|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
Грамадзянская адукацыя на ўрокуСцэнар правядзення выхаваўчага занятку на тэму “Сапраўдная прыгажосць”Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”. Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей. Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек. Чаканыя вынікі: • фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы; • фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей. Спампаваць сцэнар (doc, 37 Kb) Спампаваць відэаролік (avi, 6.2 Мb) Каментаваць Мультымедыйны дапаможнік «Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку» Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў. Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў. Дыск змяшчае - Метадычны дапаможнік - Сцэнары заняткаў - Відэаролікі для выхаваўчай працы - Відэафрагмнты і фільмы для ўрокаў гісторыі, грамадазнаўства, літаратуры У дыску змешчаны відэаролікі да кожнага з артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, урыўкі з фільмаў «Клас» (Эстонія), “Дзень Волі” (Беларусь), “Усе памруць, а я застануся” (Расія), ролікі сацыяльнай рэкламы (Швецыя, Беларусь, Вялікабрытанія, ЗША), відэапрэзентацыя вучняў СШ № 194 г. Мінска, ролік з мультымедыйнага часопісу Т34 (Беларусь), фільмы “Гандзі”, “Нэшвіл”, “Польшча”, “Апартэід” (ЗША), “Праўда Хатыні” ( Дыск рэкамендуецца настаўнікам, класным кіраўнікам, сацыяльным педагогам, школьным псіхолагам і адукатарам, якія цікавяцца грамадазнаўчай тэматыкай. Дыск выпушчаны і распаўсюджваецца пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Чэшскай Рэспублікі і Асацыяцыі міжнародных справаў (АМO), якія паспрыялі перадачы адкукацыйнага досведу Чэшскай рэспублікі беларускім настаўнікам, а таксама прапанавалі відэаматэрыялы для дапаможнага дыску. Дыск можна замовіць праз электронную пошту nastaunik.info@gmail.com Каментаваць Cцэнар урока па правах чалавекаСцэнар урока на тэму: “Прававы статус чалавека і грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзян” з выкарыстаннем відэаролікаў, распрацаваны беларускімі настаўнікамі ў выніку семінара “Чэшскі досвед для Беларусі: Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і пазакласнай працы”.Cпампаваць сцэнар (doc, 47 КБ) Дадатак 1 (Тэставыя заданні) (doc, 37 КБ) Дадатак 2 (Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека) (doc, 53 КБ) Відэаролік «Права на прэзумпцыю невінаватасці" (zip, 6,0 МБ) Відэаролік «Права на судовы працэс» (zip, 3,0 МБ) Відэаролік «Права на свабоду сходаў і аб'яднанняў" (zip, 5,9 МБ) Для прагляду ролікаў неабходна, спампаваўшы Каментаваць Што такое дэмакратыя і як яна павінна вывучацца ў школахДайэн РавічДайэн Равіч – прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, і аўтар некалькіх кніг па адукацыі, такіх як “Школа, якую мы заслугоўваем” і “Неспакойны Крыжовы паход”. Прафесар Равіч з’яўляецца старшынёй камітэта міжнароднага праекта AFT «Адукацыя для дэмакратыі". . Драматычныя змены, якія адбыліся ва Усходняй Еўропе, здзівілі ўвесь свет. Вы і вашы ўсходнееўрапейскія суседзі пішуць гісторыю, а ўвесь свет назірае. Мяне запрасілі, каб паразважаць з вамі пра прыроду навучання дэмакратыі ў дэмакратычным грамадстве. Кожнае грамадства мае тую школьную сістэму, якая падыходзіць яго палітычнай сістэме. У аўтарытарнай сістэме школы вучаць паслушэнству і павазе да ўлады. У дэмакратычнай палітычнай сістэме школы вучаць дзяцей прымаць рашэнні, развівать лідэрства, талерантна ставіцца да розных поглядаў, супрацоўнічаць з іншымі, паважаць правы іншых: гэта некаторыя з набольш важных каштоўнасцей, адносін і паводзін, якія патрэбны ў дэмакратычным грамадстве. Чытаць артыкул цалкам/Каментаваць Зборнік артыкулаў «Выбітныя дзеячы Наваградчыны»Падборку надзвычай цікавых артыкулаў аб выдатных навукоўцах, грамадскіх дзеячах, мастаках ці проста незвычайных людзях, якія паходзяць з Наваградчыны, даслала нам настаўніца англійскай мовы гімназіі №5 Валянціна Быстрык.Артыкулы прысвечаныя такім Спампаваць матэрыял (zip, 150 КБ) Каментаваць Трэнінг «Як стаць прадпрымальным»Сцэнар трэнінгу будзе карысным як настаўнікам, так і метадыстам, школьным псіхолагам і сацыяльным педагогам для фармавання ўмення прыняцця рашэння і прадпрымальніцкіх навыкаў, умення аргументаваць і бараніць уласную думку. Падчас трэнінгу выкарыстоўваецца шэраг актыўных метадаў (мазгавы штурм,Спамаваць сцэнар (doc, 88 КБ) Каментаваць Трэнінг па прафесійным арыентаванніДзіСпампаваць матэрыял (doc, 60 КБ) Каментаваць «Буквар журналіста»Cупрацоўнік лунінецкага Цэнтра дзіцячай творчасці Аляксандр Коўка даслаў нам свой незвычайны дапаможнік «Буквар журналіст. Збор правілаў добрай справы», які будзе надзвычай карысным усім, хто займаецца з дзецьмі ў гуртках журналістыкі, або толькі жадае распачаць такую дзейнасць у сваёй школе.Спампаваць падручнік (doc, 238 КБ) Каментаваць Пазакласныя мерапрыемствы “Праяўленні гвалту над дзецьмі і ахова правоў дзіцяці. Гандаль людзьмі”Гэты матэрыял па прававым выхаванні дапаможа настаўніку ў даступнай для дзяцей форме пазнаёміць іх з асноўнымі палажэннямі «Канвенцыі аб правах дзіцяці" і некаторымі артыкуламі «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека»; дапамогуць адкрыць жыццё ва ўсёй яе поўнасці, шанаваць шчасцем і добрымі чалавечымі пачуццямі. Аўтар – настаўніца глыбоцкай школы №3 Лідзія Раманчук Спампаваць матэрыял (doc, 240 КБ) Спампаваць прэзентацыю «Заставайся свабодным!» (ppt, 1,27 МБ) Каментаваць «Гуляем у эканоміку»Сучасныя дзеці гадуюцца не на фільмах пра Чапаева і казках пра Паводле сайта «З рога ўсяго многа» Грамадскія арганізацыі дапамагаюць настаўнікуАртыкул з Бюлетэня «Настаўнік.інфо» №4 за красавік 2008 г. Настаўнікі – народ вельмі заняты. Але і вельмі арганізаваны. Таму, у адрозненне ад вучняў, ім хапае часу і на самаадукацыю, і на іншыя карысныя справы. Пры жаданні, Сайт аб навучанні правам чалавекаПрапануем вашай увазе спасылку на сайт ААН, прысвечаны вывучэнню правоў чалавека ў школе Сайт змяшчае афіцыйны тэкст і спрошчаны варыянт Канвенцыі аб правах дзіцяці, Дэкларацыі правоў дзіцяці, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, брашуру «Азбука выкладання правоў чалавека», адказы на пытанні па тэме «Правы чалавека», а таксама іншую карысную інфармацыю. Паводле wgcre.net. Жыву ў Беларусі і тым ганарусяПлан першага ўрока ў 5 класе, прысвечанага Беларусі, распрацавала настаўніца талькаўскай школы Наталля Ільініч Спампаваць матэрыял (zip, 17 КБ) Школьная канферэнцыя «Гісторыя і грамадства вачыма школьніка»
Распрацоўка настаўніцы мінскай школы №63 Таццяны Шчурко Спампаваць матэрыял (doc, 45 КБ) Урок “Настаўнікі і вучні нашай школы ў Другой сусветнай вайне”
Даслаў Барыс Ібрагімавіч Mуха, які працуе настаўнікам з 1981 г, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзіцячага саду – школы №1 г. Мар’іна Горка “Грамадзянская адукацыя” Урок прапануецца для факультатыва па тэме “ Цалкам прэзентацыя мае выгляд агучанага Праглядзець слайды прэзентацыі ў Школа правоў дзіцяціМатэрыял прадстауляе сабой кароткі артыкул аб тым, па якіх блоках можна арганізаваць у пачатковай школе (але не толькі) сістэму выкладання правоў дзіцяці, з удзелам бацькоў. Матэрыял прапануецца настаўні Спампаваць матэрыял (doc, 52 КБ) Інтэграцыйныя працэсы ў сучаснай ЕўропеПраграма факультатыўнага курса "Інтэграцыйныя працэсы ў сучаснай Еўропе: дзяржаў Праграма садзейнічае фарміраванню кампетэнцый талерантнасці і павагі да іншых народаў і культур ў сучасным мультыкультурным свеце. Праграма стварае спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі вучняў і педагогаў, садзейнічае выхаванню пачуццяў нацыянальнай годнасці і патрыятызму. Асаблівасцю праграмы з'яўляецца яе практычная накіраванасць. Праграма пабудавана на метадах і прыёмах актуалізацыі атрыманых ведаў і стварэнні спрыяльных умоў для пераўтварэння ведаў ў кампетэнцыі. Для забеспячэння гэтага падыходу вялікую частку заняткаў рэкамендуецца праводзіць па інтэрактыўным методыкам: ралявыя гульні, семінары, практыкумы, лабараторыі. Спампаваць праграму (zip, 188 КБ) Сцэнар гульні « |
|||
2005 © Настаўнік.info
|