Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Канцэпцыя нацыянальнай адукацыі

Традыцыі беларускай педагогікі

Беларуская зямля дала свету шмат выдатных педагогаў. Найвядомейшы з іх – ураджэнец Оршы Леў Выгоцкі, тэорыя якога склала аснову вядомай кожнаму настаўніку сістэмы развіццёвага навучання Эльконіна-Давыдава. Але не ўсе ведаюць, што ў 1970-я гг. тэорыі Выгоцкага сталі выклікаць цікавасць у амерыканскіх псіхалагаў. У наступнае дзесяцігоддзе ўсе асноўныя працы Выгоцкага былі перакладзеныя і леглі, разам з працамі Жана Піяжэ, у аснову сучаснай адукацыйнай псіхалогіі ЗША.
А зусім нядаўна адкрылася, што вядомы кампазітар і палітычны дзяяч Міхал Агінскі таксама валодаў педагагічным талентам. Прапануем пачытаць ліст кампазітара да свайго сына, калі той выпраўляў яго вучыцца з Залесся ў Італію. Парады бацькі будучаму студэнту напачатку XIX стагоддзя не страцілі актуальнасці дагэтуль.

Чытаць далей/ Каментаваць

Нацыянальная свядомасць і грамадзянская адукацыя

Прапануем Вашай увазе матэрыялы круглага стала “Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага беларускага грамадзяніна”, у т. л. даклады «Нацыянальная свядомасць і дэмакратыя» (Алесь Астроўскі), «Вобраз сучаснага беларуса» (Аляксандр Краўцэвіч), «Зацемкі да акрэслення нашай пазіцыі" (Ігар Кузьмініч).
Спампаваць файл (pdf, 208 КБ)

Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага беларускага грамадзяніна

Матэрыялы круглага стала на тэму: «Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага беларускага грамадзяніна», які адбыўся нядаўна ў Гродне, змешчаны на сайце http://adukatar.net. Гэтая тэма была прапанаваная для разгляду ў кантэксце мэтаў грамадзянскай адукацыі ў фармаванні беларускага грамадзяніна. Тут вы зможаце азнаёміцца з матэрыяламі і паўдзельнічаць у абмеркаванні.

Лявон Баршчэўскі: “Культурны код нацыі – гэта калі Багдановіч, Купала, Караткевіч значаць для людзей больш, чым Пушкін, Міцкевіч ці Гётэ”

У эпоху глябалізацыі старое паняцьце нацыі адышло ў нябыт. Сёньня нацыя – гэта ня тыя, хто жывуць на адной тэрыторыі, а тыя, у каго адзін культурны код. Для каго Багдановіч, Купала, Караткевіч значаць больш, чым Пушкін, Лермантаў або Міцкевіч там ці Гётэ з Шылерам... Вось гэта і ёсьць культурны код. Чалавек зь ім можа жыць у Амэрыцы (і жывуць там такія людзі), у Нямеччыне – паўсюль! Яны ёсьць нацыяй! Гэта ўжо ня проста супольнасьць, аб’яднаная тэрыторыяй... Іншая справа, для нашай нацыі фатальна, што яе трэба пашыраць, што яна замалая... Чытаць ўвесь тэкст

З чаго пачынаецца палітычнае выхаванне

З чаго пачынаецца палітычнае выхаванне?
Аляксей Крукоўскі, выкладчык Беларускага Гуманітарнага Ліцэя імя Якуба Коласа

Канцэпцыя нацыянальнай школы Беларусі

Минск: НИА. 1993. 66 с. Канцэпцыя распрацавана калектывам «Нацыянальная школа Беларусі", пасля аднаўлення незалежнасці ў 1993 г., але не паспела быць прынятай з вядомых прычынаў. Падрабязней

Нацыянальнае ўзгадаваньне

Грамадзянская адукацыя, патрыятычнае выхаванне, нацыянальнае ўзгадаванне: проціпастаўленне ці ўзаемадапаўненне?
Гэтаму пытаньню быў прысвечаны круглы стол беларускіх адукатараў. Вінцук Вячорка прапанаваў калегам для знаёмства й дыскусіі ўласны пераклад фрагмэнту кнігі літоўскага філёзафа, тэоляга, пэдагога Антанаса Мацяйны (Antanas Maceina, 1908—1987) “Tautinis auklėjimas” (“Нацыянальнае ўзгадаваньне”, Kaunas, 1934).
Чытайце:
Прадмова і камэнтары перакладніка
Антанас Мацяйна «Нацыянальнае ўзгадаваньне»

Нацыянальнае выхаванне і мультыкультуралізм

Пётра Садоўскі, першы амбасадар Беларусі ў Германіі, зараз выкладчык нямецкай мовы і СМК Беларускага гуманітарнага ліцэя.
Наяўнасць у мове пэўнага слова адчыняе спраты ментальнасці народа і нават сацыяльных з’яваў… У шырокім сэнсе канцэпцыя нацыянальнага выхавання базуецца на шматлікіх складніках: палітычнай гісторыі, эканамічных адметнасцях, мове, міфах, маральных каштоўнасцях, эстэтычных ды этычных ідэалах. Гэта павінна свядома закладацца на адпаведных занятках… Артыкул цалкам…




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY