|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
ЗШАШкола ў Штатах — навеяна апошняй рэформай адукацыі
Аліна Стэфановіч Паводле alinka.vox.com Я год правучылася ў Штатах, у самай звычайнай прывінцыйнай школе. Мне іх сыстэма вельмі спадабалася, аднак я не агітую за тэрміновы перанос яе на Беларусь — бо ў нас усё робяць праз адно месца. Але, калі -небудзь, калі ня будзе крывавага рэжыма... Вось як там выглядае старэйшая школа (8–12 клясы). Вучань на кожны семестр (іх было два, здаецца) выбірае сабе прадметы. Ёсьць прадметы умоў Чытаць далей Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка.
Тамара Мацкевіч Гэты артыкул не прэтэндуе на грунтоўнасць і аналітычнасць. Тут сабраныя ўражанні ад наведвання амерыканскіх школаў, размоваў з калегамі, дзецьмі і бацькамі пра праблемы адукацыі. Большасць беларусаў глядзіць на свет праз расійскае тэлебачанне, таму мы маем стэрэатыпныя ўяўленні пра Амерыку і амерыканцаў. Відаць, дзякуючы гумарысту Задорнаву, я чакала, што адукацыя ў амерыканскай школе будзе нізкага ўзроўню. Дык вось, мяркуйце самі: у 8 класе 5 абавязковых прадметаў: англійская мова, літаратура, матэматыка, сацыяльныя навукі і навука і навыкі для жыцця (асновы хіміі, фізікі, біялогіі, геаграфіі). Яшчэ дзённік прадугледжвае 3 пустыя клетачкі, куды можна ўзяць 3 прадметы паводле выбару. Гэта можа быць тэхналогія, тэатральнае мастацтва, кіраванне аўтамабілем і шмат чаго іншага. А наогул, цэнтралізаванай сістэмы адукацыі ў Амерыцы няма. Чаму і ў якім аб’ёме вучыць дзяцей, вырашаецца на мясцовым узроўні праз школьную Раду. Ні міністэрства адукацыі, ні адміністрацыя штата на гэты працэс не маюць уплыву. У Williston Middle School праграма 8 класа па матэматыцы нічым не адрозніваецца ад праграмы нашай школы. Праўда, задачнік зусім іншы. Ён больш падобны на часопіс “Разгадайка”, які нашыя вучні скупляюць у кіёсках і рашаюць задачкі без прымусу. У амерыканскім задачніку больш заданняў на логіку, кемлівасць і практычнае прымяненне тэорыі. Затое, узяўшы кантрольную па грамадазнаўству, я змагла адказаць толькі на адно пытанне з пятнаццаці. Маіх практычных ведаў пра сацыяльнае ўладкаванне сучаснага свету нават пасля ўніверсітэцкага курсу грамадазнаўчых навук не хапіла на сярэдні ўзровень амерыканскага васьмікласніка. Чытаць артыкул Глядзець фотарэпартаж Амерыканскія школьнікі гавораць
19 – 20 жніўня 2006 году ў Мінску прайшла канферэнцыя, прысвечаная грамадзянскай адукацыі ў школе. Напрацягу двух дзён настаўнікі дзяліліся з калегамі сваім досведам, абмяркоўвалі перспектывы. Але сапраўдным цвіком канферэнцыі сталі запрошаныя эксперты. На гэты раз у якасці экспертаў выступалі звычайныя амерыканскія школьнікі: Аказваецца, пакараннем за дрэнную вучобу і паводзіны ў Амерыцы з’яўляецца забарона наведваць школу напрацягу некалькіх дзён, а адсутнасць партрэтаў Буша ў класах і інфармацыйных гадзінаў не перашкаджае амерыканцам расці патрыётамі. Хлопцы адказвалі шчыра і лаканічна. І пра вайну ў Іраку, і пра ежу ў макдональдсе, і пра магчымасці вяртання ў Беларусь. Заўсёды іх аргументы ці меркаванні падмацоўваліся фактамі і лічбамі. Відаць, у адрозненне ад беларускіх школьнікаў, ім не прыходзіцца хаваць сваю думку за прыгожымі словамі ці агульнымі фразамі. Сумна было чуць толькі адно: за месяц знаходжання ў Беларусі хлопцам не ўдалося ўдасканаліць родную мову – яны не сустрэлі ніводнага раўнагодка, з якім яны б маглі пагаварыць |
|||
2005 © Настаўнік.info
|
