцы, біялогіі і хіміі прымуць удзел беларускія школьнікі >>>
-  Да спісу новых спецыяльнасцяў БДУ у 2008 годзе дадалася «web-журналістыка», навучацца новай спецыяльнасці будуць 25 чалавек >>>
- Тарыфы на навучанне кіроўцаў катэгорыі «В» у аўташколах знаходзяцца ў межах ад 700 тысяч да 1,6 млн. рублёў без уліку кошту паліва. >>>
- З універсітэта адлічылі пераможцу нацыянальнай алімпіяды >>>
 
9.07.2008
Падведзены вынікі цэнтралізаванага тэставання
 Абсалютны вынік — 100 балаў — атрымалі 77 удзельнікаў тэставання са 179 тысяч. Летась такіх было ўсяго 18. Гэта сведчыць пра рэалістычнасць патрабаванняў да ведаў абітурыентаў і пра істотнае спрашчэнне тэстаў у параўнанні з мінулым годам, кажа Мікалай Фяськоў.
Галоўнай адметнасьцю сёлетняга тэставання было тое, што літаральна па ўсіх прадметах пасля іспыту быў зніжаны парог, пачынаючы з якога адзнака па прадмеце лічыцца станоўчай. Міністэрства адукацыі ў разгар тэставання знізіла гэты парог па матэматыцы і фізыцы да 8 балаў, па беларускай і рускай мовах — да 13, па хіміі, замежных мовах, прадмеце “Чалавек. Грамадзтва. Дзяржава” — да 16. Бальшыня абітурыентаў не набрала нават паловы з магчымых балаў.Акрамя таго,  ЦТ-2008 паказала агульнае зніжэнне ўзроўня начытанасці абітурыентаў. >>>
Яшчэ па тэме:
Централизованное тестирование по 14 предметам сдавали 173 тыс. 45 абитуриентов
 
8.07.2008
Метадычны летнік настаўнікаў фізікі «Альхоўка-2008»
Педагагічная эліта з усёй краіны цэлы тыдзень навучалася ў летніку на беразе Cтрачы. Настаўнікі фізікі і не толькі сабралася  тут у 19 раз.  Бяззменны прэзідэнт Альхоўскага летніка  Мікалай Іванавіч Запрудскі на гэты раз праводзіў курсы па тэме  «Педагагічныя асновы і арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў па праблеме энергазберажэння» .
Традыцыйна ўсе ўдзельнікі летніка прывезлі з сабой ўласныя метадычныя напрацоўкі, якія перадалі і для нашага сайта. Яны хутка з'явяцца на нашых старонках. А пакуль глядзіце фотарэпартаж з Альхоўкі-2008.

 
8.07.2008
Летнік для дзяўчат
Грамадcкая арганізацыя «Правінцыя» запрашае дзяўчат 17–20 год у інтэграцыйны летнік, які адбудзецца 20–30 жніўня 2008 г. на беразе Вілейскага водасховішча.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 5 жніўня.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымацьпа: эл.пошце lytkin@tut.by, borprovincia@yandex.ru, факс 8–177–796–153.
 
4.07.2008
Каралева законаў або што такое Канстытуцыя?

На сайце «Талька і наваколлі" размешчаны матэрыял конкурсу-гульні да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для вучняў 9–11 класа.

Што лепш – ведаць ці не ведаць Канстытуцыю сваёй краіны? Якія законы былі на Беларусі ў сярэднія вякі і ў новы час? Канстытуцыя Беларусі 1994 года двойчы была зменена. У чым сутнасць зменаў? Гэтыя і іншыя пытанні прапануюцца да абмеркавання тут.
 
4.07.2008
Праграма малых грантаў карпарацыі ІСАР

Прадстаўніцтва некамерцыйных карпарацыяў “ISAR,Inc”(США) у Беларусі ў межах праграмы малых грантаў «Умацаванне патэнцыялу НДА і грамадскасці Беларусі ў галіне прымяненьня «адвокасі" тэхналогіяў пры вырашэнні экалагічных праблемаў" абвяшчае конкурс праектаў на атрыманне малых грантаў для грамадскіх аб'яднанняў Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе праектаў запрашаюцца зарэгістраваныя беларускія грамадскія аб'яднанні.

Перыяд рэалізацыі праектаў: 3–7 месяцаў.

Апошні тэрмін падачы заявак: 11 жніўня 2008 году да 17.00.

Кансультацыю па праграме малых грантаў можна атрымаць па электроннай пошце belisar@solo.by альбо па тэлефоне прадстаўніцтва ў Мінску 2038498 з 11.00 да 16.00 (аўторак-чацвер).

З дзейнасцю прадстаўніцтва ў Беларусі можна азнаёміцца на сайце www.isar.by.

Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце на сайце www.ngo.by.

Паводле рассылкі belngo.info
 
1.07.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– У пагоні за пераходам да 11-годкі міністэрскія чыноўнікі імкнуцца як мага хутчэй дабегчы да светлага фінішу. Як заявіў намеснік міністра Казімір Фарына, да вяртання ў 11-гадовае рэчышча беларуская школа будзе цалкам гатовая 1 верасня гэтага году. Ці будуць гатовыя да гэтага настаўнікі, вядома ж, не надта турбуе. Самае галоўнае, што "ў жніўні адбудзецца 100%-ная перападрыхтоўка кадраў". Тым жа настаўнікам, якіх давядзецца звольніць у выніку скарачэння вучэбных гадзін, не будзе, бадай, гарантавана нічога, акрамя «пільнай увагі з боку аддзелаў адукацыі". Такім чынам, жнівень для настаўнікаў стане найгарачэйшым летнім месяцам >>>

– Уступная кампанія толькі пачалася, але ўжо зразумела, што жадаючых стаць студэнтамі беларусаў значна больш, чым бюджэтных месцаў у ВНУ. Тых, хто па выніках тэставання не зможа прабіцца на «бюджэт» чакае платная форма навучання. Колькі ж каштуе сёета вышэйшая адукацыя? >>>

– Сёлета шмат абітурыентаў правалілі цэнтралізаванае тэставанне. Мінадукацыі вымушана было тэрмінова перагледзець шкалу балаў. У чым прычына: кепскія веды ці складаныя тэсты? >>>

– 1 ліпеня, у амерыканскім штаце Каліфорнія для падлеткаў у веку ад 16 да 17 гадоў пачынае дзейнічаць забарона на гутаркі па сотавых тэлефонах і карыстанне паслугай sms падчас язды, прычым нават з выкарыстаннем прыладаў hands-free >>>
 
30.06.2008
Міністэрства адукацыі пралічылася.
Паводле Naviny.by
Невядома, колькі чалавек будуць мець права паступаць у ВНУ ў сувязі з паніжэннем мінімальнага неабходнага бала. Аднак, відавочна, што не панізіўшы планку для абітурыентаў, вучыць у ВНУ было б некага. Як паведамлялася раней, на навучанне ў дзяржаўныя ВНУ сёлета планавалася прыняць 81,2 тысячы чалавек, 31,2 тысячы з іх — за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У прыватныя ВНУ будзе прынята каля 9 тысяч чалавек. Калі вярнуцца да тэставання па рускай мове і палічыць, што яго прайшлі каля 62 тысяч чалавек, становіцца зразумела, што пры такім жа «паспяховым» тэставанні па матэматыцы, конкурс у ВНУ быў бы мінімальным або адсутнічаў наогул.
Чытаць увесь артыкул
 
30.06.2008
Да ўвагі абітурыентаў!
Пастановай Міністэрствы адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2008 года № 51 усталявана наступнае значэнне тэставага бала, пачынаючы з якога адзнака ўступнага выпрабавання па прадмеце лічыцца дадатнай:
- беларуская мова – 13 балаў;
- руская мова –13 балаў;
- матэматыка –8 балаў
- гісторыя Беларусі – 16 балаў
Паводле PIКВ
Артыкулы па тэме:
-- Абітурыенты ведалі задачы тэсту па матэматыцы да тэставання? 
>>>
-- Менш за 50 балаў па беларускай мове набралі 80%. А па рускай – аж 85,5% удзельнікаў.>>>
-- 28 тыс. 479 чалавек здавала гісторыю Беларусі. Звыш 22 тыс. абітурыентаў адказалі на пытанні тэставання на беларускай мове, астатнія – на рускай. Чацвёра набралі 100 балаў.>>>
-- ЦТ па матэматыцы на 100 балаў напісалі 55 чалавек >>>
-- 37 працэнтаў абітурыентаў не змаглі набраць 20 балаў па рускай мове...>>>
-- Больш за 1,5 тысяч чалавек  (каля 10 працэнтаў) не прыйшлі на тэставанне па хіміі >>>
- «Сёлета ў ЦТ прынялі ўдзел каля 172 тыс. чалавек. ЦТ прайшло вельмі арганізавана і спакойна», – паведаміў сакратар дзяржкамісіі па кантролю У.Аўсяннікаў. Паводле яго словаў, «скаргаў з боку яго ўдзельнікаў і іх бацькоў практычна не паступала, не было нават скаргаў на складанасць тэстаў". >>>
-- З пошты КП: Прапаную: міністра адукацыі звольніць з працы з «воўчым білетам», а праз 3 тыдні абвясціць яму, што мы перагледзелі яго «білет» і ён зможа працаваць дворнікам. Выканае хоць-бы план апатэк па рэалізацыі заспакойвальных сродкаў, як зараз гэта робяць ашуканыя абітурыенты і іх бацькі.>>>
-- Аляксандр Лукашэнка: Дзяржава прадставіла беларускай моладзі добрыя магчымасці і перспектывы>>>

 
30.06.2008
Сёння апошні дзень рэгістрацыі абітурыентаў.
Сёння сканчаецца прыём заяваў для ўдзелу ў тэставанні ў рэзервовы дзень. Гэта зроблена для таго, каб абітурыенты, якія даведаліся  аб сваіх нізкіх балах і па гэтай прычыне прапусцілі тэставанне па біялогіі, замежным мовам або хіміі, мелі магчымасць здаць гэтыя тэсты 2 ліпеня. Нагадваем, шанец працягнуць барацьбу за студэнцкі білет з'явіўся ў абітурыентаў, якія набралі меней 20 балаў. Тым часам, Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў падвёў вынікі  тэстаў па гісторыі Беларусі. Вынікі выпрабавання па гэтым прадмеце сёлета значна лепш, чым летась. 4 абітурыенты атрымалі па 100 балаў. Яшчэ 90 чалавек здалі на 90 і вышэй балаў. Працягнуць удзел ва ўступнай кампаніі змогуць абітурыенты, якія здалі гісторыю Беларусі не ніжэй чым на 16 балаў.
Паводле навінаў tvr.by
 
27.06.2008
Дні Васіля Быкава

На мінулы тыдзень прыпала дзве даты, 19 і 22 чэрвеня, звязаныя з імём аднаго вялікага беларуса – дзень нараджэння і смерці Васіля Быкава.


Уладзімір Арлоў у інтэрв'ю «Еўрапейскаму радыё для Беларусі" кажа, што вуснамі Быкава прамаўляў беларускі Космас. Украінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец, які пераклаў на ўкраінскую мову кнігу «Пахаджане», лічыць, што яна — сумная гісторыя не толькі беларускага, але і ўкраінскага народа.


Радыё Свабода піша аб падрыхтоўцы да друку вялікага дакументальнага даследавання, прысвечанага жыццю і творчасці Быкава. Яго аўтар — журналіст Сяргей Шапран. Ужо два гады кніга фрагментарна друкуецца ў часопісе «Дзеяслоў".


У праграмах, зацьверджаных Міністэрствам адукацыі, ёсць пералік твораў Васіля Быкава, якія павінны вывучаць студэнты гуманітарных факультэтаў. На практыцы абмежаванне тычыцца некалькіх твораў пазнейшага перыяду. У школах вывучаюць тры творы народнага пісьменніка. Прафэсар Міхась Тычына паведаміў “Свабодзе”, што быў адным з аўтараў праграмы па беларускай літаратуры для студэнтаў гуманітарных факультэтаў універсытэтаў. Ён асабіста рыхтаваў раздзел, у якім пералічваюцца абавязковыя для вывучэння творы Васіля Быкава. Міхась Тычына лічыць, што ніхто не застрахаваны ад нейкіх вусных інструкцый наконт абмежавання вывучэння таго ці іншага твору. Але ён перакананы, што ўсё залежыць ад сумлення выкладчыка.

Найлепшым помнікам любому пісьменьніку ёсьць даступнасць яго твораў чытачам. Творчы архіў Васіля Быкава працягвае адкрываць схаваныя ў сотнях тэчкаў і дыскетаў невядомыя раней творы. Калі чакаць выхаду поўнага збору твораў Васіля Быкава, хто і як яго рыхтуе да выдання? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць удзельнікі праграмы «Дом літаратара».
 
27.06.2008

Новае на сайце


«Гуляем у эканоміку»

Сучасныя дзеці гадуюцца не на фільмах пра Чапаева і казках пра Мальчыша-кібальчыша, а на тэлеперадачах і рэкламе. Часта даводзіцца чуць досыць абгрунтаваныя меркаванні, што тэлевізар разбэшчвае, аддаляе ад рэчаіснасці, як і паўсюдная (асабліва ў вялікіх гарадах) яркая рэклама. Але ж і гэты, здавалася б, непрыемны аспект, можа скіраваць у карыснае рэчышча. Напрыклад, пазнаёміць дзяцей з тым, навошта робіцца рэклама, каму яна патрэбная, адкуль бяруцца грошы і куды яны скіроўваюцца. Гэта паспрабавала зрабіць Т. М. Грашчанкава, выкладчыца кафедры эканамічнай тэорыі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава. Прапануем вам яе распрацоўку эканамічных практыкаванняў, гульняў і крыжаванак пад агульнай назвай
«Гуляем у эканоміку» (doc, 269 КБ). Спадзяемся, што гэты матэрыял будзе карысны для настаўнікаў розных прадметаў і пры правядзенні пазашкольных мерапрыемстваў.

Паводле сайта «З рога ўсяго многа»
 
27.06.2008
Міжнародны добраахвотніцкі летнік «Слядамі памяці" ва Украіне

Улетку 2008 году ў сяле Падкамень будзе праводзіцца міжнародны добраахвотніцкі летнік «Слядамі памяці». Да ўдзелу ў летніку запрошаныя маладыя валанцёры з Германіі, Польшчы, Беларусі і Украіны. Праект рэалізуе дабрачынная арганізацыя «Цэнтр адукацыйных ініцыятыў".

Кляштар у сяле Падкамень і гістарычныя аб'екты ў горадзе Броды з'яўляюцца аднымі з найбольш значных у Заходняй Украіне і прыналежаць да гістарычнай спадчыны шматлікіх народаў, якія пражывалі ў гэтым рэгіёне на працягу шматлікіх стагоддзяў.

Галоўнай ідэяй летніка з'яўляецца дэманстрацыя людзям з суседніх краін агульнасці іх гістарычнай і культурнай спадчыны, а таксама далягляды агульнай геапалітычнай і культурнай будучыні.

Чытаць далей
 
26.06.2008
Праграма “Лідэрства 2008–2009”

Абвяшчаецца набор удзельнікаў у праграме “Лідэрства 2008–2009”, накіраванай на развіццё лідэрскіх якасцей, арганізатарскіх здольнасцей і трэніроўку метадаў пабудовы партнёрскіх сетак.

Праграмай «Лідэрства» прадугледжваецца адбор кандыдатаў сярод тых, хто імкнецца да стварэння дынамічнага і ўстойлівага грамадзянскага грамадства. Яны будуць уяўляць як ужо дзейсныя, так і новыя арганізацыі, што займаюцца сацыяльнай, эканамічнай, культурнай, прыродаахоўнай, адукацыйнай і іншай дзейнасцю.

На конкурснай аснове будуць адабраныя ўдзельнікі праграмы, здольныя генераваць новыя ідэі, усведамляючыя перавагі супрацоўніцтва з арганізацыямі, што маюць падобныя інтарэсы. Ім будзе прадстаўленая падтрымка ў пабудове ўстойлівай інфраструктуры грамадзянскага грамадства. Па заканчэнні праграмы ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.


Больш падрабязна пра праграму можна даведацца тут, а спампаваць заяўку – тут. Апошні тэрмін падачы заявак – 31 жніўня 2008 г.

Паводле by.democraticbelarus.eu
 
24.06.2008
Навучальная праграма ў Германіі

Абвешчаны прыём заявак на навучальную праграму «Даследванні Усходняй Еўропы» у Мюнхене і Рэгенсбургу. Для студэнтаў з усходняй Еўропы ёсць магчымасць атрымання стыпэндыі. Праграма распачынаецца ў зімовым паўгоддзі.

Кандыдаты мусяць добра валодаць нямецкай мовай. Для ўдасканалення сваіх ведаў нямецкай мовы можна ўдзельнічаць у добраахвотным курсе, рэгістрацыя на які працягваецца да канца жніўня.

Апошні тэрмін падачы заявак 15 ліпеня 2008 г.

Дадатковая інфармацыя і пералік патрэбных дакументаў на ўдзел ў праграме глядзіце на сайце: www.osteuropastudien.lmu.de

Паводле adukacyja.info
 
24.06.2008
Фестываль нефармальнай адукацыі

10–12 кастрычніка 2008 году ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау адбудзецца Другі Фестываль нефармальнай адукацыі.

Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сфэры нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і іншых еўрапейскіх краінах.

Удзел у Фестывалі можа быць заяўлены ў наступных формах:

•аўтар паведамлення на секцыі, круглым стале;

•арганізатар майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінгу;

•прэзентацыя кнігі альбо іншага выдання і ўдзел у конкурсе выданняў;

•прэзентацыя арганізацыі (падрыхтоўка стэнду і ўдзел у конкурсе на лепшы стэнд);

•публікацыя ў часопісе «Адукатар»

•вольны ўдзел.

Апошні тэрмін падачы заявак: 10 верасня 2008 году.

Падрабязную інфармацыю аб фестывалі, праграму і форму заяўкі глядзіце ў файлах FEST2008-infoletter-bel.doc, FEST2008-program-bel.doc і FEST2008-application-bel.doc.

Паводле рассылкі belngo.info
 
24.06.2008
«Хачу працаваць на сябе, а не на атлусцелага чыноўніка...»

У рэдакцыю радыё «Свабода» прыходзіць шмат лістоў на тэму чарговай школьнай рэформы, якую распачала ўлада ў Беларусі. У беларускіх дзяцей і падлеткаў ня толькі адабралі адзін год навучання ў сярэдняй школе. Значныя карэктывы будуць унесеныя ў адукацыйныя праграмы — асабліва тыя, што датычаць гуманітарных навук.
Дык ці выхоўвае беларуская школа ў юных грамадзянах нацыянальную сьвядомасьць і патрыятызм?

Чытаць далей
 
24.06.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– 6 тысяч абітурыентаў здавалі ЦТ па матэматыцы на беларускай мове >>>

– У Беларусі ў 2009 годзе плануецца павялічыць набор у вышэйшыя навучальныя ўстановы на бюджэтныя месцы >>>

– Ленінскі аддзел адукацыі Магілёва абвесткамі ў пасажырскім транспарце пачаў інфармаваць жыхароў гораду пра набор беларускамоўнай групы ў дзіцячым садку № 81. Для ахвотных аддаць сваіх дзяцей у гэтую групу на абвестках пазначаныя тэлефоны аддзелу адукацыі і садка. Група фармуецца з дзяцей ад трох да пяці год.>>>
 
23.06.2008
ЛЕТНІК НА БРАСЛАЎСКІХ АЗЁРАХ
ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год да ўдзелу ў адукацыйнай праграме «Распрацоўка і рэалізацыя праектаў у грамадcкіх арганізацыях». Праграма арганізуецца ў фармаце летніка 24–31 ліпеня 2008 г. на турбазе «Браслаўскія азёры». Мэтай праграмы з'яўляецца знаёмства маладых лідэраў з асновамі праектнай дзейнасці, навучанне кіраваннем праектамі, распрацоўка асабістых міні-праектаў для рэалізацыі ў грамадcкіх арганізацыях альбо ў межах моладзевых ініцыятываў, якія працуюць на карысць беларускага грамадcтва. Усе выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і пражываннем удзельнікаў, пакрываюцца арганізатарамі. Апошні тэрмін падачы заявак: 1 ліпеня.
Заяўку дасылайце па адрасе: center_post@tut.by. Па форму заяўкі і дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў ГА «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ» : тэл/факс +375 17 269–90–34 альбо да каардынатара праграмы Вольгі Саевец (029) 850–98–99, электронная пошта: center_post@tut.by.
 
19.06.2008

Новае на сайце


Прэзентацыя да ўрока Ірыны Сыско

Раней ў «Педагагічнай майстэрні" мы размяшчалі распрацоўку ўрока «Пад сценамі старажытных замкаў" («Мая радзіма – Беларусь») настаўніцы гарадзенскай школы №10 Ірыны Генрыхаўны Сыско на падставе матэрыялаў Л. В. Базыльчык. Цяпер можаце ў дадатак да тэкставага матэрыялу спампаваць таксама і прэзентацыю да гэтага ўрока (ppt, 2,9 МБ).
 
17.06.2008
Працягваецца конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, працягвае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2008 год.
У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.
Месца правядзення: Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Тэрміны правядзення Школ па правах чалавека для моладзі
Школа 1
29 чэрвеня – 6 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 3 чэрвеня)
Школа 2
12 – 19 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня)
Школа 3
21 – 28 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 25 чэрвеня)
Запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў). 
Тэрміны правядзення Школы па правах чалавека для выкладчыкаў
2 – 10 жніўня (заяўкі прымаюцца да 8 ліпеня)
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі прадметаў гуманітарнага цыклу, правоў чалавека ў школах і сярэдніх спецыяльных навучальных установах (група — 20 чалавек).
Дадатковая інфармацыя тут
 
17.06.2008
Агляд адукацыйных навінаў
- Цэнтралізаванае тэставанне па гісторыі Беларусі напісалі 28 тыс. 479 чалавек. Больш за 22 тысячы з іх абралі беларускі варыянт адказаў >>>
- На ЦТ не з'яўляецца 1–2 працэнты зарэгістраваных абітурыентаў >>>
- У агульнаадукацыйных школах Ўкраіны з новага навучальнага года ўводзіцца курс асноў спажывецкіх ведаў >>>
- Выпускнікі Белдзяржуніверсітэта ўпершыню дадуць клятву вернасці роднай ВНУ >>>
- Сярод выпускнікоў беларускіх школ стала больш медалістаў >>>
 
16.06.2008
У сеціве з'явіўся новы сайт для бацькоў і дашкольных педагогаў. 
Нашыя суайчыннікі, якія пакінулі Радзіму ў пошуках лепшай долі, стварылі сайт “Дзяцінства”, які назвалі віртуальнай беларускай школкай. Сайт утрымлівае беларускія дзіцячыя  песні, кніжкі і дыяфільмы. Сайтам і нядзельнай школкай для беларускіх дзетак займаецца ў асноўным сям'я Галіны і Андруся Падлескіх.
Нагадваем, што расціць беларусаў дапамогуць  і наступныя інтэрнэт рэсурсы.: партал Нашыя дзеткі, Казачнік,  «З рога ўсяго многа«.
 
16.06.2008
On Vox: Школа ў Штатах — навеяна апошняй рэформай адукацыі 
Аліна Стэфановіч
Паводле alinka.vox.com
Я год правучылася ў Штатах, у самай звычайнай прывінцыйнай школе. Мне іх сыстэма вельмі спадабалася, аднак я не агітую за тэрміновы перанос яе на Беларусь — бо ў нас усё робяць праз адно месца. Але, калі -небудзь, калі ня будзе крывавага рэжыма...
Вось як там выглядае старэйшая школа (8–12 клясы).
Вучань на кожны семестр (іх было два, здаецца) выбірае сабе прадметы. Ёсьць прадметы умоўна-абавязковыя, а ёсьць — па выбары. Што значыць умоўна-абавязковыя? Ну, напрыклад, матэматыка. Кожны гадавы курс матэматыкі «важыць» 2 балы (альбо credits). Напрыканцы чатырох гадоў навучаньня трэба набраць па матэматыцы мінімум 6 балаў.
Чытаць далей
 
14.06.2008
Да ўвагі школьных і студэнцкіх рок-гуртоў
Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМАgroup) абвясціла пра збор заявак ад гуртоў для ўдзелу ў “Рок-школе”. Праект скіраваны на дапамогу маладым гуртам, якія толькі пачынаюць свой творчы шлях. Апошні тэрмін падачы заявак: 1 жніўня 2008 г. Заяўкі дасылайце па адрасе: rokshkola@gmail.com. У заяўку неабходна ўключыць інфармацыю пра гурт, зваротную сувязь, дэма запіс.
З дасланых запісаў будзе адабрана 5 гуртоў. У межах праекту будзе зладжаны канцэрт і выдадзены кампакт-дыск. Вядучыя зоркі беларускага року праслухаюць, дадуць парады, зладзяць майстар-клясы. Тэкставікі беларускіх гуртоў дадуць свае рэцэнзіі. БМАgroup раскажа пра свой вопыт у арганізацыі канцэртаў. Музычныя крытыкі распавядуць пра тое, як падаць сябе каб цябе заўважылі ў СМІ. Тузін Гітоў будзе сачыць за працай “Рок-школы”.
Сувязь з арганізатарамі па тэл. 029–6490888.
 
14.06.2008
КОНКУРС ГРАНТАЎ ДЛЯ НДА
Грамадскае аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» (Прага, Чэхія) абвяшчае конкурс малых грантаў для грамадскіх арганізацыяў, якія ўваходзяць у склад Асамблеі НДА Беларусі. Прыярытэт будзе нададзены падтрымцы інавацыйных ідэяў, скіраваных на прыцягненне новых людзей да грамадскай дзейнасці ці ўвагі да значных мясцовых і нацыянальных праблемаў, у тым ліку, падчас грамадска-палітычных кампаніяў.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня 2008 г. 
Падрабязную інфармацыю глядзіце ў файле: “abviestka.doc”.
Паводле рассылкі belngo.info
 
13.06.2008
Яшчэ раз пра рэформу.
Артыкул Сяргея Ваганава ў газеце «Народная воля»
«Я не ведаю, што мы з такой навязанай зверху ліхаманкавай энергічнасцю абмяркоўвалі ледзь не ўсю вясну. Рэформу школы? Але такую школу нельга рэфармаваць. Такую школу трэба толькі зачыніць. Па прычыне незваротнай  шкоды, якую наносіць грамадству такая школа, з года ў год — што адзінаццаць, што дванаццаць гадоў — прадукуючы ілгуноў і прыстасаванцаў, распаўсюджваючы заразу канфармізму, страху і крывадушнасці. Або, калі сям'я заклала ў нашчадка супраціўляльнасць хлусні, гвалту і дыктату, школа рыхтуе яму долю белай вароны, «пудзілы», зламанай кар'еры і жыцця.»
Чытаць увесь артыкул
 
13.06.2008
Амаль 40 працэнтаў выпускнікоў выбралі беларускую мову на ЦТ.
Учора прайшло цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове. Зарэгістравалася на яго 69 тыс. 366 чалавек, прыйшлі ў аўдыторыі 68 тыс. 22 чалавекі. Сёлета зарэгістравалася на беларускую мову 39,2% абітурыентаў.Сёння пройдзе тэставаньне па рускай мове. На яго запісаліся 107 тыс. абітурыентаў.
Для параўнання, у 2007 годзе запісалася на тэставанне па беларускай мове каля 87 тысяч чалавек, прайшло тэставанне 82 242 чалавекі. Рускую мову летась здавалі 113 290 чалавек.
Паводле дадзеных Рэстубліканскага Інстытуту кантролю ведаў  у 2007 годзе беларускую мову  на ЦТ здавалі больш за 42 %абітурыентаў.
 
12.06.2008

Настаўнік.info №5


Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №5 – май 2008

Кароткі змест бюлетэня:

– Школа вяртаецца да 11годкі і не толькі – развагі аб афіцыйных і неафіцыйных рэформах школы

– Асоба ў адукацыі. ВОЛЬГА СЯНЬКОВА: «Працаваць у адукацыі сёння немагчыма. У мяне адбілі ўсялякую ахвоту працаваць у адукацыі"

– Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка

– Навіны адукацыі, конкурсы, праграмы, праекты

Бюлетэнь цалкам можна спампаваць тут (PDF, 370 kB)
 
12.06.2008
Стыпендыі для навучання ў Нарвегіі

У межах праграмы беларускія і украінскія студэнты могуць падаваць заяўкі на атрыманне стыпэндыі, якая прадугледжвае атрыманне універсітэцкай ступені ў межах навуковых накірункаў і прадметаў у 47 нарвежскіх універсітэтах і каледжах.


Мэта праграмы – даць студэнтам мэтазгодную адукацыю, якая б прыносіла карысць іх родным краінам пасля заканчэння навучання і вяртання дадому.


Штогадовая праграма спансіруе 300 студэнтаў з Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, а таксама 800 студэнтаў з краінаў, якія развіваюцца. Студэнты атрымаюць такую суму грошаў, якая б у сярэднім была патрэбная нарвэжскаму студэнту пад час аналагічнай адукацыйнай праграмы. У выпадку, калі выпускнік застаецца пасля навучання ў Нарвегіі, ён мусіць выплаціць усю суму, выдаткаваную на яго адукацыю ва універсітэце.


Праграма прадугледжвае курс для атрымання ступені Master and PhD, а таксама атрымання пэўных прафесійных ступеняў.


Мова навучання і выкладання – нарвэжская альбо англійская.


Праграма даступная для асобаў, старэйшых за 18 год з Беларусі і Украіны. Усе кандыдаты мусяць мець сэртыфікат аб заканчэнні сярэдняй школы, двух гадоў навучання ў вышэйшай навучальнай установе сваёй краіны (выключэнні ёсць толькі для некаторых прафесійна зарыентаваных накірункаў).


Аплікацыйную форму неабходна даслаць у вышэйшую навучальную ўстанову, якая бярэ ўдзел у праграме. Форму можна атрымаць на вэб-старонках універсітэраў ці каледжаў.


Апошні тэрмін падачы заявак: 1 снежня кожнага году, некаторыя курсы і адукацыйныя праграмы могуць мець іншыя канчатковыя даты.


Адна з галоўных умоваў праграмы – вяртанне студэнтаў дадому пасля заканчэння навучання.


Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце http://www.siu.no/

Паводле рассылкі belngo.info
 
12.06.2008
Трэнінгавы курс па канфліктных сітуацыях

Турэцкае нацыянальнае агенства Міжнароднай праграмы «Моладзь у дзеянні» (Youth in Action, YiA) у супрацоўніцтве з партнёрскімі арганізацыямі праводзіць 13 – 20 верасня 2008 г. трэнінгавы курс «Будаванне дачыненняў у канфліктных сітуацыях». Курс праводзіцца для дасведчаных маладзёвых лідэраў, якія працуюць з рознымі канфліктнымі сітуацыямі: сацыяльнымі, культурнымі, этнічнымі, тэрытарыяльнымі і г. д. Удзельнікамі праграмы стануць прадстаўнікі маладзёвых арганізацый краін-удзельніц праграмы, а таксама краін Усходняй Еўропы і Каўказа і Паўднёва-Усходняй Еўропы.

Курс будзе праводзіца ў Турцыі.

Крытэрыі адбору: актыўны ўдзел у маладзёвай дзейнасці; досвед у сферы працы з канфліктамі у супольнасцях; накіраванасць на актыўны ўдзел у поўнай праграме курсе; здольнасць кантактаваць па тэме курса на англійскай мове. Тэрмін падачы заявак: да 13 ліпеня 2008 г.

Удзельнікі, якія будуць адабраныя на курс, атрымаюць паведамленні да 28
ліпеня.

Падрабязная абвестка – на  http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki
 
11.06.2008
Пачынаецца ЦТ
Нагадаем, што цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі пачнецца заўтра, 12 чэрвеня.
На цэнтралізаванае тэставанне катэгарычна забаронена праносіць тэлефоны любой мадыфікацыі. Гэтую заяву Валерыя Аўсянікава, адказнага сакратара Дзяржаўнай камісіі па кантролі за хадой падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў у 2008 годзе ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, перадае БЕЛТА.
Сёлета забаронена трымаць любыя сродкі сувязі ў аўдыторыі, дзе праводзяцца выпрабаванні, нават у выключаным стане.
Па словах Аўсянікава, спецыялісты пойдуць насустрач абітурыентам, асабліва тым, хто прыехаў здалёку, і абсталююць для іх адмысловыя месцы захоўвання тэлефонаў, сумак і іншых неабходных асабістых рэчаў. Пры ўваходзе ў аўдыторыю ў абітурыента павінны быць у руках толькі зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне ўцекача), ручка гелевая (або капілярная) з чарніламі чорнага колеру, калькулятар (толькі на цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы і хіміі).

 
11.06.2008
ТБМ вырашыла прыняць удзел у школьнай рэформе
Таварыства беларускай мовы вырашыла таксама прыняць удзел у школьнай рэформе. З гэтай нагоды сакратарыят ТБМ прыняў заяву пра пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў айчынных школах. Пра гэта заявіў у інтэрвію Еўрарадыё кіраўнік арганізацыі Алег Трусаў.
Трусаў: Калі рэформа — то мы прапаноўваем тут свае змены. Калі ўлада пачынае рэформу, мы прапановы ўносім. Як і ўсе грамадзяне, маем права. А справа ўлады — слухаць нас ці не. ТБМ прапанавала дадаць у дэкрэт прэзідэнта, прысвечаны зменам у сярэдняй адукацыі краіны, некалькі пунктаў. Па-першае, навучальныя прадметы «Гісторыя» і «Геаграфія» павінны выкладацца ва ўсіх школах, незалежна ад мовы навучання, толькі па-беларуску. Па-другое, колькасць гадзін на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў 9—11 класах школ з рускай мовай навучання павінна павялічыцца на 30%. Па-трэцяе, у 11-м класе павінен праводзіцца дзяржаўны іспыт па беларускай мове і літаратуры.
Нагадаем, што Мінадукацыі Беларусі перавяло на рускую мову выкладанне «Гісторыі Беларусі" і «Геаграфіі Беларусі" ва ўсіх рускамоўных школах краіны, зменшыла колькасць гадзін на выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў старэйшых класах школ з рускай мовай навучання, а таксама зняло дзяржаўны іспыт па беларускай літаратуры.
Паводле Eўрапейскага радыё для Беларусі
 
11.06.2008
Метадычныя матэрыялы па ўстойліваму развіццю
На Беларускім зялёным партале  www.greenbelarus.info  размешчаныя новыя матэрыялы ў бібліятэцы з новымі магчымасцямі – пошукам дакументаў па ключавых словах. Партал мае метадычныя дапаможнікі, прэзентацыі і іншую літаратуру для настаўнікаў, якую  можна вольна пампаваць. Шэраг матэрыялаў знаходзіцца ў працэсе апрацоўкі і будзе змешчаны пазней. Адміністрацыя Беларускага зялёнага партала заклікае ахвочых дасылаць сваю літаратуру па экалагічнай тэматыцы.
 
9.06.2008
Стыпендыі для навучання ў Германіі
Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD працягвае конкурс на атрыманне стыпэндыяў для навучання ў Германіі па шэрагу спецыяльнасцяў. Праграма ахоплівае стыпендыі для студэнтаў розных спецыяльнасцей, маладых навукоўцаў, аспірантаў, журналістаў, а таксама прапануе азнаямляльныя кароткатэрміновыя вандроўкі для студэнтаў. Стыпендыі могуць пакрываць ад 12 да 24 месяцаў навучання і ўлічваць як частковыя, так і поўныя выдаткі на навучанне. Падрабязнасці глядзіце на сайце: http://www.daad-ic-minsk.by/rus/5_1.php
 
9.06.2008
Стартавала сацыяльная рэкламная кампанія “Матэрыялізацыя ідэй!”
Яе арганізатары – індывідуальны прадпрымальнік Ягор Мароз і грамадcкае аб’яднанне “Фокус-група”. Ідэя кампаніі: Выкажы сваю грамадзянскую пазіцыю ў словах і візуальных вобразах, і мы, з дапамогай сучасных тэхналогій, перанясем яе на вопратку альбо на дыванок для мышкі і бясплатна перададзім аўтару. Самых крэатыўных аўтараў чакаюць прызы.
Ягор Мароз распавёў “Твайму стылю”: “У нас заўжды прапануюць гатовыя варыянты сацыяльнай рэкламы. Нехта вырашае за людзей, якая ідэя мусіць быць сацыяльна значнай. Мы хочам, каб людзі самі яе вызначылі, самі сфармулявалі – узялі на сябе адказнасць. Гэтая ідэя з’явілася ў нас больш за тры гады таму, і толькі зараз з’явіліся магчымасці яе рэалізаваць”.
Падрабязна азнаёміцца з умовамі кампаніі і падаць заяўку на ўдзел можна на вэб-пляцоўцы http://infuzor.com  .
 
9.06.2008
Стыпендыі на навучанне ў Швeйцарыі
Федэральная камісія Швeйцарыі па стыпендыях для замежных студэнтаў выдзяляе стыпендыі на 2009/2010 навучальныя гады на атрыманне адукацыі альбо правядзенне дасьледаванняў ў любым універсітэце альбо тэхнічным інстытуце Швейцарыі.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 19 кастрычніка.
Формы заяваў можна атрымаць праз Міждзяржаўную асацыяцыю паслядыпломнай адукацыі ў Расіі (тэл. 495 434–24–38), якая дапаможа звязацца са швейцарскімі ВНУ.
Паводле рассылкі «Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
9.06.2008
Моладзевы спабор “Мая малая радзіма і Еўропа”
Гродзенская суполка РГА «Таварыства Беларускай Школы» і праект “Энкаўнтэр” запрашаюць моладзь 16–22 гадоў з Гродзенскай вобласці і Гродна да ўдзелу ў моладзевым спаборы “Мая малая радзіма і Еўропа”.
Мэта спабору: пашырэнне ведаў аб гісторыі сваёй мясцовасці, выхаванне пачуцця прыналежнасці і гонару за свой рэгіён.
Спабор складаецца з двух частак:
1. спабор пісьмовых работ (аб’ём да 5 старонак камп'ютэрнага, альбо 10 рукапіснага тэксту).
2. інтэрактыўная камандная гульня ў Гродна.
Пераможцаў чакаюць цікавыя прызы, магчымасць удзелу ў летніку! Апошні тэрмін здачы пісьмовых работ –  30 чэрвеня. Больш падрабязная інфармацыя – 230023 Гродна, вул. Будзёнага 48А, п. 44 “Таварыства Беларускай Школы”, тэл. VELCOM 125–28–44 (Андрэй), МТС 780–41–03 (Святлана), эл. пошта: konkurs@euro.-dom.org, amialeshka@gmail.com .
Паводле http://t-styl.info
 
6.06.2008
Абітурыенты змогуць даведацца пра хаду ўступной кампаніі праз Інтэрнэт
Міністэрства адукацыі плануе інфармаваць абітурыентаў аб колькасці заяў, што паступаюць у прыёмныя камісіі, плане набору і свабодных месцах праз Інтэрнэт. Аб гэтым расказала сёння на прэс‑канферэнцыі кансультант аддзела вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Марыя Карпенка. Яна адзначыла, што з гэтай мэтай супрацоўнікі ведамства сумесна з Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы стварылі рэсурс http://abiturient.by, праз які можна будзе атрымаць падрабязную інфармацыю аб ходзе ўступнай кампаніі ў любой з ВНУ краіны. Плануецца, што інфармацыя аб ходзе ўступнай кампаніі будзе абнаўляцца адзін раз у дзень. «Мы спадзяёмся, што ВНУ падтрымаюць ініцыятыву ведамства і збояў у атрыманні неабходных звестак не будзе», — адзначыла Марыя Карпенка.
Паводле Нашай Нівы
 
6.06.2008
Беларуская школа вяртаецца да 11-годкі
У Беларусі прынята канчатковае рашэнне аб пераходзе на 11-гадовую школу. Такія вынікі нарады ў прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнка па пытаннях развіцця агульнай сярэдняй адукацыі.
Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік раздзела Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Анатоль Рубінаў. «У нас будзе 11-гадовая школа, а не 12-гадовая, як гэта меркавалася раней. Пераход да 11-годкі добра распланаваны і пройдзе без узрушэнняў», — адзначыў Рубінаў.
Настаўнік.інфо з беларускім аптымізмам (памятаеце, пра згарэлую хату і мышэй?) віншуе калегаў. Ну калі ж не ўдалося па-сапраўднаму рэфармаваць школу, дык няхай нашыя дзеці хоць на год менш мучаюцца!
Атыкулы па тэме:

У пытанні рэформы сярэдняй школы паставілі тлустую кропку
Лукашэнка лічыць, што падвышэнне школьнай нагрузкі не паляпшае якасць адукацыі
Супраць іншадумства — школьная рэформа

“Гуманітарныя веды сёньняшняй уладзе непатрэбныя”
Да 30 тысяч настаўнікаў могуць страціць працу
Настаўнікі — у трывозе і чаканьні
Ліцэйскія і гімназічныя класы ліквідуюць
 
4.06.2008
Ці ператвораць школу ў рэпрэсіўны орган?
Тэндэнцыя апошніх гадоў сведчыць, што школа ўсё менш і менш выконвае адукацыйныя функцыі i ўсё больш нагадвае ўстанову абмежавання волі. Прычым воля абмяжоўваецца як настаўнікам, так і вучням.
Зніжэнне агульнага ўзроўню адукацыйных паслугаў школы прывяло да таго, што без рэпетытарскай дапамогі амаль немагчыма здаць тэсты, паступіць ў ВНУ. Але і гэтага паказалася мала. Зараз рыхтуецца новая рэформа адукацыі, якая, паводле словаў дэпутата Уладзіміра Здановіча з'яўляецца «сапраўднай дыверсіяй».
Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч у інтэрв'ю БЕЛАПАН заявіў, што «становіцца відавочным, што зварот да 11-гадовага тэрміну навучання азначае пачатак новай рэформы, прычым рэформы, вядучай у пячорны век». Ён паведаміў, што ва ўсіх краінах у школе вучацца 12—13 гадоў, у асобных — 14. «У Кітаі, Польшчы, Іспаніі, Германіі колькасць навучальных тыдняў — 40, аб'ём нагрузкі на вучня — ад 1.100 да 1.600 заняткаў у год пры 12—13-гадовым тэрміне навучання. А у Беларусі — 800 заняткаў за год, ды яшчэ плануюць іх колькасць паменшыць. Пры далейшым паніжэнні гэтых паказчыкаў наступства для дзяржавы будуць незваротнымі", — лічыць дэпутат. >>>
 
4.06.2008
Дырэктарка салігорскай школы №4: Працаваць у адукацыі ўжо немагчыма
паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі

З салігорскай школы №4 напярэдадні апошняга выпускнога іспыту выключылі актывіста «Маладога Фронту» Івана Шылу. На гэтае рашэнне паўплываў прыезд камісіі з Мінску. На знак пратэсту са школы звольнілася дырэктарка Вольга Сянькова.

Еўрарадыё пагаварыла з Вольгай Сяньковай, калі яна здавала справы і забірала свае рэчы з былога кабінета. Яна пацвердзіла, што сыход са школы звязаны з выключэннем Івана Шылы:
В.Сянькова: Я ўжо не дырэктар, я ўжо тут наводжу парадак. Я сыходжу. У мяне ёсць выслуга, і я сыходжу на пенсію па выслузе гадоў. Працаваць у адукацыі сёння немагчыма. У мяне адбілі ўсялякую ахвоту працаваць у адукацыі.
Вольга Сянькова працавала дырэктаркай школы з 1995 года. Яна трымала школу ў тройцы найлепшых у Салігорску. Апошняя педагагічная праверка ў школе адбылася ў лютым 2008 г.: тады узровень школы быз прызнаны роўным найлепшай гарадской гімназіі.
На фота — Вольга Сянькова (з сайту Салігорскай сярэдняй школы №4)
Матэрыялы па тэме:
Івана Шылу выкінулі са школы
 І.Шыла: “У школе была міліцыя”
 А.Макарэвіч: «Мяне не дапусьцілі да іспыту па беларускай мове»
 
2.06.2008
Што кажуць:
- Настаўнікаў выкарыстоўваюць для збірання грошай  для школаў, а зараз плануюць навязаць ім новы абавязак – барацьбу з неплацельшчыкамі камунальных паслугаў. Вось як рэагуюць на гэта настаўнікі. >>>
-  Калі я ішоў у школу ў сем год, я ведаў толькі пару літараў. Цяпер ад шасцігодак патрабуюць, каб яны ўжо чыталі, лічылі, разбіралі словы па складах і адрознівалі зычныя і галосныя. >>>
- У Полацкім універсітэце пачнуць рыхтаваць «спецыялістаў па гасціннасці». Дагэтуль конкурс на спецыяльнасці ў галіне турызму ў Віцебскай вобласці складаў 6 чалавек на месца. >>>
 
2.06.2008
Прадстаўніцтва карпарацыі “American Center for Education and Research, Inc.” у Рэспубліцы Беларусь спыняе дзейнасць
Прадстаўніцтва Амерыканскага адукацыйна-даследчага цэнтру («American Center for Education and Research, Inc."") у Беларусі пацвердзіла пра закрыццё праграмы тэстаў. Падрыхтавацца па тэстах TOEFL, GRE і SAT, папулярных у Беларусі, можна і ў нашай краіне. А вось здаваць іх можна толькі за межамі нашай краіны.  На сайце цэнтра http://www.amcenter.by/ зьявілася кароткая абвестка, што з 28 мая цэнтр прыпыняе сваю работу.
Прадстаўніца ACER: “Я не ўпаўнаважаная даваць інтэрвію. Цяпер палітычная афарбоўка такая, што не дае нам нават шанцу адрадзіцца” .
Адукацыйны цэнтр доўгія гады аказвў беларускім школьнікам, студэнтам, аспірантам і адмыслоўцам дапамогу ў атрыманні адукацыі і стажыроўках у Еўропе і ЗША. У мінскім і рэгіянальных офісах прадстаўніцтва можна было бясплатна скарыстацца багатай бібліятэкай матэрыялаў для паступлення ў замежныя навучальныя ўстановы і падрыхтоўкі да міжнародных тэстаў.
.
>>>
 
2.06.2008
Навіны ЦТ
- 1 чэрвеня скончылася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне, якое пройдзе ў Беларусі з 12 па 28 чэрвеня. Лідэры цяперашняга года — матэматыка, якую выявілі жаданне здаваць 110 тыс. чалавек, і руская мова — 107 тыс. чалавек. >>>
- На сённяшнi дзень колькасць тых, хто запiсаўся на агульнаадукацыйнае тэставанне, складае 473 127 чалавек.
У гэтым годзе колькасць абiтурыентаў значна скарацiлася: у мiнулым годзе стаць студэнтамi пажадалi 558 000 маладзёнаў. У Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў паведамiлi, што першыя тэставаннi пачнуцца ўжо 12 чэрвеня >>>
- На сайце Рэспубліканскага Інстытута Кантролю Ведаў можна задаць пытанне наконт правілаў правядзення цэнтралізаванага тэставання. Там жа можна паглядзець адказы на ўжо зададзеныя пытанні >>>
- Алeг Трусаў: Лідэрства рускай мовы на ЦТ— гэта псеўда-інфармацыя >>>
 
2.06.2008
Выдавецтва «Вышэйшая школа» будзе выпускаць да 20 тысяч электронных кніг штомесяц 
Naviny.by паведамляюць, што плануецца выпускаць электронныя дадаткі гукавых дапаможнікаў, навучальных і метадычных матэрыялаў па замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскаму, кітайскай і інш.), самастойныя мультымедыйныя выданні, а таксама электронныя дадаткі да друкаваных навучальных і навучальна-метадычных выданняў для сістэмы прафесійнай адукацыі.
Ці будуць сярод іх аўтарскія электронныя падручнікі, пакуль невядома. 
Ад рэдакцыі Nastaunik.info: Не сакрэт, што ў нас ужо даўно лепшыя настаўнікі маюць уласныя электронныя падручнікі. А ў вышэйшай школе, дзе бібліятэчных падручнікаў не хапала на ўсіх студэнтаў ніколі, ды і тыя састарэлі маральна, кніжкі даўно раздаюцца на «флэшках».  Зручна, танна і сучасна. На нашым сайце можна знайсці некалькі электронных выданняў, перададзеных аўтарамі для агульнага карыстання.
 
31.05.2008
ДАІ хоча, каб у школах здавалі іспыт па ПДР
У школах Беларусі мэтазгодна ўвесьці іспыт па правілах дарожнага руху. Такое меркаванне выказаў на прэсавай канфeрэнцыі начальнік навукова‑метадычнага і прававога аддзела ўпраўленьня Дзяржаўтаніспекцыі МУС Анатоль Сушко.
Ён адзначыў, што культуру паводзінаў на дарозе трэба прышчапляць з дзяцінства. Бяспека залежыць ад падрыхтоўкі юных грамадзян да ўдзелу ў дарожным руху. «Набытыя ў школе веды маюць вялікую ролю ў прафілактыцы дзіцячага дарожна‑транспартнага траўматызму», — падкрэсьліў Анатоль Сушко.
Паводле газеты Наша Ніва
 
31.05.2008
Летнік па правах чалавека ў Германіі
23 ліпеня – 4 жніўня ў нямецкім горадзе Бад Лібэнцэль адбудзецца сустрэча, мэтай якой з'яўляецца набыцьцё удзельнікамі ведаў у сфеы міжнароднага рэгулявання і меанізмаў абароны правоў чалавека. Праграма разлічана на студэнтаў і магістрантаў, якія атрымліваюць юрыдычную адукацыю. Выдаткі за пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў падчас правядзення летніка, транпартныя выдаткі па тэрыторыі Германіі, звязаныя з адукацыйнай праграмай, а таксама квіток Мінск-Берлін пакрываюць арганізатары праекта. Складка ўдзельніка летніка – 50 еўра. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на старонцы http://www.internationalesforum.de  , а таксама скантактавацца з арганізатарамі па электроннай пошце summerhrcamp2008@gmail.com  
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 чэрвеня 2008 г.
Паводле сайта adukacyja.info
 
31.05.2008
Study Tours to Poland – набор удзельнікаў на праграму!
Польска-амерыканская фундацыя Свабоды ззапрашае актыўных студэнтаў з Беларусі на адукацыйныя 10-дзённыя візіты ў Польшчу. Арганізатары пакрываюць усе расходы, звязаныя з пражываннем, праездам і візамі для ўдзельнікаў. Апошні тэрмін падачы заяваў- 23 чэрвеня 2008г. >>>
Паводле сайта adukacyja.info
 
30.05.2008
Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка.

Тамара Мацкевіч
Гэты артыкул не прэтэндуе на грунтоўнасць і аналітычнасць. Тут сабраныя ўражанні ад наведвання амерыканскіх школаў, размоваў з калегамі, дзецьмі і бацькамі пра праблемы адукацыі.

Большасць беларусаў глядзіць на свет праз расійскае тэлебачанне, таму мы маем стэрэатыпныя ўяўленні пра Амерыку і амерыканцаў. Відаць, дзякуючы гумарысту Задорнаву, я чакала, што адукацыя ў амерыканскай школе будзе нізкага ўзроўню. Дык вось, мяркуйце самі: у 8 класе 5 абавязковых прадметаў: англійская мова, літаратура, матэматыка, сацыяльныя навукі і навука і навыкі для жыцця (асновы хіміі, фізікі, біялогіі, геаграфіі). Яшчэ дзённік прадугледжвае 3 пустыя клетачкі, куды можна ўзяць 3 прадметы паводле выбару. Гэта можа быць  тэхналогія, тэатральнае мастацтва, кіраванне аўтамабілем і шмат чаго іншага.  А наогул, цэнтралізаванай сістэмы адукацыі ў Амерыцы няма. Чаму і ў якім аб’ёме вучыць дзяцей, вырашаецца на мясцовым узроўні праз школьную Раду. Ні міністэрства адукацыі, ні адміністрацыя штата на гэты працэс не маюць уплыву.
У Williston Middle School праграма 8 класа па матэматыцы нічым не адрозніваецца ад праграмы нашай школы.  Праўда, задачнік зусім іншы. Ён больш падобны на часопіс “Разгадайка”, які нашыя вучні скупляюць у кіёсках і рашаюць задачкі без прымусу. У амерыканскім задачніку больш заданняў на логіку, кемлівасць і практычнае прымяненне тэорыі. Затое, узяўшы кантрольную па грамадазнаўству, я змагла адказаць толькі на адно пытанне з пятнаццаці. Маіх практычных ведаў пра сацыяльнае ўладкаванне сучаснага свету нават пасля ўніверсітэцкага курсу грамадазнаўчых навук не хапіла на сярэдні ўзровень амерыканскага васьмікласніка.
Чытаць артыкул
Глядзець фотарэпартаж
 
30.05.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Выпускнікам у Беларусі дазволілі сустракаць світанак >>>

– На цэнтралізаванае тэставанне зарэгістравалася больш за 422 тыс. абітурыентаў >>>

– З праблемай недахопу дзіцячых кніг сутыкаюцца наведвальнікі баранавіцкай дзіцячай бібліятэкі №3, якая месціцца ў Палацы дзіцячай творчасці. Больш за ўсё праблемаў маюць самыя маленькія наведвальнікі >>>

– Інвалідам стала крыху прасцей паступаць у ВНУ на завочную форму навучання. Раней на бюджэтную завочную форму навучання маглі паступаць толькі працуючыя інваліды, альбо з сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй >>>
 
30.05.2008
З гісторыі беларускага настаўніцтва

«Са званнем настаўніка спалучаюцца вялікія абавязкі, для паспяховага выканання якіх патрабуецца шмат ведаў, талентаў, майстэрства і вопыту. Ад настаўніка залежыць, якое развіццё атрымаюць закладзеныя ў вучня прыродныя здольнасці. Калі настаўнік дрэнна ведае сваю справу, дык хоча ён гэтага ці не, але можа адбіць у вучня жаданьне вучыцца. Настаўнік павінен удумліва і глыбока пранікаць у складаны ўнутраны сьвет вучня, убачыць закладзеныя у ім здольнасці і схільнасці, якія, магчыма, з прычыны асаблівага псыхічнага складу характару не адразу выяўляюцца, і даць ім патрэбны напрамак.»

Цікавае інтэрв'ю з гісторыкам Таццянай Процькай аб жыцці беларускага настаўніка ХІХ стагоддзя чытайце на старонцы «Радыё Свабода»
 
30.05.2008
Грамадзянскі ўдзел:
адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці


Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Еўрапейская Камісія запрашаюць вас узяць удзел у праекце, скіраваным на павышэнне патэнцыялу беларускай грамадзянскай супольнасці.

У межах праекту вы зможаце ўзяць удзел у некалькіх трэнінгах па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці, даведацца пра досвед арганізацыі грамадскіх кампаній у суседніх краінах, распрацаваць і рэалізаваць свае праекты, скіраваныя на адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці, падзяліцца досведам рэалізацыі гэтых праектаў са сваімі калегамі з іншых гарадоў і мястэчак краіны.

Першае мерапрыемства ў межах праекта – трэнінг “Грамадзянскі ўдзел: адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці”, адбудзецца 13–18 ліпеня 2008 г. у Польшчы. Удзельнікі трэнінга атрымаюць веды пра тое, што такое грамадзянскі ўдзел, кампаніі па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці, з якіх этапаў складаюцца гэтыя кампаніі, як прааналізаваць і стымуляваць да актыўнай дзейнасці тыя альбо іншыя групы грамадскасці, навучацца планаваць кампаніі па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці і г.д.

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца актывісты грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, настаўнікі, выкладнікі, студэнты, якія працуюць з рознымі мэтавымі групамі (людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, студэнты, сталыя асобы, ахвяры гвалту і г.д.) і іншыя грамадзяне, якія жадаюць больш актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці краіны.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне, кампенсуюць выдаткі, звязаныя з атрыманнем візы і праездам удзельнікаў трэнінга.

Колькасць месцаў для ўдзелу ў трэнінгу абмежаваная. У сувязі з гэтым удзельнікі будуць адбірацца на конкурснай аснове паводле пададзеных анкетаў-заявак . Вітаецца ўдзел некалькіх прадстаўнікоў з адной мясцовасці.

Анкету-заяўку неабходна даслаць на адрас электроннай пошты: hrefcivicparticipation@odihr.pl да 18.00 5 чэрвеня 2008 года. Пра вынікі конкурсу будзе аб’яўлена да 10 чэрвеня 2008 г. 

Дадатковую інфармацыю аб праекце і першым трэнінгу можна атрымаць па адрасе электроннай пошты: civicparticipation@odihr.pl
 
29.05.2008
ЗАЯВА асамблеі “Беларускамоўнае навучанне і выхаванне: нацыянальная бяспека і незалежнасць краіны”
23 мая ў Мінску прайшла асамблея “Беларускамоўнае навучанне і выхаванне: нацыянальная бяспека і незалежнасць краіны” прадстаўнікоў дзвюх грамадскіх аб’яднанняў “Таварыства беларускай школы” і “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”. З аднайменным дакладам выступіў старшыня РГА “ТБШ” Алесь Лозка. У абмеркаванні яго прынялі ўдзел Алег Трусаў (ТБМ), Тамара Мацкевіч (ТБШ), Алесь Сядзяка (настаўнік, Мінск), Язэп Стэфановіч (прафесар, НАН), Таццяна Канопкіна (ТБШ, Гродна), Уладзімір Колас (педагог, рэжысёр), Віцук Вячорка (БНФ), Алена Анісім (Інстытут мовазнаўства НАН) і інш. Удзельнікі прынялі наступную заяву (падаецца далей). Затым адбылася VII справаздачна-выбарная асамблея Таварыства беларускай школы. Кіраўніком яго зноў абраны педагог і фалькларыст Алесь Лозка, намеснікамі – Алесь Сядзяка (настаўнік), Максім Чарняўскі (кандыдат гістарычных навук, археолаг НАН), Тамара Мацкевіч (ТБШ).
Тэкст заявы
 
26.05.2008
Што чакае беларускую школу?
Каментары, заявы, экспертныя ацэнкі.

- У сувязі з падрыхтоўкай чарговай рэформы адукацыі партыя БНФ прыняла заяву, дзе патрабуе спыніць адміністрацыйнае ўмяшанне ўлады ў адукацыю; да шырокага абмеркавання з удзелам спецыялістаў, педагагічнай і бацькоўскай грамадскасці спыніць псеўдарэформу; захаваць гуманітарныя нацыянальна значныя прадметы ў сярэдняй школе. У заяве канстатуецца: «Для ўратаваньня краіны ад эканамічнага крызісу неабходна не скарачаць сацыяльныя праграмы,а неадкладна праводзіць дэмакратычныя рэформы і далучацца да агульнаеўрапейскай прасторы свабоды і дабрабыту.»>>>
- Былая намесніца міністра адукацыі Таццяна Галко і і кандыдат пэдагагічных навук Святлана Мацкевіч разважаюць, чаму адмовіліся ад 12-гадовай адукацыі.
Галко: “Наступствы гэтага рашэння будуць цяжкімі і для вучняў, і для настаўнікаў. Але адмоўныя наступствы закранаюць не толькі адукацыю, але і краіну, грамадства ўвогуле. Бо гэта падрывае інтэлект — галоўнае багацце краіны. >>>
- Палітыкі і педагогі Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка, Уладзімір Колас, Анатоль Паўлаў робяць свае прагнозы.
Вячорка Адбудзецца скарачэнне гадзінаў, асабліва па гуманітарных прадметах, аптымізацыя сеткі школаў, мы страцім частку гімназіяў і ліцэяў, настаўнікаў чакаюць паніжэнні заробкаў і масавыя скарачэнні. Рэжыму больш патрэбныя не адукаваныя людзі з высокім інтэлектуальным узроўнем і прафесійнымі амбіцыямі, а тупыя выканаўцы дзяржаўных патрабаванняў. >>>
- Паводле еўрапейскіх стандартаў, агульная сярэдняя адукацыя разлічаная на тэрмін не меншы за 12 гадоў. Гэтаму прынцыпу адпавядае структура сярэдняй адукацыі ва ўсіх краінах Еўрасаюзу.>>>
 
23.05.2008
Прэзентацыя аудыёкнігі «Адкуль наш род»

Нядаўна пабачыла свет пятае выданне папулярнай кнігі — гэтым разам у фармаце аўдыёкнігі. Яе прэзентацыя пройдзе ў аўторак 27 мая на сядзібе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13).

Сярод герояў Арлова — князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, паэты Мікола Гусоўскі і Максім Багдановіч, «бацькі» Беларускай Народнай Рэспублікі Іван і Антон Луцкевічы…

Падкрэсліваючы выключную ролю, якую у нашай гісторыі з першых яе стагоддзяў адыгрываюць жанчыны, Уладзімер Арлоў апавядае пра княгіню Рагнеду, асветніцу Еўфрасінню, удзельніцу вызвольнага паўстання 1831 года Эмілію Плятэр, паэтэсу Цётку...


Храналагічныя межы 30 раздзелаў кнігі — ад з'яўлення на сучаснай тэрыторыі Беларусі першых людзей да абвяшчэння незалежнасці БНР.


Паводле «Нашай Нівы».
 
23.05.2008
«Чарнобыльскія ўрокі"

Пад такой назвай выйшаў у свет дапаможнік для настаўнікаў.

«Дапаможнік будзе распаўсюджвацца па сярэдніх школах Беларусі. Спадзяемся, ён паспрыяе падвышэнню экалагічнай пісьменнасці беларускіх дзяцей, – кажа Юрась Губарэвіч.

Чытаць далей
 
23.05.2008
Асамблея ТБШ: «Роднамоўнае навучанне і выхаванне: нацыянальная бяспека і суверэнітэт краіны» Тэзісы даклада Алеся Лозкі.
- Стан беларускамоўнага навучання ў адукацыйных установах даўно выклікае трывогу шырокай грамадскасці. Калі ў 1993–94 навучальным годзе бацькі без праблем прыводзілі сваіх дзяцей у першыя класы з беларускай мовай навучання (76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай вобласці 92,6%), то цяпер створаны такія ўмовы, што гэтая планка стала ніжэй 18% (нават гэтую статыстыку і сапраўдную сутнасць міністэрства хавае ад народа). На сайце Міністэрства адукацыі (www.minebu.unibel.by) вы толькі знойдзеце статыстыку трохгадовай даўніны (за 2005/2006 нав. год). Усяго на беларускай мове сёлета навучалася 20,9% ад агульнай колькасці. Не цяжка падлічыць, што з такой хуткасцю (прыблізна 1% ў год) поўнае знішчэнне беларускай адукацыі адбудзецца праз дваццаць гадоў. >>>
 
23.05.2008
Асамблея ТБШ: прыдзецца ствараць сістэму адукацыі грамадскімі сіламі.
Сёння, 23 мая 2008 года, адбылася чарговая Асамблея Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай школы». На Асамблею з'ехаліся дэлегаты з усіх рэгіенаў Беларусі, былі запрошаныя спецыялісты ў галіне адукацыі з вядучых ВНУ, школаў, акадэмічных асяродкаў.
Старшынём РГА «Таварыства беларускай школы» пераабраны дацэнт БДПУ Алесь Лозка.
На асамблеі абмяркоўваліся пытанні стану беларускай адукацыі, чарговае рэфармаванне школы, якое адбываецца зараз. >>>
 
23.05.2008
Беларускія настаўнікі СМК звяртаюцца з заклікам захаваць прадмет у школах
Настаўнікі сусветнай мастацкай культуры з больш за 20 гарадоў Беларусі выступілі з адкрытым лістом з нагоды запланаванага скарачэння навучальнай нагрузкі ў школе за кошт гуманітарных дысцыплін. Тэкст звароту БЕЛАПАН перадала кіраўнік мазырскага раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў айчыннай і сусветнай мастацкай культуры, аўтар шматлікіх прац па сваёй спецыяльнасці Святлана Філімонава. Пад лістом стаяць прозвішчы педагогаў з Гомеля, Гародні, Магілёва, Мінска, Віцебска, раённых цэнтраў.
Паводле Naviny.by
 
22.05.2008
Семінар па журналістыцы ад IBB

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Раў ад імя Амбасады ФРГ у Беларусі 26 мая ладзіць семінар па on-line журналістыцы.

Кіраўнік сэмінару – медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Падчас семінара будуць разгледжаныя тэарэтычныя і практычныя пытанні камунікацыі ў сетцы Інтэрнэт:

– Сучасныя тэхналогіі стварэння вэб-пляцовак,

– Сістэмы кіравання вэб-пляцоўкамі,

– Імпарт кантэнту (навінавыя стужкі, блогі і інш),

– Асноўныя правілы вэб-дызайну,

– Аналіз адрозненьняў паміж анлайн-СМІ, друкаванымі выданнямі, тэлебачаннем і радыёжурналістыкай,

Майстар-клас па напісанні журналісцкіх матэрыялаў для Інтэрнэту,

– Асаблівасці ўспрамання тэксту ў Інтэрнэце.

Ахвотныя да ўдзелу мусяць запоўніць рэгістрыцыйны фармуляр на вэб-пляцоўцы www.baj.by і даслаць яго па эл. адрасе becker@ibb.by альбо факсе ў Мінску 270–39–95.

Апошні тэрмін – да 24 мая.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Іншагароднія ўдзельнікі забяспечваюцца бясплатным пражываннем.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на тэл. 207–49–72, 8–029–609–54–47.

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
22.05.2008
Зборнік “Нефармальная адукацыя ў Беларусі”

Партнёрская сетка Арганізацый грамадзянскай адукацыі рыхтуе да выдання зборнік “Нефармальная адукацыя ў Беларусі”.

Мэта выдання: фармаванне пазітыўнай грамадскай думкі пра дзейнасць
арганізацый нефармальнай адукацыі; прасоўванне адукацыйных арганізацый і
адукатараў у значным асяроддзі.
Нефармальнай адукацыяй мы разумеем любое арганізаванае навучанне, якое
адбываецца па-за межамі сістэмы фармальнай адукацыі. У якасці фармальнай адукацыі мы разумеем сістэму агульнай, вышэйшай і прафесійнай адукацыі, што ажыццяўляецца на аснове дзяржаўных стандартаў, і па атрыманні якой выдаецца пасведчанне дзяржаўнага ўзору.

Структура выдання:

1. Уступны раздзел пра сферу нефармальнай адукацыі Беларусі.

2. Прыклады лепшых практык.

3. Інфармацыя пра арганізацыі, якія рэгулярна рэалізуюць адукацыйныя
праграмы.

4. Інфармацыя пра адукатараў.

5. Слоўнік тэрмінаў.

Мова выдання: мова рэдакцыі выдання – беларуская, кароткая анатацыя на ангельскай і рускай мовах. Мову матэрыялаў абіраюць аўтары.

Калі Ваша арганізацыя і/ці Вы асабіста маеце дачыненне да сферы
нефармальнай адукацыі Беларусі, просім даслаць нам інфармацыю пра сябе і свае адукацыйныя праграмы згодна прапанаванага ўзору.

Просім даслаць інфармацыю не пазней за 31 мая 2008 года на e-mail adukatar.aga@gmail.com.

Інфармацыя прымаецца толькі ў электронным выглядзе на беларускай або рускай мове.

Рэдакцыя пакідае за сабой права на адбор і рэдагаванне дасланых матэрыялаў.

Гэта інфармацыя і анкета распаўсюджваецца свабодна.

Будзем удзячныя, калі Вы перашлеце іх Вашым знаёмым адукатарам.

Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікнуць,
звяртайцеся да тэл. +375 29 7114650; +375 29 6518601, Галіна Мацюшэнка
gmatushenko@gmail.com.
 
22.05.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Ці палепшыць пераход да 11-гадовага навучання ў школе ўзровень адукацыі? >>>

– Як рэагуюць педагогі на вяртанне да 11-годкі? >>>

– 21 мая этнашкола пры вілейскай гімназіі №2 прадставіла чарговы модуль, гэтым разам на тэму беларускага народнага вяселля >>>

– Распрацаваны праект пераходнага вучэбнага плану, але ён яшчэ на ўзгадненні >>>

– Міністэрства адукацыі рэкамендавала ў новым навучальным годзе ва ўсіх ВНУ краіны арганізаваць выкладанне абавязковага курсу прафесійнай лексыкі беларускай мовы >>>

– Сакратарыят грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» заклікаў выпускнікоў школ і абітурыентаў ВНУ праходзіць цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове>>>
 
22.05.2008
Запрашаем на выставу
У цэнтры дзіцячай творчасці Фрунзенскага раёна адбудзецца выстава малюнкаў выхаванцаў дзіцячых дамоў г.Мінска. Выстава будзе праходзіць ў межах акцыі «Маляванка», што праводзілася цягам некалькіх месяцаў сярод дзіцячых дамоў сталіцы. Прыходзьце! З 22 мая па 3 чэрвеня 10.00 – 19.00 Адрас: Г.Мінск, вул. Адзінцова 10. Цэнтр мастацкай творчасці Фрунзенскага раена. Адкрыццё у суботу (24 мая) у 11: 00.
 
16.05.2008
«Гісторыя Беларусі" знікне са школьнай праграмы ўжо з наступнага года

Гэта чарговы лагічны крок пасля таго, як прадмет пачалі выкладаць па-руску.

Курс “Гісторыі Беларусі” ў нашых школах выкладацца больш не будзе. У праекце вучэбнага плана на наступны год напісана проста – “гісторыя”. Для новага прадмета рыхтуецца і адмысловы падручнік.


Такую інфармацыю пацвердзіла Еўрарадыё намесніца начальніка упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Валянціна Маеўская. Па словах чыноўніцы, цяпер працуе міжведамасная камісія, якая абмяркоўвае пытанне пра аб’яднанне двух прадметаў з новага навучальнага года:


“Адно з пытанняў – гэта зацвярджэнне вучэбнага плана, у якім гэты прадмет будзе называцца “Гісторыя”. Ну, ён будзе складацца з двух частак. І выдзяляецца дзве гадзіны. Адна гадзіна на гісторыю Беларусі, другая – на сусветную гісторыю. І так, як было, так і застаецца. Проста ў вучэбным плане ён будзе называцца “Гісторыя”.


Новы вучэбны план стане дадаткам да дэкрэту аб пераходзе на 11-гадовы тэрмін навучання ў школах. Пра гэта Еўрарадыё расказаў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч. План “задавальняе усіх”. А колькі дакладна гадзінаў будзе адведзена на гісторыю Беларусі ў агульным курсе гісторыі, Здановіч не ведае:


“Я не ведаю, тут проста напісана “гісторыя”, таму тут я не магу растлумачыць ці то будзе гісторыя сярэдніх вякоў... і колькі гадзінаў на гісторыю Беларусі. Проста напісана слова “гісторыя”. У прынцыпе, калі мы ўчора абмяркоўвалі план, то ён задаволіў усіх”.


Чытаце матэрыялы Еўрапейскага радыё і Радыё Свабода
 
14.05.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Беларускія навучэнцы сталі прызёрамі 42-й Міжнароднай Менделеевской алімпіяды школьнікаў па хіміі, якая праходзіла 28 красавіка — 4 траўня ў Ташкенце (Узбекістан) >>>

– 16‑гадовы вучань адной з сельскіх школ Хоцімскага раёну Міхаіл Цярэшчанкаў прапанаваў незвычайную мадэль ветрарухавіка >>>

– У беларускія школы патрапіць ліцэнзійная прадукцыя кампаніі “Microsoft” >>>

– «У рамках ініцыятывы беларускіх школ магчыма пашырэнне партнёрства паміж краінамі ў будучыні" — такое меркаванне выказаў каардынатар Цэнтральнага кіраўніцтва па справах школьнай адукацыі за мяжой (ZfA) ФРГ Рольф Хоффманн 13 мая ў Мінску на ўручэнні дыпламоў вышэйшай ступені па нямецкай мове беларускім школьнікам >>>

– Спяшаючыся выканаць заўвагу прэзідэнта і скараціць тэрміны навучання ў школе, чыноўнікі створанай спецыяльна з гэтай нагоды камісіі могуць увесці 11-годку ўжо сёлета. Як стала вядома Еўрарадыё, гэта прывядзе да неабходнасці скарачэння настаўнікаў у школах, а ўрокаў у беларускіх дзяцей будзе ў 2 разы менш, чым у кітайскіх школьнікаў >>>

– Міністэрства адукацыі змясціла на сваім сайце палажэнне аб школьным аддзенні. Не надта абцяжарваючы сабе аргументамі гэтага вырашэння, чыноўнікі ў звыклым загадным стылі сцвярджаюць, што «Школьная одежда должна стать популярной среди учащихся и отражать специфику общеобразовательного учреждения.». На дапамогу ім ужо кінулася бабруйскае прадпрыемства «Славянка», распачаўшы выраб строяў з адмысловай тканіны, што ахоўвае ад выпрамянення мабільнага тэлефона.
 
14.05.2008
Новы выпуск «Кутка настаўніка»

У новым нумары бюлетэне можна знайсці інфармацыю пра адукацыю для дарослых (андрагогіку), педагагічныя абмены, матэрыялы для заняткаў па гісторыі і СМК на тэму Другой сусветнай вайны, класнай гадзіне па канстытуцыйных правах і іншыя цікавыя артыкулы.


Спампаваць бюлетэнь (pdf, 878 КБ)


Усе папярэднія нумары размешчаныя на сайце www.centerpost.org.
 
14.05.2008
Праект «Моладзь за здаровы лад жыцця і спорт без допінгу і гвалту»
Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Адукацыя без межаў" пры падтрымцы французскай моладзевай асацыяцыі “Leo Langrange” запрашае прыняць удзел у французска-нямецка-беларускім праекце. Праект складаецца з дзвюх частак: 1. Спартовы лагер у Францыі. Рэгіён Ірсан (Hirson), Францыя. Час правядзення: 21–31 ліпеня 2008 г.
2. Майстар-клас у Беларусі. Мінск, Беларусь. Час правядзення: верасень-кастрычнік 2008 г.
Умовы ўдзелу:
– цікавасць да тэмы здаровага ладу жыцця, непрафесійны спорт і фізкультура,
– узрост ад 18 да 25 гадоў,
– тэрмін дзеяння вашага пашпарта павінны быць як мінімум да лістапада 2008 г.
– гатовасць аплаціць унёсак удзельніка ў памеры 160–180 € (канчатковая сума будзе залежыць ад кошту транспартных выдаткаў, бо ўклад удзельнікаў накіраваны на пакрыццё 2/3 транспартных выдаткаў, а таксама кошт страхоўкі. Усе выдаткі, звязаныя з знаходжаннем удзельнікаў на тэрыторыі Францыі пакрывае якая прымае арганізацыя).
Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць форму ўдзельніка і выслаць яе на адрас edwb@tut.by з пазнакай sport не пазней за 21 мая 2008 году.
Больш падрабязную інфармацыю аб месцы правядзення спартовага лагера, а таксама форму заяўкі можна знайсці тут.
З пытаннямі можна звярнуцца па электроннай пошце edwb@tut.by і па тэлефоне (029) 388 25 64 (Марына).
Паводле рассылкі  ГА «Адукацыя без межаў"
 
14.05.2008
Летні намётавы лагер-семінар «Круглае возера-2008»
Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае прыняць удзел у летнім намётавым лагеры-семінары «Круглае возера-2008». Лагер пройдзе на беразе Плешчаніцкага водасховішча з 12 па 22 ліпеня.
Ягонымі ўдзельнікамі стануць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 27 год. Цягам дзесяці дзён маладыя людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама іх здаровыя аднагодкі змогуць прыняць удзел у мерапрыемствах, а таксама весела адпачыць.
Правілы ўдзелу і дадатковая інфармацыя па тэл. (8–017) 2873817, (8–029) 5556838. Звяртайцеся да Вадзіма Калошкіна, Паліны Галавусавай.  different@nsys.by.

Паводле belngo.info
 
14.05.2008
Валантарыят ва Уроцлаве

Асацыяцыя для дзяцей і моладзі, хворых на цэрэбральны параліч «OSTOJA» запрашае прыняць ўдзел у доўгатэрміновым праекце (верасень 2008 – чэрвень 2009).

Падчас праекту валянтэры навучацца, як працаваць зь людзямі з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама розным методыкам працы ў групах і з групай. Уся дзейнасць будзе рэалізоўвацца пад кіраўніцтвам дасведчаных прафесіяналаў.


Для ўдзелу ў праекце неабходна выслаць матывацыйны ліст і CV на адрас каардынатаркі Ганны Гачкоўскай: semperavanti.anna@gmail.com


Паводле adukacyja..info
 
14.05.2008
Рэгіянальная праграма па правах чалавека

Шведскае агенцтва па развіцці супрацоўніцтва (SIDA) запрашае прыняць удзел у рэгіянальнай праграме па правах чалавека. Праграма мае адбыцца ў 2 сэсіі: 1-ая — з 6 па 31 кастычніка 2008 году, 2-ая — з 4 па 8 мая 2009 году ў Швецыі.


Праграма арыентаваная на атрыманне ўдзельнікамі глыбінных ведаў па міжнароднай і рэгіянальнай сістэмах прасоўвання і абароны правоў чалавека; рэгіянальнага і міжнароднага мэханізму маніторынгу і ажыццяўлення на нацыянальным узроўні працэдураў з галіны правоў чалавека. Да ўдзелу ў праграме будуць адабраныя 25 удзельнікаў. Перавага аддаецца чыноўнікам сярэдняга і высокага ўзроўняў, гэтаксама як і прадстаўнікам акадэмічных установаў і НДА, што звязаныя з тэмай правоў чалавека.


Навучанне будзе адбывацца на англійскай мове.


Апошні трэмін падачы заявак: 4 ліпеня 2008 году.

Апісанне праграмы, умоваў, працэдуры падачы заявак, іншых дэталяў глядзіце тут.

Паводле рассылкі belngo.info
 
12.05.2008
Са скрынкі info@nastaunik.info

На пошту nastaunik.info прыйшоў ліст вучня 10 класа, падпісаны як Doctor. Прапануем вашай увазе жывое меркаванне вучня, якому даводзіцца вучыцца ў звычайнай сучаснай школе, што "ўвабірае ўсе лепшую спадчыну савецкай школы".

Чытаць далей
 
12.05.2008
Конкурс на лепшую публікацыю па СНІД

Конкурс на лепшую публікацыю ў перыядычным друку па праблемах ВІЧ/СНІД, наркаманіі і венерычных захворванняў ладзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да гэтых праблем, прапаганды сямейных каштоўнасцяў, фармавання здаровага ладу жыцця і стэрэатыпаў бяспечных паводзінаў.

Конкурс ладзіцца ў межах рэалізацыі дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2006–2010 гады і праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь”.

Да ўдзелу прымаюцца карэспандэнцыі, інтэрв'ю, рэпартажы, артыкулы, нарысы, падборкі матэрыялаў па асвятленні азначаных тэмаў, размешчаныя ў перыядычным друку з 20 красавіка па 1 снежня 2008 года.

Удзельнікамі могуць стаць рэдакцыі газет і часопісаў, прафесійныя журналісты, пазаштатныя аўтары.
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – да 1 снежня.

Матэрыялы прымаюцца па адрасе: 220030, г.Мінск, вул. Ульлянаўская, 3.

За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефонах: 227 42 16, 227 18 24.

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
12.05.2008
Школы зялёнага актывіста – 2008

Грамадскае аб’яднанне “Экадом” запрашае моладзь, зацікаўленую ў экалгічнай тэматыцы, да ўдзелу ў трэнінгах Школы зялёнага актывіста, якія ладзяцца 24–25 мая, 31 мая -1 чэрвеня, 7–8 чэрвеня.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 мая.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па эл. пошце ecodomik@gmail.com альбо на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.greenbelarus.info

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
12.05.2008
Міжнародны конкурс для дзяцей з праблемамі слыху

Абвешчаны Міжнародны конкурс выяўленчага мастацтва для дзяцей з праблемамі слыху.

Арганізатары – Фонд садзейнічаньня рэабілітацыі і інтэграцыі асобаў з абмежаванымі магчымасцямі здароўя па слыху “Краіна глухіх” (http://www.deafworld.ru/) і Усеўкраінская арганізацыя жанчын-банкіраў “За гарманічнае развіццё грамадства” http://ladybanker.org.ua/.

Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 14 год.

На спабор прымаюцца малюнкі і вырабы з любога матэрыяла (вышыўка, арыгамі, пластылін і г.д.), дасланыя па пошце. Па электроннай пошце прымаюцца фотаздымкі вырабаў альбо адсканаваныя малюнкі.

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў на спабор – да 15 жніўня.

Вырабы прымаюцца на адрас: 141190, Маскоўская вобл., г.Фразіна, вул.Цэнтральная, д. 27, Фонд “Краіна глухіх” альбо на e-mail: deafkonkurs@inbox.ru
.
Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы http://www.deafworld.ru/index.php/article/archive/2747/

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
12.05.2008
Лёс школьнай рэформы і далейшыя шляхі развіцця агульнай сярэдняй адукацыі
Ці застануцца профільныя класы? Ці перагледзяць нагрузку настаўнікам? Што будзе з гімназіямі і ліцэямі?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні чытайце ў артыкулах «Школа: возможны варианты» (Народная газета) і «Белорусских школьников хотят причесать под одну гребенку» (Naviny.by)
Нагадваем, што наступная нарада па рэфармаванні адукацыі прызначана на 14 мая. Але хто адкажа на наступнае пытанне: Чаму не ўлічваецца меркаванне грамадства: бацькоў, вучняў, лепшых педагогаў-прафесіяналаў? У рэшце рэшт, чыноўнікі, як і школа цалкам, ўтрымліваюцца за нашыя падаткі.
 
9.05.2008
Кніжка па анатоміі для малодшых школьнікаў

Настаўнікам пачатковай школы раім звярнуць увагу на кнігу Генадзя Шэршня «Навошта чалавеку галава». У лёгкай для ўспрымання форме аўтар, доктар па прафесіі, распавядае пра дзейнасць цела чалавека, яго органаў і іх сістэм. Матэрыял дапоўнены цікавымі фактамі з гісторыі біялогіі і медыцыны, выкладзены як асобныя аповеды, аб'яднаныя ў тэматычныя раздзелы. Аўтар падводзіць юнага чытача да думкі пра неабоходнасць беражлівага стаўлення да свайго арганізма, а значыць, і здаровага ладу жыцця.
 
9.05.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў заявіў журналістам, што школьнікі скончаць навучальны год без якіх-небудзь зменаў, у тым ліку ў вучэбных праграмах і тэрмінах здачы >>>


– На настаўніцкай нарадзе з удзелам першага намесніка аддзела Адміністрацыі Прэзідэнта Анатоля Рубінава абмеркавалі распрацаваную
Міністэрствам адукацыі канцэпцыю аптымізацыі агульнай сярэдняй
адукацыі >>>


– У Віцебску адбылася прэм’ера фільму пра настаўніцу і грамадскую
актывістку Аду Райчонак, пра якую мы пісалі раней у раздзеле «Асоба беларускай адукацыі". Каб паглядзець дакументальны фільм “Галерэя Ады”, у Віцебск з'ехаліся некалькі дзесяткаў гледачоў з усёй вобласці. Героямі фільма сталіся жыхары мястэчка Германавічы, а таксама вядомыя
беларускія мастакі, якія штогод зьязджаюцца на арганізаваныя
спадарыняй Райчонак пленэры.
Землякі Ады Райчонак у фільме жывуць сваім звычыйным жыцьцём, якое
потым увасабляецца ў мастацкіх працах удзельнікаў пленэраў >>>
 
9.05.2008
Набор удзельнікаў у летняй школе ў галіне адукацыйнай палітыкі


Cетка цэнтраў адукацыйнай палітыкі (NEPC) абвяшчае набор узельнікаў
на NEPC Summer School: Даследаванні ў галіне адукацыі, палітыка і практыка (Linking education research, policy and practice). Летняя школа адбудзецца 21–25 ліпеня 2008 году ў Славеніі. У праграме мерапрыемства запланаваныя лекцыі, дыскусіі, трэнінгі і іншыя формы працы.


Да ўдзелу запрашаюцца амбіцыйныя і энэргічныя людзі, якія цікавяцца і займаюцца ажыццяўленнем палітыкі ў галіне адукацыі на любым узроўні.


Падрабязнасці глядзіце на сайце: http://ceps.pef.uni-lj.si/nepcsummerschool2008/.

Паводле рассылкі belngo.info
 
9.05.2008
Міжнародныя трэнінгавая праграма «Правы чалавека і фукцынальныя абмежаванні"


Шведскае Агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве і развіццю (Sida) разам са Шведскай няўрадавай арганізацыяй «Асацыяцыя міжнароднай дапамогі інвалідам» (Shia) запрашае да ўдзелу ў міжнароднай трэнінгавай праграме, якая адбудзецца з 20 па 31 кастрычніка 2008 году ў Стакгольме.


Мэтавая група – спецыялісты па правах чалавека і функцыянальным абмежаванням, прадстаўнікі мясцовых альбо нацыянальных арганізацыяў, якія працуюць зь людзьмі з фунцыянальнымі абмежаваннямі, дзяржаўныя ўстановы, службовыя асобы, грамадскія арганізацыі.


Праграма будзе выкладацца на ангелійскай мове, таму ўдзельнікі павінныя мець пэўны ўзровень валодання ёй, што дазволіць ім абмяркоўваць тэхнічныя і прафесійныя пытанні.

Чытаць далей

Паводле рассылкі belngo.info
 
2.05.2008

Новае на сайце

Сцэнары літаратурных вечарын

Прапануем вашай увазе сцэнары вечарын, прысвечаных творчасці Максіма Багдановіча, складзеныя бібліятэкарам Друскай бібліятэкі (Браслаўскі раён) Я. Шпакам і настаўнікам Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа будаўнікоў В. Герасімовічам.

Спампаваць сцэнар «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі" (doc, 87 КБ)

Спампаваць сцэнар «Незабыўны Максім Багдановіч» (doc, 96 КБ)

Нагадваем, што тэксты сцэнароў школьных мерапрыемстваў, а таксама шмат іншай карыснай інфармацыі Вы можаце знайсці на сайце «З рога ўсяго многа»!
 
1.05.2008
Моладзевая праграма «Першы сярод роўных»

ГА «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ» запрашае грамадскія аб'яднанні Беларусі да супрацоўніцтва ў межах лідэрскай моладзевай праграмы 2008 году «Першы сярод роўных».

Праграма накіраваная на падрыхтоўку новых кваліфікаваных кадраў для сектару грамадскіх арганізацыяў – маладых лідэраў, здольных папоўніць шэрагі актывістаў і супрацоўнікаў НДА.


Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел: 15 траўня 2008 году.


Больш падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце ў файлах infoletter.doc і anketa.doc.

Паводле рассылкі belngo.info
 
30.04.2008
Таварыства беларускай мовы звярнулася з просьбай дапамагчы

У сваім звароце сакратарыят ТБМ паведамляе, што «паводле новага Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 24 красавіка гэтага года кошт арэнды за сядзібу ТБМ павышаецца ў 10 (!) разоў і дасягне 846,5 еўра ў месяц.»


Нягледзячы на шматлікія звароты грамадзян Беларусі ў Адміністрацыю і Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта з просьбай пакінуць для ТБМ ранейшы кошт арэнды, 16 красавіка быў атрыманы адмоўны адказ.


«Для таго каб утрымаць сядзібу арганізацыі ў Мінску ў гэтых умовах, нам неабходна штомесяц збіраць 5 мільёнаў беларускіх рублёў у выглядзе ахвяраванняў і складак сяброў і прыхільнікаў ТБМ. Калі пяць тысяч прыхільнікаў роднай мовы ахвяруюць штомесяц усяго адну тысячу рублёў, наша арганізацыя не загіне і ў каторы раз прадэманструе сённяшняй уладзе сваю годнасць. Імёны асобаў, якія ахвяруюць пасільныя сродкі на выратаванне ТБМ, будуць надрукаваны ў газеце «Наша слова».


Рахунак ГА «ТБМ
імя Францішка Скарыны» №3015212330014
у Гардырэкцыі ААТ «Белінвестбанк», код 764.

Паводле «Народнай волі"
 
30.04.2008
Фотаконкурс “Культурнае жыццё”

«Мінскі блог» запрашае усіх актыўных удзельнікаў культурнага жыцця ЎСІХ гарадоў Беларусі прыняць удзел у фотаконкурсе ”Культурнае жыццё”. Кожны
чалавек выбірае асабіста для сябе, куды пайсці ўвечар і як праводзіць вольны час наогул, з якіх падзей павінна складацца яго культурнае жыццё і ў якіх падзеях ён можа сам актыўна прымаць удзел. Прапануецца распавесці аб тым, як Вы праводзіце свой вольны час, што для Вас азначае словазлучэнне «культурнае жыццё», і можа быць, спадзяючыся на тое, што менавіта Вы зможаце даць дасканалую новую, арыгінальную трактоўку паняццю «культурнага жыцця» і «культурным людзям», пакажыце абсалютна новыя бакі гэтага жыцця, а гэтак жа проста распавядзеце аб тым, што і як адбываецца ў Вашым горадзе ўвесну.

Прыём работ – на адрас culture@n-europe.eu да 7 мая 2008 г. Прыз – 760 старонак з лепшымі фатаграфіямі ХХ стагоддзя ад выдавецтва “Tashen” (на нямецкай мове).

Падрабязна – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
 
30.04.2008
Новы грамадскі партал „Сivicportal.org”

У лютым 2008 г. распачаў працу тэматычны грамадскі інтэрнет-партал
www.civicportal.org. Ён створаны з ініцыятывы Польска-амерыканскага Фонду
Свабоды ў рамках праграмы „Трансфармацыя ў рэгіёне – RITA”.

Адміністратарам парталу з’яўляецца Фонд “Асвета для дэмакратыі”, які ў гэтым праекце супрацоўнічае з шэрагам партнёраў у рэгіёне.


Асноўныя мэты парталу – палегчыць супрацоўніцтва паміж арганізацыямі з Польшчы і з-за мяжы, дапамагчы эфектыўна знаходзіць верагодных партнёраў, назапашваць базу дадзеных пра арганізацыі і праекты, абменьвацца досьведам у рэалізацыі праектаў як у Польшчы, так і за мяжой. Асаблівая роля ў дзейнасці парталу надаецца карыстальнікам, якія адначасова супольна ствараюць яго праз размяшчэнне інфармацыі пра сваю дзейнасць.

Больш падрабязная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
 
30.04.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Шэраг апошніх заяваў чыноўнікаў Міністэрства адукацыі можна аб'яднаць дэвізам «Назад у светлую будучыню». Хоця на адной з нарадаў была дадзеная прапанова-загад на вяртанне да 11-гадовай сістэмы навучання, міністр адукацыі лічыць мэтазгодным завяршыць цыкл 12-гадовай адукацыі. Разам з гэтым разглядаецца пытанне пераходу на 5-бальную сістэму. Варта адзначыць, што вынікі 12-гадовай падрыхтоўкі пакуль што наўрад ці маглі выявіць сабе, бо фактычна гэты «эксперымент» не завершаны. Але ж грозная веліч часоў палётаў у космас застаецца галоўным прыярытэтам у вызначэнні характару адукацыйных рэформаў. Надзвычай адметна тое, што памяншаць тэрмін навучання плануецца за кошт скарачэння летніх вакацыяў на радасць вучням і настаўнікам. Пры гэтым усім міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў працягвае ўпарта змагацца за падаўжэнне адпачынку супрацоўнікам адукацыі. У што выльецца такая дыялектычная барацьба супрацьлегласцяў – застаецца толькі здагадвацца


– Школам Полацку даведзены план па аказанні платных паслуг насельніцтву >>>

– Сезон прафесійна-псіхалагічных сумоўяў падыходзіць да заканчэння >>>

 
29.04.2008
«ВІЧ/СНІД: арганізацыя прафілактычнай працы з моладдзю»


Круглы стол, арганізаваны грамадскім аб'яднаннем «Фокус-група» для супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб'яднанняў г. Мінска і Мінскай вобласці, адбудзецца 12 мая 2008 году ў клубным пакоі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханнэса Рау (прасп. Газеты «Правда» 11, Мінск).

Час правядзення мерапрыемства: з 10:00 да 12:30. Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9:45.

Чытаць далей
 
29.04.2008
Школа правоў чалавека для выкладчыкаў і моладзі
У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права. Месца правядзення: Літва (Вільня).
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Тэрміны правядзення Школ па правах чалавека для моладзі
Школа 1
29 чэрвеня – 6 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 3 чэрвеня)
Школа 2
12 – 19 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня)
Школа 3
21 – 28 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 25 чэрвеня)
Запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў). Кожная група будзе сфармавана з 18–22 удзельнікаў.
Тэрмін правядзення Школы па правах чалавека для выкладчыкаў :
2 – 10 жніўня (заяўкі прымаюцца да 8 ліпеня) 
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі прадметаў гуманітарнага цыклу, правоў чалавека ў школах і сярэдніх спецыяльных навучальных установах (група — 20 чалавек).
Падача заявак на ўдзел
Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму (для моладзі — moladz ці для выкладчыкаў — vykladchyk) і даслаць не пазней за вызначаны тэрмін (заяўкі, дасланыя пазней за ўказаныя даты, разглядацца не будуць) на адрас: belschool@gmail.com.
Пажадана прадставіць таксама рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадзкай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.
УВАГА:
Не будуць разглядацца заяўкі прэтэндэнтаў, тэрмін дзеяння пашпартоў якіх заканчваецца за ТРЫ МЕСЯЦЫ да даты правядзення адпаведнай Школы.
Удзельнікі будуць выбраныя сярод заяўленых прэтэндэнтаў у выніку конкурсу, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу на працягу трох дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе прэтэндэнты. Ад удзельнікаў патрабуецца прысутнасць на ўсіх занятках. Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.
Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары Школы бяруць на сябе расходы на аплату віз і страхавых полісаў, транспартных выдаткаў (кошт праезду да месца правядзення Школы і назад), пражывання і харчавання ўдзельнікаў. Транспартныя выдаткі, звязаныя з афармленнем віз, кампенсаваныя не будуць.
У выпадку, калі Вы маеце дадатковыя пытанні, звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com
Кантактная асоба: Таццяна Рэвяка
 
25.04.2008

Новае на сайце


Развіццё крытычнага мыслення пры карыстанні інтэрнэт-рэсурсамі

Як навучыць вучняў працаваць з інтэрнэт-старонкамі, крытычна ацэньваючы іх змест? Чаму нам трэба навучыцца адрозніваць «добрыя» сайты ад «дрэнных»? Як планаваць навучанне? Якія ёсць тэхнікі і індыкатары ацэньвання?

Адказы на гэтыя пытанне можна знайсці на старонках кнігі ўкраінскіх аўтараў Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць».

Прапануем вашай увазе пераклад фрагментаў гэтай кнігі, прысвечаных першаму этапу фармавання крытычнага мыслення – саманавучанні настаўнікаў крытычнай ацэнцы інтэрнэт-старонак.

Спампаваць пераклад (pdf, 160 КБ)
 
25.04.2008
Праграма навучальных гурткоў для дарослых

Рэсурсная праграма навучальных гурткоў прымае заяўкі на рэалізацыю міні-праектаў.

Праект мусіць складацца як мінімум з трох гурткоў для дарослых, аб’яднаных агульнай ідэяй. Лідэры гурткоў мусяць прайсці адмысловае навучанне (альбо плануюць яго прайсці).

Заяўкі будуць ацэньвацца па наступных крытэрах:

Працяг праекта – ад 3 да 6 месяцаў.

Праект мусіць скончыцца да канца 2008 года.

Асноўным механізмам працы і дасягненьня мэтаў міні-праектаў з’яўляецца метад навучальнага гуртка.

Форму заяўкі можна знайсці на вэб-пляцоўцы па адрасе http://www.hurtki.info

За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да каардынатара праграмы па Гродненскай і Брэсцкай абласцях: тэл. 029 288 28 22 (Ігар), эл.пошта prysak2000@mail.ru

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
25.04.2008
Беларуска-нямецкі праект

Гродненскае грамадскае аб'яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» у партнерстве з Евангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памяранія (г. Ростак) і Евангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт (г. Вітэнберг) распачынаюць праект “Беларусь – адкрыццё штодзённасці”.

Да ўдзелу з беларускага боку запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў з дастатковым узроўнем валодання англійскай альбо нямецкай мовай, цікаўнасцю да журналістыкі.

Праект закліканы спрыяць пашырэнню беларуска-нямецкіх стасункаў, змагацца са стэрэатыпамі, дапамагаць стварэнню аб’ектыўнай карціны Беларусі ў Германіі і рэалістычнага бачання Германіі ў Беларусі.

У межах праекта адбудуцца сустрэчы з цікавымі людзьмі розных прафесій, майстар-класы па журналістыцы, фатаграфіі, відэаздымцы.

Этапы рэалізацыі праекта:

– Гродна – 20–28 ліпеня.

– Германія – лета 2009 году.

Па выніках праекта будзе створана перасоўная фотавыстава і фільм пра людзей Беларусі і Германіі, якія будуць прэзентавацца грамадскасці абедзвюх краінаў.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 25 мая.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да каардынатаркі праекта Інгі Сакуты: тэл. 029 587 43 90, эл. пошта milovita@gmail.com

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
25.04.2008
«На Вялікдзень – свята дзецям!»

Гродненскія грамадскія арганізацыі і інтэрнэт-грамадства Гродна ладзяць акцыю дапамогі вучням Парэчанскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей без бацькоўскай апекі.

У школе жывуць і навучаюцца 129 дзетак ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў з асаблівасцямі разумовага развіцьця. Ім найбольш патрэбныя:

– Памперсы дзіцячыя розных памераў

– Пракладкі гігіенічныя

– Сродкі для мыцця бялізны айчыннай вытворчасці

– Папера для прыбіральні

– Шампунь, мыла, зубная паста айчыннай вытворчасці

– Сшыткі звычайныя, альбомы для малявання, асадкі звычайныя

– Абутак розны ў добрым стане розных памераў па 44-ы ўключна, сланцы, хатні абутак.

– Курткі розныя (цёплыя, вятроўкі, джуты) розных памераў для дзетак ад 10 год і старэйшых

– Дыскі DVD з дзіцячымі фільмамі, настольныя гульні, канструктары, мячы, фітболы.

– Клей ПВА ў малой расфасоўцы

– Камплекты аднаразовага посуду, камплекты пасцельнай бялізны

Усе, хто пажадае далучыцца да акцыі, звяртайцеся па тэл. 74–44–28, Таварыства Беларускай школы, альбо прыходзьце: Будзёнага 48а-44.

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
25.04.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Цэнтралізаванае тэставанне будзе каштаваць 10 тысяч рублёў за кожны прадмет. Савет Мiнiстраў зацвердзіў парадак спагнання платы за прыём i афармленне дакументаў для ўдзелу абiтурыентаў у цэнтралiзаваным тэставанні >>>

– У шэрагу школаў Беларусі малодшых школьнікаў прымалі ў акцябраты
>>>

– Пунктамі правядзення цэнтралізаванага тэставання ў Беларусі вызначаныя 73 вучэбных установы, як паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў >>>

– У Вялікабрытаніі бастуюць настаўнікі, незадаволеныя сваімі заробкамі: 68 тысяч даляраў у год >>>

– Свой погляд «знутры» на прафесійна-псіхалагічнае сумоўе прапануюць журналісты «Белорусских новостей» >>>
 
21.04.2008
Школьная рэформа і паранены салдат

Нарады ў прэзідэнта па школьнай 12-годцы чакалі з пачатку года. Было зразумела, што менавіта на ім і вырашыцца лёс школьнай рэформы, пачатай 10 гадоў назад. Супернікі 12-гадовага навучання ў школе размясціліся бліжэй да прэзідэнта, у яго адміністрацыі. Усе гэтыя месяцы адстойваць гэткі доўгі, па меркаванні шматлікіх высокапастаўленых службоўцаў, тэрмін вучобы спрабавала толькі Міністэрства адукацыі.


Чытаце поўны рэпартаж тут.


Між іншым, заслугоўвае асаблівай увагі дыскусія наконт сучаснай праграмы і тлумачэння правіл рускай мовы паміж беларускім прэзідэнтам і старшынёй Брэсцкага аблвыканкаму Канстанціна Сумара. Тыя, хто мае даволі «хуткі інтэрнэт», могуць паглядзець відэа, а са сценаграмай дыялогу можна пазнаёміцца тут.

Сваё меркаванне наконт школьнай рэформы выказалі незалежным СМІ Лявон Баршчэўскі і Алесь Лозка.
 
21.04.2008
Тры лісты пра ідэалогію
Паводле «Нашай Нівы»
«Дарагія мае паплечнікі на фронце ідэалягічнае барацьбы, калі ласка, не абражайце Галіну Іванаўну (Юрцэвіч Галіне Іванаўна – дырэктар СШ №185). Я хацеў бы падыскутаваць зь ёю наконт ідэалягічных праблемаў, але яна ўхіляецца. Мо хтосьці з адэптаў дзяржаўнае ідэалёгіі яе падменіць?
Настаўнік скульптуры Лойка Генадзь Станіслававіч Гэнік Лойка
Чытаць далей
 
18.04.2008
Новая кніга аб Светлагоршчыне

Упершыню ў Беларусі рыхтуецца да выдання краязнаўчая кніга ў жанры пытанняў і адказаў – аб Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць). Ці былі на тэрыторыі раёна гарады з магдэбургскім правам? Дзе ў раёне знайшлі першую нафту? Ці ўсталёўвалі мясцовыя спартоўцы сусветныя рэкорды? У кнізе «Светлагоршчына ў пытаньнях і адказах» будуць змешчаныя неверагодныя факты, аповяды аб славутых земляках і шмат іншых матэрыялаў. Выданне будзе карыснае ўсім, хто цікавіцца фактамі з мінулага і сучаснага жыцьця Беларусі. Кнігу можна скарыстаць як дапаможнік для вывучэньня рэгіёна, арганізацыі інтэлектуальных гульняў і г. д. Аўтар – журналіст, краязнаўца Віктар Раманцоў, які збіраў для яе матэрыял на працягу 20 гадоў. Кніга будзе выдадзеная ў 2009 – 10 гг. і прысвячаецца 450-годдзю Шацілак (з 1961 г. – Светлагорск).


Зрабіць папярэдні заказ на кнігу можна па эл. адрасе: svetlahorsk100@mail.ru; падрабязная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

Паводле рассылкі belngo.info
 
18.04.2008
Міжнародная канферэнцыя «Сацыяльныя тэхналогіі для ўстойлівага развіцця мясцовых супольнасцяў"

Канферэнцыя адбудзецца 22–23 мая 2008 году ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й. Раў, па адрасе: вул. Газеты «Праўды», 11.


На канферэнцыі будуць прадстаўленыя вынікі двух праектаў ГА «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў", рэалізаваных у 2006–2008 гадах сумесна з калегамі з Германіі на базе сямі ТЦСОН Мінскай вобласці.


Апошні тэрмін падачы заявак: 11 мая 2008 году.


Падрабязную інфармацыю аб канферэнцыі, праграму і форму заяўкі глядзіце ў файлах: InformPismo.doc, Program_22–23may.doc і ZayavkaUchastnika.doc.

Паводле рассылкі belngo.info
 
18.04.2008
Навучанне ў вышэйшай школе права ў Рызе

Рыжская Вышэйшая Школа Права абвяшчае набор на 2008–2009 гг. на спецыяльнасць «Міжнароднае публічнае права». Праграма прадугледжвае атрыманне стыпендыі на навучанне, вандроўкі і непрадбачаныя выдаткі на адукацыю. Заняткі пачынаюцца з 15 верасня. Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія па сканчэнні праграмы жадалі б працаваць у галіне правоў чалавека і публічнага права.


Апошні тэрмін падачы заявак: 9 чэрвеня 2008 году.


Дадатковую інфармацыю па-англійску глядзіце тут.

Паводле рассылкі belngo.info
 
18.04.2008
Конкурс грантаў «Падтрымка грамадскіх ініцыятываў у Мінску і Мінскай вобласці”

Мэта конкурсу: cтымуляванне грамадскай актыўнасці на лакальным ўзроўні.

Да ўдзелу запрашаюцца арганiзацыi і iнiцыятывы Мінску і Мінскай вобласцi.

Апошні тэрмін падачы заявак: 25 мая 2008 году.


Падрабязная інфармацыя аб конкурсе знаходзіцца тут.

Паводле рассылкі belngo.info
 
18.04.2008
Агляд адукацыйных навінаў


– Пераход да 12‑гадовага школьнага навучання — адно з самых вострых пытанняў развіцця адукацыйнай сыстэмы, лічыць Аляксандр Лукашэнка >>>

– Сёлета ў беларускія ВНУ плануецца прыняць 81,5 тыс. чалавек>>>

– Школьнікі Полацка і Наваполацка за выдатныя адзнакі могуць атрымаць камп'ютэр >>>

– На сайце «Белорусские новости» размешчаны фотарэпартаж з дэманстрацыі адзення для школьнікаў у рамках XXII міжнароднай выставы-кірмашу па аптовым продажы тавараў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці >>>

– Механіка-матэматычны факультэт Белдзяржуніверсітэта з 15 красавіка па 15 мая ўпершыню ў Беларусі праводзіць дыстанцыйную алімпіяду па Web-праграмаванні і канферэнцыю WEBPROG-08. >>>
 
16.04.2008
«Куток настаўніка» №9

У новым выпуску бюлетэня можна знайсці інфармацыю пра адукацыйныя праграмы для жанчын, лідэрскую праграму «Першы сярод роўных», ГА «Чазенія», інтэрв'ю з настаўніцай нямецкай мовы і псіхалогіі Гамбургскай гімназіі Ізабэлай Шурман і іншыя цікавыя матэрыялы

Спампаваць бюлетэнь (pdf, 875 КБ)

Усе папярэднія нумары размешчаныя на сайце www.centerpost.org.
 
16.04.2008
Конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму гендэрнай роўнасці

Еўрапейская Камісія надае значную ўвагу падтрымцы захадаў, накіраваных на ўзмацненне гендэрнай роўнасці (у тым ліку ў паводзінах хлопцаў і дзяўчын) і фармаванню негатыўных адносін да гвалту супраць дзяўчын і жанчын. Летась у якасці працягу праграмы інфармавання моладзі пра гендэрныя пытанні і з нагоды мінулагодняга Міжнароднага жаночага дня ды пяцідзесяцігоддзя Рымскіх дамоваў, Еўрапейская Камісія заснавала конкурс малюнкаў па бачанню дзецьмі – будучымі дарослымі – роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі. Зважаючы на поспех папярэдняга конкурсу і вялікую зацікаўленасць школьнікаў у гэтым мерапрыемстве, а таксама з нагоды сёлетняга Дня жанчын, Еўракамісія прыняла рашэнне аб правядзенні ў 2008 годзе новага творчага спаборніцтва на тэму роўнасці абодвух палоў. Удзел дзяцей у дадзеным мерапрыемстве стане сведчаннем таленту, энтузіязму ды замацавання панятку “гендэр” у свядомасці дзяцей ва ўзросце ад 8 да 10 гадоў.

Чытаць далей
 
16.04.2008
Семінар у Германіі для прадстаўнікоў беларускіх школ

Нямецкая служба педагагічных абменаў сумесна з Фондам “Сустрэчы Усход-Захад” прапануе беларуска-германскія і украінска-германскія школьныя партнёрскія сувязі ды рыхтуе візіты для прадстаўнікоў беларускіх устаноў адукацыі.

Прадстаўнікі зацікаўленых беларускіх школ запрашаюцца да ўдзелу ў кантактным семінары ў Берліне 8–15 лістапада 2008 года.

Візіт будзе складацца з двух частак:
9–11 лістапада – семінары-сустрэчы для беларускіх і ўкраінскіх удзельнікаў,
12–14 лістапада – сустрэчы беларускіх груп (вучняў і настаўнікаў) з магчымымі партнёрамі з ФРГ (прадстаўнікамі германскіх школ), абмеркаванне супольных праектаў.
Усе выдаткі – за кошт арганізатараў.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 10 мая.

Падрабязная інфармацыя аб крытэрах адбору ўдзельнікаў, форма заяўкі і апісанне праграмы – на web-пляцоўках: www.kmk.org/pad/home.htm, www.stiftung-woeb.de.

З пытаннямі, калі ласка, звяртайцеся да каардынатаркі Галіны Верамейчык.

Тэлефон/факс: + 375 17 200 31 82,

тэлефоны: +375 29 408 07 17, +375 29 151 9397
Электронная пошта: weremejtschik@ibb.by.

Паводле gender.do.am
 
16.04.2008
Сайт «Школьная фізіка для настаўнікаў і вучняў"

Сайт створаны настаўнікам Магілёўскага абласнога ліцэя №1 А. Саковічам.

Асноўныя напрамкі матэрыялаў сайту:

* тэорыя, задачы, развязванні;

* рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял 9–11 класа;

* методыка, тэхналогіі навучання, дыдактычныя сістэмы;

* электронныя бібліятэкі;

* даведкавы матэрыял, вышэйшыя вучэбныя ўстановы;

* артыкулы часопіса «Фiзiка: праблемы выкладання» (ФПВ);

* спасылкі на сайты па фізіцы, педагогіцы, псіхалогіі;

Таксама на сайце рэгулярна размяшчаюцца адукацыйныя навіны.

Адрас сайта – http://www.alsak.ru/
 
11.04.2008
Конкурс на самы цікавы слоган для сайта ADUKACYJA.INFO


Сайт adukacyja.info чакае прапановы cлогана для змяшчэння яго на стартавую старонку адноўленай вэрсіі adukacyja.info.


Дасылайце свае ідэі на скрынку adukacyja@gmail.com да 25 красавіка.

Пераможцу дастанецца курс Longman для падрыхтоўцы да TOEFL альбо любая іншая цікавая яму кніжка з сярод 50 іншых, а ягоны слоган-пераможца з’явіцца на стартавай старонцы adukacyja.info. Аўтары яшчэ трох цікавых ідэяў атрымаюць зніжкавыя cупэр карткі для моладзі Euro<26.

Паводле рассылкі belngo.info
 
11.04.2008
Летнік «Давер нараджае адказнасць-2008»


У ліпені Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Разуменне” ладзіць 15-дзённы летнік “Давер нараджае адказнасць”.


Прыярытэт пры вызначэнні ўдзельнікаў аддаецца падлеткам-трэнерам і валанцёрам, якія найбольш актыўна праявілі сябе ў мінулым годзе. Найбольш пажаданымі ўдзельнікамі стануць таксама дзеці з любых форм прыёмных сем’яў разам з роднымі дзецьмі прыёмных бацькоў.


За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да дырэктаркі МГА “Разуменне” Ірыны Мікалаеўны Дзятко па телефоне (017) 2594883 (з 14 да 17 гадзін у працоўныя дні), а таксама па мабільным тэлефоне +375–29–2528960.

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
11.04.2008
Круглы стол па канцэпцыі грамадзянскай адукацыі

Грамадскае аб’яднаньне “Цэнтр сацыяльных інавацый” і праектная група Агенства гуманітарных тэхналогій запрашаюць да ўдзелу ў круглым стале “Канцэпцыя грамадзянскай адукацыі. Беларусь, пачатак XXI стагоддзя” 29 красавіка.


Прапануецца дыскусія ў наступных накірунках:


– Соцыякультурны кантэкст развіцьця грамадзянскай адукацыі ў Беларусі;


– Канцэпцыя грамадзянскай адукацыі ў Беларусі: навуковыя, педагагічныя і дыдактычныя асьпекты трансляцыі і рэалізацыі.


– Суб’екты грамадзянскай адукацыі: канкурэнцыя альбо супрацоўніцтва.


Магчымыя формы ўдзелу:


* выступ з дакладам 5–7 хвілін;

* удзел у дыскусіі.

Круглы стол ладзіцца па адрасе: пас. Калодзішчы, вул. Мінская, 5 (Інкубатар малога прадпрымальніцтва). Пачатак а 10-ай гадзіне.


Апошні тэрмін рэгістрацыі – 25 красавіка.

Для рэгістрацыі неабходна запоўніць заяўку ўдзельніка на вэб-старонцы www.methodology.by і даслаць ў аргкамітэт. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на е-mail: civileducation1@gmail.com, факс +375 17 2840709, тэл +375 29 7422040.

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
11.04.2008
Дыскусія на тэму незалежнай культуры ў Беларусі

Дыскусія “Незалежная культура ў сучаснай Беларусі” ладзіцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (Мінск) 13 красавіка.


Ці можа незалежная культура быць камерцыйнай і наколькі? Ці прыносіць
незалежная творчасьць акрамя “духоўнай ежы” яшчэ і матэрыяльную? Наколькі спрыяюць гэтаму беларускія эканамічныя і сацыяльныя ўмовы? А як выглядае сітуацыя ў іншых краінах? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць прадстаўнікі незалежнай беларускай культуры Артур Клінаў, Святлана Бень (“Серебряная свадьба”), Улад Бубен, Лёня Паўленак (Нагуаль) а таксама нямецкі музычны мэнэджэр Mirko Sennewald.


Мерапрыемства распачнецца ў 14 гадзін у Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB): праспект газеты “Праўда”, 11.


Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць заяўку ўдзельніка і даслаць яе па адрасе: liberalclub2008@gmail.com


Заяўка на ўдзел у дыскусіі:


1.Імя, прозвішча

2.Месца навучаньня/працы

3.Тэлефон, е-mail:

За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: 7228771(МТС) – Ульляна, 2552362.


Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
11.04.2008
Аудыёкнігі на беларускай мове

Прэзентацыю серыі аудыёкніг на беларускай мове таварыства “БелТонМедыя” ладзіць ў Гродне 13 красавіка.


Гарадзенцам будуць прадстаўленыя наступныя кнігі: Дж.Оруэл: “1984”, “Ферма”; У.Арлоў: “Адкуль наш род”, “Час чумы”, “150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”; І.Мележ “Людзі на балоце”; Г.Х.Андэрсэн “Дзікія лебедзі”.


Удзел у прэзентацыі возьме рэжысэр Валер Мазынскі.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Таварыства Беларускай школы.


Пачатак – у 14 гадзін.


Паводле «Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
11.04.2008
Дабрачынная акцыя дапамогі дзецям-інвалідам

Грамадскі дабрачынны канцэрт-акцыя ладзіцца 20 красавіка ў Гродне ў гарадскім доме культуры.


Акцыя накіраваная на дапамогу дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і пройдзе пад лозунгам: “Зрабі падарунак таму, хто найбольш яго чакае…”


Для ўдзелу ў акцыі неабходна:


* патэлефанаваць на кантактныя тэлефоны – даведацца, каму і як зможаш дапамагчы;

* набыць падарунак і прынесці яго на канцэрт 20 красавіка;

* можна асабіста ўручыць падарунак альбо перадаць яго арганізатарам;

* можна зрабіць супольны падарунак: ад фірмы, арганізацыі, разам з сябрамі, разам з суседзямі, ад усяго класа.


Кантакты: pngrodno@gmail.com, тэлефоны 585 87 66 (Алена), 786 81 17 (Юлія).

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
11.04.2008
Трэнінг «Змены мясцовыя – супрацоўніцтва інтэрнацыянальнае»


9–15 чэрвеня ў Польшчы адбудзецца трэнінг для дасведчаных па працы з моладзьдзю спецыялістаў, скіраваны на ўзмацненне міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва па Праграме «Моладзь у дзеянні".


Апошні тэрмін падачы заявак: 14 красавіка 2008 году.


Падрабязную інфармацыю глядзіце тут альбо на сайце http://www.salto-youth.net/changing/


Паводле рассылкі belngo.info
 
10.04.2008
Прэзентацыя кнігі і сайта Леаніда Маракова

16 красавіка ў Мінску па адрасе пр. Машэрава, 8 (былая – Варвашэні) — тры падзеі. Святкаваньне 50‑годдзя Леаніда Маракова, прэзентацыя сайту www.marakou.by, а таксама прэзентацыя яго новай кнігі апавяданняў «Сшытак забітага кантрабандыста».

Пачатак у 18.00

Паводле Нашай Нівы
 
10.04.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Рэклама адзінай у Магілёве беларускамоўнай групы дзіцячага садка №81 з'явілася на старонках газеты Магілёўскага гарвыканкаму “Веснік Магілёва”. Нататку пра групу “Дзецям у падарунак матчына мова” журналісты дзяржаўнага выдання размясцілі на апошняй шаснаццатай старонцы ў рубрыцы “Под занавес”. Побач з рэкламнай нататкай прыватныя абвесткі, крыжаванкі, показкі ды гараскоп >>>

– Міністэрства адукацыі і карпарацыя Microsoft плануюць падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве >>>

– Як заявіў намеснік начальніка ўпраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Эдуард Шаўцоў 8 красавіка ў Мінску, у Беларусі сфармаваная сістэма двухступеневай вышэйшай адукацыі >>>

– Выпускныя экзамены за курс агульнаадукацыйнай школы сёлета пройдуць з 26 мая па 6 чэрвеня. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 9 красавіка начальнік упраўлення адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкаму Зоя Хахлова. Па яе словах, сёлета вучэбны год для навучэнцаў усіх класаў завяршаецца 24 мая >>>

– Аналаг міжнароднай арганізацыі ESRB (Entertainment Software Rating Board), якая накладае ўзроставыя абмежаванні на камп'ютэрныя гульні і пазнавальны софт, з'явіцца ў Беларусі з падачы Міністэрства адукацыі, якое мае намер уважліва сачыць за зместам і якасцю гульнёвага кантэнту >>>

 
9.04.2008

Настаўнік.info №4

Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №4 красавік 2008
Кароткі змест бюлетэня:
- Грамадскія арганізацыі дапамагаюць настаўніку
- Асоба ў адукацыі. ЛЯВОН БАРШЧЭЎСКІ: Філолаг я паводле прафесіі, палітык – паводле неабходнасці, а настаўнік – паводле паклікання”
- Рыхтуемся да лета АДПАЧЫНАК З КАРЫСЦЮ ДЛЯ ГРАМАДСТВА
- Навіны адукацыі, конкурсы, праграмы, праекты
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць тут (PDF, 370 kB)
 
7.04.2008
Першы дзень сумоўяў: рэпартаж nastaunik.info

У суботу, 5 красавіка, распачалася першая ў гісторыі беларускай адукацыі серыя прафесійна-псіхалагічных сумоўяў, без якіх цяпер немагчыма будзе паступаць на спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне», «дзяржаўнае кіраванне і права», «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «міжнародныя адносіны», «міжнароднае права», «правазнаўства», «эканамічнае права», «мытная справа», «журналістыка», «міжнародная журналістыка». У тых гутарках, што былі прызначаныя на 5 красавіка, прыняла ўдзел больш за тысячу чалавек. Па кожнай спецыяльнасці працавала некалькі камісій, кожная з якіх прымала па 20–30 чалавек.


Чытайце далей
 
7.04.2008

Новае на сайце


Гульні для дзетак на ўроках біялогіі і прыродазнаўства

У заархіваваным выглядзе Вы знойдзеце падрабязна распісаныя сцэнары розных гульняў і заданняў, якія можна выкарыстаць пад час адпаведных урокаў, і, асабліва, пасля іх, у гуртках і на факультатыўных занятках. Іх змест звязаны з чатырма відамі птушак – пасланак вясны. Але ідэі гульняў і заняткаў можна выкарыстаць і для іншых школьных і пазашкольных мерапрыемстваў, калі Вы хочаце інтэрактыўнасці – г.з. актыўнага ўдзелу вучняў у праводзімых занятках і гульнях, іх больш глыбокага знаёмства паміж сабой і з прадметам навучання – у нашым выпадку з птушкамі навокал нас.

Спампаваць сцэнары (rar, 525 КБ)

У дадатак да гэтага дапаможніка можна выкарыстоўваць камплект простых малюнкаў для больш паспяховага правядзення гульняў

Спампаваць ілюстрацыі (pdf, 2,8 МБ)

Паводле сайта дзіцячай прыродазнаўчай ініцыятывы «Жывая вясна»
 
7.04.2008
Сайт Леаніда Маракова, прысвечаны бальшавіцкім рэпрэсіям

Пачаў працу ўнікальны інтэрнет‑сайт «Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi» — marakou.by.


У інтэрв’ю БелаПАН Л.Маракоў адзначыў, што на сайце размешчаны падрыхтаваныя ім «даведнікі з біяграфіямі нашых продкаў — пакутнікаў, расcтраляных або закатаваных у турмах НКВД, і тых нямногіх, што пакалечанымі вырваліся з ленінска‑сталінскіх канцлагераў». Сярод сабраных і прадстаўленых біяграфіяў – 4 тыс. настаўнікаў.

Цяпер настаўнікі маюць магчымасць непасрэдна пазнаёміць вучнямі са многімі біяграфіямі выдатных дзеячоў беларускай адукацыі і культуры, зактаваных бальшавікамі.

Паводле БелаПАН.
 
4.04.2008
Прафесіяналы супраць ідэолагаў.
Беларускія настаўнікі выказалі адкрытую нязгоду з пазіцыяй галоўнага ідэолага Рубінава. 4 красавіка 2008 г. на сайце міністэрства адукацыі з'явіўся ліст настаўнікаў пад назвай «Пачуйце настаўніка», які пачынаецца наступнымі словамі: " Артыкул А.Рубінава “Педагагічны сверб рэфарматарства” (“СБ. Беларусь сегодня", 6 сакавіка 2008 г) выклікаў вялікі рэзананс у настаўніцкім асяроддзі. Адзін толькі загаловак сцебануў сваёй іранічнасцю, безапеляцыйнасцю і акадэмічнай самаўпэўненасцю."
У лісце, у прыватнасці, зазначаецца: «Пераход да 12–гадовай сярэдняй адукацыі адпавядае сусветным падыходам і з'яўляецца лагічна абгрунтаваным этапам развіцця сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.»
Бароняць прафесіяналы і профільнае навучанне: «Пераход старэйшай школы на профільнае навучанне, на наш погляд, з'яўляецца прагрэсіўным крокам у развіцці адукацыі краіны. І няслушна, што профільнае навучанне “панізіць узровень сярэдняй адукацыі". Вучні, якія будуць навучацца ў старэйшай школе, атрымаюць поўны аб'ём ведаў па ўсіх базавых прадметах і дадатковыя веды па профільных. І найважнейшае: профільнае навучанне дазваляе ім самавызначыцца ў выбары прафесійнай будучыні. Пры гэтым прадугледжаная магчымасць змены профіля..">>>

 
3.04.2008
Конкурс інфармацыйна – адукацыйных летніх праектаў

Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай і інфармацыйнай дзейнасці педагогаў і адукатараў у летні перыяд.


Праекты могуць быць выкананы ў розных формах, такіх, як праца у летніках, сустрэчы, трэнінгі для навучэнцаў, калегаў, мясцовых жыхароў, падрыхтоўка і выпуск актуальных інфармацыйных матэрыялаў для пэўных сацыяльных груп і г.д. Вітаюцца праекты, досвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, якія накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці незалежнай беларускай дзяржавы.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, выхавальнікі, бацькі, асобы і грамадскія арганiзацыі, якія працуюць ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.

Умовы конкурса:

– праект можа быць выкананы ад даты абвяшчэння вынікаў конкурса да верасня 2008 года ўключна;

– cправаздача па праекце павінна быць здадзена не пазней за 30 верасня 2008 года;

– максімальны бюджэт праекта 500 $;

– перавага будзе аддавацца малабюджэтным праектам;

– для ўдзелу ў конкурсе патрэбна запоўніць анкету-заяўку (глядзіце ніжэй) і даслаць яе на электронны адрас kupalinka2008@gmail.com да панядзелка 5 мая 2008 года*!

– як правіла, не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі, закупка тэхнікі.

* Пра вынікі конкурсa будзе паведамлена да канца мая.


Заяўку на ўдзел можна спампаваць тут.
 
2.04.2008
Сайт наваградскага клуба «Беларускае кола»
«Мы – сябры Клуба – дарослыя і дзеці. Мы аб’ядналіся, каб вывучаць і адраджаць гістарычнае мінулае Бацькаўшчыны. Мы – частка грамадства і хочам быць актыўнымі грамадзянамі сваёй Радзімы». На сайце клуба, створанага наваградскімі настаўнікамі і вучнямі, можна знайсці шмат цікавай і карыснай інфармацыі аб выдатных асобах Беларусі, гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі і інш. Матэрыял прадстаўлены ў кампактным і вельмі зручным для ўспрымання і прэзентацыі выглядзе.
Адрас сайта – http://belkola-org.na.by/
 
2.04.2008
Паездкі ў Чэхію для прадстаўнікоў грамадскага сектара

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» у 2008 годзе будзе праводзіць серыю адукацыйных паездак у Чэшскую Рэспубліку.


Аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» было заснавана ў Празе ў 2004 году з мэтай падтрымкі грамадзянскіх ініцыятыў і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Дзейнасць аб'яднання будуецца на ўзаемным супрацоўніцтве беларускіх грамадскіх арганізацый з чэшскімі партнёрамі, развіццё кантактаў і сумесных праектаў, а гэтак жа на перадачы чэшскага досведу грамадскай і палітычнай трансфармацыі.


Чытаць далей
 
2.04.2008
Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра ў Гомелі

25 красавіка 2008 году ў 17.00 у Гомелі адбудзецца «Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра: праекты, магчымасці, кірункі дзейнасці" па адрасе: праспект Леніна, 3, комн. 508. Просім падцвердзіць свой удзел па e-mail: gomel@amcenter.by

Паводле Amcenter.by
 
2.04.2008
Конкурс праектаў “Развіццё грамадзянскай супольнасці і ўсведамлення аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”

Чэшская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” праводзіць конкурс праектаў на міні-гранты па праграме “Развіццё грамадзянскай супольнасці і ўсведамлення аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”.

Мэтамі праграмы з'яўляюцца: актывізацыя грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці, пашырэнне праваабарончых каштоўнасцяў. Асаблівая ўвага будзе звяртацца на арыгінальнасць і навізну праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, інцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.

Падрабязная абвестка і форма праекту – знаходзяцца тут

Тэрмін падачы заявак – да 17 красавіка 2008 г.
 
2.04.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– У новым навучальным годзе ў беларускіх школах з'явіцца дадатковы ўрок — «Гадзіна футболу» >>>

– У Беларусі створаць рэйтынг школ і ўніверсітэтаў >>>

– Навучэнцы 1—12-х класаў у 2008—2009 вучэбным годзе заплацяць за карыстанне падручнікамі 50% іх кошту >>>

– Палата прадстаўнікоў прыняла дадаткі ў законы аб вышэйшай адукацыі >>>
 
1.04.2008
Летняя школа па культурных вымярэннях

Студэнты і аспіранты рознага профілю навучання запрашаюцца да падачы заявак на ўдзел у Летняй школе па культурных вымярэннях палітыкі ў Еўропе 2008, якая арганізоўваецца Пражскім цэнтрам публічнай палітыкі і мае адбыцца з 2 па 9 ліпеня 2008 году ў Празе, Чэхія. Праграма накіраваная на больш шчыльны разгляд культурных вымярэнняў палітычных інстытуцыяў і палітычнага працэсу ў Эўропе (напр., фармаванне палітычнага курсу, палітычная камунікацыя, міграцыя і грамадзянства ЕС). Мова школы – англійская.


Апошні трэмін падачы заявак: 30 красавіка 2008 году.


Падрабязнасьці праз е-mail: clp@cpvp.cz альбо на сайце: http://www.cdpe.cpvp.cz

Паводле рассылкі belngo.info
 
28.03.2008
Хатняе навучанне, альбо ці варта вадзіць свайго дзіцёнка ў школу

Артыкул Вольгі Куўшынавай паводле http://wgcre.net/
“Калісці непісьменнымі былі тыя, хто не хадзіў у школу – зараз акурат наадварот”.
Французскі навэліст Поль Ґу

Калі я стала маці, я вырашыла, што падару свайму дзіцёнку самае галоўнае – дзяцінства. Іншымі словамі, не буду ламаць ягоную натуру. Не буду прымушаць стаяць, калі хочацца бегаць, не буду ўсаджваць, калі хочацца стаяць, не буду заганяць дахаты, калі хочацца пагуляць на вуліцы. Не буду адмахвацца ад ягонага жадання атрымліваць адказы на свае пытанні. >>>

 
28.03.2008
Навучанне ў Германіі

Фундацыі “Цайт” і “Будучыня і добрасуседства” прапануюць навучанне ў адным з нямецкіх ВНУ падчас зімовага семестру 2008–2009.

Патрабаванні да кандыдатаў:

– добрае валоданне нямецкай мовай,
– зацікаўленасьць сучасным еўрапейскім жыццём,

– цікаўнасць да нямецкай культуры і грамадства.

Штомесячная стыпендыя ў памеры 550 еўра, пражыванне ў атэлі, выкананне персанальных патрабаванняў па харчаванні. Аплочваюцца візавыя паслугі і дарога.

Апошні тэрмін падачы дакументаў – 30 красавіка.

Тэрміны навучання: з 1 кастрычніка 2008 да 28 лютага 2009 года.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-старонцы: www.gfps.org/belarus альбо па эл. пошце: belarus@gfps.org

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
28.03.2008
Набор у завочную Школу маладога журналіста

Гарадзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” абвяшчае новы набор на дыстанцыйнае навучанне ў Школе маладога журналіста для жыхароў Гарадзенскай вобласці.

Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты ад 16 год, якія спрабуюць пісаць, альбо толькі хочуць паспрабаваць сябе ў журналістыцы; ня маюць магчымасці рэгулярна наведаваць заняткі, але згодныя вучыцца праз інтэрнэт і прыязджаць на кансультацыі.

Заявы прымаюцца да 10 красавіка.

Першая сустрэча ладзіцца ў Гродне 19 красавіка.

Больш падрабязную інфармацыю, анкеты ўдзельнікаў можна атрымаць, звярнуўшыся на электронную пошту trecisektar@yahoo.com. Кансультацыі – па тэлефонах 784 32 21, альбо (0152) 75–71–72.
Паводле «Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
28.03.2008
Новы нумар «Кутка настаўніка»

У чарговым выпуску бюлетэня «Адукацыйнага цэнтра «ПОСТ"" разглядаюцца пытанні рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця ў школе, фармавання грамадзянскіх кампетэнцый у вучняў, распавядаецца пра Асацыяцыю беларускіх гайдаў, прапануецца іншая цікавая інфармацыя.

Спампаваць бюлетэнь (pdf, 877 КБ)
 
26.03.2008
Кампетэнцыі трэнера адукацыйных праграм у галіне правоў чалавека

Якімі кампетэнцыямі павінны валодаць трэнер нефармальных адукацыйных праграм у галіне правоў чалавека? Адказ на гэтае пытанне з апорай на досвед грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ» прапануе Сяргей Салей.

Чытаць артыкул

Паводле wgcre.net

 
26.03.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– З новага навучальнага году дзелавы стыль адзення ўводзіцца для ўсіх школьнікаў. Але ж новую форму будуць шыць па мерках 60-х гадоў мінулага стагоддзя

– У ВНУ застанецца выкладанне курса прафесійнай лексікі беларускай мовы >>>

– 24 сакавіка падпісаны ўказ па стварэнні дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзенні ўступных выпрабаванняў у вышэйшых і сярэдніх адмысловых вучэбных установах у 2008 годзе >>>
 
26.03.2008
Валантэрства для еўрапейскай культурнай спадчыны

Фонд Баторага сумесна з нямецкім фондам «Памяць, адказнасць і будучыня» запрашае няўрадавыя арганізацыі з Польшчы, Літвы і Украіны, якія дзейнічаюць у галіне абароны помнікаў архітэктуры і культурнай спадчыны, і якія маюць досвед працы з валантэрамі альбо моладдзю, падаваць заяўкі на атрыманне грантаў у межах конкурсу «Мэморыя. Валантэрства для еўрапейскай культурнай спадчыны» («Memoria. Wolontariat dla europejskiego dziedzictwa kulturowego»). Беларускія арганізацыі могуць прымаць удзел толькі ў якасці партнераў арганізацыяў з пералічаных вышэй краінаў. Заяўкі падаюцца на польскай альбо нямецкай мовах.


Апошні тэрмін падачы заявак: 31 сакавіка 2008 году.

Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце http://rus.ngo.pl/strona/331808.html

Паводле рассылкі belngo.info
 
26.03.2008
Далучайцеся да конкурсу артыкулаў і нататак

Ідзе апошні тыдзень конкурсу артыкулаў і нататак для сайта «Адукацыя і асвета ў галіне правоў дзяцей і моладзі".


Падрабязнасці глядзіце на сайце: http://wgcre.net/?cat=13
 
26.03.2008
Праект для журналістаў і блогераў

Праект накіраваны на падтрымку беларускіх блогераў і журналістаў. Ён дае магчымасьць падвысіць свой прафесійны ўзровень праз семінары ды стажыроўкі за мяжой у партнерскіх выданнях; пашырэння чытальніцкае аўдыторыі рэгіянальных навінаў; пашырэння чытальнасці беларускіх навінаў на Захадзе праз публікацыю ў партнерскіх выданнях.

Чытаць далей

Паводле рассылкі belngo.info
 
26.03.2008
Навучанне еўрапейскаму супрацоўніцтву ў Галандскім універсітэце

MATRA прымае заяўкі на стыпендыю для навучання еўрапейскаму супрацоўніцтву ў Галандскім універсітэце Твэнтэ ў Школе Менеджменту і Кіравання па спецыяльнасці «Дзяржаўная адміністрацыя». Працягласць навучання 2 гады. Стыпэндыя цалкам пакрывае выдаткі для студэнтаў з Беларусі. Студэнты мусяць мець ступень бакалаўра грамадскай адміністрацыі альбо ў набліжанай галіне сацыяльных навук, мець сярэдні бал 6,5 у тэсьце IELTS і быць маладзейшымі за 35 гадоў.


Апошні тэрмін падачы заявак: 1 чэрвеня 2008 году.


Дадатковая інфармацыя: http://pa.graduate.utwente.nl/tracks/pgm/,
www.cross-agency.nl

Паводле рассылкі belngo.info
 
26.03.2008
Валантэрская праграма ў Германіі

Фонд Марыян Дзьёнхофф (der Marion-Dönhoff-Stiftung) запрашае да ўдзелу ў шасцімесячнай валантэрскай праграме, якая прадугледжвае працу ў грамадскіх арганізацыях Бэрліна.

Валантэры, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць стыпендыю і магчымасць прайсці курс навучання, які пазнаёміць іх з рознымі аспектамі жыцця Германіі, яе палітыкай, грамадствам і культурай.

Патрабаванні да ўдзельнікаў: грамадзянства Беларусі, Украіны альбо Расіі; вольнае валоданне нямецкай мовай; занятасць у сацыяльнай сферы.

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка.
Заяўкі дасылайце на эл. адрас susanne.konschak@austausch.org.

Больш падрабязная інфармацыя – па тэлефоне: +49 (0)30 44 66 80 27.

Паводле «Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
26.03.2008
“МедыяБарКэмп” у Літве

6–8 чэрвеня Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр ладзіць у Літве “МедыяБарКэмп”.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя блогеры, кліпмэйкеры, падкастары, актыўныя карыстальнікі інтэрнэту.

Праграма будзе фармавацца з прэзентацый і выступаў удзельнікаў. Асноўная мэта – стымуляванне развіцця новых медыяпраектаў у Беларусі і суседніх краінах.

Асаблівая ўвага надаецца медыяпраектам, якія прадстаўляюць пункт гледжання пэўнай групы (не тэлеканалам і радыёстанцыям, а людзям), удзельнікам, якія маюць досвед працы з сучаснымі медыя-тэхналёгіямі і маюць што сказаць.

Дадатковая інфармацыя, узор заяўкі – на вэб-старонцы: www.mediabarcamp.com.

З пытаннямі звяртайцеся на эл. адрас mediabarcamp@gmail.com

Паводле «Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
25.03.2008

Сення спаўняецца 90 год з дня ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Віншуем, дарагія калегі, з сапраўдным Днём Волі!

90 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 г. у Мінску была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі Няхай той перыяд гісторыі называюць перыядам рамантызму, але без яго мы б не змаглі перажыць перыяд ВЯЛІКАЙ ХЛУСНІ – так назвала Івонка Сурвілла савецкі перыяд нашай гісторыі – і стварыць незалежную дзяржаву – Рэспубліку Беларусь. А каб навесці парадак ўжо ў сваёй краіне – трэба не лгаць нашым дзецям, не скажаць гістарычныя факты ды вынікі выбараў. І тады мы разам, усім народам, будзем адзначаць сапраўдны Дзень Волі у сапраўды вольнай Беларусі.
Са святам!
Ваш Настаўнік.інфо
 
24.03.2008
Сёння — працяг агульнанацыянальнай дыктоўкі
Сваім удзелам у акцыі вы далучаецеся да святкавання Дня Волі 25 Сакавіка і ўшаноўваеце 90-я ўгодкі БНР, урад якой надаў роднай мове дзяржаўны статус.
Сёння ў Палацы мастацтваў дыктоўку ладзяць Згуртаваньне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і мастацкая суполка «Пагоня». Дыктоўка пройдзе ў вялікай актавай залі палацу (вул. Казлова, 3, станцыя мэтро «Плошча Перамогі), і пачнецца а 16.30. 
Калі вы яшчэ не напісалі дыктоўку  ў сваёй школе, на сайце «Нашай нівы» можна спампаваць тэкст а таксама аўдыё- і відэафайлы, дзе Зінаіда Бандарэнка, легендарная беларуская дыктарка, чытае тэкст прадмовы да зборніка «Дудка беларуская» ў інтэрнэт-эфіры.
ПРЫЗНАННЕ Ў ЛЮБОВІ – рэпартаж пра тое, хто і як пісаў дыктоўку ўчора
 
24.03.2008
ЕГУ аб'яўляе набор студэнтаў
ЕЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ у Вільні абвяшчае набор студэнтаў на бакалаўрскую праграму «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» (дзённая і завочная форма навучання)
«Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» – гэта
• фундаментальная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук
• грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, культурнай антрапалогіі, археалогіі, этналогіі
• авалоданне дзвюма замежнымі мовамі
• атрыманне дыплома бакалаўра гісторыі дзяржаўнага ўзору Літоўскай Рэспублікі, які прызнаецца ў Еўропе
• магчымасць вучыцца і жыць у адным з прыгажэйшых гарадоў Цэнтральна-Усходняй Еўропы, у якім усё яшчэ жыве беларуская гісторыя
Выкладанне вядзецца пераважна па-беларуску і па-руску, на старэйшых курсах таксама на англійскай, французскай ці нямецкай мове. Апроч гэтага прапануецца асобны курс літоўскай мовы і культуры. Сярод выкладчыкаў вядомыя ў Беларусі і за яе межамі гісторыкі, этнолагі, археолагі. Падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання можна знайсці на сайце www.ehu.lt
 
24.03.2008

«Нашым дзеткам» – 2 гады!

Нашыя дзеткіПарталу «Нашыя дзеткі" споўнілася 2 гады. Віншуем, дарагія калегі! Ваш партал створаны для першых і самых галоўных настаўнікаў – бацькоў. Зычым вам плёну і натхнення! Няхай больш у нашай краіне расце беларусаў.
Шчыра ваш,
http://nastaunik.info/
Чытаць навіны «Нашых дзетак»
 
19.03.2008
Конкурс праектаў

Чэшская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у нядолі" распачынае прыняццё заяваў на мікрагранты (сярэдняя сума да 2000 даляраў) па праектах развіцця і падтрымкі грамадзянскай супольнасці ды ўсведамлення аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі. Мэтамі праграмы з'яўляюцца: актывізацыя грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці, пашырэнне праваабарончых каштоўнасцяў. Асаблівая ўвага будзе звяртацца на арыгінальнасць і навізну праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, інцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.


Чытаць далей
 
19.03.2008

Новае на сайце

Internet у дапамогу настаўніку замежнай мовы: www.dw-world.de


Адной з хатніх старонак на ўласным ці працоўным камп’ютары ў настаўніка нямецкай мовы можа стаць старонка радыёстанцыі “Deutsche Welle”. Акрамя стужкі навінаў, краіназнаўчай інфармацыі пра Германію, рэдакцыя сайта прапаноўвае чытачам і слухачам раздзел “Deutschkurse”.


DW змяшчае распрацаваныя матэрыялы як для выкладання нямецкай мовы, так і для самастойнага навучання.
Такія матэрыялы на занятку будуць у радасць як настаўніку, так і дзецям!
Большасць матэрыялаў грунтуецца на актуальных навінах службы “Нямецкая хваля”, уключае аўдыёзапісы і тэксты да іх, працу над лексікай, граматыкай, вымаўленнем і падыходзіць для навучэнцаў старэйшых класаў ці студэнтаў, якія гатовы да працы з аўтэнтычнымі тэкстамі і навінамі.

Чытаць далей
 
19.03.2008
Конкурс «Педагог-псіхолаг году»

Міністэрства адукацыі ў 2008 годзе праводзіць чарговы рэспубліканскі конкурс педагагічных працаўнікоў у намінацыі «Педагог-псіхолаг году».


Дадатковыя ўмовы арганізацыі і правядзенні Конкурсу, узор заяўкі для ўдзелу ў яго фінале і кароткую інфармацыя для падрыхтоўкі да фіналу глядзіце тут.


Заяўкі і інфармацыю аб удзельніках фіналу Конкурсу прымаюцца Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі да 1 чэрвеня 2008.
 
19.03.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Падыход да арганізацыі харчавання ў школьных сталовых павінны быць рэстаранным. Аб гэтым заявіў падчас паседжанняў круглага стала галоўны дзіцячы пазаштатны дыетолаг і гастраэнтэролаг Міністэрствы аховы здароўя Дзмітры Мірутка >>>

– Большасць абітурыентаў жадаюць праходзіць прафсумоўе у БДУ. У астатніх навучальных установах ахвотных прайсці сумоўе ў разы меней. У БДУ на «асобныя» спецыяльнасці ўжо зарэгістраваліся больш тысячы абітурыентаў >>>

– У бліжэйшай будучыні ў кожнай школе Мінска будзе ўведзены “электронны кашалёк” – пластыкавая картка для разліку за харчаванне. Аўтары ідэі разлічваюць, што гэта дапаможа бацькам сачыць за штодзённым харчаваннем дзяцей у школе >>>

– Вызначаныя крытэры, паводле якіх студэнты і навучэнцы ў Беларусі могуць атрымаць дапамогу на праезд. >>>

– Праца над Кодэксам аб адукацыі прыпыненая. Ч­ыноўнікі не змаглі вызначыць, якой усё ж мусіць быць сярэдняя школа ў Беларусі — 12-ці ці 11-гадовай >>>

– Каб зберагчы электраэнэргію, у школе на перапынках выключаюць святло, у сталічнай бібліятэцы наведвальнікаў садзяць пад адну лямпу, а ў дзіцячым садку дзённы вартаўнік выключае святло за ўсімі, хто забыўся >>>
 
17.03.2008
Выстава Яўгена Куліка

19 сакавіка ў мінскім Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3) адчыняецца выстава твораў славутага беларускага мастака‑графіка, аўтара эталону герба «Пагоні» Яўгена Куліка (1937–2002).


Пачатак а 17-й.


Паводле Нашай Нівы
 
17.03.2008
Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра ў Мінску

9 красавіка 2008 году ў 16.00 адбудзецца «Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра: праекты, магчымасці, кірункі дзейнасці" па адрасе пр. Незалежнасці 169 (былы пр. Фр. Скарыны), каб. 512 (паўднёвае крыло). Калі ласка, падцвердзіце свой удзел па тэлефоне 218–12–64 або электроннай пошце advising@amcenter.by

Паводле Amcenter.by
 
17.03.2008
Новы інфармацыйны рэсурс

Для спецыялістаў сацыяльнай сферы створаны новы інфармацыйны рэсурс – Інфармацыйна-пошукавая сыстэма «Бібліятэка сацыяльнага работніка», якая размешчаная на сайце Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў: http://basw-ngo-by.net/page.php?parent=0&issue_id=2899

Паводле рассылкі belngo.info
 
17.03.2008
Летняя школа-2008 у Лундзкім універсітэце

Лундзкі універсітэт абвяшчае набор удзельнікаў на “Летнюю школу 2008”. Тэма: дачыненні паміж старымі і новымі сябрамі Еўрасаюзу, а таксама паміж пашыраным Еўрасаюзам і яго новымі суседзямі.

Працягласць курса: 4 жніўня – 21 жніўня. Мова – англійская.


Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сакавіка 2008 году.


Падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце: http://www.sol.lu.se

Паводле рассылкі belngo.info
 
17.03.2008
Навучанне ва універсітэце Градэц Карлавэ

Універсітэт у Градцы Кралавэ, факультэт інфарматыкі і менеджменту сумесна з гуманітарнай арганізацыяй «Чалавек у нядолі" праводзяць конкурс на стыпэндыі на бакалаўрскае навучанне па спецыяльнасці «Інфармацыйны мэнэджмэнт ці Прыкладная інфарматыка».


Чытаць далей

Паводле рассылкі belngo.info

 
17.03.2008
Еўрапейскі тыдзень з ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае студэнтаў бакалаўрскіх, магістарскіх і аспіранцкіх праграм беларускіх, літоўскіх і замежных ВНУ прыняць удзел у міжкультурным праекце «Еўрапейскі тыдзень».

Праект задуманы з мэтай фармавання платформы для прэзентацыі Беларусі і
беларускай інтэлектуальнай супольнасці еўрапейскім калегам, а таксама для таго, каб азнаёміць беларусаў з працэсамі еўрапейскай інтэграцыі. Арганізатары «Еўрапейскага
тыдня» спадзяюцца, што гэтая падзея стане пачаткам усведамлення і фармавання ўласнай еўрапейскай ідэнтычнасці.

У рамках праекту мяркуецца правядзенне трохдзённай міжнароднай студэнцкай
канферэнцыі і праца трох секцый:

• Беларусь на межах Еўропы

• Еўропа як аб'ект вывучэння

• Цэнзура ў беларускіх медыя

Акрамя таго, удзельнікі канферэнцыі прымуць удзел у тэматычных круглых сталах з вядомымі беларускімі і замежнымі акадэмічнымі дзеячамі, палітыкамі, журналістамі і інш.
Падчас «Еўрапейскага тыдня» адбудзецца шэраг сустрэч з прадстаўнікамі еўрапейскіх арганізацый, фотавыстава і кінапаказы.

Даты правядзення мерапрыемства: 14 – 18 красавіка 2008 г. (Вільнюс, Літва).

Чытаць далей
 
13.03.2008

Новае на сайце


«Пад сценамі старажытных замкаў"

Урок па курсе «Мая Радзіма – Беларусь» на падставе матэрыялаў Л. В. Базыльчык. Аўтар – Сыско Iрына Генрыхаўна – настаўнiца пачатковых класаў вышэйшай
катэгорыi. Удзельнiца семiнараў «Настаўнiк. Школа. Грамадства»,
стажыровак у навучальных установах Польшчы. Кiруе гуртком «Знаўцы роднай
мовы». Аўтар метадычнага дапаможнiка «Шляхi да роднай мовы» (выдавецтва
«Садзейнiчанне»). Паспяхова скончыла дыстанцыйныя курсы у ЕГУ «Сучасная
беларуская мова» i «Экскурсазнаўства».

Спампаваць матэрыялы (zip, 36 КБ)

На старонцы нашай галерэі можна пабачыць фотаздымкі з адкрытага ўрока (12 лютага 2008 года ў 4 “Г” класе СШ № 10 г. Гродна) і музейных заняткаў.
 
12.03.2008
Конкурс «Еўразія. Сацыяльная прастора»

Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу гарамадскасці да сацыяльных праблемаў краінаў Еўраазіяцкага рэгіёну.


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца інфармацыйныя агенцыі і рэдакцыі СМІ краінаў Еўразіі, прафесійныя тэлежурналісты і фотакарэспандэнты. Асаблівая ўвага будзе адданая работам, створаным людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.


Апошні тэрмін падачы заяваў: 10 красавіка 2008 году.
Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце: www.eurasia-media.ru

Паводле рассылкі belngo.info
 
12.03.2008
Праграма стажыровак у ЗША «Захаванне культурнай спадчыны»

У файлах IATP.gif і Anketa_udzelnika.doc вы знойдзеце апісанне конкурсу «Захаванне культурнай спадчыны», патрабаванні да ўдзельнікаў, інструкцыю па запаўненні анкеты і форму анкеты.


Апошні тэрмін падачы дакументаў: 1 красавіка 2008 году.


Анкеты дасылайце на электронны адрас: comcon@amcenter.by альбо на паштовы: г. Мінск, пр-т Незалежнасці 169, п. 512. Па пытаннях удзелу ў праграме звяртайцеся ў прадстаўніцтва карпарацыі American Center for Education and Research, Inc. па тэл.: (017) 2181264, (017) 2181267, (017) 2181268 (Вольга Прушак).

Паводле рассылкі belngo.info
 
12.03.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Беларускую школу, відаць, чакае чарговая рэформа. Намеснік аддзела Адміністрацыі прэзідэнта акадэмік Анатоль Рубінаў у газеце «Советская Белоруссия» выступіў з чарговым праграмным артыкулам. Спробу вяртання да старых нормаў каментуе кіраўнік Беларускага гуманітарнага ліцэю Уладзімір Колас

– Адміністрацыя прэзідэнта даручыла Міністэрству адукацыі да 1 верасня 2008 году «арганізаваць бесперапынную сістэму перападрыхтоўкі і падвышэння кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ па пытаннях ідэалагічнай і выхаваўчай працы» >>>

– У БДУ больш за 2 тысячы абітурыентаў пройдзе прафесійна-псіхалагічную гутарку >>>

– Школьнікам паказваюць «Шчыт Айчыны» без купюраў. Найбольшую цікавасць у маладой аўдыторыі выклікаюць пікантныя сцэны з фільму >>>

 
10.03.2008
Абітурыент-2008

Журналісцкі факультэт апошнім часам рэгулярна прыцягвае да сябе ўвагу, прычым падставы для яе могуць быць вельмі рознымі: ад наведвання гэтай установы прэзідэнтам да выключэння Франака Вячоркі. Ад пераезду ў новы будынак на Кальварыйскай да дэманстратыўнага перарывання партнерскіх стасункаў шведcкім бокам. Бадай што адзінае, што аб'ядноўвае ўсе навіны – гэта нарастальная цікавасць з боку афіцыйных уладаў да журналісцкага факультэта, а таксама да тых, хто мае гонар там навучацца.

Чытаць далей

Паводле wgcre.net

 
10.03.2008
Пачатак прыёмнай кампаніі ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт распачынае прыём студэнтаў на дзённае і завочнае аддзяленні бакалаўрскіх праграм па ўсіх кірунках навучання ў ЕГУ: дызайн, гісторыя, філасофія, камунікацыя і інфармацыя, паліталогія і еўрапейскія даследаванні, міжнароднае права, сучаснае мастацтва, турызм і рэкрэацыя.


На бакалаўрскія праграмы прымаюцца грамадзяне Беларусі і іншых дзяржаў, якія маюць сярэднюю адукацыю. Навучанне ў ЕГУ забяспечвае шырокія перспектывы базавай і дадатковай вышэйшай адукацыі ў Еўропе на рускай і беларускай мовах і атрымання дыплома еўрапейскага ўзроўню. Студэнты ЕГУ таксама маюць разнастайныя магчымасці для самарэалізацыі ў акадэмічнай, прафесійнай і грамадскай сферы, у тым ліку праз удзел у міжнародных адукацыйных, творчых і навукова-даследчых праектах (праграмах абмену, замежных стажыроўках, канферэнцыях, летніх моўных школах, семінарах і інш.).

Чытаць далей
 
10.03.2008
Фотаконкурс да Дня Зямлі

Пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь запрашае фотааматараў прыняць удзел у фотаконкурсе, прысвечаным Міжнароднаму Дню Землі, які адзначаецца 22 красавіка 2008г.


Дзень Землі закліканы аб'яднаць людзей планеты ў справе абароны навакольнага асяроддзя. Сусветная акцыя Дзень Землі пачалася ў ЗША 22 красавіка 1970 г. Па традыцыі ў гэты дзень усё ахвотныя прымаюць удзел у добраўпарадкаванні і азеляненні сваіх двароў і вуліц, а таксама розных мерапрыемствах, накіраваных на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя.

Чытаць далей
 
6.03.2008
Дыктоўка да 25 сакавіка

Набліжаецца дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У межах грамадскага святкавання 90-й гадавіны прапануецца правесці агульнанацыянальную дыктоўку. У якасці тэкстаў прапануюцца прадмова Францішка Багушэвіча да «Дудкі беларускай» і гімна Наталлі Арсенневай «Магутны Божа».

Чытаць далей
 
6.03.2008
Стажыраванне ім. Паўла Тыгрыда

Павел Тыгрыд быў чэшскім дысідэнтам, журналістам, грамадскім дзеячам.


Праграма «Стажыраванне ім. Паўла Тыгрыда» прызначана для маладых людзей (25–35 гадоў), якія займаюцца актыўнай грамадскай дзейнасцю.
Стажыраванне ім. Паўла Тигрида ажыццяўляе АМО (Асацыяцыя па міжнародных пытаннях, www.amo.cz), якая ўжо двойчы паспяхова рэалізоўвала гэты праект.


Чытаць падрабязней
 
5.03.2008
Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра ў Гомелі

11 сакавіка ў 17.00 мае адбыцца чарговы «Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра: кірункі дзейнасці, праекты, магчымасці" па адрасе: праспект Леніна, 3, пак. 508. Просім пацвердзіць свой удзел па e-mail gomel@amcenter.by

Amcenter.by
 
5.03.2008

Новае на сайце


Самастойныя і кантрольныя работы па фізіцы для 7 класа

Перакладзеныя са «Зборніка кантрольных і самастойных работ» (выдавецтва «Белы вецер») Іванам Копасем Тамарай Мацкевіч

Кантрольная работа па тэме «Інерцыя. Шчыльнасць цела» (zip, 28 КБ)

Кантрольная работа па тэме «Механічны рух» (zip, 41 КБ)

Кантрольная работа па тэме «Рух і сілы» (zip, 49 КБ)

Самастойная работа па тэме «Гідрастатычны ціск» (doc, 27 КБ)


Кантрольная работа па тэме «Ціск» (doc, 31 КБ)
 
5.03.2008
«Правам дзіцяці – наш удзел»

У розных краінах свету існуюць самыя розныя праграмы, мэтай якіх з'яўляецца асвета грамадскасці ў галіне права і розных прававых праблем.

З усёй шматстайнасці падобных праграм варта вылучыць праект, які паўстаў у ЗША пад імем Street Law і атрымаў шырокае распаўсюджванне ў іншых дзяржавах пад такімі мясцовымі назовамі як, напрыклад, «Жывое права» у Польшчы і Расійскай Федэрацыі, «Права на кожны дзень» у Беларусі, «Практычнае права» на Ўкраіне.

Чытаць далей

Паводле wgcre.net

 
5.03.2008
Агляд адукацыйных навінаў

12-гадовая мінчанка Дар'я Надзіна заняла другое месца на міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці «Акно ў Еўропу», які прайшоў у Санкт-Пецярбургу >>>

– 5 сакавіка распачалася рэгістрацыя абітурентаў на сумоўі для паступлення на «чыноўніцкія» і "ідэалагічныя" спецыяльнасці. Дата пачатку рэгістрацыі «абвалілася» на галовы членаў прыёмных камісій – так, 3 сакавіка ў БДУ не было нічога вядома аб парадку стварэння і працы камісій па сумоўі. Перспектыва прафесіянальна-псіхалагічнага «фільтравання» б'е па кішэні ВНУ і палохае абітурыентаў. Вырашэнне рэкамэндаваць альбо не прымаецца простай бальшынёй галасоў пры прысутнасці дзьвюх трацін складу камісіі. Пасведчанне будзе выдавацца ў той жа дзень і не падлягае апеляцыі.

– Больш за 7 тысяч чалавек занесеныя ў рэспубліканскі банк дадзеных адораных студэнтаў і навучэнцаў. У спіс трапілі анкеты больш чым 3,5 тысяч школьнікаў, 199 навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, 487 студэнтаў, 378 аспірантаў. Аб гэтым, а таксама іншых сваіх дасягеннях Міністэрства адукацыі піша ў сваім пісьме. Там жа можна знайсці і інфармацыю аб пастаяннай асабістай увазе прэзідэнта да беларускага інтэлектуальнага патэнцыялу.

– У Літве пачынаецца бестэрміновы страйк настаўнікаў. У сярэднім яны атрымліваюць за працу пяцьсот даляраў, але не задаволеныя гэтым заробкам. Ці ёсць падставы для пратэсту ў беларускіх настаўнікаў? >>>

– Больш за 93 мільёны еўра выдаткоўваецца на мадэрнізацыю пан-Еўрапейскай навукова-адукацыйнай сеткі GEANT. Хутка да яе далучыцца яшчэ болей падобных сетак па ўсім свеце. Ужо сёння еўрапейская навукова-адукацыйная прастора аб’ядноўвае ля 30 мільёнаў карыстальнікаў >>>

– Сем'ям, якія пражываюць на тэрыторыі радыёактыўнага забруджвання (у зоне далейшага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем), аплата за харчаванне дзяцей у дашкольных установах з 1 сакавіка паніжаная на 50% >>>

– 29 лютага ў Менску адбылася прэзентацыя міжнароднага праекту «Планы ўстойлівага развіцця для школ» і праекту «Мясцовыя выклікі-21 у школах», якія рэалізуюцца пры падтрымцы Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йоханэса Рау >>>
 
3.03.2008
Магістарская праграма ў Варшаве

Інстытут палітычнай навукі і Факультэт журналістыкі Варшаўскага універсітэту (Польшча) запрашаюць на навучанне па магістарскай праграме па Еўрапейскіх даследаваннях.

Праграма разлічаная на замежнікаў, будзе адбывацца на працягу 2-х гадоў у другой палове дня па працоўных днях. Праграма прадугледжвае навучанне па прававых, эканамічных і палітычных аспектах Еўрапейскай інтэграцыі і ЕС. Навучаньне платнае, на англійскай мове. Магчымае частковае пакрыццё выдаткаў.

Апошні тэрмін падачы заяваў – лета 2008 году.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-старонцы па адрасе:
http://www.inp.uw.edu.pl/mdpies/index.html

Паводле рассылкі belngo.info
 
3.03.2008
Семінар па падрыхтоўцы лідэраў навучальных гурткоў

Семінар па падрыхтоўцы новых лідэраў навучальных гурткоў для дарослых мае адбыцца 15–16 сакавіка ў Брэсце.

Апошні тэрмін фармаваньня групы – 1 сакавіка.

Усіх ахвотных да ўдзелу просім звяртацца на эл. адрас: prysak2000@mail.ru альбо па тэлефоне 029 288 28 22 (Ігар).

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны.
 
28.02.2008

Новае на сайце


Ключавыя кампетэнцыі для навучання на працягу ўсяго жыцця

На фоне паўсюдных, але звычайна ня вельмі ясных сцверджанняў аб ролі ідэалогіі ў выхаванні «правільнага чалавека» ўзнікае пытанне, «А як гэтыя арыентыры стасуюцца з рэальным становішчам і сучаснымі патрэбамі чалавека?». Для параўнання прапануем вам фрагмент рэкамендацый Парламента і Савета Еўропы, датычны асноўных кампетэнцый для навучання на працягу ўсяго жыцця, па-беларуску і па-англійску.
 
28.02.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Рэгістрацыя абітурыентаў на сумоўе па тых спецыяльнасцях, на якіх яно патрэбнае для паступлення, будзе праводзіцца ў сакавіку. Механiзмы правядзення прафесiйнага адбору распавёў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта Васiль Стражаў >>>

– У 2009 годзе плануецца пераход на пяцідзённы вучэбны тыдзень ва ўсіх тыпах агульнаадукацыйных вучэбных устаноў, у тым ліку ў гімназіях, ліцэях, а таксама ў класах з вывучэннем асобных прадметаў на падвышаным узроўні >>>

– У школе плануецца вярнуць форму «усур'ёз і надоўга». Ліст ад імя міністра адукацыі ўжо адпраўлена ў абласныя кіраванні адукацыі. Цяпер у дзелавых гарнітурах павінны будуць хадзіць усё без выключэння школьнікі >>>

– Адмысловы падыход да падрыхтоўкі патэнцыйных юрыдычных кадраў праявіў гомельскае УУС. 20 лютага яно зладзіла спаборніцтвы сярод вучняў прававых класаў па стральбе з пісталета Марголіна. >>>
 
28.02.2008
Міжнародная студэнцкая канферэнцыя ў Вінніцы

17 – 19 красавіка 2008 г. ў г. Вінніца (Украіна) адбудзецца VII міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Мір моладзі – моладзь свету».

Мэты канферэнцыі: асвятліць досвед і праблемы маладзёвага руху розных
рэгіёнаў свету, абмеркаваць праблемы падрыхтоўкі будучых спецыялістаў,
абмеркаваць накірункі эканамічнага, прававога, культурнага і сацыяльнага
супрацоўніцтва моладзі.


Тэматычны накірунак канферэнцыі 2008 г.: кіраванне бяспекай інфармацыйных
рэсурсаў. Праца канферэнцыі будзе праводзіцца па 4-ох секцыях. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 сакавіка 2008 г.
Падрабязная аб'ява – на svetlahorsk.belarda.org
 
26.02.2008
Інфармацыйны дзень ў Мінску

Беларускае моладзевае грамадзкае аб'яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае прыняць удзел у інфармацыйным дні «Дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі". Мерапрыемства адбудзецца 15 сакавіка 2008 году па адрасе: вул. Гікалы, 22, Менск. Пачатак у 10:00.


Запрашаецца моладзь з абмежаванымі магчымасцямі і іх сваякі з Мінску й Мінскай вобласці, а таксама зацікаўленыя арганізацыі.


Каб прыняць удзел у семінары, неабходна да 10 сакавіка 2008 году даслаць анкету-заяўку, якую вы знойдзеце тут, па адрасе зав. Калініна, 16–348, Мінск, 220012, альбо па факсе: 8–017-280–77–27; альбо па эл. пошце different@nsys.by.


Дадатковая інфармацыя па тэл. (8–017) 2873817, (8–029) 5556838. Звяртайцеся да Галіны Крот, Паліны Галавусавай.
Паводле рассылкі belngo.info
 
26.02.2008
Усходнееўрапейская канферэнцыя «Свабода і ўлада: імперыя, дзяржава і нацыя на Усходзе ад 18 да 21-га стагоддзя»

Канферэнцыя адбудзецца ў Варшаве 15–18 ліпеня 2008 году. Мова: англійская.


Галоўнай тэмай канферэнцыі будзе пытанне свабоды і ўлады ва Усходне-Цэнтральнай, Паўднёва-Усходней і Усходней Эўропе, Расіі, Сярэдней Азіі і Каўказе з 18-га стагоддзя. А таксама актуальныя палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя, нацыянальныя і культурныя праблемы, якія тычацца галоўнай тэматыцы. Спецыальная ўвага будзе нададзеная праблемам камуністычнага і посткамуністычнага свету.


Апошні тэрмін рэгістрацыі: 15 сакавіка 2008 году.


Кантактная інфармацыя: Jan Malicki – Conference Director, The Centre for East European Studies, The Conference Department, Obo.na 7/55, PL 00–927 Warszawa

E-mail: conf.studium@uw.edu.pl


Падрабязнасці глядзіце на сайтах:
http://www.studium.uw.edu.pl/weec/,
http://www.afpwebfolio.org/
Паводле рассылкі belngo.info
 
26.02.2008
Чарговы выпуск «Кутка настаўніка»

У новым выпуску бюлетэня ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» закранаюцца тэмы прафесійнай арыентацыі школьнікаў, выпрацоўцы здольнасцяў ставіць жыццёвыя мэты, а таксама прапануецца трэнінгавы метад «Штодзённік».

Спампаваць бюлетэнь (pdf, 556 КБ)
 
26.02.2008
Конкурс артыкулаў падоўжаны


Арганізатары конкурсу артыкулаў прававой тэматыкі для сайта працоўнай групы «Адукацыя і асвета ў сферы правоў дзяцей і моладзі» www.wgcre.net аб'яўляюць аб падаўжэнні тэрмінаў яго правядзення на 1 месяц у сувязі з невялікай колькасцю дасланых работ.


Нагадаем, што прызавы фонд конкурсу складаюць: лічбавая фоторамка Espada E-07A (галоўны прыз); MP3-плэер Transcend T.sonic 820 з функцыяй дыктафона (2 прыз); партатыўны фотапрынтар Canon SELPHY CP720 (3 прыз). Таксама арганізатарамі прадугледжаны адмысловы прыз за лепшую рэцэнзію на вучэбнае выданне (прыз – закуп кніг у інтэрнэт-краме oz.by на агульную суму да 100 тыс. руб. у катэгорыях: «Грамадскія і гуманітарныя навукі», «Вучэбная літаратура», «Аўдыёкніжкі», «Бізнэс-літаратура»). Аўтары лепшых кароткіх нататак могуць прэтэндаваць на 2 USB-flash drive 1гб.


Адкрыты конкурс публікацый прававой тэматыкі быў абвешчаны ў снежні 2007 гады ў рамках Трацін штогадовага Тыдня нефармальнай адукацыі.


Падрабязнасці аб конкурсе можна прачытаць па адрасе: wgcre.net
 
22.02.2008
Новыя перакладныя слоўнікі

21 лютага ў Мінску быў презентаваны першы вялікі «Беларуска-украінскі слоўнік».

«Выдадзены ў Кіеве перакладны з беларускае мовы слоўнік – пакуль што адзіны прыклад прафесійнага зацікаўлення беларускаю мовай у іншай краіне», – зазначае знаны перакладчык Лявон Баршчэўскі.

Пераклады зь беларускае ў іншых краінах ідуць праз рускія слоўнікі. І гэта галоўная прычына, чаму ён узяўся за стварэньне дваццацівасьмімоўнага перакладнога слоўніка з беларускай.


“Гэта вялікая-вялікая праблема і адна з прычын, чаму я рабіў слоўнік на дваццаць восем моваў. Трэба хоць натхніць іншых гэта ўсё рабіць калі-небудзь. Там у мяне няшмат слоў, самыя важныя словы, але гэта можна пашыраць, можна разбіваць на асобныя мовы і працягваць справу. Такая ідэя і была штуршком да маёй працы”.


Слоўнік разлічаны на зацікаўленага беларускамоўнымі тэкстамі замежнага чытача. Таму пачынаецца ён, натуральна, беларускай. Наступная мова ў ім – даніна акадэмічнай традыцыі – лацінская. Далей ідуць амаль усе еўрапейскія мовы, якія прадстаўленыя ў алфавітным парадку.


“Гэта базавы запас чалавеку, які за мяжой захоча вывучаць беларускую мову, – тлумачыць укладальнік. – Ён атрымае магчымасць знайсці там самыя важныя словы беларускай мовы”.


Унікальны слоўнік Лявона Баршчэўскага выйшаў з друку напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў прыватным выдавецтве.

Паводле Радыё Свабода
 
22.02.2008
«Рыцары Вялікага Княства» у Мінску

У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі 19 лютага адкрылася выстава «Рыцары Вялікага Княства». Гэта сумесны праект музея, ваенна‑гістарычнага клуба «Княжы Гуф» і Рэспубліканскага маладзёжнага гістарычнага аб’яднання «Рыцары Вялікага княства».


У экспазіцыю ўвайшлі латныя комплексы, даспехі, халодная і агнястрэльная зброя, а таксама адзенне, прадметы побыту продкаў беларусаў. Як паведаміў на адкрыцці кіраўнік клуба «Княжы Гуф» Фёдар Міхееў, усе гэтыя атрыбуты часоў Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) адноўлены ўмельцамі клуба. Пры рэканструкцыі аўтары абапіраліся на гістарычныя матэрыялы, маляўнічыя палотны, гравюры, летапісы.


Паводле БелаПАН.
 
22.02.2008
«З рога ўсяго многа»

Запрашаем вас наведаць сайт, зроблены настаўнікам музыкі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрнату Валожынскага раёну Сяргеем Сівым.

На сайце можна знайсці распрацоўкі школьных мерапрыемстваў, многія з якіх былі раней размешчаныя на nastaunik.info, а таксама песні беларускіх выканаўцаў і фанаграмы, артыкулы, прысвечаныя беларускай мове і іншая цікавая інфармацыя.

Адрас сайта –
http://z-roga.belarushosting.org/
 
22.02.2008
Школа-семінар “Даследчая праца школьнікаў у галіне біялогіі”

19 – 20 красавіка 2008 г. ў Мінску будзе праходзіць ІІІ школа-семінар
“Даследчая праца школьнікаў у галіне біялогіі”. Да ўдзелу запрашаюцца
настаўнікі біялогіі (хіміі, геаграфіі), якія займаюцца ці плануюць заняцца арганізацыяй даследчай працы ў сваіх навучальных установах, а таксама
старшакласнікі, якія цікавяцца даследчай працай.

Заяўкі на ўдзел у семінары прымаюцца да 15 сакавіка. Дадатковая
інфармацыя: Дзмітры Сандакоў, тэл. (029) 325 64 25, эл. адрас
d.sandakov@mail.ru

Падрабязная абвестка – на svetlahorsk.belarda.org.
 
22.02.2008
Што будзе з беларускай мовай праз 50 гадоў?

21 лютага ва ўсiм свеце адзначаецца Дзень роднай мовы, абвешчаны на 30-й сесii ЮНЭСКА ў лiстападзе 1999-га. Генасамблея ААН тады падтрымала гэтае рашэнне i заклiкала дзяржавы-сяброў ААН спрыяць абароне i захаванню ўсiх моваў.


Для Беларусi «матчына мова» больш, чымся проста сродак зносiнаў. Гэта кутны камень не толькi нашай нацыянальнай iдэнтыфiкацыi, але i дзяржаўнай незалежнасцi. I няхай пасля стагоддзяў прыгону ў краiне пануе мова расейская, пераважная большасць беларусаў роднай лiчаць менавiта беларускую. А калi так, значыць, многiя з нас песцяць у душы надзею, што надыйдзе час, калi не мы, дык нашыя дзецi ды ўнукi на поўны голас загавораць па-свойму ў школе i на працы, дзiцячым садку i ў адмiнiстрацыi прэзiдэнта. I не пачуюць у адказ абуранае «Разгаварывайце на нармальнам языке». Ды не патрапяць за краты за «брудную лаянку».


Якiя яны, тыя, хто ўжо сёння думае i кахае, зарабляе грошы i гадуе дзяцей па-беларуску, адбудоўваючы на руiнах «советской Белоруссии» беларускую Беларусь?


Чытаць поўны артыкул на tut.by
 
20.02.2008
Запрашаем на семінар "Інтэрактыўныя метады выкладання ў вышэйшай школе".
25 лютага 2008 г. пачынае працу семінар «Трэнерскі практыкум», які мае на мэце працягнуць традыцыю аб'яднання і развіцця трэнерскай супольнасці. Удзельнікі семінара будуць мець магчымасць не толькі абмеркаваць актуальныя тэмы і праблемы, звязаныя з дызайнам праграм семінараў, курсаў, трэнінгаў, але і знайсці спосабы пераадолення цяжкасцяў, якія ўзнікаюць у трэнерскай практыцы.
Мяркуецца, што семінар будзе праходзіць адзін раз у месяц (тэма, спосабы працы, а таксама час і месца кожнай наступнай сустрэчы будуць усталёўвацца з улікам пажаданняў удзельнікаў). Працягласць кожнай сустрэчы – дзве астранамічныя гадзіны.
Першая сустрэча адбудзецца 25 лютага 2008 году. Тэма: Абмеркаванне задумы семінара "Інтэрактыўныя метады выкладання ў вышэйшай школе".
Вядзе семінар – Зміцер Губарэвіч.
Пачатак семінара ў 17.30. Месца правядзення: вул. Маскоўская, 15, п. 720 (Цэнтр праблем развіцця адукацыі БДУ, ст. метро "Інстытут культуры", будынак Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы).
Запрашаем прыняць удзел у семінары трэнераў сферы нефармальнай адукацыі, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў.
Пацвердзіць свой удзел у працы першага семінара Вы можаце да 24 лютага, выслаўшы ліст па адрасе zmic_mail@tut.by з пазнакай «Семінар «Трэнерскі практыкум». За дадатковай інфармацыяй звяртацца да Зміцера Губарэвіча па тэл. 8 029 644 35 40 альбо e-mail zmic_mail@tut.by
 
19.02.2008
 
19.02.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Сталі вядомымі падрабязнасці ўказа аб зменах правілаў пастулення. Акрамя вядомага ўжо «прафесійна-псіхалагічнага сумоўя» пры паступленні на юрыдычныя і дыпламатычны спецыяльнасці, а таксама скасавання амаль усіх унутраных універсітэцкіх экзаменаў сёлета ніжэйшая адзнакавая планка ЦТ падымецца з 15 да балаў. Разам з гэтым, скарачэння колькасці бюджэтных месцаў не плануецца.

– Міністэрства адукацыі Беларусі ўласным прыкладам заклікала ўсе дзяржаўныя адукацыйныя ўстановы краіны ствараць першасныя суполкі “Белай Русі” >>>

– Павышаць прэстыж беларускай адукацыі за мяжой будуць ростам коштаў >>>
 
19.02.2008
Конкурс артыкулаў

Навукова-даследчы цэнтр Мізэса абвяшчае конкурс артыкулаў па тэме «Што такое добра альбо капіталізм для Беларусі".


Тэматыка конкурсу – стварэнне такіх вобразаў, аргументаў і фактаў, якія раскрываюць рэальную прыроду капіталізму, сістэмы, заснаванай на палітычнай і эканамічнай свабодзе, адкрытай канкурэнцыі і роўнасьці ўсіх перад законам. Працы могуць быць рознапланавымі і рознажанравымі.


Прызы: ад 100 да 500 даляраў.


Працы-прызёры будуць размешчаныя на сайце НДЦ Мізэса www.liberty-belarus.info.


Тэрмін прадастаўлення працаў – да 5 мая 2008 году.


Падрабязна аб конкурсе чытайце тут.


Паводле рассылкі belngo.info
 
19.02.2008
Грантавы конкурс The Bearr Trust

Праграма малых грантаў 2008 уключае два сегменты. Першы развівае тэму праграмы мінулага году і спрыяе інтэграцыі бяздомнай моладзі і выхаванцаў дзіцячых дамоў у грамадства. Другі сегмент накіраваны на НДА, якія дапамагаюць ахвярам гандлю людзьмі.


Апошні тэрмін падачы заяваў: 15 сакавіка 2008 году толькі на англійскай мове.


Падрабязную інфармацыю глядзіце тут.

Паводле рассылкі belngo.info
 
19.02.2008
Праграма беларуска-нямецкай супрацы

Праекты, скіраваныя на развіцьцё супрацоўніцтва паміж беларускімі і нямецкімі арганізацыямі, могуць быць падтрыманыя ў межах “Праграмы кантактаў Беларусь”.


Мэтай Праграмы з'яўляецца супрацьдзеянне ізаляцыі беларускага грамадства ў Еўропе праз стымуляванне супрацоўніцтва і абмен досведам паміж арганізацыямі з Беларусі і Германіі, прадстаўленне разнастайнай карціны Беларусі нямецкаму грамадству ў межах эфектыўных і грамадска-значных мерапрыемстваў.


Перавага будзе аддавацца малым ініцыятывам. Заяўка на атрыманне фінансавання будзе падавацца нямецкім партнерам. Афіцыйная рэгістрацыя беларускай партнерскай арганізацыі неабавязковая.


Папярэдняе апісанне праектаў трэба скіроўваць па адрасе, пададзеным на вэб-старонцы www.dgo-online.org (толькі на нямецкай мове). Там жа інструкцыі па складанні заяўкі. Аўтарам найбольш цікавых заявак будзе прапанавана падаць праект да 1 красавіка, 1 чэрвеня, 1 верасьня альбо 1 сьнежня 2008 году.


Ухваленыя праекты атрымаюць фінансаванне не пазней месяца пасля пазначаных вышэй тэрмінаў. Усе праекты павінны быць завершаныя да 31 сакавіка 2009 году.


Паводле рассылкі belngo.info
 
19.02.2008
Круглы стол у Мінску

Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае 1 сакавіка 2008 году прыняць удзел у круглым стале «Магчымасці ўпраўленьня прафесійнай кар'ерай моладзі".

На круглым стале плануецца прадставіць і абмеркаваць вынікі праетку «Дарогу адоляе будучыня». Мэтай праекту было прадастаўленне магчымасці моладзі атрымаць веды і ўменне, неабходнае для прафесійнага самавызначэння і прафесійнай самарэалізацыі, а таксама пабудова паспяховай прафесійнай кар'еры.

Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца студэнты, куратары студэнцкіх груп, старшакласнікі, настаўнікі і прадстаўнікі адміністрацыяў сярэдніх навучальных установаў, прадстаўнікі розных адукацыйных арганізацыяў, а таксама ўсе зацікаўленыя асобы.


Круглы стол адбудзецца ў малым актавым зале УА ФПБ «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносінаў" па адрасе: Мінск, вул. Казінца, 21, корпус 3.


Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел: 25 лютага 2008 году.

Падрабязнасці на сайце centerpost.org


Паводле рассылкі belngo.info
 
19.02.2008
Узнагарода імя Льва Сапегі на 2008/2009 акадэмічны год


Узнагарода імя Льва Сапегі пад патранажам прэзідэнта Польшчы накіраваная на ўганараванне выбітных заслугаў за разбудову і развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі праз пабудову незалежнай, дэмакратычнай Беларусі – скіраванай да Еўропы, якая абапіраецца на найлепшыя гістарычныя традыцыі Рэчы Паспалітай, і за заслугі ў разбудове і развіцці грамадзянскай супольнасці ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.


Узнагарода была заснаваная ў 2006 годзе шэрагам выбітных акадэмічных установаў. Сутнасць узнагароды заключаецца ў тым, каб лаўрэат на працягу акадэмічнага году меў магчымасць аб’ехаць галоўныя універсітэты Польшчы, дзе б ён меў добрыя магчымасці для жыцця і працы, і выкладаў бы па тэмах, зьвязаных з гісторыяй або грамадзтвам Беларусі – дзеля рэалізацыі сябе як выкладчыка і дзеля дапамогі польскім студэнтам у спасціжэнні беларускіх дасягненняў. Дадаткова, у лаўрэата будзе магчымасць уласна папрацаваць у архівах і найлепшых акадэмічных бібліятэках Польшчы. У выпадку, калі вынікам такога побыту будзе напісаная кніга, то яна будзе выдадзеная ў межах стыпэндыі.


Заяўкі з апісаннем заслугаў і дасягненняў кандыдатаў мусяць быць дасланыя ў Школу Усходняй Еўропы да 1 сакавіка 2008 году па адрасе stypendia.studium@uw.edu.pl

Усе падрабязнасці і форму заяўкі глядзіце на сайце: www.kew.org.pl.

Паводле рассылкі belngo.info
 
14.02.2008
Study Tours для студэнтаў

15 лютага мінае апошні тэрмін падачы заявак на стажыроўкі ў Польшчы для студэнтаў.


У межах двухтыднёвага побыту ў Польшчы ўдзельнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведацца пра дзейнасць грамадскіх арганізацый, сустрэцца з грамадскімі дзеячамі Польшчы, наведаць лекцыі, майстар-класы,культурныя мерапрыемствы.

Удзел у праграме “Study Tours to Poland” могуць узяць студэнты ва ўзросце ад 18 да 21 года з высокiмi паказчыкамi паспяховасцi, якiя
актыўна ўдзельнiчаюць у грамадcкiм жыцьцi.

Заяўкі прымаюцца ў электронным выглядзе па адрасе: nabor@studytours.pl.
Фармуляр заяўкi знаходзiцца на вэб-старонцы www.studytours.pl
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
 
14.02.2008
Унікальныя выданні – у гарадзенскай бібліятэцы

У бібліятэцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” з'явіліся кнігі, сярод якіх славутая “Песня пра Зубра” Міколы Гусоўскага на шасці мовах з дадаткам на CD, а таксама «Легенды і міфы: ад Нёмана да Буга» ды «Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны».
Ахвотных атрымаць выданні запрашаем звяртацца ў офіс арганізацыі альбо рабіць замовы па электроннай пошце trecisektar@yahoo.com


Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
 
13.02.2008

Новае на сайце

Еўрапейскія вожыкі абпаўзаюць Беларусь па перыметры

Цікавы рэпартаж часопіса “34”, прысвечаны беларускім вожыкам і іх даследчыку, выкладчыку кафедры экалогіі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны, Аляксандру Саварыну (былы настаўнік біялогіі і хіміі гомельскай школы №10).

Чытаць рэпартаж
 
13.02.2008
Конкурс для ініцыятываў і арганізацыяў

Фонд ім. Роберта Боша (ФРГ), ім. Стэфана Баторыя (Польшча) і PAUCI (Украіна) абвясцілі конкурс на атрыманне грантаў у рамках праграмы “Kontaktprogramm” з мэтай развіцця і падтрымкі доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж грамадзянскімі ініцыятывамі Польшчы, Германіі, Украіны, Беларусі і Калінінградскай вобласці.


Прымаць удзел у конкурсе могуць арганізацыі і ініцыятывы са статусам НДА, а таксама любыя іншыя арганізацыі, якія маюць статус «грамадскіх», іншыя публічныя арганізацыі або ўстановы, такія як школы, сацыяльныя і культурныя цэнтры, бібліятэкі, музеі.


Праект павінны насіць трохбаковы характар, улічваць інтарэсы ўсіх трох партнёраў, спрыяць вырашэнню рэальных праблем у галіне грамадзянскай і палітычнай адукацыі, адукацыі ў экалогіі, моладзі, еўрапейскай інтэграцыі, а таксама спрыяць захаванню агульнай гістарычнай спадчыны трох краін.

Падача праектных заявак ажыццяўляецца праз польскіх, альбо нямецкіх партнёраў. Заяўкі запаўняюцца на нямецкай альбо англійскай мовах.


Парадак падачы заявак праводзіцца з улікам наступных дат:

1. Падача праектнай ідэі – да 31 мая 2008 году.

2. Конкурсны адбор і запрашэнне адабраных прэтэндэнтаў на сумесны семінар па напісанні праектнай заяўкі – да 01.07.2008 г.

3. Семінар па напісанні праектнай заяўкі – 22–24.09.2008 г.

4. Напісанне праектнай заяўкі і падача праекту – 14.11. 2008 г.

5. Конкурсны адбор – снежань 2008 г.

6. Пачатак рэалізацыі праектаў – 01.02.2009 г.

7. Канчатак рэалізацыі праектаў – 31.12.2009 г. 

Больш падрабязную інфармацыю аб праграме можна атрымаць на старонках www.bosch-stiftung.de/gesellschaftliche_initiative,
www.batory.org.pl/pis, www.pauci.org,
а таксама адправіўшы вашы пытанні на адрас эл. пошты: nopassaran_08@mail.ru
 
13.02.2008
Сайт для падлеткаў і моладзі

Прапануем вашай увазе забаўляльна-інфармацыйны сайт susvet.info. Пераважна сайт змяшчае навіны, перакладзеныя з разнастайных замежных інфармацыйных крыніцаў і будзе карысны падлеткам і моладзі, якая цікавіцца праблемамі сучаснага грамадства і спосабамі іх вырашэння.
 
13.02.2008
Стыпендыя ад краінаў групы Вайсград

Краіны групы Вайсград – Visegrad Group (V4), у склад якіх уваходзяць Польшча, Венгрыя, Славакія і Чэхія, абвяшчаюць конкурс для студэнтаў і аспірантаў на атрыманне стыпендыі для навучання ў адной з краінаў групы Вайсград.


Праграма фонду V4 прадугледжвае прадастаўленне стыпэндыяў на суму ад 2000 да 2500 еўра ў семестр, працягласць фінансавання: ад 1 да 4 семестраў.


Падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце www.visegradfund.org


Паводле рассылкі VB
 
13.02.2008
Міжнародны фестываль творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Крылы дзяцінства»


З 29 лютага па 2 сакавіка 2008 году ў Мінску адбудзецца міжнародны фестываль творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Крылы дзяцінства». Арганізатар фестываля – Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Культурны абмен». У межах фестываля адбудзецца выстава працаў дзяцей «Песня майго сэрца».


Удзельнікамі могуць быць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў, якія сталі пераможцамі рэгіянальных выставаў і конкурсаў.


Выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне кампенсуюцца арганізатарамі.


Фота экспанатаў на выставу «Песня майго сэрца» можна дасылаць ініцыятыўнай групе да 15 лютага 2008 году па адрасе: Мінск, пр. Газеты Звязда, 6.69, кв. 113


За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Алісы Дірда па тэлефонах: +375294400657, +375336308868 альбо па эл. пошце: champumonim@gmail.com


Паводле рассылкі VB
 
13.02.2008
Прэзентацыя праграмы Еўрасаюзу

21 лютага 2008 году ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (Мінск, пр. газэты Праўда, 11) адбудзецца прэзентацыя праграмы Еўрасаюзу для Беларусі. Іншагороднім удзельнікам будуць кампенсаваныя транспартныя выдаткі.


Пацвердзіце ўдзел да 18 лютага па тэл. +375 29 353 44 45 альбо па эл. пошце: belarus-europe@tut.by (Тацяна Пашэвалава, Улад Вялічка).


Паводле рассылкі VB
 
11.02.2008
Конкурс «Камп'ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт»

Конкурс ладзіцца Міністэрствам адукацыі для вучняў і настаўнікаў. Матэрыяламі для прадстаўлення могуць быць электронныя сродкі навучальнай, выхаваўчай дзейнасці, а таксама адукацыйныя інтэрнэт-праекты. Падрабязней аб умовах і тэрмінах конкурса чытайце тут.

Паводле Міністэрства адукацыі
 
11.02.2008
Сайт аб навучанні правам чалавека

Прапануем вашай увазе спасылку на сайт ААН, прысвечаны вывучэнню правоў чалавека ў школе


Сайт змяшчае афіцыйны тэкст і спрошчаны варыянт Канвенцыі аб правах дзіцяці, Дэкларацыі правоў дзіцяці, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, брашуру «Азбука выкладання правоў чалавека», адказы на пытанні па тэме «Правы чалавека», а таксама іншую карысную інфармацыю.

Паводле wgcre.net.
 
11.02.2008
Дзень Амерыканскага Цэнтра ў Гомелі

21 лютага 2008 году ў 17.00 адбудзецца «Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра: праекты, магчымасці, кірункі дзейнасці" па адрасе: праспект Леніна, 3, п. 508. У мерапрыемстве прымуць удзел Кіраўнік Прадстаўніцтва сп. Кевін Рэйлінг (Kevin Reiling) Просім пацвердзіць свой удзел па e-mail: gomel@amcenter.by.

Паводле Amcenter.by
 
11.02.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Міністэрства адукацыі працягвае песціць не толькі ідэалагічнымі кніжнымі навінкамі, але і распрацоўкамі адпаведных рытуалаў. Цяпер кнігу «Я – гражданин Республики Беларусь» будуць уручаць групам маладых людзей пры ўручэнні пашпарту.

– Практычна ва ўсіх школах Беларусі арганізаваныя факультатыўныя заняткі і кружкі пад агульным назовам «Вучымся эканоміі і ашчаднасці". Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 7 лютага ў Мінску паведаміў намеснік міністра адукацыі Беларусі Барыс Іваноў >>>

– Бібліятэка на колах з’явілася ў Баранавіцкім раёне. Яна месціца ў салоне звычайнага аўтобуса, які будзе курсаваць спачатку па тэрыторыі раёна, а пасля і ўсёй Брэсцкай вобласці. >>>

– Унесеныя дапаўненні і змены ў правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта >>>

– Інтэрактыўную лічбавую дошку атрымала першай на Брэстчыне сярэдняя школа ў пасёлку Жамчужны Баранавіцкага раёна >>>

– Ад 12-летняй адукацыі ў Беларусі пакуль не адмаўляюцца. У Міністэрстве адукацыі не пацвярджаюць інфармацыю аб магчымасці адмовы ад 12-летняй сістэмы сярэдняй адукацыі з меркаванняў эканоміі сродкаў >>>
 
11.02.2008
Электронны банк гульняў

У Інтэрнэце з'явіўся сайт «Банк гульняў", створаны педагагічным цэнтам «Радуга» (г. Самара). Хоць пакуль што сайт знаходзіцца ў стадыі дапрацоўкі, ужо зараз там можна знайсці больш за 350 сцэнароў гульняў і конкурсаў розных відаў і накірункаў.

Адрас сайта – www.igrobank.ru
 
8.02.2008
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

«Педагагічнае ўзаемадзеянне ў сістэме адпачынку і аздараўлення дзяцей і моладзі: інтэрактыўная педагогіка» 12–14 мая 2008 г. у НДАЛ «ЗУБРАНЯ».


Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер «Зубраня», Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Цэнтр па праблемах развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ, Цэнтр праблем развіцця адукацыі БДУ, грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «Пост», рэдакцыя навукова-педагагічнага часопіса «Народная асвета» запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Педагагічнае ўзаемадзеянне ў сістэме адпачынку і аздараўленні дзяцей і моладзі: інтэрактыўная педагогіка», якая адбудзецца 12–14 мая 2008 гады ў НДАЛ «ЗУБРАНЯ».


Чытаць падрабязней
 
8.02.2008
Раім наведаць выставу «Жодзінцы»
На адкрыццё выставы «Жодзінцы» ў сталічны Палац мастацтваў народ ішоў і ішоў бяз спыну. Супрацоўнікі Палацу такой колькасці прысутных не бачылі шмат год. Выстава руйнуе стэрэатып пра Жодзіна як радзіму беларускіх аўтагігантаў і замацоўвае за горадам статус аднаго з культурніцкіх цэнтраў краіны.
“Нас вывеў на гэты шлях Багуслаў Радзівіл, – кажа адзін з арганізатараў імпрэзы Алесь Марачкін, – ўвесь час савецкая прапаганда гаварыла пра тое, што Жодзіна існуе пяцьдзесят-шэсцьдзесят гадоў з дня заснавання БелАЗу. Багуслаў Радзівіл дзесці трыста шэсцьдзесят гадоў таму з хвосцікам меў тут зямлю і называлася гэтая зямля Багуслаў Поле. Фактычна, ён заснаваў мястэчка. Пасля на гэтым месцы вырас сучасны горад. Задача наша – каб мы не забыліся, хто мы ёсць, адкуль мы пайшлі”.
Раім настаўнікам-жодзінцам не спаць у шапку, а пасля заняткаў сабраць дзяцей і рушыць на электрычку. Такі ўрок грамадзянскага выхавання будзе больш карысным за любыя лекцыі .
Выставу можна паглядзець з 6 да 17 лютага з 10.00 да 19.00 у сталічным Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). Уваход 2500–4000 руб. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 288 15 49, 290 60 10.
Больш пра выставу
Фртарэпартаж з адкрыцця
 
8.02.2008
Стажыроўкі ў Польшчы для студэнтаў

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд “Баруссія”, Калегія Усходняй Эўропы, Фонд Адукацыі для Дэмакратыі запрашае актыўных студэнтаў з Беларусі, Украіны на стажыроўку ў Польшчу.

У межах двухтыднёвага побыту ў Польшчы ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць азнаёміцца з дзейнасьцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведацца пра дзейнасьць грамадзкіх арганізацый, сустрэцца з грамадзкімі дзеячамі Польшчы, наведаць лекцыі, майстар-клясы, культурныя мерапрыемствы.

У праграме “Study Tours to Poland” могуць узяць удзел студэнты ва ўзросце ад 18 да 21 года з высокiмi паказчыкамi паспяховасцi, якiя актыўна ўдзельнiчаюць у грамадcкiм жыцьцi;

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 15 лютага.

Заяўкі прымаюцца толькі ў электронным выглядзе па адрасе: nabor@studytours.pl.
Фармуляр заяўкi знаходзiцца на вэб-старонцы http://www.studytours.pl

У назве лiста абавязкова неабходна акрэслiць назву горада, прозвiшча кандыдата i нумар пашпарту.
 
8.02.2008
Вакансіі ў ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт на конкурснай аснове ладзіць набор выкладчыкаў для ўдзелу ў праекце па стварэнні праграмы бізнэс-адукацыі разам з універсітэтам Лімерыка (Ірляндыя).

У рамках праекту магчымая стажыроўка ў бізнэс-школе ўніверсітэту Лімерыка.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба даслаць Curricullum Vitae на англійскай мове.

Абавязковыя патрабаванні да кандыдатаў: веданне англійскай мовы і
наяўнасць ступені PhD альбо MBA.

Апошні тэрмін падач заяўкі – да 15 лютага.
Заяўкі прымаюцца па адрасе: baproject@ehu.lt
Больш падрабязная інфармацыя – на старонцы ЕГУ.
 
8.02.2008
Конкурс малых праектаў «Стань праектным мэнэджэрам, рэалізуй свае ідэі"

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадскія актывісты ва ўзросце ад 18 да 28 гадоў, якія жадаюць палепшыць свае лідэрскія навыкі, набыць практычны досвед працы з міжнароднымі НДА і праектамі.


Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце тут.

Паводле рассылкі VB
 
8.02.2008
Конкурс на атрыманне стыпендыі на «Летні курс» у Будапешце

Цэнтральны Еўрапейскі Універсітэт адбірае слухачоў на 10-дзённы курс па публічным мэнэджменце ў градакіраванні і градабудаўніцтве, які адбудзецца з 8 па 17 ліпеня 2008 году ў Будапешце, Венгрыя. Падчас курсу будуць разгледжаныя як тэарэтычныя аспекты ў градакіраванні, публічным мэнэджменьце і планаванні, так і канкрэтныя кэйс-стадзі з ухілам на практыку гарадоў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.


Да ўдзелу запрашаюцца асобы са ступенню магістра ў адной з датычных тэмы спецыялізацыяў, а таксама тыя, хто мае не менш чым 3хгадовы прафесійны досвед у галіне мясцовага кіравання і самакіравання, у акадэмічнай сферы, альбо ў арганізацыях, што актыўна завязаныя ў справы мясцовай палітыкі і мясцовага развіцця.


Мова выкладання: англійская. Кошт удзелу: 500 еўра. Для тых, каму неабходна, існуе магчымасць фінансавай падтрымкі.


Апошні трэмін падачы заяваў для тых, хто жадае атрымаць стыпэндыю: 14 лютага 2008 году; а для тых, хто збіраецца сам аплочваць уласны ўдзел: 30 мая 2008 году.


Падрабязнасці глядзіце на сайце www.sun.ceu.hu

Паводле рассылкі VB
 
8.02.2008
Адкрытая канферэнцыя гарадзенскіх аматараў птушак

23 лютага Гарадзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае ўсіх ахвотных на адкрытую канферэнцыю АПБ.
Тут вы даведаецеся пра асаблівасці жыцця і ахову птушак ад вядучых арнітолагаў і аматараў назіранняў птушак з усёй Беларусі; першымі паглядзіце навукова-папулярны беларускі фільм “Сцежкай ваўка”, сустрэнецеся з яго рэжысёрам Ігарам Бышнёвым; возьмеце ўдзел у выбары найлепшых фотаздымкаў на абласной фотавыставе “Нашы птушкі-2007”, а таксама ў разнастайных спаборах і абмеркаваннях.

Акрамя гэтага, можна будзе набыць разнастайныя выданьні (кнігі, часопісы, налепкі, календары, DVD, CD і папяровыя вызначальнікі пра птушак або з іх выявамі), а таксама далучыцца да сябраў АПБ.

Мерапрыемства адбудзецца з 10 да 18.00 у актавай залі гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага па адрасе: пр-т Я.Купалы, 82.

Больш падрабязная праграма размешчаная на старонцы www.ptushki.org.
 
8.02.2008

Новае на сайце


Асновы вучнёўскай даследчай працы па гісторыі

Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання, разлічаная на 17 гадзін (2 разы ў месяц на працягу года). Прадугледжваецца правядзенне практычных заняткаў. Пры планаванні навучальнага працэсу настаўнік мае права самастойна вызначаць колькасць гадзін на вывучэнне той ці іншай тэмы з улікам пазнавальных магчымасцей і інтарэсаў вучняў.

У дадатку да праграмы прыводзіцца прыкладная тэматыка даследчых прац вучняў 9 класа.

Аўтар-складальнік: Лебедзь Міхаіл Іосіфавіч

Спампаваць праграму (doc, 120 КБ)

Паводле www.nie.by
 
6.02.2008
 
6.02.2008
Конкурс для маладых рэжысёраў: правы чалавека

Работы мусяць быць прысвечаныя адной з наступных тэмаў: роўнасць, грамадзянскія правы, правы дзіцяці, правы жанчын, міжнародная справядлівасць, СНІД, навакольнае асяроддзе, правы сексуальных меншасцяў, ахова здароўя, вайна і ваенныя канфлікты, свабода выяўлення, барацьба з тэрарызмам, гендэр, уцякацтва, іміграцыя, эканамічныя, сацыяльныя і культурныя правы і некаторыя іншыя.


Абраныя працы пачнуць вандраваць па многіх гарадах, пачынаючы з паказаў Міжнароднага кінафэстывалю, прысвечанага правам чалавека, у Нью-Ёрку з 9 па 16 чэрвеня 2008 году.


Апошні тэрмін падачы заяваў: 8 лютага 2008 году. Форму заяўкі глядзіце на сайце generation.by
 
6.02.2008
Чарговы выпуск бюлетэня «Куток настаўніка»

У новым нумары закранаюцца тэмы прафесійнай арыентацыі вучняў, арганізацыі вучэбных гурткоў, а таксама грамадзянскай адукацыі.

Спампаваць бюлетэнь (pdf, 1,13 МБ)
 
6.02.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– У гарадзенскіх тралейбусах і аўтобусах ізноў загучала беларускамоўная рэкляма з заахвочваннем аддаваць дзяцей у беларускамоўныя садкі >>>

– Віленская школа імя Францішка Скарыны з беларускай мовай навучання адзначыла сваё 14-годдзе і гадавіну ўтварэння Віленскай беларускай гімназіі, наступнікам якой школа сябе лічыць >>>


– Улады Чыкага неўзабаве ўвядуць у школах выкладанне рускай мовы ў рамках праграмы па паляпшэнні іміджу свайго горада і наданні яму «глабальнага статусу», паведаміла ў панядзелак газета «Вашынгтон пост» >>>


– Спецыялістаў у сферы турызму пачнуць рыхтаваць у Гродне на базе дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. На гуманітарным факультэце з’явіцца дадатковая спецыяльнасць “Турызм і гасціннасць” >>>
 
6.02.2008
Дыстанцыйныя курсы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта

З 1 да 28 лютага 2008 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) даступная рэгістрацыя на курсы дыстанцыйнага навучання вясновага семестра 2007–08 навучальнага года. Для грамадзян і сталых рэзідэнтаў Беларусі навучанне на дыстанцыйных праграмах бясплатнае.


Для навучання ў дыстанцыйным фармаце ў вясновым семестры адкрыты 53 курсы па ўсіх кірунках навучання ва універсітэце: дызайн, медыя і камунікацыя, сучаснае мастацтва, турызм і рэкрэацыя, гісторыя Беларусі, паліталогія і еўрапейскія даследаванні, сацыяльная і палітычная філасофія, міжнароднае права. Выпускнікі дыстанцыйных курсаў атрымаюць пасведчанні і сертыфікаты ЕГУ, якія могуць быць улічаны пры паступленні на вочныя або завочныя бакалаўрскія праграмы ЕГУ або выкарыстаныя для падачы ў іншыя замежныя ВНУ, а таксама ў якасці пасведчання павышэння кваліфікацыі.


Навучанне ажыццяўляецца выключна праз Інтэрнэт; у адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і метады выкладання. Шэраг дысцыплін, такіх, як, напрыклад, «Геаграфія міжнароднага турызму і рэкрэацыі" або спецыяльная тэрміналогія па камунікатыўным дызайне, чытаюцца на замежных мовах: англійскай, нямецкай, французскай.


Падрабязная інфармацыя аб адукацыйных праграмах Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта знаходзіцца на сайце ЕГУ па адрасе: www.ehu.lt.
 
5.02.2008
Cемінар для лідэраў навучальных гурткоў «Пра права і не толькі»
Шаноўныя калегі!
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” сумесна з Рэсурснай праграмай навучальных гурткоў праводзяць 16–17 лютага 2008 года у г.Гродна семінар па пытаннях выкарыстання метаду навучальных гурткоў у прававой адукацыі.
Да ўдзелу запрашаюцца адукатары з фармальнай і нефармальнай сферы адукацыі, якія хацелі б паглыбіць свае веды як у метадзе навучальных гурткоў, так і ў пытаннях грамадзянскай адукацыі, праву і адстойванню інтарэсаў.
Калі вы хочаце прыняць удзел у семінары, запоўніце, калі ласка, анкету ўдзельніка, і арганізатары з вамі звяжуцца. Анкеты прымаюцца да 10 лютага 2008 года па адрасе vit_hrodna@yahoo.com, ці на факс (0152) 757168
Па пытаннях удзелу звязвайцеся з Ігарам Лапехам
Тэл. (029) 288 28 22
E-mail vit_hrodna@yahoo.com  
 
3.02.2008
Падведзены вынікі конкурсу метадычных матэрыялаў

3 лютага адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка».

Усе дасланыя на конкурс матэрыялы выдадзеныя на дыску.

Рэдакцыя сайта шчыра віншуе пераможцаў, а таксама выказвае падзяку асобам і арганізацыям, якія далучыліся да фармавання прызавога фонду, дзякуючы чаму кожны ўдзельнік атрымаў каштоўныя падарункі.

Фотарэпартаж з цырымоніі
 
1.02.2008
Студэнцкая прэмія за мір

Студэнцкая прэмія за мір будзе ўручаная ў шосты раз у Нарвегіі ў 2009 годзе. Гэта адзіная ўзнагарода ў свеце ад студэнтаў і для студэнтаў. Існаваннем адзінай прэміі арганізатары жадаюць падкрэсліць важную ролю студэнтаў у барацьбе за мір, дэмакратыю і правы чалавека. Узнагарода прызначаная для лепшых студэнтаў, якія змагаюцца за мір і свае правы. Студэнцкая прэмія за мір разглядае кандыдатуры з усяго свету.


Кандыдатам павінны быць студэнт альбо студэнцкая арганізацыя, якія зрабілі адметны ўнёсак у развіцьцё дэмакратыі, мір і адстойванне правоў чалавека.


Пераможцаў вызначыць спецыяльная камісія са студэнтаў і значных асобаў Нарвегіі. Яны атрымаюць магчымасць пабываць у Нарвегіі і сустрэцца з важнымі людзьмі і арганізацыямі.


Прэзентацыю кандыдата дасылайце на адрас: nomination@studentpeaceprize.org


Апошні тэрмін падачы заяваў: 11 лютага 2008 году.


Больш поўную інфармацыю можна атрымаць на сайце www.studentpeaceprize.org

Паводле рассылкі VB.

 
1.02.2008
Навучанне ў каледжах (абноўленая абвестка)

United World Colleges аб’яўляе конкурс на атрыманне бясплатных стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі, Нарвегіі, Босніі і Герцэгавіны, Венесуэлы, а таксама дадатковых стыпендый для таленавітых музыкаў і фізікаў. Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады.

Чытаць падрабязней
 
1.02.2008
Збор сродкаў на выданне выбраных твораў Рыгора Барадуліна

Кожны можа далучыцца да выдання кнігі «Выбраныя творы» Рыгора Барадуліна: выдавецтва «Кнігазбор» абвясціла збор сродкаў. Такім чынам атрымаецца надрукаваць кнігу хутчэй і па даступным кошце.
­­­
У кнігу ўвойдуць лепшая проза і паэзія Барадуліна, а таксама зробленыя ім пераклады з Уільяма Шэкспіра, Джорджа Байрана, Фэдэрыка Гарсія Лоркі ды іншых паэтаў.

Усе ахвотныя спрычыніцца да папаўнення серыі «Беларускі Кнігазбор» такім яскравым імём, як Рыгор Барадулін, могуць звяртацца ў выдавецкае прадпрыемства «Кнігазбор» па тэлефонах:

* (017) 204–86–97 (гарадскі)

* (029) 772–19–14 (МТС)

* (029) 912–83–86 (Velcom)
­
Паводле generation.by
 
1.02.2008
Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра ў Магілёве

7 лютага ў 16.00 адбудзецца «Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра: праекты, магчымасці, кірункі дзейнасці" па адрасе Архірэйскі Вал Каніскага, 3–213. Падчас мерапрыемстваў будзе прадстаўленая інфармацыя аб прадстаўніцтве: місія, гісторыя стварэння, кірункі дзейнасці. Калі ласка, пацвердзіце свой удзел па тэлефоне 25 69 63 або электроннай пошце mogilev@amcenter.by

Паводле Amcenter.by
 
1.02.2008
Агляд адукацыйных навінаў

56-дзённы адпачынак будзе захаваны для настаўнікаў, дырэктараў школ, выкладчыкаў ВНУ, якія непасрэдна працуюць з дзецьмі і студэнтамі >>>

– 24 студзеня міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў правёў паседжанне калегіі Міністэрства адукацыі. Гэтым разам размова ішла пра прыватныя ВНУ, завочнае аддзяленне, дысцыпліну і заробкі педагогаў >>>

– Зацверджаны пералік спецыяльнасцяў ВНУ, тэрмін навучання на якіх будзе павялічаны >>>

– З вялікай літары будуць пісацца Прэзідэнт, Прэм'ер і "іншыя паважаныя асобы". Над боствамі камісія, якая распрацоўвае новыя правілы беларускай мовы, пакуль думае >>>

– Ізраільцянін падараваў беларускай вясковай школе камп’ютэрны клас >>>

– У польскіх школах — сто дзён беларускай мовы >>>

– Падаткавая возьмецца за рэпетытараў >>>

– Студэнтка з Гомельшчыны ўпершыню атрымала поўную вышэйшую адукацыю ў ЗША >>>
 
29.01.2008

Новае на сайце


«Творчая асоба Ніны Мацяш. Лірыка кахання. Верш “Я Вас люблю»

Урок распрацаваны настаўніцай белаазёрскай школы Галінай Скарынай. Уключае ў сабе наступныя файлы:

План урока (doc, 125 КБ)

Прэзентацыя па творчасці Ніны Мацяш (ppt, 1,1 МБ)

– Да прэзентацыі прыкладаюцца гукавыя запісы:

«Разанаву» (wma, 485 КБ)

«Усмешка» (mp3, 4,4 МБ)

«Я Вас люблю» (wma, 1,4 МБ)

«Калыханка маме» (wma, 1,1 МБ)

«Забялела ночка» (mp3, 3,4 МБ)

Разважанні (wma, 500 КБ)

Спеў Ніны Мацяш (wma, 550 КБ)

 
29.01.2008
Выстава «Маральна-прававое і сямейнае выхаванне, прафілактыка супрацьпраўных паводзін дзяцей і моладзі»

На базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі з 15 па 18 красавіка 2008 гады будзе праводзіцца ХI рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага досведу «Маральна-прававое і сямейнае выхаванне, прафілактыка супрацьпраўных паводзін дзяцей і моладзі».


Аўтарамі матэрыялаў, прадстаўляных на выставу, могуць быць супрацоўнікі органаў кіравання адукацыяй, педагогі вышэйшых, сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных, агульнаадукацыйных, дашкольных устаноў, устаноў пазашкольнага выхавання і навучання, спецыялісты метадычных службаў установаў адукацыі, спецыялісты інстытутаў падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіравальных працаўнікоў, навукоўцы навукова-даследчых установаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Чытаць далей


Паводле Міністэрства адукацыі

 
29.01.2008
Беларускі настаўнік матэматыкі стварыў старонку ў Жывым Часопісе
Беларускі настаўнік матэматыкі стварыў старонку ў фармаце ЖЧ, якая адмыслова прысвечана эўрыстычнаму асяроддзю праграме Geometer’s Sketchpad (Жывая Геаметрыя). На сайце можна атрымаць вычарпальную інфармацыю пра ЖГ, увайсці ў дыялог з аўтарам і міжсобку. Аўтар прапануе калегам супольна ўкладаць серыі “адкрытых задач”, якія маюць падвысіць геаметрычную культуру школьнікаў ды іх зацікаўленне матэматыкай з дапамогай цудоўнай камп'ютэрнай праграмы. Адрас старонкі: http://janka-x.livejournal.com/  
 
25.01.2008
Конкурс «Нашчадкі Скарыны»

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” ў апошні час правяло ці працягвае праводзіць конкурсы “Прэмія імя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ”, “Беларускі Настаўнік 2007 года”; праводзіць веснавыя конкурсы на лепшыя роднамоўныя групы дашкольных устаноў г. Мінска і Мінскай вобласці пад назвай «Нашчадкі Скарыны». У маі журы ТБШ назаве па тры лепшыя групы д/у сталіцы і Меншчыны, якія вызначаюцца ўзорным нацыянальным выхаваннем. Для ўдзелу ў конкурсах неабходна запоўніць спецыяльную анкету (кіраўніку ўстановы, выхавацелю ці бацькам) і даслаць яе на адзін з наступных адрасоў да канца сакавіка 2008 года: 220029 Мінск, а/с 64; электронная пошта (tbskoly@tut.by).

Журы разглядае конкурсныя дакументы, па неабходнасці знаёміцца з працай адукацыйнай установы пры дапамозе наведвання і ганаруе шэсць лепшых груп двух сталічных рэгіёнаў спецыяльнымі дыпломамі і падарункамі, адзначаюцца таксама і іх выхавацелі.

Тэлефоны для даведак 029–7520821; 029–6322743.
 
25.01.2008
Праграма «Усход-Усход Партнэрства па-над межамі"


Беларускія недзяржаўныя грамадскія арганізацыі, якія маюць польскіх партнэраў, запрашаюцца да ўдзелу ў праграме «Усход-Усход партнэрства па-над межамі", абвешчанай Фундацыяй імя Стэфана Баторага.


У межах праграмы фінансуюцца праекты польскіх недзяржаўных арганізацыяў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Польшчы супольна з партнэрамі з Цэнтральна-Усходняга рэгіёну, у тым ліку зь Беларусі. Праекты мусяць быць накіраваныя на абмен досведам, ідэямі, ведамі, наватарскае вырашэнне супольных праблемаў, стварэнне міжнародных кансультацыйных кааліцыяў.


Заяўкі прымаюцца выключна ад імя польскіх арганізацыяў.


Апошні тэрмін падачы заяваў: 22 лютага 2008 году (рэалізацыя: ад 22 траўня); 22 жніўня (рэалізацыя: ад 22 лістапада).


Больш падрабязная інфармацыя і фармуляры на ангельскай мове размешчаныя на старонцы www.batory.org.pl/wschod/polska.htm.
 
25.01.2008
Круглы стол па экалагічнай адказнасці бізнэсу

Моладзевае грамадзкае аб'яднанне «Лемантар прадпрымальніцтва» запрашае прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднаньняў прыняць удзел у круглым стале «Экалагічная адказнасць бізнэсу», які адбудзецца 7 лютага 2008 году з 9.00 да 13.00 у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Раў.


Апошні тэрмін падачы заяваў: 30 студзеня 2008 году, пры ўдзеле з дакладам: 28 студзеня.


Праграму круглага стала і рэгістрацыйную форму глядзіце тут.
 
25.01.2008
«Не-канферэнцыя» ў Рызе

З 8 па 10 лютага ў Рызе ладзіцца міжнародная «не-Канфэрэнцыя» прысвечаная новым медыям, блогам, падкастам, сацыяльным сеткам, грамадзкай журналістыцы, openSource.


Мэта мерапрыемства: стымуляваць развіцьцё новых медыя-праектаў у краінах Балтыі.

Сярод удзельнікаў – 200–300 спецыялістаў розных накірункаў IT-сфэры краін Балтыі і СНД, актыўныя ўдзельнікі і стваральнікі, уладальнікі вэб-пляцовак са стабільнай аўдыторыяй.


Канфэрэнцыя складаецца з адкрытых прэзентацыяў, майстэрняў і працоўных групаў, створаных самімі ўдзельнікамі.


Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце: http://barcamp.lv/

Паводле «Хронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
 
24.01.2008

Новае на сайце

Распрацоўкі заняткаў па прадмеце «Мая Радзіма – Беларусь»

«Па старонках гісторыі старажытнай Беларусі" (doc, 48 КБ)гульня-віктарына. Аўтар – выхавальніца ГПД гомельскай школы №67 І. В. Кніга.

«Як помнікі воінскай славы, фарты крапасныя ўстаюць» (doc, 123 КБ) – Завочны ўрок-падарожжа па мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», распрацаваны настаўніцай 36-й пачатковай школы г. Брэста І. І. Катоўскай

«Якой вышыні Курган Славы?» (doc, 187 КБ)- урок-роздум для вучняу 3 класа, распрацаваны Наталляй Янушэвіч

«Муры старажытных замкаў" (doc, 121 КБ)- урок для 3-га класа, распрацаваны настаўніцай мінскай школы №55 Л. В. Базыльічык.

Паводле часопіса «Пачатковая школа»
 
24.01.2008
Конкурс на стыпендыі на навучанне ў каледжах

Беларускі камітэт каледжаў міжнароднай супольнасці аб’яўляе конкурс на атрыманне бясплатных стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі і Нарвегіі. Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады.


Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2008 г. Конкурс адбываецца ў 2 туры. На 1 тур трэба даслаць да 2 сакавіка 2008 г. на электронны адрас uwcblr@gmail.com заяву на ўдзел у конкурсе, эсэ на тэму “Галоўныя выклікі сучаснасці” на беларускай ці англійскай мовах, копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год (чвэрці ці трыместры, дазваляецца перадрукаваць), характарыстыку класнага кіраўніка, а таксама аўтабіяграфію з роспавядам пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.


Адабраныя кандыдаты атрымаюць запрашэнні на 2 тур. Ён адбудзецца 22 сакавіка 2008 г. у выглядзе гутаркі на англійскай і беларускай мовах дзеля выяўленя інтэлектуальнага ўзроўня і асабовых якасцяў кандыдата. Кандыдаты мусяць прадаставіць арыгіналы дакументаў, дасланых у электронным выглядзе на 1 тур, а таксама копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.


Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.


Дадатковую інфармацыю пра UWC i IB можна знайсці на сайтах: www.uwc.org, www.ibo.org

 
23.01.2008
Стажыроўка для менеджара па папулярызацыі беларускай культуры ў офісе “За дэмакратычную Беларусь” у Брусэлі

“Офіс за Дэмакратычную Беларусь” у Бруселі пры падтрымцы нямецкага Фонду
Роберта Боша (the Robert Bosch Stiftung) прапануе стажыроўку на 10 месяцаў для менеджэра па папулярызацыі беларускай культуры ў краінах Заходняй
Еўропы. Тэрмін падачы заявак: да 10 лютага 2008 г. Падрабязная інфармацыя – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/.
 
23.01.2008
Адукацыйныя візіты ў Польшчу для студэнтаў з Беларусі, Расіі і Украіны

Польска-амерыканскі Фонд Свабоды, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езеранскага, Фонд «Барусія», а таксама фонд «Адукацыя для дэмакратыі»
запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Украіны, а таксама з Калінінградскай і Ленінградскай абласцей Расійскай Федэрацыі на навучальныя візіты ў Польшчу! Падчас праграмы 2-тыднёвага знаходжання ў Польшчы ўдзельнікам будзе прадастаўлена магчымасць:

– пазнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведацца аб працы грамадскіх арганізацый,


– сустрэцца з віднымі грамадскімі дзеячамі Польшчы,

– узяць удзел у лекцыях, семінарах, майстар-класах, культурных мерапрыемствах.

Веданне польскай мовы не з’яўляецца абавязковым для ўдзелу ў праграме.
Кандыдаты падаюць заяўкі на ўдзел у праграме, індывідуальна накіроўваючы па электроннай сувязі неабходныя дакументы. Заяўкі будуць разглядацца адмыслова створанай конкурснай камісіяй. Час правядзення візітаў: красавік, май, чэрвень 2008 г. 

Падрабязная інфармацыя, інструкцыя па складанні заяўкі і бланк заяўкі – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/.
 
22.01.2008
Конкурс малых грантаў

Праграма падтрымкі малых праектаў скіраваная на тое, каб дапамагчы рэалізаваць задумкі моладзевых групаў і ініцыятываў, грамадзкіх арганізацыяў і асобных грамадзянаў.

Аказваецца падтрымка ў правядзенні канкрэтнай акцыі, мерапрыемства, друку інфармацыйных матэрыялаў і інш.


Апошні тэрмін падачы заяваў: 1 сакавіка 2008 году.

Абвяшчэньне вынікаў: 30.03.2008 г.
Час на рэалізацыю праектаў: з 15.04.2008 пa 1.09.2008.

Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце ў файле Konkurs_malyh_grantau.doc
 
22.01.2008
Конкурс на стыпендыю ў праграме імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, спонсар праграмы, і Польска-Амерыканская Камісія Фулбрайта, адміністратар праграмы, абвяшчаюць адкрыты конкурс для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Казахстану і Малдовы на атрыманне стыпендыі імя Лэйна Кіркланда ў 2008/2009 вучэбных гадах.


Праграма рэалізуецца ў межах разлічанага на два семестры курсу навучання ў вышэйшых навучальных установах Польшчы, а таксама 2–4 тыднёвых прафесійных стажыровак у дзяржаўных і прыватных установах і арганізацыях.


Абавязковае патрабаванне для кандыдатаў – веданне польскай альбо англійскай мовы.


Апошні тэрмін падачы заяваў: 10 сакавіка 2008 году.
Падрабязную інфармацыю чытайце тут
 
22.01.2008
Вясновая акадэмія «Удзел у развіцці школы на аснове правоў дзіцяці/правоў чалавека»

25.3–2.4.2008 г. у Берліне адбудзецца міжнародны вучэбна-інфармацыйны семінар пад назвай Вясновая акадэмія «Удзел у развіцці школы на аснове правоў дзіцяці/правоў чалавека». Працоўнай мовай семінара з'яўляецца нямецкая. Усе жадаючыя прыняць удзел у семінары могуць падаваць свае заяўкі на конкурс і атрымаць стыпендыю.

Чытаць далей
 
22.01.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Настаўнікам забаранілі харчавацца ў школьных сталоўках. У Глыбоцкім раёне гэтая забарона дзейнічае ад пачатку трэцяй чвэрці. Настаўнікі скардзяцца ў раённы аддзел адукацыі, але там праблему вырашыць не могуць. >>>

– Пакуль беларускіх школьнікаў вучаць вернасці беларускім таварам, а амерыканскім студэнтам распавядаюць, як быць геямі, для кіргізскіх старшакласнікаў ладзяцца семінары «Выкраданне нявестаў: традыцыя ці злачынства?», на якіх тлумачыцца, што так рабіць нельга. >>>

– У Беларусі распрацоўваецца сумесная праграма супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2007–2010 гг. >>>

– Генадзь Лойка: Пра што я напісаў у звароце да кіраўніцтва гімназіі №14 >>>

– У 2007 г. па-беларуску выйшла 7,6 % кніг, выпушчаных у краіне. Пры тым, што дзяржаўныя выдаведствы скарацілі ў 2007 г. выпуск кніг на беларускай мове. >>>
 
19.01.2008


Група сайту nastaunik.info, калегі-настаўнікі, сябры глыбока спачуваюць спадарыні Тамары Мацкевіч у яе вялікім горы – смерці бацькі.
 
18.01.2008
Праграма “Primus inter pares”

ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў да ўдзелу ў праграме 2008 году “Primus inter pares” (лат. «Першы сярод роўных»).

Праграма накіраваная на падрыхтоўку маладых лідэраў, здольных актыўна і эфектыўна ўдзельнічаць у дзейнасці грамадскіх арганізацый або ствараць свае арганізацыі і ініцыятывы, папоўніць шэрагі актывістаў і супрацоўнікаў арганізацый, якія працуюць у сучасным беларускім грамадстве.

Падчас удзелаў у праграме маладыя людзі атрымаюць унікальны досвед працы ў лепшых грамадскіх арганізацыях, пазнаёмяцца з новымі цікавымі формамі і метадамі навучання, усталююць кантакты ў розных сферах, разаўюць свае лідэрскія ўменні і навыкі.


Асноўныя этапы праграмы:
Першы, адборачны этап (люты – сакавік 2008), – мяркуюцца адукацыйныя мерапрыемствы, накіраваныя на знаёмства ўдзельнікаў з рознымі аспектамі тэмы «Лідэр і лідэрства».
Па выніках адборачнага этапу будзе сфармаваная сталая група ўдзельнікаў, якая атрымае магчымасць:

– прыняць удзел у цыкле адукацыйных праграмах, прысвечаных лідэрству, актыўнай жыццёвай пазіцыі, развіццю грамадзянскага грамадства і да т. п. (вясна-восень 2008);

– распрацаваць і правесці ўласныя невялікія адукацыйныя і асветніцкія мерапрыемствы (вясна-лета 2008);

– навучыцца навыкам праектнай дзейнасці і прыняць удзел у летнім лагеры (лета 2008);

– прайсці стажыроўку ў беларускіх грамадскіх арганізацыях (восень 2008);

– распрацаваць і рэалізаваць уласныя міні-праекты грамадства ў Беларусі (восень-зіма 2008).

Аўтары і арганізатары лепшых міні-праектаў змогуць мінуць стажыроўку ў Швецыі ў 2009 г. 

Чытаць далей
 
17.01.2008

Новае на сайце


«Ветлівымі словамі трэба даражыць»

Распрацоўка ўрока ў II і III класах малакамплектнай школы. Аўтар – дацэнт кафедры псіхолага-педагагічнага
забеспячэння сістэмы адукацыі Брэсцкай вобласці З. М. Кавалевіч.

Спампаваць матэрыял (doc, 74 КБ)

Паводле часопіса «Пачатковая школа»
 
17.01.2008

Новае на сайце


Пазакласныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове

Сцэнар ранішніка «Пяшчотная матуліна мова» (doc, 54 КБ), распрацаванага настаўнікамі мінскай гімназіі №23 А. У. Зінкевіч і Н. В. Няборскай


Сцэнар ранішніка да Дня беларускага пісьменства «Мову родную шануйце» (doc, 60 КБ). Аўтар – К. А. Судніс, настаўніца СШ № 8 г. Віцебска.


Сцэнар свята фразеалагізмау, прыказак, прымавак «Сказаў як звязаў" (doc, 110 КБ), складзены дацэнтам кафедры рускай і беларускай моў з методыкай выкладання БрДУ імя А. С. Пушкіна Г. М. Канцавой.


Паводле часопіса «Пачатковая школа»
 
17.01.2008
Конкурс эсэ для старшакласнікаў “Абяры сваю будучыню” – 2008

Вышэйшая школа камерцыі і права імя Лазарскага ў Варшаве, ВШЛ (Wyzszа Szkolа Handlu i Prawa im. Ryszarda Lazarskiego, WSHiP; Lazarski School of Commerce and Law, LSC) праводзіць конкурс эсэ для вучняў. У конкурсе могуць браць удзел вучні старэйшых класаў агульнаадукацыйных школаў, ліцэяў, гімназіяў і іншых навучальных установаў, што даюць поўную сярэднюю адукацыю, у тым ліку з Беларусі.


У гэтым годзе Лазарскі прапануе удзельнікам конкурсу паразважаць над вельмі важнай і цікавай грамадскай з’явай – фармаваннем грамадскай думкі.


Ад вучняў з Беларусі да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца эсэ на беларускай,
англійскай ці польскай мовах. Вучні 11-х класаў, зацікаўленыя ў атрыманні
зніжкі на англамоўную адукацыю ў LSC, павінны пісаць эсэ па-англійску.
Ацэньвацца будзе выключна змест эсэ, таму выбар мовы з прапанаваных да ўдзелу ў конкурсе не будзе ніякім чынам уплываць на вынікі конкурсу.
Пераможцы конкурсу атрымаюць ўзнагароды, у тым ліку права на зніжку аплаты для навучання ў ВШЛ.


Падрабязная абвестка, дадатковая інфармацыя і прыклад эсэ мінулага году:
http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

Тэрмін прыёму працаў: да 10 сакавіка 2008

 
15.01.2008
Конкурс анімацыйных сюжэтаў «Ні згубіцца, ні знікнуць мне не дазволіў...»

Конкурс ладзіцца ў межах праекта «Адкрыты свет інфармацыйных тэхналогій» пры фінансавай падтрымцы Праграмы падвышэння камп'ютэрнай пісьменнасці кампаніі Microsoft. Мэты конкурсу: адлюстраванне ролі падзеяў альбо дзейнасці людзей, якія дапамаглі пераадолець складаную жыццёвую сітуацыю альбо рэалізавацца ў прыватным альбо прафесійным плане.


Да ўдзелу запрашаюцца беспрацоўная альбо часткова занятая моладзь, людзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, састарэлыя людзі, дзеці-сіроты і інш.


Апошні тэрмін падачы работ: 19 студзеня 2008 году.


Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы й памятныя прызы, а іх творчыя працы будуць размешчаныя на сайце праекту.


Дадатковая інфармацыя знаходзіцца на форуме: http://idea-russia.ru/forum у раздзеле «Камунікацыі бяз межаў"


Паводле рассылкі БАСР.
 
15.01.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– У новыя правілы паступлення ў ВНУ Міністэрства адукацыі прапаноўвае ўвесці норму аб паданні рэкамендацыі абітурыентамі, якія паступаюць на вызначаныя спецыяльнасці. Рэкамендацыі будуць грунтавацца на школьнай характарыстыцы. Пры гэтым А.Радьков падкрэсліў, што канчатковага рашэння па дадзеным пытанні пакуль не прынята. Тым не менш абітурыент пры паступленні на такія спецыяльнасці, па словах міністра, павінен быць падрыхтаваны не толькі па прадметах, але і мець досвед лідэра, «напрыклад быць актывістам БРСМ». «У такім разе абітурыент больш падыходзіць, пры ўмове наяўнасці неабходных ведаў, для такой працы, як дыпламат, кіраўнік», — сказаў міністр >>>

– Мінадукацыі – за захаванне 56‑дзённага адпачынку для настаўнікаў
>>>


– У краіне не хапае рабочых кадраў і зашмат спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, заявіў днямі міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Таму, па яго словах, трэба абмежаваць колькасць вучняў у 10–11 класах і накіроўваць горшых з іх у вучылішчы або працаўладкоўваць. Дапамагчы пры гэтым могуць экзамены >>>


– Міністэрства адукацыі бярэцца за фармаванне спажывецкай культуры моладзі, бо «за знешняй прывабнасцю імпартных тавараў нярэдка хаваецца невысокі ўзровень іх якасці" >>>


– У Беларускім дзяржаўным універсітэце 20 студзеня пачынаецца другі раўнд рэпетыцыйнага тэставання. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у ВНУ, тэставанне арганізаванае Інстытутам бесперапыннай адукацыі БДУ сумесна з Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў з мэтай эфектыўнай падрыхтоўкі абітурыентаў да цэнтралізаванага тэставання >>>


– Школьнікі будуць даваць парады мінскім дэпутатам. У сталіцы абяруць моладзевы парламент >>>
 
15.01.2008
Праграма для моладзі  “Гісторыя Беларусі і грамадзянская адукацыя”
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае да ўдзелу ў семінары для моладзі і студэнцтва “Гісторыя Беларусі і грамадзянская адукацыя моладзі”, які адбудзецца недалёка ад г. Мінска 1–3 лютага 2008 г. 
Семінар будзе ўключаць працу над наступнымі тэмамі:
 -  Гісторыя і трагедыя Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі як тэма для грамадзянскай адукацыі моладзі;
 –  Вайна як выклік для мірнага насельніцтва, прыклады грамадзянскай мужнасці падчас акупацыі;
 - Моладзь і памяць аб Другой сусветнай вайне, міфы ў мінулым і сучаснасці;
 – Супраціў антычалавечым і антыдэмакратычным дзеянням учора і сёння.
Гэты семінар з'яўляецца першым этапам моладзевай праграмы ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», запланаванай на 2008 год у супрацоўніцтве з партнёрамі з Літвы, Нарвегіі, Нямеччыны і Ізраіля.
Выказаць сваю цікавасць да ўдзелу ў праграме альбо атрымаць дадатковую інфармацыю можна, звязаўшыся з каардынатарам праграмы Аляксандрам Каралевічам.
Тэл./факс: +375 17 298 16 59, +375 17 269 90 34
Маб. тэл. +375 29 6532531,
Эл. пошта: center_post@tut.by
Больш падрабязна
 
14.01.2008
 
13.01.2008
Конкурс мэтавага фінансавання выданняў па тэме ВІЧ/СНІД

Арганізатар – Прадстаўніцтва Хрысьціянскага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзкія арганізацыі, якія працуюць у сферы прафілектыкі СНІДу, дапамогі і падтрымкі групаў рызыкі.


Да разгляду прымаюцца інфармацыйныя матэрыялы, выдадзеныя раней, але актуальныя, альбо падрыхтаваныя да друку дызайн-макеты новых матэрыялаў.


Тэрмін рэалізацыі праекта – да 4 месяцаў (ад моманту рэгістрацыі ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь).


Ахвотным да ўдзелу Прадстаўніцтва фонда прадастаўляе ўсе неабходныя дакументы (па пошце альбо асабіста).


Апошні тэрмін прадастаўленьня дакументаў – да 17.00 30 студзеня.


Больш падрабязную інфармацыю і кансультацыі можна атрымаць па тэлефонах: 257–77–08; 257–77–09; 257–59–25; 257–04–94 (Аляксей Галанцоў, Ганна Архангельская, е-mail: anna@ccf-belarus.org.
 
13.01.2008
Праграма падтрымкі структур дапамогі інвалідам

Нямецкі фонд дапамогі інвалідам “Акцыя – Чалавек” ладзіць праграму падтрымкі стварэння і развіцця базавых структур у Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе.


Мэта праграмы: падтрымка праектаў, накіраваных на рэальнае паляпшэнне умоваў жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі і асаблівымі сацыяльнымі складанасцямі.


Заяўкі прымаюцца ад недзяржаўных арганізацый Нямеччыны ў партнэрстве з арганізацыямі ці групамі з іншых краін, у тым ліку Беларусі.


Тэрміны падачы заявак – да 31 сакавіка, 30 чэрвеня, 30 верасьня, 31 сьнежня штогод.


Падрабязная інфармацыя – на старонцы http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
 
13.01.2008
Конкурс ад тыднёвіка “Ніва”

Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» ладзіць конкурс «Памятаем і чытаем», прысвечаны 90-ым угодкам абвяшчэння БНР і 50-й гадавіне заснавання ў Беластоку Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа».

Пытанні да конкурса:


1. Якія герб і сцяг былі прыняты Беларускай Народнай Рэспублікай?


2. Назавіце прозвішчы і імёны ўсіх былых старшынь Рады БНР.

3. Назавіце гарады, у якіх знаходзіліся сядзібы БНР.

4. Дзе зараз знаходзіцца Рада БНР і хто ёй старшынствуе?

5. Як называецца першы зборнік твораў беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», калі пабачыў ён свет і пад чыёй рэдакцыяй?

6. Як называліся літаратурныя альманахі аб’яднання ў мінулым, а як цяпер? Колькі нумароў выйшла кожнага з іх?

7. Хто цяпер з'яўляецца старшынёй «Белавежы» і дзе ён нарадзіўся? Назавіце ягоныя першыя тры паэтычныя зборнікі на беларускай мове.

8. Назавіце трох «белавежскіх» паэтаў і трох празаікаў ды апошні зборнік кожнага з іх.

9. Мае разважанні (у любым жанры, да 2 старонак машынапісу) на адну з тэм:

– Людзі, падзеі, ідэі БНР учора і сёньня;

– Мой «белавежац» або ягоны твор, які падарую блізкім.

Апошні тэрмін прымання адказаў – да 5 сакавіка.

Адказы прымаюцца на адрас:

Rada Programowa Tygodnika „Niwa”


15–959 Białystok, ul. Zamenhofa 27

POLAND

tel./fax (+48 85) 743 50 22
 
13.01.2008
Конкурс па захаванні культурнай спадчыны

Амбасада ЗША абвяшчае правядзенне конкурсу ў межах праграмы «Пасольскі Фонд па захаванні культурнай спадчыны» з мэтай дапамогі ў захаванні нацыянальнай культурнай спадчыны.
Чытаць далей
 
13.01.2008
Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра

29 студзеня 2008 году ў 16.00 адбудзецца «Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра: праекты, магчымасці, кірункі дзейнасці" па адрасе пр. Незалежнасці 169 (былы пр. Ф. Скарыны), каб. 512 (паўднёвае крыло). Калі ласка, пацвердзіце свой удзел па тэлефоне 218–12–64 або электроннай пошце advising@amcenter.by
 
13.01.2008
II Міжнародны конкурс «Урокі дабрачыннасці" у Самары

Кірунак: Конкурс метадычных распрацовак сцэнароў дабрачынных акцый


1. Мэты і задачы Конкурсу метадычных распрацовак:

– вызначэнне найлепшых метадычных распрацовак, якія дазваляюць падвысіць інтарэс да дабрачыннай дзейнасці;


– даць магчымасць педагогам выявіць сябе ў распрацоўцы новых методык правядзення заняткаў з навучэнцамі;


– адбор найлепшых метадычных распрацовак сцэнараў дабрачынных акцый;


– далучэнне моладзі да рэальнай дабрачыннай дзейнасці.


2. Запрашаюцца да ўдзелу педагогі сярэдніх школ, каледжаў, ліцэяў, гімназій, устаноў пачатковай прафесійнай і сярэдняй прафесійнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі, кіраўнікі дзіцячых творчых аб'яднанняў, супрацоўнікі некамерцыйных арганізацый – распрацоўшчыкі арыгінальнай методыкі арганізацыі і правядзення дабрачынных акцый.


Падрабязней чытайце тут або на сайце «Дабрачыннасць і дабрачынцы ў Самарскай вобласці».
 
12.01.2008

Сёння падведзеныя вынікі конкурсу «Беларускі настаўнік 2007 года»

Лаўрэатамі конкурсу па Мінску і Мінскай вобласці сталі 6 настаўнікаў:
Юрый Міхайлавіч Бандарэнка, дырэктар Мінскай беларускай нацыянальнай гімназіі №4, настаўнік фізікі, аўтар дапаможнікаў для школы;
Уладзімір Кірылавіч Мартысюк, настаўнік матэматыкі СШ №168 г. Мінска;
Міхась Аляксандравіч Тычына, выкладчык літаратуры Беларускага гуманітарнага ліцэя імя. Я. Коласа (выкладае да і пасля афіцыйнага закрыцця ліцэя), прафесар, доктар філалагічных навук;
Наталля Валянцінаўна Ільініч, настаўніца гісторыі і ЧГДз Талькаўскай СШ Пухавіцкага р-на;
Галіна Пятроўна Дрокіна, настаўніца геаграфіі і эканомікі гімназіі №10 г. Мададзечна;
Антаніна Анатольеўна Абрамовіч,намесніца дырэктара па этнакласах Мётчанскай СШ-сада Барысаўскага р-на.
Дыпламантамі конкурсу сталі Алесь Язьвінскі (Нясвіж), Таццяна Байдак (Дзяржынск), Мікалай Барбук (в.Грабёнка, Чэрвенскага р-на), Алена Балоцька (Салігорск).
На ўрачыстай цырымоніі выступілі Генадзь Бураўкін, Вольга Іпатава, Алесь Лозка. Конкурс праводзіла Таварыства беларускай школы.
 
10.01.2008
Агляд адукацыйных навінаў

– Група былых студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта
выступіла з ініцыятывай стварыць асацыяцыю выпускнікоў ЕГУ — “EHU
Alumni”, прымеркаваўшы гэта да 15-годдзя універсітэта >>>

– У Ганцавічах прайшло пасяджэнне раённага Савета дэпутатаў. Але журналістаў мясцовай газеты “Ганцавіцкі час” на гэтае мерапрыемства не пусцілі. Старшыня Савета Віктар Дроз уласнаручна не пусціў у залу
намесніка галоўнага рэдактара раёнкі, спаслаўшыся на тое, што журналіста не запрашалі. Між тым на сесію гэтым разам былі запрошаныя
старшакласнікі з мясцовай школы. Так, ганцавіцкія дэпутаты паказвалі
вучням, які высокі ў раёне ўзровень дэмакратыі і галоснасці >>>

– Ва ўкраінскім парламенце зарэгістраваны законапраект, паводле якога адлічаць студэнтаў будуць толькі са згоды студэнцкага самакіравання.
Таксама бяз яго згоды нельга будзе прызначыць намесніка дэкана
>>>

– З 26 студзеня пачнуць дзейнічаць папраўкі ў Працоўны кодэкс, згодна з якімі магчымасцяў адпачываць у многіх беларусаў стане меней >>>

– Усе гэтыя святы – такі ўдар па маладым арганізме. Колькі людзей пасля бурнага святкавання, пасля ўсяго з'едзенага і выпітага, даюць сабе самае чэснае слова пачаць весці здаровы лад жыцьця. Але пачынаюцца працоўныя будні – а з імі і харчаванне прыхабкам. Брытанскі ўрад вырашыў ратаваць маладое пакаленне ад згубнага ладу жыцця. У барацьбе з затлусценнем была забароненая рэклама шкоднай ежы і напояў падчас дзіцячых тэлепраграм
>>>
 
10.01.2008
Чарговы выпуск бюлетэня «Куток настаўніка»

Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» прапануе вам новы выпуск электроннага інфармацыйна-метадычнага бюлетэня. У новым нумары разглядаюцца пытанні выхавання грамадзянскасці ў школьнікаў, методыка вывучэння гісторыі і структуры Еўрапейскага Саюза, і іншая карысная інфармацыя.

Спампаваць бюлетэнь (pdf, 662 КБ)
 
10.01.2008
Беларускае пяціборства-VII – прыемнае і сумнае…

Міхась Булавацкі

На пачатку года ў Магілёве праведзена “Беларускае пяціборства-VII” – спаборніцтва для старшакласнікаў, схільных да матэматыкі, на веданне імі гісторыі сваёй краіны, яе мовы і літаратуры. Тым самым найбольш здольныя навучэнцы могуць вызначыць (найперш для сябе!) узровень іх агульнай адукацыі, адукацыі, якая не толькі дазволіць ім засвоіць тую ці іншую спецыяльнасць, але й дапаможа стаць гарманічна развітым чалавекам, свядомым грамадзянінам сваёй краіны. Апошняму школьная сістэма сучаснай Беларусі не надае дастатковай увагі, што сведчыць аб неразумнасці сённяшняга дзяржаўнага ўладкавання.

Чытаць далей
 
9.01.2008

Настаўнік.info №3

Чарговы нумар інфармацыйна-метадычнага бюлетэня для настаўнікаў
студзень 2008

Кароткі змест бюлетэня:
- «Што было? Што будзе?..»; навагодні роздум пра асноўныя адукацыйныя падзеі мінулага года;
- Як праводзілі рэформу адукацыі ў былой ГДР – інтэрв'ю з доктарам Гельмутам Габэрлантам;
- За што судзяць настаўніцу, якую намінавалі на званне «Беларускі настаўнік года»
- Адукацыйныя і метадычныя навіны.
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць тут (PDF, 352 KB)

 
8.01.2008

Новае на сайце

«Беларусь, Расія, СССР у 1917–1939 гг.»

Інтэграваны ўрок па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі (9 клас), распрацавны настаўніцай талькаўскай школы Наталляй Ільініч.

Cпампаваць матэрыял (doc, 26 КБ)
 
8.01.2008

Новае на сайце

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

План першага ўрока ў 5 класе, прысвечанага Беларусі, распрацавала настаўніца талькаўскай школы Наталля Ільініч

Спампаваць матэрыял (doc, 35 КБ)
 
8.01.2008
Стажыраванне ў ЗША па экалагічнай тэматыцы



Абвяшчаецца міжнародны конкурс на стажыраванне ў ЗША у 2007–2008 г.г. EarthCrops прапануе 6-месячны трэнінгавы курс у Сіэтле (штат Вашынгтон, ЗША), які аб'яднае маладых лідэраў пад эгідай вывучэння наступных накірункаў:

– вытрымка экалагічных нормаў, ахова прыроды;

– пабудова эфектыўнай каманды;

– лідэрства.


Удзел у трэнінгавых курсах EarthCrops з'яўляецца бясплатным і не вымагае арганізацыйных унёскаў. EarthCrops бярэ на сабе поўнае забеспячэнне ўсіх выдаткаў удзельнікаў, звязаных з страхаваннем, пошукам жылля (пражыванне ў амерыканскіх сем'ях), харчаваннем, неабходным матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем, а таксама будзе выплочваць штомесячную стыпэндыю. EarthCrops аказвае неабходную падтрымку ў атрыманьні J-1 візы ў ЗША.

Чытаць падрабязней
 
8.01.2008
Інфармацыйны дзень ў прадстаўніцтве Еўрапейскай Камісіі

Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ва Украіне і Беларусі запрашае ўсіх зацікаўленых кандыдатаў на Інфармацыйны дзень, прысвечаны конкурсу праектаў «Медыя праекты, скіраваныя на асвятленьне працы ЕС у рэгіёнах дзейнасці Еўрапейскай палітыкі суседства і Еўрапейскага інструменту супрацоўніцтва і партнэрства». Мерапрыемства адбудзецца 22 студзеня 2008 году ў Кіеве. Дадатковую інфармацыю пра конкурс можна атрымаць па тэлефонах у Кіеве : +38 (044) 390 80 11 (дад. 109), +38 (044) 390 80 10


Інфармацыйны дзень прызначаны ў першую чаргу для СМІ, медыя групаў, асацыяцыяў журналістаў, незалежных Інтэрнэт выданняў, грамадскіх арганізацыяў, а таксама ПР-агенцыяў і кампаніяў. Пад час правядзення Інфармацыйнага дня будзе дадзеная інфармацыя пра конкурс праектаў і магчымасць задаць пытанні.


Інфармацыйны дзень для Украіны і Беларусі адбудзецца з 10.00 да 12.00 у памяшканні Прадстаўніцтва Еўракамісіі па адрасе: г. Кіеў, вул. Круглаўнівэрсітэцкая, 10.


Для ўдзелу ў конкурсе трэба зарэгістравацца да 15 студзеня 2008 году па адрасе matthew.green@ec.europa.eu.
 
8.01.2008
Стажыроўкі для журналістаў

Фундацыя Польска-Чэска-Славацкай Салідарнасці рэалізуе праграму стажыровак і адукацыйных візітаў для журналістаў і рэдактараў друкаваных і электронных СМІ – «Незалежныя медыі".


Падрабязная інфармацыя – на сайце www.spczs.engo.pl.


З пытаннямі звяртайцеся:
00–031 Warszawa, ul. Szpitalna 5/5, III p.,
тэл. (48–22) 828 9128, факс (48–22) 828 9129, fundacja@spczs.engo.pl, spczs@szpitalna.ngo.pl.
 
8.01.2008
Міжнародная праграма візітаў

ICTE (Міжнародны Цэнтар Навучання Талерантнасці) прымае заяўкі на ўдзел у Міжнароднай праграме візітаў “Навукоўцы і практыкі ў сферы навучання талерантнасці”. Мэта праграмы – падтрыманне гатоўнасці стажораў працаваць з малой супольнасцю для прасоўвання ідэяў талерантнасці, правоў чалавека, павагі да разнастайнасці і сацыяльнай справядлівасці.


Апошні тэрмін падачы заяваў: 21 студзеня 2008 году.


Больш падрабязная йнфармацыя разьмешчаная на вэб-старонцы.
 
8.01.2008
Конкурс правагога эсэ

Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій абвесціў штогадовы конкурс прававога эсэ. Конкурс накіраваны на падтрымку самастойных даследаванняў па пытаннях забеспячэння і абароны правоў чалавека ў Беларусі.


Работы прымаюцца да 1 сакавіка 2008 году па эл. пошце lawessay2008@gmail.com.


Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце тут.
 
8.01.2008
Міжнародная летняя школа па правах чалавека

Хельсінскі Фонд па Правах Чалавека абвяшчае набор на 19-ю Міжнародную летнюю школу па правах чалавека, якая адбудзецца ў Варшаве-Мядзешыне з 21 па 29 ліпеня 2008 году.


Заяўку на ўдзел можна спампаваць тут.

Праграма летняй школы знаходзіцца тут.

Падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце
 
8.01.2008
Кампутарны слоўнік – сайт беларускай тэраміналогіі

Вялікай цяжкасцю ў працы настаўніка інфарматыкі ў беларускай школе з'яўляецца падбор належнай тэрміналогіі. Большасць беларускіх выданняў – састарэлыя і неадаптаваныя да такой сучаснай галіны, як інфармацыйныя тэхналогіі.
Запрашаем вас на сайт http://kamputerm.org/, які можа дапамагчы Вам знайсці патрэбны пераклад з англійскай або рускай мовы!
 
8.01.2008

Новае на сайце


Інтэграваныя ўрокі з выкарыстаннем камп'ютэрных тэхналогій

Настаўніцы глыбоцкай школы №3 Лідзія Раманчук і Ала Буцько працягрваюць дзяліцца з намі распрацоўкамі інтэграваных урокаў.

План інтэграванага ўрока па беларускай мове (4 клас, тэма “Назоўнікі другога скланення. Творным склоне”) (doc, 468 КБ)

Мультымедыа – ўрок-падарожжа, прысвечаны 125-годдзю К.М. Міцкевіча “Шляхам Якуба Коласа” (doc, 107 КБ)

Таксама прапануем вашай увазе сумесную распрацоўку ўрока Лідзіі Раманчук і настаўніцы музыкі Ганны Шаколы «Мюзікл. Каханне – вечная тэма ў мастацтве» (7 клас) (zip, 634 КБ)
 
3.01.2008

Новае на сайце

Агульныя патрабаванні да вядзення рабочага сшытка па геаграфіі
Даслала Галіна Сыраежкіна, г. Барысаў
>>>
 
3.01.2008
Сяргей Дубавец «Здраўствуй, Дзедушка Мароз»

У Мінску на Новы год абавязкова здараецца што-небудзь такое, чаго не можа здарыцца нідзе ў свеце. Маю на ўвазе не цуды ўсякія і не выкананне жаданняў, а “нацыянальныя асаблівасці”, якія неўпрыкмет праяўляюцца ў нашым, здавалася б, зусім безнацыянальным жыцці, і кожнае свята ператвараюць у свята са слязою на вачах.


Гэтым разам мой сябра – даволі вядомы артыст прынёс такую “слязу” з бацькоўскага сходу ў дзіцячым садку, куды ходзіць ягонае дзіця. Загадчыца садка спыталася, хто з бацькоў узяўся б выканаць на ранішніку ролю Дзеда Мароза, бо на тое, каб запрашаць найміта ў садка няма грошай. Натуральна, сябра ахвотна прапанаваў свае паслугі, бо раней выступаў у такой ролі шмат разоў. Адна ўмова – гаварыць Дзед Мароз будзе па-беларуску. “Не-е-е, — адказала загадчыца. – Зачэм? Ня нада”. Чаму? – запытаўся сябра. Хіба ёсць нешта ненатуральнае ў тым, каб у беларускім садку да беларускіх дзетак Дзядуля Мароз казаў беларускія словы? “Дзеці ня поймуць. І ваабшчэ...” – такі быў адказ.»
Чытаць цалкам
 
3.01.2008
Праграма абмену “Community Connections 2008”

Прадстаўніцтва Карпарацыі “American Center for Education and Research, Inc.” паведамляе аб праграме абмену “Community Connections 2008”.


Праграма дае прафесіяналам пэўнай сферы магчымасць 22-дзённага побыту ў ЗША для абмену досведам з амерыканскімі калегамі па разнастайных тэмах.

Падрабязную абвестку чытайце тут.

 
2.01.2008

Д-р Габерландт: «Сістэма адукацыі дэмакратычнай краіны можа абапірацца толькі на дэмакратычных супрацоўнікаў".


Рэформа адукацыі ў былой ГДР

Dr. Helmut HaberlandtНастаўнік.інфо вывучае сітуацыю з посткамуністычным рэфармаваннем сістэмы адукацыі. Госць нашага сайту – кіраўнік аддзелу Міністэрства адукацыі, моладзевай палітыкі і спорта зямлі Брандэнбург (ФРГ) доктар Гельмут Габерландт (Helmut Haberlandt), які паводле сваёй пасады пасля аб’яднання Германіі займаўся на сваёй адміністрацыйнай тэрыторыі пераводам школ ГДР на дэмакратычныя рэйкі.

- Спадар Габерландт, вядома, што ГДР, як і Беларусь у 90-х гадах пачала посткамуністычную рэформу сістэмы адукацыі. Але ў нашай краіне яна вельмі хутка прыпынілася, і сістэма адукацыі пакуль застаецца савецкай і па змесце, і па сістэме кіравання. Працэс трансфармацыі ў нас яшчэ наперадзе. Мы б хацелі ведаць, што рабілі немцы ў пераходны перыяд? З якімі праблемамі сутыкнуліся?
- Пачалі з пераасэнсавання. Пасля аб’яднання Германіі ў 1989 г. існавала 2 падыходы да пераасэнсавання мінулага: 1) пераасэнсаванне зместу адукацыі 2) пераасэнсаванне складу калектываў Мар’яна Біртлер, якая зьмяніла Ёахіма Гаўка на пасадзе Федэральнага Упаўнаважанага ў справах архіваў штазі, падрыхтавала рэферат па расследаванні мінулага і спрыянні дэмакратызацыі структуры адукацыі.
- Раскажыце, калі ласка, падрабязней пра змястоўны бок рэформы.
- Мы зыходзілі з таго, што ўсе настаўнікі павінны задумацца пра тое, што яны выкладалі (па змесце) падчас існавання ГДР. Дзеля гэтага былі арганізаваныя меры па перакваліфікацыі. Трэба адзначыць, інтарэс настаўнікаў не быў вялікім. Таму Міністэрствам была ініцыяваная праграма па асэнсаванні мінулага. Быў абвешчаны конкурс ва ўсіх сродках масавай інфармацыі на тэму “Гісторыя, структура і функцыяванне ГДР-аўскай сістэмы адукацыі”, праводзіліся навуковыя даследаванні. У працэсе 3-гадовай навуковай работы быў надрукаваны прэс-рэліз пра вынікі даследаванняў. А самі вынікі пазней былі выдадзеныя ў чатырох тамах. Першы том выйшаў у 1993 г. і меў назву “Школа ДСП” (ДСП – сакрэтны грыф “для служебного пользования”, добра знаёмы і беларусам, звязаным з дзяржаўнымі сакрэтамі – ТМ), другі том называўся “Пастраенне ў шарэнгу”, трэці – “Дружба!” і чацвёрты “Кірунак на Торгаў”. Гэтая праца была не дарэмнай. Толькі асэнсаваўшы тое, што было, можна ўсвядоміць, як рэфармаваць сістэму.
Адукацыя – справа асобаў. Што рабілі пасля лістапада 1989 г. з тымі настаўнікамі, якія прызвычаіліся да савецкіх метадаў? Перавучвалі? Звальнялі?
– Сістэма адукацыі дэмакратычнай краіны можа абапірацца толькі на дэмакратычных супрацоўнікаў...
>>> Чытаць далей>>>




Каментар да тэмы ад Пятра Садоўскага*

Д-р Пётра Садоўскі* Пётра Садоўскі – германіст, першы амбасадар Беларусі ў Германіі (1992–1994 гады), кандыдат філалагічных навук, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання.

Школьныя настаўнікі маюць у ФРГ статус дзяржаўных службоўцаў (Beamte), і адпаведна гэтаму пасля аб’яднання ФРГ і ГДР настаўнікі ГДР павінны былі прайсці праз працэс, якія можна ўмоўна назваць люстрацыяй або праверкай на лаяльнасць. Уся гэта працэдура праводзілася ў межах агульнадзяржаўнай кампаніі “крытычнай ацэнкі мінулага” (Vergangenheitsaufarbeitung), якая тычылася пакаяння ўсіх немцаў за 12 гадоў нацыянал-сацыялізму і аналізу гдр-аўскага мінулага ( DDR-Aufarbeitung).

У ГДР гэты працэс пачаўся па ініцыятыве дэмакратычнага вызвольнага руху “Новы Форум”, які змог яшчэ ў апошнія дні існавання ГДР прымусіць дэмаралізаваны камуністычны парламент (Volkskammer – Народная палата) прыняць пастанову пра архівы штазі (скарачэнне ад Staatsicherheit – дзяржбясьпека). Адбылося гэта 2 кастрычніка 1990г. На гэтым жа пасяджэнні беспартыйны грамадзянін, 50-гадовы святар Ёахім Гаўк ( Joachim Gauck), актывіст “Новага Форуму” і ягоны прэсавы сакратар быў абраны Упаўнаважаным у справах архіваў штазі.
>>>Чытаць далей>>>

 
       
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY