|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
Навіны |
АрхіўНавіны за мінулыя гады:
2006
|
||
24.12.2006 |
Шаноўныя калегі!
|
||
21.12.2006 |
Міжнародны конкурс школьных газетФонд «Адукацыя для дэмакратыі" абвесціў міжнародны конкурс школьных газет. Конкурс праводзіцца з мэтай дэмакратызацыі адукацыі, развіцця міжнародных сувязяў, міжкультурнага паразумення, а таксама абмену досведам адукацыйных устаноў і развіцця ў навучэнцаў журналісцкай творчасці і майстэрства. У конкурсе могуць ўдзельнічаць дзіцячыя і моладзевыя рэдакцыі ўстаноў агульнай і дадатковай адукацыі з Расіі, Украіны, Беларусі, Азербайджана, Малдовы, Узбекістана, Манголіі, Таджыкістана і Грузіі. Апошні тэрмін падачы дакументаў на 1 этап конкурсу – 14 студзеня 2007. Далей |
||
15.12.2006 |
II рэспубліканскі конкурс «Камп'ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт"
У адпаведнасці з рашэннем пасяджэння Рады па праблемах інфарматызацыі сістэмы адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4.10.2006 г. у 2007 годзе будзе праводзіцца II рэспубліканскі конкурс «Камп'ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт». У конкурсе могуць прымаць удзел навучэнцы і настаўнікі сярэднеадукацыйных ўстановаў, а таксама прафесі |
||
13.12.2006 |
Беларускія Ялінкі ў Мінску і Гродне26 снежня ў Мінску ў кавярні Бацькоўская ініцыятыва «Нашы дзеткі" прапануе паўдзельнічаць у конкурсах сцэнароў навагодняга свята і калядных фатаздымкаў. Прапановы і пытаньні адрасуйце на n.dzietki@yahoo.com ці тэл. +375 29 632 27 43 (Крысціна). 26 снежня адбудзецца Беларуская Ялінка ў Гродне. Пачатак у 17.30, Палац Тэкстыльшчыкаў. Гарадзенцы могуць звязвацца з Ігарам Кузьмінічам па тэл. +375 29 629 92 13, |
||
12.12.2006 |
Запрашайце ў сваю школу.
![]() Прапануюцца творчыя сустрэчы з літаратарамі, выдаўцамі і бардамі, адкрытыя ўрокі і прэзентацыі кніжных навінак. Зацікаўленыя могуць кантактаваць: siuchyk@lingvo.minsk.by |
||
4.12.2006 |
Конкурс для школьнікаў і студэнтаў.Фoнд «Лабараторыя рэпaртажу» ў супрацоўніцтве з Лабараторыяй рэпартажу Iнстытута журналістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта, дзякуючы фінансавай падтрымцы Mіністэрства замежных справаў Польшчы, рэалізуе праект «Mаладая Беларусь, яе месца ў еўрапейскай прасторы паміж Усходам і Захадам» і абвяшчае конкурс. Маладая Беларусь – паміж Усходам і Захадам. Удзельнікам трэба адказаць на некалькі пытанняў пра Беларусь, Польшчу і Еўрапейскі Саюз і даслаць адказы да 8 снежня па электроннай пошце |
||
1.12.2006 |
Рыхтуемся да Калядаў і Новага Году! Прапануем сваю дапамогу ў падрыхтоўцы да святаў.— Сцэнар навагодняга свята для дзетак (падыйдзе для садка і пачатковай школы) Далей -- Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі. Далей -- Зімовыя вершы -- Тэксты калядак -- Музыка і словы песні “Jingle bells” -- Сцэнар каляднага свята ў школе Загрузіць |
||
1.12.2006 |
Адукацыйны медыяагляд
- Галоўнай складовай пазабюджэтных сродкаў упраўленняў адукацыi, як правiла, з’яўляюцца бацькоўскiя ўзносы. Напрыклад, на рахунак аддзела адукацыi адмiнiстрацыi Ленiнскага раёна г. Гродна за студзень—кастрычнiк гэтага года паступіла 247 908 980 рублёў (бацькоўскiя ўзносы), або 55 працэнтаў ад усiх пазабюджэтных сродкаў. Далей - У беларускай і - У навучэнцаў Коласаўскага ліцэя пачалася выязная сесія Далей - Сталі вядомы шакавальныя падрабязнасці аб фальшываманетчыках з Светлагорскай ГПТВ N 50 і сярэдняй школы N5. Далей - Добрушскім школьнікам, якія пабілі настаўніцу, пагражае ад году да шасці Далей |
||
1.12.2006 |
Фестываль навучальных гурткоў
Праграма фестываля прадугледжвае наступныя мерапрыемствы: • Прэзентацыя навучальных гурткоў у Беларусі, у якой гаворка пойдзе пра вынікі правядзення навучальных гурткоў у Беларусі, пазітыўныя змяненні і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца лідэры падчас іх правядзення. • Прэзентацыя кніг і старонак сайтаў, прысвечаных тэхналогіі навучальнага гуртка. Пад час прэзентацыі Вы зможыце атрымаць кнігі ці іншыя матэрыялы, якія будуць крысныя для адукацыйнай дзейнасці. • Праца тэматычных пляцовак. Тэматыка пляцовак розная, напрыклад, “Сучасныя метады выхавання дзяцей і падлеткаў”, “Магія колеру”, “Традыцыі ўжывання кавы і гарбаты”, “Школа маладых бацькоў” і г.д. У вас будзе магчымасць выбраць пляцоўкі, якія для вас больш цікавыя і карысныя. • Круглы стол, прысвечаны абмеркаванню перспектыў развіцця навучальных гурткоў у Беларусі. • Прыём у кафэ ці фуршэт. За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Алены Вялічкі (м.т +375 296 45 06 12, |
||
1.12.2006 |
Педагагічная Майстэрня
- Тэхналогія французскіх педагагічных майстэрняў пры вывуэнні твораў Васіля Быкава"- Вельмі тэхналагічная і сучасная распрацoўка заняткаў ад Н.М. Рагатоўскай, выкладчыцы гімназіі № 18 г. Мінска. Глядзіце тут - Cцэнарыі школьных святаў – ініцыяцыяў. Сабрала і ўклала ў кнігу «На новае лета» Бярнарда Пятроўна Іванова. Паступова ў раздзеле «Этнашкола» будуць выкладзены іншыя матэрыялы гэтай кніжкі: сцэнарыі каляндарных святаў, абрады і звычаі, навучальныя праграмы, якімі дзеляцца з калегамі настаўнікі Сенніцкай школы, Мінскай вобласці. - Развіццё крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо. Пытанні і адказы да гэтай тэмы, асобныя артыкулы можна знайсці на амысловым сайце На электронную ці друкаваную версію часопіса Thinking Classroom ці рускамоўную версію «Перемена» (часопіс аб развіцці крытычнага мыслення) можна падпісацца на гэтым жа сайце. |
||
27.11.2006 |
Новае на сайце
- Да ўвагі настаўнікаў англійскай мовы: артыкул Валянціны Быстрык, настаўніцы англійскай мовы СШ № 5 г.Навагрудка «Спалучэнне актыўных метадаў навучання з тэставай сістэмай ацэнкі ведаў на прыкладзе выкладання англійскай мовы» - Да ўвагі настаўнікаў беларускай мовы і не толькі: Артыкул Тацяны Барткевіч, настаўніцы СШ №3 г. Глыбокае «Актыўныя метады ў выкладанні беларускай мовы і пазакласнай дзейнасці" з'явіўся ў раздзеле /Педагагічная майстэрня/прадметнік/беларуская мова/. -- Брашура «Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці Cупраца настаўнікаў і бацькоў у выхаванні і навучанні " пад рэдакцыяй Пшэмыслава Фенрыха, Уладзіміра Хільмановіча. |
||
27.11.2006 |
Адукацыйны медыяагляд
– І – «Беларускія ўлады пастанавілі адгэтуль не выпускаць дзяцей на аздараўленьне ў італьянскія сем’і пасьля інцыдэнту з гадаванкай дому дзіцяці Вікай Мароз...» Далей – У 17 з 28 школаў Навагрудчыны і амаль паўсюль на Слонімшчыне дзецям прапануюць факультатыў пад назвай «Асновы праваслаўнай маральнасці». Курс рэкамендаваны Нацыянальным інстытутам адукацыі. Папаўненне ў школьнай праграме адбылося ў рамках ажыццяўлення «Дамовы аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой» у Гродненскай вобласці. У хуткім часе такі ж факультатыў з'явіцца ў школах Міншчыны. Старшыня Мінскага аблвыканкаму падпісаў з Філарэтам адпаведную дамову аб супрацоўніцтве. Далей - У навучэнцаў ліквідаванага Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа пачалася выязная сесія ў Польшчы. На запрашэньне дабрачыннага фонду ў культурных і моладзевых абменах “Крыжова” цягам двух тыдняў ліцэісты будуць вучыцца ў добрых умовах. Далей |
||
17.11.2006 |
Новае на сайце
У раздзеле Педагагічначная майстэрня/Прадметніку/Матэматыка на нашым сайце www.nastaunik.info з' явіўся артыкул настаўніка вышэйшай катэгорыі, выкладчыка Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа Міхася Булавацкага «НАВУЧАННЕ МАТЭМАТЫЦЫ БУЙНЫМІ БЛОКАМІ". Аўтар дзеліцца методыкай выкладання матэматыкі і ўласнай сістэмай ацэнкі ведаў на прыкладзе тэмы “Прагрэсіі”. Артыкул утрымлівае гістарычныя звесткі, цікавыя факты, гіторыі, якія дазваляюць настаўніку зацікавіць тэмай вучняў, зрабіць працэс навучання больш асэнсаваным. Матэрыял будзе цікавы не толькі настаўнікам матэматыкі. |
||
17.11.2006 |
Адукацыйны медыяагляд.
- Аб правядзеннi ў лiстападзе—снежнi ў нашай краiне першага раунда рэпетыцыйнага тэсцiравання аб’явiў Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў. Далей - У школах будуць выкладаць навуку стварэння сям’i. Далей - У школах вывучаюць асновы праваслаўнай маральнасці. Далей - ВНУ рыхтуюць да недабору. Вынікі апошняй уступнай кампаніі. Далей - Выкладчык каледжу – адна з самых прывабных прафэсіяў у ЗША. Далей - Асуджаныя 17 выкладчыкаў Гомельскага унівэрсітэту транспарту. Далей - Настаўніцa Грыцэвіцкай сярэдняй школы Інa Кебікавa, што дачынілася да стварэння сайту Nastaunik.info звольнена з працы. Далей - Уладзімер Колас выдаў сваю кнігу “Лёс ліцэя”. Далей - Радзіму І. Буйніцкага хочуць зрабіць цэнтрам турыстычнага праекту. Наваполацкія школьніцы Дар’я Алданава і Кацярына Філімонава на ІІІ Міжнародным экалягічным сымпозыюме ў Полацку прапанавалі цікавую распрацоўку — „Праект Зябкі. Магчымасьці ды пэрспэктывы”. Далей - Гаворкі пра цэнтралізаванае тэсцiраванне, а таксама пра вывучэнне моваў. Далей - Міністр адукацыі А. Радзькоў настойліва рэкамендуе ВНУ выпісваць па 200 экзэмпляраў газеты «Советская Белоруссия» і як мага болей студэнтаў дасылай на экскурсію «Лінія Сталіна». Далей |
||
13.11.2006 |
КОНКУРС “Падтрымка адукацыйных і грамадзянскіх iнiцыятываў педагогаў”Мэта конкурсу: Пашырыць веды пра дэмакратычныя каштоўнасці, падтрымаць педагогаў, якія ўжываюць інавацыйныя тэхналогіі навучання, спрыяюць набыццю базавых сацыяльных кампетэнцый моладзі і дарослых.” Заяўкі прымаюцца ад педагогаў і асобаў, якія працуюць у сферы адукацыі, зарэгiстраваных i незарэгiстраваных адукацыйных грамадcкіх арганiзацый i iнiцыятыў. Будзе аддавацца перавага праектам, накіраваным на стварэнне і распаўсюд уласных адукацыйных распрацовак, а таксама на адаптацыю і распаўсюд адукацыйных інавацый, праектам, накiраваным на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоу, мясцовага насельніцтва. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць Далей |
||
9.11.2006 |
Для ўсіх, хто цікавіцца ідэяй навучальных гурткоў, і хто б жадаў паспрабаваць сябе ў якасці лідэра!
|
||
2.11.2006 |
Праекты. Конкурсы
-- Да 18 лістапада 2006 г. можна падаваць заяўкі на ўдзел у Беларускай Школе Лакальных Лідэраў – праекце для асобаў, уключаных у грамадскую дзейнасць у Беларусі. Беларуская Школа Лакальных Лідэраў адбудзецца 2–8 снежня 2006 года ў Варшаве. Кандыдатамі могуць быць жыхары Беларусі, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскай дзейнасці, а таксама маладыя настаўнікі, дактары, іншыя людзі «лідэскіх прафесіяў", якія жывуць у малай альбо сярэдняй мясцовасці. Дадатковая інфармацыя тут. -- Праграма падтрымкі малых праектаў для правядзення мерапрыемстваў, друку інфармацыйных матэрыялаў і інш. Прэтэндэтамі на атрыманне падтрымкі ў межах конкурса могуць быць: · Моладзевыя групы і ініцыятывы. · Грамадскія арганізацыі. · Асобныя грамадзяне. Памер дапамогі — не болей за 300 USD. Умовы конкурса і кантактная інфармацыя – на сайце http://belreg.nm.ru/ |
||
2.11.2006 |
Адукацыйны медыягляд.
-- Судзяць дырэктара гімназіі, дзе вучыцца ўнучка Лукашэнкі. Далей Болей -- Кошт навучання ў ВНУ зноў можа падвысіцца? --У сеціве з'явіліся сайты часопіса «Пачатковая школа», «Настаўніцкай газеты». Настаўніцкая газета выдае даволі цікавыя для педагогаў цалкам беларускамоўныя выданні: штомесячную газету «Адкрыты ўрок», штотыдневую газету «Раніца», часопіс «Бярозка». Пакуль сайты гэтых выданняў больш нагадваюць рэкламныя старонкі, чым адукацыйныя рэсурсы. Але, часам, нешта карыснае можна знайсці і для настаўніка. Прыкладам артыкул псіхолага Аляксандра Палоннікава «Чорная метка» пра ацэньванне ведаў. Ці Мікалая Запрудскага “Адкрыты ўрок”: выйграюць усе!!! " . -- English idioms and slang: английскія ідыёмы і слэнг. Матэрыялы для выклачыкаў і вучняў. Метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў. Слоўнік ідыёмаў. Матэрыялы для вучняў. Зборнік практыкаванняў. Аўдыё-суправаджэнне. --У Беларусі няма статыстыкі пра фізічны і маральны гвалт у школах Далей - Да ўвагі настаўнікаў геаграфіі, ЧГД, англійскай мовы: Сайт прадстаўніцтва Еўрасаюза Еўропа ў 12 уроках. Асноўныя вехі ў гісторыі еўрапейскай інтэграцыі |
||
30.10.2006 |
Азнаямляльныя паездкі ў Польшчу для студэнтаў
Восенню 2006 г. пачынаецца чарговы – пяты – набор удзельнікаў Праграмы “Азнаямляльныя паездкі ў Польшчу для студэнтаў з Беларусі, Украіны і Калінінградскай вобласці Расійскай Федерацыі” (Study Tours to Poland). У рамках Праграмы • пазнаёміцца з польскім • сустрэцца з найбольш значнымі асобамі з грамадскага жыцця Польшчы • прыняць удзел у лекцыях, варштатах, культурных мерапрыемствах і семінарах. Паездкі запланаваныя на сакавік і красавік 2007 г. Далей |
||
16.10.2006 |
Падрыхтоўка для журналістаў з Беларусі
Фонд „ |
||
13.10.2006 |
Падведзеныя вынікі конкурсу «Вецер свабоды»
На пачатку 2006 году «Блізкая гісторыя» абвесціла сярод старшакласнікаў конкурс «Вецер свабоды». Пакуль доўжыўся тэрмін конкурсу, шмат што адбылося ў Беларусі. Краіна прайшла сапраўднае выпрабаванне ветрам свабоды. Арганізатары атрымалі больш за 200 эсэ з розных куткоў Беларусі. Лепшыя з гэтых прац трапілі ў зборнік, які арганізатары раздалі палітыкам, аналітыкам, журналістам, грамадскім лідэрам, — усім, хто бярэцца за будоўлю беларускай будучыні, каб яны ўлічылі галасы яе грамадзянаў. Зборнік «Вецер свабоды» выйшаў невялікім накладам. Электронная версія змешчана тут. |
||
10.10.2006 |
Запрашае краязнаўчая секцыя
Сфармавана навукова практычная КРАЯЗНАЎЧАЯ СЕКЦЫЯ якая працуе па наступных праектах: “Шляхавод па родных ваколіцах”, “Нашы Святыні”. 30 верасня – 1 кастрычніка сябры секцыі бралі ўдзел у краязнаўчай экспедыцыі Мінск – Глыбокае – Варганы – Ветрына – Полацк – Віцебск. Запрашаем да складання наступнага маршрута экспедыцыі Мінск – Браслаўшчына, маем месцы ў экіпажы легкавіка. Далей |
||
3.10.2006 |
ТБМ патрабуе адмяніць выкладанне гісторыі
Pашэнне Мінадукацыі парушае адладжаную сістэму беларускамоўнага выкладання гісторыі і геаграфіі, патрабуе ад настаўнікаў дадатковых намаганняў па падрыхтоўцы лексікі і метадычных распрацовак. Старшыня ТБМ Алег Трусаў звяртае ўвагу на тое, што вымаўленне і напісанне ўласных імёнаў у рускай і беларускай мовах мае пэўныя адрозненні, што пры выкладанні на рускай мове «адлучыць школьнікаў ад адвечных беларускіх імёнаў". Акрамя таго,навучанне школьнікаў гісторыі і геаграфіі |
||
2.10.2006 |
Канцэрты беларускіх гуртоў у кастрычніку
- 13 кастрычніка. Фольк/pagan fest «Пятніца. 13" з удзелам гуртоў GUDA, ZNICH, ЛІТВІН ТРОЛЬ,ONCAVAROT, КАМАЕДЗІЦА і інш. Клуб Step (Прытыцкага, 62, ст.м. Кунцаўшчына). Пачатак: 18:00. Кошт: 10 000. Продаж квіткоў: пераход Я.Коласа. 1. - 5 кастрычніка. Вялікі сольны канцэрт барда і актора Віктара Шалкевіча з прэзэнтацыяй новага альбома «Гарадзенец прызямліўся у Менску». Малая заля к/з Менск. Пачатак а 19:00. Кошт квіткоў ад 8 000 да 14 000. Продаж : пераход Я.Коласа, каса к/з Менск. - 29 кастрычніка. Сольны канцэрт гурта « Даведкі, w1979@tut.by www.bma.home.by |
||
26.09.2006 |
Weekend у ПольшчыПраект складае дзесяць візітаў да Польшчы па 3 дні, груп па 22–25 маладых людзей з Беларусі ва ўзросце 18–28 гадоў (цалкам удзел у праграме прымуць 220–250 чалавек). Праграма працягваецца да канца года 2006. Больш інфармацыі пра праграму і |
||
26.09.2006 |
Крынічка. Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Кніга выйшла ў свет дзякуючы выдаветцтву «Радыёла плюс» і сабрала найлепшыя ўзоры фальклору, творы беларускіх і замежных пісьменнікаў. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам ВНУ, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў. Укладальніца Раіса Шастак, мастачка Алена Карповіч. Змест кнігі можна паглядзець тут. |
||
25.09.2006 |
Адукацыйны
Свой чацвёрты навучальны год у падполлі сёння пачаў Беларускі гуманітарны ліцэй. У ліцэі сёлета будуць вучыцца каля 90 чалавек. Далей У Ваўкавыску школьнікі абвесцілі забастоўку. Яны патрабуюць вярнуць настаўнікаў у школу. Далей Сёння пасля 10 сутак адміністрацыйнага арышту будзе вызвалены дэпутат Бабруйскага горсавету, настаўнік гісторыі Алесь Чыгір. Ён змагаецца супраць незаконнага звальнення са школы. Далей Мiкалай ФЯСЬКОЎ: «Асобным рэпетытарам выгадна падтрымлiваць мiф аб складанасцi тэставых заданняў» Далей |
||
22.09.2006 |
Да ўвагі настаўнікаў ЧГД: лепшы падручнік і метадычны дапаможнік для настаўнікаў
|
||
22.09.2006 |
У дапамогу педагогам і бацькам
Беларускамоўныя дапаможнікі і іншыя выданні, адрасаваныя педагогам і бацькам, падрыхтавалі да новага навучальнага году грамадскія арганізацыі «Цэнтар Супольнасьць», «Таварыства беларускай школы», «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і |
||
21.09.2006 |
Нацыянальнае ўзгадаваньнеГрамадзянская адукацыя, патрыятычнае выхаванне, нацыянальнае ўзгадаванне: проціпастаўленне ці ўзаемадапаўненне? Гэтаму пытаньню быў прысвечаны круглы стол беларускіх адукатараў. Вінцук Вячорка прапанаваў калегам для знаёмства й дыскусіі ўласны пераклад фрагмэнту кнігі літоўскага філёзафа, тэоляга, пэдагога Антанаса Мацяйны (Antanas Maceina, 1908—1987) “Tautinis auklėjimas” (“Нацыянальнае ўзгадаваньне”, Kaunas, 1934). Чытайце на нашым сайце: Прадмова і камэнтары перакладніка Антанас Мацяйна «Нацыянальнае ўзгадаваньне» |
||
20.09.2006 |
Калі ласка, не будзіць! |
||
14.09.2006 |
УВАГА!!! Прэзентацыя беларускамоўных выданняў да новага навучальнага году21 верасня (чацвер) у 17.00 у сядзібе ТБМ (Румянцава,13) адбудзецца прэзентацыя беларускамоўных выданняў да новага навучальнага году. Грамадскія арганізацыі «Цэнтар Супольнасьць», «Таварыства беларускай школы» і «Таварыства беларускай мовы» ладзяць прэзентацыю новых навучальных дапаможнікаў для беларускіх школ і садкоў. Акрамя папяровых выданняў будуць прэзентаваныя шырокай публіцы 2 і Запрашаюцца ўсе ахвочыя. |
||
12.09.2006 |
Партал «Нашыя дзеткі" пераехаў на новы адрас
Партал Нашыя Дзеткі – унікальны некамерцыйны рэсурс, створаны ў дапамогу сем'ям, якія гадуюць сваіх дзяцей Нагадваем, што конкурс малюнкаў “Колер беларускай мары”, які праводзяць Таварыства Беларускай Школы, сямейны партал http://dzietki.org , прымае малюнкі да 30 верасьня 2006 году. Дасылайце, калі ласка, працы на адрас: 220053 Менск, а/с 76. . Намінацыі: – для дзяцей ад 1 да 7 год: “Свет, які я выдумляю”; – ад 8 да 12 год: “Беларусь – Радзіма Цудаў”; – ад 13 да 18 год: “Я ўсё бачу”. Больш падрабязна |
||
12.09.2006 |
Запрашэнне на курс «Адкрытая школа мясцовай супольнасці"
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гродна) разам з Самаўрадавым таварыствам “ПЛЮС” (г. Белхатаў, Польшча) запрашаюць Вас узяць удзел у чарговым этапе праекта “Адкрытая школа мясцовай супольнасці-2”. Для ўдзелу ў праекце неабходна да 1 кастрычніка даслаць на электронны адрас trecisektar@yahoo.com |
||
8.09.2006 |
Адукацыйныя стажыроўкі для настаўнікаў.
Польскі фонд імя Роберта Шумана абвяшчае конкурс для настаўнікаў на ўдзел у адукацыйных стажыроўках у Варшаву. Падчас візітаў прадугледжана азнаямленне з арганізацыяй |
||
7.09.2006 |
Настаўнік Алесь Чыгір падае ў суд на ўправу адукацыі
Бабруйскі настаўнік Алесь Чыгір звярнуўся са скаргай у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, а таксама падрыхтаваў пазоў у суд на гарадскую ўправу адукацыі за незаконнае звальненне. Права на працу ён намерваецца бараніць і праз Міжнародную арганізацыю працы. Падрабязней |
||
29.08.2006 |
Амерыканскія школьнікі гавораць
На днях у Мінску прайшла канферэнцыя, прысвечаная грамадзянскай адукацыі ў школе. Напрацягу двух дзён настаўнікі дзяліліся з калегамі сваім досведам, абмяркоўвалі перспектывы. Але сапраўдным цвіком канферэнцыі сталі запрошаныя эксперты. На гэты раз у якасці экспертаў выступалі звычайныя амерыканскія школьнікі: |
||
28.08.2006 |
Матэрыялы летніка «Альхоўка -2006»
З'явіўся сайт, які змяшчае матэрыялы навучальнага летніка настаўнікаў фізікі «Альхоў |
||
26.08.2006 |
Што нас чакае 1 верасня?
Агляд адукацыйных навінаў. - Напярэданні новага навучальнага году А. Лукашэнка паставіў перад настаўнікамі недасягальную задачу: «выпускник должен свободно владеть разговорным европейским или китайским языками» Падрабязней - Рэформа беларускай мовы за 2 тыдні. Падрабязней Падрабязней - Шляхі і дарогі адукацыі – актуальны тэкст Падрабязней - Метадычныя рэкамендацыі ідэолагаў: не забудзьцеся шасцігодкам расказаць пра - І яшчэ пра ідэалагічную і выхаваўчую працу Падрабязней - У планах новага навучальнага году – перавод на рускую мову навучання гісторыі Беларусі Пдрабязней Падрабязней - Конкурс у зачынены Коласаўскі ліцэй – чатыры чалавекі на месца Падрабязней |
||
18.08.2006 |
Адчыніўся аўтарскі сайт Міколы Жуковіча
Адчыніўся аўтарскі сайт Міколы Жуковіча – дырэктара СШ № 1 г. Бярозы, навукоўца, настаўніка вышэйшай катэгорыі. Як кіраўнік школы аўтар дзеліцца досведам укаранення Адрас сайта – http://zhukovich4.narod.ru/ |
||
16.08.2006 |
Конкурс малюнкаў “Колер беларускай мары”
Таварыства Беларускай Школы, сямейны партал http://dzietki.staronki.com запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе малюнкаў “Колер беларускай мары”. Намінацыі: - для дзяцей ад 1 да 7 год: “Свет, які я выдумляю”; - ад 8 да 12 год: “Беларусь – Радзіма Цудаў”; - ад 13 да 18 год: “Я ўсё бачу”. Да 30 верасьня 2006 году дасылайце, калі ласка, працы на адрас: 220053 Менск, а/с 76. |
||
11.08.2006 |
Навіны ўступнай кампаніі 2006
Уступная кампанія 2006 г. выявіла 3 асноўныя тэндэнцыі: - зніжэнне агульнага ўзроўню ведаў выпускнікоў сярэдніх навучальных установаў і — як вынік — зніжэнне прахаднога бала, конкурсу ў ВНУ, а таксама недабор абітурыентаў на асобныя факультэты самых прэстыжных ВНУ; - падвышэнне платы за навучанне і фактычную адсутнасць конкурсу на платнае навучанне; - пашырэнне магчымасцяў для беларускіх студэнтаў і школьнікаў атрымаць стыпендыі і якасную бясплатную адукацыю ва універсітэтах краін Еўрасаюза. Глядзіце спасылкі па гэтай тэме: Нас чакае новая рэформа адукацыі? Конкурс у беларускія ВНУ штогоду памяншаецца Бацькі абітурыентаў скардзяцца на высокія кошты навучання Эстонія прыме яшчэ 6 студэнтаў з Беларусі Галандыя дапаможа студэнтам з Беларусі 1 000 000 еўра на замежныя стыпэндыі для беларусаў Падтрымка рэалізацыі стыпендыіі для студэнтаў Беларусі пры навуковым факультэце UJEP Ústí nad Labem, Чэшская Рэспубліка. |
||
14.07.2006 |
Стыпендыі для беларусіх студэнтаў і абітурыентаў для навучання ў ВНУ Чэхіі.
Праграма ураду Чэшскай Рэспублікі дае магчымасць бясплатнага навучання і атрымання стыпендый для беларускіх студэнтаў і абітурыентаў, што пацярпелі ад палітычных рэпрэсій і маладых грамадскіх актывістаў. Ініцыятыву прыняць беларусаў на навучанне праявілі больш за 10 універсітэтаў Чэхіі. Мова навучання англійская, чэшская ці руская (у залежнасці ад навучальнай установы). Прадугледжаныя моўныя курсы. Падрабязней пра спецыяльнасці, умовы, неабходныя дакументы і тэрміны падачы чытайце тут. |
||
10.07.2006 |
Метадычны летнік
Лета – лепшы час для прафесійнага росту і адпачынку. Настаўнікі фізікі гэта зразумелі даўно, таму ў |
||
26.06.2006 |
Вынікі цэнтралізаванага тэставання
Вынікі цэнтралізаванага тэставання ў Інтэрнэце можна паглядзець на сайце http://www.rikz.unibel.by/. Пакуль там ёсць дадзеныя па беларускай і рускай мовах. Вынікі з'явіліся і на сайтах установаў, дзе адбывалася тэставанне. БДУ http://ct.bsu.by/results.aspx БДУІР http://prometey.bsuir.unibel.by/test/ |
||
21.06.2006 |
Беларуская праваабарончая школа
абвяшчае конкурс на ўдзел у сесіі для моладзі і сесіі для выкладчыкаў. Школа для выкладчыкаў адбудзецца з 29 ліпеня па 6 жніўня: Тэрмін падачы заявак да 10 ліпеня 2006 года. Сесія для моладзі 15 – 23 ліпеня: падача заявак да 25 чэрвеня 2006 года; Працоўныя мовы: беларуская і руская. Удзел бясплатны. Для ўдзелу ў Школе заяўкі дасылаць на адрас: belschool@gmail.com Падрабязней |
||
14.06.2006 |
Навучанне для маладых міратворцаў
Маладыя настаўнікі, студэнты і вучні старэйшых класаў запрашаюцца да ўдзелу ў міжнароднай праграме маладых міратворцаў “Building Peace Skills 2006 Training Seminar”. Трэнінг адбудзецца Інфармацыя пра праграмму Форма заяўкі |
||
18.05.2006 |
Да ўвагі настаўнікаў фізікі
Акадэмія паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Астравецкага РАА напачатку ліпеня 2006 года праводзіць аўтарскія курсы загадчыка кафедры педагогікі М.І. Запрудскага. Тэма курсаў “Зместавыя і тэхналагічныя асаблівасці Падрабязней http://academy.edu.by/details/personnels/zaprudsky/1145973575.html |
||
17.05.2006 |
Адчынілася старонка «Нашыя дзеткі"
У сеціве адчыніўся сайт, прысьвечаны выхаваньню беларускіх дзетак. Там вы знойдзеце кніжкі, малюнкі, калыханкі, парады, інфармацыю пра беларускамоўныя садкі — усё, што можа дапамагчы |
||
11.05.2006 |
Стыпендыяльная праграма ўрада рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага пад патранатам Прэм’
Праграма мае на мэце даць шанец студэнтам з Беларусі, пазбаўленым магчымасці навучацца ў ВНУ |
||
8.05.2006 |
Хто паедзе ў Брусель?
Школьнікі з Навагрудка, Бабруйска, Ліды і Менска перамаглі ў чатырох паўфіналах конкурсу «Веды пра Еўропу». Падчас летніх канікулаў яны разгуляюць асноўны прыз – паездку ў Брусель. А пакуль усе 4 каманды разам з настаўнікамі едуць у Варшаву, каб прыняць удзел у Шуманаўскім парадзе. Яшчэ чатыры прызы – экскурсіі ў Еўрапейскія сталіцы – атрымалі каманды, што ўзялі прызы сімпатыі супернікаў. Гэта школьнікі з Барысава, Белаазёрска, Навагрудка і Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Я. Коласа. Але коласаўцы, пасля закрыцця ліцэю вымушаныя і так шмат навучацца за мяжой, падарылі свой прыз сябрам - вучням мінскай гімназіі. Гэта ўчынак варты сапраўдных пераможцаў. |
||
12.04.2006 |
Конкурс на атрыманне Навуковай стыпендыі Імя Юзафа Дзітля
Рэктар ягелонскага універсітэта (кракаў, польшча) i Мэр г. Кракава Аб’яўляюць конкурс на атрыманне Навуковай стыпендыі Імя юзафа дзітля ў 2006/2007 навучальным годзе. Падрабязней |
||
12.04.2006 |
Стыпендыя польскага ураду для маладых навукоўцаў у 2006/2007 навучальным годзе
У стыпендыяльнай праграме могуць браць удзел суіскальнікі, якія маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцях: міжнародныя зносіны, гісторыя, паліталогія, сацыялогія, этналогія, культуралогія, сацыяльная псіхалогія, адміністрацыя і кіраванне. Да удзелу ў стыпендыяльнай праграме дапускаюцца таксама студэнты апошняга года навучання.Падрабязней |
||
12.04.2006 |
Гістарычны конкурс пісьмовых работ
Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь аб’яўляе ІІ гістарычны конкурс пісьмовых работ на тэму: “Тры знамянальныя падзеі ў гісторыі Польскай дзяржавы і народа”. Падрабязней |
||
24.02.2006 |
Што я ведаю пра Еўропу?
Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Літоўскай рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Беларускае Шуманаўскае Таварыства аб’яўляюць аб правядзенні трэцяга рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Што я ведаю пра Еўропу”.Да ўдзелу запрашаюцца вучні старэйшых класаў школ, гімназіяў, ліцэяў, навучэнцы |
||
24.02.2006 |
Вецер свабоды – Конкурс для вучняў
Вецер свабоды прыносіць перамены… Чалавек заўсёды прагнуў свабоды. За свабоду людзі пралівалі сваю і чужую кроў, гінулі, ішлі на выпрабаванні і пакуты. Дзеля свабоды пачыналіся войны і рэвалюцыі, за свабодаю цэлыя народы вырушылі ў далёкія краіны, свабода натхняла паэтаў, музыкаў, мастакоў. Кожны чалавек, напэўна, задаваўся пытаннямі: «Што гэта – свабода? Ці ёсць яна ў мяне? Навошта мне гэтая свабода?» Для кожнага ў слове свабода ёсць нешта сваё, асабістае, у кожнага народа ёсць свае рысы свабоды, свая гісторыя свабоды, але ў людзей ва ўсім свеце, пры слове свабода, напэўна, падобна заб'ецца сэрца…Падрабязней |
||
1.02.2006 |
Навучаньне ва ўнівэрсітэце Градэц Кралавэ
Унівэрсытэт у Градцы Кралавэ, факультэт інфарматыкі і мэнэджмэнту сумесна з Гуманітарнай арганізацыяй «Чалавек у нядолі" праводзяць конкурс на 4 стыпендыі на бакалаўрскае навучаньне па спэцыяльнасьці Інфармацыйны мэнэджмэнт ці Прыкладная інфарматыка. Пачатак навучаньня – верасень 2006 году. Форма навучаньня – дзённая. Мова навучаньня – ангельская. Тэрмін навучаньня – 3 гады. Падрабязнасьці пра навучаньне ў ангельскай мове на старонцы: http://www.uhk.cz/eng/fim/studies/34 (Інфармацыйны мэнэджмэнт) ці http://www.uhk.cz/eng/fim/studies/88 (Прыкладная інфарматыка). Падрабязней |
||
17.01.2006 |
Міжнародны дзіцячы лі
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» абвяшчае міжнародны дзіцячы конкурс сярод школьнікаў |
||
|
Навіны
Аб праекце
|
2005 © Настаўнік.info
|