Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Досвед Беларускага гуманітарнага ліцэя

Беларускі гуманітарны ліцэй: Гісторыя стварэння і барацьбы за існаванне ва ўмовах падпольнага рэжыму

Ірына Сідарэнка,
намеснік дырэктара,
выдатнік адукацыі Беларусі.
Аўтар распавядае пра канцэпцыю Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя, гісторыю і структуру ліцэя, навучальны працэс і праекты выхаваўчай працы.
Падрабязней

ГУМАНІТАРНАЯ АДУКАЦЫЯ: ТЭКСТ, МОВА, ІНТЭРПРЭТАЦЫЯ

Міхась Тычына,
доктар філялягічных навук, шматгадовы выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэю.
Ці не галоўнай праблемай, галаўным болем нашага падпольнага існаваньня была і ёсьць адсутнасьць тэкстаў, адсутнасьць нашай унікальнай бібліятэкі. Спэцыфіка гуманітарыстыкі, заўважная на фоне прыродазнаўства і грамадазнаўства, грунтуецца на тым, што прадметам яе ўвагі ёсьць тэкст. У географаў — гэта мапы, у гісторыкаў — дакумэнты, у мастацтвазнаўцаў — карціны, у лінгвістаў — слова, словазлучэньне, выказваньне, у літаратараў — мастацкія творы. Яднае нас усіх разуменьне знакавай прыроды тэкстаў, асноўнай уласьцівасьцю якіх зьяўляецца зьвязнасьць (складнасьць) і цэласнасьць, узаемазалежнасьць часткі і цэлага.
Менавіта ўменьне заўважаць, распазнаваць, асэнсоўваць і ацэньваць знакі, якімі перапоўненая культурная прастора, адрозьнівае “чалавека адукаванага” ад “чалавека культуры”, здольнага разумець мову навакольнага сьвету, свабодна ўступаць у дыялёг з культурамі іншых эпохаў і народаў.
Падрабязней

Беларускі гуманітарны ліцэй сёння

Лявон БАРШЧЭЎСКІ
Аўтар распавядае пра жыццё Беларускага гуманітарнага ліцэя ў палполлі. Спрабуе прааналізаваць, чаму Ліцэй усё-такі здолеў вытрымаць практычна ўсе выпрабаванні, што пачаліся яшчэ пры мінулай уладзе, і застацца дзейным нават пасля афіцыйнай ліквідацыі ў 2003 г.
Падрабязней




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
  

RSS
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY