Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Нацыянальная адукацыя і выхаванне

РОДНАМОЎНАЕ НАВУЧАННЕ – 2008 г: стан, нацыянальная бяспека і псеўдарэфарматарства

Алесь ЛОЗКА,
старшыня РГА “Таварыства беларускай школы”


Стан беларускамоўнага навучання ў адукацыйных установах даўно выклікае трывогу шырокай грамадскасці. Калі ў 1993–94 навучальным годзе бацькі без праблем прыводзілі сваіх дзяцей у першыя класы з беларускай мовай навучання (76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай вобласці 92,6%), то цяпер створаны такія ўмовы, што гэтая планка стала ніжэй 18% (нават гэтую статыстыку і сапраўдную сутнасць міністэрства хавае ад народа). На сайце Міністэрства адукацыі (www.minebu.unibel.by ) вы толькі знойдзеце статыстыку трохгадовай даўніны (за 2005/2006 нав. год). Усяго на беларускай мове сёлета навучалася 20,9% ад агульнай колькасці.
Чытаць далей

Стан беларускамоўнага навучання у 2006 г.: статыстыка, аналіз, высновы.

Алесь Лозка
Старшыня РГА «Таварыства беларускай школы»


Усяго на роднай мове ў 2006 г. вучылася 23,3% школьнікаў. Шмат адстаюць ад адстаючай беларускай школы дашкольныя ўстановы. Толькі 12,9% дзяцей займаецца (больш-менш!) на роднай мове з агульнай колькасці дашкольнага ўзросту, а ў сталіцы толькі – 0,3%. Гэта даволі крытычныя межы існавання нацыі. Як вядома, па вызначэнні ЮНЕСКО народ знаходзіцца на мяжы знікнення, калі на мове размаўляе менш 30% дзяцей. Вось да чаго нас прывялі. Артыкул цалкам.

«Этнашкола» ці нацыянальная адукацыя?

Лявон БАРШЧЭЎСКІ, намесьнік дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю, кандыдат філалягічных навук 1. Праблема стварэньня нацыянальнай адукацыйнай парадыгмы па сёньняшні дзень выглядае ў вялікай ступені нявырашанай, а ў цяперашніх грамадзка-палітычных варунках — і фактычна невырашальнай.
2. Абсалютная бальшыня навучальных установаў, дзе яшчэ няма поўнай абыякавасьці да нацыянальнага кампанэнта адукацыі, шукаючы канцэптуальна-філязофскага апірышча сваёй дзейнасьці, зарыентаваная на мадэль т.зв. «этнашколы». Гэта мае сваё абгрунтаваньне. Ва ўмовах, калі нават размовы пра сваю нацыянальна-адметную сыстэму адукацыі ўважаліся за злачынства (а гэткая сытуацыя цягнулася некалькі соцень гадоў — аж да пачатку 1990-х), толькі арыентацыя на вусна-народную традыцыю, у т.л. на народную пэдагогіку, выглядала шмат для каго адзіным выйсьцем са сьляпога завулку. Адсутнасьць трывалай нацыянальнай філязофскай школы прымушала зьвяртаца да «народнай мудрасьці".
3. У прынцыпе гэты падмурак, безумоўна, выглядае вельмі трывалым: праблема палягае толькі ў тым, што на падмурку вясковай хаты наўрад ці магчыма пабудаваць сучасны шматпавярховы гмах. А менавіта такім «гмахам» зьяўляецца сёньня культура постіндустрыяльнага ды інфармацыйнага грамадзтва. Ня менш за 80% падлеткаў сёньня заканчваюць сярэднюю школу ў гарадах; тамсама знаходзяцца ўсе вышэйшыя і практычна ўсе сярэднія спэцыяльныя ўстановы. Толькі абсалютна нязначная колькасьць сучасных навучэнцаў ды студэнтаў можа чэрпаць узоры арганізацыі свайго духоўнага і матэрыяльнага жыцьця з традыцыйнай, у сутнасьці сваёй вясковай, беларускай культуры. І няма такой сілы, якая магла б кардынальна гэтую сытуацыю зьмяніць — нават калі б у школах замест сёньняшняга курсу гісторыі, вывучалася т.зв. «гісторыя зьнізу», а заняткі па беларускай этнаграфіі, міфалогіі і фальклоры сталі б абавязковым прадметам.
4. Таму адзіным рэальным шляхам адбудовы беларускай нацыянальнай культуры застаецца выпрацоўка адукацыйнай парадыгмы на аснове агульнаэўрапейскіх культурных каштоўнасьцяў, адаптацыі беларускіх архэтыпаў і сымболяў да адпаведных архэтыпаў і сымболяў эўрапейскай культуры. Канцэпцыя пабудовы нацыянальнай школы на гэтым падмурку адлюстраваная ў «Канцэпцыі беларускай нацыянальнай адукацыі" (Адукацыя і выхаванне. 1993. № 12) і «Мадэлі нацыянальнага гуманітарнага ліцэя» (тамсама, 1994. № 5), створанай з удзелам беларускіх філёзафаў адукацыі і педагогаў-практыкаў (М.Гусакоўскі, І.Бабкоў, В.Вячорка, У.Колас, А.Палоньнікаў, аўтар гэтага тэксту і інш.) У гэтых працах сфармуляваная галоўная праблема для беларускай адукацыі — нацыякультурная (а ня этнакультурная!) ідэнтыфікацыя навучэнцаў — і пазначаныя найважнейшыя магчымыя шляхі дасягненьня гэтай мэты. Дыскусія, на наш погляд, павінна адбывацца вакол пытаньня, якія з гэтых шляхоў могуць быць найбольш эфэктыўнымі ў нашых канкрэтных варунках.

Раскажыце дзецям

Даволі часта нам не хапае аргументаў, каб давесці дзецям ці калегам, чаму трэба ведаць і карыстацца роднай моваю. Бывае яшчэ горш: мы зрываемся на лозунгі ці лірыку, шукаючы паразумення ў вачох карфармістаў і прагматыкаў...
Прапануем прачытаць даследчы артыкул гісторыка і публіцыста, аўтара шэрагу адукацыйных праграм Віктара Сазонава пра ўплыў моўнага менталітэту на сферы грамадскага жыцця.
Цікава даведацца, як па-рознаму бачаць свю прафесію людзі, што называюць сябе учителями і настаўнікамі. Чаму зіму беларусы ніколі не называюць матушкай ці кудзесніцай? Ці заўсёды преступник з'яўляецца злачынцам?
Урыўкі з артыкула
Артыкул цалкам




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY