|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
КраязнаўстваНовая кніга аб СветлагоршчынеУпершыню ў Беларусі рыхтуецца да выдання краязнаўчая кніга ў жанры пытанняў і адказаў – аб Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць). Ці былі на тэрыторыі раёна гарады з магдэбургскім правам? Дзе ў раёне знайшлі першую нафту? Ці ўсталёўвалі мясцовыя спартоўцы сусветныя рэкорды? У кнізе «Светлагоршчына ў пытаньнях і адказах» будуць змешчаныя неверагодныя факты, аповяды аб славутых земляках і шмат іншых матэрыялаў. Выданне будзе карыснае ўсім, хто цікавіцца фактамі з мінулага і сучаснага жыцьця Беларусі. Кнігу можна скарыстаць як дапаможнік для вывучэньня рэгіёна, арганізацыі інтэлектуальных гульняў і г. д. Аўтар – журналіст, краязнаўца Віктар Раманцоў, які збіраў для яе матэрыял на працягу 20 гадоў. Кніга будзе выдадзеная ў 2009 – 10 гг. і прысвячаеццаЗрабіць папярэдні заказ на кнігу можна па эл. адрасе: svetlahorsk100@mail.ru; падрабязная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/ Ёсць такі куточак. Вёска БердаўкаМатэрыялы аб ролі школьнага музея ў патрыятычным выхаванні школьнікаў (zip, 20 КБ), а таксама інфармацыя аб калектыўнай творчай справе «Мой родны кут» і план урока «Ёсць такі куточак. Вёсцы Бердаўка – 480 год» (zip, 104 КБ), дасладныя Анатолем Крупой, настаўнікам гісторыі Бердаўскай сярэдняйМар'іна Горка – еўрапейскі горадМатэрыял даслаў Барыс Ібрагімавіч Mуха, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзіцячага саду – школы №1 г. Мар’іна Горка Краязнаўчы дыск «Мар'іна Горка – еўрапейскі горад» утрымлівае агучаныГэты Праглядзець слайды ў PDF- фармаце (3,34 Мб) Краязнаўчыя матэрыялы аб ТальцыМатэрыялы складзеныя кіраўніцай краязнаўчага гуртка Талькаўскай СШ Наталляй Валянцінаўнай Ільініч: Сцэнар правядзення школьнага свята «Наш край» (doc, 52 КБ) Пытанні і адказы для конкурса гістарычных ведаў (doc, 120 КБ) Аповед пра школьны краязнаўчы музей (doc, 71 КБ) Падарожжа ў мінулае і сучаснаеАртыкул настаўніцы сярэдняй школы №5 Наваградка Таццяны АНАЦКІ пра вандроўку ў Слонім, Зэльву і Сынковічы. Артыкул цалкам Падарожжа ў Крашын і БаранавічыАртыкул настаўніцы сярэдняй школы №5 Наваградка Таццяны АНАЦКІ пра вандроўку ў Баранавічы і на радзіму Паўлюка Багрыма.Артыкул цалкам Для настаўнікаў, якія навучаючы ходзяць, а ходзячы вучаць...Лявон Карповіч з в. Луна Мастоўскага раёна на прыкладзе “Падарожжа “Шляхам паўстанцаў” на радзіму Тадэвуша Касцюшкі” апісвае падрыхтоўку аднаго з заняткаў для старэйшых класаў базавай школы. Гэта не проста актыўны турызм, але і альтэрнатыўная форма выкладання ў школе, на занятках краязнаўчага ці гістарычнага гуртка, якая развівае супрацоўніцтва паміж настаўнікам і вучнем, узмацняе цікавасць, прагу да ведаў, фантазію, радасць прыгоды і забавы, адкрытасць, патрэбу і гатоўнасць павагі да іншых, любоў да Радзімы. Загрузіць ЛельчыцыАлесь Лозка, дацэнт БДПУ Лельчычшчыназнаўства( Матэрыялы інтэграванага курса Артыкул цалкам ЛунінеччынаМатэрыялы студэнцкай фальклорнай экспедыцыі Сенкевіцкая кадрыля на 12 каленаў:ЛепельшчынаСайт пра Лепель і Лепельскае возераПра Лепель Кнігa “Святы Казімір у Паазер'і” Электронны варыянт кнігі перадаў для нашага сайта гісторык і краязнаўца Лявон Ульскі. Але жыццё рухаецца наперад, друкаваны наклад хутка разышоўся праз інтэрнэт і свабодны продаж, пэўныя пастулаты ды інфармацыя ў кнізе састарэлі, актуальным ёсць другое выданне. Аўтары прапануюць усім зацікаўленым пазнаёміцца з кнігай і далучыцца да абмеркавання другога выдання. Спампаваць Азнаёміцца з прапановамі і пытаннямі аўтараў – тут. Свае лісты дасылайце на адрас ulskiz@gmail.com Прыярытэтны накірунак у грамадзянскім выхаванніАртыкул Алеся ЛОЗКІ, дацэнта кафедры этналогіі і фалькларыстыкі БДПУАртыкул цалкам СтаўбцоўшчынаМатэрыялы інтэграванага курса “СТАЎБЦОЎШЧЫНАЗНАЎСТВА ”: Падрыхтавалі Антон БЯЧКО, настаўнік гісторыі і факультатыўнага курса “Стаўбцоўшчыназнаўства” Залужскай СШ Стаўбцоўскага раёна; Лілія ВІШНЕЎСКАЯ, настаўніца сусветнай мастацкай культуры СШ № 12 г. Мінска. Падрабязней ( zip )ВаложыншчынаМатэрыялы інтэграванага курса " В А Л О Ж Ы Н Ш Ч Ы Н А З Н А Ў С Т В А". Падрыхтавала Iрына ЖАЛОНДЗIК, аспірантка кафедры этналогіі і фалькларыстыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Падрабязней ( zip )Віцебшчынаhttp://kraj.vitebsk.net/ – бадай найлепшы дапаможнік у сеціве для адукатараў, што займаюцца краязнаўствам, турызмам ці экалагічным навучаннем. Сайт не толькі прыгожы, але вельмі практычны, бо створаны настаўнікам гісторыі і англійскай мовы Лужаснянскай гімназіі Міколам Піваварам, які далучыў да краязнаўства не адну сотню вучняў Віцебшчыны. Артыкул Півавара |
|||
2005 © Настаўнік.info
|
