Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Сцэнарыі школьных святаў

П'есы для дзіцячага тэатра

Вершаваныя п'есы Алены Церашковай: Хорам-харамок (паводле С. Маршака) і Мужык і жонка (паводле беларускай народнай казкі) рэкамендуюцца для пастаноўкі ў дзіцячых садках і пачатковай школе.
Спампаваць Хорам-харамок
Спампаваць Мужык і жонка

Каментаваць

Песні для аздаблення выпускных вечароў


Канец навучальнага года сумны і вясёлы час, калі нашыя гадаванцы разлятаюцца са школьных гнёздаў. Заўсёды хочацца, каб гэты момант запомніўся, стаў адметным. 
Настаўнік.інфо звярнуўся па дапамогу да беларускіх аўтараў, каб на гэтым свяце гучала і нашая мова.
 І вось мы прапануем Вам некалькі  новых песняў.
Шчыры дзякуй Таццяне Грыневіч за музыку і выкананне, Сержуку Сокалаву-Воюшу за цудоўныя вершы, Сяргею Сіваму за музыку і дасланыя творы, Зміцеру Сідаровічу за студыйны запіс, Юлі Малахоўскай за набор нотаў і стварэнне караоке-файлаў.

Вальс развітання  (муз. Т. Грыневіч, сл. С.Сокалава-Воюша)
тэкст 
ноты pdf (125 kb)
mp3 (1,79 Mb)
караоке (3,5 kb)
мінусоўка mid (4 kb)
Школьны вальс (муз.У. Гаркушы, сл. В. Гіруць-Русакевіч) 
тэкст
mp3 (3,6 Mb)
фанаграма mid (3,6 Mb)

Самая прывабная  (муз. Т. Грыневіч, сл. С.Сокалава-Воюша)
тэкст
ноты
mp3 (2,7 Mb)
караоке (4,3 kb)
мінусоўка mid (7,5 kb)

Першыя ўрокі (муз. Т Грыневіч, сл. С. Сокалава-Воюша)
тэкст
mp3 (1,6 Mb)

Вальс развітання  (муз. С. Сівага, сл. С.Сокалава-Воюша)
тэкст
mp3 (1,6 Mb)
Калі Вы жадаеце папоўніць скарбонку школьных песняў, пішыце на nastaunik.info@gmail.com

Глядзець тэксты /Каментаваць

Залатыя дні – веснавыя дні

Сцэнар весновага свята, складзены музычнай кіраўніцай ясляў-сада № 9 Полацка Альбінай Глейзер.
Паводле сайта «З рога ўсяго многа»
Спампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)

Каментаваць

Сцэнар навагодняга свята

Аўтар п'есы-казкі «Жыла-была Ёлачка» – Васіль Ткачоў.
Паводле сайта газеты «Культура»
Спампаваць сцэнар (doc, 137 КБ)

Дапаможнік па калядаванні

Універсальны дапаможнік, матэрыялы якога можна выкарыстоўваць не толькі ў школе, але і ва універсітэцкіх і моладзевых гуртках, складзены Ігарам Кузьмінічам. Акрамя ўласна дапаможніка, прапануем вашай увазе аўдыёзапісы калядак.
Спампаваць дапаможнік (doc, 90 КБ)
Уваходная песня (1 МБ)
Як пад новым годам (1,5 МБ)
Го-го-го каза (0,5 МБ)
Зямля і неба (1,4 МБ)
Развітальная (0,4 МБ)
Паводле http://ikuzminich.livejournal.com/

Каментаваць

Сцэнар «Рыцар свабоды і сумлення»

Сцэнар вечарыны, прысвечанай асобе і творчасці Васіля Быкава.
Спампаваць сцэнар (doc, 51 КБ)
Паводле сайта «З рога ўсяго многа»

Каментаваць

«Казка пра смелага вожыка»

Сцэнар п'есы-казкі А. Якімовіча можа быць карысным для рознага кшталту пазашкольных мерапрыемстваў, а таксама для дзіцячага тэатра.
Спампаваць сцэнар (doc, 56 КБ)

Каментаваць

Сцэнар свята «У госці да восені»

Сцэнар свята восені для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, распрацаваны метадыстам Гродзенскай абласной станцыі юных натуралістаў  Святланай  Глембоцкай і надрукаваны ў часопісе «Пралеска».
Спампаваць сцэнар (doc, 85 КБ)
Паводле сайта З рога ўсяго многа

Каментаваць

“ Мы- беларусы!" (Распрацоўка ўрока, прысвечанага Году роднай зямлі)


Урок падрыхтавала Бяганская Тамара Альбертаўна, настаўніца пачатковых класаў Зубкаўскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы Клецкага раёна.
Мэта гэтага ўрока – каб вучні змаглі пазнаёміцца з лепшымі традыцыямі нацыянальнай культуры; адметнымі якасцямі беларусаў. Урок будзе спрыяць выхаванню павагі да роднай мовы, да беларускага народа, яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны.
Сцэнарый урока
Прэзентацыя


Каментаваць

Сцэнар «Купальскі карагод»

Сцэнар святкавання Купалля, складзены выкладчыцамі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта М.П. Осіпавай і З.М. Панасевіч і надрукаваны ў часопісе «Пачатковая школа» будзе, вядома ж, дарэчным напярэдадні Купалля для тых, хто і ў час адпачынкаў мае клопат аб шанаванні народных традыцый.
Спампаваць сцэнар (doc, 42 КБ)
Паводле сайта З рога ўсяго многа

Каментаваць

Сцэнар Калядаў

Сцэнар распрацаваны настаўніцай музыкі мінскай школы №67 Наталляй Мікалаеўнай Пятніцкай.
Спампаваць сцэнар
Спампаваць тэксты песень

Каментаваць

Сцэнары пазакласных фальклорных мерапрыемстваў Пружаншчыны

Шэраг пазакласных мерапрыемстваў, распрацаваных на аснове фальклору Пружаншчыны, нам даслала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ларыса Жаўнярчук
Гульнёвая праграма «Беларускія гаспадынькі» (doc, 53 КБ)
Сцэнар свята “Запрашаем на вячоркі” (doc, 79 КБ)
Сцэнар свята нацыянальнай кухні (doc, 90 КБ)

Каментаваць

Матэрыял з досведу патрыятычнага выхавання

Сваім досведам выхаваўчай працы ў мінскім дзіцячым садку №534 падзялілася выхвальніца Святлана Купрэйчык
Спампаваць матэрыял (doc, 153 КБ)
Каментаваць

Адукацыйна-выхаваўчы праект “Батлейка”

Праект распрацаваны настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Мышкавіцкай СШ Аленай Эзрынай. Скіраваны на вучняў 5–9 класаў, настаўнікаў беларукай мовы і літаратуры, працоўнага навучання, выяўленчага мастацтва з мэтай стварэння ўмоў для развіцця пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, адчування асобы школьніка часткай беларускай гісторыі, народа з дапамогай беларускага батлеечнага тэатра.
Спампаваць план праекта (doc, 49 КБ)

Каментаваць

Адукацыйны праект «Вандруем разам»

Досведам правядзення летнiка падзялілася настаўніца фізічнай культуры гарадзенскай школы №10 Святлана Ленкавец. У праграму летніка ёй удалося ўключыць такія складнікі, як гiстарычныя даследваннi, мастацкую дзейнасць і турызм. Праект гэты быў разлiчаны на падлеткаў з малазабяспечаных i няпоўных сем’яў, але ж досвед, напэўна, будзе карысны для ўсіх.
Чытайце падрабязней (doc, 32 КБ)

Каментаваць

Школьны конкурс чытальнікаў Тараса Шаўчэнкі

Прапануем Вам метадычны матэрыял для правядзення школьнага конкурса чытальнікаў, прысвечанага 195-годдзю з дня нараджэння самага вядомага ўкраінскага паэта, мастака і грамадскага дзеяча Тараса Шаўчэнкі.
Аўтар – настаўніца мінскай школы №213 Станіслава Тадэушаўна Філіповіч, матэрыял падрыхтаваны намесніцай дырэкатара па выхаваўчай працы Нінай Мікалаеўнай Чумак.
Спампаваць тут (doc, 2,4 МБ)

Каментаваць

«Чароўны куфэрак»

Прапануем сцэнар пазашкольнага мерапрыемства «Чароўны куфэрак», прысвечанага народным прыказкам, прымаўкам, гумару ды іншым элементам даўняй і сучаснай народнай творчасці. Аўтары – выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна М. П. ОСІПАВА і З. М. ПАНАСЕВІЧ.

Каментаваць
Адукацыя на прыродзе
Арыгінальная электронная кніга, напісаная Галінай Верамейчык і Вольгай Пчолкінай, вельмі дыхтоўна і паслядоўна распавядае аб сукупнасці метадаў навучання на прыродзе. Лаканічна і ёміста апісаныя гісторыя развіцця гэтай групы методык, яе тэарэтычныя асновы, роля ў грамадзянскім выхаванні вучняў і ўласна самі метады. Кніга напісаная добрым і зразумелым стылем, без нагрувашчвання штампаванай тэрміналогіі, што вельмі вылучае яе на фоне сучаснай метадычнай літаратуры і робіць даступнай і карыснай шырокаму колу педагогаў.
Спампаваць тут (pdf, 505 КБ)

Каментаваць

Спявайце разам!

Тэксты папулярных беларускіх песняў, якія ахвотна выконваюцца моладдзю ў летніках і на вечарынах, дасланыя настаўнікам гісторыі і геаграфіі Кансталінскай базавай школы Браслаўскага раёна Віктарам Бунтам. Песні сабраныя ў асобнай кнізе, выдадзенай Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. – 58 ст.).
Адзіным файлам (doc, 134 КБ) можна спампаваць наступныя тэксты песень:

Чытаць спіс/Каментаваць

«Гуляем у эканоміку»

Сучасныя дзеці гадуюцца не на фільмах пра Чапаева і казках пра Мальчыша-кібальчыша, а на тэлеперадачах і рэкламе. Часта даводзіцца чуць досыць абгрунтаваныя меркаванні, што тэлевізар разбэшчвае, аддаляе ад рэчаіснасці, як і паўсюдная (асабліва ў вялікіх гарадах) яркая рэклама. Але ж і гэты, здавалася б, непрыемны аспект, можа скіраваць у карыснае рэчышча. Напрыклад, пазнаёміць дзяцей з тым, навошта робіцца рэклама, каму яна патрэбная, адкуль бяруцца грошы і куды яны скіроўваюцца. Гэта паспрабавала зрабіць Т. М. Грашчанкава, выкладчыца кафедры эканамічнай тэорыі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава. Прапануем вам яе распрацоўку эканамічных практыкаванняў, гульняў і крыжаванак пад агульнай назвай «Гуляем у эканоміку» (doc, 269 КБ). Спадзяемся, што гэты матэрыял будзе карысны для настаўнікаў розных прадметаў і пры правядзенні пазашкольных мерапрыемстваў.
Паводле сайта «З рога ўсяго многа»

Сцэнары літаратурных вечарын

Прапануем вашай увазе сцэнары вечарын, прысвечаных творчасці Максіма Багдановіча, складзеныя бібліятэкарам Друскай бібліятэкі (Браслаўскі раён) Я. Шпакам і настаўнікам Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа будаўнікоў В. Герасімовічам.
Спампаваць сцэнар «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі" (doc, 87 КБ)
Спампаваць сцэнар «Незабыўны Максім Багдановіч» (doc, 96 КБ)

«З рога ўсяго многа»

Запрашаем вас наведаць сайт, зроблены настаўнікам музыкі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрнату Валожынскага раёну Сяргеем Сівым.
На сайце можна знайсці распрацоўкі школьных мерапрыемстваў, многія з якіх былі раней размешчаныя на nastaunik.info, а таксама песні беларускіх выканаўцаў і фанаграмы, артыкулы, прысвечаныя беларускай мове і іншая цікавая інфармацыя.
Адрас сайта – http://z-roga.belarushosting.org/

Пазакласныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове

Сцэнар ранішніка «Пяшчотная матуліна мова» (doc, 54 КБ), распрацаванага настаўнікамі мінскай гімназіі №23 А. У. Зінкевіч і Н. В. Няборскай
Сцэнар ранішніка да Дня беларускага пісьменства «Мову родную шануйце» (doc, 60 КБ). Аўтар – К. А. Судніс, настаўніца СШ № 8 г. Віцебска.
Сцэнар свята фразеалагізмау, прыказак, прымавак «Сказаў як звязаў" (doc, 110 КБ), складзены дацэнтам кафедры рускай і беларускай моў з методыкай выкладання БрДУ імя А. С. Пушкіна Г. М. Канцавой.
Паводле часопіса «Пачатковая школа»

Сцэнары да свята Новага году

Хутка надыходзіць час навагодніх святаў і школьных ранішнікаў. Таму сцэнары, дасланыя Сяргеем Сівым, будуць, як ніколі, дарэчы.
Сцэнар «Раз, два, тры – елачка, гары!», распрацаваны настаўнікам Вайнілаўскай базавай школы Чэрвеньскага раёна Г. П. Аўласенкам.
Сцэнар «Новы Год спяшаецца ў госці", прысвечаны традыцыям і гісторыі свята, складзены настаўніцай Лахвенскай СШ Брэсцкай вобласці М. П. Канапацкай.
Паводле часопіса «Пачатковая школа»

Сцэнары народных святаў

Новыя сцэнары народных святаў, дасланыя Сяргеем Сівым.
Свята Багач (doc, 170 КБ). Аўтары – С. М. Крыснякова, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, М. С. Барташ, В. А. Герман, В. А. Лазоўская, настаўнікі Дзямідавіцкай сярэдняй школы Дзяржынскага раёна.
Святы восені (doc, 103 КБ). Аўтар – Т. Ф. Васілеўская, настаўніца Калаціцкай школы-сада Глускага раёна.
Траецкае гулянне — для ўсіх замілаванне (doc, 140 КБ). Аўтар – А. Ярошык, метадыст Цэнтра мастацкай творчасці навучэнцаў г. Маладзечна.
Паводле часопіса «Пачатковая школа»

Сцэнар «Як дзеці Васю Лайдачкіна ад Нуля выратавалі"


Сцэнар выпускнога ранішніка пачатковай школы, складзены Генадзем Аўласенкам.
Спампаваць тут (doc, 102 КБ)
Паводле часопіса «Пачатковая школа»

Літаратурна-музычная кампазіцыя аб Беларусі

Шэраг заняткаў далучаць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа, дапамогуць сфармаваць цікавасць і павагу да роднага слова, беларускай мовы як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання. Распрацаваны супрацоўніцамі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна М. П. Осіпавай і З. М. Панасевіч
Спампаваць файл (doc, 122 КБ)
Паводле часопіса «Пачатковая школа»

Я і мая сям’я

Cцэнар свята для дзяцей і бацькоў. Складзены настаўніцай Жарабковіцкай СШ Ляхавіцкага раёна А. К. КУНЦЭВІЧ паводле часопіса «Пачатковая школа»
Спампаваць сцэнар (doc, 96 КБ)

Метадычныя матэрыялы да 125-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа

Сцэнары правядзення пазакласных мерапрыемстваў, прысвечаных жыццю і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, у пачатковых класах.
Конкурс эрудытаў «Найлепшы знаўца казак» (па казках Якуба Коласа) (doc, 70 КБ), распрацаваны метадыстам М. В. Кудзейкам.
Вусны часопіс «Песняры беларускай зямлі" (doc, 166 КБ), распрацаваны выкладчыкам педагогікі МГПК №1 Н. М. Літоўчыкам.
Гульні «Поле цудаў" (doc, 96 КБ) і Клуб Вясёлых і Кемлівых (doc, 107 КБ), распрацаваныя дацэнткай кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна Г. М. Канцавой.
Паводле часопіса «Пачатковая школа»

Каляды ў Тальцы

Сцэнар правядзення Калядаў, складзены кіраўніцай краязнаўчага гуртка Талькаўскай СШ Наталляй Валянцінаўнай Ільініч , можна спампаваць тут (110 КБ)

У дапамогу да падрыхтоўкі свята першага званка

Прапануем падборку вершаў пра школу, загадак, прымавак на тэму першага верасня, першага званка, школы. Падборку зрабіў Сяргей Сівы з г. Валожына. Карыстайцеся, калі ласка.
Спампаваць (DOC, 38Kb)

Сцэнар навагодняй імпрэзы для 3–4 класаў


Дасланы Сяргеем Сівым. Спампаваць сцэнар


Сцэнар “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!”


Сцэнар экскурсіі па мясцінах Дуніна-Марцінкевіча на Пяршайшчыне. Складзены ў школе вёскі Пяршаі Валожынскага раёна. Дасланы Сяргеем Сівым. Спампаваць сцэнар


Сцэнар “Свята Ураджаю. У гасцях у Паўлінкі”


Сцэнар свята Ураджаю (паводле вядомай п'есы Янкі Купалы). Cкладзены Валянцінай Іванаўнай Краўневіч, намесніцай дырэктара па выхаваўчай працы школы №2 г. Валожына. Дасланы Сяргеем Сівым. Спампаваць сцэнар


Сцэнарый ранішніка «Беларусь мая сінявокая»

Сцэнарый ранішніка, прысвечанага Беларусі. Складзены настаўніцай Астрамечаўскай сярэдняй школы (Брэсцкі раён) К. М. Ляшкевіч.
Спампаваць сцэнар


Сцэнарый да свята Ураджаю

Cклала намеснік дырэктара па выхаваўчай працы СШ № 2 г. Валожына, Валянціна Іванаўна Краўневіч.
Спампаваць сцэнар


Гульня-конкурс “Два караблі”, прысвечаная надыходу лета

“Падарожжа па акіяне Лета — гэта проста здорава!”
Рухавая гульня для дзетак. Падыходзіць і каб адпачыць, і каб пабегаць, і  каб даведацца ціквыя рэчы пра марскія плаванні і тэрміны.
Спампаваць апісанне гульні


Першы званок

Сяргей Сівы і надалей дзеліцца сваімі архівамі сцэнароў з калегамі. Публікуем сцэнар да першага званка ў школе. “Дзень добры, любімая родная школа!
Да цябе мы і зблізку прыйшлі, і здалёк.
Сёння здаецца нам песняй вясёлай
Твой першы прыгожы званок!”
Спампаваць сцэнар


Як арганізаваць у сваёй навучальнай установе дзень роднай мовы


Калі вы ўпэўненыя, што для гэтага дастаткова ператварыць клас у філію этнаграфічнага музея ды запрасіць фальклорны гурт бяззубых бабулек, то наступны артыкул не для вас. А для тых, хто разумее, што за беларускай мовай не толькі мінуўшчына, але і будучыня, прапануем прачытаць, як правялі дзень роднай мовы студэнты факультэта журналістыкі БДУ. Шмат ідэяў вынайшлі студэнты, каб свята адбылося весела і сучасна. Паспрабуйце зрабіць нешта падобнае, скарыстайцеся ідэямі моладзі, і ў вашай школе ўсе будуць упэўненыя, што беларуская мова – гэта модна.
Артыкул Наталлі IСАЕВIЧ пра тое, як прайшоў дзень роднай мовы на журфаку, чытайце тут.

«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці...»

- Вол бушуе – вясну чуе!
Дзеўка плача – замуж хоча!
Не бушуй, воле – напасешся, не плач, дзеўка – наплачашся!
- Расшумеўся, разгуляўся зялёны гай!
Свяці маё сонца, свяці – пылай.
Па ўсёй старонцы зямлю сагравай!

Сцэнар фальклорна-тэатральнай кампазіцыі склала настаўніца фальклорнага тэатра Алена Сямінская.
Спампаваць увесь сцэнарый

Бывай, 9 клас.

Сцэнарый выпускнога вечара.
Саставіла Панкратава Наталля,
СШ №2 г. Валожын
Вось невялікі ўрывачак са сцэнара, прысвечаны настаўнікам (ну проста дэвіз для нашага сайта!):
Люд малады і люд старэйшы, пра тое ведаюць адвек:
Настаўнік – гэта наймудрэйшы, найцікавейшы чалавек.
У плынях тэхнікі, культуры ён не згубіўся і не знік,
Настаўнік – творчая натура, прагрэсу вечны рухавік.
Каб з курсу ўзятага не збіцца, увесь настаўніцкі свой век,
Яму даводзіцца вучыцца – дзівак, як кажуць, чалавек.
Чакае ад работы плёну і дорыць дзецям цэлы свет,
Не патрабуючы кароны, за будні цяжкія свае.
Дабру і шчырасці навучыць, на ўсе пытанні дасць адказ.
Дарадчык, творца, вечны вучань, мудрэц, якога выбраў час.

Спампаваць увесь сцэнарый

Юр'е

6 мая па беларускім народным каляндары адзначаеца Юр'е. На Юр'е ці свята жывёлаў кажуць «Як дождж на Юр'я – хлеб і будзе і ў дурня». Прапануем для Вашага карыстаньня сцэнар народнага свята для школы Алены Малашонак «Юр’е на двары – кароўку ў поле гані"
Загрузіць файл DOC

Вялікдзень

Сцэнар да святкавання Вялікадня.
Дыялогі, гісторыя і цікавыя зьвесткі. “Танец з вербамі” і гульні з яйкамі: “ Біткі”, “Качанне яек”, “На паляўнічы спрыт”. Сцэнарый склалі настаўніца фальклорнага тэатра Ганна Давыдко і намеснік дырэктара па этнашколе Бярнарда Іванова.
Упершыню выканалі вучні 7-га класа ў 2001 годзе.
Пастаноўка Ганны Давыдко.
Дзеючыя асобы:
Маці
Дачка
Валачобнікі
Хлопцы і дзяўчаты
Загрузіць сцэнар


Cцэнар школьнага свята да дня абаронца Айчыны


Склаў сцэнар і правёў свята ў сваёй школе настаўнік музыкі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрнату Сяргей Сівы.
Дапаможныя матэрыялы пампуйце тут:
Сцэнар свята да дня абаронцы Айчыны – тут апісаныя падрыхтоўка да свята, ход мерапрыемства, конкурсы і ўсе дробязі – ад парадаў па падрыхтоўцы залі да абсталявання. 
Словы на картках – гатовыя раздаткі для свята.
Крыжаванка па тэме свята
Сем словаў – дапаможны матэрыял.
У мерапрыемстве выкарыстоўвалася музыка гурта «Стары Ольса»-яна размешчана на сайце гурта. Таксама фотаздымкі з сайту рыцарскага клубу «Княжы гуф». 
Калі ўзнікнуць пытанні ці цяжкасці з набыццём інфармацыі можна звяртацца да аўтара на адрас sivy1@tut.by .

Масленіца

Масленіца (Масленка, Сырная сядмiца, Запусты)
Сцэнарый складзены настаўнiцамi этнашколы Вiкторыяй Яршовай, Бярнардай IвановайФаiнай Таранавай.
Паказаны вучнямi 5 класа ( з дапамогай 4-га8-га) у 1999 годзе.
Пастаноўка Вiкторыі Яршовай.
Дзеючыя асобы:
4 зазывальнiкi – скамарохi
Карабейнiкi
Маладая пара
Хлопцы i дзяўчаты
Загрузіць сцэнар


Грамніцы

Сцэнар да свята Грамніцы ці Стрэчанне
Сцэнарый склала настаўніца фальклорнага тэатра Алена Сямінская.
Упершыню паказалі вучні 6-га класа ў 2002 годзе.
Пастаноўка Алены Сямінскай.
Дзеючыя асобы:
Грамаўнік
Грамаўніца
Дзяўчаты
Хлопцы
Андрэй з калодай
Пані
Паніч
Вазніца
Павадыр мядзведзя
Мядзведзь
Гарэлыш
Пужайла і Пужаніца – “нячысцікі”
Загрузіць сцэнар



Сцэнар да ДНЯ МАЦІ

Складзены Вайтовіч Аленай
Мэта: выхаваць у навучэнцаў светлае пачуццё любові і павагі да жанчыны, маці, удасканальваць маральна-этычную культуру дзяцей, развіваць творчасць і ініцыятыву вучняў, садзейнічаць праяўленню індывідуальнасці кожнага дзіцяці. Далей 
Гукавыя файлы можна выкарыстоўваць і для караоке – плэера 
Спампаваць гукавы файл 'Маці'
Спампаваць гукавы файл 'Матуліны рукі'


Рыхтуемся да Калядаў і Новага Году!

Прапануем сваю дапамогу ў падрыхтоўцы да святаў.
— Сцэнар навагодняга свята для дзетак (падыйдзе для садка і пачатковай школы) Далей
-- Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі. Далей
-- Зімовыя вершы
-- Тэксты калядак
-- Словы песні “Jingle bells” па-беларуску
-- Сцэнар каляднага свята ў школе Загрузіць



 

Выпускное свята ў этнашколе

«Сказ пра Багоў Крывіцкіх»
Святы каляндарнага цыкла беларусаў з матывамі язычніцкай міфалогіі.
(Паказ – расповяд)
Сцэнарый склалі настаўніцы фальклорнага тэатра Алена Сямінская і Алена Берташ. Выканалі вучні 9  класа (першы выпуск этнашколы) ў 2000 годзе.
Пастаноўка Алены Сямінскай.
Дзеючыя асобы:
Вядучы
Цар Ірад
Волхв
Велхва
Дзяўчаты
Хлопцы
Далей

Выпускное свята ў пачатковай школе

“Я БАЧУ СНЫ АБ БЕЛАРУСІ”
(выпускное свята ў пачатковай школе)
Сцэнарый склала настаўніца тэатральнага фальклору Алена Малашонак.
Выканалі вучні 4-га класа пры удзеле іншых класаў этнашколы ў 2002 годзе.
Пастаноўка Алены Малашонак.
Дзеючыя асобы:
- Вядучая ( настаўніца)
- Падарожны
- Хлопец
- Русалкі
- Скамарохі
- Дзяўчаты і хлопцы(моладзь)
Далей

Школьнае свята – пераход у базавую школу

«ХАЙ РАСКАЖА СКРЫПКА НАША…»
(пераход у базавую школу)
Сцэнарый склалі настаўніцы фальклорнага тэатра Аліна Баранчык і  Наталля Мартыновіч. Выканалі вучні 4-х класаў 1998 і 2000 гг. Пастаноўка Аліны Баранчык. 
Дзеючыя асобы:
- 2 скамарохі-зазывальнікі
- Вядучая (настаўніца)
- Вучні 4-га класа
Далей

Школьнае свята – ініцыяцыя ў школьнікі

З МАЛЕНСТВА Ў “БЛАЗНОТУ”
Iнiцыяцыя ў школьнiкi. Вясёлае свята па фальклорных матывах
Сцэнарый склалi настаўнiца тэатральнага фальклору Алена Яцкоўская i настаўнiца пачатковых класаў Вольга Пухальская
Выканалi вучнi падрыхтоўчага класа а у 2001 годзе.
Дзеючыя асобы:
- Вядучая (першая настаўнiца),
- “ Нячысцiкi”: лесавiк, кiкiмары, русалкi (старэйшыя вучнi),  
- Магiстр(старэйшы вучань)
- Вучнi падрыхтоўчага класа / выпускнікі дзіцячага садка
Далей
Спампаваць doc




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY