|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
Аўтарскія сайты беларускіх настаўнікаў і вучняўhttp://www.partainter.net – Сайт «Парта для настаўніка» утрымлівае шмат спасылак на метадычныя распрацоўкі па розных прадметах школьнага цыклу. http://school.iatp.by/ – Сайт «Беларуская школа» ўтрымлівае шмат карыснай інфармацыі (на жаль, толькі на рускай мове) для настаўнікаў, бацькоў, вучняў, школьнай адміністрацыі. http://olxovka2004.at.tut.by/ — Сайт створаны па выніках метадычнага летніку настаўнікаў фізікі, які штогод адбываецца ў Астравецкім раёне на воз. Страча. Стваральнiк i кiраунiк летнiка -- загадчык кафедры педагогiкi АПА Мiкалай Iванавiч Запрудскі. У 2004 годзе летнік быў прысвечаны тэме «Мадэляванне і праектаванне аўтарскіх дыдактычных сістэмаў". На сайце можна знайсці матэрыялы летніка і аўтарскія матэрыялы. http://olxovka2005.at.tut.by/ — Яшчэ адзін сайт, прысвечаны метадычнаму летніку для настаўнікаў фізікі, але 2005 года. Новыя матэрыялы, новае афармленне. Тэматыка -- "Эксперыментальныя даследаванні вучняў". http://alexandrpletniov.at.tut.by/ – Аўтарскі сайт настаўніка фізікі Аляксандра Плятнёва, які працуе ў Магілёўскім Ліцэі http://agandreeva.at.tut.by/ – Аўтарскі сайт настаўніцы фізікі ліцэя № 2 г. Мінска Ганны Андрэевай. Цікава паглядзець, колькі можа зрабіць малады ініцыятыўны настаўнік для сябе і іншых. http://fedorino.at.tut.by/ – Аўтарскі сайт настаўніка фізікі СШ № 16 г. Пінска Сяргея Федарыны, дзе размешчаны аўтарская дыдыктычная сістэма і метадычныя распрацоўкі. http://afportal.kulichki.ru/ — Аўтарскі сайт настаўніка фізікі і астрономіі з Бабруйску Уладзіміра Грабцэвіча. Змяшчае такія раздзелы, як «школа», «фізіка», «астраномія», «алімпіяды». http://alsak.kulichki.ru/ і www.alsak.ru-- Аўтарскі сайт магілёўскага настаўніка фізікі Аляксандра Саковіча, прысвечаны тэхналогіі рознаўзроўневага навучання і дыдактычнаму забеспячэнню. Можна знайсці артыкулы аўтара па дадзенаму пытанню, дапаможнікі з задачамі і іх рашэннямі для 9–11 класа. http://www. http://www.barmica.org/math/ — Сайт створаны настаўнікам з Глыбокага Храпавіцкім Іванам Сяргеевічам для дыялогу паміж настаўнікамі матэматыкі. Акрамя таго, сайт дае магчымасць спампаваць камп’ютэрную праграму па дынамічнай геаметрыі “Geometr’s Sketchpad” (GSP). Дарэчы, зроблены http://licej.net/ – Сайт, створаны вучнямі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я.Коласа, зачыненага ўладамі ў 2003 годзе. Ліцэй дагэтуль працуе як «падпольная школа». http://kraj.vitebsk.net/ - бадай найлепшы дапаможнік у сеціве для адукатараў, што займаюцца краязнаўствам, турызмам ці экалагічным навучаннем. Сайт не толькі прыгожы, але вельмі практычны, бо створаны настаўнікам гісторыі і англійскай мовы Лужаснянскай гімназіі Міколам Піваварам, які далучыў да краязнаўства не адну сотню вучняў віцебшчыны. http://elenaivanovnatutby.narod.ru/ -Аўтарскі сайт фізікіа Грышановіч Алены Іванаўны – настаўніцы вышэйшай катэгорыі СШ №109 Завадскога раёна г.Мінска. За 20 гадоўчас працы ў школе назапасілася вялікая колькасць матэрыялу як па фізіцы, так і па выхаваўчай працы. Частка прадстаўленага на сайце матэрыялу – уласныя распрацоўкі, частка – сабраная і трансфармаваная з розных крыніц.
|
|||
2005 © Настаўнік.info
|
