Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Летнікі

Як дзеці з настаўнікамі адкапалі стары горад.
Некалькі гадоў таму жыхар Светлагорска Васіль Коваль, які вядомы ў горадзе як мастак-аматар, паказаў мясцовым краязнаўцам з грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) зямляныя валы на ўскраіне Якімаўскай Слабады. Маючы ў гэтай вёсцы дачу, спадар Коваль даведаўся пра іх ад мясцовых жыхароў. Ніхто з вяскоўцаў не мог сказаць, калі былі насыпаныя гэтыя валы. Такі факт указваў на даўняе паходжанне зямляных умацаванняў.
Светлагорская арганізацыя ТБМ паведаміла пра іх ў Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. У 2005 г. гэтае месца абследавалі навукоўцы з Інстытуту гісторыі. Аднак выснова аб паходжанні валоў тады зробленая не была, і пытанне засталося адкрытым.
І толькі пазней, калі настаўнікі ды вучні Светлагоршчыны прыцягнулі да раскопак  доктара гістарычных навук Сяргея Рассадзіна, яны здолелі адкапаць былы горад  Казімір. Гэты горад існаваў у 1643 – 1655 гг. на беразе Бярэзіны.
Цяпер штогод у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці праводзіцца  археалагічная экспедыцыя з удзелам навучэнцаў.  Глядзіце фотаэкспразіцыю з сёлетнега археалагічнага летніка, які традыцыйна праходзіць па ініцыятыве настаўнікаў і вучняў – сябраў ТБМ г. Светлагорска.

Метадычны летнік выкладчыкаў фізікі Альхоўка-2007

«Альхоўка-2007» – паўналецце летніка 
 Віктар Кірэеў
Сёлета настаўніцкі летнік у Альхоўцы асаблівы! Па-першае, ён адбыўся ў 18-ы раз (з паўналеццем!). Па-другое, тэма курсаў «Камп’ютэрнае суправаджэнне навучальна-выхаваўчага працэсу па фізіцы» – даволі актуальная на сённяшні момант. Практычна ва ўсіх школах ёсць камп’ютэрныя класы, а ў некаторых навучальных установах такіх класаў некалькі, і ёсць выхад у сусветную сетку Internet. Таму кожнаму настаўніку трэба ўмець выкарыстаць вялізны патэнцыял камп’ютэраў у навучальным працэсе. >>>




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
  

RSS
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY