|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
Падарожжа ў мінулае і сучаснаеПадарожжа ў мінулае і сучаснаеТаццяна АНАЦКА Для чаго чалавек прыйшоў у гэты свет? Ці хоча ён, прыйшоўшы з небыцця, ізноў пайсці ў небыццё? А можа ён усё ж спадзяецца на ўваскрасенне сваёй душы? Менавіта над такімі пытаннямі задумаўся кожны з нас пасля наведвання Сынковіцкай царквы і гутаркі са студэнтам Мінскай духоўнай семінарыі Іванам. А пачыналася ўсё як звычайна... 31 сакавіка, у апошні дзень першага месяца вясны, наша вясёлая і дапытлівая кампанія ў складзе 25 чалавек (18 вучняў і 6 настаўнікаў) рушыла па даўно спланаваным маршруце. Сёння нас чакалі старажытны Слонім і сядзі Зусім неўпрыкметку даехалі да Слоніма. Мы тут не ўпершыню і адразу пазнаем касцёл Св. Андрэя і з замілаваннем успамінаем любага нам ксяндза Януша. Ды ўсё ж ёсць безліч месцаў і падзеяў, якія былі нам у навінку. Слонім – адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі. Упершыню ён узгадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 годам. Яго гісторыя насычаная і непараўнальная. А дзе ж даведацца пра горад у падрабязнасцях, ды яшчэ і здзейсніць завочную вандроўку ў мінулае, як не ў музеі! Гэта ж свайго рода машына часу, якая пераносіць нас у любы перыяд, які б мы толькі не выбралі. Вось і накіраваліся мы ў гі На гэтым наша знаёмства са Слонімам, канечне ж, не скончылася. Нас чакалі Слонімская сінагога сярэдзіны 17 ст. (з выгляду падобная да касцёла), ратуша другой паловы 18 ст, аўстэрыя сярэдзіны 18 ст (заездны дом пры палацы старасты Агінскага, які, на жаль, не захаваўся) і, нарэшце, сядзі Адчуўшы паяднанне з прыродай, мы рушылі далей. Наступны прыпынак – Сынковіцкая царква абарончага тыпу. Яшчэ здалёк яна прыцягнула нашыя погляды. Яе сапраўдная веліч ні ў якае параўнанне не ідзе з тымі ілюстрацыямі, якія мы праглядалі ў кніжках. А сустрэў нас з першага погляду занадта сур’ёзны семінарыст Іван. Потым ён уразіў нас сваім цудоўным веданнем гісторыі царквы і паведаміў нам столькі новай, невядомай і цікавай інфармацыі, што нават, прызнацца, я, прачытаўшы шмат матэрыялу пра Сынковіцкую царкву, запазычыла безліч фактаў, якія не сустрэнеш ні ў адной кнізе. Яшчэ сёння застаецца дакладна невядомай дата заснавання храма. Сымбалічнай лічыцца 1407 год (а Ткачоў М. А. сцвярджае, што сярэдзіна 16 ст). Менавіта пад такім годам згадваецца ў летапісах аб тым, што Вітаўт ездзіў на асвячэнне царквы. У гэтым годзе 29 верасня будзе адзначацца У другой палове 19 ст. святаром Міхайлоўскім былі распачаты работы па даследаванню храма. І пад тынкам ім былі знойдзены надпісы, якія датуюцца 13–15 стагоддзямі, што сведчыць пра ранейшае існаванне храма. Пазней быў выяўлены падземны ход, па якім мог праехаць вершнік на кані. Ход ідзе да гаспадарчых пабудоў, якія размяшчаюцца прыкладна на адлегласці 300 метраў ад царквы. А на глыбіні 6 м пры дапамозе лазера выявілі фундамент. Верагодна, на тым месцы знаходзіўся ранейшы храм. Быў выяўлены фундамент і на ўзгорку бліжэй да вёскі Сынковічы. Ён знаходзіцца пад насыпным грунтам: чаргаванне пяску і гліны. У савецкія часы храм быў разрабаваны і закінуты. Яго выкарыстоўвалі і ў якасці зернесклада, і як сховішча для гародніны. Тамтэйшы старшыня нават збіраўся пабудаваць там кароўнікі, і толькі ягоная смерць спыніла гэты акт вандалізму. Вярнулі ж храм вернікам ажно ў 1992 годзе, і асвяціў яго метрапаліт. А богаслужэнні пачаліся толькі ў 2005 годзе дзякуючы святару Арсенію Ананко, які, сумесна з навукоўцамі Акадэміі Навук і гісторыкамі, займаецца даследаваннем Сынковіцкай царквы. Хочацца сказаць колькі слоў і пра іконы, якія знаходзяцца ў храме. Гэта ікона “Неўпівальная чара”, перад якой моляцца вернікі за сваё здароўе і за здароўе сваіх родных і блізкіх. Другая ікона вельмі знакамітая сваімі цудадзенымі якасцямі. Людзі, хворыя на рак, атрымоўваюць вылячэнне, молячыся перад ёю. Неаднойчы святары храма назіралі цуды вылячэння. А ўжо здаровыя людзі прыязджалі яшчэ раз пакланіцца іконе і пакінуць свае дарункі, якія можна бачыць за шклом каля іконы. З трэцяй іконай звязана вельмі незвычайная гісторыя. Яна была знойдзена адной жанчынай на гарышчы, але была абсалютна чорнай. Жанчына ж павесіла яе ў чырвоны кут і малілася перед ёю. З цягам часу ікона сама аднавіла сваю выяву. І перад жанчынай паўстаў вобраз Хрыста. Пасля гэтага ікона была перададзена ў храм. Прыцягвае ўвагу і іканастас 1992 года, які быў зроблены беларускімі майстрамі. Там размяшчаюцца толькі беларускія іконы, асаблівасцю якіх з’яўляецца раслінны арнамент. Але старажылы распавядаюць, што яшчэ да вайны там быў іканастас на ўсе 3 предзела, асвечаныя ў гонар Маці Боскай Чанстыхоўскай, Святога Міхаіла і Святой вялікамучаніцы Варвары. Нягледзячы на халоднае паветра ўнутры храма, адчуваеш разам з тым і дыханне вякоў. Нават часам складваецца ўражанне, што ты чуеш галасы нашых продкаў, якія прыйшлі сюды, каб паслаць малітвы Усявышняму. Паставіўшы зіготкую свечачку, пакідаеш гэты храм чамусьці з поўнай упэўненасцю – мы яшчэ сустрэнемся, дружа! Радасці свае, свае турботы. Таму ня можа звонкі салавей, Пяюн вясны, Спяваць па воўчых нотах. Мы з Баранавіч З любоўю Менавіта такія словы мы прачыталі на ЛАРЫСА ГЕНІЮШ Усталяваны з дабраславення мітрапаліта Мінскага і Слуцкага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта ў 2003 годзе. Кіраўнік праекту – Анатоль Белы Скульптар – Міхась Інькоў Стаіць і дом бацькоў яе мужа – апошні прытулак беларускай змагаркі за волю нашай краіны. І ніякага Дома музея... Зараз у доме жывуць іншыя людзі, і няма нават шыльдачкі, якая згадвала б пра той факт. Цікава, а ці ведаюць тыя людзі аб гісторыі дома, у якім яны жывуць? Сумна, але застаецца надзея і вера на тое, што сыдзе на беларусаў Божае бласлаўленне, і прасвятлеюць іх вочы, і звернуцца іх сэрцы да нашай Радзімы, нашай гісторыі, традыцыяў, памяці. І, бачачы вочы вучняў і настаўнікаў нашага “Беларускага кола”, удзельнікаў вандроўкі, верыш – час гэты хутка настане. |
|||
2005 © Настаўнік.info
|
