|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
Дыскусійны клубПраект “English debate club”Таццяна АнацкаЗ 2006 года у наваградскай школе №5 пачаў працаваць праект “English debate club”. Мэтамі дадзенага праекта з’яўляліся: - садзейнічаць развіццю ініцыятыўнасці вучняў, - даць ім магчымасць папрактыкаваць сваю ангельскую мову і пераадоліць цяжкасці пры камунікацыі - навучыць дзяцей выказваць свае думкі свабодна і абараняць свой пункт гледжання, - абмеркаванне шматлікіх глабальных праблем з розных галін і сфэр; - распаўсюджанне прынцыпаў дэмакратыі на Беларусі. У праекце ўдзельнічалі школьнікі Паседжанні праходзілі ў два дні. У першы дзень ішло абмеркаванне прапанаванай тэмы, усебаковы яе разгляд, вылучэнне праблем і, што самае важнае, пошук вырашэнняў гэтых праблемы. У выніку атрымоўвалася рэзалюцыя, якую ўдзельнікам неабходна было абараняць на другі дзень у час Генеральнай Асамблеі. Узоры рэзалюцый вы таксама зможаце ўбачыць у дадатку. Па выніках аналізу ацэначных лістоў ішло ўзнагароджванне самых ініцыятыўных і актыўных удзельнікаў. Гэта былі і беларускія кнігі, і дыскі з беларускімі песнямі. А на апошнім паседжанні быў арганізаваны салодкі стол з цукеркамі, печывам, тортам, сокам, кавай і гарбатай. Усе сябры клуба дружна праспявалі наш своеасаблівы гімн “Imagine”, ім заканчвалася кожная Генеральная Асамблея. Хацелася б зазначыць, што наш клуб у сваёй дзейнасці з самага пачатку выйшаў за запланаваныя рамкі. Вучні выказвалі прапановы сустракацца не адзін раз у месяц, а хаця б двойчы. Потым чуткі пра клуб пайшлі за межы нашай школы №5. Спачатку гэта былі Наваградскія школы, а потым інфармацыя перакінулася ў іншыя гарады. На апошнія паседжанні да нас ужо прыязджалі сябры з горада Ліда і Гародня. І гэта не можа не радаваць. Прыемна было ўсведамляць, што нашым вучням |
|||
2005 © Настаўнік.info
|
