Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Пазакласная праца

Вандроўкі па Беларусі

Iнструкцыі з малюнкамі

Маляўнічыя інструкцыі ад часопіса «РЮКЗАЧОК. МИР ПУТЕШЕСТВИЙ», якія дапамогуць табе сабрацца ў падарожжа, не збіцца з тропу, зарганізаваць месца адпачынку для сябе і сваіх сяброў.
Чытаем карту. Не губляйся! Распалім вогнішча? Як правільна сабраць рукзак? «Усё сваё нашу з сабою»: Палатка. Вучымся завязваць вузлы. Вучымся прывязваць вяроўку. Як абсталяваць бівак...

Чытаць далей / Каментаваць

«Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел»

Метадычны дапаможнік

Ігар Кузьмініч, Вітаўт Руднік. Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел: Метадычны дапаможнік. Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010.
Метадычны дапаможнік «Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел» змяшчае метадычныя парады для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, настаўнікаў сярэдніх школ, выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ і іншых асоб, якія зацікаўленыя ў выхаванні сацыяльна актыўных грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама ў абароне і пашырэнні правоў чалавека. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца навучанне выкарыстанню сучасных форм і спосабаў грамадскага ўдзелу для пашырэння і абароны правоў чалавека. Гэты дапаможнік цесна звязаны з іншым адукацыйным рэсурсам, падрыхтаваным І. Кузьмінічам, – дапаможнікам «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй», які змяшчае метадычныя парады па падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў па правах чалавека для моладзі.

Чытаць далей / Каментаваць

«Краязнаўства»

На сайце навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выкладзена праграма факультатыўных заняткаў для VI–IX класаў «Краязнаўства».

Сцягнуць / Каментаваць

«Музей як рэсурс даследчай і праектнай працы ў школе»

Матэрыялы з досведу
Даслала Галіна Скарына ( гімназія г. Белаазёрска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прапанаваныя матэрыялы - вынік працы на базе музея «Лянок» за апошнія пяць гадоў.

Чытаць далей / Каментаваць

«Этнаграфія маёй вёскі»

З досведу падрыхтоўкі і правядзення ў школе краязнаўчага даследавання
Даслала Наталля Ільініч (в.Талька, Пухавіцкі раён) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
7 школьных каманд (5–11 кл.) ажыццявілі этнаграфічныя экспедыцыі ў «сваю» вёску, паспрабавалі знайсці элементы матэрыяльнай і духоўнай культуры згодна з прапанаваным планам. Паводле вынікаў экспедыцый праведзена этнаграфічная гульня-віктарына.

Чытаць далей / Каментаваць

«Слова пра бацьку і дачку»

Навукова-практычнае літаратурна-краязнаўчае даследванне
Даслала Ніна Каўпак (ДАСШ №45 г. Віцебска») на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Навукова-практычнае літаратурна-краязнаўчае даследванне клуба ЮНЕСКА “Прадслава” прысвечана разгляду некаторых сацыяльна-мастацкіх з’яў у творчасці беларускіх паэтаў Тодара Кляшторнага і Тадзіяны Кляшторнай – бацькі і дачкі, ураджэнцаў спеўнай лепельскай зямлі.

Чытаць далей / Каментаваць

«Першая сусветная вайна на Беларусі»

Відэаролікі па выніках экспедыцый

 Даслаў Міхаіл Петух (Вілейскі раённы цэнтр пазашкольнай работы, турысцкі клуб “Чарапашкі”) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Мэтавая аўдыторыя: дзеці, настаўнікі, краялюбы і краяведы, гісторыкі, вайскоўцы, турысты, музейныя работнікі, работнікі культуры, філолагі, літаратары, проста неабыякавыя людзі.

Чытаць далей / Каментаваць

«Слова пра Шляхту…»

Пазакласнае мерапрыемства для старшакласнікаў
Даслала Эла Петрачэнка (віцебская гімназія №2) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Даўно склалася думка, што Беларусь – краіна выключна сялянскай культуры. Пры гэтым ігнаруецца не менш цікавы і важны ў гістарычным плане пласт шляхецкай культуры, пра які мы амаль нічога не ведаем. Але менавіта шляхецкі стан адыгрываў калісьці значную ролю ў ВКЛ. Мне хацелася, каб мы разам з дзецьмі знайшлі адказы на гэтыя пытанні...

Чытаць далей / Каментаваць

Дапаможнік «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй»

Аўтар Ігар Кузьмініч
Дапаможнік змяшчае метадычныя парады для настаўнікаў сярэдніх школ і выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ, а таксама для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, якія рыхтуюць і праводзяць заняткі і навучальныя праграмы па правах чалавека для моладзі. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца каштоўнасна-практычны падыход да асвятлення правоў чалавека, а таксама заснаванасць прапанаваных у выданні заняткаў на інтэрактыўных стратэгіях навучання.
Дапаможнік цесна звязаны з іншым адукацыйным рэсурсам, падрыхтаваным І. Кузьмінічам і В. Руднікам, – дапаможнікам «Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел».

Спампаваць дапаможнік (PDF, 2.9 Mб)

Чытаць далей / Каментаваць

Што такое талерантнасць: План-канспект класнай гадзіны

Аўтар: Таццяна Лабанава, гімназія г.Барань
Класы: старэйшыя
Мэта: выхаванне прынцыпаў талерантнасці ў моладзевым асяроддзі; выпрацоўка ў навучэнцаў ўсвядомленага прыняцця суіснавання розных чалавечых груп і супольнасцей, прызнання і павагі да рознай этнанацыянальнай, рэлігійнай, гендэрнай і іншай прыналежнасці людзей, іх права на іншыя погляды і перакананні.

Чытаць далей / Каментаваць

Метадычны дапаможнік «Трэнінгі на падставе Я-канцэпцыі"

Дапаможнік можна выкарыстоўваць пры правядзенні выхаваўчай працы па развіцці крытычнага мыслення з вучнямі 7–9 класаў.
Паводле азначэння Стэйнса (1954 г.), Я-канцэпцыя фармулюецца як існая ў свядомасці індывіда сістэма ўяўленняў, вобразаў і адзнак, якія адносяцца да самога індывіда.
Сцэнары трэнінгаў скіраваныя на самаўсведамленне вучняў у грамадстве, разуменне сваіх правоў і абавязкаў, а таксама на ўсталяванне эфектыўных камунікацыяў для класных кіраўнікоў.
Аўтар – настаўніца Гарадоцкай ДАБШ Т.А. Гаравая
Спампаваць дапаможнік (2,3 МБ)

Каментаваць

Развязванне канфліктаў. Заняткі для школьнікаў.


Канспект шасці заняткаў, прысвечаных прадухіленню і развязанню канфліктаў (з раздаткавымі матэрыяламі).
Склалі Алеся Чарняўская, Ніна Чумак.
Спампаваць канспект (doc, 200 KБ)

Каментаваць

Вучнёўская канферэнцыя «Беларуская Атлантыда»

Матэрыялы для правядзення вучнёўскай канферэнцыі, складзеныя настаўніцай віцебскай гімназіі №5 Сухавай Галінай, дапамогуць вучням усведаміць сябе часткай беларускага народу, паглядзеўшы на гісторыю, традыцыі і звычкі з розных пунктаў гледжання, вывучаючы спецыфіку ладшафту, нацыянальнай кулінарыі, спрабуючы зразумець менталітэт ("імідж") беларусаў і, вядома ж, яго палепшыць.
Спампаваць матэрыял (doc, 65 КБ)

Каментаваць

Праект «Твой шлях у эфір»

Праект пранаваны шчучынскім настаўнікам і радыёаматарам Генадзем Кіенкам. Мэта праекта – заахвочванне школьнікаў да радыёаматарства, канструявання электронных самаробак і асабістых радыёстанцый, ўдзелу ў працы на калектыўнай радыёаматарскай станцыі з ужываннем сучасных відаў кампутарнай радыёсувязі, навязвання праз эфір кантактаў са сваімі аднагодкамі як на Беларусі? так і за яе межамі, ўдзел ў мясцовых і міжнародных спаборніцтвах па радыёсувязі.
Спампаваць план праекта (doc, 50 КБ).

Каментаваць
Сайт юных журналістаў
Запрашаем вас наведаць старонку дзіцяча-юнацкай тэлестудыі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.
Кіраўнік сайта – Падабед Наталля Валер'еўна
На сайце пачаткоўцы журналісты самастойна загружаюць свае матэрыялы. У цяперашні час ужо працуе чатыры рубрыкі. Гэтыя рубрыкі з перыядычнасцю разоў у тыдзень запаўняюцца аўтарскімі артыкуламі. Акрамя тэкставых матэрыялаў плануецца размяшчаць на сайце аўдыёінфармацыю ад радыёжурналістаў і відэо ад аператараў і рэжысёраў. Ужо гатовыя да публікацыі і серыя фотарэпартажаў з мерапрыемстваў МДПДМ.
Адрас сайта – http://mediastart.org

Каментаваць

Метады навучання асновам журналістыкі

Дадзеныя метадычныя рэкамендацыі – вынік аналізу працы гуртка «Асновы агульнай і тэлевізійнай журналістыкі" пры дзіцяча-юнацкай тэлестудыі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (ДЮТ МДПДіМ) пад кіраўніцтвам Наталлі Валер'еўны Падабед .
У метадычных рэкамендацыях разгледжаныя асноўныя тэарэтычныя пытанні і праблемы, з якімі часцей за ўсё сутыкаюцца кіраўнікі гурткоў і школьных прэс-цэнтраў пры правядзенні заняткаў па асновах журналістыкі, а таксама прадстаўленыя прыклады практычных заняткаў, якія дапамагаюць найболей эфектыўна вырашаць дадзеныя праблемы.
Адрасаваныя кіраўнікам гурткоў журналістыкі, прэс-цэнтраў пазашкольных устаноў і школ.
Спампаваць тут (doc, 115 КБ)
Каментаваць

Кампетэнцыі трэнера адукацыйных праграм у галіне правоў чалавека

Якімі кампетэнцыямі павінны валодаць трэнер нефармальных адукацыйных праграм у галіне правоў чалавека? Адказ на гэтае пытанне з апорай на досвед грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ» прапануе Сяргей Салей.
Чытаць артыкул
Паводле wgcre.net

Досвед клубу «Прадслава»

Сваім досведам у арганізацыі дзіцячага клуба ЮНЕСКА «Прадслава» падзялілася настаўніца віцебскай школы №45 Ніна Каўпак.
Спампаваць матэрыял (zip, 15 КБ)

Інфармацыйная гадзіна “Сімвалы і сімволіка РБ”

Аўтар – Гелена Белязюн, настаўніца біялогіі і хіміі Радунскай агульнаадукацыйнай гімназіі. Урок прапануецца для 5–6 класаў, якімі дадзеная тэма ўспрымаецца цікава і легка.
Мэты: 1) абагульніць і пашырыць веды дзяцей пра родны край, пра сімвалы сваёй краіны; 2) развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне разважаць і аналізаваць; 3) выхоўваць ў дзяцей цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры, любоў да Радзімы. Цікава, што ў межах падрыхтоўкі да інфармацыйнай гадзіны прапануецца зняць фільм, які можа быць цікавым як сацыялагічнае даследаванне. (Прынамсі, у Радунскай гімназіі фільм, які ўтрымліваў інтэрв'ю з вучнямі і настаўнікамі па тэме інфармацыйнай гадзіны атрымаўсы выдатны).  
Спампаваць апісанне урока (doc, 58kb)
Спампаваць дапаможную прэзентацыю (zip, 252kb)
Спампаваць тэст (swf, 321kb)

Інтэрактыўны трэнінг “Выкананне асноўных правоў чалавека ў беларускай школе”

Распрацаваны для вучняў 10–12 класаў настаўніцай Славянскай гімназіі (г. Бабруйск) Вольгай Рудой.
Спампаваць сцэнар трэнінгу (doc, 100 КБ)

Сцэнары семiнара-практыкума «Чалавек-грамадзянiн»

Распрацоўка намесніцы дырэктара мінскай школы №213 Ніны Чумак.  Семінар распрацаваны для школьнага клуба «Лідэр».   Мэта прапанаванага семінара -  даць уяўленне пра чалавека-грамадзянiна; садзейнiчаць развiццю лiдэрскiх здольнасцяў вучняў.
Спампаваць сцэнар (doc, 71 КБ)
Cпампаваць дапаможную прэзентацыю для семінара (ppt, 240 KБ)

Выхаваўчыя заняткі для 11-класнікаў

Сцэнары выхаваўчых заняткаў «Мой лёс – мая краіна» і «Усё жывое на Зямлі мае права на жыццё» з выкарыстаннем актыўных метадаў. Распрацаваныя настаўнікамі кобрынскай сярэдняй школы №7 Інай і Андрэем Чахомавымі.

Патрыятычны клуб «Спадчына»

Н. Ляўкевіч, в. Дварэц, Дзятлаўскі раён
Выхаванне сапраўднага патрыёта магчымае толькі тады, калі яно пачынаецца ў як мага ранейшым узросце. У школе дзіця набывае і набывае веды напакоўвае імі свой розум, але без адухоўленасці гэтыя веды мёртвыя. А калі надзяліць дзяцей беларускасцю, тады веды будуць набывацца для таго, каб прымяніць іх на карысць найдаражэйшай у свеце Беларусі.
Пяць гадоў таму ў школе в. Дварэц быў створаны патрыятычны клуб «Спадчына». Дэвіз клуба – «Пазнаць, каб захаваць і прымножыць», жыццёвае крэда «Калі не мы, тады хто?», галоўны клопат – адраджэнне, захаванне. абарона ад вандалаў усіх узроўняў нашай прыроднай, архітэктурнай, культурнай і духоўнай спадчыны. Прапануем Вашай увазе інфармацыю аб дзейнасці клуба ў выглядзе прэзентацыі PowerPoint (1,3 МБ).

Семінар па дэмакратыі для школьнікаў

Т. Лабанава, СШ №2 г. Барані
Сцэнар семінараў для дыскусійнага клубу на тэму «Дэмакратыя як тып палітычнай сістэмы». Занятак разлічаны на 3 гадзіны з актыўным выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання.
Спампаваць сцэнар (doc, 103 КБ)

Семінары для старшакласнікаў

А. Кулаева, Т. Мацкевіч
Адной з самых эфектыўных формаў грамадзянскай адукацыі ёсць семінар. А лепш – серыя семінараў-трэнінгаў, якія дазваляюць паступова фармаваць грамадзянскія навыкі і кампетэнцыі. Прапануем метадычную распрацоўку 2-х 1-дзённых міні-семінараў для старэйшых школьнікаў.
Семінар для падлеткаў «Я і сучасны свет»
Семінар-трэнінг «Што такое дэмакратыя?»

Пазакласнае мерапрыемства «ВАНДРОЎКА ПА РОДНЫМ КРАІ»

Сяргей ФЕДАРЫНА г. Пінск
У віктарыне ўдзельнічаюць 2 каманды. Вядучы паказвае, што каманды выпраўляюцца ў незвычайнае, віртуальнае падарожжа па Беларусі. Не выходзячы з класа, усе прысутныя змогуць павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі і мовы Беларусі, а заадно і пабачыць, наколькі добра ўдзельнікі віктарыны ведаюць родную краіну. Пытанні і заданні падарожжа будуць тычыцца самых разнастайных бакоў жыцця Беларусі: яе мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі. Больш падрабязна

Школьны музычны клюб “Наша музыка”

Ю. Сянкевіч
Цягам 2005 – 2006 навучальных гадоў у нашай школе ажыцьцяўляецца даволі цікавы праект “Наша музыка”. Яго ўдзельнікі – вучні 9 – 11 клясаў, зацікаўленыя музычным жыцьцём нашай краіны. Ужо пры выбары назвы былі вызначаныя асноўныя кірункі дзейнасьці. Наша – гэта перш за ўсё беларуская музыка. Па-другое, наша – музыка, якая цікавіць менавіта нас, а не каго іншага . Каштоўнасьць гэтага праекту ў тым, што ініцыятарам яго былі не адміністрацыя ці іншыя кіроўныя структуры, а самі вучні. Каардынатарам і кансультантам стаў намесьнік дырэктара па выхаваўчай працы, які адначасова каардынуе дзейнасьць вучнёўскага самакіраваньня.
Артыкул цалкам

Гiстарычна-ролевыя гульнi, як сродак фармаваньня маральных якасцяў сучасных падлеткаў і моладзі

А.Вячорка
Чaлaвeк ёсць aсoбa, кaлi ён свядoмa вызнaчae свae aднoсiны дa нaвaкoльнaгa свeту. Бeз свядoмaсцi, бeз умeння зaняць пaзыцыю ў дaчынeннi дa ўсягo грaмaдзкa знaчнaгa aсoбы нямa. Aсoбa фaрмуeццa ў прaцэсe рэaльнaгa узaeмaдзeяння дзiцяцi з нaвaкoльным свeтaм i ў прaцэсe зaсвaeння нoрмaў, прaвiлaў i мaрaльныx крытэрaў, штo рэгулююць ягoныя пaвoдзiны. Нaйлeпш яны зaсвoйвaюццa ў мoмaнт нaпружaння фiзычныx i дуxoўныx сiлaў. Дуxoўнae нaмaгaннe рaстучaгa чaлaвeкa выяўляeццa ў гульнi. Гульня i ёсьць форма творчага мадэляваньня свету. Сацыялiзацыя ж асобы праз гульню адбываецца дзякуючы таму, што гульня мае на ўвазе супольную дзейнасць.
Артыкул цалкам

З вопыту працы харугвы скаўтаў малога палесься
(г. Крупкі, 2000 – 2001 г.г. )

Андрэй АЛЯХНОВІЧ, СШ № 1 г. Крупкі
Наша харугва была створана 17 студзеня 2000 году на базе сярэдняй школы № 1 г. Крупкі і ў той час налічвала 39 вучняў-краязнаўцаў. Мы зьяўляемся тэрытарыяльнай адзінкай РГА “Аб`яднаньне беларускіх скаўтаў” (РГА “ АБС “). Вырасьлі мы з краязнаўчага таварыства “Малое Палесьсе“, што дзейнічае на Крупшчыне з 1989 году. Асноўны кірунак нашай дзейнасьці – краязнаўства Крупскага й памежных раёнаў .
Артукул цалкам




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY