Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

6.04.2007

IBB

Калі вы жадаеце пашырыць вядомасць прэміі, калі ласка, размясціце ў сваім выданні наступную абвестку:


Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага
для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ

Грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай школы» пры падтрымцы іншых недзяржаўных арганізацый і дзеячаў абвяшчае пра заснаванне прэміяў імя акадэміка Вацлава Ластоўскага.

Асноўная мэта прэміі – падтрымаць выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, якія выкладаюць па-беларуску.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць да 15 мая 2007 г. спецыяльную анкету і даслаць на адрас электроннай пошты lastouski@gmail.com, ці па пошце на 220029 Мінск, а/с 64.

Прэміяльны камітэт з ліку вядомых педагогаў і навукоўцаў прыме рашэнне да 30 чэрвеня 2007 і абвесціць вынікі на інтэрнэт-старонцы і праз СМІ.

Пераможцы будуць адзначаныя ганаровымі дыпломамі падчас урачыстай цырымоніі летам 2007 года, а таксама атрымаюць магчымасць выдання дапаможніка па сваім курсе.

Дадатковую інфармацыю і ўзор анкеты можна атрымаць на старонках у інтэрнэце http://nastaunik.info/lastouski ці па тэлефоне 029–7520821 і электроннай пошце lastouski@gmail.com .


Каментары (0)

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY