Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Праграмма ўкараненння інавацыі «Новая мадэль дашкольнага навучання і выхавання «Этнасад»

Этапы, тэрміны і мэты

Асноўны змест дзейнасці

Чаканыя вынікі

І. Дыягностыка-прагматычны этап (3 мес.)

Мэта: вывучэнне культурна-моўнага стану выхаванцаў у сям’і. Матывацыя да пашырэння этнаграфічных ведаў бацькоў выхаванцаў.

Падрыхтоўка і правядзенне анкеты з бацькамі, беларускіх свят, вывучэнне адпаведнай літаратуры і магчымасцей мясцовай бібліятэкі.

Стварэнне псіхалагічна спрыяльнай сітуацыі для стварэння беларускамоўнай групы, этнагрупы.

ІІ. Арганізацыйны этап (6 мес.)

Стварэнне комплекса ўмоў і падрыхтоўкі дакументаў для рэалізацыі інавацыі .

Стварэнне метадычнага кутка для бацькоў, арганізацыя дл іх культуралагічнага ўсенавуча, папаўненне ўласнай бібліятэкі, візуальнае афармленне пакояў групы, падрыхтоўка дакументацыі, матэрыяльнае забеспячэнне, пераход на беларускамоўнае навучанне і выхаванне, падрыхтоўка слоўнікаў, стварэнне каляндарных планаў з этнакультурным кампанентам і інш.

Бацькі размаўляюць з выхавацелямі па-беларуску

ІІІ. Укараняльны этап (3 гады)

Апрабацыя інавацыі

Стварэнне і апрабацыя сістэмы этна-нацыянальнага навучання і выхавання ў трох рознаўзроставых групах. Апрабацыя праграм з нацыянальна-культурным кампанентам “Чалавек і прырода”, “Фізкультура”, “Свет цудоўнага”, “Свет навукі і культуры” (або праграм па мастацка-маўленчай і тэатральна-гульнёвай, музычнай дзейнасцях, азнаямляльна-мастацкай і выяўленчай дзейнасцю). Народная гульня і харэаграфія. Матэматычны фальклор.

Папаўненне метадычнай тэчкі апрабаванымі праграмамі і лепшымі планамі заняткаў, сцэнарыяў свят, матэрыялаў прац клубаў, студый (“Батлейка”, “Крыжачок”, “Буслік”...)

ІУ. Абагульняючы (рэфлексіўна-аналітычны) этап (1 год). Аналіз і абагульненне вынікаў інавацыі.

 

Здача справаздачы па выніках інавацыйнай дзейнасці.

(Лепшыя праграмы, разгорнутыя планы заняткаў штогод здаюцца ў Інстытут (навуковаму кансультанту).

 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY