|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
ВіцебшчынаМікола Півавар Гістарычныя й краязнаўчыя вандроўкі як сродак выхаваньня Турысцка-экалягічна-краязнаўчы клюб «Дзьвіна» Лужасьнянскай гiмназii займаецца пытаньнямi распрацоўкi турыстычных, турыстычна-краязнаўчых, турыстычна-экалягiчных вандровак у рамках усебеларускай экспэдыцыi «Наш край» на працягу 1995– 2002 гг. За гэты час праводзiлася вялiкая праца па зьбiраньні фактыч- нага матэрыялу, вывучэньні краязнаўчай лiтаратуры, архiўных матэ- рыялаў, апытаньнi мясцовых жыхароў i г.д. На аснове атрыманых зьвестак былi распрацаваныя некалькi дзясяткаў турыстычна-края- знаўчых маршрутаў па навакольлях Вiцебску, Гарадоцкім, Ар- шанскім, Шумiлiнскім, Полацкім, Талачынскім, Сеньненскім i Ра- сонскім раёнах. Усе яны пракладзеныя з улiкам тых гiсторыка-куль- турных аб’ектаў, якiя сустракаюцца на шляху руху. Прымалiся пад увагу й проста прыгожыя мясьцiны, такiя фактары, як блiзкасьць да вады й камунікацыяў (галоўным чынам да чыгункі, бо гэта най- больш танны й зручны для турызму вiд транспарту). Такiя маршруты ў навакольлях гарадоў маюць вялiкую пазнаваль- ную й выхаваўчую ролю. У час падрыхтоўкi ды правядзеньня ван- дроўкі навучэнцы больш трывала знаёмяцца з гiсторыяй, геаграфiяй, геалёгiяй, экалёгiяй краю, атрымоўваюць эстэтычнае задавальненьне ад зносiнаў з прыродай, загартоўваюць свой арганiзм. Гэтай працай мы iмкнулiся прыцягнуць увагу шырокага кола гра- мадзкасьцi да «блiзкага» турызму, г.зн. нескладаных турыстычных падарожжаў па родным краi, i празь iх садзейнiчаць выхаваньню грамадзянскiх якасьцяў чалавека, адраджэньню нацыянальнай са- масьвядомасьцi беларусаў. Для разьвiцьця блiзкага турызму неабходная наяўнасьць значнай колькасьцi распрацаваных маршрутаў. На жаль, на сёньняшнi дзень мэтадычная праца ў гэтым кiрунку вядзецца недастаткова, амаль адсутнiчае лiтаратура ў бiблiятэках. У бальшыні выданьняў гэтай скiраванасьцi асьвятляюцца толькi агульныя палажэньнi турызму, засяроджваецца ўвага на яго прыцягальнасьцi й карыснасьцi да лю- дзей рознага веку. У той жа час, пэўныя краязнаўчыя крынiцы саста- рэлi й патрабуюць удакладненьня. Бракуе даведачнай лiтаратуры пра помнiкi прыроды мясцовага значэньня, гiстарычныя аб’екты, якiя раней не прыгадвалiся зь iдэалягiчных матываў. Карысных у практычным пляне выданьняў, дзе б утрымлiвалiся гатовыя туры- стычна-краязнаўчыя маршруты, мэтодыка распрацоўкi маршрутаў, – проста ня йснуе. Сытуацыя пачала мя-няцца толькі апошнім часам. Колькі словаў пра практычную прыдатнасьць нашых маршрутаў. У часы вандровак гурткоўцамi было зроблена некалькi адкрыцьцяў. Сярод iх – адна з самых вялiкiх хвояў у нашай краiне – каля вёскi Сушчова Вiцебскага раёну. Таксама мейсцы зь вельмi рэдкiмі расьлi- намі, занесенымі ў Чырвоную кнiгу Рэспублiкi Беларусі: палявы часнок (Gladiolus imbricatus) i рагулькі высокiя (Delphinium elatum) каля вёскi Дутчына Вiцебскага раёну ды ў пойме ракі Лужасьнянка. Дакумэнты на наданьне iм статусаў помнiкаў прыроды падрыхта- ваныя сябрамі клюбу й перададзеныя ў Вiцебскую гаррайiнспэкцыю прыродных рэсурсаў ды аховы навакольнага асяродзьдзя. Знойдзены ўнікальны прыродны аб’ект у пасёлку Лужасна – дуб, якi зросься зь ясенем. Праведзенае вывучэньне й апiсаньне адзiнага мейсца вы- растаньня ў нашай краiне рэдкай расьлiны, занесенай у Чырвоную кнiгу Беларусі, – цынклiдотуса дунайскага (Cinclidotus Danubicus) на далямiтавых парогах каля раб. пасёлку Руба Вiцебскага раёну. Апiсаны невядомы раней i не зарэгiстраваны ў «Зборы помнiкаў гiсторыi й культуры Вiцебскай вобласьцi» будынак паштовай стан- цыi на шашы Вiцебск – Смаленск у Лёзьненскiм раёне, сядзібны дом Ігната Манькоўскага (якога некалі лічылі верагодным аўтарам паэмы «Энэіда навыварат») у в. Мазалава Віцебскага раёну; Сьвята- Прачысьценская царква ў в. Кабішча Гарадоцкага раёну. Падрыхта- ваныя дакумэнты для падачы ў Дэпартамэнт па ахове помнiкаў гісто- рыі й культуры Міністэрства культуры для наданьня будынкам статусу помнiка архiтэктуры. Таксама неабходныя дакумэнты рыхту- юцца на адмiнiстрацыйны будынак (канец XIX ст., стыль мадэрн) ды былую царкву Ўзьвiжаньня Крыжа (пачатак XIX ст., клясыцызм) у п. Лужасна. Адшуканыя не занесеныя ў «Збор помнiкаў» гара- дзішча каля в. Сасноўка, курган і каменныя крыжы каля в. Сушчова, курган каля в. Мазалава Віцебскага раёну, курганы ў лясным масiве каля возера Лосьвiда Пруднiкаўскага сельсавету Гарадоцкага раёну. Падчас вандровак вядзецца ня толькi падрабязнае апiсаньне маршруту, але й фатаграфаваньне помнiкаў гiсторыi, культуры, архi- тэктуры, археалёгii, помнiкаў прыроды й проста цiкавых, прыгожых мейсцаў. Маецца больш за 700 каляровых фатаздымкаў. Усе яны пераведзеныя ў лічбавую форму й выстаўленыя на сайце www.kraj.vitebsk.net. Усе вандроўкі, цiкавыя знаходкi й пляны на будучыню асьвят- ляюцца ў мясцовым друку з мэтай папулярызацыi ведаў пра свой край сярод насельнiцтва. Яшчэ адным практычным вынiкам нашае працы стала распра- цоўка мэтодыкi падрыхтоўкi й правядзеньня турыстычна-краязнаў- чых маршрутаў. Яна была апрабаваная на практыцы, дала неблагiя вынiкi. Вiцебскi дзяржаўны ўнiвэрсытэт даў згоду на выданьне гэтай працы асобнай брашурай. Гэткiм чынам, турыстычна-краязнаўчыя маршруты адыгрываюць важную ролю ў выхаваўчай працы з моладзьдзю, спрыяюць разь- вiцьцю як краязнаўства, гэтак i турызму, дазваляюць гаварыць пра пэрспэктыўнасьць выкарыстаньня такiх маршрутаў ня толькi края- знаўчымi арганiзацыямi, школамi, iншымi зацiкаўленымi ўстановамi, але й дзяржаўнымi ўстановамi, бізнэсовымі структурамі для масава- га адпачынку й аздараўленьня грамадзянаў краіны й замежных ту- рыстаў. Вандроўкі нядзельнага адпачынку ў навакольлях Віцебску Кожнаму чалавеку для нармалёвага жыцьця патрабуецца нарма- лёвы адпачынак. Але часта адбываецца так, што добры адпачынак немагчымы з розных прычынаў: адсутнасьці часу, грашовых сродкаў, жаданьня ад’яжджаць далёка ад дому на доўгi тэрмiн i iншых. Ня- дзельныя вандроўкі па навакольлях гораду не залежаць ад гэтых чыньнікаў. Больш за тое, яны ўзбагацяць вас i далучаць да нашай гiсторыi, дапамогуць атаясамiць самiх сабе як частку свайго краю. Iншыя, праўда, могуць запярэчыць, што нашыя навакольлi, маўляў, не багатыя на славутасцi, якiя б былi сусветна вядомымі. Так, сусь- ветных цудаў у нас няма. Але й з тых адзiнак, што захавалiся, нам ёсьць чым ганарыцца. На iх i трэба выхоўваць нашую сьведамасьць. Турыстычна-экалягічна-краязнаўчы клюб «Дзьвіна» прапануе ва- шай увазе некаторыя з распрацаваных маршрутаў. Яны прывабныя тым, што разьлiчаныя на адзiн сьветлавы дзень, багатыя на славу- тасьцi й прыгожыя мясьцiны, не патрабуюць спэцыяльнай туры- стычнай падрыхтоўкi й рыштунку, значных матэрыяльных выдаткаў i фiзычнай загартоўкi. Схадзiўшы ў вандроўкі па нашых маршрутах, вы атрымаеце не- шта большае, чым проста добры настрой ад прыемна праведзенага дня. Прайшоўшы па iх, вы зробiце падарожжа ня толькi ў прасторы, але i ў часе. Пройдзеце за некалькi кiлямэтраў сотнi й нават тысячы гадоў! Убачыце тую нашу гiсторыю, пра якую толькi зусім крыху чыталi ў кнiгах. Ня толькi ўбачыце, але й зможаце дакрануцца да гi- сторыi, пра якую нават i ня ведалi. Бальшыня маршрутаў распраца- ваная для пешых падарожжаў, але ж ёсьць такiя мейсцы, што знахо- дзяцца далёка ад гораду й маюць шмат цікавых аб’ектаў. У такiя мейсцы лепей наладжваць аўтобусныя экскурсii. Яны скарачаюць час на наведваньнi й паляпшаюць мабiльнасьць групы. Вандруйце па родным краі! Няма розьніцы як, але вандруйце, і вы ўбачыце, якая прыгожая нашая зямля і як яна вартая, каб мы яе любілі! Гэта толькі выбраныя маршруты з распрацаваных намі, калі вы зацікавіліся якімі-небудзь зь іх ці жадаеце распрацаваць свой з выка- рыстаньнем дадатковых матэрыялаў – зьвяртайцеся ў турыстычна- экалягічна-краязнаўчы клюб «Дзьвіна» Лужасьнянскай гімназіі. Даведку можна атрымаць па тэлефоне: 95-23-01 (Лужасна). Без сувязі з намі вы таксама можаце распрацаваць свой маршрут. У гэтым вам дапаможа сьпіс літаратуры, які пададзены напрыканцы. Некаторыя маршруты вандровак, распрацаваныя ТЭКК «Дзьвіна» ў навакольлях Віцебску
Літаратура
|
|||
2005 © Настаўнік.info
|
