Грамадзянская адукацыя ў еўрапейскім кантэксце
5 груп базавых кампетэнцый, рэкамендаваных Саветам Еўропы для ацэнкі якасці адукацыі
Палітычныя і сацыяльныя кампетэнцыі
- здольнасць браць на сябе адказнасць
- удзельнічаць у сумесным прыняцці рашэнняў
- рэгуляваць канфлікты негвалтоўным шляхам
- удзельнічаць у функцыяванні і развіцці дэмакратычных інстытутаў
- вызначаць формы і спосабы свайго ўдзелу ў жыцці грамадства
- быць прадпрымальным
Камунікатыўныя (моўныя) кампетэнцыі
- валоданне вуснай і пісьмовай камунікацыяй, важнай для працы і грамадскага жыцця
- валоданне некалькімі замежнымі мовамі
Інфармацыйныя кампетэнцыі
- валоданне новымі тэхналогіямі
- разуменне іх прымянення, іх сілы, слабасці
- здольнасць крытычных адносінаў да інфармацыі, якую распаўсюджваюць СМІ рэклама
Кампетэнцыі, якія тычацца жыцця ў шматкультурным грамадстве
- разуменне разнастайнасці свету
- разуменне каштоўнасцi i захаванне ўласных культурных традыцый
- павага да іншых поглядаў
- здольнасць жыць з людзьмі іншых культур, моваў, рэлігій
Кампетэнцыі, якія рэалізуюць здольнасці і жаданне вучыцца на працягу жыцця
- уменне самастойна вучыцца,
- знаходзіць новыя рашэнні уменне адаптавацца
- прымаць на сябе адказнасць за паспяховасць на рынку працы
Ключавыя кампетэнцыі для навучання на працягу ўсяго жыцця
Фрагмент рэкамендацый Парламента і Савета Еўропы, датычны асноўных кампетэнцый для навучання на працягу ўсяго жыцця,
па-беларуску і
па-англійску.