|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
Метад актыўнай ацэнкі (Formative Assessment)Прафесар Ян Патвароўскі: Вашая актыўная ацэнка павінна быць беларускайceo.org.pl …Галоўнае – зважаць на якасць школьнага навучання. Вашая актыўная ацэнка павінна быць беларускай. Ад вашага суайчынніка Выгоцкага ведаю, што актыўная ацэнка – гэта назіранне за навучальным працэсам. Трэба глядзець, што адбываецца паміж настаўнікам і вучнем, як вучні вучацца… З прафесарам Янам Патвароўскім гутарыць Тамара Мацкевіч, адукатар з Беларусі. Чытаць далей / Каментаваць Актыўная ацэнка вучэбных дасягненняў як сродак фарміравання самаацэнкі малодшых школьнікаўСвятлана АксючыцТрадыцыйная сям’я, традыцыйная педагогіка, традыцыйная сістэма адносін мае на ўвазе погляд на дзіця як на аб’ект клопатаў дарослых і суб’ект паслушэнства. Дарослыя ўсё самі плануюць за дзіця, навучаюць яго ўменням будучага дарослага жыцця, вучаць яго таму, што некалі, можа быць, яму прыдасца. Суб’ектам уласнага жыцця, яго гаспадаром, такое дзіця становіцца толькі тады, калі стане дарослым, засвоіўшы дарослы спосаб жыцця, думак, пачуццяў і дзеянняў. Калі ж дарослыя ставяцца да дзіцяці, як да рэальнага суб’екта сваіх дзеянняў, і цэняць у дзіцяці яго суб’ектную пазіцыю, тады адносіны выстройваюцца зусім па-іншаму, і вынікам такіх адносін з’яўляецца самадастатковая асоба, здольная аб’ектыўна ацаніць сябе і навакольную рэчаіснасць. Чытаць далей / Каментаваць «Актыўная ацэнка: Метадычны дапаможнік беларускага настаўніка» Змест:Прадмова З гісторыі актыўнай ацэнкі І. Асновы метаду актыўнай ацэнкі ІІ. Досвед беларускіх педагогаў ІІІ. Дадаткі: - Форма канспекта ўрока згодна з прынцыпамі актыўнай ацэнкі - Памятка «Як падрыхтаваць зваротную інфармацыю ад настаўніка да вучня» - Прыклады мэт настаўніка і тыя ж мэты мовай вучняў на ўроку - Прыклады ключавых пытанняў - Распрацоўкі ўрокаў, згодна з прынцыпамі АА Карысныя спасылкі Чытаць далей / Каментаваць «Гідраўлічныя механізмы»Урок і прэзентацыяУрок настаўніка Аляксандра Якубоўскага з Жодзіна атрымаў Прадмет: Фізіка. Клас: 7. Тэма: Гідраўлічныя механізмы. Чытаць далей / Каментаваць Што мы пабачылі ў ВаршавеНаталля Ільініч, aacenka.by У снежні 2011 г. чарговая група беларускіх настаўнікаў наведала сталіцу Польшчы з мэтай пазнаёміцца з сістэмай адукацыі гэтай краіны, як жыве польская школа, як польскія настаўнікі на практыцы прымяняюць методыку Актыўная Ацэнка. Хацелася б падзяліцца сваімі ўражаннямі ад вандроўкі. У Польшчы ёсць 3 тыпы школ – дзяржаўныя, грамадскія і прыватныя. Мы наведалі 3 розныя школы па форме ўласнасці, адно, што аб’ядноўвае іх, там працуюць па методыцы Актыўнай ацэнкі... Чытаць далей / Каментаваць Актыўная ацэнка як філасофія навучанняЭва Боргаш Матэрыялы Эвы Боргаш для семінара «Актыўная ацэнка як філасофія навучання», які адбыўся ў Мінску 11 снежна 2011 г. Для чаго патрэбна Актыўная ацэнка? Каб: 1. настаўнікі атрымлівалі большую аддачу ад навучання; 2. замест канкурэнцыі на ўрок прыйшла супраца; 3. падвысілася індывідуалізацыя навучання; 4. вучні працавалі больш эфектыўна і свядома; 5. палепшыліся вынікі навучання; 6. бацькі ўдзельнічалі ў навучальным працэсе. Чытаць далей / Каментаваць УВАГА! З'явіўся новы метадычны сайт для беларускіх настаўнікаў http://aacenka.by У сеціве з'явіўся новы метадычны сайт, прысвечаны найбольш сучаснаму і эфектыўнаму спосабу ацэначнай дзейнасці — Актыўнай Ацэнцы. Актыўная Ацэнка (Formative Assessment ) – інавацыйная сістэма навучання, што фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму працы. Актыўная Ацэнка – методыка навучання, якая дапамагае настаўнікам добра вучыць, а вучням паспяхова вучыцца. Актыўная ацэнка, вядомая таксама як «ацэнка ў дапамогу навучанню”, ў многіх краінах лічыцца адным з найбольш перспектыўных напрамкаў рэфармавання адукацыі. Даклад Арганізацыі Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця (АЭСР) у 2005 г. сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду ацэнкі ў паляпшэнні вынікаў навучання, падрыхтоўкі да навучання на працягу ўсяго жыцця і забеспячэнню роўных магчымасцяў у галіне адукацыі. Актыўная Ацэнка прадстаўляе сабою вельмі дзейны метад паляпшэння вучнёўскіх вынікаў, асабліва для тых, хто мае праблемы з вучобай. Сайт стаў вынікам праграмы метадычнага навучання беларускіх настаўнікаў, якая вядзецца з 2009 года. Частку матэрыялаў прадставілі беларускія педагогі. Чытаць далей / Каментаваць Арганізацыя самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры Найбольш удалыя метады і прыёмы арганізацыі самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры, выпрабаваныя падчас правядзення адкрытых урокаў у рамках метадычных семінараў клуба «Крыштальны журавель» віцебскай настаўніцай Галінай Сухавай.Чытаць далей / Каментаваць Каб адзнака стала актыўнайМіхаіл Кудзейка, па матэрыялах семінара«Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка» Як бы мы не імкнуліся, выкарыстоўваючы рэпрадуктыўныя метады навучання, акцэнтаваць сваю ўвагу на стымуляванне развіцця творчых здольнасцяў дзяцей (вербальна, з дапамогай ацэньвання), мы можам казаць толькі аб магчымасцях развіцця здольнасцяў у рамках рэпрадуктыўнага навучання. Гэтая сітуацыя нагадвае птушку ў клетцы. Птушка патэнцыйна можа: лётаць, спяваць, віць гнёзды, выхоўваць птушанят, але знаходзячыся ў клетцы, яна толькі можа спяваць... Павялічваючы памеры клеткі, мы можам толькі часткова аблегчыць яе долю ў рэалізацыі сваіх магчымасцяў, а выпусціўшы яе, мы дазволім ёй рэалізаваць іх цалкам. Так і з вучнем... Арганізацыя адукацыйнага працэсу на аснове свабоднай творчасці дазваляе ўлічваць чатыры тыпы свабоды, неабходных для выхавання стваральнай асобы: свабода для аналізу і даследаванняў, свабода для пошуку і дапытлівасці, свабода выказвання, свабода быць самім сабой. Чытаць далей / Каментаваць Як зрабіць мэту ўрока дасягальнай: тэхналогія SMARTРадзевіч А.У., старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі дашкольнай і пачатковай адукацыі ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» У сучаснай школе набірае сілу кампетэнтнасны падыход. Вызначана цэлая сістэма кампетэнцый, якія ўяўляюць сабой арыенціры ў працы настаўніка і навучэнцаў. Адной з ключавых кампетэнцый (І. А. Зімняя, А. В. Хутарскі) вызначана кампетэнцыя мэтапастаноўкі. Рашэнне праблемы мэтапастаноўкі пачынаецца з ўмення педагога фармуляваць мэты канкрэтнага ўрока. Выразна пастаўленыя мэты і задачы звязваюць ўрок у адзінае цэлае, бо яны вызначаюць жаданыя вынікі ўрока і кірунак далейшага развіцця. Важна, каб любая мэта была скіравана на канчатковы вынік, прадукт дзейнасці. Тады ёсць магчымасць яе дасягнуць. У мэтах урока сфармуляваны той ключавы вынік, да якога павінны імкнуцца настаўнікі і вучні. Калі мэта вызначана недакладна, ці настаўнік дрэнна сабе ўяўляе шляхі і спосабы яе дасягнення, то ўрок будзе неэфектыўным. Чытаць далей / Каментаваць Бацькам пра актыўную ацэнкуДанута Стэрна, пераклад Настаўнік.info Хачу заахвоціць вас, шаноўныя бацькі, да актыўнай ацэнкі. Мая задача цяжкая з дзвюх прычын: • Сама назва падманлівая – намаўляе, што вядзецца толькі аб ацэнцы; • Шмат хто з вас ужо даўно скончыў школу, і вярнуць туды думкі будзе няпроста. Прашу вас прыгадаць часы, калі вы самі вучыліся. Настаўнік матэматыкі просіць вас знайсці найменшае агульнае кратнае для лікаў 33 і 121, а пасля для 342 і 521. Ён кажа, што трэба раскласці лікі на простыя множнікі. Дапусцім, вы ведаеце, пра што вядзецца, і завіхаецеся над заданнем. Што вы адчуваеце? Мяркую, што большасць з вас запытае: навошта мы гэта робім? Чытаць далей / Каментаваць Альхоў
Святлана Каўганка |
|||
2005 © Настаўнік.info
|