|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
Навіны |
АрхіўНавіны за мінулыя гады:
2010
|
|||||||||||||||||||||||||||
11.03.2010 |
Імпрэзы ў беларускіх школах
Эдуард Акулін і Леанід Уладзімер Арлоў і Зміцер Бартосік дадуць шэраг выступаў разам і паасобку ў Мінскай вобласці 17 сакавіка. У 9.00 творцы завітаюць у СШ в. Горкі, Старадарожскага раёну Мінскай вобласці і выступяць перад дзецьмі, а ў 10.30 творчы тандэм зладзіць сустрэчу ўжо з настаўнікамі школы. Наступныя выступы творцы зладзяць адначасова, але паасобку ў Старых дарогах Мінскай вобласці Зміцер Бартосік зайграе перад навучэнцамі СШ №2 у 12.00, а Уладзімер Арлоў у гэты ж час выступіць перад навучэнцамі СШ №3. Раман Яраш і Андрэй Касцень выступяць з праграмай “Купала/Караткевіч” у Рэчыцы Гомельскай вобласці 13 сакавіка. Акустычную праграмму таксама аздобіць гурт з Мазыра “Індзейскае лета”, які выканае беларускамоўныя песні ў стылі рэгі. Канцэрт ладзіцца ў СШ №2 па адрасе: вул.Жыляка, 2. Паводле budzma.org. Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
11.03.2010 |
Гі
16 красавіка 2010 года ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці мяркуецца правядзенне гі Канферэнцыя мусіць стаць чарговым крокам у працы, якая вядзецца навукоўцамі і краязнаўцамі па даследаванню мінуўшчыны Шацілак і рэгіёна. Канферэнцыя будзе праходзіць у мясцовым музеі. Старшыня арганізацыйнага камітэту: Сяргей Яўгенавіч Рассадзін, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі (Мінск). Маем гонар прапанаваць навукоўцам і краязнаўцам узяць удзел у канферэнцыі, выступіць на ёй з дакладам. Жадаючыя могуць далучыцца да аргкамітэту. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю і зрабіць заяўку на удзел можна па эл. адрасы szacilki450@gmail.com альбо па тэл. (0 2342) 5 42 59 (музей). |
|||||||||||||||||||||||||||
11.03.2010 |
Гі
16 красавіка 2010 года ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці мяркуецца правядзенне гі Канферэнцыя будзе праходзіць у мясцовым музее. Старшыня арганізацыйнага камітэту: Сяргей Яўгенавіч Рассадзін, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі (Мінск). Прапануем навукоўцам і краязнаўцам узяць удзел у канферэнцыі, выступіць на ёй з дакладам. Жадаючыя могуць далучыцца да аргкамітэту. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю і зрабіць заяўку на удзел можна па эл. адрасы szacilki450@gmail.com альбо па тэл. (0 2342) 5 42 59 (музей). Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
11.03.2010 |
Восем беларускіх ВНУ ў 2010 годзе адкрыюць набор на новыя спецыяльнасці
У агульнадзяржаўны класіфікатар «Спецыяльнасці і кваліфікацыі" ўведзены дзве спецыяльнасці, навучанне па якім яшчэ не вялося ні ў адной ВНУ краіны. Першапраходцам стаў Беларускі дзяржаўны універсітэт – тут пачнецца набор на «прыкладную інфарматыку» і «аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі". Акрамя таго, некаторыя ВНУ адкрываюць набор на спецыяльнасці, па якіх яны навучанне раней не вялі. Так, у БНТУ з'явіцца спецыяльнасць «геадэзія», а ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка – «руская мова і літаратура. Замежная мова (італьянская, кітайская)", «беларуская мова і літаратура. Замежны мова (літоўская, польская)". У Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава можна будзе вывучыць «біаэкологію», у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі «электронныя сістэмы бяспекі", у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А. С. Пушкіна – «экалагічны маніторынг, менеджмент і аўдыт», у Полацкім дзяржаўным універсітэце – «аўтамабільныя дарогі", «геаграфію (геаінфармацыйныя сістэмы)", «электразабеспячэнне». У Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім. Ф. Скарыны з'явіцца спецыяльнасць «музейная справа і ахова гі Паводле www.belta.by. Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
11.03.2010 |
Клуб мясцовых лідэраў у Польшчы
Гомельскі Дэмакратычны Форум сумесна з Малапольскім Адукацыйным Таварыствам (Новы Сонч, Польшча) запрашаюць маладых лідэраў з Беларусі да ўдзелу ў Клубе Лакальных Лідэраў, які праводзіцца ў межах праграмы PolishAid. Мэтай праграмы з'яўляецца адукацыя маладых людзей з Беларусі лідэрскім навыкам для дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў у сваіх мясцовых супольнасцях. У праграму ўваходзяць адукацыйныя семінары і трэнінгі цягам Арганізатыры кампенсуюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 35 год, якія маюць канкрэтную матывацыю да дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў, а таксама дакументальна падцвержаны ўдзел у жыцці грамадзянскай супольнасці і рэкамендацыю ад прадстаўніка грамадзянскай супольнасці. Каб прыняць удзел у праграме, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе на адрас: asswift@gmail.com. Апошні тэрмін падачы заявак: 1 красавіка 2010 году да 24.00. Больш падрабязную інфармацыю аб праекце чытайце тут . Паводле рассылкі belngo.info |
|||||||||||||||||||||||||||
10.03.2010 |
Новае на сайце: Песня для школьнага выпускнога балюВальс развітанняМузыка Таццяны Грыневіч, Словы Сержука Як праляцелі шпарка гады, Як незаўважна канулі. Быццам у росных травах сляды Зорак, што ледзь праглянулі. І азірацца, нат назнарок, Сёння зусім не хочацца. Першы ўрок, апошні ўрок Радасна далей крочыцца. Часу хада няўмольная, Ростані светлы жаль – Лета апошняе школьнае Выпуск: іспыты, баль. Чуцца дарослым – гэта было, Стацца дарослым – новае Раптам яно на яве прыйшло Легла жыццю асноваю. Вальс развітання. Скажам: бывай І спадзяемся – стрэнемся Толькі давай, як можаш – давай Будзем сабой – не зменімся... Часу хада няўмольная, Ростані светлы жаль – Лета апошняе школьнае Выпуск: іспыты, баль. Спампаваць песню ў выкананні Таццяны Грыневіч (mp3, 1,79 Мб) Чытаць далей/ Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
9.03.2010 |
РГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» арганізуе бясплатныя заняткі па беларускай мове і гісторыі для школьнікаў 7‑х — 9‑х класаў.
Заняткі праводзяць вядомыя педагогі, кандыдаты навук, выдатнікі адукацыі Беларусі. Арганізацыйны сход — 17 cакавіка (серада) у памяшканні ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13, каля ст.метро «Плошча Перамогі»). Вучні 7‑х—8‑х класаў збіраюцца ў 16.30, вучні 9‑х класаў — у 17.15. Даведкі праз тэл.: 284‑85‑11. Паводле Нашай Нівы |
|||||||||||||||||||||||||||
9.03.2010 |
Эдуард Акулін і Леанід Дранько‑Майсюк — 10 і 11 сакавіка
10 сакавіка Эдуард Акулін і Леанід Дранько‑Майсюк ладзяць сустрэчу з чытачамі ў Абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул.Гікала, 4). 11 сакавіка пісьменнікі правядуць творчую сустрэчу са студэнтамі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (вул.Ціміразева, 65А). Пачатак аб 11‑й. Уваход вольны. |
|||||||||||||||||||||||||||
8.03.2010 |
Наколькі сістэма адукацыі Беларусі адпавядае еўрапейскім стандартам?
Паводле Радыё Свабода Чаму Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, не далучанай да гэтак званага Балонскага працэсу, які мае выпрацаваць агульныя стандарты вышэйшай адукацыі ў Еўропе? З канца Да працэсу рэфармавання адукацыі паводле стандартаў балонскага працэсу Беларусь пакуль не далучылася. Хаця спробы былі гадоў 10 таму, калі намеснікам міністра адукацыі, а потым рэктарам БДУ, быў Аляксандр Казулін. У 2004 годзе была прынята нават адпаведная пастанова Савета Міністраў. Але працэс затармазіўся. Былы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прафесар Уладзімір Дунаеў лічыць, што з кожным годам ад Балонскага працэсу Беларусь аддаляецца: «Думаю, вельмі далёкая, далей, чым яна была 5 гадоў таму. Па архітэктуры, па змесце, па асноўных акадэмічных імператывах — такім жыцці ўніверсітэцкім. Па ўсіх гэтых параметрах далёкая. Больш за тое — усё далей і далей...» Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч прытрымліваецца іншага меркавання Чытаць далей/ Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
8.03.2010 |
Летняя школа ў Берліне
Фундацыя Генрыха Бёля Нямецкай партыі зялёных запрашае да ўдзелу ў летняй школе беларускую моладзь. Летняя школа дазволіць 12 маладым людзям з Беларусі даведацца болей пра тое, што адбываецца ў грамадскім і палітычным жыцці ў Нямеччыне і ў Еўропе. Больш падрабязная інфармацыя Тэрмін падачы: 6 красавіка 2010. Каб падаць заяўку, запоўніце аплікацыйную форму і дашліце яе разам са сваім рэзюмэ на англійскай мове на Паводле adukacyja.info Чытаць далей/ Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
5.03.2010 |
Агляд адукацыйных навінаў
- У Беларусі практычна здаровыя толькі 27% дзяцей >>> - Вышаградская летняя школа ў Кракаве >>> - ЮНЭСКО і фонд міру ім. Гоя запрашае маладых людзей прыняць удзел у міжнародным конкурсе эсэ >>> - Уладзіміру Арлову не далі выступіць на гістфаку >>> - Малады педагог вытрымаў толькі паўгоду працы па размеркаванні >>> Чытаць далей/ Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
4.03.2010 |
Студэнцкая канферэнцыя “Поспех праз супрацоўніцтва”
Моладзевыя грамадcкія арганізацыі «Студэнцкая Рада» і «Задзіночанне беларускіх студэнтаў" запрашаюць студэнцкія ініцыятывы i арганізацыі, якія дзейнічаюць на ўзроўні ВНУ, горадa альбо краіны, прыняць удзел у студэнцкай канферэнцыі «Поспех праз супрацоўніцтва», якая адбудзецца 20–21 сакавіка. Канферэнцыя арганізуецца з мэтай занаёмства ўдзельнікаў студэнцкай супольнасці Беларусі і распрацоўкі сумесных дзеянняў для рашэння канкрэтнай студэнцкай праблемы. Ад кожнай студэнцкай арганізацыі/ініцыятывы запрашаецца 1–2 чалавекі. Удзельнікам кампенсуецца кошт праезду, забяспечваецца пражыванне і харчаванне. Пытанні і заяўкі прымаюцца на адрас: conference.stud@gmail.com Апошні тэрмін падачы заявак – 12 сакавіка да 23:00. Па пытаннях зьвяртайцеся да Яўгена па тэл.: +37529 1464794 альбо Зміцера па тэл.: +37529 7058833. Паводле рассылкі belngo.info Чытаць далей/ Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
4.03.2010 |
Праграма малых грантаў амбасады ЗША 2010
Амбасада ЗША працягвае прымаць заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных грамадскіх арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем. У 2009 годзе Праграма малых грантаў амбасады ЗША выдала беларускім грамадскім арганізацыям 13 грантаў, агульнае фінансаванне якіх склала каля 300 000 долараў ЗША. Падтрыманыя праекты накіраваны на развіццё і ўзмацненне мясцовых супольнасцяў, захаванне нацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны, забеспячэнне правоў людзей з абмежаваннямі і сацыяльна неабароненых дзяцей. Кантакт : http://minsk.usembassy.gov/small_grants.html, (017) 211–05–67; 2170481 Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
3.03.2010 |
Расійская адукацыя набліжаецца да цывілізаваных краінаў.
Паводле сайта Новости мира образования У Расіі да 2013 года адбудзецца сапраўдная рэформа адукацыі: фінансаванне школаў будзе залежыць ад таго, ці захочуць вучні прынесці туды дзяржаўныя грошы. Школы ва ўсіх расійскіх рэгіёнах да канца 2012 гады павінны перайсці на «нарматыў «Для ўсіх рэгіёнаў сёння пастаўленыя выразныя рэалістычныя тэрміны для завяршэння пераходу на нарматыў Ён таксама адзначыў, што сродкі павінны даходзіць да школ у поўным аб'ёме, практыка пераразмеркавання сродкаў паміж моцнымі і слабымі школамі павінна быць ліквідаваная. Міністр лічыць, што школа павінна сама распараджацца сродкамі з удзелам школьных Саветаў. «У гэтым выпадку важна, каб бухгалтар падпарадкоўваўся не заснавальніку, не муніцыпалітэту, а дырэктару школы». Чытаць далей/ Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
27.02.2010 |
Лінгвістычны трэнінг у Францыі
Трэнінг «Пераадоленьне лінгвістычных бар'ераў англійскай мовы ў міжкультурных зносінах» запрашае да ўдзелу моладзевых лідэраў, моладзевыя арганізацыі і асацыяцыі, а таксама тых, хто працуе ў галіне міжнародных моладзевых праектаў у рамах праграмы «Моладзь у дзеянні". Арганізатары пакрываюць кошты пражывання і харчавання. Кошт падарожжа і візаў для беларускіх удзельнікаў аплочвае французская нацыянальная агенцыя. Працоўная мова – англійская. Дадатковая інфармацыя на старонцы http://www. Дэдлайн падачы заявак 1 сакавіка 2010г. З сайта adukacyja.info Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
27.02.2010 |
Новае на сайцеСцэнар правядзення выхаваўчага занятку на тэму “Сапраўдная прыгажосць” Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”. Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей. Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек. Чаканыя вынікі: • фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы; • фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей. Спампаваць сцэнар (doc, 37 Kb) Спампаваць відэаролік (avi, 6.2 Мb) Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
27.02.2010 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Памер усiх вiдаў стыпендый у Беларусi павялiчаны на 5 працэнтаў >>> - Стыпендыi студэнтам i навучэнцам — будучым атамшчыкам павялiчаны ў Беларусi на 10 працэнтаў >>> - Чаму ў дзiцячым садку бяруць плату за заняткi ў гуртках па падрыхтоўцы да школы? >>> - У «Схватку», правiлы якой распрацаваў мiнчук Іван Маслюкоў, гуляюць нават студэнты Сарбонскага ўнiверсiтэта >>> - Настаўнікам прапануюць плаціць у залежнасці ад якасці і выніковасці >>> - Таісу Данілевіч выклікалі ў пракуратуру >>> Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
27.02.2010 |
«Адукацыя i кар'
Нашых абiтурыентаў чакаюць як айчынныя, так i замежныя ВНУ Да ўступнай кампанii яшчэ далёка, але абiтурыентам ужо варта задумацца, на карысць якой адукацыйнай установы зрабiць свой выбар. Пра ўсе асаблiвасцi сучаснай адукацыi можна даведацца на спецыялiзаванай выставе «Адукацыя i кар' На выставе шырока дэманструюцца экспазiцыi вядучых унiверсiтэтаў Беларусi па ўсiх кiрунках, а таксама сярэднiх i сярэднiх спецыяльных адукацыйных устаноў. У абiтурыентаў ёсць магчымасць пагаварыць з прадстаўнiкамi той цi iншай адукацыйнай установы, даведацца пра правiлы прыёму i зрабiць свой выбар. Тым больш што адукацыйная прастора выставы не абмяжоўваецца Беларуссю. Тут прысутнiчаюць прадстаўнiкi унiверсiтэтаў Польшчы, Чэхii, Германii, Амерыкi, Балгарыi i Расii, якiя раскажуць пра магчымасцi атрымаць адукацыю за мяжой. Выстава будзе таксама карыснай для студэнтаў i маладых навукоўцаў, якiя могуць зацiкавiцца паслядыпломнай адукацыяй, праграмамi абмену, а таксама рознымi курсамi i стажыроўкамi. У праграме «Адукацыi i кар'еры 2010» прэзентацыi, канферэнцыi, семiнары, Выстава працуе да 27 лютага ўключна. Крыніца інфармацыі — газета «Звязда» Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
25.02.2010 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Пра суперкамп'ютар, запрошанага прафесара i студэнцкiя iнтэрнаты расказвае рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Янкi Купалы Яўген РОЎБА >>> - Хто на што вучыўся: юрыст >>> - Настаўні - У Расіі плануюць забараніць паступаць у ВНУ, дзе вучыцца менш за 500 чалавек >>> - Дзіцячы музей ў Полацку прапануе вызначыць пераможцу фотаконкурса “Зімовыя малюнкі” наведнікам свайго сайту праз - 5 тысяч мінскіх падлеткаў маюць праблемы з алкаголем >>> Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
25.02.2010 |
Урокi беларускай
Ларыса Цімошык Школьнiцай я была перакананая, што мова будучынi — англiйская. Выключна. Вучылася ў школе, дзе ўрокi англiйскай былi штодня, цi па некалькi на дзень, цi нават цэлы дзень мог быць прысвечаны працы са слоўнiкам. Я шчыравала, бо была ўпэўненая ў тым, што гэтая мова мне дакладна спатрэбiцца ў свеце, якi на вачах станавiўся больш адкрыты. Праўда, беларуская ў нас таксама была — лiтаратура i мова. Раз на тыдзень. І не з першага класа, у адрозненне ад рускай. Успрымалiся гэтыя ўрокi, хутчэй, як дадатковыя. I калi па рускай нас ганялi больш, то ўрокi беларускай былi больш лiберальныя. Настаўнiца была добрая, яна цанiла ўжо тое, калi нейкi лiтаратурны твор ты мог пераказаць на мове арыгiнала, не карыстаючыя iншамоўнымi словамi. Сапраўды, гэта было для нас дасягненне! Аднак з тых часоў я запомнiла пра беларускую мову галоўнае: яна простая насамрэч, бо як чуецца, так i пiшацца. Гэтага было дастаткова, каб атрымаць добрыя адзнакi ў атэстат i не «замарочвацца». Але калi б мне Прайшло больш за 20 гадоў. За гэты час мне нi разу не выпаў момант, калi б я магла б блiснуць ведамi англiйскай, калi яна мне сапраўды была патрэбная. Тэкст цалкам у газеце «Звязда» Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
25.02.2010 |
Стажыроўкі і даследчыя візіты ў Еўрапейскі парламент
Еўрапейскі парламент прапануе розныя віды платных і бясплатных стажыровак і даследчых візітаў: - агульныя; - журналісцкія; - перакладніцкія; - стажыроўкі ў іншыя еўрапейскія ўстановы; - даследчыя візіты Кантакты: European Parliament Traineeships Office KAD 02C008 L – 2929 LUXEMBOURG Fax +352 / 43 00 248 82 Больш інфармацыі тут. Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
24.02.2010 |
Зацверджаны графік правядзення
Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэставання пастановай №25 ад 20 лютага 2010 года.
Паводле http://naviny.by/ Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
23.02.2010 |
Канферэнцыя па нацыянальным выхаванні ў Казахстане
Міжнародная Будууь абмеркаваныя наступныя пытанні: -Асноўныя прынцыпы нацыянальнага выхавання -Нацыянальная культура як сродак нацыянальнага выхавання - - Прымаюцца матэрыялы на рускай, казахскай і англійскай мовах. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 20 лютага. Апошні тэрмін падачы тэкста даклада – да 15 сакавіка. Выдаткі на праезд і пражыванне – за кошт удзельнікаў. За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да Сейсенбаевай Жанар Айтбергенаўны тэл.: +7 (727) 291 58 06, факс +7 (727) 291 88 83, мабільны тэлефон: 8 701 748 94 82, 8 777 84026 20, Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
23.02.2010 |
Акадэмія Салідарнасці 2010
У Гданьску паміж 25 і 30 красавіка 2010 года ў шосты раз ладзіцца Акадэмія Салідарнасці. Яе ўдельнікамі могуць стаць маладыя людзі да 29 гадоў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Летувы, Арменіі і іншых краін. Удзельнікі абіраюць адну з трох тэмаў акадэміі: ідэя руху Салідарнасці, удзел у грамадстве, роля лідэра ў грамадскіх пераменах. У праграме прадугледжаныя майстар класы, лекцыі, і таксама наведванне важных для руху Салідарнасці месцаў у Гданьску. Арганізатары аплочваюць кошты начлегаў і харчавання, страхоўку, а таксама часткова кошт падарожжа. Візы аплочваюцца самімі ўдзельнікамі. Апошні тэрмін падачы заявак – 15 сакавіка да 24:00. Больш падрабязная інфармацыя на Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
23.02.2010 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Аспірантам, якія не здолелі абараніць дысертацыю, прапануюць прысвойваць кваліфікацыю «даследчык» >>> - Дэпутаты прапануюць увесці ліцэнзіі для педагогаў >>> - Эксперты: Мы губляем цэлыя пакаленні беларусаў - Пятра Ваючэнка: «Вучыцеся на беларускіх казках!» >>> - Кодэкс аб адукацыі забароніць у ВНУ партыі і рэлігійныя арганізацыі >>> - Магілёўскія КДБшнікі правялі “раззбраенне” школ >>> -Спецкамісія выявіла, што ў 45 школьнікаў у Сянне няма пісьмовых сталоў >>> Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
23.02.2010 |
Выйшаў мультымедыйны дапаможнік «Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку» Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў. Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў. Дыск змяшчае - Метадычны дапаможнік - Сцэнары заняткаў - Відэаролікі для выхаваўчай працы - Відэафрагмнты і фільмы для ўрокаў гісторыі, грамадазнаўства, літаратуры У дыску змешчаны відэаролікі да кожнага з артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, урыўкі з фільмаў «Клас» (Эстонія), “Дзень Волі” (Беларусь), “Усе памруць, а я застануся” (Расія), ролікі сацыяльнай рэкламы (Швецыя, Беларусь, Вялікабрытанія, ЗША), відэапрэзентацыя вучняў СШ № 194 г. Мінска, ролік з мультымедыйнага часопісу Т34 (Беларусь), фільмы “Гандзі”, “Нэшвіл”, “Польшча”, “Апартэід” (ЗША), “Праўда Хатыні” ( Дыск рэкамендуецца настаўнікам, класным кіраўнікам, сацыяльным педагогам, школьным псіхолагам і адукатарам, якія цікавяцца грамадазнаўчай тэматыкай. Дыск выпушчаны і распаўсюджваецца пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Чэшскай Рэспублікі і Асацыяцыі міжнародных справаў (АМO), якія паспрыялі перадачы адкукацыйнага досведу Чэшскай рэспублікі беларускім настаўнікам, а таксама прапанавалі відэаматэрыялы для дапаможнага дыску. Дыск можна замовіць праз электронную пошту nastaunik.info@gmail.com Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
20.02.2010 |
Iрына Кульбiцкая: Мы павiнны навучыць дзяцей быць шчаслiвымi!
Карэспандэнт «Звязды» пагутарыў з унiкальнай настаўнiцай, прафесiйная дынастыя якой налiчвае амаль 300 гадоў Ірына Мiкалаеўна КУЛЬБIЦКАЯ — педагог ад Бога, настаўнiца, якая ў 2006 годзе стала лепшым настаўнiкам першых класаў у Мiнску, а некалькi тыдняў таму прадэманстравала, бадай, найлепшую прэзентацыю сваёй уласнай прафесiйнай дынастыi на Фестывалi настаўнiцкiх дынастый у сталiцы. I не выпадкова, бо пераемнасць пакаленняў у гэтай таленавiтай настаўнiцы складае ажно 298 (!) гадоў... Цалкам інтэрв'ю чытайце тут Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
20.02.2010 |
Дзіцячае свята на Дзень роднай мовы — Мінск, 21 лютага
Свята пройдзе ў дзіцячай кавярні « Будуць спевы, вершы. Будуць вучыць старадаўнім беларускім танцам. Пачатак аб Каментаваць < |
|||||||||||||||||||||||||||
17.02.2010 |
Да ўвагі настаўнікаў англійскай мовы. Конурс «How We Learn English” Video ContestThe US Embassy in Belarus is pleased to announce the “How We Learn English” video contest to highlight the importance of learning the English language. The contest will be held from February 10 until March 15, 2010.Everyone who would like to share their videos of the unique moments in learning English is welcome to participate. Contest requirements: Groups of enthusiastic English learners and their teachers from secondary schools, colleges, universities, libraries, clubs, NGOs with English learning activities are welcome to participate. Participants should submit an official letter of support from their organization. The video files should be on CD/DVD in wmv or avi format and of any narrative and technical style: fiction or documentary, animated or live action. Video should be in English or have English subtitles and be no longer than three minutes. All participants should abide by the copyright laws and present their original work. They should refrain from submitting images that could offend other people. The US Embassy reserves the right to use the materials of the contest in its electronic publications or public events. The winners of the contest will be selected by U.S. Embassy representatives and English language teaching professionals and awarded a set of English teaching materials and books for reading. Evaluation criteria: quality, originality, improvisation, inspiration. How to submit: Please bring your video or send it on CD/DVD by regular mail to: US Embassy Public Affairs Section Ul. Gertsena, 2A 220030 Minsk Belarus Please note that the CD/DVD images will not be returned to its owners. The participants should also submit their For additional information, please call Public Affairs Section at (017) 217–04–81. Good luck! Паводле рассылкі “American Studies” http://minsk.usembassy.gov/ Каментаваць < |
|||||||||||||||||||||||||||
16.02.2010 |
Рускамоўны партал для супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый з Польшчы, Усходняй Еуропы і Цэнтральнай Азіі
Рускамоўны партал http://rus.ngo.pl створаны пры падтрымцы Фонду імя Стэфана Баторыя і адмініструецца грамадскім аб'яднаннем «Клён/Явар»( Польшча). rus.ngo.pl прадастаўляе магчымасць выкарыстаць наступныя сэрвісы: - Пошук партнёраў, дзе можна знайсці партнёра для рэалізацыі сваіх праектаў альбо прапанаваць супрацоўніцтва іншым арганізацыям для рэалізацыі сумесных праектаў; - Базы звестак, дзе можна азнаёміцца зь дзейнасцю грамадскіх арганізацый у рэгіёне, а таксама размясціць інфармацыю аб сваёй арганізацыі; - Навіны аб дзейнасьці грамадскіх арганізацый Польшчы, Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі й Каўказа, а таксама можна самастойна дадаць навіны аб вашых мерапрыемствах. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
16.02.2010 |
Агляд адукацыйных навінаў
-- ВНУ Беларусі гатовыя прыняць на бюджэт на 626 чалавек больш >>> -- Рэктар БДУ: Шапуцька можа вярнуцца, але толькі ў наступным годзе >>> -- Анонс навучальнага курсу ЮНЕСКА >>> -- Вясенні сезон навучальных гурткоў >>> -- Кнігі для маленькіх >>> -- Інавацыйныя тэхналогіі Беларусі зацікавілі настаўнікаў Германіі. Перш за ўсё іх цікавіць дашкольная адукацыя >>> Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
15.02.2010 |
Аляксандр КАЗУЛІН: «Радзькоў прапаноўвае рабіць тое, што ўжо практычна было зроблена, а потым пры яго ўдзеле і загублена»
"Будаваць сістэму вышэйшай адукацыі па еўрапейскіх прынцыпах немагчыма без фармавання сярэдняй адукацыі. У свой час праграмы Паўтаруся, што ўсё гэта адбывалася тады, калі міністэрствам адукацыі кіраваў Аляксандр Радзькоў. Сёння ён заяўляе аб тым, што мы гатовыя падпісаць Балонскую дэкларацыю. Як можна ставіцца да гэтых заяў? Пытанне рытарычнае..." Чытайце інтэрв'ю з былым рэктарам БДУ Аляксандрам Казуліным у газеце Народная Воля. Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
15.02.2010 |
Праз некалькі гадоў дзяцей у школах будзе некаму вучыць
Віктар ЛІСТАПАДАЎ, газета «Заўтра тваёй краіны» У беларускіх школах даюць адукацыю, якая не дазваляе без рэпетытара паступіць у добрую ВНУ, калі толькі абітурыент не сямі пядзяў у ілбе. Эксперты прагназуюць, што з часам узровень выкладання ў школах знізіцца яшчэ больш, перш за ўсё Далей аўтар закранае пытанні: колькі каштуе карэктыроўка бясплатнай адукацыі, чаму ў школах не рыхтуюць да ЦТ, ці зацікаўлены рэпетытары ў заняпадзе школы... Чытаць артыкул цалкам Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
15.02.2010 |
Міжнародны летнік «Лазурны» запрашае ў праект «Будуем новыя масты».
Усё жадаючыя незабыўна правесці 2 тыдні у міжнароднай вялікай тусоўцы, паспяшаецеся! Міжнародны моладзевы праект «Будуем новыя масты». Што гэта – міжнародная моладзевая змена, якая праходзіць на базе У змене прыме ўдзел моладзь ва ўзросце ад 16 да 22 гадоў з 13 краі Ужо распачаўся збор у вясёлую кампанію ад нашай краіны…. Набор да 10 сакавіка 2010 г Даведка Наташа Яскевіч; Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
15.02.2010 |
Вечарына займальнай гiсторыi для школьнiкау
Шаноуныя настаунiкi! Мiнскi Дзяржауны Палац Дзяцей i Моладзi i валанцёрскi клуб “Камянiца” маюць гонар запрасiць вас на вечарыну займальнай гiсторыi для школьнiкау “Iмя у летапiсе”. “Iмя у летапiсе” – гэта вiктарына для школьнiкау сярэдняга узросту. Вiктарына складаецца з разнапланавых заданняу па гiсторыi i культуры Беларусi, у якiх каманды мусяць паказаць свае веды, кемлiвасць i эрудыцыю. Пераможцы атрымаюць прызы ад спонсарау вiктарыны. У першую чаргу запрашаем настаунiкау гiсторыi i грамадазнауства! Для удзелу у вiктарыне неабходна сфармаваць каманду з 6 школьнiкау, 8–9 класаў (удзел школьнiкау iншага узросту абмяркоуваецца з арганiзатарамi), запоунiць анкету i прыдумаць назву камандзе! Вiктарына адбудзецца 19 лютага (пятнiца), у 17.00 у Палацы Дзяцей i Моладзi (вул. Старавiленскi тракт, 41). Даезд трамваямі № 3, 4, 5, 10 да прыпынку “Палац дзяцей і моладзі” Кантактныя тэлефоны: 8029–5571124 (Цiмафей) Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
15.02.2010 |
Новае на сайцеТрэнінг для бацькоў і дзяцей Ірына Сыско і Святлана Ленкавец з Гродна распрацавалі і правялі інтэграцыйны трэнінг для дзяцей пачатковай школы і іх бацькоў. Мэта трэнінгу: стварыць умовы для вербальнай i невербальнай камунiкацыi памiж бацькамi i дзецьмi Удзельнiкi: дзеці пачатковай школы і іх бацькі (6–8 пар: дзiця + адзін з бацькоў) Спампаваць сцэнарый Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
14.02.2010 |
Рэспубліканская
Канферэнцыя адбудзецца 09 красавіка 2010 года. Спампаваць інфармацыйны ліст канферэнцыі можна на сайце http://adu.by Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
14.02.2010 |
Грантавая праграма RITA
Гранты прадастаўляюцца зарэгістраваным у Польшчы грамадскім аб'яднанням, фондам, арганізацыям, установам на аснове пагадненняў паміж дзяржавай і царквой для рэалізацыі сумесных праектаў з партнэрамі з Усходняй Эўропы, Каўказу й Цэнтральнай Азіі. Падрабязней тут Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
11.02.2010 |
Яшчэ раз пра дыск «Гадуем беларусаў"![]() Газета Наша Ніва змясціла інтэрв'ю са складальніцай дыску Тамарай Мацкевіч Ну, вельмі мала ў нас школьных песень, навучальных фільмаў і кліпаў, мульцікаў, камп’ютэрных гульняў амаль няма песняў пра школу, настаўнікаў, першае каханне, школьных сяброў… Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў. Першая яго частка разлічаная на дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Сярод іх камп’ютарная версія «Чытанкі для дзіцячых садоў» Пятра Садоўскага і Вінцука Вячоркі, камп’ютарныя гульні і мульцікі, фанаграмы да дзіцячых песень і караоке, цэлыя падручнікі, з апісаннем як вучыць дзяцей роднай мове ў чужамоўным асяроддзі, складзеныя дзіцячыя песенькі, п’есы для дзіцячага тэатру, дыяфільмы, размалёўкі, навучальныя кліпы, створаныя шматлікімі бацькамі для сваіх дзетак. У дыск увайшлі і некалькі паўнаметражных дзіцячых фільмаў, дубляваных Чытаць далей Увага! Nastaunik.info нагадвае, усе навучальныя і адукацыйныя ўстановы, настаўнікі і выхавацелі могуць атрымаць дыск бясплатна. Дастаткова напісаць ліст з адрасам і назвай установы на nastaunik.info@gmail.com. Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
11.02.2010 |
Стыпендыя ГФПС у Германіі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў
Таварыства студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ГФПС (GFPS e.V.) разам з фондам «Памяць, адказнасць, будучыня» і фондам «Час» прапануць для беларускіх студэнтаў і магістрантаў дзве стыпедыі на семестр навучання ў адным з нямецкіх універсітэтаў. Дэдлайн: 16/04/2010 Падрабязней тут Паводле http://adukacyja.info Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
11.02.2010 |
Агляд адукацыйных навінаў
Аляксей і Сьвятлана Лапіцкія змагаюцца за беларускамоўнае навучаньне свайго сына Янкі >>> Інтэв'ю з Янкаа Лапіцкім >>> Юлія Міхайлава павінна папрасіць прабачэньня ў каледжы і тады ёй дазволяць вучыцца далей >>> У Брэсце больш за 500 школьнікаў прынялі ўдзел у акцыі ДАІ >>> Рыхтуецца закон пра «каменданцкую гадзіну» для падлеткаў >>> У 2009 годзе ВАК прысдзіла вучоную ступень 624 суіскальнікам >>> Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
9.02.2010 |
Конкурс для абітурыентаў ЕГУ
Конкурс «Інтэлектуальны марафон» будзе праводзіцца па ўсіх вучэбных напрамках бакалаўрскай школы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне з прадастаўленнем магчымасці паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах. Конкурс творчых работ абітурыентаў ЕГУ «Інтэлектуальны марафон» праводзіцца ў два этапы: папярэдні адборачны этап і вочны этап. На папярэднім этапе конкурсу па ўсіх вучэбных напрамках неабходна напісаць хатнюю творчую работу ( Чытаць далей/Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
9.02.2010 |
Агляд адукацыйных навінаў
– У Мінску прайшоў “круглы стол” “Палітыка ЕС і Беларусі ў галіне адукацыі: дзелімся досведам” >>> – Колькі «каштуе» здача заліку і паступленне ў ВНУ? >>> – БДУ далучыўся да Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў >>> – «Першы канал» прыпыніў у Расіі паказ серыяла «Школа» на час Алімпійскіх гульняў, пасля чаго ён адразу вернецца ў эфір >>> Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
9.02.2010 |
Цыкл сустрэч «Тонкі свет»
Ведаць сябе – азначае чуць рух сваіх каранёў і пошум сваёй кроны. Азначае Быць сучасным – эпіцэнтрам між мінулым і будучыняй. Азначае Быць паспяховым, упэўненым, гарманічным, мудрым і мужным. Быць Самім Сабою. Чэрпаць і аддаваць Радасьць. Далучацца да парадаў продкаў і дасылаць парады нашчадкам. На сустрэчах супольнасці «Тонкі свет» маем шанец улучыцца ў прыцягальнае энергетычнае поле абрадавага народнага календара, каб Уведаць праўду каранёў і кроны. Каб добра пачувацца ў сваім Часе й сваім Краі. Вядучая сустрэч – Антаніна Хатэнка – журналістка, паэтеса, этнакультуролаг, спецыяліст у галіне народных абрадаў і святаў. Першая сустрэча адбудзецца 11 лютага з 18.30 да 20.30 у памяшканні Гістарычнай майстэрні: г. Мінск, вул Сухая, дом 25 (раён ст. м “Фрунзенская” ці пр. “Галантарэйная”; уваход з вуліцы Калектарная). Тэлефон для даведак (029) 388 25 64 Чытаць далей/Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
9.02.2010 |
Увага
Патрабуюцца настаўнікі фізікі і матэматыкі У школу (Мінская вобл., Бярэзінскі Кантактная асоба – дырэктар школы Аляксандр Анатолевіч. Телефон: 560 17 72 (МТС) Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
9.02.2010 |
Прэзентацыя стыпендыяльнай праграмы ў Мінску
Адборачная камісія Каледжаў міжнароднай супольнасці запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе на прэзентацыю, якая адбудзецца ў памяшканні Таварыства беларускай мовы па адрасе: Мінск, вул. Румянцава, 13 у пятніцу 12 лютага а 17:00. Узрост кандыдатаў – 16–18 год на 1 верасня 2010г. У праграме – сустрэча з выпускнікамі каледжаў, дэманстрацыя фільмаў пра UWC. Паводле Adukacyja.info Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
6.02.2010 |
Новае на сайцеCцэнар урока па правах чалавека Сцэнар урока на тэму: “Прававы статус чалавека і грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзян” з выкарыстаннем відэаролікаў, распрацаваны беларускімі настаўнікамі ў выніку семінара “Чэшскі досвед для Беларусі: Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і пазакласнай працы”. Cпампаваць сцэнар (doc, 47 КБ) Дадатак 1 (Тэставыя заданні) (doc, 37 КБ) Дадатак 2 (Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека) (doc, 53 КБ) Відэаролік «Права на прэзумпцыю невінаватасці" (zip, 6,0 МБ) Відэаролік «Права на судовы працэс» (zip, 3,0 МБ) Відэаролік «Права на свабоду сходаў і аб'яднанняў" (zip, 5,9 МБ) Для прагляду ролікаў неабходна, спампаваўшы Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
4.02.2010 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Ці стане беларуская вышэйшая адукацыя трохгадовай? >>> – Школа Васіля Быкава стане – Факультатыўны курс па асновах праваслаўнай культуры прыйшоў і ў Беларусь >>> – Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
4.02.2010 |
Летняя акадэмія ў Берліне
Летняя акадэмія на тэму «Усходняе партнёрства і эфектыўнае кіраванне» – першая летняя акадэмія каледжа імя Карла Фрыдрыха Гёрдэлера для прадстаўнікоў Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. 15 маладых кіраўнікоў грамадскага сектара з 28 чэрвеня па 18 ліпеня запрашаюцца на двухтыднёвы семінар ў Берлін і тыднёвую стажыроўку ў грамадскім сектары Центральнай Еўропы. Фонд імя Роберта Боша бярэ на сябе ўсе выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне. Больш падрабязная інфармацыя пра праграму і падачы аплікацый можна знайсці на сайтах http://www. Апошні тэрмін падачы аплікацый – 28 лютага 2010 г. Паводле Adukacyja.info Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
3.02.2010 |
Лявон Баршчэўскі. Год прайшоў: Адукацыя
Паводле Віцебскага кур'ера (Захаваны правапіс арыгіналу) Год прайшоў, а паводзіны ўлады ніяк не палепшыліся. Кіраўніца Менскага абласнога ўпраўленьня адукацыі Таіса Данілевіч загадала настаўнікам, якія працуюць у яе “парафіі” (г.зн., у Менскай вобласьці) і належаць да афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партыяў, пакінуць шэрагі партыяў або... звольніцца на ўласнае жаданьне. Такія прапановы – дакладней сказаць, ультыматумы – атрымалі настаўнік замежных моваў з Лагойшчыны Мікола Ляшчун, настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёну Натальля Ільлініч, настаўнік геаграфіі Ўладзімір Парэйка зь Нясьвіжу, настаўнікі фізкультуры Алесь Язьвінскі зь Нясьвіжу й Сяргей Клімёнак зь Вялейкі, школьны дэфэктоляг зь Любані Надзея Агафонава. Чытаць далей/Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
3.02.2010 |
ЕГУ распачынае ўступную кампанію
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае будучых студэнтаў даведацца болей пра навучанне гуманітарным і сацыяльным навукам у Вільні. На сайце ЕГУ з'явўся графік «адчыненых дзвярэй», тарыфы платы за навучанне і шмат іншай інфармацыі для абітурыентаў. Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
2.02.2010 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Міністэрства адукацыі размарозіла тэму далучэння да Балонскага працэсу >>> - Украінскія школьнікі будуць вывучаць «Асновы прадпрымальніцтва» >>> - Праблема уцечкі мазгоў існуе, але тэмпы зменшыліся >>> - Мінадукацыі адмовіла былой другакурсьніцы БДУ Тацяне Шапуцьцы ў аднаўленьні на вучобе. Дзяўчына была адлічаная з 2 курсу юрфаку БДУ пасьля ўдзелу ў Форуме Грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга Партнэрства» ў Брусэлі >>> - У Лельчыцах на ўроку асноў бяспекі жыццядзейнасці (АБЖ) адбыўся выбух, у выніку якога быў паранены 12‑гадовы школьнік >>> - Таццяну Шапуцьку, адлічаную з юрфаку БДУ, прынялі на другі курс Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні >>> |
|||||||||||||||||||||||||||
30.01.2010 |
Задача мае рашэнне – для беларускамоўных выкладчыкаў
Паводле «Народнай газеты» Дацэнт кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Самадураў ужо 20 гадоў выкладае студэнтам толькі – Неяк мне лёсам наканавана, што добра ведаю англійскую мову, здольны падтрымаць размову на італьянскай ці нямецкай, – кажа кандыдат фізі Чытаць далей/Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
30.01.2010 |
Стыпендыі для навучання ў міжнародных каледжах
Каледжы аб'яднанага свету (United World Colleges, UWC) праводзяць конкурс на атрыманне стыпендыяў для навучання з 2010/11 н.г. ў наступных каледжах: Міжнародны Адрыятычны каледж ў Італіі (UWC of the Adriatic), Міжнародны Атлантычны каледж у Вялікабрытаніі (UWC of the Atlantic), Міжнародны каледж у Маастрыхце, Нідэрланды (UWC Maastricht), Міжнародны каледж «Махіндра» ў Індыі (Mahindra UWC of India), Міжнародны каледж у Мостары, Боснія і Герцагавіна (UWC in Mostar), Заходнеамерыканскі міжнародны каледж імя А. Хаммэра, ЗША ( Навучанне ў UWC вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады. Па заканчэнні каледжу выпускнікам выдаецца дыплом, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краінаў свету. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прэтэндэнты, якія будуць мець узрост 16 – 17 год на 1 верасьня 2010 г. Конкурс праводзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікі конкурсу мусяць даслаць дакументы і конкурснае эсе на электронны адрас: uwcblr@gmail.com да 1 сакавіка 2010 году. Кандыдаты, якія пройдуць ў ІІ тур, атрымаюць запрашэнні. Другі тур адбудзецца 3 красавіка 2010 году. Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://svetlahorsk.belarda.org Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
30.01.2010 |
КОНКУРС “Беларускі Настаўнік 2010 года”Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з 2007 года сістэматычна праводзіць конкурс “Беларускі Настаўнік года”. Ужо ганаравана нямала настаўнікаў і кіраўнікоў школ, ліцэяў і гімназій, якія вядуць навучанне на беларускай мове. Пераможцамі яго становяцца не толькі выдатнікі адукацыі, прафесары, але і простыя педагогі cярэдніх адукацыйных, дашкольных і пазашкольных устаноў рэспублікі. Сёлета абвяшчаецца чарговы конкурс. У ім могуць прыняць удзел педагогі усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш за тры гады. Падрабязна аб сёлетнім конкурсе, а таксама аб яго гісторыі чытайце тут |
|||||||||||||||||||||||||||
30.01.2010 |
Агляд адукацыйных навінаў
– За курс сярэдняй школы плануецца ўвесці абавязковы іспыт па замежнай мове >>> – У Беларусі з’явяцца кадэцкія вучэльні >>> – У пінскім ліцэі правялі паказальны суд над ухілістам ад службы ў войску >>> – Амерыканскія навукоўцы высветлілі, што аматары пасядзець у Facebook і іншых сацыяльных сетках маюць горшыя адзнакі за тых, хто абыходзіць сеткі бокам >>> – Мінадукацыі плануе запрашаць больш замежных студэнтаў >>> – Кіраўніцтва Мінадукацыі прызнае, што калі ўступную кампанію атрымалася пазбавіць ад карупцыі, то ў навучальным працэсе дагэтуль не ўсё гладка >>> – Міністр Радзькоў: Моладзь павінна вучыцца ў ПТВ >>> – У Беларусі ўзбуджана крымінальная справа супраць расійскай Сучаснай гуманітарнай акадэміі >>> – Студэнты Беларусі і Казахстана атрымаюць роўныя правы >>> – Расійскія чыноўнікі патрабуюць забараніць паказ серыяла «Школа». Беларусы пакуль толькі пачынаюць глядзець фільм >>> Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
30.01.2010 |
«Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры»Сайт «Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры» створаны для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, каб яны маглі знайсці на ім патрэбны матэрыял і выкарыстаць яго ў сваёй плённай працы. На старонках сайта прадстаўлены вельмі шырокі спектр адукацыйных матэрыялаў: метадычныя распрацоўкі, аўдыёверсіі вершаў, нарматыўная базу і метадычыныя рэкамендацыі. Таксама на старонках сайта змешчаны матэрыял і для вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай і жадаюць іх вывучаць. Сайт будзе надзвычай карысным не толькі вучням і настаўнікам, але і ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай і літаратурай. Адрас сайта – http://belkabinet.ucoz.ru Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
30.01.2010 |
Адукацыйная стажыроўка ў Чэхіі
Міжнароднае аб’яднанне «Грамадзянская Беларусь» (www.civicbelarus.eu) запрашае прыняць удзел у адукацыйнай стажыроўцы ў Чэхіі 14–28 сакавіка 2010 году. Праграма стажыроўкі прадугледжаная для маладых людзей, якія актыўна ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці. Падчас стажыроўкі ўдзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з шэрагам прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацыяў, чэшскімі палітыкамі, усталяваць кантакты, атрымаць практычныя веды аб функцыянаванні мясцовых уладаў, палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы. Выдаткі, звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем будуць кампенсаваныя арганізатарамі. Выбар кандыдатаў будзе ажыццяўляцца, зыходзячы з анкеты, матывацыйнага ліста ды індывідуальнага інтэрв'ю. Апошні тэрмін падачы заявак: 5 лютага 2010 г. Запоўненыя анкеты дасылайце на адрас: info@civicbelarus.eu. Больш падрабязную інфармацыю і анкету глядзіце ў файлах Zaprashalny_list і ANKETA.doc. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
28.01.2010 |
Асоба ў адукацыіАлесь Язвінскі: Патомны настаўнік з Нясвіжа Паводле Нашай нівы Яго дзед скончыў у пачатку ХХ ст. Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, каля сарака гадоў настаўнічаў. Унук мае ўсе шанцы дагнаць продка — ён распачаў чацвёрты дзясятак гадоў на нялёгкай школьнай ніве.Алесь Язвінскі нар. у 1957 у вёсцы Омельна Пухавіцкага раёна. Ад 1979 выкладае фізвыхаванне ў школе №3 Нясвіжа. Чытаць далей/Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
28.01.2010 |
Новае на сайцеДаследчая дзейнасць дашкольнікаў і малодшых школьнікаў: гульня «У дарогу… « Алена Канановіч Асаблівасцю дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту з’яўляецца цікаўнасць, самастойны пошук адказаў на пастаўленыя пытанні. Унутранае імкненне дзіцяці да пазнання праз даследаванне стварае перадумовы для арганізацыі даследчай дзейнасці. Нягледзячы на тое, што ў літаратуры шмат інфармацыі па дадзенай тэме, настаўнікі не заўсёды могуць правільна арганізаваць даследчую дзейнасць з вучнямі. Чытаць далей Дапаможная прэзентацыя «Як арганізаваць даследчую дзейнасць» Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
26.01.2010 |
Чэшская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае конкурс праектаў па праграме: Развіццё грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах БеларусіЧэшская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” распачынае прыняццё заяваў на мікрагранты (сярэдняя сума да 2500 еўра) па праектах развіцця і падтрымкі грамадзянскай супольнасці ды інфармаванасці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі. Мэтамі праграмы з'яўляюцца: актывізацыя грамадзкай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці, прапагандаванне каштоўнасцяў, звязаных з правамі чалавека. Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасці і навізне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.Больш інфармацыі тут Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
25.01.2010 |
Еўрапейскае валанцёрства ў Германіі
Валанцёр будзе ўлучаны ў праект «Культура без межаў" («Kultur ohne Grenzen | Kultura bez hranic»). Яго задачай будзе арганізацыя мерапрыемстваў, праца з грамадствам, PR, маркетынг, мадэраванне сайта www.bbkult.net і праца над базай дадзеных людзей, якія займаюцца культурай. Больш за тое, валанцёр зможа сам рэалізавацца ў праекце «Культура без межаў", унесці свае ідэі і прапановы. Кандыдатамі мусяць быць маладыя людзі ва ўзросце Падрабязная інфармацыя – тут. Дэдлайн падачы заявак: 30 сакавіка 2010г. Паводле Адукацыя.info Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
22.01.2010 |
Адукацыя або кваліфікацыя?
«Калі чалавек прафесіянал, крыніца ягонай адукацыі не мае быць падставай для яе афіцыйнага прызнання — лічаць еўрапейскія адукацыйныя эксперты. А магчымасць прызнання вынікаў нефармальнай адукацыі можа заахвоціць вялікую колькасць дарослых ужо людзей да атрымання вышэйшай адукацыі. Гэта цалкам адпавядае канцэпцыі адукацыі цягам жыцця, якая актыўна ўкараняецца ў Еўропе.» Артыкул «Кваліфікацыя замест адукацыі" чытайце ў новым нумары часопіса «Новая Еўропа»(pdf, 460 КБ) Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
22.01.2010 |
Ці адменяць заняткі
Рашэнне аб спыненні заняткаў Па ягоных словах, ведамствы ўзгодняць спіс гарадоў і рэгіёнаў, у якіх будзе спынена навучанне ў выпадку, калі тэмпература паветра будзе ніжэй за 25 градусаў марозу. Радзькоў зазначыў, што рэгіёны Беларусі адрозніваюцца ў тэмпературным рэжыме: моцныя маразы і вільготнасць у Віцебскай вобласці могуць не дасягаць свайго піку ў Брэсце або Гомелі. На думку міністра, у рэгіёнах, дзе тэмпература не апусціцца ніжэй за норму, заняткі, хутчэй за ўсё, не стануць адмяняць. У Мінадукацыі працуе адмысловая камісія, якая сочыць за зменамі надвор'я, вывучае праблемы, з якімі сутыкаюцца навучальныя ўстановы ў перыяд моцных маразоў. Па словах Радзькова, школьнікі, у якіх адменяць заняткі, усё адно не будуць сядзець дома. а пойдуць гуляць на вуліцу. «А значыць, сэнсу ў спыненні заняткаў для старэйшых школьнікаў няма. Я думаю, што са мной пагодзяцца і вучні, і іх бацькі: лепш сядзець у цёплай школе і вучыцца, чым проста біць бібікі і не рыхтавацца да заняткаў", – заявіў міністр. Паводле Еўрарадыё для Беларусі Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
22.01.2010 |
Запрашаем на канцэрт арганннай музыкі.Кампазітар і педагог сталічнай школы № 17 Ганна Кароткіна запрашае калегаў і вучняў на канцэрт арганнай музыкі. 26 студзеня ў вялікай залі філармоніі сярод іншых прагучаць і яе творы: «Малітва» з сюіты «Фрэскі, Францыск» з сюіты «Францыск Скарына»," Грунвальд" для аргана і бубнаў (прэм'ера), «Маналогі душы» на вершы Марка Шагала для чытальніка, аргана, сапрана і бубнаў.Ганна Іванаўна Короткина — кампазітар, член Беларускага Саюза кампазітараў, член Міжнароднай асацыяцыі «Мастацтва і адукацыя XX стагоддзя» выкладчыца гімназіі № 17 г. Менска. Яна ініцыятака і арганізатарка дзіцячага конкурсу сучаснай музыкі «Новыя гукі свету», які адкрыў для краіны таленты маладых кампазітараў і выканаўцаў. Пагладзець афішу |
|||||||||||||||||||||||||||
21.01.2010 |
Летнік для журналістаў у Чэхіі
Галоўная мэта летняй школы, якая адбудзецца Да ўдзелу запрашаюцца журналісты ва ўзросце Удзельнікі будуць падзеленыя на пяць групаў, адпаведна тэмам: друкаваныя выданні і фатаграфія, Праграма летніка ўключае ў сябе сустрэчы з палітычнымі і культурнымі дзеячамі, а таксама знаёмства з медыйным і сацыяльным жыццём Чэхіі. Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 траўня. Падрабязная інфармацыя – на Паводле http://adukacyja.info Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
21.01.2010 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Ці пагражае вышэйшай школе дэфіцыт студэнтаў? >>> – Радзькоў заявіў, што беларускіх студэнтаў цяпер будуць лепей вучыць замежным мовам >>> – – Французскія элітарныя ВНУ будуць прымаць траціну бедных >>> Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
19.01.2010 |
Новае на сайцеПрактычныя работы па геаграфіі Прапануем вам перакладзеныя на беларускую мову практычныя работы са “Сшыткаў для практычных работ” для 6 – 9 кл.(аўтары А. М. Вітчанка, Г.Г. Обух, Н.Г. Станкевіч, выдавецтва “АВЕРСЕВ”) Аўтарам перакладу Віктарам Бунтам дададзеныя творчыя заданні 5 узроўню. Практычныя работы для 6 класа (doc, 46 КБ) Практычныя работы для 7 класа (doc, 50 КБ) Практычныя работы для 8 класа (doc, 60 КБ) Практычныя работы для 9 класа (doc, 111 КБ) Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
19.01.2010 |
Праект для валанцёраў у Гродне
ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоcпіс” абвяшчае набор кандыдатаў для ўдзелу ў адукацыйных трэнінгах “Валанцёр – чалавек добрай волі”. Сустрэчы будуць адбывацца штомесяц. Дата бліжэйшых сутрэч – 25 студзеня, 28 лютага. Патрабаванне да кандыдатаў – маладыя людзі ва ўзросце да 30 год, мабільныя, адказныя і якія маюць дакладную матэвацыю для таго, каб быць валанцёрам. Чытаць далей/Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
18.01.2010 |
Палітычныя партыі будуць бараніць настаўнікаў ад беззаконня.
Юрысты і праваабаронцы налічылі пяць пунктаў парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусі ў дзеяннях загадчыцы Мінскага абласнога ўпраўлення адукацыі Таісы Данілевіч. Сойм Партыі БНФ адпаведную заяву, у якой, у прыватнасці, гаворыцца: «15 студзеня 2010 года загадчыца Менскага абласнога ўпраўленьня адукацыі Таіса Данілевіч выставіла ўльтыматум шасьці настаўнікам – сябрам дэмакратычных палітычных партыяў: або яны пішуць заявы аб выхадзе з партыяў, або трацяць працу. У Менск у суправаджэньні кіраўнікоў раённых аддзелаў ці ўстановаў адукацыі былі выкліканыя: Натальля Ільлініч, настаўніца гісторыі, Партыя БНФ (Талька); Мікола Ляшчун, настаўнік замежных моваў, Партыя БНФ (Лагойск); Алесь Язьвінскі, настаўнік фізкультуры, Прэтэнзіяў да якасьці пэдагагічнай працы выкліканых настаўнікаў не было.» Далей у дакуменце пералічаныя артыкулы заканадаўства, якія парушыла сваімі дзеяннямі Партыя БНФ і іншыя афіцыйна зарэгістраваныя Міністэрствам юстыцыі партыі збіраюцца ініцыяваць зварот у органы пракуратуры з патрабаваннем расследавання фактаў дэманстратыўнага парушэння Тэкст заявы цалкам Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
18.01.2010 |
Новае на сайцеПераможцы «Беларускага пяці Алімпіядныя заданні Міхась Булавацкі 13 студзеня 2010 года ў Магілёўскім універсітэце імя Аркадзя Куляшова праведзена “Беларускае пяці Удзельнікам было прапанавана 4 заданні: матэматычная задача і пытанні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і прыродазнаўства. Кожнае заданне ацэньвалася пэўнай сумай балаў, пятым балам быў бал за мову, на якой падаваліся адказы і развязкі. Па суме пяці балаў і вызначаліся пераможцы. Упершыню ў гісторыі пяціборства сярод асноўных пераможцаў не было прадстаўнікоў абласнога цэнтра. Першае месца, на вялікае здзіўленне журы, заняла васьмікласніца Бабруйскай гімназіі № 3 Насця Жыркевіч. Справа ў тым, што спаборніцтва праводзіцца сярод навучэнцаў 9–11 класаў і заданні часта арыентаваныя на праграму дзевятага класа. Васьмікласнікі, здаралася, прымалі ўдзел у пяціборстве (прынцып арганізатараў – дапускаць усіх ахвотных), але іх вынікі былі далёкімі ад прызавых месцаў. А вось зараз такая нечаканая і даволі бліскучая перамога: акрамя галоўнага прыза Насця атрымае спецпрызы за лепшую мову і за лепшы адказ на пытанне па прырознаўстве. Яна на 20 балаў пераўзышла вынік Зміцера Клепчы, які заняў другое месца. Зміцер – прадстаўнік раённага цэнтра Бялынічы – зараз навучаецца ў 11 класе абласнога ліцэя № 3 (таму напалову магілёвец). На трэцім месцы Віталь Верашчага, дзевяцікласнік з Чавусаў. Віталь паказаў невысокія вынікі па ўсіх намінацыях, але яго развязак матэматычнай задачы журы прызнала лепшым, ён атрымае адпаведны спецпрыз. Найвышэйшы бал за матэматыку і ўзняў суму балаў Віталя да ўзроўня трэцяга месца. Спецпрызамі адзначаны таксама Юры Ананіч (11 клас абласнога ліцэя № 3) за лепшы адказ на пытанне па беларускай літаратуры і Мікіта Каламійчанка (11 клас сярэдняй школы № 5 Магілёва) за лепшы адказ на пытанне па гісторыі Беларусі. Перад пачаткам спаборніцтва была праведзена кніжная латарэя, у выніку якой кожны ўдзельнік атрымаў магчымасць адпаведна жэрабю выбраць Заданні «Беларускага пяціборства» |
|||||||||||||||||||||||||||
16.01.2010 |
Творчы конкурс «Тры бліны»
Конкурс складаецца з трох частак: 1. «Музычны Блін» – прымаюцца музычныя запісы гуртоў і асобных выканаўцаў. Запіс мусіць быць студыйнай якасці, а тэксты песень мець моладзевы, грамадскі, прававы ці сацыяльны накірунак. Гэтыя запісы будуць сабраныя на дыску пад назвай «Вольны – Права маладых». На дыску будуць змешчаныя таксама лепшыя работы па выніках двух іншых 2. «Відэа Блін» – прымаюцца відэаролікі да 5 хвілінаў, зробленыя любымі прыладамі і абсталяваннем для здымак відэа (ад прафесійнай камеры да мабілкі), у якіх арыгінальна і цікава распавядаецца пра жыццё, захапленні, творчасць і праблемы сучаснай моладзі. 3. «Фота Блін» – прымаюцца аўтарскія фотаздымкі, а таксама апрацаваныя фотаматэрыялы, малюнкі, карыкатуры, якія яскрава раскрываюць праблемы сучаснай моладзі. Па выніках конкурсу у межах праекту «Права маладых» адбудзецца міні-фестываль з прэзентацыяй дыска. На фестываль будуць запрошаныя найбольш цікавыя ўдзельнікі і пераможцы конкурсу, што трапяць на складанку. Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі і магчымасьць паўдзельнічаць у творчых Еўропы. Падрабязнасьці на http://dzedzich.org/wp/2009/12/23/ Адзін удзельнік можа прапанаваць не больш за тры работы. Усе конкурсныя аўдыё-, фота- і відэаматэрыялы з пазнакай «Тры бліны» неабходна даслаць на Паводле http://dzedzich.org/ Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
16.01.2010 |
Летні семінар у Германіі
Падчас Працоўная мова семінару – нямецкая. Дадатковая інфармацыя – на старонцы Дэдлайн падачы заявак – 27 лютага 2010 года. Паводле ADUKACYJA.info Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
16.01.2010 |
Стыпендыі ў Берліне для валанцёраў
Акрамя валанцёрскай працы ў стыпендыятаў Для ўдзелу ў валанцёрскай службе ў Берліне неабходнае жаданне працаваць у грамадскай арганізацыі ў Германіі, веданне нямецкай мовы, досвед працы ў грамадскім сектары. Валанцёры атрымаюць стыпендыю, якая пакрывае кошты пражывання, медыцынскую страхоўку, візу, праяздны квіток на транспарт, дарогу з роднага гораду да Берліна і назад, а таксама 300 еўра кішэнных штомесяц. Дадатковая інфармацыя даступная на старонцы DRA http://www.austausch.org/freiwilligenagentur/deutschland/ Матывацыйны ліст, СV i анкету неабходна даслаць Паводле ADUKACYJA.info Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
15.01.2010 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Бельскі беларускамоўны ліцэй – на 41 месцы ў рэйтынгу польскіх гімназічных устаноў >>> – У беларускіх ВНУ рэпетуюць тэставанне >>> – У Мінску і абласных цэнтах сістэма рэгістрацыі на ЦТ будзе аўтаматызаваная >>> Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
15.01.2010 |
Літаратурная сустрэча на сядзібе ТБМ у Мінску
19 студзеня 2010 году на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны (Мінск, вул. Румянцава, 13) у межах праекта “Дыялог” адбудзецца сустрэча з вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі Веранікай Курцовай на тэму: “Сучаснае беларускае маўленне і яго адлюстраванне ў правапісу”. Час сустрэчы – 19.00. Уваход вольны. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
15.01.2010 |
Настаўнікам загадалі выбіраць: партыя альбо праца
Паводле Радыё Свабода Настаўнікаў са школаў Мінскай вобласці, якія з'яўляюцца сябрамі зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партый, у абласным упраўленні адукацыі папярэдзілі, што ім належыць выбраць: праца альбо сяброўства ў партыях. Настаўнікі апавялі, што былі ўражаныя паводзінамі кіраўніцы ўпраўлення Таісы Данілевіч. Яна пагражала ім цяжкімі наступствамі. У кабінет кіраўніцы ўпраўлення адукацыі Менаблвыканкама кіраўнік мясцовага аддзела адукацыі заходзіў са сваім настаўнікам, які «праштрафіўся». Іншыя чакалі сваёй чаргі ў прыёмнай і чулі ўсё, што адбывалася ў кабінеце. У 12:30 там было 12 чалавек. Апошні выйшаў у 16:10. Чытаць далей Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
14.01.2010 |
|
|||||||||||||||||||||||||||
13.01.2010 |
Матэматыкі павінны ведаць беларускую мову
13 студзеня ў Магілёве вызначалі пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва «Беларускае пяціборства». У дзявяты раз яго правяла абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы. Цягам двух гадзінаў вучні старэйшых класаў развязвалі матэматычную задачу, адказвалі на пытанні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і прыродазнаўства. Свае адказы яны афармлялі на беларускай мове, якасць якой таксама ўлічваецца ў часе падвядзення вынікаў. Мерапрыемства ТБМ адбылося ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова. У Больш падрабязна чытайце на сайце Радыё Свабода Чытаць артыкул цалкам/Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
13.01.2010 |
Новае на сайцеШто такое дэмакратыя і як яна павінна вывучацца ў школах Дайэн Равіч Дайэн Равіч – прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, і аўтар некалькіх кніг па адукацыі, такіх як “Школа, якую мы заслугоўваем” і “Неспакойны Крыжовы паход”. Прафесар Равіч з’яўляецца старшынёй камітэта міжнароднага праекта AFT "Адукацыя для дэмакратыі". . Драматычныя змены, якія адбыліся ва Усходняй Еўропе, здзівілі ўвесь свет. Вы і вашы ўсходнееўрапейскія суседзі пішуць гісторыю, а ўвесь свет назірае. Мяне запрасілі, каб паразважаць з вамі пра прыроду навучання дэмакратыі ў дэмакратычным грамадстве. Кожнае грамадства мае тую школьную сістэму, якая падыходзіць яго палітычнай сістэме. У аўтарытарнай сістэме школы вучаць паслушэнству і павазе да ўлады. У дэмакратычнай палітычнай сістэме школы вучаць дзяцей прымаць рашэнні, развівать лідэрства, талерантна ставіцца да розных поглядаў, супрацоўнічаць з іншымі, паважаць правы іншых: гэта некаторыя з набольш важных каштоўнасцей, адносін і паводзін, якія патрэбны ў дэмакратычным грамадстве. Чытаць артыкул цалкам/Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
11.01.2010 |
Новае на сайцеМатэрыялы для працы з дзіцячым фальклорным калектывам Узгадайце свае любімыя песенькі з дзяцінства: « Дагэтуль найбольш удалай формай нацыянальнай і грамадзянскай адукацыі лічыцца вывучэнне фальклору.Таму і множацца ў нашых школах фальклорныя гурткі, не знікаюць педагогі, гатовыя перадаць нацыянальнае багацце наступным пакаленням. Для педагогаў, якія працуюць з дзіцячымі фальклорнымі калектывамі, прапануем падборку матэрыялаў Любові Сівуравай, дацэнта Беларускага дзяржаўнага Універсітэта культуры і нязменнай удзельніцы гурта ГУДА. Прынцыпы сучаснага асваення аўтэнтычнага фальклору Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
7.01.2010 |
Новае на сайцеДапаможнік па калядаванні Універсальны дапаможнік, матэрыялы якога можна выкарыстоўваць не толькі ў школе, але і ва універсітэцкіх і моладзевых гуртках, складзены Ігарам Кузьмінічам. Акрамя ўласна дапаможніка, прапануем вашай увазе аўдыёзапісы калядак. Спампаваць дапаможнік (doc, 90 КБ) Уваходная песня (1 МБ) Як пад новым годам (1,5 МБ) Зямля і неба (1,4 МБ) Развітальная (0,4 МБ) Паводле http://ikuzminich.livejournal.com/ Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
6.01.2010 |
Конкрус праектаў Міжнароднага Дзіцячага Фонда
Прадстаўніцтва Міжнароднага Дзіцячага Фондаў Беларусі абвяшчае конкрус праектаў для зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў, якія працуюць з інвалідамі. Конкрус ладзіцца ў межах праграмнага накірунку “Пашырэнне ўдзелу людзей з інваліднасцю у грамадскім жыцці і працэсе прыняцця рашэньняў". Мэта конкрусу: развіцьцё ініцыятываў людзей з інваліднасцю для паляпшэння якасці жыцця мясцовых супольнасцяў. Мэтавая група праекта: дзеці, моладзь, дарослыя з інваліднасцю і іх родныя. Максімальная сума фінансавання – 7000 долараў ЗША. Працяг праекта – да 12 месяцаў. Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лютага 2010 (да 17.00). Працоўная сустрэча па напісанню заяўкі адбудзецца 16 студзеня. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: Паводле www.ngo.by Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
6.01.2010 |
Міжнародная канферэнцыя для моладзі
Распачаўся прыём заявак да ўдзелу ў Канферэнцыя ўяўляе сабой мадэляванне работы органаў структуры ААН падчас таго, як маладыя ўдзельнікі з’яўляюцца прадстаўнікамі сусветнай супольнасці. Канферэнцыя будзе праходзіць з 11 па 14 красавіка ў Мінску. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросце ад 15 да 22 гадоў, якія добра валодаюць англійскай мовай, а таксама здольныя аплаціць унёсак за ўдзел у памеры 20 еўра. Іншагароднія ўдзельнікі будуць пражываць у сем'ях мінскіх удзельнікаў. Выдаткі на дарогу арганізатарамі не аплочваюцца. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 20 студзеня. Калі вас зацікавіла гэтая канферэнцыя і вы маеце жаданне браць удзел, тады тэлефануйце +375297603025 ці +375296818609, а лепей пішыце на электронную скрыню belamun@mail.ru Паводле Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
6.01.2010 |
Праграма малых праектаў MATRA/KAР
Matra – праграма Міністэрства Замежных Спраў Нідэрландаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве рэгулярна прымае заяўкі на гранты з Беларусі. Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя змены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасці. Змест праекту і ягоныя мэты павінныя цалкам адпавядаць патрабаванням Мatra. Праект павінен які Прыкладамі такой актыўнасці могуць быць: • ініцыятывы па ўмацаванню першынства закона, абароне правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў, ахове прыроды, грамадскага ўдзелу ў мясцовым самакіраванні і г.д.; • ініцыятывы па ўмацаванні няўрадавых арганізацыяў (НДА); • ініцыятывы па ўмацаванні ролі незалежных СМІ ў беларускім грамадстве, ўкараненні наватарскіх ідэяў у адукацыі і мастацтве, якія ў сваю чаргу будуць садзейнічаць працэсам сацыяльнай трансфармацыі і станаўленні дэмакратыі. Заяўкі на атрыманне грантаў Matra/KAР з Беларусі павінныя накіроўвацца арганізатарамі праекта па электроннай пошце Беларускія суіскальнікі, зацікаўленыя ў грантах Matra/KAP, могуць звяртацца ў Амбасаду Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве ў любы час і падаваць заяўкі ў вольнай форме. Адрас : Embassy of the Kingdom of the Netherlands, Matra/KAP, 10 Kawalerii St., 00–468 Warsaw, Poland, . Больш інфармацыі пра праграму http://www.mfa.nl/ Кантактная асоба: Mr. Lukasz Byrski ( Інфармацыю па праграме Matra/KAP у РБ можна таксама атрымаць у Консульстве Каралеўства Нідэрландаў у Мінску ў Вінакурава А.Д. па тэлефоне (017) 262 53 23 (nlconsulate@mail.by). Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
4.01.2010 |
Агляд адукацыйных навінаў
– У Пінску на школьных навагодніх карнавалах мода на “сілавікоў” >>> – У Віцебск сабралі батлейкі з усёй вобласці >>> – Партал abitura.by узгадвае леташнія прахадныя балы ВНУ >>> – У Мінскім абласным краязнаўчым музеі 29 снежня адкрылася выстава лялек >>> – Віцебскі універсітэт аб'явіў конкурс новага фірмовага стылю >>> – Карагоды і маскарад, калядныя вершы ад беларускіх дзетак, і падарункі ад Дзеда мароза і Снягуркі вызначылі Каментаваць |
|||||||||||||||||||||||||||
2.01.2010 |
Навагоднія думкі беларускіх настаўнікаў
Настаўнік інфо падгледзеў, пра што пішуць настаўнікі ў час зімовых канікул Янка Х (матэматык): Самае лепшае, што я мог зрабіць у пераднавагоднія дні, зрабіў. Прачытаў кнігу, назва якой “Самэрхіл – выхаванне свабодай”. Жыццё, філасофія і школа брытанскага педагога Аляксандра Ніла адчыняюць цалкам іншае, нееўклідава вымярэнне ў нашых уяўленнях пра выхаванне і адукацыю. На А.Ніла выйшаў, прачытаўшы артыкул А. Гольдзіна аб канцэпцыі «Адукацыі 2.0". Напрошваецца абагульненне, «Педагогіка 2.0". У будучыні чалавецтва прыйдзе да яе. Пакуль, у нашых умовах, прынамсі ў Беларусі, падобныя эксперыменты немагчымыя. У доказ прывяду шэраг цытат з А.Ніла. «Мы ўзяліся стварыць школу, у якой дзецям давалася б свабода быць самімі сабою. Для гэтага мы павінны былі адмовіцца ад усякай дысцыпліны, усякага кіравання, усякага выклікання, усякіх маральных павучанняў, усякага рэлігійнага настаўлення. Нас звалі храбрацамі, але гэта зусім не патрабавала адвагі. Усё, што патрабавалася, – гэта вера: у дзіця, у тое, што яно па прыродзе сваёй істота добрая, а не злая»... Далей Мікалай Бусел (філолаг): Падаю ўзор адказу на такое пытанне. Вось што піша ў сваёй кніжцы «Una monarquia protegida por la censuraі» («Манархія пад аховаю цэнзуры», Мадрыд, 2008). Пасля падзення Мадрыду на судовым працэсе, больш падобным да фарсу, суддзі спыталі старшыню іспанскіх Картэсаў (парламента) Хуліана Бэсцьера на ягоным судзе 1939 году незадоўга да смерці ў турме Кармона, дзе знаходзіцца золата Іспаніі. «Золата Іспаніі, — адказаў ён, — валяецца ў прыдарожных канавах, ляжыць на могілках, сядзіць па турмах і ў выгнанні. Вось дзе золата Іспаніі». Перакладзены на нашу рэчаіснасць і глебу адказ пісьменнікаў дыктатару мусіў бы гучаць прыкладна так ...Далей Сяргей Сокалаў(філолаг) Думкі палёт узвышаючы й высячы, Кормім паняцьці і словы з рукі. Новаму году больш як дзьве тысячы, Што ж ён, скажэце, за новы такі? Дадаць сваю думку |
|||||||||||||||||||||||||||
|
Навіны
Аб праекце
|
2005 © Настаўнік.info
|