|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
Навіны |
АрхіўНавіны за мінулыя гады:
2007
|
||
28.12.2007 |
Новае на сайцеДосвед клубу «Прадслава» Сваім досведам у арганізацыі дзіцячага клуба ЮНЕСКА «Прадслава» падзялілася настаўніца віцебскай школы №45 Ніна Каўпак. Спампаваць матэрыял (zip, 15 КБ) |
||
28.12.2007 |
Новае на сайцеШкольная канферэнцыя «Гісторыя і грамадства вачыма школьніка» Распрацоўка настаўніцы мінскай школы №63 Таццяны Шчурко Спампаваць матэрыял (doc, 45 КБ) |
||
28.12.2007 |
Новае на сайцеЁсць такі куточак. Вёска Бердаўка Матэрыялы аб ролі школьнага музея ў патрыятычным выхаванні школьнікаў (zip, 20 КБ), а таксама інфармацыя аб калектыўнай творчай справе «Мой родны кут» і план урока «Ёсць такі куточак. Вёсцы Бердаўка – 480 год» (zip, 104 КБ), дасладныя Анатолем Крупой, настаўнікам гісторыі Бердаўскай сярэдняй |
||
27.12.2007 |
Новае на сайцеПраектаванне ў дзейнасці класнага кіраўніка Дапаможнік «Метад праектавання ў дзейнасці класнага кіраўніка як адзін з эфектыўнейшых сродкаў развіцця прыродных талентаў кожнага дзіцяці", распрацаваны класанай кіраўніцай Бердаўскай сярэдняй Спампаваць дапаможнік (zip, 140 КБ) |
||
27.12.2007 |
Зборнік найлепшых практык па грамадзянскай адукацыі
Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ/БДІПЧ), Рада Еўропы, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) і Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА) запрашаюць Вас прадставіць на разгляд прыклады найлепшай практыкі ў сферы асветы ў галіне правоў чалавека, выхаванні грамадзянскасці, узаемнай павагі і паразуменні. Прымаюцца матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў пачатковай і сярэдняй адукацыі, а таксама пры падрыхтоўцы настаўнікаў. Чытаць падрабязна Паводле wgcre.net |
||
27.12.2007 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Канал СТВ паведамляе аб магчымасці з'яўлення прадмета «Асновы славянскай культуры», прызначанага тлумачыць беларусам яднанне славянскіх народаў >>> – У адпаведнасці з прынятымі ў Беларусі заканадаўчымі зменамі працоўны адпачынак для грамадзян будзе складаць 24 каляндарных дні. Цяпер дапрацоўваецца пералік пасад і ўстаноў, якім можа быць прадстаўлены працоўны адпачынак большай працягласцю. Ці абміне гэтая «апека» настаўнікаў? >>> – Ініцыятыўная моладзь зладзіла навагодні ранішнік на беларускай мове для выхаванцаў Гомельскага раённага – Скасаванне льготаў не абмінула вясковых школаў, якія могуць пазбавіцца аўтобусаў >>> – Завяршыўся набор ва Усходнееўрапейскую школу палітычных навук >>> |
||
25.12.2007 |
Новае на сайцеІнфармацыйная гадзіна “Сімвалы і сімволіка РБ”- яшчэ адзін матэрыял, дасланы на конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка». Аўтар – Гелена Белязюн, настаўніца біялогіі і хіміі Радунскай агульнаадукацыйнай гімназіі. Урок прапануецца для 5–6 класаў, якімі дадзеная тэма ўспрымаецца цікава і легка. Мэты: 1) абагульніць і пашырыць веды дзяцей пра родны край, пра сімвалы сваёй краіны; 2) развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне разважаць і аналізаваць; 3) выхоўваць ў дзяцей цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры, любоў да Радзімы. Цікава, што ў межах падрыхтоўкі да інфармацыйнай гадзіны прапануецца зняць фільм, які можа быць цікавым як сацыялагічнае даследаванне. (Прынамсі, у Радунскай гімназіі фільм, які ўтрымліваў інтэрв'ю з вучнямі і настаўнікамі па тэме інфармацыйнай гадзіны атрымаўсы выдатны). Спампаваць апісанне урока (doc, 58kb) Спампаваць дапаможную прэзентацыю (zip, 252kb) Спампаваць тэст (swf, 321kb) |
||
25.12.2007 |
Шаноўныя калегі! |
||
24.12.2007 |
Новае на сайцеМар'іна Горка – еўрапейскі горад.Матэрыял даслаў Барыс Ібрагімавіч Mуха, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзіцячага саду – школы №1 г. Мар’іна Горка Краязнаўчы дыск «Мар'іна Горка – еўрапейскі горад» утрымлівае агучаны Гэты Праглядзець слайды ў PDF- фармаце (3,34 Мб) |
||
24.12.2007 |
Новае на сайцеУрок “Настаўнікі і вучні нашай школы ў Другой сусветнай вайне”Даслаў Барыс Ібрагімавіч Mуха, які працуе настаўнікам з 1981 г, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзіцячага саду – школы №1 г. Мар’іна Горка “Грамадзянская адукацыя” Урок прапануецца для факультатыва па тэме “ Цалкам прэзентацыя мае выгляд агучанага Праглядзець слайды прэзентацыі ў |
||
24.12.2007 |
Новае на сайцеПрафілактыка інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Лекцыя для падлеткаўМатэрыял склала Тацяна Нікіфарава, якая выкладае педыятрыю ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Лекцыя ўтрымлівае багаты ілюстрацыйны матэрыял, вытрымкі з заканадаўства, практычныя парады спецылістаў. Напісаная ў форме PowerPoint прэзентацыі, складаецца з Матэрыял рэкамендуецца ў дапамогу настаўнікам біялогіі, школьным медработнікам, якія найбольш кваліфікавана могуць данесці веды да падлеткаў, а таксама класным кіраўнікам і старшакласнікам. Спампаваць файл PrafilaktykaIPPS.ppt (2,9 Mb) |
||
21.12.2007 |
Абмяркоўваем матэрыялы конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка»
Конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» праводзіўся па пяці намінацыях. Мы атрымалі больш за 30 аўтарскіх распрацовак. Прапануем пазнаёміцца з матэрыяламі, дасланымі на конкурс, на адмысловай старонцы нашага сайта. Матэрыялы будуць ацэненыя кампетэнтным журы, якое складаецца з экспертаў у галіне адукацыі, грамадскіх дзеячоў, педагогаў. Кожны наведвальнік сайта самастойна можа ацаніць якасць матэрыялаў і выставіць свае адзнакі, а таксама даслаць свае заўвагі і каментары да журы праз |
||
21.12.2007 |
Польская гімназія шукае партнёра з Беларусі.
Польская гімназія, якая месціцца ў Кшэціне, хацела б навязаць кантакт з беларускай школай. Гімназія мае школьны еўрапейскі клуб, выкладчыкі і дзеці могуць весці перапіску на англійскай, польскай ці рускай мовах. Звяртацца да пані Барбары Бесяды barbara_biesiada@vp.pl |
||
21.12.2007 |
Свята для маленькіх беларусаў
Супольнасць «Нашыя дзеткі" (www.dzietki.org) звяртаецца з просьбай дапамагчы ў арганізацыі штогадовай Беларускай Ялінкі: «Летась Новы год з намі сустракалі больш за 60 дзетак. Сёлета з'явіліся новыя маленькія беларусікі. Кожны з іх марыць пра цуд і сваё свята, кожнаму патрэбныя ўвага і падарунак. Спадзяемся, што супольнымі намаганнямі мы зможам стварыць казку для сваіх дзетак. Будзем удзячныя за любыя парады і прапановы (памяшканьне, сцэнар, акторы, падарункі, пачастункі, давоз удзельнікаў і інш.). Расцем беларусамі!» Кантакты: |
||
21.12.2007 |
Новае на сайцеКантрацэпцыя. Лекцыя для падлеткаў Матэрыял падрыхтавала Тацяна Нікіфарава – медык і педагог. Выкладае ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы, г Мінск. На пазакласных занятках Тацяна навучала будучых медыкаў, як размаўляць з падлеткамі на тэмы цяжарнасці, хваробаў, якія перадаюцца палавым шляхам, кантацэпцыі, наркотыкаў. Аказалася, што самі навучэнцы медыцынскага каледжа... мала адукаваныя ў гэтых пытаннях. Так нарадзіўся гэты матэрыял, які прапануецца найперш настаўнікам біялогіі ды класнымм кіраўнікам. А таксама вучням старэйшых класаў. Кантрацэпцыя (РРТ, 2,4 Мб) |
||
21.12.2007 |
Новае на сайцеУрок "Фактары, якія ўплываюць на раслінныя супольнасці" План урока біялогіі (7 клас), распрацаванага настаўніцай Радунскай гімназіі (Воранаўскі раён, Гарадзенская вобл.) Геленай Белязюн. Спампаваць матэрыял (doc, 113 КБ) |
||
20.12.2007 |
Новае на сайцеУрок па тэме In the Lesson Урок англійскай мовы (2 клас, па падручніку “Цудоўная шкатулка” пад рэдакцыяй Седуновай Н. М.) Распрацаваны настаўніцай слонімскай гімназіі №1 Ірынай Валынец. Спампаваць матэрыял (doc, 131 КБ) |
||
20.12.2007 |
За што расстралялі Сцяпана Некрашэвіча?
70 гадоў таму назад беларуская навука панесла значную страту. 20 снежня 1937 года ў Мінску быў расстраляны першы кіраўнік Інстытута беларускай культуры, ві Артыкул Віктара Раманцова аб жыцці і дзейнасці слаўнага беларускага навукоўца чытайце на старонцы Рэгіянальнага партала Светлагорск. |
||
19.12.2007 |
Новае на сайцеПершы ўрок у Вучні праз гульню ўваходзяць пасля адпачынку ў навучальны працэс, праяўляюць свае здольнасці і навыкі, адчуваюць сябе ўтульна, бо побач з імі самыя родныя людзі: не толькі аднакласкнікі і настаўнік, але і іх бацькі. І ўсе адчуваюць сябе грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Урок распрацаваны настаўніцай школы в. Бракава (Магілёўскі раён) Верай Сідарэнкай Спампаваць план урока (doc, 69 КБ) |
||
19.12.2007 |
Новае на сайцеІнтэлектуальнае спаборніцтва «Фізіка з беларускага куфэрка» Унікальная педагагічная распрацоўка, у якой фрагменты твораў беларускай літаратуры разглядаюцца з пункту гледжання фізікі, складзеная настаўнікам Ляхавецкай школы (Маларыцкі раён) Іванам Кульбедам. Спампаваць матэрыял (doc, 141 КБ) |
||
19.12.2007 |
Новае на сайцеГульня па творах М.Гарэцкага і Э.М. Рэмарка Гульня “Разумнікі і разумніцы” па творах Максіма Гарэцкага “На імперыялістычнай вайне” і Эрыха Марыі Рэмарка “На Заходнім фронце без пераменаў”. Распрацаваная настаўніцай Славянскай гімназіі (г. Бабруйск) Вольгай Рудай. Спампаваць матэрыял (doc, 76 КБ) |
||
19.12.2007 |
Новае на сайцеІнтэграваныя ўрокі па інфарматыцы і беларускай мове Аўтарскі ўрок на тэму «Складаназалежныя сказы» і факультатыўны занятак «Зваротак» (прысвечаны вясне) распрацаваны настаўніцамі глыбоцкай школы №3 Лідзіяй Раманчук і Алай Буцько Спампаваць матэрыял (zip, 550 КБ) |
||
19.12.2007 |
Новае на сайцеУрок «Мова – плынь часу» Як i большасць навучэнцаў рускамоўных школ, мае вучнi сутыкаюцца са значнымi цяжкасцямi пры вывучэннi беларускамоўных навучальных дысцыплiн. Сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе для iх звычайна адсутнiчае. Колькасць гадзiн беларускай мовы ў тыдзень мiзэрная, падручнiкi не выклiкаюць захаплення, i ў вынiку – нiзкi ўзровень валодання мовай i, больш за тое, нежаданне яе вывучаць. Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско паспрабавала стварыць умовы для пераадолення пciхалагiчнага бар'еру ва ўспрыманнi беларускай мовы вучнямi пачатковых класаў. Арыгінальную распрацоўку ўрока «Мова – плынь часу» можна спампаваць тут (doc, 84 КБ). |
||
19.12.2007 |
Новае на сайцеУрок па гісторыі Беларусі для 10 класа Распрацоўка ўрока на тэму «Станаўленне Вялікага княства Літоўскага» (курс «Гісторыя Беларусі") падрыхтаваны з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогіяў (праграма прэзентацый). Складзены Таццянай Лабанавай, настаўніцай ліцэя г. Барані (Віцебская вобл.) Спампаваць план урока і прэзентацыю (zip, 69 КБ) |
||
19.12.2007 |
Новае на сайцеСшыткі па гісторыі і ЧГД Навошта патрэбны сшыткі па гісторыі ў наш час, калі па ўсіх курсах і класах створаны друкаваныя рабочыя сшыткі? Якія віды запісаў можна выкарыстоўваць у сшытках па гісторыі? Якія аргументы могуць быць супраць іх? Свае адказы на гэтыя пытанні, а таксама арыгінальныя расапрацоўкі прапануе настаўніца Наталля Іллініч. Спампаваць матэрыял (zip, 46 КБ) |
||
19.12.2007 |
Новае на сайцеІнтэрактыўны трэнінг “Выкананне асноўных правоў чалавека ў беларускай школе”Распрацаваны для вучняў 10–12 класаў настаўніцай Славянскай гімназіі (г. Бабруйск) Вольгай Рудой. Спампаваць сцэнар трэнінгу (doc, 100 КБ) |
||
19.12.2007 |
Новае на сайцеСцэнарыРаспрацоўка настаўніцы мінскай школы №213 Ніны Чумак скіраваная даць уяўленне пра Спампаваць сцэнар (doc, 71 КБ) |
||
19.12.2007 |
Новае на сайцеЛабараторная на EXCELlent Кампутары на ўроках фізікі – гэта ўжо даўно не навіна, але, нажаль, яшчэ не правіла. Распрацоўка індывідуальных заданняў, статычныя і дынамічныя дэманстрацыі фізічных працэсаў і з'яў, вучэбныя відэафільмы і мультымедыйныя прэзентацыі сталі неад'емнай часткай вучэбнага працэсу. Аднак пры правядзенні лабараторных работ кампутар выкарыстоўваецца, яшчэ не так часта. Або, часам, досыць толькі аднаго кампутара, каб з яго дапамогай лабараторную работу за ўрок выканаў цэлы клас. Настаўнік фізікі з ліцэю пры Такая лабараторная работа адрозніваецца ад звычайнай: яна трохі складаней, але цікавей. З павелічэннем такіх работ, цікавасць пераўзыходзіць складанасць. Бо нездарма слова EXCEL на ангельскай мове азначае пераўзыходзіць, адрознівацца. Спампаваць матэрыял (zip, 33 КБ) |
||
19.12.2007 |
Новае на сайцеМетадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да іспыту па фізіцы (павышаны ўзровень) Дапаможнік, складзены Аляксандрам Плятнёвым змяшчае прыкладныя планы адказаў на пытанні білетаў выпускнога іспыту па фізіцы за курс сярэдняй школы, падборку прыкладаў рашэння задач і задачы для самастойнага рашэння з найболей распаўсюджаных і даступных для выпускнікоў задачнікаў па фізіцы, прыкладныя алгарытмы для выканання Спампаваць дапаможнік (zip, 292 КБ). |
||
19.12.2007 |
Новае на сайцеКрытычнае мысленне на ўроках матэматыкі Школьныя настаўнікі імкнуцца прышчапіць сваім вучням здольнасць думаць крытычней. Мы ведаем, што крытычнае мысленне – гэта нешта загадзя добрае, нейкае ўменне, якое дазволіць нам паспяхова спраўляцца з патрабаваннямі 21 стагоддзя, дапаможа глыбей зразумець тое, што мы вывучаем і робім. Але ўсё-ткі, што такое крытычнае мысленне? Сваё разуменне гэтага пытання, а таксама распрацоўкі ўрокаў матэматыкі падае настаўніца матэматыкі смалявіцкай школы №3 Ліна Генадзьеўна Пугач. Спампаваць матэрыял (doc, 122 КБ) |
||
18.12.2007 |
Новае на сайцеВыхаваўчыя заняткі для Сцэнары выхаваўчых заняткаў «Мой лёс – мая краіна» і «Усё жывое на Зямлі мае права на жыццё» з выкарыстаннем актыўных метадаў. Распрацаваныя настаўнікамі кобрынскай сярэдняй школы №7 Інай і Андрэем Чахомавымі. |
||
18.12.2007 |
Новае на сайцеРаспрацоўка праекта «Жывая трыганаметрыя»Настаўнік матэматыкі Міхась Булавацкі паспрабаваў распрацаваць сцэнарый падачы трыганаметрычных звестак так, як мне гэта бачыццца. Магчыма нехта з тых людзей, якія валодаюць праграмай GSP (даступнай на нашым сайце), змогуць гэта пераўтварыць у “Жывую трыганаметрыю”. Мяркуецца, што на аснове гэтай працы вучні змогуць самастойна засвойваць гэты (адзін з самых праблемных!) раздзел школьнага курса матэматыкі (з магчымай дапамогай настаўніка, які дарэчы можа быць у гэты час вельмі далёка ад вучня і «размаўляць» з вучнем праз сеціва). Такім чынам, будзе зроб- лены новы крок для стварэння сеткі дыстанцыйнага навучання матэматыцы, пры дапамозе якой знікне праблема кепскага настаўніка, бо вучань зможа выбіраць сабе настаўніка(ў). Спампаваць фрагмент сцэнара праекту (pdf, 177 КБ) |
||
18.12.2007 |
Новае на сайцеШкола правоў дзіцяціМатэрыял прадстаўляе сабой кароткі артыкул аб тым, па якіх блоках можна арганізаваць у пачатковай школе (але не толькі) сістэму выкладання правоў дзіцяці, з удзелам бацькоў. Матэрыял прапануецца настаўні Спампаваць матэрыял (doc, 52 КБ) |
||
14.12.2007 |
Конкурс малых грантаў для настаўнікаў і моладзі
БРГА «Аб'яднаны шлях» атрымала ад беларускай грамадскай арганізацыі «Разуменне» інфармацыю аб конкурсе маленькіх грантаў для настаўнікаў і моладзі па арганізацыі сервіснай дапамогі (роўнае навучанне, сэрвісы ў супольнасцях, маладыя – пажылым і г.д.). Старшыня кіраўніцтва МГА «Разуменне» Андрэй Маханько паведаміў аб тым, што зацікаўленыя ў маленькім стартавым фінансаванні могуць звярнуцца з заяўкай да ві Апошні дзень падачы заявак – 21 студзеня 2008г. Калі Вы не з'яўляецеся юрыдычнай асобай, распрацаваную Вамі заяўку на гэты конкурс можна падаць ад асобы МГА «Разуменне». За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся: 1. Silvia Blitzer Golombek, Ph.D. Sr. Vice President Youth Service America 1101 15th St., NW. suite 200 Washington, DC 20005 Ph. 202–2 Fax 202–2 www.ysa.org; www.servenet.org; www.gysd.org CFC# 11577 2. Андрэй Маханько, МГА «Разуменне» Тэл.: +375–17–259 4883, Маб.: +375–29–761 1201 www.ponimanie.org, www.saltychildhood.org |
||
14.12.2007 |
Сустрэча з Алесем Разанавым у Мінску
Клуб каталіцкай інтэлігенцыі імя святога Кірылы Тураўскага 20 снежня ладзіць сустрэчу з паэтам Алесем Разанавым. Сустрэча адбудзецца ў доме айца Андрэя Абламейкі (вул. Арджанікідзэ, 6). Ехаць да станцыі мэтро «Аўтазаводзкая», ісьці ў той бок вул. Цэнтральнай, дзе насупраць адно аднаго знаходзяцца аддзяленьне сувязі і аптэка. Пачатак сустрэчы — 18:30. Паводле Нашай Нівы |
||
13.12.2007 |
Новае на сайцеСцэнар гульні-конкурсу, праведзенага Сяргеем Сівым у Чэхаўшчынскай дапаможнай школе–інтэрнаце (для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця). Мерапрыемства з’яўляецца агульнашкольным, у ім задзейнічаны вучні з Пажадана каб у ролі вядучага быў настаўнік музыкі, музычны кіраўнік ці іншы педагог з музычнай адукацыяй. Гэта мерапрыемства магчыма правесці і ў звычайнай агульнаадукацыйнай школе, толькі заданні патрэбна змяніць на больш складаныя. Спампаваць сцэнар (doc, 66 КБ) Да сцэнара прыкаладаюцца |
||
12.12.2007 |
Свята ў школьным клубе ЮНЭСКА
Шаноўныя калегі! Запрашаем вас 20 снежня на святкаванне Зацікаўленыя – тэлефануйце куратару клуба Ніне Каўпак па |
||
12.12.2007 |
Стыпендыі фонду “Ротары” па магістарскіх праграмах
Фонд “Ротары” прымае заяўкі на атрыманне стыпендый на 2009 – 11 гг. па накірунках магістарскіх праграм: міжнародныя адносіны, рацыянальнае развіццё, мір і вырашэнне канфліктаў – у адным з цэнтраў Фонду ва Універсітэце Каліфорніі, Універсітэце Берклі, Універсітэце Дзюка, Універсітэце Паўночнай Караліны, Універсітэце Брадфорда, Міжнародным хрысціянскім універсітэце, Універсітэце Квісланду, Універсітэце Дэль Сальвадор. Падрабязную абвестку можаце прачытаць тут. |
||
12.12.2007 |
«Што трэба школьнікам ведаць пра ЕС?»
ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае Вас на круглы стол «Што трэба шляхта школьнікам Беларусі аб Еўрапейскім Саюзе?», на якім будуць абмяркоўвацца вынікі рэалізацыі праграмы «ЕС і Беларусь: ад спазнання да разумення, ад разумення да супрацоўніцтва» (жні Круглы стол адбудзецца 26 снежня 2007 году ў Мінскам міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й. Рау (г. Мінск, пр. Газеты «Праўда», 11). Падрабязную інфармацыю глядзіце тут (doc, 103 КБ). Заявіць сваё жаданне прыняць удзел у дадзеным мерапрыемстве можна да 20.12.2007 па |
||
12.12.2007 |
Агляд адукацыйных навінаў
– 3 27 снежня па 10 студзеня Беларускі Дзяржаўны Універсітэт ладзіць Дні адчыненых дзвярэй >>> – Шэраг заканадаўчых зменаў рыхтуе нам адукацыйнае чынавенства. Камісія па адукацыі, культуры, навуцы і Кодэкс закліканы стабілізаваць сістэму адукацыі на ўсіх узроўнях. У ім будуць раздзелы, прысвечаныя дашкольнай, школьнай, Таксама плануецца разгледзіць пытанні, датычныя структуры сярэдняй адукацыі. – Перамога беларуса Аляксея Жыгалковіча на Міжнародным дзіцячым конкурсе «Еў – Услед за беларускімі класамі і групамі ў садках і школах Магілёва і Гродна тамсама плануецца адчыніць міліцэйскія ліцэі пры Акадэміі МУС. Дзе беларуская мова – там і нагляд адмысловы. А на базе школаў‑інтэрнатаў у Гомелі, Мінску, а таксама ў Барысаве — на базе сярэдніх школаў – будуць утвораныя казацкія кадэцкія класы. Асаблівая ўвага будзе надавацца асновам праваслаўнай культуры, конна‑спартыўнай, фізычнай, страявой і агнявой падрыхтоўцы. Спектр прадметаў камусьці нагадае «слаўных кадэтаў-маладцоў бацюшкі цара», а камусьці – рэлігійных фундаменталістаў са зброяй. |
||
9.12.2007 |
Конкурс адукацыйных публікацыяў
2008 год нясе нам новыя спадзяванні на змены да лепшага. Якія новыя педагагічныя метады і прыёмы будуць засвоеныя і ўжытыя? Якія прававыя механізмы абароны дзяцінства і падтрымкі моладзі будуць распрацаваныя? Аднак ён нясе і новыя трывогі. Якім чынам адаб'юцца нядаўнія змены ў сістэме льготаў на здольнасці дзяцей і маладых людзей рэалізаваць сябе? Што прынясуць змены ў правілах цэнтралізаванага тэставання і паступлення ў ВНУ? Прапаноўваем усім зацікаўленым спецыялістам выказацца на тыя тэмы, якія здаюцца ім актуальнымі, на старонках сайта Рабочай групы «Адукацыя і асвета ў галіне правоў дзяцей і моладзі" У рамках штогадовага Тыдня нефармальнай адукацыі (www.adukatar.net), Рабочая група аб'яўляе конкурс публікацыяў для сайта. Чытаць далей |
||
9.12.2007 |
Зрабі свой унёсак у “адкрыццё” Новага Свету!
Гарадзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» абвяшчае спабор «Лепшая праца пра «Новы Свет». Новы Свет – гістарычная назва часткі горада ў раёне сучасных вуліц Ціміразева – 17 верасьня – 1 мая – Багдановіча – Астроўскага – Горкага, а таксама на правым беразе рэчкі Гараднічанкі (раён вуліц Лермантава, Мядовая, Цагляная, Завершчызна, Чкалава і інш.). Новы Свет – гэта выдатныя помнікі архітэктуры мадэрну, канструктывізму і неабарока. Тут жылі выдатныя гарадзенцы: лекар Беклемішаў, стваральнік гарадзенскага заапарка Ян Каханоўскі, беларускі гісторык Вацлаў Папуцэвіч, прайшлі дзіцячыя гады Максіма Багдановіча. Чытаць далей |
||
6.12.2007 |
«Старыя інструменты Беларусі» ў пятніцу ва Універсітэце культуры
У пятніцу, 7.12.07, адбудзецца прэзентацыя фільму «Старыя інструменты Беларусі», а таксама сустрэча з рэжысёрам Змітром Сасноўскім. Дзе: Універсітэт культуры, каб.114. Калі: 13.30. Уваход вольны Паводле «Нашай Нівы» |
||
6.12.2007 |
У Мінску адкрылася выстава Міколы Купавы
Выстава жывапісу і графікі Міколы Купавы, прысвечаная У экспазіцыі прадстаўлена 35 работ мастака, у якіх захаваныя выявы класікаў беларускай літаратуры і памятныя месцы, звязаныя з іх жыццём і дзейнасцю ў Беларусі і Літве, а таксама выбітныя дзяржаўныя дзеячы Вялікага княства Літоўскага і важныя гістарычныя падзеі, у тым ліку пераможная Аршанская бітва войскаў ВКЛ з войскам Маскоўскай дзяржавы 8 верасня 1514 году. М.Купава паведаміў, што выстава экспануецца пяты раз на працягу цяперашняга года. Па ягоных словах, упершыню яна дэманстравалася ў вёсцы Баравая Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, а потым у шэрагу гарадоў Беларусі і ў |
||
5.12.2007 |
Новае на сайцеНацыянальная свядомасць і грамадзянская адукацыя Прапануем Вашай увазе матэрыялы круглага стала “Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага беларускага грамадзяніна”, у т. л. даклады «Нацыянальная свядомасць і дэмакратыя» (Алесь Астроўскі), «Вобраз сучаснага беларуса» (Аляксандр Краўцэвіч), «Зацемкі да акрэслення нашай пазіцыі" (Ігар Кузьмініч). Спампаваць файл (pdf, 208 КБ) |
||
4.12.2007 |
Новы бюлетэнь для настаўнікаў
Шаноўныя калегі! Прапануем вашай увазе бюлетэнь «Куток настаўніка», выдадзены ГА «Адукацыйны цэнтр ПОСТ». Спадзяемся, што ён стане вашым добрым спадарожнікам поруч з нашым «Настаўнікам»! Спампаваць |
||
4.12.2007 |
Генадзь Бураўкін аб «правінцыйнасці» беларускай літаратуры:
«Ну які Мінск правінцыйны горад? Возьмем нават савецкі час. Той жа Аркадзь Куляшоў быў бясспрэчным першарадным савецкім паэтам. Я ўжо не кажу пра таго ж Васіля Быкава, які сусветна вядомы празаік. Якая можа быць правінцыя? А вось у тым, што Аўруціна ў літаратурным свеце не ведаюць, што Чаргінец не надта вядомы, Мінск не вінаваты. Вінаваты ўзровень іх творчасці. І тут ёсьць яшчэ адна подлая хітрасць. Гэта яшчэ звязваецца з мовай. Маўляў, беларуская мова – правінцыйная, а руская – вялікая. І вось у Беларусі ёсць рускамоўныя пісьменнікі, якіх беларускамоўныя заўсёды прыніжалі для таго, каб самім трошкі ўзвысіцца. Нядаўна выйшла кніжка Аўруціна, прадмову да якое напісаў не абы хто, а доктар навук, прафесар. Вось што ён піша пра Аўруціна: «Бьющее в глаза олимпийское мастерство... ко многим ли стихам современных и не только современных (бачыце, які замах!) поэтов можно подойти с такой безжалостной убийственной культурной меркой...» А цяпер працытую адзін верш Аўруціна, каб мы бачылі, пра што гаворка: «Было утро, не больше, чем утро. / Было стыло, не больше, чем стыло. / Белой пудрой, не больше, чем пудрой, / Сыпал снег, и немного знобило. / Брызнут слёзы, не больше, чем слёзы. / Брызнет кровь, но не больше, чем брызнет. / На снегу отпечаток мимозы / Стоит жизни, не больше, чем жизни». Чытаеш – нібыта ўсё Паводле Радыё Свабода. |
||
4.12.2007 |
У марах аб дэмакратычнай школе
Уявіце, што ў школе, у якой прадвызначана і прадпісана ўсё — і як сядзець на ўроку, і колькі старонак «адсюль — дасюль» прачытаць на заўтра, і якую прычоску мець, — прыходзіць настаўнік на ўрок і абвяшчае: «Я сёння задам вам хатняе заданне і больш у гэтым годзе задаваць не буду». У класе ажыўленне і радасныя воклічы. «Але ў гэтым заданні чатырыста задачаў». — «Уууу!..» — «І вы можаце развязваць іх, як захочаце: або ўсе за месяц і далей адпачываць, або па дзьве—тры ў дзень, а можна і ўвогуле не развязваць, бо на тройку я вас навучу і на ўроках». Артыкул, прысвечаны |
||
4.12.2007 |
Нацыянальны музей гісторыі і культуры праводзіць дабрачынную акцыю З 3 па 16 снежня Нацыянальны музей гісторыі і культуры праводзіць дабрачынную акцыю «У музей усёй сям'ёй». Па словах загадчыцы Кожная сям'я атрымае права на бясплатнае наведванне ўсёй пастаяннай экспазіцыі ўстановы, якая размяшчаецца па вуліцы Карла Маркса, 12, у Мінску. Яна ўключае раздзелы «Старажытная Беларусь», «Узбраенне, вайсковая амуніцыя і час» і «Мастацтва ў гарадской культуры Беларусі канца XIX — пачатка XX стагоддзяў", а таксама часовыя выставы «Гістарычны гарнітур XVI — XIX стагоддзяў" і «Лялькі Польшчы. Лялькі міру». Прычым штодня (акрамя асяроддзя) з 11.00 да 17.00 кожная гадзіна з сямейных наведвальнікаў будуць фармавацца групы колькасцю не больш 25 чалавек з экскурсійным абслугоўваннем. Паводле БелаПАН |
||
4.12.2007 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Паводле вынікаў адукацыйнага тэставання PISA, эстонскія школьнікі занялі пятае месца па ўзроўні пісьменнасці й ведання прыродазнаўчых навук, значна апярэдзіўшы Расію, Швецыю і Латвію >>> – У дзіцячым садку Магілёва пасля пятнаццацігадовага перапынку аднавілася беларускамоўная група. Магчыма, што ў хуткім часе групы з беларускай мовай навучання і выхавання з'явяцца і ў Гродне – Каманда студэнтаў факультэта прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў складзе Мікіты Леснікова, Паўла Іржаўскага і Уладзіміра Керуса – адзіная з беларускіх каманд – выйшла ў фінал чэмпіянату свету па праграмаванні >>> – У Беларусі прымуць праграму развіцця вышэйшай інавацыйнай адукацыі, якая «прадугледжвае ўкараненне лепшых узораў сусветнай адукацыі ў айчынную адукацыйную сістэму», у тым ліку паглыбленне міждысцыплінарных сувязяў, павелічэнне самастойнай працы студэнтаў, умацаванне |
||
3.12.2007 |
Новае на сайцеСцэнары да свята Новага году Хутка надыходзіць час навагодніх святаў і школьных ранішнікаў. Таму сцэнары, дасланыя Сяргеем Сівым, будуць, як ніколі, дарэчы. Сцэнар «Раз, два, тры – елачка, гары!», распрацаваны настаўнікам Вайнілаўскай базавай школы Чэрвеньскага раёна Г. П. Аўласенкам. Сцэнар «Новы Год спяшаецца ў госці", прысвечаны традыцыям і гісторыі свята, складзены настаўніцай Лахвенскай СШ Брэсцкай вобласці М. П. Канапацкай. Паводле часопіса «Пачатковая школа» |
||
3.12.2007 |
Метадычныя матэрыялы для сацыяльных педагогаў і класных кіраўнікоў
На сайце www.belinternat.org з'явіліся метадычныя матэрыялы па прафілактыцы ВІЧ/СНІД у дапамогу сацыяльным педагогам, класным кіраўнікам і іншым асобам, якія добраахвотна ці па службовых абавязках праводзяць заняткі па СНІД, выдадзены грамадскім аб'яднаннем « Метадычны дапаможнік «Рызыка ці норма (pdf, 470 КБ) Старонка з малюнкамі, якія можна выкарыстоўваць на занятках. Метадычны дапаможнік «Выберы жыццё» (pdf, 8 МБ) |
||
3.12.2007 |
Абвярджэнне
Раней на сайце мы паведамлялі аб сустрэчы ў Светлагорску па тэме сайту http://www. Прыносім прабачэнні за недакладную інфармацыю. |
||
2.12.2007 |
Праграма школьных і моладзевых міжнарожных абменаў.
Нямецкі фонд «Памяць, адказнасць і будучыня», які раней займаўся выплатамі грашовай дапамогі ахвярам фашызму, распачынае новую праграму Europeans for Pease для падтрымкі школ і моладзевых груп з Беларусі. 1 снежня ў Мінску адбыўся арганізацыйны семінар для беларускіх настаўнікаў, які праводзілі прадстаўнікі Фонду Гюнтэр Заатгоф, Забіна Кругер, Ціна Дзюр, Юліана Томан. Настаўнікі разам з нямецкімі калегамі шукалі адказы на пытанні: як выбраць тэму для сумесных праектаў паміж школамі, як знайсці нямецкага партнэра для свайго праекта. Падчас дыскусіі абмеркавалі магчымыя перашкоды, якія могуць паўстаць пры здзяйсненні праектаў(адміністрацыйныя, фінансавыя, моўныя іг.д.), сфармавалі рэкамендацыі Фонду і настаўнікам, каб іх зменшыць ці ліквідаваць. Беларускія і нямецкія школы раней ўжо здзейснілі 12 сумесных праектаў. Апошні тэрмін падачы праектных ідэяў на конкурс 2008 г. «Паходжанне і разнастайнасць» 31 сакавіка 2008 г (форма для заяўкі знаходзіцца на старонцы праграмы). Гэта значыць, у ахвотных ёсць яшчэ час знайсці нямецкага партнэра, напісаць праект і атрымаць падтрымку на яго выкананне. Тыя школы ці моладзевыя групы, ідэі якіх перамогуць у конкурсе, будуць запрошаныя разам з партнэрамі ў Берлін на семінар па напісанні праектаў, які плануецца на другую палову чэрвеня 2008 г. Потым ім будзе прадстаўлены час з 01.09.2008 да 31.07.2009 для выканання праекта. Фонд фінансіруе 2 паездкі для сустрэчы моладзі разам з настаўнікамі ў краі Калі ў Вас ёсць ідэя, але пакуль няма замежнага партнэра, вы можаце яго знайсці на сайтах: www. www. Таксама магчыма даслаць апісанне сваёй ідэі беспасярэдне да кіраўніцтва праграмы «Еўрапейцы за мір» на адрас info@ Больш пра праграму можна даведацца тут. |
||
30.11.2007 |
Міжнародны спабор дзіцячых малюнкаў Праграма ААН па праблемах наваколля (ЮНЭП) ладзіць Працы мусяць быць дасланыя ў рэгіянальны офіс ЮНЭП у Жэневе. Тэрмін атрымання працаў – да 15 студзеня 2008. Падрабязная інфармацыя размешчаная тут. |
||
30.11.2007 |
Спабор для валантэраў
Гомельскае абласное грамадcкае аб'яднанне «Сацыяльныя праекты» і валантэрская служба «Convivere» абвяшчаюць спабор «Валянтэр года». Мэта спабору – стымуляванне актыўнасці грамадзян па вырашэнні праблем супольнасці, развіццё валантэрскага руху ў Беларусі, падзяка людзям, якія вырашаюць сацыяльныя праблемы на добраахвотных пачатках. Намінацыі: – «Валантэр году»; – «Валантэрства ў экалогіі"; – «Валантэрства ў сацыяльнай сферы». Да ўдзелу запрашаюцца добраахвотнікі, якія ўдзельнічаюць у вырашэнні сацыяльных праблем асобных катэгорый насельніцтва (інваліды, пенсіянеры, дзеці з асаблівасцямі развіцця, бежанцы і г.д.); – «Валантэрства ў асвеце і адукацыі". Да ўдзелу запрашаюцца валантэры, якія працуюць у сферы прафілактыкі наркаманіі, венерычных захворванняў і ВІЧ-інфекцыі. Да заяўкі на ўдзел неабходна дадаць партфоліо, эсэ «Гісторыя майго поспеху». Форму заяўкі на ўдзел можна атрымаць у Гомельскай валантэрскай службе «Сonvivere», альбо на старонцы www.volunteergomel.org. Апошні тэрмін прыняцця дакументаў – да 12 мая 2008 г. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Гомельскай валантэрскай службе: Гомель, пр. Леніна, 34а, тэл.: (232) 70–07–14, convivere@mail.ru. Паводле рассылкі БАСР |
||
30.11.2007 |
Заалагічная канферэнцыя навучэнцаў у Гродне
Грамадзкая арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае юных заолагаў – вучняў старэйшых клясаў і студэнтаў першых курсаў, а таксама іх навуковых кіраўнікоў на IV Гарадзенскую абласную адкрытую заалагічную канферэнцыю навучэнцаў. Канферэнцыя “Стан і перспектывы аховы жывёльнага свету Гарадзенскай вобласці і сумежных тэрыторый” прысвечаная Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 студзеня 2008 года. Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца тут. |
||
30.11.2007 |
Каляды святкуйма разам!
26 сьнежня ў Гародні ладзіцца супольнае грамадcкае святкаванне Калядаў. Калі Вам цікавыя беларускія калядныя звычаі, калі Вы хочаце жыць актыўна – далучайцеся! У праграме – святкаванне для дзяцей і дарослых, калядаванне. Усіх ахвотных да ўдзелу просім звяртацца да Ігара Кузьмініча па тэлефонах: 629 92 13 альбо 868 98 82. |
||
30.11.2007 |
Новае на сайцеСцэнары народных святаў Новыя сцэнары народных святаў, дасланыя Сяргеем Сівым. Свята Багач (doc, 170 КБ). Аўтары – С. М. Крыснякова, намеснік дырэктара па настаўнікі Дзямідавіцкай сярэдняй школы Дзяржынскага раёна. Святы восені (doc, 103 КБ). Аўтар – Т. Ф. Васілеўская, настаўніца Калаціцкай Траецкае гулянне — для ўсіх замілаванне (doc, 140 КБ). Аўтар – А. Ярошык, метадыст Цэнтра мастацкай творчасці навучэнцаў г. Маладзечна. Паводле часопіса «Пачатковая школа» |
||
29.11.2007 |
«Песня пра зубра» у Гродне
30‑га лістапада ў Гродне прэзентуюць унікальнае шматмоўнае выданне «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага. Пад адной вокладкай сабраныя арыгінальны лацінскі тэкст паэмы, а таксама яе пераклады на беларускую, польскую, літоўскую, рускую і англійскую (фрагменты) мовы. Аўтары праекту палічылі вартым не толькі перавыдаць паэму, створаную на мяжы 1521‑1522 гг., але і ўзбагаціць выданне літаратурнымі перакладамі твору на мовы народаў краінаў, на тэрыторыі якіх жылі зубры ў часы Міколы Гусоўскага. Фрагменты паэмы па‑англійску змешчаныя для папулярызацыі справы ў англамоўных краінах. Высокі ўзровень паліграфіі, густоўныя ілюстрацыі, выдатная папера, CD‑версія, далучаная да кожнага асобніка кнігі, а таксама невялікі наклад новага выдання «Песні пра зубра», робяць яго не толькі каштоўным падарункам для аматараў гісторыі і літаратуры, але і аздабленнем любога кнігазбору. Прэзентацыя адбудзецца а 16‑й па адрасе: вул. Будзённага 48а (пакой 44, ТБШ) Запрашаюцца ўсе ахвотныя! Паводле blog.grodno.net |
||
28.11.2007 |
Cемінар па грамадзянскіх кампетэнцыях Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае класных кіраўнікоў старэйшых класаў і настаўнікаў прадмета «Чалавек. Грамадства. Дзяржава» школ г.Мінска, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў педагагічных спецыяльнасцяў прыняць удзел у семінары «Кампетэнтнасны падыход у фармаванні грамадзянскасці старшакласнікаў". Падрабязную інфармацыю аб семінары і форму заяўкі глядзіце, калі ласка, у наступных файлах: Парабязная інфармацыя (doc, 49 КБ) Заяўка на ўдзел (doc, 33 КБ) |
||
28.11.2007 |
Моладзевая сустрэча ў Светлагорску 2 снежня 2007 году ў Светлагорску адбудзецца моладзевая сустрэча на тэму сайта http://www. Пасьля завяршэння сустрэчы – выступ барда Змітра Бартосіка (Мінск). Вы можаце паведаміць аб гэтым таксама Вашым сябрам. Калі вы жадаеце ўдзельнічаць у сустрэчы то, калі ласка, паведаміце да 30 лістапада на электронны адрас: |
||
28.11.2007 |
Выстава Андрэя Бурсава «Першаклад» З 19 лістапада па 2 снежня 2007 году ў |
||
28.11.2007 |
Міжнародны фэст відэаарту «Кіналеўчык» 2–9 студзеня 2008 году ў Львове (Украіна) адбудзецца Міжнародны фестываль відэаарту «Кіналеўчык», які з’яўляецца праектам Міжнароднага фестывалю незалежнага кіно «КінаЛеў". Да ўдзелу ў фестывалі «Кіналеўчык» і конкурсе, што адбудзецца ў яго праграме, можна прапанаваць кампазіцыі працягласцю да 30 хвілінаў. Праграма фэсту складаецца з наступных жанраў відэа: эксперымэнтальны, канцэптуальны, пэрфоманс, музычны, відэапаэзія, анімацыя. Форма заяўкі знаходзіцца на сайце: http://www.idem.org.ua/files/ Заяўку на ўдзел і прапануемы фільм можна даслаць на Дадатковая інфармацыя: Ярына Бурковська, тел. +38 (0) (322) 98 06 83, yarusyk@yahoo.co.ua, www.idem.org.ua Тэрмін падачы заяваў: да 20 снежня 2007 году. Паводле электроннага бюлетэня «Гурт», http://www.gurt.org.ua |
||
27.11.2007 |
Конкурс 22 лістапада – 5 снежня 2007 г. Еўрапейскі гуманітарны унівэрсітэт праводзіць конкурс Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя аўтарскія працы, якія адпавядаюць патрабаванням Закону аб аўтарскім праве Літоўскай Рэспублікі. Працы могуць прапаноўвацца як індывідуальнымі ўдзельнікамі, так і камандамі. Можна падаць на конкурс няпоўны конкурсны пакет (г. зн., адзін або некалькі элементаў Поўную інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць на старонцы http://bel.ehu.lt/news/notice/0008487/ Тэрмін прадастаўлення працаў: да 5 снежня 2007 году. |
||
27.11.2007 |
Новае на сайцеДадатковыя матэрыялы па фізіцы Матэрыялы па тэмах «Механіка матэрыяльнага пункта» і «Элементы вектарнага аналізу» для курсаў дыстанцыйнага навучання. Складзеныя настаўнікам Ліцэя БДУ Валянцінам Асташынскім. Паводле сайта elyceum.by. |
||
27.11.2007 |
Гі Падрыхтаваны электронны арыгі У Дзяржаўны спіс гі |
||
27.11.2007 |
Агляд адукацыйных навінаў
– У наступным годзе ўсе мінскія школы злучаць камп’ютарнай сеткай >>> – Беларускія ВНУ збіраюцца падвысіць аплату за навучанне, а Міністэрства адукацыі тым часам распачынае сезон палявання на льготы. Узяўшы прынцып «Ратаванне студэнтаў – справа рук саміх тапельцаў", прапануе вырашаць праблему скасавання льготаў на месцы і за ўласныя грошы ВНУ і адначасова спрабуе справіцца з сітуацыяй празмернага конкурсу на некаторыя спецыяльнасці, абумоўленай вялікай колькасцю абітутыентаў-льготнікаў. Якім чынам, праўда, дагэтуль няясна. Так што рыхтуемся да сюрпрызаў. – У Беларусі міжнародны абмен студэнтамі і школьнікамі «настолькі малы, што яго практычна няма». Аб гэтым заявіў прадстаўнік Грамадствы студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (Берлін) Дзяніс Мыснік >>> – Мінстр адукацыі Радзькоў у інтэрв'ю «Народнай волі" у чарговы раз паспрабаваў давесці важнасць дзяржаўнай ідэалогіі, абавязковага размеркавання і цэнтралізаванага тэставання >>> |
||
23.11.2007 |
Новае на сайцеСцэнар «Як дзеці Васю Лайдачкіна ад Нуля выратавалі" Сцэнар выпускнога ранішніка пачатковай школы, складзены Генадзем Аўласенкам. Спампаваць тут (doc, 102 КБ) Паводле часопіса «Пачатковая школа» |
||
21.11.2007 |
Міжнародная Трэнінгавая праграма па Правах Чалавека
Цэнтр Адукацыі па Правах Чалавека запрашае падаваць заяўкі на ўдзел у Апошні тэрмін падачы заяваў: 3 снежня 2007 году. Усе неабходныя дэталі і формы заяваў знаходзяцца па адрасе: http://www.equitas.org/english/programs/IHRTP.php |
||
21.11.2007 |
Карлсан размаўляе
Група беларускіх інтэлектуалаў распачала выданне сусветнай дзіцячай класікі Чытаць інтэрв'ю Радыё Свабода |
||
21.11.2007 |
Адукацыя і мова
Нягледзячы на тое, што па Канстытуцыi ў Беларусi дзве мовы (руская i беларуская) з'яўляюцца дзяржаўнымi, у рэальным жыццi адна з iх вiдавочна дамiнуе. Дзiўна, але ў Беларусi большасць насельнiцтва ўжывае не беларускую мову, а «русский язык». Чаму так адбываецца? Над гэтым пытаннем разважае старшыня Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны Алег Трусаў. Чытаць інтэрв'ю |
||
21.11.2007 |
На Гомельшчыне вучаць шчаслівай сям'і
Сябры Гомельскага грамадскага аб’яднання “Сацыяльныя праекты” распавядуць супрацоўнікам дашкольных установаў пра магчымасці падвышэння аўтарытэта сям’і ў выхаванні дзіцяці. Праект “Школа шчаслівай сям’і” рэалізуецца аб’яднаннем з 2002 года пры падтрымцы ЮНІСЕФ. На гэты момант арганізацыя ў межах ініцыятывы мае 11 гурткоў у Жыткавічкім і 4 гурткі ў Веткаўскім раёнах. Паводле Радыё Рацыя |
||
21.11.2007 |
Агляд адукацыйных навінаў
– У бліжэйшыя дні будзе абвешчаны набор ва Усходнееўрапейскую школу палітычных навук пры Радзе Еўропы. Слухачамі могуць стаць маладыя людзі да 35 гадоў, якія дасягнулі ў сваёй галіне пэўных прафесійных вышынь, здольныя стаць ініцыятарамі або ўдзельнікамі дыялогу з Еўропай, фармаваць і рэалізоўваць беларускую еўрапейскую ідэю >>> – На – Прынятыя новыя правілы паступлення ў ВНУ. Цяпер абітурыент, які не атрымаў рэкамендацыі ад чыноўнікаў, не зможа падаваць дакументы на спецыяльнасцях «Журналістыка», «Правазнаўства» і «Мытная справа», нават калі ўсе тэсты здадзеныя на 100 балаў. Атрымаць такі дазвол школьнікам трэба будзе да 30 красавіка. Але нават гэта яшчэ не ўсё >>> – Беларускае згуртаванне ў Латвіі звярнулася да старшыні ПАРЕ з просьбай дапамагчы ўратаваць адзіную ў гэтай краіне беларускую школу >>> – Чарговы прыступ і – Беларускае адукацыйнае чыноўніцтва далучылася да стварэння палітычнай партыі >>> |
||
21.11.2007 |
17 міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля.
У лістападзе 2007 – студзені 2008 г. праграма ААН па праблемах наваколля (ЮНЕП) праводзіць Малюнкі мусяць адлюстроўваць канкрэтныя дзеянні, напрыклад: выкарыстанне аднаўляемых крыніцаў энергіі, выкарыстанне энергазберагаючых прыладаў, сумеснае выкарыстанне аўтамабіляў, падтрымка грамадскага транспарту, пасадка дрэваў і г. д. Правілы і ўмовы конкурсу: - фармат малюнкаў – А3 альбо А4; - на зваротным баку малюнка – поўнае імя, дата, месяц, год нараджэння, поўны адрас, адрас электроннай пошты, тэлефон; - стыль і тэхніка выканання працаў вольныя; працы, якія ўдзельнічалі ў іншых конкурсах, не прымаюцца; працы не павінны ўтрымліваць ніякіх слоў і апісанняў; - прымаюцца толькі арыгіналы працаў. Працы мусяць быць дасланыя ў рэгіянальны офіс ЮНЕП у Жэневе на адрас: UNEP Regional Office for Europe 11–13 chemin des Anémones Тэл. +41 (0) 22 917 8279, факс: +41 (0) 22 797 3420. Эл. адрас: Kristin.ebbesen@unep.ch Рэгіянальныя пераможцы конкурсу будуть абвешчаны 22 красавіка 2008 г. Глабальныя пераможцы будуть абвешчаны 5 чэрвеня 2008 г. Тэрмін атрымання працаў – да 15 студзеня 2008. |
||
20.11.2007 |
Выйшаў новы нумар бюлетэня «Настаўнік».
Сёння пабачыў свет лістападаўскі нумар і У нумары: - праблемны артыкул «Ці заменіць ідэалогія грамадзянскую адукацыю; - нарыс Міхася Булавацкага, - адукацыйныя і метадычныя навіны. Бюлетэнь цалкам можна спампаваць тут (PDF, 358 kB). |
||
16.11.2007 |
Семінар для мададых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Магілёве
Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднаньне « Да ўдзелу запрашаецца моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ад 18 да 27 гадоў, якая пражывае ў Магілёве і Магілёўскай вобласьці. Апошні тэрмін падачы заяваў: 27 лістапада 2007 году. Анкеты дасылайце на адрас: 220012 Менск, зав. Калініна, 16–348, альбо па т/ф. 8 017 2807727 ці электроннай пошце info@ Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. 8 017 2873817 (з 12.00 да 16.00), маб. 8 029 5556838. Кантактная асоба: Вадзім Калошкін, Галіна Крот, Паліна Галаўсава. Анкета – у файле Anketa.doc. Паводле рассылкі БАСР. |
||
16.11.2007 |
Спабор па мадэляванні гі
Распачаты міжнародны спабор па мадэляванні Спабор дае магчымасць студэнтам і маладым спецыялістам не толькі праявіць свой талент, але і спрычыніцца да захавання гі У якасці аб’ектаў прапануюцца помнікі трох тыпаў (па складанасці): 1) Мірскі замак, Царква ў Сынкавічах, Ратуша ў Магілёве. 2) Каложская царква, Кальвінскі збор у Заслаўі. 3) Белая Вежа, Замкавая вежа, Лямус манастыру брыгітак у Гародні. Рэгістрацыя ўдзельнікаў – да 20 лістапада. Эскізы прымаюцца да 25 лістапада. Больш падрабязная інфармацыя – на Паводле «Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны». |
||
16.11.2007 |
Нямецкая адукацыйная праграма для моладзі
Калегія імя Тэадора Хойса (праграма фонду Роберта Боша, Германія) прадастаўляе магчымасць беларусам, якія валодаюць нямецкай моваю, атрымаць навыкі праектнай дзейнасці і здзейсніць свой асабісты праект. Беларусы ва ўзросце Зацікаўленым беларусам прапануецца да 15 лютага 2008 году запоўніць Веданьне нямецкай мовы абавязковае. Паводле рассылкі naviny.by |
||
16.11.2007 |
Агляд адукацыйных навінаў
– 32 студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта атрымалі гранты і стыпендыі нямецкіх ВНУ і арганізацый для рэалізацыі ў гэтым навучальным годзе розных навуковых і адукацыйных праектаў >>> – Ці можна расцэньваць словы Юрыя Міксюка, кіраўніка упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі: «Беларусь нацэленая на ўдзел у Балоньскім працэсе», як жаданне краіны далучыцца да стварэння Адзінай еўрапейскай адукацыйнай прасторы? >>> – Міністэрства адукацыі Беларусі падрыхтавала змены і дапаўненні ў правілы прыёму абітурыентаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Гэты дакумент ужо накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта >>> – Рэктар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта прафесар Анатоль Міхайлаў атрымаў дэмакратычную прэмію амерыканскага Фонду імя Іона Ратыу >>> – Радыё Свабода правяло апытанне «Ці ёсць правілы прыватных стасункаў у беларускіх школах?», а «Комсомольская правда» – «Ці сутыкаліся вы з паборамі ў школе або дзіцячым садку?» – Даволі сваеасабліва ўспрынялі агульны заклік да здаровага ладу жыцця ў адной з мінскіх школ, зладзіўшы экскурсію ў выцвярэзнік >>> |
||
15.11.2007 |
Праваабаронцы патрабуюць адмяніць абавязковае размеркаваньне, або прыбраць з Канстытуцыі права беларусаў на бясплатную адукацыю.
Сёлета супраць студэнтаў, якія не даехалі па размеркаванні, завялі 65 крымінальных спраў. Сумы не малыя — ад трох да пяці тысяч долараў. Юрысты з Беларускага хельсінскага камітэту звярнуліся ў Канстытуцыйны суд. — Мы хочам ведаць, наколькі норма пра абавязковае размеркаванне адпавядае беларускай Канстытуцыі, — патлумачылі ў БХК. Аргументы праваабаронцаў выглядаюць лагічнымі: — У Канстытуцыі запісана, што ў Беларусі можна атрымліваць вышэйшую адукацыю бясплатна. Але калі ты мусіш выплаціць дзяржаве грошы, або адпрацаваць па размеркаванні, гэта ўжо не бясплатная адукацыя! Атрымліваецца, трэба або мяняць Канстытуцыю і прыбіраць гэтае права, або прыбіраць норму пра абвязковае размеркаванне. Апроч таго, юрысты называюць беларускае размеркаванне формай прымусовай працы. А Беларусь жа падпісала Канвенцыю міжнароднай арганізацыі працы «Пра скасаванне прымусовай працы». Вынікае, што мы яе парушаем? Зварот падалі ў Канстытуцыйны суд 12 лістапада. Цягам месяца праваабаронцы чакаюць адказу. Дзе яшчэ ёсць размеркаванне? Па суседзтве краін з абавязковым размеркаваннем няма. У Польшчы, Літве, Латвіі такой практыкі не назіраецца. У Расіі, Украіне размяркоўваюць выпускнікоў спецыялізаваных універсітэтаў, якія падпарадкоўваюцца МУС, ФСБ, МНС… То бок тых ВНУ, дзе рыхтуюць спэцыялістаў на замову, і яны адразу ведаюць, на што і куды ідуць вучыцца. Паводле «Комсомольская правда» в Белоруссии» |
||
13.11.2007 |
Тыдзень міжнароднай адукацыі ў Гомелі
У рамках «Тыдня міжнароднай адукацыі" ў Гомелі адбудуцца наступныя мерапрыемствы (пр. Леніна, 3, пак. 508): 14 лістапада, 10.00 і 15 лістапада, 14.00 Інфармацыйная сустрэча на тэму «Амерыканскі ўніверсітэт у Балгарыі" 16 лістапада, 14.00 Дзень адчыненых дзвярэй Амерыканскага цэнтра Паводле Amcenter.by |
||
13.11.2007 |
І Шаноўнае спадарства! Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да стварэння і |
||
13.11.2007 |
НАВУЧАННЕ Ў ЗША
Глабальная праграма студэнцкіх абменаў (былая Eurasian Undergraduate Exchange Program) пры Бюро па адукацыі і справах культуры Дзярждэпартамэнту ЗША запраше студэнтаў першых, другіх і трэціх курсаў прайсці аднагадавое навучанне ў ЗША. Інструкцыі для ўдзельнікаў і форму заяўкі глядзіце ў файлах “instructions.doc” і “application.doc”. |
||
13.11.2007 |
СУСТРЭЧЫ З ВЯДОМЫМІ ЛЮДЗЬМІ БЕЛАРУСІ
Таварыства Беларускай Мовы ў сваёй сядзібе (г. Мінск, вул. Румянцава, 13 ) у бліжэйшыя дні праводзіць сустрэчы з вядомымі людзьмі Беларусі. Расклад сустрэчаў: Усе сустрэчы адбудуцца ў 18.00. |
||
12.11.2007 |
Новае на сайцеЛі Шэраг заняткаў далучаць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа, дапамогуць сфармаваць цікавасць і павагу да роднага слова, беларускай мовы як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання. Распрацаваны супрацоўніцамі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна М. П. Осіпавай і З. М. Панасевіч Спампаваць файл (doc, 122 КБ) Паводле часопіса «Пачатковая школа» |
||
12.11.2007 |
Новае на сайцеСцэнар урока пазакласнага чытання «Полацк – Радзіма маёй душы» Урок пазакласнага чытання ў па творчасці Уладзіміра Арлова. Праграма занятка складзеная дацэнтам кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна Г. М. Канцавой. Спампаваць файл (doc, 529 КБ) Паводле часопіса «Пачатковая школа» |
||
9.11.2007 |
Добры настаўнік усё самае важнае змяшчае на дошцы. Вось і Nastaunik.info сёння намаляваў новую піктаграму форуму. Мы стварылі яго для абмеркавання надзённых праблемаў, пытанняў і беспасярэдніх зносінаў паміж прадметнікамі, калегамі, спецыялістамі ў галіне адукацыі. Калі Вы шукаеце аднадумцаў ці жадаеце атрымаць дапамогу, хочаце абмеркаваць артыкул, змешчаны на сайце, ці методыку, альбо Вы проста больш не можаце маўчаць – цісніце на адпаведную піктаграмку на дошцы і рэгіструйцеся, калі ласка! Адрас форуму – http://www.nastaunik.info/forum/ |
||
9.11.2007 |
У ГРОДНЕ СТВАРАЕЦЦА ІНІЦЫЯТЫЎНАЯ ГРУПА СВЯТКАВАННЯ КАЛЯДАЎ
Летась намаганнямі невялікай групы энтузыястаў было зладжана беларускае Навагодняе свята для дзетак з беларускамоўных сем’яў. Сёлета, акрамя забаўляльнай праграмы для дзетак, `ёсць жаданне наладзіць свята для дарослых, а таксама калядаванне па дамах. Арганізацыяй Калядаў сёлета займаецца ўсё тая ж група добраахвотнікаў, Мэта – уласнымі намаганнямі падрыхтаваць свята для сябе і дзетак. Калі Вам цікавыя беларускія калядныя звычаі, калі Вы хочаце жыць актыўна, а не марнаваць час перад тэлевізарам – далучайцеся! Зацікаўленыя могуць звяртацца да Ігара Кузьмініча па тэлефонах: 629 92 13 альбо 868 98 82. |
||
8.11.2007 |
Сустрэча «Атрыманне студэнцкай візы: пакет дакументаў, патрабаванні, тэрміна, інтэрв'ю»
14 лістапада ў 16.30 адбудзецца сустрэча з консулам пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь спн. Сарай Майкл (Sara Michael) на тэму: «Атрыманне студэнцкай візы: пакет дакументаў, патрабаванні, тэрміны, інтэрв'ю». Сустрэча запланаваная ў рамках мерапрыемстваў «Тыдня Міжнароднай Адукацыі» і будзе праходзіць на англійскай мове ў офісе прадстаўніцтва па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці 169–512 (паўднёвае крыло). Просьба пацвердзіць свой удзел па тэлефоне 2181264 або электронной пошце advising@amcenter.by |
||
8.11.2007 |
Семінар "Інфармацыйныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі"
З 27 па 30 лістапада на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі будзе праводзіцца навучальны семінар: «Інфармацыйныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі» (аўтары: Кукушкіна Вольга Ільінічна, доктар педагагічных навук, супрацоўніца Інстытута карэкцыйнай педагогікі Расійскай Акадэміі адукацыі, Каралеўская Таццяна Касьянаўна, загадчыца лабараторыі камп'ютэрных тэхналогій навучання дзяцей Інстытута карэкцыйнай педагогікі Расійскай Акадэміі адукацыі. На семінары будуць прадстаўленыя спецыялізаваныя камп'ютэрныя праграмы, прызначаныя для працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дадзеныя метадычныя парады па выкарыстанні іх у працы. Удзельнікі практычнага семінара атрымаюць камплект камп'ютэрных праграм. Запрашаюцца супрацоўнікі ўстаноў адукацыі для дзяцей з парушэннямі маўлення, зроку, Даведкі па тэл. 285 78 44 (Акадэмія паслядыпломнай адукацыі), 222 65 84 (Міністэрства адукацыі). |
||
8.11.2007 |
Міхась Тычына аб творах рэпрэсаваных пісьменнікаў
“Будзе вялікая бяда для школы, для ВНУ, калі новае пакаленне не ведацьме імёнаў тых пісьменнікаў, якія згінулі падчас сталінскага тэрору. Аб прычынах мы ведаем... Мы ведаем, чаму сёння беларуская гісторыя перапісваецца, чаму з яе выкрэсьліваюцца самыя трагічныя эпізоды. У такім выпадку ёсць вялікая небяспека, што ўсё можа паўтарыцца” Паводле Радыё Свабода |
||
8.11.2007 |
Агляд адукацыйных навінаў
– У магілёўскім дзіцячым садку №81 працуе першая ў горадзе беларускамоўная група. Загад аб яе адкрыцці падпісаў загадчык аддзелу адукацыі Ленінскага раёну Магілёва Аляксандар Гапееў >>> – Еўрапейскі гуманітарны універсітэт падпісаў дамову аб супрацоўніцтве са Свабодным універсітэтам (Берлін). Трохгадовая дамова прадугледжвае абмен студэнтамі, выкладчыкамі, правядзенне сумесных праектаў, канферэнцый у галіне гуманітарных дысцыплін >>> – У – “Кошты апярэджваюць тое, што мы зарабілі" – інтэрв'ю дырэктара Івянецкай музычнай школы Казіміра Бібіка Радыё Свабода >>> |
||
6.11.2007 |
ДАДАТКОВЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ПАДРЫХТОЎКІ ЛІДЭРАЎ ГУРТКОЎ
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў ладзіць спабор заявак на арганізацыю дадатковых семінараў па падрыхтоўцы лідэраў навучальных гурткоў. Рэсурсная праграма мае магчымасць аплаціць арганізацыйныя выдаткі, а таксама двухдзённую працу 2 трэнераў з ліку сябраў арганізацыі-заяўніцы (магчымы удзел спецыялістаў Рэсурснай праграмы). Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада. Заяўкі дасылайце на эл.адрас: hurtki.team@gmail.com |
||
5.11.2007 |
Новае на сайцеСцэнары народных святаў У раздзел «Пазашкольная праца» дададзеныя новыя сцэнары народных святаў: Вялікдзень (doc, 64 КБ) Дзяды (doc, 31 КБ) Вясновыя святы беларусаў (doc, 71 КБ) Дасланыя Сяргеем Сівым. Паводле часопіса «Пачатковая школа» |
||
5.11.2007 |
Адукацыйны праект «Навучанне сусветным палітычным ідэалогіям»
Паважаныя калегі! Запрашаем Вас прыняць удзел у міжнародным адукацыйным праекце «Навучанне сусветным палітычным ідэалогіям». Праект здзяйсняецца Грамадскім аб'яднаннем «Адкрытае грамадства», Мінск, Беларусь. Мэты і змест праекту На двухдзённым семінары «Сусветныя палітычныя ідэалогіі: класіка і сучаснасць» удзельнікі набудуць сістэматызаваныя навуковыя веды аб сусветных палітычных ідэалогіях і іх ролі ва ўмовах сучаснага грамадства. Усяго плануецца правядзенне шасці семінараў ва ўсіх абласцях Беларусі. Вынікам нашай сумеснай працы стане выданне для школьных настаўнікаў метадычнага дапаможніка «Што трэба ведаць аб палітычных ідэалогіях», які будзе служыць дадаткам да выдання «Сусветныя палітычныя ідэалогіі: класіка і сучаснасць». Матэрыялы дапаможнікаў могуць быць скарыстаныя ў курсах «Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы», «Чалавек. Грамадства. Дзяржава», іншых прадметах Бліжэйшыя семінары Гродна. Семінар адбудзецца Маладэчна Магілёў Чытаць далей >>> |
||
1.11.2007 |
Прэзентацыя кніг па грамадзянскай адукацыі
1 лістапада арганізацыі, якія займаюцца грамадзянскай адукацыяй, прэзентавалі 29 новых выданняў. Прапануем Вашай ўвазе навінкі, якія па нашым меркаванні могуць быць цікавымі настаўнікам. Некаторыя выданні можна спампаваць з інтэрнэту або бясплатна атрымаць па пошце. >>> |
||
31.10.2007 |
Новае на сайцеПатрыятычны гурток «Спадчына»Выхаванне сапраўднага патрыёта магчымае толькі тады, калі яно пачынаецца ў як мага ранейшым узросце. У школе дзіця набывае і набывае веды напакоўвае імі свой розум, але без адухоўленасці гэтыя веды мёртвыя. А калі надзяліць дзяцей беларускасцю, тады веды будуць набывацца для таго, каб прымяніць іх на карысць найдаражэйшай у свеце Беларусі. Пяць гадоў таму ў школе в. Дварэц быў створаны патрыятычны клуб «Спадчына». Дэвіз клуба – «Пазнаць, каб захаваць і прымножыць», жыццёвае крэда «Калі не мы, тады хто?», галоўны клопат – адраджэнне, захаванне. абарона ад вандалаў усіх узроўняў нашай прыроднай, архітэктурнай, культурнай і духоўнай спадчыны. Кіраўнік гуртка – настаўніца Наталля Міхайлаўна Ляўкевіч Прапануем Вашай увазе інфармацыю аб дзейнасці клуба ў выглядзе прэзентацыі PowerPoint (1,3 МБ). |
||
31.10.2007 |
Новае на сайцеСемінар па дэмакратыі для школьнікаў Сцэнар семінараў для дыскусійнага клубу на тэму «Дэмакратыя як тып палітычнай сістэмы». Занятак разлічаны на 3 гадзіны з актыўным выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання. Складзены Таццянай Лабанавай, настаўніцай сярэдняй школы №2 г. Барані. Спампаваць сцэнар (doc, 103 КБ) |
||
31.10.2007 |
Новае на сайцеМетадычны дапаможнік «Матэматычны фальклор» У сваім дапаможніку Алесь Лозка ўпершыню прадстаўляе матэрыял не толькі для выхаваўчых мэтаў, але і для вучэбнай дзейнасці, у прыватнасці, для заняткаў па развіцці інтарэса ў дзяцей да матэматыкі. У дапамогу педагогу прапануюцца блізкія і натуральныя ў дзіцячым асяроддзі традыцыйныя сродкі народнай педагогікі, правераныя дзесяцігоддзямі: лічылкі, калыханкі, дражнілкі, песенькі, жарты, казкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы, фраземы, загадкі, загадкі-задачы, гульні, святы... і нават замовы. Спампаваць дапаможнік (pdf, 866 КБ) |
||
31.10.2007 |
Агляд адукацыйных навінаў
– У Цэнтры тэставання БДУ 1 лістапада пачынаецца рэгістрацыя ўдзельнікаў рэпетыцыйнага тэставання >>> – Чарговыя змены правілаў прыёму ў ВНУ і ССНУ чакаюцца ў 2008 годзе. Міністэрствам адукацыі па даручэнні прэзідэнта падрыхтаваны праект адпаведнага дакумента >>> – Міністэрства адукацыі і навукі Eкраіны сумесна з упраўленнямі адукацыі і навукі абласных (гарадскіх) дзяржаўных адміністрацый рыхтуе пералік агульнаадукацыйных вучэбных устаноў, якія будуць абноўленыя налета >>> – Педагогаў абавязалі абыходзіць кватэры бацькоў, якія маюць запазычанасці за камунальныя паслугі. Настаўнікам растлумачылі, што ў такіх сем'ях могуць дрэнна выхоўваць дзяцей >>> – Ужо з першага лістапада ў шкаляроў пачнуцца восеньскія канікулы. Вядома, яны будуць не такія доўгія, як, напрыклад, летнія, але ўсё роўна – цэлы тыдзень адпачынку ў дзетак будзе. І правесці яго трэба карысна >>> |
||
31.10.2007 |
Конкурс «Легенды для помнікаў"
Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Гісторыка» абвяшчае творчы конкурс гістарычнай тэматыкі «Легенды для помнікаў". Агульны сэнс яго ў тым, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемаў таго ці іншага гістарычнага аб'екту, моладзь (як найбольш актыўную частку грамадства) – да вырашэння пытанняў аховы нашай гі Таму, сябры, калі вам * неабыякавы лёс помнікаў беларускай гісторыі, * не ўсё адно, што даведаюцца пра Беларусь замежныя турысты, * хацелася б, каб усе ведалі пра блізкую Вам гістарычную мясціну, * не шкада некалькіх аркушыкаў паперы і некалькіх гадзінаў вольнага часу на карысць Бацькаўшчыны, * карціць атрымаць помны падарунак, * не болей за 21 год, то хутчэй чытайце падрабязнасці на http://historyka.org Ну а калі Вы, шаноўны, ужо маеце 22 або нават 78 год, Вы можаце стаць чыімсьці кіраўніком і дапамагаць у напісанні конкурснай працы. У гэтым выпадку хутчэй раздрукоўвайце рэгламент і збірайце сваю каманду! |
||
30.10.2007 |
Семі
Цэнтр праблем развіцця адукацыі БДУ запрашае выкладчыкаў, метадыстаў, куратараў студэнцкіх груп да ўдзелу ў семі Заяўку на ўдзел у семі У заяўцы неабходна пазначыць: – прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам); – тэму семі – ВНУ, факультэт, кафедру, пасаду, навуковую ступень і званне, стаж выкладчыцкай працы, назвы выкладаных вучэбных дысцыплін; – паштовы адрас (з індэксам), Па пытаннях, звязаных з удзелам у семі |
||
30.10.2007 |
Cустрэча Еўрапейскіх Школьных Клубаў
22–25 лістапада 2007 году ў Варшаве адбудзецца міжнародная сустрэча Еўрапейскіх Школьных Клубаў (ЕШК), якую праводзіць Польская фундацыя імя Робэрта Шумана. Галоўным элементам міжнароднай сустрэчы ЕШК будзе наведванне паседжання Еўрапейскай Рады. Удзельнікі змогуць не толькі атрымаць новыя веды пра Еўрапейскі Саюз, але і ўзмацніць кантакты са сваімі замежнымі партнерамі, наладзіць новыя знаёмствы. Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца ўсе ЕШК у складзе аднаго настаўніка і двух вучняў ва ўзросце 14–19 год з кожнай школы. Першымі будуць зарэгістраваныя школы, якія заявяцца разам са сваім замежным партнерам. Працоўная мова з'езду – ангельская. Дадатковая інфармацыя, форма заяўкі і праграма – на сайце: http://www.schuman.org.pl/modules.php?op=modload&name=Sections&op=viewarticle&artid=559 |
||
30.10.2007 |
Канферэнцыя “Масты свабоднай інфармацыі”
4 снежня 2007 г. ў г. Луцк (Украіна) адбудзецца канферэнцыя „Масты свабоднай інфармацыі” (Free Media Bridges). Арганізатар канферэнцыі – цэнтр “Наша справа” – запрашае да ўдзелу ў ёй студэнтаў, моладзь, прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый і ўсіх зацікаўленых асобаў. Удзельнікі канферэнцыі – прадстаўнікі арганізацый з Беларусі, Германіі, Польшчы, Украіны і Францыі – засяродзяцца на Апошні дзень падачы заявак – 15 лістапада 2007 г. Падрабязная інфармацыя: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki |
||
29.10.2007 |
29 кастрычніка Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.
У 1937 годзе, у ноч з 29 на 30 кастрычніка, карнымі органамі ў адным толькі Мінску было знішчана каля 100 бязвінных людзей – выдатных дзеячаў Беларусі. І заўважце каго! Дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, настаўнікі, навукоўцы, літаратары, работнікі асветы, сярод якіх наркам асветы Аляксандар Чарнушэвіч, рэктар БДУ Ананій Дз'якаў, выбітныя пісьменнікі Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот, Платон Галавач, лідэр патрыятычнай моладзі Алесь Дудар, медыкі, фізікі, юрысты, педагогі, хімікі, географы. Усіх звінавацілі ў антысавецкай дзейнасці. Вынішчалі эліту беларускай інтэлігенцыі. За перыяд 1937 — 1938 было расстраляна не менш за дзесяць тысяч чалавек. Гэтым падзеям прысвечаны бюлетэнь аргкамітэта Года памяці «Рэха гулагу» (12 c., PDF, 2,18 MB), змешчаны на нашым сайце. Вынікі таго расстрэлу мы адчуваем нават цяпер, праз 70 гадоў! Страх уеўся ў нашы гены і не дазваляе настаўніку падняць галаву, выступіць супраць прыніжальных кантрактаў, несправядлівых загадаў, непатрэбнай бюракратыі. Рукамі запалоханых настаўнікаў робяцца фальсіфікацыі на выбарах, выганяюцца за погляды лепшыя вучн і студэнты. Асабліва зараз, калі ідзе пераслед за іншадумства, трэба каб кожны сумленны грамадзянін і кожны выканаўца бяздумных загадаў, ведаў – пра яго будуць памятаць. І тое, што прачытаюць у падобным бюлетэні яго дзеці, – залежыць ад яго. |
||
27.10.2007 |
Кірмаш вышэйшых навучальных устаноў Германіі
9 – 10 лістапада 2007 г. ў Кіеве адбудзецца і Падрабязная інфармацыя: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki |
||
27.10.2007 |
Вучыся дома – атрымлівай дыплом у Еўропе
Атрымаць незалежную вышэйшую адукацыю ў Еўропе мараць шматлікія беларусы. Але вучыцца на Захадзе дорага, шмат каго палохае складанасць працэдуры паступлення, дый ня кожны гатовы надоўга з'язджаць з дому. Выхадам з сытуацыі можа стаць навучанне ў Еўрапейскім гуманітарным унівэрсітэце ў Вільні. Ахвотным стаць студэнтамі ЕГУ неабавязкова чакаць наступнага навучальнага году, бо прыёмная кампанія на завочным аддзяленні ўніверсітэта яшчэ працягваецца да 30 кастрычніка 2007 г. Працэдура паступлення ва універсітэт складаецца з аднаго простага кроку – запаўненьня анкеты, якая дасылаецца праз электронную пошту. Поўную інфармацыю аб адукацыйных праграмах ЕГУ глядзіце на сайце www.ehu.lt. Кантакты: тэл. (+370 5) 2639650, факс (+370 5) 2639651, эл. пошта office@ehu.lt. |
||
26.10.2007 |
Амерыканская праграма стыпэндый Маскі
Дзярждэпартамент ЗША аб'явіў конкурс на ўдзел у праграме стыпендый Эдмунда Маскі на 2008 год. Праграма заснавана ў 1992 годзе Кангрэсам ЗША з мэтай садзеяння развіццю эканомікі і дэмакратыі ў краінах Еўразіі. Усе ўдзельнікі праграмы пройдуць курс вочнага навучання тэрмінам да двух гадоў, распрацуюць і рэалізуюць праект, звязаны з выбранай спецыяльнасцю і скіраваны на падтрымку мясцовай супольнасці. Іх таксама чакае прафесійная стажыроўка ў летнія месяцы пасля заканчэння першага акадэмічнага года вучобы. У пералік спецыяльнасцей, якія фінансуюцца ў межах праграмы стыпендый Э.Маскі, для кандыдатаў з Беларусі ўваходзяць: кіраванне бізнесам, эканоміка, юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае кіраванне і дзяржаўная палітыка, адукацыя, кіраванне прыроднымі рэсурсамі, міжнародныя адносіны, журналістыка і сродкі масавай інфармацыі, бібліятэчная справа і інфармацыйныя тэхналогіі ў бібліятэчнай справе, дзяржаўнае кіраванне, ахова здароўя. Анкеты для ўдзелу, а таксама дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце IREX у Вашынгтоне www.irex.org і Расіі www.irex.ru . Паводле «Наша Ніва» |
||
25.10.2007 |
Сёння Мікалаю Буслу – 60 год! Віншуем юбіляра! Мікалай Бусел – беларускі інтэлектуал і мовазнаўца – амаль усё жыццё выкладае замежныя мовы ў вясковай школе в. Дуброва Светлагорскага раёну. Але ведае дзядзьку Міколу, і, дзякуючы яму, вёску Дуброва, увесь беларускі інтэлектуальны свет. Пільна сочыць за ягонымі публікацыямі, артыкуламі, лістамі, трапнымі і смелымі каментарамі... Дзядзька Мікола – настаўні Ён дзеліцца сваімі слоўнікамі і мудрымі прадмовамі да іх з усімі намі. Карыстайцеся, калі ласка: http://nastaunik.info/workshop/ |
||
25.10.2007 |
Ангельская мова для пачаткоўца
МГА «Адукацыя без межаў" запрашае ахваотных палепшыць свае веды ангельскай мовы ў гурток «АНГЕЛЬСКАЯ ДЛЯ ПАЧАТКОЎЦА Першая сустрэча кружка запланаваная на 27 кастрычніка 2007 г. 10.00 (субота). Месца правядзення будзе паведамлена заяўнікам. Гэты гурток для тых, хто робіць свае першыя крокі, як у ангельскай мове, так і ў грамадскай дзейнасці.Таму на нашых занятках мы будзем разбірацца ў тонкасцях не толькі ангельскай мовы, але і няпростага Тэматыка заняткаў будзе будавацца як вакол агульных тэм (трэці сектар, грамадзянскае грамадства, няўрадавая арганізацыя, праектная дзейнасць, грамадзянская адукацыя), так і вакол тым, блізкіх да «целу» удзельнікаў кружка – вакол спецыфікі тых арганізацый, чальцамі якіх яны з'яўляюцца. Ступень валодання ўдзельнікамі ангельскай мовай – пачатковы ўзровень. Вядзе гурток Вольга – 8–029–7 |
||
25.10.2007 |
Дзень інфармацыі аб праграме «Еўрапейцы за мір»
Запрашаем Вас прыняць удзел у Дні інфармацыі аб праграме “Europeans for Peace” фонду «Памяць, адказнасць і будучыня», які адбудзецца ў суботу, 1 снежня 2007 г., у Мінскім Міжнародным Адукацыйным Цэнтры ( Праграма “Europeans for Peace” аказвае падтрымку міжнародным абменам паміж школамі і моладзевымі арганізацыямі з Германіі і Цэнтральнай, Усходняй, Паўднёваўсходняй Еўропы і Ізраілю. Дадзеная праграма звернутая да моладзі ад 14 гадоў да 21 гадоў. Europeans for Peace пачаткі сваю працу ў 2005 г., год Другой сусветнай вайны пад дэвізам «Мір для Еўропы – Еўропа за мір». Мэтай праграмы з'яўляецца заахвочванне моладзевых высілкаў па захаванні і аднаўленні міру ў Еўропе і Ізраілі. Файл з прыкладамі |
||
25.10.2007 |
Конкурс малых грантаў на даследаванні ў галіне публічнай палітыкі ў Беларусі
У рамках праграмы сістэматычнай падтрымкі даследаванняў у галіне сацыяльных навук, палітычных і эканамічных даследаванняў Беларускі фонд публічнай палітыкі (БФПП) у супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў аб'яўляе конкурс малых грантаў. Даследаванні ў галіне публічнай палітыкі ў Беларусі падтрымліваюцца з мэтай развіцця і ўзмацнення дыскусіі па асноўных пытаннях публічнай палітыкі, а таксама пашырэння ў беларускім грамадстве і міжнароднай супольнасці разумення самых важных палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсаў, якія адбываюцца ў краіне. Праекты на англійскай ці рускай мовах дасылайце,калі ласка, на адрас: bppf2007@gmail.com да 15. лістапада 2007 г. Паводле www.belinstitute.eu |
||
25.10.2007 |
Унікальны сайт пра Купалу і Коласа
Праект пад назвай «Класікi сусветнай літаратуры Янка Купала i Якуб Колас. Да 125‑годдзя з дня нараджэння» быў створаны летам 2007 г. на сайце Дзяржаўнай архіўнай службы пры ўдзеле Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Беларусі. Сярод размешчаных матэрыялаў ёсць 84 аўтографы Янкі Купалы і Якуба Коласа, частка тэкстаў падаецца на рускай, польскай і лацінскай мовах. На рэсурсе змешчаныя рэдкія тэкставыя, фота і фонадакументы, файлы з аўтографамі й галасамі класікаў. Адрас сайта http://archives.gov.by/index.php?id=629102 |
||
24.10.2007 |
Новае на сайцеМетодыка cамаправеркі на ўроках фізікі іМетодыка, распрацаваная настаўнікам вышэйшай катэгорыі А. Г. Сядзякам, выкарыстоўваецца аўтарам ўжо на працягу 5 год і прыдатна для паўрочнага кантролю ведаў вучняў Спампаваць (doc, 73 КБ) |
||
24.10.2007 |
КОНКУРС ВУЧНЁЎСКІХ І СТУДЭНЦКІХ ПРАЦ У ГОНАР
Кірункі ведаў (дысцыпліны): Гісторыя, літаратура, юрыспрудэнцыя, гісторыя права, журналістыка, дыпламатыя, паліталогія, эканоміка (эканамічная гісторыя). Маштаб асобы Льва Сапегі дае магчымасць падыходзіць да тэмаў і сюжэтаў конкурса шырока. Гэта могуць быць і гістарычныя рэтраспектывы, і значныя праблемы сучаснага жыцця Беларусі (стасункі Ў Вітаем працы, што адлюстроўваюць сучасны стан ведаў прадмета і дэклараванай тэмы. Але паколькі конурс – вучнёўскі, больш істотна – аўтарскае разуменне тэмы. Мова работ – беларуская, руская. Лепшыя творы канкурсантаў (2–5 у кожнай дысцыпліне) адбіраюцца для прэзентацыі падчас фінала (выступ аўтара, 2–3 хвіліны). Пераможцы атрымаюць значныя ўзнагароды, а работы будуць надрукаваныя ў перыёдыцы і зборніку. Выкладчык/куратар пераможцы таксама заахвочваецца ўзнагародай. Дарога для ўдзелу ва ўзнагароджанні (вучню і настаўніку) аплочваецца. Падача працаў – да 25 снежня 2007 г. Падвядзеньне вынікаў – на Каляды 2007/2008. Падрабязную інфармацыю аб конкурсе глядзіце тут |
||
23.10.2007 |
Невядомы Мінск у конкурсе National Geographic Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі разам з тэлевізійным каналам National Geographic праводзяць фатаграфічны конкурс “Невядомы Мінск”. Усе, хто хоча ўзяць удзел у конкурсе, павінны даслаць свае працы на адрас: вул. Цнянская, 23А, Мінск, 220100 (калі вы ўжо маеце надрукаваныя адбіткі), альбо на электронную пошту konkurs@mtis.by у фармаце JPEG. Да ўдзелу ў конкурсе будуць прымацца не больш за 3 здымкі ад аднаго аўтара. Фатаграфіі мусяць быць дасланыя з кантактнай інфармацыяй аўтара і каментаром да здымка. Фотаздымкі будуць змешчаны на сайце www.mtis.by, д |