Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

24.02.2006

Вецер свабоды – Конкурс для вучняў

 

Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай

Краіну нашу і наш народ!

(Наталля Арсеннева)

 

Вецер свабоды прыносіць перамены…

Чалавек заўсёды прагнуў свабоды. За свабоду людзі пралівалі сваю і чужую кроў, гінулі, ішлі на выпрабаванні і пакуты. Дзеля свабоды пачыналіся войны і рэвалюцыі, за свабодаю цэлыя народы вырушылі ў далёкія краіны, свабода натхняла паэтаў, музыкаў, мастакоў. Кожны чалавек, напэўна, задаваўся пытаннямі: «Што гэта – свабода? Ці ёсць яна ў мяне? Навошта мне гэтая свабода?» Для кожнага ў слове свабода ёсць нешта сваё, асабістае, у кожнага народа ёсць свае рысы свабоды, свая гісторыя свабоды, але ў людзей ва ўсім свеце, пры слове свабода, напэўна, падобна заб'ецца сэрца… У тысячах кніжак, слоўнікаў, артыкулаў, вершаў людзі пісалі пра тое, што значыць слова свабода.

Давайце і мы падумаем пра свабоду яшчэ раз, пашукаем сваіх адказаў на адвечныя пытанні чалавецтва.

 

  • Што значыць свабода для мяне?
  • Як ставіцца да свабоды нашае грамадства, ці шануецца ў ім свабода, ці даволі яе?
  • Ці ёсць для мяне рэчы, важнейшыя за свабоду?
  • Калі так альбо не, дык якія і чаму?
  • І ўвогуле, ці магу я адказаць сабе шчыра: я — за свабоду?

 

Твае думкі могуць быць выкладзеныя ў выглядзе эсэ ці артыкула. Не пішы шмат – дастаткова 2–3 старонак машынапіснага ці камп’ютэрнага тэксту. Можна, вядома, проста паразважаць «пра свабоду», але добра, калі матэрыялам для цябе будуць рэальныя прыклады: падзеі з беларускай гісторыі ці сучаснасці, выпадкі з твайго жыцця ці жыцця тваіх знаёмых, альбо пэўныя крыніцы: прыватныя ўспаміны, лісты, гістарычныя матэрыялы, матэрыялы з пэрыёдыкі, фота і малюнкі. Можна прыкласці копіі матэрыялаў да тэксту. Гэта зробіць тваю працу больш пераканаўчай і цікавай.

У конкурсе могуць браць удзел навучэнцы старэйшых класаў школ, вучэльняў, студэнты малодшых курсаў. (Узростам да 19 годоў уключна.)

 

Працы трэба адсылаць (звычайнай або электроннай поштай) да 15 мая на адрас:

Блізкая гісторыя, 220064, a/c 128, Мінск

E-mail: historyja@belinter.net

Тэлефоны для даведак: 8–0293174625; 8–0295056385

 

У працы трэба пазначыць:

  • імя і прозвішча
  • навучальную установу
  • узрост і клас ці групу
  • зваротны адрас

 

Праца твая не застанецца марнаю. 50 лепшых эсэ ўвойдуць у зборнік «Вецер свабоды», які атрымаюць беларускія палітыкі, грамадскія дзеячы, журналісты. Спадзяемся, гэта дапаможа ім зразумець, як моладзь – будучае нашай краіны — ставіцца да найважнейшых пытанняў быцця, да чаго імкнецца, чаго чакае ад грамадства і што прапануе грамадству як свой унёсак у пабудову беларускай краіны.

 

БЛІЗКАЯ ГІСТОРЫЯ

Каментары (0)

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:

 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY