Выданні
Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі
Міхась Чарняўскі. Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі.
Мінск: Народная асвета, 1997
У кнізе ў сціслай i даступнай форме, з выкарыстаннем багатага ілюстрацыйнага матэрыялу, расказваецца пра пакручасты гістарычны шлях Беларусі, пачынаючы ад яе першапачатковага засялення i да эпохі ўсталявання старажытнабеларускай дзяржавы — Полацкага княства. Адрасуецца вучням сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.
Чытаць далей / Каментаваць
Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» 19
Тэма нумару: Грамадзянскія кампетэнцыі

Гэты нумар — спроба прааналізаваць выклікі, якія сёння стаяць перад беларускім грамадствам з пункту гледжання пабудовы дэмакратыі, і сфармуляваць грамадзянскія кампетэнцыі, якія патрэбны для дасягнення гэтай мэты. Фармаванне такіх кампетэнцый і будзе галоўнай задачай грамадзянскай адукацыі ў сучаснай Беларусі.
Як вядома, рамкавыя ўмовы, прапанаваныя Еўрапарламентам і Радай Еўропы, прадугледжваюць 8 груп ключавых кампетэнцый.
Разгледзім асобна грамадзянскія кампетэнцыі, прапісаныя ў тым жа дакуменце. Яны таксама складаюцца з ведаў, уменняў і каштоўнаснай пазіцыі.
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №19 (pdf 400 Kb) Каментаваць
Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №18
Ключавыя кампетэнцыі як крытэры якасці навучання

Тэма гэтага нумару была выбрана для таго, каб дапамагчы разабрацца, якую адукацыю можна лічыць якаснай. Як памераць гэтую якасць?
Логіка і здаровы сэнс падказвае, што якаснай адукацыю можна лічыць, калі яна адпавядае патрэбам індывіда, які яе набывае, а таксама патрэбам грамадства і часу. Аднак нарматыўныя акты Беларусі з гэтым не зусім згодныя. Якасць адукацыі, паводле Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, – гэта “адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарта,
вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы”...
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №18 (pdf 364 Kb) Каментаваць
Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №17
Прававое рэгуляванне адукацыйнай сферы

Вядома, працы настаўніка («педагагічнага работніка», паводле азначэння новага Кодэкса аб адукацыі) не пазайздросціш.
Як большасць шараговых супрацоўнікаў бюджэтнай сферы, настаўнік не распешчаны матэрыяльна, не аблашчаны ўладай, не заўсёды адэкватна ацэнены бацькамі і вучнямі.
Не будзем падрабязна аналізаваць прычыны і ўмовы, якія прывялі школу да цяперашняга стану, спынемся толькі на тых, што грунтуюцца на прававым рэгуляванні адукацыйнай сферы...
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №17 (pdf 277 Kb) Каментаваць
«Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел»
Метадычны дапаможнік

Ігар Кузьмініч, Вітаўт Руднік. Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел: Метадычны дапаможнік. Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010.
Метадычны дапаможнік «Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел» змяшчае метадычныя парады для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, настаўнікаў сярэдніх школ, выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ і іншых асоб, якія зацікаўленыя ў выхаванні сацыяльна актыўных грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама ў абароне і пашырэнні правоў чалавека. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца навучанне выкарыстанню сучасных форм і спосабаў грамадскага ўдзелу для пашырэння і абароны правоў чалавека. Гэты дапаможнік цесна звязаны з іншым адукацыйным рэсурсам, падрыхтаваным І. Кузьмінічам, – дапаможнікам «Навучанне правам чалавека ў школе і
па-за ёй», які змяшчае метадычныя парады па падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў па правах чалавека для моладзі.
Чытаць далей / Каментаваць
У пошуках гісторыі
Дапаможнік па правядзенні вуснагістарычных даследаванняў

Склад.: А.І. Калістратава, А.У. Радзевіч; ДУА «Мін. абл. і
н-т развіцця адукацыі».
Мінск: Мін.абл. ІРА, 2011
У дапаможніку прадстаўлены вопыт правядзення вуснагістарычных даследаванняў дзяржаўнымі, культурнымі ўстановамі і грамадскімі аб’яднаннямі Рэспублікі Беларусь у межах конкурсу «Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых».
Матэрыялы выдання адрасаваны шырокаму колу спецыялістаў, звязаных са сферай адукацыі, і друкуюцца ў аўтарскай рэдакцыі.
Сярод матэрыялаў – рэкамендацыі па арганізацыі вуснагістарычнага даследавання, метадычнае апісанне працэсу падрыхтоўкі праектнай заяўкі і пакрокавай рэалізацыі праекта, вуснагістарычныя сведчанні ды інш.
Публікацыя выдання здзейснена ў межах сумеснага праекта ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» і Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher
Volkshochschul-Verband e. V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.
Чытаць далей / Каментаваць
«Актыўная ацэнка: Метадычны дапаможнік беларускага настаўніка»

Змест:
Прадмова
З гісторыі актыўнай ацэнкі
І. Асновы метаду актыўнай ацэнкі
ІІ. Досвед беларускіх педагогаў
ІІІ. Дадаткі:
- Форма канспекта ўрока згодна з прынцыпамі актыўнай ацэнкі
- Памятка «Як падрыхтаваць зваротную
інфармацыю ад настаўніка да вучня»
- Прыклады мэт настаўніка і тыя ж мэты мовай вучняў на ўроку
- Прыклады ключавых пытанняў
- Распрацоўкі ўрокаў, згодна з прынцыпамі АА
Карысныя спасылкі
Чытаць далей / Каментаваць
Гарбузік №3: Рыцары
Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак 
Часопіс ствараецца супольнымі намаганнямі бацькоў-валанцёраў. У нумары:
- Клапатлівыя машыны
- Краіна замкаў, краіна рыцараў
- Настольная гульня «Выратуй каралеўну»
- Самаробка «Рыцарскі замак»
- Казка пра спадарыню Мышэвіч (заканч.)
- Загадкавая крыжаванка
Чытаць далей / Каментаваць
Гарбузік №2: Дыназаўры
Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак 
Часопіс ствараецца супольнымі намаганнямі бацькоў-валанцёраў. У нумары:
- Лічым дзетак жывёл
- Казка пра спадарыню Мышэвіч
- Гіганты мінулага
- 7 надзвычайных дыназаўраў
- Задачкі для маленькіх і вялікіх разумнікаў
- Вясёлы Дына з пластыліну
- Крыжаванка
Чытаць далей / Каментаваць
Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №16

У нумары:
- Актыўная ацэнка: Два гады таму і сёння...
- Сайт «Актыўная Ацэнка»: Агляд новага адукацыйнага рэсурса...
- Акадэмічнай моваю: Тэзісы даклада Маргарыты Лебедзевай, прысвечанага адметнасцям сістэмы актыўнай ацэнкі і яе ролі ў «рэалізацыі стандартаў новага пакалення»...
- З доляй жарту: Показкі з адукацыйнага жыцця...
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №16 (385 Kb) Каментаваць
Казкі для малодшых школьнікаў
Марыя Вайцяшонак. Каму расказваюць казкі на два вушкі? Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. Хто ў садзе самы прыгожы?
Чаму зіма халодная, а лета гарачае?
Хто спіць
абы-дзе?
Каму расказваюць казкі на два вушкі?
Каго не пужае крывое люстэрка?
Каму падараваць пчол?
Чаму Дзед не ссек елку?
Чаму крот чорны?
Хто ведае дарогу да ракі?
Чытаць далей / Каментаваць
Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch
Мікалай Кур’янка. Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2006.
Гэты слоўнік — першы
нямецка-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 50 000 словаў). Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго з рознымі мэтамі як у пісьмовай, так і ў вуснай камунікацыі. Маючы выразную функцыянальную накіраванасць, слоўнік дапаможа карыстальніку перакласці нямецкія тэксты размоўнага,
грамадска-палітычнага і лі
таратурна-мастацкага жанраў. Прызначаецца шырокаму колу карыстальнікаў: перакладчыкам, студэнтам, навуковым даследчыкам.
Чытаць далей / Каментаваць
Прыгоды Капітана Танакі
Кніга коміксаў 
Алесь Кудрыцкі. Прыгоды Капітана Танакі.
Мінск: Логвінаў, 2009
Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі коміксаў.
Чытаць далей / Каментаваць
Сачыненне на вольную тэму
Вучэбны дапаможнік
Марыя Верціхоўская, Вольга Верціхоўская. Сачыненне на вольную тэму: Вучэбны дапаможнік.
Мінск: Кніжны Дом, 2004.
У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя i практыка сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхнапогіяй сачынення на вольную тэму i пазбегнуць тыповых недахопаў. Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае i пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.
Чытаць далей / Каментаваць
Тэма сачынення – вольная
Зборнік тэматычных блокаў 
Марыя Верціхоўская. Тэма сачынення – вольная: Зборнік тэматычных блокаў. Мінск: Юніпрэс, 2002
Кніга складаецца з тэматычных блокаў-артыкулаў, напоўненых адпаведным літаратурным матэрыялам, які можа быць выкарыстаны пры падрыхтоўды да сачынення. У сачыненнях на вольную тэму павінна быць выяўлена цесная сувязь з літаратурай, творчасцю беларускіх пісьменнікау. Адсутнасць такіх сувязей i асацыяцый – тыповы недахоп школьных сачыненняў. Дапамагчы вучням пазбегнуць гэтага недахопу – прызначэнне кнігі.
Чытаць далей / Каментаваць
Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў
Малечы пра рэчы
Галіна Каржанеўская. Малечы пра рэчы: Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў. Мінск: Беларусь, 2004.
У сваёй вершаванай кніжцы аўтар у вобразнай, даходлівай форме раскрывае перад дзецьмі свет хатніх рэчаў, паэтызуе дом i побыт, вучыць шанаваць прадметы ўжытку i чалавечую працу. Дадатковыя пытанні i заданні, якія малым прачытаюць выхавальнікі, пашыраць веды дзяцей, паспрыяюць ix агульнаму развіццю.
Чытаць далей / Каментаваць
Зборнік п'ес для школьных тэатраў
Галіна Каржанеўская. На сцэне дня: Зборнік п'ес для лялечных і драматычных аматарскіх тэатраў
Мінск: БелДІПК, 2004 
Галіна Каржанеўская ўмее сказаць пра важнае проста і вобразна. Гэта тычыцца як яе вершаў, так і драматургіі. Псіхалагізм, гумар і чалавечнасць — вось асноўныя асаблівасці яе п'ес для дзяцей і дарослых. У зборнік «На сцэне дня» увайшлі новыя творы драматурга, а таксама лепшае з раней напісанага і ўвасобленага на сцэнах аматарскіх і прафесійных тэатраў. Кніга адрасавана лялечным і драматычным самадзейным калектывам устаноў культуры, школ і бібліятэк, усім, хто цікавіцца тэатральнай творчасцю і шануе роднае слова.
Чытаць далей / Каментаваць
Летапіс ТБШ, №2(25) 2011

Змест нумару
1. VIIІ
справаздачна-выбарная Асамблея РГА ―ТБШ‖ і нацыянальная канферэнцыя ―Пострэформавы стан беларускай адукацыі
2. Алесь ЛОЗКА. Гэта ўжо не проста катастрофа ў адукацыі, а гвалт над будучыняй беларусаў.
3. Тамара МАЦКЕВІЧ. Праблемы адукацыі вачыма настаўніка.
4. Пастанова Асамблеі ТБШ і Нацыянальнай канферэнцыі
5. План мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 і наступныя гады
6. Алесь ЛОЗКА. Ніл Гілевіч: ― Не трацьце веры і мужнасці, сябры!
7. Энгельсу Дарашэвічу – 70 8. Любоў ІЛЬЯСАВА. Інтэрактыўныя элементы ў дзіцячых экскурсіях
Спампаваць PDFКаментаваць
Класікі і сучаснікі ў школе
Дапаможнік для настаўнікаў Дапаможнік Алеся Бельскага (Мінск, 2005) створаны ў адпаведнасці з дзеючымі праграмамі па беларускай літаратуры. Ён прысвечаны творчасці беларускіх пісьменнікаў. Значная ўвага адведзена аглядавым тэмам па беларускай паэзіі ў курсе літарватуры, паколькі гэтага матэрыялу бракуе і настаўнікам, і студэнтам, і вучням. Прапанаваныя матэрыялы дапамогуць у шматаспектным вывучэнні творчасці таго ці іншага пісьменніка, гісторыі беларускай літаратуры і сучаснага перыяду яе развіцця. Адрасавана беларускаму настаўніцтву, вучням старэйшых класаў, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў. Разам з тым выданне разлічана на самае шырокае кола чытачоў.
Чытаць далей / Каментаваць
Міфалогія і беларуская літаратура: Нарысы і эсэ
Таццяна Шамякіна. Міфалогія і беларуская літаратура: Нарысы і эсэМінск: «Мастацкая літаратура», 2008. Выдавецкая серыя «Бібліятэка школьніка».
Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса «Міфалогія і літаратура», але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагі
чна-міфалагічных вытоках.
Упершыню канцэптуальна і шматпланава даследуецца праяўленне ў беларускай класічнай літаратуры міфапаэтычнага мыслення як структураўтваральнай і тропаўтваральнай парадыгмы мастацкіх твораў. Метад аўтара своеасаблівы: сімбіёз навуковасці і мастацкай інтэрпрэтацыі, што робіць кнігу не столькі вучэбным дапаможнікам, колькі культуралагічным эсэ з выкарыстаннем надзвычай багатага матэрыялу ў галіне філалогіі.
Чытаць далей / Каментаваць
Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз

Марыя Верціхоўская. Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз.
Мінск: «Тетра Системс», 2007.
Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання.
Пастаўленая мэта рэалізавана аўтарам кнігі шляхам вылучэння самага істотнага, важнага i канцэптуальнага ў вучэбным матэрыяле. У сучасных падручніках i дапаможніках, на думку аўтара, павінна быць толькі тое, што паўплывае на фарміраванне ў моладзі універсальнага погляду на беларускую духоўную культуру ўвогуле.
Чытаць далей / Каментаваць
Залатыя зярняты: Тлумачальна-перакладны слоўнік

Марыя Верціхоўская. Залатыя зярняты:
Тлумачальна-перакладны слоўнік.
Мінск: «Пачатковая школа», 2009
Гэты дапаможнік стане сапраўдным сябрам для вучняў пры вывучэнні беларускай мовы, патлумачыць незразумелыя словы i нават праілюструе ix прыкладамі выкарыстання ў творах беларускіх аўтараў, што, безумоўна, дапаможа развіць у школьнікаў цікавасць да роднай мовы. Слоўнік змяшчае больш за 1500 слоў i адрасуецца вучням, ix бацькам, настаўнікам пачатковых класаў, выхавацелям дзіцячых садоў i груп падоўжанага дня.
Чытаць далей / Каментаваць
Беларуская літаратура: Білеты ў пытаннях i адказах

Верціхоўская M.I. Беларуская літаратура: Білеты ў пытаннях i адказах: 11 кл.
Мн.: ТАА «Юніпрэс», 2002.
Кніга ўяўляе сабой адзін з варыянтаў адказаў на пытанні білетаў выпускнога экзамену па беларускай літаратуры за курс сярэдняй школы.
Канцэпцыя літаратурнай адукацыі патрабуе, каб аналіз мастацкага твора здзяйсняўся назіраннем i ўсведамленнем тых мастацкіх прыёмаў, якімі твор напісаны. Аўтар ставіў сваёй мэтай рэалізаваць асноўныя патрабаванні школьнай праграмы i канцэпцыі літаратурнай адукацыі.
Чытаць далей / Каментаваць
Асновы літаратурна-мастацкай творчасці
Галіна Тычко. Асновы літаратурна-мастацкай творчасці: Вучэбна-метадычны комплекс. Мінск: БДУ, 2005.
На прыкладзе твораў айчыннай і замежнай літаратур у кнізе даследуюцца некаторыя складнікі працэсу лі
таратурна-мастацкай творчасці. Аналізуецца слова як матэрыял мастацкага тэкста, выяўленчыя сродкі, талент. Даследуюцца прыёмы і спосабы стварэння літаратурнага тэкста. Прыводзяцца развагі прадстаўнікоў розных мастацкіх накірункаў аб прафесійных таямніцах творцаў. Тэндэцыі сучаснага літаратурнага працэсу прадстаўлены творамі айчынных і замежных пісьменнікаў розных пакаленняў і школ. Выданне адрасуецца студэнтам і выкладчыкам гуманітарных дысцыплін, пісьменні
кам-пачаткоўцам і ўсім тым, хто цікавіцца і любіць сучаснае прыгожае пісьменства.
Сцягнуць / Каментаваць
Урокі літаратуры ў старшых класах
Марыя Верціхоўская. Урокі літаратуры ў старшых класах: Вучэбна-метадычны дапаможнік. Мінск: «Адукацыя і выхаванне», 2010
Зборнік уяўляе сабой комплекс распрацовак урокаў па творах, якія былі ў школьнай праграме раней і якія з’явіліся зусім нядаўна, што сведчыць пра несумненную практычную каштоўнасць гэтага выдання. Распрацоўкі ўрокаў вызначаюцца літаратуразнаўчай грунтоўнасцю, наватарскімі метадычнымі падыходамі. Кніга будзе дапамагаць забеспячэнню адукацыйнага працэсу, пошуку новых формаў і прыёмаў пры выкладанні і навучанні беларускай літаратуры. Адрасуецца настаўні
кам-практыкам, метадыстам, будзе цікавай і карыснай студэнтам філалагічных факультэтаў.
Сцягнуць / Каментаваць
Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе
В.Верціхоўская, М.Верціхоўская. Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе: Дапаможнік для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай i рускай мовамі навучання.
Мінск: «Аверсэв», 2006.
У дапаможніку прапануецца методика вывучэння дзейнасці i творчасці Францыска Скарыны на уроках беларускай мовы i літаратуры, прадугледжаных праграмай. Змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў, методыка правядзення розных тыпаў i відаў навучальных заняткаў з улікам апошніх дасягненняў педагагічнай навукі. Выданне адрасуецца настаўнікам беларускай мовы i літаратуры, студэнтам i выкладчыкам педагагічных каледжаў i універсітэтаў краіны.
Сцягнуць / Каментаваць
Урокі літаратуры: пошук і творчасць
Марыя Верціхоўская. Урокі літаратуры: пошук і творчасць: Дапаможнік для настаўнікаў. Мінск: «Литература и Искусство», 2008. Выдавецкая серыя «Настаўні
ку-наватару».
Кніга ўяўляе сабой зборнік распрацовак урокаў розных жанраў. Урокі адпавядаюць канцэпцыі літаратурнай адукацыі і патрабаванням найноўшых педтэхналогій. Урокам пазакласнага чытання па творах Р. Баравіковай і А. Федарэнкі папярэднічаюць артыкулы, прысвечаныя творчасці гэтых пісьменнікаў, і аналіз канкрэтных твораў, паводле якіх прапануюцца распрацоўкі ўрокаў. Спалучэнне ў кнізе «Урокі літаратуры: пошук і творчасць» творчага, аналітычнага і метадычнага аспектаў будзе цікавым і карысным не толькі для настаўнікаў-практыкаў, але і для выкладчыкаў, студэнтаў філалагічных факультэтаў — для ўсіх, хто цікавіцца здабыткамі сучаснай і найноўшай літаратуры.
Сцягнуць / Каментаваць
Вандроўкі вакол самотнага сонца...
adu.by 
Выйшаў з друку яшчэ адзін дадатак да
навукова-папулярнага часопіса для старшакласнікаў «
Фокус» — зборнік артыкулаў «
Вандроўкі вакол самотнага сонца: Беларуская літаратура пачатку ХХІ стагоддзя ў літаратуразнаўчых аглядах і эскізах».
Чытаць далей / Каментаваць
«Гісторыя ХХ-га стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў», «Постаці»
Два выданні, прысвечаныя вуснай гісторыіДаслала Лана Руднік (ГА «Цэнтр «Трэці сектар»), на конкурс
«Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Гісторыя, якая з пакалення ў пакаленне перадаецца ў сем’ях, часта вельмі адрозніваецца ад афіцыйнага погляду на падзеі мінулага. Зберагчы і захаваць сведчанні людзей, на вачах у якіх разгортваліся драматычныя падзеі 20–
30-х гг. у Заходняй Беларусі, Другой сусветнай вайны, калектывізацыі і камуністычных рэпрэсій, жыцця беларускіх гарадоў і мястэчак у 60–70 гг, нацыянальнага адраджэння 80–
90-х гг. – менавіта такую мэту мелі два праекты, рэалізаваныя сябрамі ГА «Цэнтр «Трэці сектар» у другой палове 2010 г.
Чытаць далей / Каментаваць
Дапаможнік «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй»
Аўтар Ігар Кузьмініч
Дапаможнік змяшчае метадычныя парады для настаўнікаў сярэдніх школ і выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ, а таксама для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, якія рыхтуюць і праводзяць заняткі і навучальныя праграмы па правах чалавека для моладзі. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца каштоў
насна-практычны падыход да асвятлення правоў чалавека, а таксама заснаванасць прапанаваных у выданні заняткаў на інтэрактыўных стратэгіях навучання.
Дапаможнік цесна звязаны з іншым адукацыйным рэсурсам, падрыхтаваным І. Кузьмінічам і В. Руднікам, – дапаможнікам
«Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел».
Спампаваць дапаможнік (PDF, 2.9 Mб)Паводле інфармацыі сайта «Трэці сектар»Чытаць далей / Каментаваць
Беларуска-польска-беларускі дзіцячы слоўнік

Валерыя Ждановіч.
Слоўнік для дзяцей беларуска-польскі, польска-беларускі; Słownik dla dzieci białorusko-polski, polsko-białoruski. Менск: Мэдысонт, 2006.
Цудоўнае багата ілюстраванае выданне можа быць дасканалым дапаможнікам як для вывучэння беларускай мовы польскімі дзяцьмі, так і польскай мовы – беларускімі. Слоўнік апрацаваны не ў традыцыйнай форме алфавітнага парадку, а падае словы і звароты тэматычна. Гэта дазваляе пазнаць мову ва ўсёй яе прыгажосці. Традыцыйныя слоўнікі не даюць магчымасці абіраць варыянты зваротаў, фразелагізмаў ды ідыёмаў. Гэты слоўнік дазваляе не толькі пазнаць адпаведнік у іншай мове, але і прасачыць выкарыстанне ў прамым і ўскосным значэнні. Малюнкі дадаюць кніжцы зразумеласці, дазвалаюць пачаць навучане дзяцей, якія яшчэ не пазналі грамату. Дасканалы падручнік, добрая забава, цікавае выданне.
Чытаць далей / Каментаваць
Поўна хата экспанатаў

Ганна Кандрацюк.
Поўна хата экспанатаў: Слоўнік старых прадметаў Белавежскай пушчы. Нараўка: Towarzystwo Ochrony Krajobrazu, 2008
Падручнік для навучання беларускай мовы ў польскіх школах. З поспехам можа быць таксама падручнікам для навучання польскай мовы ў беларускіх школах.
Каляровыя ілюстрацыі і простае, вельмі даходлівае тлумачэнне, да чаго служыць тая ці іншая прылада, з якіх частак складаецца і як называецца
па-польску, беларуску і ў мясцовай гаворцы. Калаўротак, кросны, маслабойка – рэчы, якія выйшлі з ужытку, пабачыць іх можна толькі ў музеях, ды
дзе-нідзе на вышках старых хат. Кніжка стала такім “музеям”, які кожны можа мець у сваёй хаце, на кніжнай паліцы.
Адрасуецца вучням, настаўнікам, турыстам, ды наогул людзям, цікавым свету і тым, каму блізка спадчына продкаў (у тым ліку матэрыяльная).
Чытаць далей / Каментаваць
«Што трэба ведаць аб асноўных ідэалогіях сучаснасці»

Навучальны дапаможнік пад агульнай рэдакцыяй Віктара Чарнова адрасаваны найперш школьным настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, выкладчыкам паліталогіі.
Для правядзення навучальных заняткаў са старшакласнікамі і студэнтамі, выкарыстання педагогамі нефармальнага грамадзянскай адукацыі.
Кожны раздзел складаецца з двух узаемазлучаных блокаў: 1 - метадычныя ўказанні да заняткаў, тэкставыя ўстаўкі і іншы ілюстраваны матэрыял; 2 - выбар методык актыўнага навучання асновам сучасных ідэалогій.
Да асноўнай часткі кнігі прыкладаюцца заключны
практыкум-гульня і гласар форм і метадаў навучання.
Чытаць далей / Спампаваць / Каментаваць
Бібліяграфія матэрыялаў, прысвечаных беларускім пісьменнікам
Беларускія пісьменнікі на старонках часопіса «Роднае слова»: бібліяграфічны паказальнік. Мінск : Бел. асац. «Конкурс», 2008.У кнізе сабрана бібліяграфія матэрыялаў, прысвечаных беларускім майстрам прыгожага пісьменства ад Альгерда Абуховіча да Леаніда Яўменава – усяго 479 персаналій.
Публікацыі згрупаваныя па 10 раздзелах, якія ўключаюць розныя аспекты асвятлення жыцця і творчасці нашых пісьменнікаў: творы літаратараў, зрокавую нагляднасць, метадычныя артыкулы і г. д.
Кніга адрасуецца выкладчыкам ВНУ, настаўнікам агульнаадукацыйных устаноў, ліцэяў, гімназій, каледжаў, школьнікам, студэнтам, даследчыкам мовы і літаратуры.
Чытаць далей / Спампаваць / Каментаваць
Практыкум па беларускай літаратуры для 7 класа Вольгі Праскаловіч
Праскаловіч, В.У. Вопыты літаратурнай творчасці: (Практыкум): 7-ы кл.: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010. У дапаможніку ўпершыню даюцца творчыя заданні да кожнага з шасці блокаў-раздзелаў вучэбнага дапаможніка па беларускай літаратуры для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.
Прапануемыя заданні могуць быць выкарыстаны на факультатыўных занятках і для правядзення школьных алімпіяд па беларускай літаратуры.
Чытаць далей / Спампаваць / Каментаваць
Дапаможнік
“Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»”

Аўтар –
Міхась Булавацкі. Прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя, літаратура, прыродазнаўства, геаграфія, біялогія. Класы: старэйшыя.
Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды
педагога-наватара Міхася Булавацкага. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.
Чытаць далей / Каментаваць
Гадуем беларусаў-2: Для сярэдняй школы

Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка “
Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы”.
“Гадуем беларусаў” – праект, ініцыятарам якога выступіла каманда і
нфармацыйна-метадычнага сайта
Nastaunik.info. Задума зрабіць мультымедыйную складанку для беларускіх настаўнікаў паўстала некалькі год таму, пасля візіту рэдактара Тамары Мацкевіч у беластоцкую школу: “
Каб пацешыць прэзентам калегаў, я прыдумала запісаць для кожнага настаўніка дыск з карыснымі для выхавання беларусаў матэрыяламі. Ідэя спадабалася, беластачане назбіралі свае напрацоўкі – прыехаўшы дахаты, я мела ўжо ўдвая болей матэрыялаў!”
Чытаць далей/каментаваць
Дыск «Гадуем беларусаў"

Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч – укладальніца дыска, – перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў. Першая яго частка разлічаная на дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Сярод іх камп’ютарная версія «Чытанкі для дзіцячых садоў» Пятра Садоўскага і Вінцука Вячоркі, камп’ютарныя гульні і мульцікі, фанаграмы да дзіцячых песень і караоке, цэлыя падручнікі, з апісаннем як вучыць дзяцей роднай мове ў чужамоўным асяроддзі, складзеныя дзіцячыя песенькі, п’есы для дзіцячага тэатру, дыяфільмы, размалёўкі, навучальныя кліпы, створаныя шматлікімі бацькамі для сваіх дзетак. У дыск увайшлі і некалькі паўнаметражных дзіцячых фільмаў, дубляваных
па-беларуску…Газета
Наша Ніва змясціла інтэрв'ю са складальніцай дыску Тамарай Мацкевіч
Чытаць далейУвага! Nastaunik.info нагадвае, усе навучальныя і адукацыйныя ўстановы, настаўнікі і выхавацелі могуць атрымаць дыск бясплатна. Дастаткова напісаць ліст з адрасам і назвай установы на nastaunik.info@gmail.com.Каментаваць
Алесь Белакоз: Самарослая методыка
Ад рэдактара: У гэтым невялічкім выданні чытач знойдзе думкі аб настаўніцкай прафесіі аднаго з найбольш яркіх вясковых настаўнікаў нашай краіны, чалавека, які паклаў жыццё на тое, каб вярнуць у шырокі ўжытак родную мову і дасягнуў у гэтым немалых поспехаў.
Творча-працоўная біяграфія спадара Белакоза – выразны прыклад таго, якіх людзей чакае наша бядотная краіна, бо толькі такім служэннем яна можна адрадзіцца і заззяць зіхоткім дыяментам у кароне выдатных народаў свету, чаго яна вельмі заслугоўвае.
Чытаць далей / Каментаваць
“Таямніца закінутай хаты”

Прадмет: беларуская літаратура
Тэма: пазакласнае чытанне
Клас: 5–6
Аўтар: Алена Масла
Калі бываю ў камандзіроўках, настаўнікі скардзяцца, што кніг у бібліятэцы школьнай няма, а ў публічных – мала. Кніг даўно няма ні ў продажы, ні ў выдавецтве. Таму няма як чытаць. Выкладаю тэкст і вокладку кнігі: каму спатрэбіцца – калі ласка, карыстайцеся на здароўе!
Алена Масла. Чытаць далей / Каментаваць
Мультымедыйны дапаможнік «Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку»

Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў.
Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў.
Дыск змяшчае- Метадычны дапаможнік
- Сцэнары заняткаў
- Відэаролікі для выхаваўчай працы
- Відэафрагмнты і фільмы для ўрокаў гісторыі, грамадазнаўства, літаратуры
У дыску змешчаны відэаролікі да кожнага з артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, урыўкі з фільмаў «Клас» (Эстонія), “Дзень Волі” (Беларусь), “Усе памруць, а я застануся” (Расія), ролікі сацыяльнай рэкламы (Швецыя, Беларусь, Вялікабрытанія, ЗША), відэапрэзентацыя вучняў СШ № 194 г. Мінска, ролік з мультымедыйнага часопісу Т34 (Беларусь), фільмы “Гандзі”, “Нэшвіл”, “Польшча”, “Апартэід” (ЗША), “Праўда Хатыні” (
Польшча-Беларусь), мультфільм “Каму чорт дзяцей калыша” (Беларусь).
Дыск рэкамендуецца настаўнікам, класным кіраўнікам, сацыяльным педагогам, школьным псіхолагам і адукатарам, якія цікавяцца грамадазнаўчай тэматыкай.
Дыск выпушчаны і распаўсюджваецца пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Чэшскай Рэспублікі і Асацыяцыі міжнародных справаў (АМO), якія паспрыялі перадачы адкукацыйнага досведу Чэшскай рэспублікі беларускім настаўнікам, а таксама прапанавалі відэаматэрыялы для дапаможнага дыску.
Дыск можна замовіць праз электронную пошту
nastaunik.info@gmail.com Каментаваць
Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №12–13
Новыя выпускі настаўніцкага бюлетэня прысвечаныя метаду актыўнай ацэнкі – збору і крыніцы многіх «дыдактычных радасцяў", як казалі ўдзельнікі летняга метадычнага семінара «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі". Матэрыялы бюлетэня складзеныя паводле кнігі польскай метадысткі Дануты Стэрны «Актыўная ацэнка ў практыцы» і асвятляюць такія элементы методыкі, як зваротная сувязь, узаемная ацэнка і самаацэнка, выкарыстанне «наштобузу» і выніковых сказаў ды іншыя.
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №12 (pdf, 513 КБ)
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №13 (pdf, 312 КБ)
Каментаваць
Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №11
Чарговы нумар і
нфармацыйна-метадычнага бюлетэня «Настаўнік. інфо» прысвечаны фіналістам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года – 2009». Галіна Сухава і Вольга Брыч дзеляцца прафесійнымі сакрэтамі, распавядаюць пра тое, дзе і як яны набіраліся майстэрства, разважаюць пра вучняў, ролю настаўніка, Беларусь. Традыцыйная рубрыка «Праграмы. Конкурсы. Абвесткі" змяшчае шмат карысных прапановаў для настаўнікаў і вучняў.
Спампаваць бюлетэнь (PDF, 920КБ)
Каментаваць
Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы
Аўтар-укладалінік Мікола Савіцкі 
Слоўні
к-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове. Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе. Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным навукоўцам і спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.
Спампаваць слоўнік (pdf, 1,9 Mb)
Каментаваць
Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №10
Тэма чарговага нумару бюлетэню «Настаўні.інфо» — нефармальная адукацыя і яе сувязь з фармальнай. Таксама бюлетэнь змяшчае матэрыялы, прысвечаныя пачатку навучальнага года, абмеркаванню новага Кодэксу аб адукацыі і школьнай формы.
У раздзеле абвесткі раім звярнуць увагу на
праграму падтрымкі працы са старшакласнікамі.
Цалкам бюлетэнь можна спампаваць
тут Каментаваць
Дзьмітры Вінчэўскі «Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі"
Прапануем вашай увазе ўнікальнае для Беларусі выданне «Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі". На яе старонках вы знойдзеце не толькі цікавую і арыгінальную інфармацыю пра такія экалагічныя аспекты жыцця птушак, як міграцыя, адаптацыя і выжыванне ў сучасным прыродным свеце, але і апісанне многіх інтэрактыўных методык навучання і прыклады іх ужывання. Спадзяемся, што вялікі педагаічны і выхаваўчы досвед аўтара дапаможа як настаўнікам біялогіі пры вывучэнне адпаведных раздзелаў заалогіі і экалогіі, але і шырокаму колу педагогаў, зацікаўленаму ў інтэрактыўных метадах навучання і практыкі іх выкарыстання для розных школьных прадметаў.
Спампаваць кнігу (pdf, 7 МБ)
Каментаваць
Бюлетэнь «Настаўнік.info» №9

У красавіцкім (2009) бюлетэні змешчаны артыкул Ірыны Сыско «
Праектна-тэматычны падыход да засваення новай лексікі ў пачатковай школе». Аўтарка прыводзіць і дынаміку адносінаў да ўрокаў беларускай мовы пры выкарыстанні такога падыходу. Інтэрв'ю з Галінай Дрокінай чытайце ў рубрыцы «Асоба ў адукацыі".
Бюлетэнь цалкам знаходзіцца
тут.
Каментаваць
Чытанка для дзіцячага садка

Укл.: В. Вячорка, П. Садоўскі; Малюнкі Н. Гарбуновай. — Мінск: Медысонт, 2008. — 372 с.: іл. ISBN 978–985–6887–11–9
Творы зборніка можна чытаць, пераказваць, завучваць на памяць, засвойваючы веды, выпрацоўваючы навыкі і ўменні, знаёмячыся з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, якія дапамогуць наладзіць святы і гульні. Выхавальнікі ці бацькі самі абяруць тэксты, даступныя дзецям з розным узроўнем ведання беларускай мовы.
Паглядзець зместСпампаваць Чытанку
Кніжка-малаванка «Жыло-было дрэва»

Гэтую маляванку зрабілі
вучоныя-эколагі Іна Зеніна і Валер Дранчук разам з мастаком Пётрам Арлоўскім. Кніжка вытрымала два перавыданні, мае шмат добрых водгукаў педагогаў-дашкольнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў. Яны адзначаюць, што кніга мае выразны прыродаэтычны змест, вучыць дзетак любіць і заўважаць сваё. А зараз вы самастойна зможаце раздрукаваць размалёўкі для сваіх дзетак.
Калі ласка, пампуйце
МАЛЯВАНКАКаментаваць
Бюлетэнь «Настаўнік.info» №8
У бюлетэні змешчаныя артыкулы пра візіты Таварыства беларускай школы ў беларускамоўныя навучальныя ўстановы г. Мінска, педагагічная майстэрня Галіны Дрокінай па выкарыстанні актыўных метадаў навучання, абвестка пра конкурс «Беларускі настаўнік года».
Бюлетэнь цалкам знаходзіцца
тут.Каментаваць>
Бюлетэнь «Настаўнік.info» №7
У новым выпуску настаўніцкага бюлетэне вы знойдзеце вяікі артыкул
Тамары Мацкевіч, прысвечаны школьным сайтам. Сёння большасць школ маюць свае старонкі, створаныя ці то з уласнай ініцыятывы, ці для атрымання пэўных дывідэнтаў ад начальства за «прасоўванне інфармацыйных тэхналогій». Але ці здольныя стваральнікі школьных сайтаў глянуць далей за напрацаваныя шаблоны і расійскія напрацоўкі?
Аб гэтым і іншым чытайце ў новым нумары
тут
Каментаваць
Метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да выпускнога экзамена па фізіцы за курс сярэдняй школы (падвышаны ўзровень)
Аўтар дапаможніка
Аляксандр Плятнёў, выкладчык фізікі ліцэя
Беларуска-Расійскага Універсітэта, г. Магілёў
Дапаможнік утрымлівае:
- прыкладныя планы адказаў на пытанні экзаменацыйных білетаў выпускнога экзамена па фізіцы за курс сярэдняй школы,
- падборку прыкладаў рашэння задач і задачы для самастойнага рашэння з найбольш распаўсюджаных і даступных для выпускнікоў задачнікаў па фізіцы,
- прыкладныя алгарытмы для выканання эксперыментальнай часткі білетаў,
- навучальныя
блок-схемы, паэтапнае самастойнае запаўненне якіх, дазваляе сістэматызаваць веды па фізіцы.
Рэкамендуецца навучэнцам старэйшых класаў сярэдніх школ, ліцэяў, выпускных курсаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў для падрыхтоўкі да выпускных іспытаў і цэнтралізаванаму тэставанню.
Мова дапаможніка – руская.
Рэкамендавана: Метадычнай радай ліцэя ГУ «
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»
Спампаваць дапаможнік (PDF, 766 KB)З матэрыялаў метадычнага летніка «
Альхоўка-2008»
Каментаваць
Адукацыя на прыродзе
Арыгінальная электронная кніга, напісаная
Галінай Верамейчык і
Вольгай Пчолкінай, вельмі дыхтоўна і паслядоўна распавядае аб сукупнасці метадаў навучання на прыродзе. Лаканічна і ёміста апісаныя гісторыя развіцця гэтай групы методык, яе тэарэтычныя асновы, роля ў грамадзянскім выхаванні вучняў і ўласна самі метады. Кніга напісаная добрым і зразумелым стылем, без нагрувашчвання штампаванай тэрміналогіі, што вельмі вылучае яе на фоне сучаснай метадычнай літаратуры і робіць даступнай і карыснай шырокаму колу педагогаў.
Спампаваць тут (pdf, 505 КБ)
Каментаваць
Настаўнік.info №6
І
нфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №6 – ліпень2008
Кароткі змест бюлетэня:
– Роднамоўнае навучанне: стан, нацыянальная бяспека, псеўдарэфарматарства.
– Матэрыялы круглага стала «Рэформа адукацыі: пагрозы і перспектывы»
– Заява ТБШ і ТБМ
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць
тут (PDF, 370 kB)
Настаўнік.info №5
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №5 – май 2008
Кароткі змест бюлетэня:
– Школа вяртаецца да 11годкі і не толькі – развагі аб афіцыйных і неафіцыйных рэформах школы
– Асоба ў адукацыі. ВОЛЬГА СЯНЬКОВА: «Працаваць у адукацыі сёння немагчыма. У мяне адбілі ўсялякую ахвоту працаваць у адукацыі"
– Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка
– Навіны адукацыі, конкурсы, праграмы, праекты
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць
тут (PDF, 370 kB)
Настаўнік.info №3
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №3
студзень 2008 Кароткі змест бюлетэня:
- «Што было? Што будзе?»; навагодні роздум пра асноўныя адукацыйныя падзеі мінулага года;
- Як праводзілі рэформу адукацыі ў былой ГДР – інтэрв'ю з доктарам Гельмутам Габэрлантам;
- За што судзяць настаўніцу, якую намінавалі на званне «Беларускі настаўнік года»
- адукацыйныя і метадычныя навіны.
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць
тут (PDF, 352 KB)
Настаўнік.info №2
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №2
лістапад 2007 Кароткі змест бюлетэня:
- праблемны артыкул «Ці заменіць ідэалогія грамадзянскую адукацыю»;
- нарыс
Міхася Булавацкага,
- адукацыйныя і метадычныя навіны.
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць
тут (PDF, 358 kB).
Англійска-беларускі слоўнік навуковых тэрмінаў па астраноміі, матэматыцы, фізіцы і хіміі
Cклаў
Мікола Бусел, настаўнік замежных моваў з вёскі Дуброва Светлагорскага
р-на.
«Слоўнічак гэты ўзнік выключна з жадання мець у нашай мове дапаможнік, што задаволіў бы самыя пільныя патрэбы беларускага чытача, найперш навучэнца, у такога кшталту літаратуры. Слоўнік змяшчае самыя звычайныя тэрміны, якія сустракаюцца як у навучальнай літаратуры, гэтак і ў
навукова-папулярных публікацыях. Зазначу, што навуковыя тэксты ў англійскай мове чытаюцца лёгка і проста: цяжкіх для разумення матэрыялаў у ЗША і Брытаніі проста не друкуюць..»
Чытаць далейЗагрузіць слоўнік
Беларуска-англійскі слоўнік для школьнікаў на 5.000 словаў
Cклаў
Мікола Бусел, настаўнік замежных моваў з вёскі Дуброва Светлагорскага
р-на.
«Як карыстацца гэтым слоўнікам. Гэты слоўнік мае на мэце дапамагчы школьніку перадаць беларускую думку
па-англійску. Майстэрства перакладу патрабуе добрых ведаў абедзвюх моваў, досведу і рэгулярнага практыкавання. Гэта вельмі асабістае майстэрства. Слоўнічак складзены проста, але мае адну адметнасць. У беларускіх словах усюды праз мяккі знак пазначана мяккасць вымаўлення шэрагу зычных як асаблівасць беларускага маўлення. Паколькі мяккі знак гуку не абазначае, то яго можна не браць пад увагу як літару, таму звычайны алфавітны парадак словаў амаль не парушаўся. Нават калі і ёсць пэўная перамена месца слова, то яго лёгка знайсці...»
Чытаць далейЗагрузіць слоўнік
Англійска-беларускі слоўнік для школьнікаў ад Дзядзькі Міколы
Cклаў
Мікола Бусел, настаўнік замежных моваў з вёскі Дуброва Светлагорскага
р-на.
«Слоўнічак, які ты трымаеш у руках, складзены для таго, каб дапамагчы табе перакладаць школьныя тэксты, трошкі палегчыць жыццё і навучыцца англійскай мове. Слоўнічкі, што маюць падручнікі, звычайна не ўтрымліваюць багата якіх словаў, што надта нязручна. Вось і паспрабаваў я, твой сябар, сабраць разам словы з усіх цяперашніх падручнікаў, дадаць словы з падручнікаў мінулых гадоў і стварыць гэтую кніжачку. Я хацеў, каб слоўнічак быў невялікі, каб ім было зручна і проста карыстацца. Таму, вядома, у ім таксама не будзе ўсіх словаў, але
самае-самае патрэбнае ты ў ім, канешне, знойдзеш...»
Чытаць далей
Загрузіць слоўнік (ZIP, 175 KB)
МАТЭМАТЫЧНЫ ФАЛЬКЛОР
У сваім дапаможніку
Алесь Лозка ўпершыню прадстаўляе матэрыял не толькі для выхаваўчых мэтаў, але і для вучэбнай дзейнасці, у прыватнасці, для заняткаў па развіцці інтарэса ў дзяцей да матэматыкі. У дапамогу педагогу прапануюцца блізкія і натуральныя ў дзіцячым асяроддзі традыцыйныя сродкі народнай педагогікі, правераныя дзесяцігоддзямі: лічылкі, калыханкі, дражнілкі, песенькі, жарты, казкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы, фраземы, загадкі, загадкі-задачы, гульні, святы... і нават замовы.
Спампаваць дапаможнік (pdf, 866 КБ)
ЭЎРЫСТЫЧНЫ ПАЛІГОН ДЛЯ МАТЭМАТЫКІ
Іван Сяргеевіч Храпавіцкі, настаўнік матэматыкі на паглыбленым узроўні СШ №3 г. Глыбокае
Як знайсці рашэнне матэматычнай задачы? Як паўстаюць новыя праблемы? Што азначае развіццё задачы, і калі яе можна назваць адкрытай?
Адказы на гэтыя пытанні дае кніга «Эўрыстычны палігон для матэматыкі", адрасаваная выкладчыкам матэматыкі навучальных устаноў усіх тыпаў і студэнтам педагагічных спецыяльнасцяў ВНУ. Шмат яе тэмаў будуць зразумелыя і зацікаўленым у матэматыцы школьнікам старэйшых класаў.
Кніга напісаная ў фармаце папулярнай ва ўсім свеце кампутарнай праграмы Geometer's Sketchpad, якую можна спампаваць
тут (2 МБ).
Спампаваць кнігу (zip, 3,2 МБ)
Бюлетэнь «Рэха Гулагу»

2007 год – год памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсій. 70 год таму сотні тысячаў беларусаў патрапілі ў жорны масавых камуністычных рэпрэсіяў, у якіх мэтанакіравана знішчалі як нацыянальную эліту, так і простых людзей.
Для пабудовы лепшай будучыні нам патрэбна гістарычная праўда і памяць. Асабліва зараз, калі ідзе пераслед за іншадумства лепшых настаўнікаў і студэнтаў, трэба каб кожны нескароны грамадзянін і кожны выканаўца бяздумных загадаў, ведаў – пра яго будуць памятаць. І тое, што прачытаюць у падобным бюлетеэні яго дзеці, – залежыць ад яго.
Бюлетэнь «Рэха гулагу» – 12 c., PDF, 2,18 MB
«Настаўнік.інфо»
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў
№1
верасень 2007Кароткі змест бюлетэня
- Што новага рыхтуе навучальны год
- Лаўрэаты прэміі акадэміка Вацлава Ластоўскага
- Агляд адукацыйных і
нтэрнэт-рэсурсаў: Навіны сайта Настаўнік інфо
- Асоба ў адукацыі – Райчонак Ада Эльеўна
- Цікава ведаць: агляд алукацыйных навінаў
Загрузіць бюлетэнь (PDF, 455 kb)
ЦАЛКАМ ЗРАЗУМЕЛАЯ ТРЫГАНАМЕТРЫЯ
(Навучальны дапаможнік для старшакласнікаў)
Міхась Булавацкі, настаўнік вышэйшай катэгорыі Магілёў
bulavacki@mail.ru Дапаможнік (арыентаваны на праграму сярэдняй школы) прапануе навучэнцам шматразовы агляд інфармацыйнай прасторы курса трыганаметрыі: у форме тлумачальных тэкстаў з малюнкамі для ўспрыняцця і асэнсавання, у форме пытанняў з адказамі для больш надзейнага ўсведамлення, у форме трох кампактаў апорных сігналаў для шырокаахопнага разумення і запамінання, у форме разнастайных практыкаванняў з парадамі па іх выкананні для трэнажу ў выкарыстанні атрыманых ведаў.
Спампаваць падручнік
Руска-беларускі фізічны слоўнік
Слоўнік змяшчае блізу 25,000 тэрмінаў розных раздзелаў фізікі – механікі,
тэрмадынамікі, электрадынамікі, оптыкі, квантавай механікі і іншых, а таксама некаторыя
тэрміны сумежных навук – астраноміі, хіміі, матэматыкі.
Для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў, вучняў і
настаўнікаў сярэдніх школ, навукоўцаў і інжынераў.
Аўтары – Уладзімір Самайлюкевіч, Уладзімір Пазняк,
Аляксандр Сабалеўскі.
Спампаваць pdf-файл (12 MБ)
Інавацыйныя методыкі ў беларускай школе. Зборнік артыкулаў настаўнікаў.

Гэты зборнік складаецца з артыкулаў беларускіх настаўнікаў-удзельнікаў праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадства”, якія асвоілі і пачалі карыстацца актыўнымі метадамі навучання, адаптавалі гэтыя метады да беларускай рэчаіснасці і атрымалі добрыя вынікі. Ён будзе карысны ўсім тым, хто зацікаўлены ў паляпшэнні адукацыі ў краіне. Распрацоўкі заняткаў, прыведзеныя ў артыкулах можна выкарыстаць у навучальнай і пазакласнай працы.
Мн.: ГГА «Цэнтар Супольнасьць», 2006. – 144 с.
Змест А. КУЛАЕВА, Т. МАЦКЕВІЧ – Некалькі словаў пра праграму «Настаўнiк. Школа. Грамадства»
А. ЖУК, М. ЖУК – Магчымасці прыстасавання актыўных метадаў навучання да стандартных умоваў адукацыі |
С. САЎКО – Навучальны гурток як спосаб падтрымкі педагогаў, якія выкарыстоўваюць метады актыўнага навучання
В. БЫСТРЫК - Спалучэнне актыўных метадаў навучання з тэставай сістэмай ацэнкі ведаў на прыкладзе выкладання англійскай мовы
Г. ДРОКІНА – Геаграфія. Педагагічная майстэрня
Т. ЛАБАНАВА – «Чалавек. Грамадства. Дзяржава». Распрацоўкі ўрокаў
М. БУЛАВАЦКІ – Навучанне матэматыцы буйнымі блокамі. На прыкладзе тэмы «Прагрэсіі»
Т. МАЦКЕВІЧ – Інавацыйныя тэхналогіі і беларуская рэчаіснасць. З досведу выкладання курса фізікі ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Я. Коласа
Т. БАРТКЕВІЧ – Актыўныя метады ў выкладанні беларускай мовы і пазакласнай дзейнасці 1
М. ЖУКОВІЧ – Тэхналогія педагагічных майстэрняў. Майстэрня паводле аповесці Ул. Караткевіча «Сівая легенда» ў 9 класе. Урок пазакласнага чытання
Ю. СЯНКЕВІЧ – Школьны музычны клуб «Наша музыка». З досведу Аляхновіцкай сярэдняй школы
Ж. СЯРГЕЕВА – Актыўнае навучанне – шлях пашырэння свядомасці настаўніка і вучня
Спампаваць зборнік PDF, 670 KB
Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці
Cупраца настаўнікаў і бацькоў у выхаванні і навучанні
Брашура пад рэдакцыяй Пшэмыслава Фенрыха, Уладзіміра Хільмановіча
Шчэцін 2004
Спасылка:
www.edudemo.home.pl/biblioteka/gz/nauczyciele_bia.pdf Змест -- Прадмова (Пшэмыслаў Фенрых, Уладзімір Хільмановіч)
-- Віктар Сазонаў. Выхаваць Чалавека
-- Богдан Хэнць. Паміж правам і рэчаіснасцю
-- Вольга Ахрук. Кіраванне і самакіраванне ў беларускай школе – магчымасці і ўплыў грамадства
-- Міхал Юзаф Кавэцкі. Дэкалог дыялогу ў беларускай школе
-- Габрыеля Вятр. Школа як люстэрка
-- Лявон Карповіч. Знайсці пункт адліку
-- Справа сапраўды агульная (размовы Габрыелі Вятр пра адукацыю)
-- Ірына Клевец. Роля класнага кіраўніка ў супольнай працы настаўнікаў і бацькоў
Спампаваць кнігу (PDF, 550 kb)
Вецер свабоды. Зборнік конкурсных прац

На пачатку 2006 году «Блізкая гісторыя» абвесціла сярод старшакласнікаў конкурс «Вецер свабоды». Пакуль доўжыўся тэрмін конкурсу, шмат што адбылося ў Беларусі. Краіна прайшла сапраўднае выпрабаванне ветрам свабоды. Арганізатары атрымалі больш за 200 эсэ з розных куткоў Беларусі. Лепшыя з гэтых прац трапілі ў зборнік, які арганізатары раздалі палітыкам, аналітыкам, журналістам, грамадскім лідэрам, — усім, хто бярэцца за будоўлю беларускай будучыні, каб яны улічылі галасы яе грамадзянаў. Зборнік «Вецер свабоды» выйшаў невялікім накладам.
Электронная версія зборніка «Вецер свабоды»
Права на кожны дзень. Частка 1. Уводзіны ў права: падручнік і метадычны дапаможнік для настаўнікаў 10-х класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ
Н. Клімчук, І. Кузьмініч, Ю. Пісаркова, С. Салей, П. Хацук
Навучальна-метадычны комлекс, распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса.
Падручнік на простай мове знаёміць вучняў з тым, што такое права і як ім карыстацца ў штодзённым жыцці.
Пасля кожнай з дзевяці тэм падаюцца пытанні і заданні для самастойнай працы вучня, якія маюць на мэце замацаваць пройдзены матэрыял і падрыхтаваць яго да чарговага інтэрактыўнага зянятку.
Метадычны дапаможнік грунтуецца на актыўных падыходах да арганізацыі навучання, якія дапамогуць настаўніку зрабіць гэты працэс больш цікавым, разнастайным, эфектыўным, дэмакратычным і набліжаным да рэальнага жыцця.
У дадатку да дапаможніка настаўнік знойдзе апісанне дванаццаці адмысловых інтэрактыўных метадаў, што ўжываюцца ў прававой адукацыі.
Выданне адрасуецца ў першую чаргу настаўнікам, супрацоўнікам адукацыйных і асветніцкіх грамадскіх арганізацый. Вашыя заўвагі, пажаданні і прапановы да супрацоўніцтва дасылайце на адрас
vit_hrodna@yahoo.comСпампаваць падручнікСпампаваць дапаможнік для настаўнікаў
Настаўніцкія інавацыі
Метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №1
У нумары:
1. Іерархічны пасьянс (Як праводзіць дыскусію на уроку) – Міраслава Кайзер
2. Метад і тэхніка драмы – Міраслава Кайзер
3. Я даведаўся пра цябе праз аб’яву (Метад для інтэграцыі класа ці групы) – Войцех Жмудзінскі
4. Вывучэнне фізічных з’яваў каля вадаёма – Сяргей Гарбацэвіч
5. Багач (Сцэнар каляндарнага свята) – Вікторыя Яршова, Алена Малашонак
Спампаваць кнігу PDF (1,1Mb)
Мэтадычны дапаможнік беларускага настаўніка
Зьмест:- Беларуская нацыянальная школа (М. Гусакоўскі, Л. Баршчэўскі, П. Садоўскі)
- Тэхналогія пэдагагічных майстэрняў (М. Запрудскі)
- Стратэгія актыўнага навучаньня (Дз. Губарэвіч),
- Выкарыстаньне дыскусіі на ўроку (І. Губарэвіч)
- Ролевая гульня на ўроку (С. Петрусёў)
- Ацэначная дзейнасьць настаўніка на ўроку (А. Грыгальчык)
- Грамадзкі кантэкст навучаньня і выхаваньня (Т. Мацкевіч, А. Вячорка, М. Півавар)
Стан беларускамоўнай адукацыі (А. Лозка)
Спампаваць кнігу:
Метадычны дапаможнік беларускага настаўніка
Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры
Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў.
Аўтар: М. В. Жуковіч, г. Бяроза
Дапаможнік рэкамендуецца настаўнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.
Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, прысвечаных фарміраванню ў школьнікаў матывацыі да навучання, выкарыстанню сучасных
асобасна-арыентаваных і і
нфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій, разглядаюцца нетрадыцыйныя формы ўрокаў. Дапаможнік утрымлівае шматлікія распрацоўкі ўрокаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій, якія прыводзяць да гарантаванага дасягнення педагагічных мэт.
Спампаваць кнігу. ZIP (500Kb)
Скарбонка гульняў

У кнізе прадстаўлены розныя гульні, якія можна выкарыстоўваць у вольны час у школе, пазакласнай дзейнасці, на уроках і семінарах, у вандроўках.
Кніга адрасаваныя настаўнікам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, выкладчыкам, педагогам пазашкольных усатоў, трэнерам, якія працуюць у сферы дадатковай нефармальнай адукацыі дарослых, студэнтам, бацькам, а таксама тым, хто любіць забавы.
Скарбонка гульняў (спампаваць)